Скачать Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры в формате *.PDF
Прыняты Палатай прадстаўнікоў 24 чэрвеня 2016 года
Адобраны Саветам Рэспублікі 30 чэрвеня 2016 года
ЗМЕСТ
АГУЛЬНАЯ ЧАСТКА
РАЗДЗЕЛ I. АСНОВЫ ПРАВАВОГА РЭГУЛЯВАННЯ Ў СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ
ГЛАВА 1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
Артыкул 1. Асноўныя тэрміны, якiя прымяняюцца ў гэтым Кодэксе, і іх азначэнні
Артыкул 2. Прынцыпы, на якіх грунтуюцца грамадскія адносіны ў сферы культуры
Артыкул 3. Суб’екты культурнай дзейнасці
ГЛАВА 2. ЗАКАНАДАЎСТВА АБ КУЛЬТУРЫ І ЯГО ДЗЕЯННЕ
Артыкул 4. Заканадаўства аб культуры
Артыкул 5. Грамадскія адносiны, якiя рэгулююцца заканадаўствам аб культуры
Артыкул 6. Дзеянне заканадаўства аб культуры па коле асоб
Артыкул 7. Адказнасць за парушэнне заканадаўства аб культуры
ГЛАВА 3. ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА І ДЗЯРЖАЎНАЕ КІРАВАННЕ Ў СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ
Артыкул 8. Напрамкі дзяржаўнай палiтыкi ў сферы культуры
Артыкул 9. Дзяржаўныя і іншыя праграмы, накіраваныя на захаванне, развiццё, распаўсюджванне і (або) папулярызацыю культуры
Артыкул 10. Дзяржаўнае кіраванне ў сферы культуры
Артыкул 11. Паўнамоцтвы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь у сферы культуры
Артыкул 12. Паўнамоцтвы Савета Міністраў Рэспублiкi Беларусь у сферы культуры
Артыкул 13. Паўнамоцтвы Мiнiстэрства культуры ў сферы культуры
Артыкул 14. Паўнамоцтвы мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, iншых дзяржаўных органаў у сферы культуры
Артыкул 15. Узаемадзеянне ў сферы культуры дзяржаўных органаў з органамi тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, грамадскiмi аб’яднаннямi і іншымі юрыдычнымі асобамі, грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі
Артыкул 16. Супрацоўніцтва ў сферы культуры дзяржаўных органаў з камерцыйнымі арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі
Артыкул 17. Сацыяльна-творчыя заказы
Артыкул 18. Падтрымка таленавітай моладзі
ГЛАВА 4. КАНТРОЛЬ, ГРАМАДСКІ КАНТРОЛЬ У СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ
Артыкул 19. Кантроль у сферы культуры
Артыкул 20. Грамадскі кантроль у сферы культуры
ГЛАВА 5. ФІНАНСАВАЕ І МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНІЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ Ў СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ
Артыкул 21. Крыніцы фінансавання ў сферы культуры
Артыкул 22. Асаблівасці фінансавання дзяржаўных арганізацый культуры
Артыкул 23. Фінансаванне ў сферы культуры за кошт сродкаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі і фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва
Артыкул 24. Дзейнасць устаноў культуры, якая прыносіць даход
Артыкул 25. Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне ў сферы культуры
ГЛАВА 6. МІЖНАРОДНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА Ў СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ
Артыкул 26. Задачы міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы культуры
Артыкул 27. Прынцыпы міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы культуры
Артыкул 28. Прававыя асновы міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы культуры
Артыкул 29. Напрамкі міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы культуры
Артыкул 30. Міжнародны культурны абмен
Артыкул 31. Падтрымка беларусаў замежжа ў сферы культуры
РАЗДЗЕЛ II. СУБ’ЕКТЫ КУЛЬТУРНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ
ГЛАВА 7. ГРАМАДЗЯНЕ
Артыкул 32. Правы грамадзян Рэспублікі Беларусь у сферы культуры
Артыкул 33. Абавязкі грамадзян Рэспублікі Беларусь у сферы культуры
Артыкул 34. Правы і абавязкі замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў сферы культуры
Артыкул 35. Права на ўдзел у культурным жыцці
Артыкул 36. Права на дастойны ўзровень культурнага жыцця
Артыкул 37. Права на эстэтычнае выхаванне
Артыкул 38. Права на атрыманне, захоўванне і распаўсюджванне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі аб культурным жыцці
Артыкул 39. Права на культурную самабытнасць, адраджэнне, захаванне і развіццё нацыянальных культурных традыцый
Артыкул 40. Права на свабоду аб’яднанняў у сферы культуры
Артыкул 41. Творчыя работнікі
Артыкул 42. Пацвярджэнне статусу творчага работніка
Артыкул 43. Асаблівасці прававога статусу работнікаў культуры
ГЛАВА 8. КАЛЕКТЫВЫ МАСТАЦКАЙ ТВОРЧАСЦІ
Артыкул 44. Паняцце і віды калектываў мастацкай творчасці
Артыкул 45. Жанры і формы калектываў мастацкай творчасці
Артыкул 46. Статус калектываў мастацкай творчасці
Артыкул 47. Парадак стварэння і ліквідацыі (спынення дзейнасці) прафесійных калектываў мастацкай творчасці і непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці
Артыкул 48. Падставы для ажыццяўлення дзейнасці ўдзельнікамі прафесійных калектываў мастацкай творчасці, непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці і аўтэнтычных фальклорных калектываў мастацкай творчасці
Артыкул 49. Кіраванне ў прафесійным калектыве мастацкай творчасці або непрафесійным (аматарскім) калектыве мастацкай творчасці, якія не з’яўляюцца арганізацыямі культуры
ГЛАВА 9. АРГАНІЗАЦЫІ КУЛЬТУРЫ І ПАДРАЗДЗЯЛЕННІ ЮРЫДЫЧНЫХ АСОБ
Артыкул 50. Арганізацыі культуры і падраздзяленні юрыдычных асоб
Артыкул 51. Віды і асноўныя тыпы арганiзацый культуры
Артыкул 52. Асаблiвасцi ўстаноў культуры як адной з форм некамерцыйных арганiзацый культуры
Артыкул 53. Стварэнне, рэарганiзацыя i лiквiдацыя арганiзацый культуры
Артыкул 54. Папячыцельскія саветы арганізацый культуры
ГЛАВА 10. УСТАНОВЫ АДУКАЦЫI І НАВУКОВЫЯ АРГАНІЗАЦЫІ Ў СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ, МЕТАДЫЧНЫЯ ЦЭНТРЫ НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ (КУЛЬТУРНА-АСВЕТНАЙ РАБОТЫ)
Артыкул 55. Установы адукацыi ў сферы культуры
Артыкул 56. Навуковыя арганізацыі ў сферы культуры
Артыкул 57. Метадычныя цэнтры народнай творчасцi (культурна-асветнай работы)
