«2017 - Год науки в Беларуси»

Медыцына

медыцына

Медыцына

У сістэме аховы здароўя раёна занята 611 спецыялістаў, у тым ліку 59 урачоў, 293 сярэднія медработнікі. Урачоў летась паболела, аднак у разліку на тысячу чалавек насельніцтва іх менш, чым  у сярэднім па вобласці і рэспубліцы. Сярэдні ўзрост урачоў 47 гадоў, сярод іх толькі 13,3 % маладых спецыялістаў, затое пенсіянераў — 28,3 %. Папаўненне 2010 года — 4 урачы і медыцынская сястра. За 11 месяцаў мінулага года рэнтген-флюараграфічнае абследаванне праведзена на 95,1 % ; цыталагічнае абследаванне жанчын — на 94,2 %. Прайшлі агульную дыспансерызацыю 18953 чалавек ці  95,1 %.  Дыспансерная група хворых агледжана поўнасцю. У 2010 годзе агульная захворываемасць павялічылася, хаця пярвічная знізілася. На першым месцы хваробы органаў дыхання, потым ідуць парушэнні сістэмы кровазвароту, вачэй, органаў стрававання. У раёне  больш анкалагічных захворванняў, цукровага дыябету, туберкулёзу. Намецілася тэндэнцыя памяншэння смяротнасці, але зніжаецца і нараджальнасць. Таму натуралтьнага прыросту насельніцтва няма. Сярэдняя працягласць жыцця склала 71,1 года  летась, калі была 69 у 2009-м. У структуры смяротнасці на першым месцы хваробы сардэчна-сасудзістай сістэмы потым ідуць старасць, траўмы, атручванні. У 2010 годзе вялася работа па паляашэнню матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў здароўя. Абноўлены Новапагосцкі, Ідолтаўскі і Дварнасельскі ФАПы, куплены рэнтгенаўскі апарат, стаматалагічныя ўстаноўкі, камп’ютары, фізіяапаратура і інш. І работа па гэтых напрамках будзе працягвацца. У 2011 годзе сістэма аховы здароўя  будзе працаваць пад праграмай дэмаграфічнай бяспекі, галіновымі праграмамі  ў галіне аховы здароўя, забеспячэннем дыспансерызацыі ўсяго насельніцтва, удасканаленнем санітарна-асветніцкай работы, умацаваннем матэрыяльна-тэхнічнай базы, замацаванем маладых спецыялістаў і па іншых напрамках.

У Міёрах і Міёрскім раёне дзейнічаюць: 1 цэнтральная раённая аптэка № 111 г. Міёры, 1 гарадская аптэка № 112 г. Дзісна, 2 сельскія аптэкі ў Новым Пагосце № 115 і ў Язна № 101, аптэчны пункт 1 катэгорыі пры Міёрскай паліклініке, 2 аптэчных кіёскі ў г. Дзісна і 1 у г. Міёры, 33 аптэчных пунктаў 2 катэгорыі пры ФАПах. Усяго працуюць 23 чалавекі, 5 з іх з вышэйшэй і 10 з сярэдня-спецыяльнай адукацыяй. На берагу возера Абстэрна, у 19 кіламетрах ад г. Міёры, знаходзіцца дзіцячы санаторый “Расінка”. У ім адпачываюць і ўмацоўваюць здароўе пераважна юныя жыхары Гомельшчыны, непасрэдна Мозыра, Міёр. Дарэчы, поўная назва санаторыя дачыннае (дочернее) унітарнаепрадпрыемства“ДзіцячысанаторыйРасінка” санаторна-курортнага ўнітарнага прадпрыемства “Белаграздраўніца” Беларускага саюза калгасаў. Дзейнічае ён у раёне з 1989 года.  Працуе тут 115 чалавек, якія круглы год забяспечваюць лячэнне і аздараўленне маленькіх грамадзян рэспублікі ў некалькі змен на 215 санаторных месцах. У летні час да рухомых гульняў, шашачных турніраў, спартландый і іншых мерапрыемстваў для дзяцей дабаўляюцца пляж, катамараны і лодкі. Пастаянна дзейнічаюць гурткі мастацкай самадзейнасці, “умелыя ручкі”, музычны. У санаторыі створаны ўсе ўмовы для лячэння хвароб сардэчна-сасудзістай сістэмы, дыхальных шляхоў і выводзячай сістэмы

Літаратура :

Палячэнка, С. Наша работа : [Медыцына] / С.Палячэнка // Міёрскія навіны.— 2011.— 11 студзеня.— С.2.

2010 © Миорская районная центральная библиотека
Республика Беларусь, Витебская обл., г.Миоры ул. Дзержинского,6