«2017 - Год науки в Беларуси»

Культура

культура

На  Міёршчыне  працуюць  раённы Дом культуры , гардскі Цэнтр культуры ўг. Дзісна, Дзісненскі гарадскі Дом рамёстваў, Цвецінскі сельскідом фальклора, 9 сельскіх Дамоў культуры, 10 сельскія клубы, Лявонпальскі сельскі цэнтр культуры і адпачынку, аутаклуб.

У клубных установах арганізавана 171 фарміраванне, у тым ліку 99 калектываў мастацкай самадзейнасці, у якіх заняты 821 удзельнік, 24 гурткі дэкаратыўна- прыкладнога накірунку, 34 аматарскіх аб’яднанні і клубаў па інтарэсах.11 калектываў носяць званне “народны”, “ узорны”.  Сярод іх Народны клуб “ Святліца” Міёрскага РДК які займаецца  далучэннем маладога пакалення да нацыянальных мастацка- рамесленных традыцый.Народны тэатра мініяцюр “ Свае хлопцы” створаны у 1992 годзе, з 1999 года  атрымаў званне народнага, з’яўляецца ўдзельнікам раённых і абласных святаў  і конкурсаў.Народны тэатр Міёрскага РДК працуе з 2005 года, склад  тэатра 15 чалавек. Кожны год трупа тэатра працуе над пастаноўкай  новага спектакля. Кіраўнік тэатраАлена Шангіна.Узорны тэатр  авангарднай моды   “Гаворачыя мадэлі” існуе з 1997 года. Кіраўнік  Сяргей Яроменак. Галоўная задача тэатра арганізацыя вольнага часу ўдзельнікаў. Знаёмства з гісторыей адзення, стварэнне калекцый.Дзіцячы “узорны” баяннаў акардыёнаў аркестр заснаваны ў 70-е гады.  Аркестр на  I  і III  абласным конкурсе аркестровых калектываў атрымаў дыплом першай ступені. Неаднаразовы  ўдзельнік свята народнай музыкі  “Звіняць цымбалы і гармонік” у Паставах, занальных, раённых І абласных святаў. Народны фальклорны  гурт  “Мурашы” філіяла “ Дзіцячы “санаторый “Расінка” УП “ Белаграздраўніца” Мірскага раёна. Мастацкі кіраўнік  Людміла Войтава. Званне народнага  гурт  атрымаў 2008 году Народная эстрадная студыя “Зараніцы” кіраўнік Сяргей Аляксееў.  Народнага калектыў атрымаў  2009 годзе. Удзельнік раённых і абласных конкурсаў.Званне народнага мае аматарскае аб’яднанне “ Чырвоныя гваздзікі” пры  Дзісненскім гардскім цэнтры культуры.  Кіраўнік Генадзь Дзямешка.Фальклорный гурт “ Язынка”  кіраўнік Бервячонак  Ларыса Генадзеўна. Званне народнага прысвоена у 2011 годзе. Фальклорнаму  гурту “  Іставіца” званне народнага прысвоева  ў 2011 годзе . Кіраўнік   Налівайка Раіса Іванаўна. Ансамбль народнай  музыкі і песні “Мёрыца заснаваны ў 1992 годзе. Кіраўнік калектыву Бунта  Ігар Віктаравіч. Званне “ Народны” прысвоена  ў 2005 годзе. Ансамбль мае вакальную групу, акампаніруючую, і ў2006 годзе ўведзена харыяграфічная.Метадычнае кіраўніцтва ажыццяўляе раёны арганізацыйна-метадычны цэнтр.На Міёршыне знайшлі прапіску абласныя святы. З перыядычнасцю цераз год  праводзіццца абласны фестываль   нацыянальных культур “ Нас з’яднала зямля Беларусі”. Штогод у студзені  арганізуецца абласны конкурс каляднай песні “Зорка Віфліема”.

Літаратура:

1. Дедюра, Л На  щедрой земле Беларуси: Областной праздник национальных культур/ 2. Л.Дедюра//  Віцебскі рабочы -2007.- 2 кастр.

3. Касаты Л. Адраджэнне вёскі і культуры// Міёрскія навіны.- 2007.- 27 кастр.

4. Кашкур,Ч.С.Крокі развіцця: Культура раёна/ кашкур// Міёрскія навіны.-2007.- №12.-С.2

5. Крук Н. Культура: сёння і заўтра/ Крук Н. // Міёрскія навіны.-2007 .- 17 лютага.

