29 Нояб 2018
  • Дата: 27.11.18
  • Время: 11.00
  • Место: читальный зал ЦБ

“Вітаўт Ермалёнак - паляўнічы за таямніцамі” вечар-сустрэча

Вітольд Антонавіч Ермалёнак – настаўнік гісторыі, нястомны падарожнік-краявед. Менавіта пад яго кіраўніцтвам не адно пакаленне падлеткаў прайшло школу падарожжаў і адкрыццяў у гуртку “Арганаўты мінулага”.

Сабраныя экспанаты ляглі ў аснову стварэння трох музеяў, якія дзейнічаюць у сярэдняй школе №3 горада Міёры. Каштоўнасці экспанатаў могуць пазайздросціць многія вядомыя музеі свету. Вітольд Антонавіч - аўтар звыш 450 публікацый у друку, адзін з аўтараў кніг “Памяць” Міёрскага, Браслаўскага, Глыбоцкага раёнаў, аўтар кніг “Цярністы шлях паўстанца-скульптара” (2013), “Чароўных вандровак пярсцёнкі” (2017), “Паляўнічыя за таямніцамі” (2017), выдатнік асветы 2009 г., лаўрэат прэміі Прэзідэнта “За духоўнае адраджэнне” 1999 г., чалавек года Віцебшчыны 2010 года.

Сустрэчы з Вітольдам Антонавічам заўсёды захопліваюць, даюць магчымасць далучыцца да гістарыі роднага края. На гэты раз Вітольда Антонавіча запрасілі да сябе ўдзельнікі клуба “Бажэна” і не пашкадавалі, а ў захапленні слухалі аб здаецца добра вядомым і ў той жа час зусім невядомым, глядзелі фотаздымкі і выдыяматэрыялы, задавалі пытанні, а на прыканцы шчыра дзякавалі прамоўцу за з карысцю праведзены час.

 

сайт президента Беларуси Сайт Миорского райисполкома Национальный правовой портал Витебская областная библиотека Интернет-портал Национальной библиотеки Беларуси

Адрес: Республика Беларусь, Витебская обл., г.Миоры ул. Дзержинского, 6