«2017 - Год науки в Беларуси»

Сустрэча з Уладзімірам Ягоўдзікам

21 мая 2015 года ў Міёрскай дзіцячай бібліятэцы адбылася сустрэча з беларускім пісьменнікам Уладзімірам Ягоўдзікам. Аўтарам такіх твораў, як “Янка і Ружа”, “Дзівосны карабель”,”Свята летаўца”,”Бабуліна варта”, “Сем цудаў Беларусі”, “Рэха турынага рога” і шмат іншых. Адразу стала зразумела, што аўтар не толькі ўмее пісаць для маленькіх чытачоў,у яго талент з імі размаўляць. Сустрэча пачалася з забаўляльных гісторый. Затым праводзіліся конкурсы і гульні. Напрыканцы Уладзімір Ягоўдзік пакінуў “чароўную торбу” у якасці прыза для пераможцы конкурсу”Лета з беларускай кнігай”. Гэтая акцыя заклікана выявіць самага актыўнага чытача выданняў беларускіх аўтараў у час летніх канікулаў.

2010 © Миорская районная центральная библиотека
Республика Беларусь, Витебская обл., г.Миоры ул. Дзержинского,6