Бібліятэкі.

1.Гісторыя бібліятэчнай справы ў раёне.У дакументальных крыніцах  упамінанне аб існаванні бібліятэк на Міёршчыне  датуецца  1904 годам. Шымуковіч  у сваім артыкуле  ў кнізе “Памяць. Міёрскі раён” піша, што яшчэ ў сярэдневеччы г. Дзісна быў вядомы, як цэнтр транзітнага гандлю на Заходняй Дзвіне. На пачатку ХХ стагоддзя   Дзісна была дастаткова вялікім павятовым горадам . На той час  у горадзе было 56 вуліц. Працавалі 2 царквы, касцёл, 7 іўдейскіх малітвеных устаноў, 5 школ,  пазыкава-ашчадная каса, натарыяльная кантора, два  начлежныя  дамы. Жыхары горада  маглі наведваць дзве грамадскія бібліятэкі.1 Акрамя іх існавалі свае бібліятэкі пры вучылішчах.Але гэта былі бібліятэкі  “не такія, да якіх бы народ хадзіць хацеў”.Пералік найменаванняў кніг , атабраных для народнага  чытання , быў зацверджаны  цэнзурнымі органамі і адрозніваўся рэлігійным кансерватызмам. Дакладна вядома, што  адна з бібліятэк  існавала  да 1939 года і знаходзілася на другім паверсе цяперашняга  гарадскога Дома культуры. Загадчыцай бібліятэкі была Л. Ігнатовіч.

З 17 верасня 1939 года ў гісторыі бібліятэк Міёршчыны наступае новы этап развіцця. Тут у прыграніччы  пачынаўся першы з шасці дзён паходу Чырвонай арміі на Заходнюю Беларусь. Мясцовае насельніцтва ўспрыняло гэту падзею з  надзеяй і ўздымам.У кастрычніку 1939 года была ўтворана Вілейская вобласць, у якую ў ліку сямі раёнаў уваходзіў  і Дзісненскі раён.

А 15 студзеня  1940 года  на падставе  Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР  арганізоўваецца раён з цэнтрам у Міёрах. Міёры на той час уяўлялі сабой неўпарадкаваную вёску, якая перажыла  вялікі пажар, з насельніцтвам  крыху больш за тысячу чалавек.

Аб’яднаны Дзісненскі і Міёрскі раёны будуць пазней ў 1952 годзе, а пакуль была разгорнута барацьба з непісьменнасцю і малапісьменнасцю на вызваленай тэрыторыі.

У гэтыя гады была створана разгорнутая сістэма хат-чытальняў, дамоў сацыялістычнай культуры, клубаў, кінаўстановак, чырвоных гурткоў. Было адкрыта 12 хат-чытальняў. Яны атрымалі 8 радыёпрыёмнікаў і 3 тэлефоны.

Па ўсёй Заходняй Беларусі  прапагандавалася афармленне і арганізацыя работы  хаты-чытальні ў в. Пераброддзе. Да лета 1940 года  тут была зручная мэбля, музычныя інструменты, зроблены стэнды для выставак, спецыяльныя сталы для настольных гульняў,чатыры фотавітрыны, якія адлюстроўвалі дасягненні сельскай гаспадаркі, калгаснага будаўніцтва, прамысловасці і транспарту. Вяскоўцы прыходілі ў хату-чытальню паслухаць даклад ці лекцыю, прыняць удзел  у гутарцы  ці гучных чытках. Драмгурток  паставіў некалькі п’ес. Гурток мастацкай самадзейнасці  наведалі з канцэртамі бліжэйшыя калгасы. Штомесячна выходзіла насценная газета.

Вядома таксама што з 1939 года працавалі  бібліятэкі ў вёсках Волкаўшчына, Лявонпаль, Чэрасах, Свярдлы і іншыя.

