04 Март 2019
  • Дата: 20 февраля 2019 года
  • Время: 14:00
  • Место: читальный зал ЦБ

Творчая сустрэча з пісьменнікам – земляком М.М. Кукуцем

20 лютага ў Міёрскай цэнтральнай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча з пісьменнікам – земляком М.Кукуцем. Нарадзіўся Міледзій Мікалаевіч у в. Вусаўцы Міёрскага раёна.

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, працаваў інжынерам-механікам, старшыней калгаса. Цяпер на пенсіі, жыве ў Шаркаўшчыне. Аўтар кніг : «Адзін дзень і ўсё жыццё”(1997), “Славянскі лес”(2003), “Чысціня душы”(2008),”На сёмым небе”(2013). На Рэспубліканскім літаратурным конкурсе “Лепшы твор” у 2013 годзе атрымаў дыплом другой ступені ў галіне прозы. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Гэтая сустрэча была прысвечана важнай падзеі – у свет выйшла новая кніга аўтара “У палоне кахання”. Міледзій Мікалаевіч расказаў пра свой новы твор, чытаў свае вершы, а таксама адказваў на пытанні прысутных.

У канцы сустрэчы бібліятэкары, у знак удзячнасці і павагі, паднеслі госцю кветкі з пажаданнямі творчых поспехаў і новых твораў.

 

сайт президента Беларуси Сайт Миорского райисполкома Национальный правовой портал Витебская областная библиотека Интернет-портал Национальной библиотеки Беларуси

Адрес: Республика Беларусь, Витебская обл., г.Миоры ул. Дзержинского, 6