«2017 - Год науки в Беларуси»

Прырода

прырода

  • Геалагічная будова, карысныя выкапні, рэльеф.


Міёрскі раён  размешчаны на паўночным захадзе Беларусі. Большая

частка раёна знаходзіцца ў межах Полацкай нізіны – плоскаўвагнутай, прарэзанай далінамі рэк,  з адноснымі вышынямі ў 3-5м. На  паўночным захадзе  на тэрыторыі раёна знаходзяцца ўзвышшы Браслаўскай грады.  Тут асноўны тып рэльефу --- узгорыста-марэнны азёрны, значна расчлянёны, спалучае падоўжаныя ўзгоркі і невялікія грады з западзінамі.  Найвышэйшы пункт 211м, Воўчая гара, размешчана за 5 км на паўночны захад ад вёскі Пераброддзе.

У тэктанічных адносінах  раён прымеркаваны да Прыбалтыйскай монакліналі --- схілу Беларускай антэклізы. Сучасная паверхня складзена з алювіяльных адкладаў поймы і надпоймавых тэрас Заходняй Дзвіны, азёрна-алювіяльных, марэнных і флювіягляцыяльных адкладаў паазерскага ледавіка. Ніжэй залягаюць утварэнні сожскага і дняпроўскага ледавікоў. Агульная магутнасць тоўшчы антрапагенавых адкладаў ад 40-50 да 60-90 м.

Сярод  карысных выкапняў ёсць торф, сапрапелі, гліны, суглінкі, пяскі, пясчана-жвіровы матэрыял.

Вядома 22 радовішчы торфу з агульнымі запасамі 148,4 млн.т., найбольшыя сярод іх --- Ельня, Мох, Стрэчна, Буянава, Кіслоўскае 2-е. Актыўнае ўжыванне торфу на ўгнаенне ў апошнія гады прыпынілася.4 радовішчы глін і суглінкаў – карашкевічы, малаглінаўскае, Галомысленскае, Баграмянаўскае – маюць запасы 1,7 тыс.м³. Эксплуатуюцца толькі два апошнія. Баграмянаўскае ўтрымлівае 207 тыс. м³ стужкавых цёмна-чырвоных,бурых, слабапластычных глін магутнасцю 1,5м. Яны выкарыстоўваюцца для вырабу цэглы.

510 тыс. м³ чырвона-бурых, карычневых, пластычных і высокапластычных глін таўшчынёй да 3 м разведаны ля в. Малая Глінаўка. Яны прыдатны для вырабу цэглы.

Звесткі пра пясчана-жвіровы матэрыял хутка старэюць. Зусім нядаўна паведамлялася  пра 4 радовішчы з запасамі 1,7 тыс.м³ Падгайскае выпрацавана поўнасцю, Гір’яцкае – у значнай ступені. Эксплуатуюцца драбнейшыя,вядзецца пошук новых.  Падзвінскае радовішча пяскоў15 млн м³, прыдатныя для будаўнічых работ, магутнасцю да 6,4 м.

Азеры ўтрымліваюць значныя запасы сапрапелю. Толькі ў Красноўскім возеры іх 3,5 млн м³. Таўшчыня адкладаў да 8,5 м. Прыдатныя для ўгнаення, буравых работ, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў.

Літаратура:

1. Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Міёрскага раёна / Рэд. кал.     Г.М. Маняк і інш. – Мн.: Бел. навука, 1998. – 630 с.; іл.

2 .Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 Ааліты-Гасцінец/Рэдкал: І.П. Шамякін (гал.рэд.) і інш.—Мн.: Беларус.Сав.Энцыклапедыя, 1983. --- 575 с.,іл.,39 л.іл.

3.Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 Гатня-Катынь/

Рэдкал: І.П. Шамякін (гал.рэд.)і інш.-Мн.:Беларус.Сав.Энцыклапедыя, 1983. --- 522 с.,іл.,42 л.іл.

4. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.3 Катэнарыя -Недайка/Рэдкал: І.П. Шамякін (гал.рэд.) і інш.Беларус.Сав.Энцыклапедыя,

1984. --- 488 с.,іл.,40 л.іл.

5.Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4 Недалька-Стаўраліт/

Рэдкал: І.П. Шамякін (гал.рэд.) і інш.—Мн.: Беларус.Сав.Энцыклапедыя,

1985. --- 599 с.,іл.,38 л.іл.

6.Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5 Стаўраструм-Яшчур/

Рэдкал: І.П. Шамякін (гал.рэд.) і інш.—Мн.: Беларус.Сав.Энцыклапедыя,

1986. --- 583 с.,іл.,32 л.іл.