Вялікая Айчынная вайна парвала мірнае жыцце. Міёршчына была акупіравана праз два тыдні пасля нападу фашысцкай Германіі на Савецкі Саюз. Тры гады  тэрыторыя раёна была акупіраванна нямецка-фашыскімі войскамі. У гэты час работа бібліятэк была спыніна, кнігі знішчаны, некаторыя будынкі былі  спалены. Будынак бібліятэкі ў горадзе Дзісна захаваўся нягледзячы на тое, што ў горадзе былі дастаткова жорсткія баі, аднак бібліятэка даваенных часоў не захавалася. Тэрыторыя цяперашняга Міёрскага раёна была вызвалена ад нямецка-фашыскіх захопнікаў 4 ліпеня 1944 года. Пачалося аднаўленне народнай гаспадаркі  і культурнага жыцця.

За паўгода мірнага жыцця на перыяд да 30 снежня 1944 года былі адноўлены органы  савецкай улады: райсавет з яго аддзеламі  і 20 сельскіх Саветаў, а таксама 57 школ, 3 бальніцы, 4 ФАПы, МТС, 3 калгасы,  адкрыта 16 хат-чытальняў,Дом культуры , раённая бібліятэка.

З Полацкай абласной бібліятэкі,  быў прысланы прыказ у РАНО, дзе гаварылася аб тым што на тэрыторыі г.п. Міёры неабходна арганізаваць раённую бібліятэку. Дакладную дату узнікнення Міёрскай раённай бібліятэкі пакуль што устанавіць не удалося. Па звестках з “Летапісу бібліятэкі” датай узнікенння бібліятэкі лічыцца лістапад 1945 года, аднак  па  звестках з Глубоцкага  архіва  у пачатку 1945 года змянілася загадчыца бібліятэкі. Значыць бібліятэка  ужо існавала  у 1944 годзе. Размяшчалася яна ў будынку  былой прукуратуры  і займала невялікі пакой. Кніжный фонд налічваў  каля 200 экз. кніг, чытачамі з’яўляліся каля 60 чалавек.Працаваць было вельмі складана з-за недахопу  кніг. У бібліятэцы на той час было 2 стэлажы, 6 крэслаў, 1 стол. Працавалі два работнікі: загадчыца Валеўка Станіслава, бібліятэкар Крыштапёнак Вольга. З 1947 года  загадчыцай раённай бібліятэкі стала былая першая загадчыца аддзела культуры Данілава Марыя Нікіфараўна. За кнігамі ездзілі самі работнікі  бібліятэкі ў Полацкі бібкалектар, чытачы дарылі свае кнігі. Рос фонд і павялічвалася колькасць чытачоў і кнігавыдач. Усувязі з ростам кніжнага фонду бібліятэка  пераехала

у 1959 годзе ў будынак у якім для яе былі адведзены два пакоі: абанемент і чытальная зала. Зараз гэты будынак знесены. У гэтым жа годзе  чытачы сталі мець магчымасць адкрытага доступу да  кніжнага фонду. Да 1962 года было адчынена 16 перадвіжак. З гэтага ж года бібліятэка пачала карыстацца МБА.

Узнавілі сваю работу бібліятэкі створаныя ў даваенныя гады.У другой палове 40-х гадоў  утвораны былі  Павяцкая (1947г.),Дварнасельская (1949г.), Навапагостская(1949г.), Завуццеўская (1949г.), Астраўская(1949г.), Істаўская (1949г.), цяпершняя Слабадская (1949г.).

Дзісненская раённая бібліятэка была арганізавана ў 1946 г.. Знаходзілася яна ў будынку райкома партыі. Загадчыкам бібліятэкі  быў Віктар Ганчароў. Кнігі былі прысланы з Полацкай абласной бібліятэкі, з горада Баку і паўднёвых рэспублік, часткова падораныя чытачамі. Кнігі знаходзіліся ў адной шафе. Іх налічвалася 800 экземпляраў. У 1948 годзе бібліятэку перавялі ў будынак  райвыканкама і яна займала пакой 8 м2. Было 3 аднабоковыя стэлажы. Помяшканне бібліятэкі не ацяплялася. Загадвала бібліятэкай з 1948 па 1950 год Марыя Лабасава. У  гарадской бібліятэцы загадчыцай назначана Пугачэўская Ірына Іванаўна. Бібліятэка была пераведзена ў больш зручнае памяшканне. У 1956 годзе  Дзісненская раённая і Дзісненская гарадская бібліятэкі былі аб’яднанны. Кніжны фонд стаў налічваць 30680 экз. У склад фонда ўваходзілі не толькі кнігі але і часопісы, якія рэгістраваліся, як кнігі. Таму колькасць фонда дастаткова вялікая. У 1962 г. да гарадской бібліятэкі быў далучаны дзіцячы аддзел. З 1966 года Дзісненская дзіцячая біліятэка стала самастойнай.У 50-я гады былі ўтвораны  Наўгародская, Сіцькоўская, Папшулёуская, Міёрская дзіцячая бібліятэка, Дзісненская дзіцячая бібліятэка, Далгінаўская, Узмёнская,Крукаўская, Чэраская, Мікалаёўская, Карэнікоўская, Дрыгучская, Дарожкаўская, Мікалаёўская, Карэнікоўская, Дрыгучская, Фурсянская, Любіноўская. У 60-я гады былі ўтвораны Цвецінская, Шарагоўская, Каменпольская бібліятэкі. Кожная з бібліятэк камплектавалася па асобку, падпарадкоўваліся сельскім выканаўчым камітэтам, справаздачы  здавалі  па зонах у Дзісненскую гарадскую бібліятэку і ў Міёрскую раённую бібліятэкі.