ГЛАВА 11. ТВОРЧЫЯ САЮЗЫ
Артыкул 58. Творчы саюз
Артыкул 59. Асаблівасці стварэння, дзяржаўнай рэгістрацыі, дзейнасці творчых саюзаў, іх рэарганізацыі і ліквідацыі
Артыкул 60. Супрацоўніцтва дзяржаўных органаў з творчымі саюзамі
Артыкул 61. Правы творчых саюзаў
Артыкул 62. Членства ў творчым саюзе
Артыкул 63. Уласнасць творчых саюзаў
ГЛАВА 12. СПОНСАРЫ І МЕЦЭНАТЫ КУЛЬТУРЫ
Артыкул 64. Спонсар культуры
Артыкул 65. Мецэнат культуры
АСАБЛІВАЯ ЧАСТКА
РАЗДЗЕЛ III. КУЛЬТУРНЫЯ КАШТОЎНАСЦІ
ГЛАВА 13. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ АБ КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЯХ
Артыкул 66. Віды культурных каштоўнасцей
Артыкул 67. Матэрыяльныя культурныя каштоўнасцi
Артыкул 68. Увасабленне матэрыяльных культурных каштоўнасцей
Артыкул 69. Нематэрыяльныя культурныя каштоўнасцi
Артыкул 70. Увасабленне нематэрыяльных культурных каштоўнасцей
Артыкул 71. Права ўласнасцi на культурныя каштоўнасцi
Артыкул 72. Пераважнае права набыцця долі ў праве агульнай уласнасці на гісторыка-культурную каштоўнасць
Артыкул 73. Правы ўласнiка матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцi
Артыкул 74. Абмежаванне правоў уласнiка (карыстальнiка) матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцi, землекарыстальніка, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць
Артыкул 75. Абавязкi ўласнiка (карыстальнiка) матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцi, землекарыстальніка, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць
ГЛАВА 14. УВОЗ І (АБО) ВЫВАЗ, ВЯРТАННЕ КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ
Артыкул 76. Увоз і (або) вываз культурных каштоўнасцей
Артыкул 77. Вяртанне культурных каштоўнасцей
Артыкул 78. Камісія па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь
РАЗДЗЕЛ IV. КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
ГЛАВА 15. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ АБ КУЛЬТУРНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ
Артыкул 79. Напрамкі культурнай дзейнасці
Артыкул 80. Ажыццяўленне творчай дзейнасцi. Свабода творчай дзейнасці
Артыкул 81. Забарона, абмежаванне і прыпыненне культурнай дзейнасці
ГЛАВА 16. АХОВА ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ
Артыкул 82. Гiсторыка-культурная спадчына і яе ахова
Артыкул 83. Віды матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей
Артыкул 84. Беларуская рэспублiканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны і саветы па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны
Артыкул 85. Вылучэнне культурных каштоўнасцей для надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці
Артыкул 86. Выяўленне культурных каштоўнасцей, якім можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
Артыкул 87. Прафесійнае выяўленне культурнай каштоўнасці, якой можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
Артыкул 88. Выпадковае выяўленне матэрыяльнай культурнай каштоўнасці, якой можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
Артыкул 89. Дзеянні мясцовага выканаўчага і распарадчага органа базавага тэрытарыяльнага ўзроўню пры прафесійным або выпадковым выяўленні культурнай каштоўнасці, якой можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
Артыкул 90. Парадак унясення прапаноў аб наданні культурным каштоўнасцям статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi
Артыкул 91. Фіксацыя, навуковая апрацоўка і мастацкая ацэнка культурных каштоўнасцей
Артыкул 92. Крытэрыі для надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці
Артыкул 93. Наданне культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, наступствы надання (ненадання) культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці
Артыкул 94. Пазбаўленне матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi
Артыкул 95. Выплата ўзнагароджання за выпадкова выяўленую культурную каштоўнасць, якая з’яўляецца скарбам і якой нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
Артыкул 96. Катэгорыі гiсторыка-культурных каштоўнасцей
Артыкул 97. Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь
Артыкул 98. Звесткі Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь
Артыкул 99. Уключэнне гісторыка-культурных каштоўнасцей у Спiс сусветнай культурнай i прыроднай спадчыны, Спiс сусветнай спадчыны, якая знаходзiцца пад пагрозай, або ў iншыя спiсы ў адпаведнасцi з мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь
Артыкул 100. Пашпарт матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi
Артыкул 101. Банк звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь
Артыкул 102. Парадак фармiравання, вядзення і выкарыстання Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь
Артыкул 103. Меры па захаванні гісторыка-культурных каштоўнасцей
Артыкул 104. Забеспячэнне захавання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей
Артыкул 105. Зоны аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей
Артыкул 106. Забеспячэнне захавання рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей
Артыкул 107. Забеспячэнне захавання нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей
Артыкул 108. Прадухiленне пагрозы захаванню матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей
Артыкул 109. Змяненне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей
Артыкул 110. Недапушчэнне пагаршэння ўмоў успрымання нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей
Артыкул 111. Вiды работ, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях
Артыкул 112. Навукова-даследчыя работы, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях пры распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях
Артыкул 113. Праектныя работы, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях
Артыкул 114. Рамонтна-рэстаўрацыйныя і іншыя работы, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях
Артыкул 115. Дазвол на выкананне навукова-даследчых і праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях
