«2017 - Год науки в Беларуси»

Спорт

спорт

Спартыўнае жыццё раёна.

Фізічная культура і спорт.

У раёне працуе 59 фізкультурных работнікаў, з іх 34 маюць вышэйшую і сярэдне-спецыяльную адукацыю. Створана 56 калектываў фізкультуры: 16—у школах, 12—у сельгаскааператывах, 18—у арганізацыях, на прадпрыемствах і ва ўстановах. У іх распараджэнні 157 спартыўных збудаванняў. Заняткі праводзяцца ў 42 прыстасаваных памяшканнях, 20 залах, на стадыёне з трыбунамі на 1500 месц.  Спартыўная база школ сумесна выкарыстоўваецца калектывамі вучняў і дарослых. 3 35 настаўнікаў фізкультуры 17 з вышэйшай адукацыяй, 14 прысвоена вышэйшая катэгорыя. На працягу навучальнага года пра­водзяцца фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы: масавыя спаборніцтвы на пачатку і пры заканчэнні навучальнага года, штомесячныя "Дні здароўя", "Урокі футболу" на кожным тыдні, святы. У рэжыме дня—ранішняя гімнастыка, фізкультхвілінкі, рухомыя і спартыўныя гульні.Штогод арганізуецца круглагадовая спартакіяда навучэнцаў, у якую ўключаны лёгкаатлетычны крое, лыжныя гонкі, летняе і зімовае мнагабор'і дапрызыўной моладзі "Абаронца Айчыны", спаборніцтвы па стральбе і лыжных гонках "Снежны снайпер", па валейболу, настольнаму тэнісу і бас­кетболу. У апошняй спартакіядзе ўдзельнічалі 782 вучні.Згодна праграмы адраджэння і развіцця вёскі выкананы значны аб'ём рамонтна-будаўнічых работ фізкультурна-спартыўных збудаванняў у Туркоўскай, Чапукоўскай, Цвецінскай сярэдніх, Мікалаёўскай базавай школах, дзіцячым садку ў Чэрасах.Падрыхтоўкай спартыўнага рэзерву ў раёне займаецца дзіцяча-юнацкая спартыўная школа, якая спецыялізуецца па валейболу, футболу і лёгкай атлетыцы.  Для арганізацыі заняткаў выкарыстоўваецца база спар­ткомплексу "Атлант", спартыўны комп­лекс у Дзісне і інш.Дзейнічаюць аддзяленні па валей­болу і лёгкай атлетыцы ў аграгарадках Туркова, Язна, Цвеціна, Узмёны, Павяцце, Чапукі і ў вёсцы Пераброддзе. Сё­лета лёгкай атлетыкай будуць займацца ў Мілашове, ДворнымСяле, Пад'ельцах.Штогод у летні перыяд пры школе дзейнічае спартыўна-аздараўленчы лагер. Летась у ім адпачывала 50 школьнікаў, сёлета плануецца прыняць 90.Актывізавалася фізкультурна-аздараўленчая работа ў працоўных калектывах. На 1 сакавіка з 17 сельгаскааператываў створаны калектывы фізкультуры і прызначаны адказныя за арганізацыю фізкультурна-аздараўленчай работы ў 12 гаспадарках, у 5 вызначылі аплату.Летась у круглагадовай спартакіядзе прынялі ўдзел 7 каманд з гаспадарак. Столькі ж сёлета ўдзельнічала ў спаборніцтвах па лыжных гонках, на адну менш па міні-футболу і толькі 4 жаночыя каманды спаборнічалі па ва­лейболу.У працоўных калектывах арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў дзейнічае 18 фізкультурных аб'яднанняў, 6 з іх арганізаваны сёлета. Прызначаны інструктары.19 каманд удзельнічала летась у круглагадавой спартакіядзе. Стабільна высокія вынікі паказваюць фізкультурнікі аддзела адукацыі, аддзела па надзвычайных сітуацыях, камбікормавага завода, ПМК-55.3 уводам у эксплуатацыю ў Міёрах фізкультурна-аздараўленчага комп­лексу атрыманы дадатковыя магчымасці па аказанню платных паслуг насельніцтву. Інфармацыйны матэрыял з іх пералікам накіраваны ў сельгаспрадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы раёна. Ужо заключаны дагаворы з медыкамі і ДРБУ-203.3 насельніцтвам фізкультурнамасавай работы па месцы жыхарства займаецца клуб "Атлант". У яго секцыях 295 дзяцей і падлеткаў і 280 дарослых. У клубе развіваюцца футбол, валейбол, атлетычная гімнастыка, аэробіка. Працуюць 11 інструктараў-метадыстаў і 5 трэнераў па спорту. У мінулым годзе праведзена 25 мерапрыемстваў, у якіх удзельнічала 1147 чалавек. Аказваюцца платныя паслугі насельніцтву, яны будуць пашырацца.   Арганізаваны пракат спорт-інвентару, продаж абанементаў, паслугі лазні і басейна і інш.Сацыяльны стандарт у галіне фізічнай культуры і спорту выконваец­ца, вытрымліваецца каляндар фізкультурна-аздараўленчых і спартыўна-масавых мерапрыемстваў.

Літаратура:

1. Блажэвіч, Э. Школа, дзе кожны вучыцца па жаданню: Спартыўнае жыццё /

Э. Блажэвіч // Сцяг працы. – 1999. - № 44.

2. Блажэвіч, Э. Аздараўленне дзяцей – справа першачарговая / Э. Блажэвіч //

Міёрскія навіны. – 2002. – 8 чэрв. С. 2.

3.Витебская область.Природа,туризм,спорт,отдых./ Под общей ред.Прокофьевой Л.Л.-Витебск: ГИДУП”Витебский центр маркетинга”,2005.-256с.:ил.

4. Дзядзінкіна, С. Аб чым “хвалюецца” Абстэрна?: Дзіцячы санаторый “Расінка” / С. Дзядзінкіна // Нар. газета. – 2007. – 14 верасня. – С.11.

5. В “Росинке» чистый воздух // Нар. С лова. – 2007. – 16 жніўня. – С. 10.

6. Козел, А. Спартыўная школа: удакладненне шляху / А. Козел // Сцяг працы. – 1999. – 28 снежня.

7. Немянёнак, П. Роздум пра фізкультуру і спорт у раёне / П. Немянёнак //

Сцяг працы. – 2000. – 3 кастрычніка.

8. Сябруем з фізкультурай : З даклада начальніка аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама А.І. Жука на сесіі райсавета // Міёрскія навіны. – 2010. – 6 красав. – С.3.

2010 © Миорская районная центральная библиотека
Республика Беларусь, Витебская обл., г.Миоры ул. Дзержинского,6