З мэтай далейшага ўдасканалення культурна-асветніцкай работы бібліятэк, паляпшэння  эфектыўнасці і якасці выкарыстоўвання кніжных фондаў і грашовых выдаткаў, выдзяляемых для ўтрымання бібліятэк з 15 снежня 1978 года  рашэнням Міёрскага раённага савета народных дэпутатаў ад 11 мая 1978 года № 121 “ Аб цэнтралізацыі сеткі дзяржаўных масавых бібліятэк раёна было вырашана  аб’яднаць усе дзяржаўныя масавыя бібліятэкі раёна ў цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму з агульным кніжным фондам, адзіным штатам, адміністрацыйна-гаспадарчым кіраўніцтвам на базе раённай бібліятэкі. Створаная  15 снежня 1978 года Міёрская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма   налічвала  60  бібліятэк , з іх Міёрская цэнтральная бібліліятэка,Міёрская дзіцячая бібліятэка, Дзісненская гарадская,  Дзісненская дзіцячая бібліятэкі і 56 сельскіх філіялаў. Узначаліла цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму Альхоўка Зінаіда Фамінічна. На пасадзе дырэктара Зінаіда Фамінічна знаходзілася з 1978  па 1988 гады. Стварэнне цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы мела шмат пазітыўных момантаў. Назіраўся рост кніжных фондаў, іх эффектыўнае выкарыстанне  бібліятэкамі, аснашчаліся новай мэбляй, умацавалася метадычнае кіраўніцтва і г.д.

Аднак пачынаючы з 1990 года назіраецца змяншэнне колькасці сельскіх бібліятэк, і пачынаецца  зпад у камплектаванні бібліятэк новай літаратурай. Змяншаецца і колькасць чытачоў  у сувязі з вельмі хуткім змяншэннем колькасці насельніцтва ў раёне.Адчувальныя і вялікія змяненні да лепшага  адбыліся  ў бібліятэчнай сістэме з прыходам новага дырэктара у 1988 годзе Скавародка Аллы Аляксееўны. Пачынала працаваць Ала Аляксееўна  ў Далгінаўскай сельскай бібліятэцы.  Затым працавала  інспектарам аддзела культуры, а потым была выбрана галасаваннем калектыва на пасаду дырэктара ЦБС. Менавіта па яе ініцыятыве  былі расшыраны карысныя плошчы раённай бібліятэкі. Значна палепшыўся матэрыяльна-тэхнічны стан  бібліятэчнай сістэмы. Гады працы пад кіраўніцтвам  Алы Аляксееўны, гэта гады стваральнай працы. Нягледзячы на эканамічныя цяжкасці, бібліятэка заўсёды з’яўлялася ўтульным домам, куды з задавальненнем прыходзяць чытачы.

На сягонняшні дзень работа Міёрскай бібліятэчнай сістэмы - гэта стваральная праца дружнага, зладжанага калектыву аднадумцаў, творчых людзей.

На 1.01.2013 года  сістэма налічвае ў сваім складе  31 бібліятэку, з іх

Міёрская цэнтральная  бібліятэка, Дзісненская гарадская, Дзісненская і Міёрская дзіцячыя бібліятэкі  і 27 сельскіх устаноў з іх 12 бібліятэк аграгарадкоў, 5 бібліятэк- клубаў, 10  сельскіх бібліятэк. За апошнія гады значна палепшылі свой матэрыяльны стан бібліятэкі аграгарадкоў. Ёсць магчымасць абслугоўваць чытачаў на належным ўзроўні. У сістэме працуюць 20  камп’ютараў, есць каляровыя прынтары, сканеры, забяспечаны выхад у Інтэрнэт, можна выкарыстаць паслугі факса.  Ёсць платныя паслугі.