Артыкул 116. Кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях. Навукова-метадычнае кіраўніцтва і аўтарскі нагляд пры выкананні рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях
Артыкул 117. Пасведчанне на кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях
Артыкул 118. Абавязкi грамадзяніна, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка, які мае пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях
Артыкул 119. Узгадненне навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях
Артыкул 120. Прыняцце ў эксплуатацыю нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, на якой выконваліся рамонтна-рэстаўрацыйныя работы
Артыкул 121. Ахоўнае абавязацельства
Артыкул 122. Выкарыстанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей
ГЛАВА 17. АХОВА АРХЕАЛАГІЧНАЙ СПАДЧЫНЫ
Артыкул 123. Археалагічная спадчына
Артыкул 124. Ахова археалагічнай спадчыны
Артыкул 125. Улік археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў
Артыкул 126. Археалагічныя даследаванні
Артыкул 127. Пошук і выяўленне археалагічных аб’ектаў і (або) археалагічных артэфактаў. Дазвол на права правядзення археалагічных даследаванняў
Артыкул 128. Камісіі па археалагічных аб’ектах і археалагічных артэфактах
Артыкул 129. Выкананне земляных, будаўнiчых, меліярацыйных і іншых работ, ажыццяўленне іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў
Артыкул 130. Меры па ахове археалагічных аб’ектаў пры выкананні работ на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў
ГЛАВА 18. БІБЛІЯТЭЧНАЯ СПРАВА
Артыкул 131. Бібліятэчная справа. Асноўныя прынцыпы арганізацыі бібліятэчнай справы
Артыкул 132. Бібліятэчны работнік
Артыкул 133. Бібліятэка. Віды бібліятэк
Артыкул 134. Асноўныя задачы і прынцыпы дзейнасці бібліятэк
Артыкул 135. Асаблівасці стварэння і ліквідацыі бібліятэк
Артыкул 136. Асаблівасці матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння бібліятэк
Артыкул 137. Правы і абавязкі бібліятэк
Артыкул 138. Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальная бібліятэка Беларусі»
Артыкул 139. Сеткі бібліятэк. Сукупная сетка бібліятэк
Артыкул 140. Рэспубліканскі бібліятэчны савет
Артыкул 141. Бібліятэчны фонд. Бібліятэчны фонд Рэспублікі Беларусь
Артыкул 142. Кніжныя помнікі. Дзяржаўны рэестр кніжных помнікаў Рэспублікі Беларусь
Артыкул 143. Фарміраванне бібліятэчных фондаў
Артыкул 144. Камплектаванне бібліятэчных фондаў. Кіраванне бібліятэчнымі фондамі
Артыкул 145. Арганізацыя бібліятэчных фондаў. Выключэнне дакументаў з бібліятэчных фондаў
Артыкул 146. Узаемадзеянне бібліятэк
Артыкул 147. Дакументаабмен і пераразмеркаванне дакументаў
Артыкул 148. Міжбібліятэчны абанемент. Нацыянальная сістэма міжбібліятэчнага абанемента
Артыкул 149. Карпаратыўнае ўзаемадзеянне бібліятэк па фарміраванні і выкарыстанні інфармацыйных рэсурсаў
Артыкул 150. Карыстальнікі бібліятэк. Правы і абавязкі карыстальнікаў бібліятэк
Артыкул 151. Рэгістрацыя карыстальнікаў бібліятэк
ГЛАВА 19. МУЗЕЙНАЯ СПРАВА
Артыкул 152. Музейная справа
Артыкул 153. Музейны работнік
Артыкул 154. Музейная дзейнасць
Артыкул 155. Прадмет музейнага значэння. Музейны прадмет, навукова-дапаможны і сыравінны матэрыял, іх класіфікацыя
Артыкул 156. Музейная калекцыя
Артыкул 157. Музейны фонд
Артыкул 158. Права ўласнасці на музейныя прадметы, прадметы музейнага значэння
Артыкул 159. Музей. Місія музея
Артыкул 160. Канцэпцыя развіцця музея
Артыкул 161. Класіфікацыя музеяў
Артыкул 162. Асаблівасці стварэння і ліквідацыі музеяў
Артыкул 163. Асаблівасці матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і фінансавання музеяў
Артыкул 164. Правы і абавязкі музеяў
Артыкул 165. Сістэма дзяржаўных музеяў
Артыкул 166. Музеі-запаведнікі. Музеі пад адкрытым небам
Артыкул 167. Рэестр музеяў
Артыкул 168. Рэспубліканская рада дырэктараў музеяў
Артыкул 169. Рэспубліканскі навукова-метадычны савет па пытаннях музейнай справы
Артыкул 170. Музейны фонд Рэспублікі Беларусь
Артыкул 171. Уключэнне музейных прадметаў у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь
Артыкул 172. Асаблівасці выкарыстання музейных прадметаў, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь
Артыкул 173. Выключэнне музейных прадметаў з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь
Артыкул 174. Камплектаванне музейнага фонду
Артыкул 175. Каталагiзацыя музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў
Артыкул 176. Улік прадметаў музейнага значэння, музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў
Артыкул 177. Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь
Артыкул 178. Захоўванне музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў
Артыкул 179. Кансервацыя i рэстаўрацыя музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў
Артыкул 180. Рэспубліканскі рэстаўрацыйны савет
Артыкул 181. Наведвальнікі музеяў. Правы і абавязкі наведвальнікаў музеяў
Артыкул 182. Доступ да музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў і да інфармацыі аб іх. Парадак работы наведвальнікаў музеяў з музейнымі прадметамі, навукова-дапаможнымі і сыравіннымі матэрыяламі
Артыкул 183. Экспазіцыя
Артыкул 184. Стварэнне і адкрыццё пастаянных экспазіцый
Артыкул 185. Стварэнне і адкрыццё часовых экспазіцый
Артыкул 186. Экскурсiйнае абслугоўванне наведвальнiкаў музеяў
ГЛАВА 20. НАРОДНЫЯ МАСТАЦКІЯ РАМЁСТВЫ
Артыкул 187. Народныя мастацкія рамёствы. Вырабы народных мастацкіх рамёстваў
Артыкул 188. Правы грамадзян, якія займаюцца стварэннем вырабаў народных мастацкіх рамёстваў
Артыкул 189. Майстар народных мастацкіх рамёстваў. Статус народнага майстра
Артыкул 190. Правы народнага майстра
Артыкул 191. Экспертная камісія па народных мастацкіх рамёствах
Артыкул 192. Арганізацыі народных мастацкіх рамёстваў
Артыкул 193. Аднясенне прадукцыі арганізацый народных мастацкіх рамёстваў, іншых юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і рамеснікаў да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў
Артыкул 194. Падтрымка арганізацый народных мастацкіх рамёстваў, іншых юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і рамеснікаў
Артыкул 195. Цэнтр (дом) рамёстваў
Артыкул 196. Забеспячэнне адраджэння, захавання і пераемнасці традыцый народных мастацкіх рамёстваў
Артыкул 197. Папулярызацыя і распаўсюджванне вырабаў народных мастацкіх рамёстваў
ГЛАВА 21. КІНЕМАТАГРАФІЧНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Артыкул 198. Кінематаграфія
Артыкул 199. Работнік кінематаграфіі
Артыкул 200. Кінематаграфічная дзейнасць
Артыкул 201. Арганізацыя кінематаграфіі. Віды арганізацый кінематаграфіі
Артыкул 202. Падтрымка кінематаграфіі
Артыкул 203. Фільм
Артыкул 204. Вытворчасць фільмаў
Артыкул 205. Нацыянальныя фільмы, іншыя фільмы, якія маюць важнае сацыяльна-культурнае значэнне
Артыкул 206. Паказ і распаўсюджванне фільмаў
Артыкул 207. Класіфікацыя фільмаў
Артыкул 208. Дзяржаўны рэгістр фільмаў
ГЛАВА 22. КУЛЬТУРНЫЯ МЕРАПРЫЕМСТВЫ
Артыкул 209. Культурныя мерапрыемствы, іх віды. Правядзенне культурных мерапрыемстваў
Артыкул 210. Арганізатар культурнага мерапрыемства
Артыкул 211. Арганізацыйны камітэт
Артыкул 212. Удзельнікі культурнага мерапрыемства
Артыкул 213. Культурна-відовішчнае мерапрыемства
Артыкул 214. Пасведчанне на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь
Артыкул 215. Падставы для адмовы ў выдачы і анулявання пасведчання на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь
Артыкул 216. Парадак арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства
Артыкул 217. Уваходныя білеты і друкаваная прадукцыя
Артыкул 218. Гастролі
Артыкул 219. Кінематаграфічныя мерапрыемствы
Артыкул 220. Фестываль. Свята
Артыкул 221. Конкурс. Пленэр. Форум
Артыкул 222. Выстаўка. Гарантыі захаванасці культурных каштоўнасцей пры арганізацыі міжнародных выставак
ГЛАВА 23. ДЗЕЙНАСЦЬ ПРАФЕСІЙНЫХ КАЛЕКТЫВАЎ МАСТАЦКАЙ ТВОРЧАСЦІ
Артыкул 223. Асаблівасці культурнай дзейнасці прафесійных калектываў мастацкай творчасці
Артыкул 224. Асноўныя прынцыпы і мэты дзейнасці прафесійных калектываў мастацкай творчасці
Артыкул 225. Правы і абавязкі прафесійных калектываў мастацкай творчасці
ГЛАВА 24. ДЗЕЙНАСЦЬ НЕПРАФЕСІЙНЫХ (АМАТАРСКІХ) І АЎТЭНТЫЧНЫХ ФАЛЬКЛОРНЫХ КАЛЕКТЫВАЎ МАСТАЦКАЙ ТВОРЧАСЦІ
Артыкул 226. Асаблівасці культурнай дзейнасці непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці
Артыкул 227. Асноўныя прынцыпы і мэты дзейнасці непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці
Артыкул 228. Правы і абавязкі непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці, абавязкі іх заснавальнікаў
Артыкул 229. Асаблівасці культурнай дзейнасці аўтэнтычных фальклорных калектываў мастацкай творчасці
Артыкул 230. Кіраўнік аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасці
ГЛАВА 25. АРГАНІЗАЦЫЯ КУЛЬТУРНАГА АДПАЧЫНКУ (ВОЛЬНАГА ЧАСУ) НАСЕЛЬНІЦТВА
Артыкул 231. Арганізацыя культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва, яе віды
Артыкул 232. Клуб. Віды клубаў
Артыкул 233. Клубны работнік
Артыкул 234. Асноўныя прынцыпы і мэты дзейнасці клубаў
Артыкул 235. Дзейнасць клубаў
Артыкул 236. Клубныя фарміраванні. Віды клубных фарміраванняў
Артыкул 237. Правядзенне дыскатэк
Артыкул 238. Паркі культуры і адпачынку, гарадскія сады, заапаркі, заасады
Артыкул 239. Дзейнасць паркаў культуры і адпачынку, гарадскіх садоў, заапаркаў, заасадоў
ГЛАВА 26. ЗААХВОЧВАННІ Ў СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ
Артыкул 240. Заахвочванні ў сферы культуры
Артыкул 241. Узнагароджанне грамадзян дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь
Артыкул 242. Узнагароджанне грамадзян, калектываў мастацкай творчасці і юрыдычных асоб спецыяльнымі ўзнагародамі і спецыяльнымі прызамі (прызамі) Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Артыкул 243. Прысуджэнне Дзяржаўнай прэміі ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры
Артыкул 244. Прысуджэнне прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» і спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Артыкул 245. Прысуджэнне таленавітай моладзі заахвочванняў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі
Артыкул 246. Прысваенне тэатральна-відовішчным арганізацыям, прафесійным калектывам мастацкай творчасці, музеям, творчым саюзам статусу «нацыянальны», пацвярджэнне і пазбаўленне гэтага статусу
Артыкул 247. Прысваенне музеям статусу «народны», пацвярджэнне і пазбаўленне гэтага статусу
Артыкул 248. Прысваенне прафесійным калектывам мастацкай творчасцi звання «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь», статусу «акадэмiчны», пацвярджэнне і пазбаўленне гэтых звання і статусу
Артыкул 249. Прысваенне непрафесійным (аматарскім) калектывам мастацкай творчасці звання «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь», пацвярджэнне і пазбаўленне гэтага звання
Артыкул 250. Прысваенне непрафесійным (аматарскім) калектывам мастацкай творчасці наймення «народны» («узорны»), пацвярджэнне і пазбаўленне гэтага наймення
Артыкул 251. Заахвочванні Міністэрства культуры
Артыкул 252. Заахвочванні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых дзяржаўных органаў, грамадскіх аб’яднанняў і іншых юрыдычных асоб
РАЗДЗЕЛ V. ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
ГЛАВА 27. ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
Артыкул 253. Унясенне змяненняў і дапаўненняў у Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь
Артыкул 254. Прызнанне страціўшымі сілу некаторых заканадаўчых актаў і асобных палажэнняў законаў
Артыкул 255. Пераходныя палажэнні
Артыкул 256. Меры па рэалізацыі палажэнняў гэтага Кодэкса
Артыкул 257. Уступленне ў сілу гэтага Кодэкса
Гэты Кодэкс накіраваны на рэгуляванне грамадскіх адносін у сферы культуры, а таксама на ўстанаўленне прававых, арганізацыйных, эканамічных і сацыяльных асноў культурнай дзейнасці ў мэтах захавання і выкарыстання культурных каштоўнасцей, развіцця арганізацый культуры і забеспячэння агульнадаступнасці культурных даброт.