Водныя рэсурсы.


Па тэрыторыі Міёрскага раёна працякаюць 16 рэк і 39 ручаёў. Найбольшыя з іх Заходняя Дзвіна і яе прытокі Дзісна з Авутай, Волта, Мёрыца, Вята, Друйка. Густата натуральнай рачной сеткі 0,50 км/км².   Працягласць рэк  ад 14  (Улінец) да 47 км(Авута)Сярэднегадавы расход вады ў  мясцовых рачулках невялікі - 2,9 м³ у секунду ў вусці Авуты, 2,8 – Вяты. На Вяце наватпрацавала невялікая гідраэлектрастанцыя, якая абслугоўвала райцэнтр. Да гэтага часу захаваліся рэшткі гідратэхнічных збудаванняў і вадаспад на плаціне.

Пераважная большасць невялікіх рачулак асноўную частку гадавога сцёку забяспечвае разводдзем: 50% --- Вята, 66 % --- Авута. Усе яны выкарыстоўваюцца ў якасці водапрыёмнікаў меліярацыйных сістэм.Амаль усе рачулкі ў верхнім цячэнні , а некаторыя нават у сярэднім каналізаваны. На некаторых зроблены штучныя вадасховішчы.У раёне налічваецца  96 вадаёмаў, у тым ліку 83 возеры і 13 сажалак20 з іх маюць прамысловае значэнне.

Найбольшыя азёры Абстэрна – 9,89 км²;Ельня – плошчай 5,42 км²; Набіста –3,76 км²; Важа – 3,24 км², Орцы,ВялікаеЯзна,Ілава,Міёрскае, Шчоўна,Чэрас.45азёрагульнайплошчай330,15км²

знаходзяцца ў граніцах заказнікаў Ельня і Балота Мох. Па тыпу катлавіны найбольшая колькасць іх рэшткавыя і лагчынныя, Абстэрна, Важа і Ідолта --- падпрудныя, Ворань, Запалоссе, Кацілава і Красноўскае ---тэрмакарставыя.

Каля палавіны азёраў моцна зарастаюць, дыстрофныя, з вадой, беднай кіслародам. Часцей за ўсё гэта балотныя азёры. Пераважная большасць азёр мае глыбіню 4-6 м. Самае глыбокае возера ў раёне Сумоўка  (найбольшая глыбіня – 29,6 м).Кожнае трэцяе возера з’яўляецца    рыбапрамысловым. Тут водзяцца судак,

плотка,  лінь, сазан, сом, лешч, шчупак, карась, краснапёрка, мянтуз, укляя,

верхаводка, ёрш, у абстэрнаўскіх азерах – вугор.Некаторыя неаднаразова папаўняліся малькамі каштоўных парод рыб, напрыклад судаком (Абстэрна, Набіста), сазанам (Міёрскае, Кацілаўскае),таўсталобікам (Важа),шчупаком, белым амурам.

Абстэрнаўская група азёр –13 вадаёмаў агульнай плошчай 32 км² -- размясцілася сярод маляўнічых пагоркаў браслаўскай грады. Побач хваёвыя лясы, поймавыя лугі. Выкарыстоўваецца для адпачынку (дзіцячы санаторый “Расінка” каля вёскі Пераброддзе).

Азеры ў многіх частках раёна пераважна круглыя або выцягнутыя ўздоўж старажытных лагчын сцёку ледавіковых вод (Орцы, Чэраскае, Міёрскае).Нярэдка сустракаюцца азерныя астраўкі.

Азеры адносна маладыя ---10-12 тыс.гадоў.

Найбольшыя штучныя вадаёмы створаны ля вёсак Дворнае Сяло, Новы Пагост, Сіцькова, Лявонпаль.

Літаратура:

Блакітны скарб Беларусі:Рэкі, азеры, вадасховішчы,турысцкі патэнцыял водных аб’ектаў/Маст.:Ю.А.Тарэеў, У.І. Цярэнцьеў --Мн.:БелЭн,2007.—

480 с.

1. Калинин М.Ю., Волчек А.А.

Водные ресурсы Витебской области / Под общей редакцией д.т.н.М.Ю. Калинина.—Мн.:ООО “Белсэнс”, 2004.-144с.: ил.

2. Памяць:Гісторыка-дакументальная  хроніка Міёрскага раёна. – Мн.,Беларус.навука,  1998.- 630 с.; іл.