Гісторыя бібліятэчнай сістэмы - гэта яе людзі, якія аддалі гады свайго жыцця на службу бібліятэцы, яе чытачам. Шмат гадоў адпрацавала былая дырэктар Зінаіда Фамінічна Альхоўка, метадыст Шчалканава Мая Яўгеньеўна,  Галіна Маісееўна Путрукевіч - загадчыца аддзела абслугоўвання,  Анфіса Казіміраўна Цімафеева – бібліятэкар чытальнай залы . Па сістэме на заслужаным адпачынку знаходзяцца  25  ветэранаў бібліятэчнай справы.

Літаратура:

1. Памяць: Гісторыка- дакументальная хроніка. Міёрскага раёна.-Мн., 1998.-

С. 498, С.126

2. Города  России в 1904 году.  С.114

3. Города России  в 1910 году. С138

4. Шимукокович С. Дисна

Музеі.

Раённы гісторыка-этнаграфічны музей горада Міёры быў заснаваны ў 1996 г. Тут праводзяцца   экскурсіі   па стацыянарнай экспазіцыі. Таксама арганізуюцца часовыя выставы з асабістых фондаў і іншых  музеяў. Распрацаваны маршруты экскурсій па памятных і гістарычных мясцінах на тэрыторыі раёна і горада.

Музей Народнай славы  СШ №3г. Міёры заснаваны  ў 1986 годзе. У зборы экспанатаў удзельнічалі вучні, сябры гуртка “ Арганаўты мінулага”.Зараз  музей мае100м² экспазіцый і больш 13000 экспанатаў.Распрацаваны экскурсіі па 28 тэмах, агульнай працягласцю 20 гадзін. Музейнаяэкспазіцыя складаецца з 10 асноўныхраздзелаў, якія  расказваюць  аб гісторыіМіёршчыны ад старажытнасці да  канца              Народны музей СШ №3 і яго арганізатарХХ стагоддзя.  Агульная колькасць рарытэтаў -  В.А.Ермалёнакзвыш 1000 экспанатаў.- Раздзел   “ Міёршчына ў пачатку ХХ ст.” знаёміць з рэформай Сталыпіна ў нашым краі і падзеямі  першай міравой , грамадзянскай, савецка- польскай войн.

- “ Наш край ў 1921-1939 гг.” – гэта экспазіцыя,  прысвечаная цяжкаму сацыяльнаму і нацыянальнаму становішчу  нашага народа ў міжваенны  перыяд і ў час уладання Рэчы Паспалітай.

- Этнаграфічны раздзел прадстаўлены прыладамі працы нашых продкаў для  ткацтва, пляцення з лазы і саломы, апрацоўкі льну. Разнастайная калекцыя ганчарных вырабаў, медны посуд, гадзіннікі, іконы.

- У раздзеле “ З вякоў мінулых”  захоўваюцца матэрыялы  аб вайне 1812 года г., паўстаннях  1831, 1863гг. Экспанаты гэтага раздзела расказваюць аб  гісторыі горадоў Міёры, Дзісна, аб мястэчку Пераброддзе, аб адмене крапаснога права.- Два разделы прысвечаны другой міравой вайне .- Дакументы   і матэрыялы раздзела “Слаўся, Міёршчына, працавіты край” сведчаць аб развіцці раёна пасля вайны.- Кніжнымі рарытэтамі з’яўляюцца нумары журнала Дзісненскай гімназіі  “Наш глас, 1938 г.”, арыгінальные выданні В.Ластоўскага, П.Простага, А. Гаруна, С. Бекрулі, Я. Фарботкі і іншых аўтараў.

