«2017 - Год науки в Беларуси»

Вечар-дыялог "Праз праваслаўную кнігу да духоўнасці"

Вечар-дыялог « Праз праваслаўную кнігу да духоўнасці».

Да Дня праваслаўнай кнігі 14 сакавіка 2013 года ў  Міёрскай раённай бібліятэцы адбыўся  вечар-дыялог « Праз праваслаўную кнігу да духоўнасці». Удзельнікамі мерапрыемства сталі сацыяльныя педагогі, школьныя псіхолагі, выхавацелі дзіцячых садоў, бібліятэкары. Мерапрыемства  пачалося з адкрыцця выстаўкі  « Сэрцу карыснае слова».  На ей былі прадстаўлены   кнігі выдавецтва  Беларускага Экзархата. Гасцямі мерапрыемства былі благачынны цэркваў па Міёрскаму раёну  пратаерэй Віктар Вабішчэвіч, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце  СШ № 3  Федуковіч Вольга Мікалаеўна,  настаўнік нядзельнай школы   Пацеена Таццяна Міхайлаўна. Выступаючыя расказалі аб ролі  праваслаўнай кнігі ў жыцці кожнага асобна ўзятага чалавека. Закраналіся пытанні духоўнага-маральнага выхавання ва ўстановах адукацыі і сям'і. Размова  атрымалася цікавай і змястоўнай.

 

2010 © Миорская районная центральная библиотека
Республика Беларусь, Витебская обл., г.Миоры ул. Дзержинского,6