17 Июнь 2018
  • Дата: 16.06.18
  • Время: 14:00
  • Место: д. Перебродье

Адкрыцце кутка "Мацейкавы рамёствы"

Таленавітая, неабыякавая, цікаўная, няўрымслівая – гэта ўсё пра гаспадыню аграсядзібы “Мацейкава сяліба” Галіну Паўлоўскую.

Жанчына - пастаянная наведвальніца гасцёўні майстроў, якая працуе ў рамках праекта “Адкрый у сабе талент” у Міёрскай раённай бібліятэцы, дзе праходзяць выставы і прэзентацыі творчасці мясцовых майстрых. І ў адну з чэрвеньскіх субот Галіна Уладзіміраўна запрасіла майстроў і ўдзельніц клуба “Бажэна” да сябе на адкрыццё этнаграфічнага кутка “Мацейкавы рамёствы”. Падзея знакавая ўдвая яшчэ і таму, што адбылася ў Год малой радзімы. Прысутным было прапанавана відэа–знаёмства з цудоўнымі Перабродскімі мясцінамі, затым адбылося адкрыццё кутка, размешчанага ў ранейшай гаспадарчай пабудове. Тут гаспадыня паказвае прадметы ўжытку сваіх продкаў, тыя рэчы, якімі яны працавалі, карысталіся ў хатняй гаспадарцы. І галоўнае - побач размясцілася майстэрня, дзе Галіна Уладзіміраўна будзе займацца сваім рамяством, паказваць майстар-класы па валянню з воўны, якое ў апошні час стала вельмі папулярным. З любоўю і цеплынёй гаварыла гаспадыня аб сваім захапленні. Са шчырай удзячнасцю адзначыла таленавітых людзей, якія дапамаглі рэалізаваць мару аб стварэнні кутка “Мацейкавы рамёствы”.

А затым гасцей запрасілі на вясковую вечарыну. Сюды завіталі вядучыя - дзве сяброўкі Еўка і Ганна з гумарыстычнымі гісторыямі, віншаваннямі, знаёмствамі. У вечарыне прыняла ўдзел Святлана Захарэвіч – паэтка з Міёр. Жанчыны з клуба “Бажэна” выканалі свае лепшыя песні, прачыталі вершы Ірыны Ліпніцкай. Гаспадыня прадставіла сваіх сябровак-калег Вольгу Мароз, Тамару Карабец і старшыню грамадскага аб’яднання “Экаокатур” Сяргея Галкіна.

 

сайт президента Беларуси Сайт Миорского райисполкома Национальный правовой портал Витебская областная библиотека Интернет-портал Национальной библиотеки Беларуси

Адрес: Республика Беларусь, Витебская обл., г.Миоры ул. Дзержинского, 6