Сяргей Панізьнік (4)

Сергей ПонизникСяргей Сцяпанавіч Панізьнік нарадзіўся 10 мая 1942 г. у вёсцы Бабышкі Міёрскага раёна. Скончыў Магілёўскую медыцынскую вучэльню (1962), факультэт журналістыкі Львоўскай вышэйшай ваенна-палітычнай вучэльні (1967). З 1967г. – сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі. Знаходзячыся на службе ў савецкім войску ў верасні 1969 г. быў накіраваны ў Чэхаславакію. З 1977 г.працаваў у газеце “Вячэрні Мінск”, з 1980 г. – рэдактар на Дзяржтэлерадыё БССР, у 1982 – 1996 гг. – у выдавецтве “Юнацтва”, адначасова ў 1992 -1994 гг. – у Нацыянальным навукова-асветніцкім цэнтры імя Ф.Скарыны, у 1996 -1999 гг. – навуковы сакратар Літаратурнага музея Я.Купалы.

Друкуецца з 1959 г.( мае псеўданім Сяргей Папар). У зборніках паэзіі “Кастры Купалля” (1967), “Палявая пошта” (1972), ”Крона надзеі” (1975), ”Чало і век” (1979), “ Слова на дабрыдзень” (1982), “Мацярык” (1984), “Стырно” (1989), “А пісар земскі … “ (1994), “Сустрэча роднасных сусветаў” (1997) – услаўленне роднага краю і яго духоўнай спадчыны, пераемнасці пакаленняў, філасофскі роздум над часам і гісторыяй свайго народа.

Аўтар кнігі публіцыстыкі “Пасля вогненных вёсак … “(1980), дакументальнай аповесці “Браніслава” (1985), “Асвейская трагедыя” (1992) пра Саласпілскі лагер смерці; зборнікаў вершаў для дзяцей “Адкуль вясёлка п’е ваду”(1981), “Жыцень”(1986), “Мы – грамацеі“ (1989),”Золкая зёлка” (1999).

У перыядычным друку выступае па праблемах сучаснага літаратурнага працэсу.Узнагароджаны латвійскім ордэнам Трох Зорак (1998) і беларускім медалём Францыска Скарыны.

 

сайт президента Беларуси Сайт Миорского райисполкома Национальный правовой портал Витебская областная библиотека Интернет-портал Национальной библиотеки Беларуси

Адрес: Республика Беларусь, Витебская обл., г.Миоры ул. Дзержинского, 6