АГУЛЬНАЯ ЧАСТКА
РАЗДЗЕЛ I
АСНОВЫ ПРАВАВОГА РЭГУЛЯВАННЯ Ў СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
Артыкул 1. Асноўныя тэрміны, якiя прымяняюцца ў гэтым Кодэксе, і іх азначэнні
1. У гэтым Кодэксе прымяняюцца наступныя асноўныя тэрміны i iх азначэннi:
1.1. аб’ект культурнай iнфраструктуры – капітальная пабудова (будынак, збудаванне), памяшканне i iншая нерухомая маёмасць, якiя прызначаны (выкарыстоўваюцца) для ажыццяўлення i (або) забеспячэння культурнай дзейнасцi;
1.2. арганiзацыя культуры – юрыдычная асоба, якая ажыццяўляе ў якасцi асноўнай дзейнасцi культурную дзейнасць;
1.3. гісторыка-культурная каштоўнасць – культурная каштоўнасць, якая мае адметныя духоўныя, мастацкія і (або) дакументальныя вартасці і якой нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці;
1.4. дзеяч культуры і мастацтва – работнік культуры і творчы работнік, якія маюць ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь у сферы культуры і (або) іншыя дзяржаўныя ўзнагароды Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў сферы культуры;
1.5. карыстальнік гісторыка-культурнай каштоўнасці – юрыдычная асоба, за якой гісторыка-культурная каштоўнасць замацавана на праве гаспадарчага распараджэння або аператыўнага кіравання;
1.6. культура – сукупнасць культурных каштоўнасцей і культурная дзейнасць;
1.7. культурная дзейнасць – дзейнасць па стварэнні, аднаўленні (адраджэнні), захаванні, ахове, вывучэнні, выкарыстанні, распаўсюджванні i (або) папулярызацыi культурных каштоўнасцей, прадастаўленні культурных даброт, эстэтычным выхаванні грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства (далей, калі не вызначана іншае, – грамадзяне), арганiзацыi культурнага адпачынку (вольнага часу) насельнiцтва, аказанні метадычнай дапамогі суб’ектам культурнай дзейнасці;
1.8. культурная каштоўнасць – створаныя (пераўтвораныя) чалавекам або цесна звязаныя з яго дзейнасцю матэрыяльны аб’ект i нематэрыяльнае праяўленне творчасцi чалавека, якiя маюць гiстарычнае, мастацкае, навуковае або iншае значэнне;
1.9. культурны праект – сукупнасць дзеянняў, накіраваных на дасягненне вынікаў культурнай дзейнасці;
1.10. культурныя даброты – культурная каштоўнасць, што прадастаўляецца, работа і (або) паслуга, што выконваецца (аказваецца) юрыдычнай асобай, грамадзянінам, у тым ліку індывідуальным прадпрымальнікам, якія ажыццяўляюць культурную дзейнасць, для задавальнення духоўных і эстэтычных патрэбнасцей грамадзян, станаўлення і развіцця асобы;
1.11. мастацкая творчасць – стварэнне твораў мастацкай літаратуры і мастацтва, іх выкананняў і (або) іх выкананне;
1.12. работнік культуры – грамадзянін, які ажыццяўляе культурную дзейнасць на пасадзе, прадугледжанай кваліфікацыйным даведнікам пасад служачых, якія заняты ў культуры, а таксама кіраўнік арганізацыі культуры, падраздзялення арганізацыі культуры, падраздзялення іншай юрыдычнай асобы, якое ажыццяўляе культурную дзейнасць, і яго намеснік (намеснікі), да службовых абавязкаў якога (якіх) адносяцца пытанні ажыццяўлення культурнай дзейнасці;
1.13. сфера культуры – галіна сацыяльнай сферы па ажыццяўленні і забеспячэнні культурнай дзейнасці ў адпаведнасці з напрамкамі, прадугледжанымі гэтым Кодэксам;
1.14. творчая дзейнасць – напрамак культурнай дзейнасцi, якi ўключае мастацкую творчасць i iншую iнтэлектуальную дзейнасць, што завяршаецца з’яўленнем новага, які раней не існаваў, вынiку iнтэлектуальнай дзейнасцi ў сферы культуры;
1.15. творчы работнік – грамадзянін, які ажыццяўляе творчую дзейнасць самастойна або на падставах, прадугледжаных гэтым Кодэксам, і незалежна ад таго, з’яўляецца ён членам творчага саюза ці не;
1.16. уласнік гісторыка-культурнай каштоўнасці – Рэспублiка Беларусь, адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльная адзiнка Рэспублiкi Беларусь, юрыдычная асоба, грамадзянін, у тым ліку індывідуальны прадпрымальнік, якім належаць правы валодання, карыстання і распараджэння гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
2. Змест асобных тэрмінаў, якiя выкарыстоўваюцца ў гэтым Кодэксе, вызначаецца ў адпаведных артыкулах гэтага Кодэкса.
Артыкул 2. Прынцыпы, на якіх грунтуюцца грамадскія адносіны ў сферы культуры
Грамадскія адносіны ў сферы культуры грунтуюцца на аснове наступных прынцыпаў:
прызнанне культуры ў якасцi аднаго з галоўных фактараў самабытнасцi беларускага народа, нацыянальных супольнасцей, якiя пражываюць у Рэспублiцы Беларусь, пераемнасцi пакаленняў, а таксама ў якасцi асновы для станаўлення і развiцця асобы;
прыярытэт развiцця беларускай нацыянальнай культуры і прызнанне беларускай мовы адным з фактараў фарміравання нацыянальнага менталітэту;
свабоднае развiццё культур усiх нацыянальных супольнасцей, якiя пражываюць у Рэспублiцы Беларусь;
захаванне i выкарыстанне культурных каштоўнасцей, іх распаўсюджванне і папулярызацыя на карысць iнтарэсаў асобы i грамадства;
адраджэнне, захаванне i развiццё нацыянальных культурных традыцый;
агульнадаступнасць культурных даброт, забеспячэнне магчымасці для далучэння грамадзян, якія пражываюць у сельскіх населеных пунктах, інвалідаў і іншых фізічна аслабленых асоб да культурных даброт;
зберажэнне i памнажэнне гісторыка-культурнай і археалагічнай спадчыны;
ахова аўтарскага права і сумежных правоў;
забеспячэнне канстытуцыйнага права кожнага на ўдзел у культурным жыццi, іншых правоў і законных інтарэсаў грамадзян у сферы культуры;
свабода творчай дзейнасці;
разнастайнасць напрамкаў (школ), форм, відаў і прыёмаў мастацкай творчасці;
спалучэнне дзяржаўных і грамадскiх iнтарэсаў, правоў і свабод грамадзян у сферы культуры;
забеспячэнне роўнасцi правоў i магчымасцей грамадзян у стварэнні і выкарыстанні культурных каштоўнасцей, недапушчальнасць устанаўлення пераваг i прывiлей у сферы культуры, якiя супярэчаць актам заканадаўства;
недапушчальнасць манапалiзму ў культуры i манапалiзацыi культурнай дзейнасцi;
арыентацыя на нацыянальныя i агульначалавечыя каштоўнасцi, лепшыя ўзоры беларускай нацыянальнай і сусветнай культуры, якія маюць важнае сацыяльна-культурнае значэнне, прыярытэт культурных каштоўнасцей, якiя носяць высокамастацкi i высокамаральны характар;
узаемадзеянне беларускай нацыянальнай культуры з культурамi iншых народаў i яе iнтэграцыя ў сусветную культуру;
сцвярджэнне і распаўсюджванне гуманiстычных iдэй, навуковых ведаў і дасягненняў сусветнай культуры, сцвярджэнне высокiх маральных пачаткаў у грамадскiм жыццi, фармiраванне эстэтычнага жыццёвага асяроддзя.
