«2017 - Год науки в Беларуси»

Экалагічны турнір "На гэтай Зямлі жыць мне і табе2

Экалагічны турнір “ На гэтай Зямлі  жыць мне і табе”

25 красавіка 2013 года ў  памяшканні раённай бібліятэкі адбыўся  экалагічны турнір “ На гэтай Зямлі  жыць мне і табе” .  Для ўдзелу  ў мерапрыемстве  былі запрошаны  каманды з кожнай школы горада. Вяла мерапрыемства загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі     Калеснік Наталля Юрьеўна. Пачалося  мерапрыемства  з паказу прэзентацыі  “  Зачараванне Міёрскай зямлі”.    Затым   адбылося знаёмства  з камандамі ўдзельніцамі   турніра. Цікава прайшла размінка   і конкурсы  “ Пазнавайце свет, вучыцеся,  думайце”,  “ Лясны доктар”, “ Літаратурны конкурс” . Каманды выступілі з  творчым дамашнім заданнем, дзе паказалі глыбокія веды і эрудыцыю. У саставе журы турніра працавалі спецыяліст  раённай інспекцыі прыроды і аховы навакольнага асяроддзя  А. Ваяводаў, першы сакратар Міёрскага  раённага  камітэта грамадскага аб’яднання БРСМ М. Кашкур і бібліёграф ЦБ В. Федуковіч.   Пераможцай стала каманда  СШ № 1. Спонсарамі мерапрыемства сталі БРСМ і  аддзел культуры (раённая бібліятэка).


2010 © Миорская районная центральная библиотека
Республика Беларусь, Витебская обл., г.Миоры ул. Дзержинского,6