3. Рэкі, азёры,і вадасховішчы Беларусі.Мн.,галоўная рэдакцыя Беларускай савецкай Энцыклапедыі,1979.216 с. з іл. /Энцыклапедычная бібліятэчка “Беларусь”

5 . Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 Ааліты-Гасцінец/

Рэдкал: І.П. Шамякін (гал.рэд.) і інш.—Мн.: Беларус.Сав.Энцыклапедыя,

1983. --- 575 с.,іл.,39 л.іл.

6.Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 Гатня-Катынь/

Рэдкал: І.П. Шамякін (гал.рэд.) і інш.—Мн.: Беларус.Сав.Энцыклапедыя,

1983. --- 522 с.,іл.,42 л.іл.

7. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.3 Катэнарыя -Недайка/

Рэдкал: І.П. Шамякін (гал.рэд.) і інш.—Мн.: Беларус.Сав.Энцыклапедыя,

1984. --- 488 с.,іл.,40 л.іл.

8.Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4 Недалька-Стаўраліт/

Рэдкал: І.П. Шамякін (гал.рэд.) і інш.—Мн.: Беларус.Сав.Энцыклапедыя,

1985. --- 599 с.,іл.,38 л.іл.

9.Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5 Стаўраструм-Яшчур/

Рэдкал: І.П. Шамякін (гал.рэд.) і інш.—Мн.: Беларус.Сав.Энцыклапедыя,

1986. --- 583 с.,іл.,32 л.іл.

  • Раслінны і жывёльны свет.

Прыродная расліннасць належыць да Заходне-Дзвінскай геабатанічнай акругі. Агульная плошча лугоў  23,3 тыс.га, нізінныя займаюць 52,2%, сухадолы 42,6, заліўныя 5,2%. Пад лясамі 20%  тэрыторыі раёна.Лясныя ўчасткі размеркаваны па раёне раўнамерна. Найбольшыя лясныя масівы  знаходзяцца ў межах гідралагічных заказнікаў Ельня і Балота Мох; урочышчы Старая Пушча, Чырвоны бор, Марынкі. Склад лясоў ( у % ) :

хваёвыя 28,7, яловыя 22,1, дубовыя 0,8, ясянёвыя 0,7, бярозавыя 19,4, асінавыя 8,8, чорнаальховыя 13,1, шэраальховыя 6,4. 12,6% лясоў – штучныя, пераважна хваёвыя насаджэннБалоты займаюць 16% тэрыторыі раёна, агульнай плошчай  35,1 тыс.га, з іх 30,8 тыс.га вярховыя, каля 4 тыс.га нізінныя. Найбольшыя балотныя масівы: Ельня, Мох, Стрэчна, Буянава, Кіслоўскае-2.

З паляўніча-прамысловых жывёл водзяцца лось, дзік, воўк, янотападобны сабака, заяц-бяляк і заяц-русак, ліс, куніца, вавёрка, норка, выдра, андатра, бабёр, цецярук, рабчык.

З ахоўных жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу  Беларусі, трапляюцца скапа, белая курапатка, дзербнік, залацісты сявец, вялікі кулон, сярэдні кулон, звычайны гогаль, шэры саракуш. З раслін – бяроза карлікавая, марошка, пералеска высакародная, сон шыракалісты, мядзведжая цыбуля, шпажнік чарапіцавы.

Літаратура:

1. Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Міёрскага раёна  – Мн.: Бел. навука, 1998. – 630 с.; іл.

2 .Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 Ааліты-Гасцінец/

Рэдкал: І.П. Шамякін (гал.рэд.) і інш.—Мн.: Беларус.Сав.Энцыклапедыя,

1983. --- 575 с.,іл.,39 л.іл.

3.Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 Гатня-Катынь/

Рэдкал: І.П. Шамякін (гал.рэд.) і інш.—Мн.: Беларус.Сав.Энцыклапедыя,

1983. --- 522 с.,іл.,42 л.іл.

4. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.3 Катэнарыя -Недайка/

Рэдкал: І.П. Шамякін (гал.рэд.) і інш.—Мн.: Беларус.Сав.Энцыклапедыя,

1984. --- 488 с.,іл.,40 л.іл.

5.Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4 Недалька-Стаўраліт/

Рэдкал: І.П. Шамякін (гал.рэд.) і інш.—Мн.: Беларус.Сав.Энцыклапедыя,

1985. --- 599 с.,іл.,38 л.іл.

6.Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5 Стаўраструм-Яшчур/

Рэдкал: І.П. Шамякін (гал.рэд.) і інш.—Мн.: Беларус.Сав.Энцыклапедыя,

1986. --- 583 с.,іл.,32 л.іл.

Запаведнікі. Заказнікі. Паркі.