Артыкул 3. Суб’екты культурнай дзейнасці
Суб’ектамі культурнай дзейнасці з’яўляюцца:
грамадзяне, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, работнікі культуры, творчыя работнікі, мецэнаты культуры;
арганізацыі культуры, а таксама ўстановы адукацыі, навуковыя арганізацыі, іншыя юрыдычныя асобы і іх падраздзяленні, якія ажыццяўляюць і (або) забяспечваюць культурную дзейнасць;
калектывы мастацкай творчасці, якія не з’яўляюцца арганізацыямі культуры і падраздзяленнямі юрыдычных асоб;
творчыя саюзы, іншыя грамадскія аб’яднанні ў сферы культуры;
дзяржаўныя органы і органы тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання;
міжнародныя арганізацыі і міждзяржаўныя ўтварэнні;
спонсары культуры;
іншыя юрыдычныя асобы, якія садзейнічаюць захаванню, развіццю і распаўсюджванню і (або) папулярызацыі культуры.
ГЛАВА 2
ЗАКАНАДАЎСТВА АБ КУЛЬТУРЫ І ЯГО ДЗЕЯННЕ
Артыкул 4. Заканадаўства аб культуры
1. Заканадаўства аб культуры грунтуецца на Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь i складаецца з гэтага Кодэкса, iншых актаў заканадаўства, міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь.
2. Калi мiжнародным дагаворам Рэспублiкi Беларусь устаноўлены iншыя правiлы, чым тыя, якiя прадугледжаны гэтым Кодэксам, то прымяняюцца правілы мiжнароднага дагавора.
Артыкул 5. Грамадскія адносiны, якiя рэгулююцца заканадаўствам аб культуры
Гэтым Кодэксам і iншымі актамі заканадаўства аб культуры рэгулююцца грамадскія адносiны ў наступных напрамках:
захаванне і выкарыстанне культурных каштоўнасцей;
увоз і (або) вываз, вяртанне культурных каштоўнасцей;
ахова гiсторыка-культурнай спадчыны;
ахова археалагічнай спадчыны;
бiблiятэчная справа;
музейная справа;
народныя мастацкія рамёствы;
кiнематаграфiчная дзейнасць;
арганізацыя і правядзенне культурных мерапрыемстваў;
дзейнасць прафесійных калектываў мастацкай творчасці;
дзейнасць непрафесійных (аматарскіх) і аўтэнтычных фальклорных калектываў мастацкай творчасці;
арганiзацыя культурнага адпачынку (вольнага часу) насельнiцтва;
дзейнасць па эстэтычным выхаванні грамадзян;
аказанне метадычнай дапамогі суб’ектам культурнай дзейнасці;
заахвочванні ў сферы культуры;
мiжнароднае супрацоўнiцтва ў сферы культуры;
iншыя напрамкi, звязаныя з ажыццяўленнем i забеспячэннем культурнай дзейнасцi, калi iншае не прадугледжана гэтым Кодэксам.
Артыкул 6. Дзеянне заканадаўства аб культуры па коле асоб
Заканадаўства аб культуры, за выключэннем выпадкаў, устаноўленых міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, распаўсюджваецца на грамадзян Рэспублікі Беларусь, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і на юрыдычныя асобы Рэспублікі Беларусь, а таксама на замежных грамадзян, асоб без грамадзянства, замежныя арганізацыі, якія знаходзяцца або ажыццяўляюць дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь, і на міжнародныя арганізацыі і міждзяржаўныя ўтварэнні, якія ажыццяўляюць дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь.
Артыкул 7. Адказнасць за парушэнне заканадаўства аб культуры
Адказнасць за парушэнне заканадаўства аб культуры ўстанаўліваецца ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.
ГЛАВА 3
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА І ДЗЯРЖАЎНАЕ КІРАВАННЕ Ў СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ
Артыкул 8. Напрамкі дзяржаўнай палiтыкi ў сферы культуры
Напрамкамі дзяржаўнай палiтыкi ў сферы культуры з’яўляюцца:
захаванне, развiццё, распаўсюджванне і (або) папулярызацыя беларускай нацыянальнай культуры i мовы;
забеспячэнне правоў і свабод, абарона законных інтарэсаў грамадзян у сферы культуры;
забеспячэнне аховы гісторыка-культурнай і археалагічнай спадчыны;
стварэнне дзяржаўных арганізацый культуры і садзейнiчанне развiццю іх матэрыяльна-тэхнiчнай базы;
стварэнне ўмоў для супрацоўніцтва ў сферы культуры дзяржаўных органаў з камерцыйнымі арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі;
стварэнне ўмоў для развіцця юрыдычных асоб усіх форм уласнасці, якія ажыццяўляюць культурную дзейнасць, аказанне ім падтрымкі ў рэалізацыі культурных праектаў на конкурснай аснове;
стварэнне ўмоў для прыцягнення сродкаў спонсараў і мецэнатаў культуры, іншых юрыдычных асоб і грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, для фінансавання культуры;
распрацоўка і рэалізацыя дзяржаўных і іншых праграм, накіраваных на захаванне, развiццё, распаўсюджванне і (або) папулярызацыю культуры;
рэалiзацыя дзяржаўных мiнiмальных сацыяльных стандартаў у сферы культуры;
стварэнне ўмоў для эстэтычнага выхавання грамадзян;
абарона грамадскай маралi, прадухіленне прапаганды парнаграфіі, насілля і жорсткасці;
арганізацыя, правядзенне і падтрымка фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў і распрацовак у сферы культуры, аказанне метадычнай дапамогi па ажыццяўленні культурнай дзейнасці арганiзацыям культуры і іншым суб’ектам культурнай дзейнасці;
забеспячэнне развiцця культуры ў сельскай мясцовасцi, у тым ліку шляхам рацыянальнага i аптымальнага размяшчэння арганізацый культуры з улiкам асаблівасцей развiцця асобных рэгiёнаў i галiн вытворчасцi, стварэння арганізацый культуры змешанага тыпу, выкарыстання форм абслугоўвання па-за месцам знаходжання арганізацый культуры, іншых юрыдычных асоб, падраздзяленні якіх ажыццяўляюць культурную дзейнасць (далей – нестацыянарныя формы абслугоўвання);
стварэнне аб’ектаў культурнай інфраструктуры;
садзейнічанне інфарматызацыі сферы культуры;
падтрымка таленавітай моладзі і стварэнне ўмоў для яе плённай дзейнасці;
заахвочванне работнiкаў культуры, творчых работнікаў, арганізацый культуры, спонсараў і мецэнатаў культуры, іншых юрыдычных асоб і грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, якiя ўнеслi значны ўклад у захаванне, развiццё, распаўсюджванне і (або) папулярызацыю культуры;
