«2017 - Год науки в Беларуси»

130- годдзе Я.Купалы "Гасцінцамі Купалаўскай паэзіі"

« Гасцінцамі Купалаўскай паэзіі »: да 130-годдзя з дня нараджэння беларускага песняра.

У цэнтральнай раённай бібліятэцы 20 красавіка адбылося літаратурнае відэопадарожжа па прыгожых куточках Беларусі, дзе нарадзіўся, рос і працаваў Я.Купала. У чытальнай зале бібліятэкі сабраліся вучні 9-ых класаў з сярэдняй школы №3.

Вучням было прапанавана паглядзець відэаролік, які адлюстроўваў інтэр’ер  хаты  Я.Купалы, прыгажосць прыроды Вязынкі. Пасля прагляду відэароліка дзевяцікласнікі разгадвалі літаратурную віктарыну па творчасці  Я.Купалы.

Пасля відэопрагляду вучні пазнаёміліся з кніжнай выставай “Жывая крыніца Купалы”, на якой былі прадстаўлены зборнікі вершаў паэта, крытычныя матэрыялы аб яго жыцці і творчасці.

IMG_5270IMG_5489

 

 

2010 © Миорская районная центральная библиотека
Республика Беларусь, Витебская обл., г.Миоры ул. Дзержинского,6