Ельня --- гідралагічны заказнік рэспубліканскага значэння ,створаны ў1968 г., каб зберагчы ў натуральнымстане балотны масіў Ельня і яго  харак-тэрную расліннасць. У 1981 годзе ёнбыў расшыраны, а ў 2002 атрымаўстатус  водна-балотнага ўгоддзя міжнароднага значэння (рамсаарская   тэрыторыя).Плошча 25,3 тыс.га.

Заказнік размяшчаецца ў межах Полацкай нізіны. Уся тэрыторыя – моцна    пукатае вярховае з рэдкімі хваёвымі  лясамі хмызнякова-сфагнавае балота  прыбалтыйскага тыпу: у межах заказніка каля 35 дыстрофных азер, у т.л. Ельня, Доўгае, Чорнае. Тарфяныя паклады (асакова-гіпнавы,драўняна-пераходны і інш.віды торфу)магутнасцю да 8,3м, сапрапелевыя – да 1,5м.

У балотнай расліннасці пераважаюць хваёва-кусцікава-сфагнавыя, кусцікава-сфагнавыя, бярозава-палітрыхавыя згуртаванні, а таксама выразныя градава-мачажынны і градава-азёрны раслінныя комплексы, якія ствараюць своесаблівы каларыт мясцовасці. На мінеральных  “астравах” лясная расліннасць:ельнікі сніткавыя, бярэзнікі вейнікавыя, чорнаалешнікі прыручайна-травяныя і інш. У флоры заказніка каля 300 відаў раслін. Трапляюцца рэдкія ахоўныя віды раслін ( чубатка пустая, бяроза карлікавая, гладыш шыракалісты, мядзведжая цыбуля, шпажнік чарапіцавы) і жывёл (журавель шэры ,кулоны вялікі і сярэдні, савец залацісты, дзербнік і інш.

Зараз праводзяцца экскурсіі па заказніку. За даведкамі звяртацца па тэлефонах:8(029)2924970, 8(02152)41237

Балота–Мох--гідралагічны заказнік рэспубліканскага значэння, створаны ў 1981 годзе, каб зберагчы ў  натуральным стане тарфяны масіў Балота-Мох, які рэгулюе водны рэжым     прылеглай

тэрыторыі і азёр Абстэрна, Важа, Набіста, Укля. Займае зах. частку  Полацкай нізіны.Плошча – 4,84 Тэрыторыя ў складзе   Дзісенскагагеабатанічнага раёна   Заходне-Дзвінскай акругі падзоны дубова-цемнахвойных лясоў. Пераважаюць хваёва-кусцікава-сфагнавыя,кусцікава-сфагнавыя згуртаванні з дамешкамі бярозы, елкі, асіны і інш. У флоры трапляецца рэдкі ахоўны від - марошка, якая пладаносіць (адзінае месца ў Беларусі).

Акрамя гэтых заказнікаў на тэрыторыі раёна  знаходзяцца: заказнікі мясцовага значэння:“ЖАДА” -  гідралагічны заказнік плошчай 2,3 тыс.га.

ВОЎЧАЯ ГАРА знаходзіцца ў Перабродскім сельсавеце на граніцы з Браслаўскім раёнам. У наваколлях вёсак Крынкі, Камарышкі, Лажкоўшчына, Маслюлеўшчына, хутар Воўчая Гара. Над узроўнем мора 206 м. Знаходзіцца за 8 км на поўнач ад Пераброддзя і за 16 км на паўночны захад ад Міёр.

Утварылася 15-16 тыс. гадоў таму ў часы браслаўскай стадыі апошняга (паазёрскага) зледзянення. Уяўляе краявое канцова-марэннае ўтварэнне постмаксімальнай фазы. Адклады—марэнныя супескі, суглінкі, грубыя пяскі. Даўжыня—1,6 км, шырыня 1,1 км, бачная вышыня 30м. Гэта былы культавы пагорак.

КОПЦЕЎСКАЯ ОЗАВАЯ ГРАДА энаходзіцца ў Завуццеўскім  і Язненскім сельсаветах ля вёсак Копцева, Субачава, Бор-Паляна. Да  Дзісны адсюль на паўднёвы ўсход 9,5 км, столькі ж - да Завуцця (на паўночны ўсход), да Міёр 33 км на паўднёвы ўсход.

Форма рэльефу мёртвага лёду ўтварылася 13-16 тыс. гадоў таму, адклады—дробнаазярністыя пяскі, алеўрыты і стужкавыя гліны. Даўжыня грады 3 км, і шырыня 2,4 км, вышыня 16 м, арыентацыя паўноч-поўдзень, плошча 2,1 кв.км.