- Сярод архіялагічных  рарытэтаў  - адзінкавыя ў Беларусі знаходкі выяў сабакі на ганчарным вырабе ( 2 тыс. да н.э.), прасніца з ручным надпісам, каменны тапор з арнаментам і інш.Асобны падраздзел складаюць архіялагічныя знаходкі з Кітая, Грэцыі. Сярод нумезматычнай калекцыі  найбольш рэдкая – манета старажытнага Кітая, імператара Цінь Шыхундзі, якой 2200 год. Адзінкавая знаходка  у Беларусі – рымская манета ( 280 г.н.э.) імператара  Максіміліяна; падробкі  арабскіх дзірхімаў  ІХ века не маюць аналагаў у свеце.У 1996 годзе музей стаў  арганізатарам Міжнароднай навукова- практычнай канферэнцыі “ Дзісненскія чытанні”. На аснове экспанатаў  запасных фондаў  музея ў 1994 годзе  быў створаны  Міёрскі гісторыка-этнаграфічны  музей, сотні экспанатаў былі перададзены  музеям Браслава, Глубокага, Пастаў і інш. рэспубліканскім і   школьным музеям. Была аказана дапамога ў стварэнні экспазіцый музеяў  Узмёнскай, Перебродскай,  Сіцькоўскай, Мілашоўскай школах, Дзісненскай школе-інтэрнату. Званне “народнага”  музею прысвоена ў лютым 1996 года.

Музей “ Радзімазнаўства” і музей “ Хатка бабкі Ядзвіні” у  в. Лявонпаль.

Краязнаўчы музей в Сіцькова, размешчаны ў  будынку Сіцькоўскай школы.

Краязнаучы музей у горадзе Дзісна пры школе-інтэрнаце для дзяцей –сірат.

Музей імя Г. Цітовіча ў в. Новы Пагост размясціўся ў будынку Новапагосцкай школы.

Экалагічны музей у в. Чапукі. Экспазіцыя музея – флора і фауна Міёрскага раёна.

Літаратура:

Аніськовіч, А. Скарбы музея Радзімазнаўства: Музей Радзімазнаўства ў Лявонпалі// Нар.слова.- 2006.-5 снежня.с.5

Ермалёнак, В Калі шукаць- цікавае знойдзеш: Краязнаўства/ В.Ермалёнак// Міёрскія навіны.- 2006 – 10 кастр.-С.3

Ермалёнак, В. Ад гуртка да музея, ад музея – да малавывучаных старонак гісторыі: Накірункі дзейнасці археолага-краязнаўчага гуртка “ Арганаўты мінулага”/ В. Ермаленак // Краязнаўчая газета.- 2006.- №23.- С.4

Мішчышына,Т.Л. Узбагачаць духоўна: Міёрскі гісторыка-этнаграфічны музей// Міёрскія навіны. -2007 .-19 мая. –С.2

Шык, Л “ Ад прадзедаў спакон вякоў”: Музей гісторыі ў Дзісне// Міёрскія навіны.-2007.- 19 мая

Народная творчасць.

Фальклор Міёршчыны – сапраўдная крыніца духоўнага жыцця сялян, з яго старадаўнімі і неўміручымі ўстоямі збераглося да нашых дзён як самабытны лакальны пласт традыцыйнай культуры  рэгіёна Паазер’я.

Гісторыя амаль пяці стагоддзяў Міёрскай зямлі сведчыць  аб тым, што зямля гэта папераменна знаходзілася то пад уладай Рэчы Паспалітай, Польшчы, то пад уладай Расіі. Сюды, ратуючыся ад  рэлігійных ганенняў  і сацыяльнага ўціску перасялілася невялікая частка рускіх стараабрадцаў.

Наяўнасць двух канфесій – праваслаўнай і каталіцкай, іх паралельнае суіснаванне з перыядыядычным узмацненнем экспансіі  то адной, то другой, не маглі  не адлюстроўвацца на свядомасці мясцовых жыхароў,  іх веравызнаннях і звычаях, святах і абрадах, мове, вуснай паэзіі і песнях і інш.

У некаторых месцах  прыўнесеныя элементы святочных абрадаў  ядналіся з мясцовымі, раствараліся ў іх ці наадварот – некаторы час дамініравалі і ў выніку атрымоўвалася нешта новае.