сацыяльная абарона работнiкаў культуры i творчых работнiкаў;
садзейнічанне міжнароднаму супрацоўніцтву ў сферы культуры;
забеспячэнне агульнадаступнасці культурнай дзейнасці і культурных даброт, садзейнічанне павышэнню іх якасці;
забеспячэнне асобным катэгорыям грамадзян у адпаведнасцi з гэтым Кодэксам і іншымі заканадаўчымі актамі доступу да культурных даброт на льготных умовах, у тым ліку бясплатна;
стварэнне ўмоў інвалідам і іншым фізічна аслабленым асобам для доступу і карыстання паслугамі арганізацый культуры, падраздзяленняў юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць культурную дзейнасць, у тым ліку доступу да інфармацыйна-камунікацыйных рэсурсаў;
спрыянне стварэнню, распаўсюджванню i (або) папулярызацыi суб’ектамi культурнай дзейнасцi культурных каштоўнасцей, арганізацыі і правядзенню культурных мерапрыемстваў, рэалізацыі культурных праектаў, у тым лiку шляхам размяшчэння сацыяльна-творчых заказаў i фiнансавання дзяржаўных і іншых праграм, накіраваных на захаванне, развіццё, распаўсюджванне і (або) папулярызацыю культуры;
стварэнне ўмоў для адраджэння, захавання i развiцця нацыянальных культурных традыцый, у тым ліку традыцый народных мастацкіх рамёстваў, заахвочванне юрыдычных асоб, грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, да культурнай дзейнасці;
садзейнiчанне правядзенню экспертыз, iншых форм аб’ектыўнай i незалежнай ацэнкi вынiкаў творчай дзейнасцi, а таксама развiццю лiтаратурнай i мастацкай крытыкi;
фарміраванне і развіццё канкурэнтнага культурнага асяроддзя;
стварэнне дзяржаўных сродкаў масавай iнфармацыi, якiя спецыялiзуюцца на асвятленнi культурнага жыцця ў Рэспублiцы Беларусь i замежных краінах, стымуляванне публiкацый або паведамленняў аб культурным жыцці ў сродках масавай iнфармацыi;
стымуляванне выдання твораў мастацкай лiтаратуры, якія маюць значэнне для захавання, развiцця, распаўсюджвання і (або) папулярызацыі беларускай нацыянальнай культуры і мовы (творы лiтаратуры нацыянальнай тэматыкi, для дзяцей i юнацтва, класiчныя творы мастацкай лiтаратуры i iншыя творы);
рэгуляванне ўвозу і (або) вывазу культурных каштоўнасцей, недапушчэнне без законных падстаў вывазу з Рэспублiкi Беларусь культурных каштоўнасцей i незаконнай перадачы права ўласнасцi на iх, прыняцце мер па вяртанні ў Рэспублiку Беларусь культурных каштоўнасцей, якія без законных падстаў вывезены з яе тэрыторыi або не вернуты ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку;
падрыхтоўка, павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўка работнікаў культуры, педагагічных работнікаў устаноў адукацыі ў сферы культуры;
іншыя напрамкі дзяржаўнай палітыкі.
Артыкул 9. Дзяржаўныя і іншыя праграмы, накіраваныя на захаванне, развiццё, распаўсюджванне і (або) папулярызацыю культуры
1. У мэтах захавання, развіцця, распаўсюджвання і (або) папулярызацыі культуры распрацоўваюцца дзяржаўныя і іншыя праграмы.
2. Фарміраванне, фінансаванне і выкананне дзяржаўных і іншых праграм, накіраваных на захаванне, развіццё, распаўсюджванне і (або) папулярызацыю культуры, ажыццяўляюцца ў парадку, устаноўленым актамі заканадаўства.
Артыкул 10. Дзяржаўнае кіраванне ў сферы культуры
Дзяржаўнае кіраванне ў сферы культуры ажыццяўляюць Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь, Савет Міністраў Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь (далей, калі не вызначана іншае, – Мiнiстэрства культуры), мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы, iншыя дзяржаўныя органы ў адпаведнасцi з iх кампетэнцыяй.
Артыкул 11. Паўнамоцтвы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь у сферы культуры
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь вызначае дзяржаўную палітыку і ажыццяўляе дзяржаўнае кіраванне ў сферы культуры ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, гэтым Кодэксам і іншымі заканадаўчымі актамі.
Артыкул 12. Паўнамоцтвы Савета Міністраў Рэспублiкi Беларусь у сферы культуры
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь у сферы культуры:
забяспечвае правядзенне дзяржаўнай палітыкі;
зацвярджае дзяржаўныя мінімальныя сацыяльныя стандарты;
зацвярджае парадак стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва;
забяспечвае развіццё міжнароднага супрацоўніцтва;
ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, гэтым Кодэксам і іншымі заканадаўчымі актамі.
Артыкул 13. Паўнамоцтвы Мiнiстэрства культуры ў сферы культуры
Міністэрства культуры ў сферы культуры:
праводзіць дзяржаўную палітыку;
каардынуе дзейнасць iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў абласнога і базавага тэрытарыяльных узроўняў;
распрацоўвае і рэалізуе дзяржаўныя і іншыя праграмы, накіраваныя на захаванне, развiццё, распаўсюджванне і (або) папулярызацыю культуры;
вызначае агульную стратэгію развіцця гэтай сферы;
арганізуе міжнароднае супрацоўніцтва;
стварае дзяржаўныя арганізацыі культуры, садзейнічае развіццю іх матэрыяльна-тэхнічнай базы;
забяспечвае аказанне метадычнай дапамогі суб’ектам культурнай дзейнасці;
арганізуе і праводзіць культурныя мерапрыемствы;
арганізуе і садзейнічае правядзенню мерапрыемстваў па ахове гісторыка-культурнай і археалагічнай спадчыны, вызначае методыку падрыхтоўкі і правядзення эвакуацыі гісторыка-культурных каштоўнасцей, якім пагражае знішчэнне ў выпадку надзвычайных сітуацый або ўзброенага канфлікту, у тым ліку за межамі Рэспублікі Беларусь;
прымае меры па прадухіленні прапаганды парнаграфіі, насілля і жорсткасці;
размяшчае сацыяльна-творчыя заказы;
забяспечвае падрыхтоўку, перападрыхтоўку i павышэнне квалiфiкацыi работнiкаў культуры, педагагічных работнікаў устаноў адукацыі ў сферы культуры;
ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з гэтым Кодэксам і іншымі актамі заканадаўства.