КРЫНІЦА СВЯТОГА ЯНА. Знаходзіцца на тэрыторыі Язненскага сельсавета. Паблізу размешчаны вёскі Варонкі, Сквірцы, Дарожкі, Коцава, былы хутар Паддубнікі. Знаходзіцца за 8 км на паўночны ўсход   ад Язна, за 24 км на поўнач ад Дзісны, за 40 км на паўдневы ўсход ад Міёр.  Уяўляе сабой падземныя крыніцы на марэннай раўніне, дне былога Полацкага прыледніковага вадаёма, якія сфарміраваліся 15-16 тыс. гадоў таму. У наваколлях марэнныя супескі, суглінкі, грубыя дробназярністыя пяскі, гліны, алеўрыты. Плошча аб’екта 2,5 кв.км па даліне ракі.

Вада крыніцы ўтрымлівае 450,33 мг/л гідракарбанату, 7,44—хлору, 6,72— сульфату. 2,34—нітрату, 83,37—кальцыю, 33,66—магнію, 16,5—натрыю, 2,35— калію, 0,15—жалеза, агульная мінералізацыя 602,86 мг/л, рН—7,99. Яна празрыстая, без колеру і паху, без асадкаў.

Мясцовыя жыхары лічаць, што гэтая вада мае цудадзейную сілу, лекавыя

вартасці, можа доўга захоўвацца і не псавацца. Апавядаюць, што крыніцай

карыстаюцца больш за 300 гадоў. Раней тут была драўляная каплічка. На Святога Яна адбываецца фэст. Гэтае месца разам з крыніцай, ручаём і капліцай яшчэ называюць Святой вадой.

Літаратура:

1.Блакітны скарб Беларусі:Рэкі, азеры, вадасховішчы,турысцкі патэнцыял водных аб’ектаў/Маст.:Ю.А.Тарэеў, У.І. Цярэнцьеў --Мн.:БелЭн,2007.-480 с.

2.Дедюро,Л. Дыши, Европа, глубже! : (Недавно в Миорах решалась судьба гидрологического заказника Ельня) / Л.Дедюро // Віцебскі рабочы. – 2007. – 29 сакавіка.-с.15.

3.”Ельня”вачамі вучоных // Міёрскія навіны. – 2007. – 14 ліпеня.-с.4.

4.Касаты,Л. “Ельня” – лёгкія Еўропы/ Л.Касаты // Міёрскія навіны. – 2006.- 5 ліпеня.-с.2

6.Очарование  Миорского края = Charm of Myory Region / подбор материала:В.А. Ермаленок, П.И. Боголей, Миорский районный исполнительный комитет ; лит.обраб.:О.В. Молодечкин; фото:О.В.Молодечкин --- Новополоцк:О.В.Молодечкин, 2007. --- 50.:ил.

7.Скарбы прыроды Беларусі --- Treasures of Belarusian Nature Тэрыторыі, якія маюць міжнар.значэнне для захавання біял.разнастайнасці/ аўт.тэксту і фота А.В. Казулін (і інш.)- 2-ое выд.перапрац., дап.—Мн.:Беларусь, 2005 – 215 с.:іл., карты-схемы.

8 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 Ааліты-Гасцінец/

Рэдкал: І.П. Шамякін (гал.рэд.) і інш.—Мн.: Беларус.Сав.Энцыклапедыя,

1983. --- 575 с.,іл.,39 л.іл.

3.Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 Гатня-Катынь/

Рэдкал: І.П. Шамякін (гал.рэд.) і інш.—Мн.: Беларус.Сав.Энцыклапедыя,

1983. --- 522 с.,іл.,42 л.іл.

4. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.3 Катэнарыя -Недайка/

Рэдкал: І.П. Шамякін (гал.рэд.) і інш.—Мн.: Беларус.Сав.Энцыклапедыя,

1984. --- 488 с.,іл.,40 л.іл.

5.Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4 Недалька-Стаўраліт/

Рэдкал: І.П. Шамякін (гал.рэд.) і інш.—Мн.: Беларус.Сав.Энцыклапедыя,

1985. --- 599 с.,іл.,38 л.іл.

6.Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5 Стаўраструм-Яшчур/

Рэдкал: І.П. Шамякін (гал.рэд.) і інш.—Мн.: Беларус.Сав.Энцыклапедыя,

1986. --- 583 с.,іл.,32 л.іл.

2010 © Миорская районная центральная библиотека
Республика Беларусь, Витебская обл., г.Миоры ул. Дзержинского,6