Некаторыя каляндарныя абрады, якія існавалі ў актыўнай форме пры польскай уладзе, сёння забыты. Гэта працэс заканамерны, абрадавая традыцыя жыцця здольная толькі тады,  калі яна ўпісваецца ў сацыльны лад жыцця і калі жыве вера. Аб  гэтым яскрава сведчаць  няпісаныя законы, правілы, вусныя  фольклорныя творы, пра якія  расказвалі ў час экспедыцый старэйшыя жыхары мясцовасці. Ва ўстановах культуры працавала 11 фальклорных калектываў, у іх удзельнікаў – 125 чалавек, з іх для дзяцей і падлеткаў( 4) – 47 чалавек. У тым ліку па жанрах песенны – ( Чераскі СК, Наўгародскі СДК) песенна-абрадавы – ( Язненскі СДК, Істаўскі СДК, Цвецінскі СДК(2), Павяцкі СДК, Дварнасельскі СК, Паташнянскі СК.Фальклорныя калектывы праводзілі работу па адраджэнню народных абрадаў, традыцый беларускага песеннага фальклора, якія распаўсюджаны ў нашай мясцовасці Ва ўстановах культуры раёна захоўваюцца фанэтыкі абрадавых і народных песень, рукапісныя матэрыялы па фальклору,запісаныя са слоў носьбітаў і традыцый. Таксама ёсць відэаматэрыял правядзення народных святаў, абрадаў,якія праводзіліся ў нашай мясцовасці.

У раёне сапраўднымі носьбітамі традыцыйнай культуры з’яўляюцца: Ляхновіч Марыя Мікалаеўна з в. Цвеціна, Лабаноўская Марыя Іосіфаўна і Даргель Александр Іванавіч з в.Новы Пагост, Кашкур Іван Іосіфавіч з в. Рачнёва, Чарняўская Надзея Васільеўна з в. Акунёва і многія іншыя.

Літаратура:

Фальклор Міёршчыны : Каляндар. святоч.- абрадавыя традыцыі Міёр. р-на Віцеб. вобл. / Літ. Апрац.В.І.Басько.- Мн.: БелДІПК, 2002.- 96 с.: іл., нот.

Рамёствы.

Пры Міёрскім РДК працуе клуб народных майстроў “Святліца”, у склад якога ўваходзяць лепшыя майстры раёна. Калектывам клуба вядзецца праца па зберажэнню і развіццю народных традыцый дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва Міёршчыны.У 1993 клубу было прысвоена ганаровае званне “ народны”, у сакавіку 2004 года клуб у чарговы раз падцвердзіў сваё званне “народнага клуба”.

Літаратура:

Справаздача Міёрскага аддзела культуры за 2012 год.

Друк.

Вясной 1941 года ў Міёрскім раёне пад назвай “Бальшавіцкая трыбуна” пача-ла выходзіць раённая газета. Ужо тады праявілася асноўная якасць газеты – арыентацыя на мясцовае жыццё, мясцовыя падзеі і факты. На базе партызанскай брыгады імя Калініна, дзе была паходная друкарня, у гады вайны пачала выходзіць газета “Кліч партызана”. Яе выпускам займаўся намеснік камандзіра брыгады па разведцы Пётр Акімавіч Клінаў, які стаў першым пасляваенным рэдактарам адноўленай 5 снежня 1944 года раённай газеты “Бальшавіцкая трыбуна”. 10 гадоў – з 25 снежня 1952 года да 25 красавіка 1962года –раённая газета выходзіла пад назвай “Зара камунізму”, а з 1 мая 1962 годанабыла імя “Сцяг працы”, а з 2002 года атрымала сваю сённяшнюю назву “Міёрскія навіны”. Мясцовая газета выпускаецца для насельніцтва Міёршчыны. У ёй кожны можа выказаць свае думкі і меркаванні. На яе старонках ад- люстроўваецца жыццё тутэйшых працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый. Газета паказвае дзейнасць мясцовай улады. Яе выкарыстоўваюць шматлікія раённыя ўстановы і арганізацыі для інфармавання насельніцтва не толькі аб сваёй дзейнасці, але і для закліку людзей да выконвання канк-рэтных задач дзяржаўнага і грамадскага будаўніцтва. Газета займае прызавыя месцы ў абласных і рэспубліканскіх конкурсах, адшуквае новыя тэмы, новыя падыходы.

Літаратура:

Матэленак Л. Наша біяграфія: Гісторыя стварэння і развіцця “ Сцяг працы”//

Сцяг працы .-2001.- 22мая .- С.1.

2010 © Миорская районная центральная библиотека
Республика Беларусь, Витебская обл., г.Миоры ул. Дзержинского,6