Артыкул 14. Паўнамоцтвы мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, iншых дзяржаўных органаў у сферы культуры
1. Мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы ў сферы культуры:
1.1. прымаюць удзел у правядзенні дзяржаўнай палітыкі;
1.2. ажыццяўляюць кіраванне ў сферы культуры на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі;
1.3. распрацоўваюць і рэалізуюць дзяржаўныя і іншыя праграмы, накіраваныя на захаванне, развіццё, распаўсюджванне і (або) папулярызацыю культуры;
1.4. ствараюць дзяржаўныя арганізацыі культуры, садзейнічаюць развіццю іх матэрыяльна-тэхнічнай базы;
1.5. арганізуюць і праводзяць культурныя мерапрыемствы;
1.6. арганiзуюць i садзейнiчаюць правядзенню мерапрыемстваў па ахове гiсторыка-культурнай і археалагічнай спадчыны;
1.7. размяшчаюць сацыяльна-творчыя заказы;
1.8. ажыццяўляюць іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з гэтым Кодэксам і іншымі актамі заканадаўства.
2. Іншыя дзяржаўныя органы прымаюць удзел у правядзенні дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры ў адпаведнасцi з iх кампетэнцыяй.
Артыкул 15. Узаемадзеянне ў сферы культуры дзяржаўных органаў з органамi тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, грамадскiмi аб’яднаннямi і іншымі юрыдычнымі асобамі, грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі
1. Дзяржаўныя органы ажыццяўляюць кіраванне ў сферы культуры ва ўзаемадзеяннi з органамі тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, грамадскiмi аб’яднаннямi і іншымі юрыдычнымі асобамі, грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі.
2. У мэтах забеспячэння ўдзелу органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, грамадскiх аб’яднанняў і іншых юрыдычных асоб, грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, у рэалізацыі дзяржаўнай палiтыкi ў сферы культуры, аб’ектыўнай ацэнкi праблем у сферы культуры i распрацоўкi мер па iх вырашэнні пры дзяржаўных органах могуць стварацца на грамадскіх пачатках грамадскiя саветы (камісіі) i iншыя кансультатыўныя органы (экспертныя фарміраванні) па пытаннях культуры з ліку творчых работнікаў, работнікаў культуры, іншых грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, прадстаўнікоў органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, грамадскіх аб’яднанняў, дзяржаўных органаў, навуковых арганізацый, іншых юрыдычных асоб.
3. Грамадскiя саветы (камісіі) i iншыя кансультатыўныя органы (экспертныя фарміраванні) па пытаннях культуры:
3.1. ажыццяўляюць падрыхтоўку прапаноў па рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi ў сферы культуры, удасканаленні заканадаўства аб культуры, па пытаннях дзейнасці работнiкаў культуры, творчых работнікаў, грамадскіх аб’яднанняў і іншых суб’ектаў культурнай дзейнасці;
3.2. садзейнiчаюць рэалiзацыi культурных праектаў, дзяржаўных і іншых праграм, накіраваных на захаванне, развіццё, распаўсюджванне і (або) папулярызацыю культуры, правядзенню мерапрыемстваў па ахове гісторыка-культурнай і археалагічнай спадчыны, развіццю бібліятэчнай і музейнай справы, кінематаграфіі, дэкаратыўна-прыкладнога, манументальнага, музычнага, тэатральнага, харэаграфічнага, эстраднага, цыркавога і іншых відаў мастацтва, адукацыі ў сферы культуры, арганізацыі і правядзенню культурных мерапрыемстваў, арганізацыі культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва, развіццю і падтрымцы народных мастацкіх рамёстваў;
3.3. аказваюць метадычную і экспертную дапамогу, кансультуюць па пытаннях культуры;
3.4. садзейнiчаюць развіццю мiжнароднага супрацоўнiцтва ў сферы культуры;
3.5. выконваюць iншыя функцыi, прадугледжаныя гэтым Кодэксам і іншымі актамі заканадаўства аб культуры.
4. Склад грамадскiх саветаў (камісій) i iншых кансультатыўных органаў (экспертных фарміраванняў) па пытаннях культуры зацвярджаецца дзяржаўным органам, пры якім яны ствараюцца, калі іншае не прадугледжана гэтым Кодэксам.
Грамадскiя саветы (камісіі) i iншыя кансультатыўныя органы (экспертныя фарміраванні) па пытаннях культуры дзейнічаюць на падставе зацверджаных імі рэгламентаў, калі іншае не прадугледжана гэтым Кодэксам.
5. Рашэннi грамадскiх саветаў (камісій) i iншых кансультатыўных органаў (экспертных фарміраванняў) па пытаннях культуры носяць рэкамендацыйны характар, калі іншае не прадугледжана гэтым Кодэксам і іншымі заканадаўчымі актамі.
Артыкул 16. Супрацоўніцтва ў сферы культуры дзяржаўных органаў з камерцыйнымі арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі
1. У мэтах забеспячэння эфектыўнасці выкарыстання маёмасці, якая знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці, у тым ліку бюджэтных сродкаў, а таксама забеспячэння агульнадаступнасці культурных даброт і павышэння іх якасці дзяржаўныя органы ажыццяўляюць супрацоўніцтва ў сферы культуры з камерцыйнымі арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, у тым ліку ў рамках дзяржаўна-прыватнага партнёрства.
2. Асноўнымі напрамкамі супрацоўніцтва ў сферы культуры дзяржаўных органаў з камерцыйнымі арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі з’яўляюцца:
2.1. рэалізацыя культурных праектаў, у тым ліку сумесныя вытворчасць фільмаў, арганізацыя і правядзенне культурных мерапрыемстваў;
2.2. праектаванне, узвядзенне і (або) рэканструкцыя, рэстаўрацыя, рамонт, мадэрнізацыя, а таксама тэхнічнае абслугоўванне і (або) эксплуатацыя аб’ектаў культурнай інфраструктуры;
2.3. правядзенне мерапрыемстваў па ахове гісторыка-культурнай і археалагічнай спадчыны.
3. Формамі супрацоўніцтва ў сферы культуры дзяржаўных органаў з камерцыйнымі арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі з’яўляюцца:
3.1. распрацоўка дзяржаўных і іншых праграм, накіраваных на захаванне, развіццё, распаўсюджванне і (або) папулярызацыю культуры, выканаўцамі мерапрыемстваў якіх могуць быць камерцыйныя арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі;
3.2. заключэнне пагаднення аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве ў парадку і на ўмовах, устаноўленых заканадаўствам аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве;
3.3. заключэнне канцэсійнага, інвестыцыйнага і іншых дагавораў у парадку і на ўмовах, устаноўленых заканадаўчымі актамі;
3.4. размяшчэнне сацыяльна-творчых заказаў;
3.5. іншыя формы.
Артыкул 17. Сацыяльна-творчыя заказы
1. У мэтах стымулявання творчага пошуку суб’ектаў культурнай дзейнасці, падтрымкi творчых работнікаў, вырашэння iншых сацыяльна-культурных задач Мiнiстэрства культуры, іншыя дзяржаўныя органы маюць права размяшчаць у суб’ектаў культурнай дзейнасцi сацыяльна-творчыя заказы на стварэнне новых твораў мастацкай лiтаратуры i мастацтва, выкананняў, арганiзацыю i правядзенне культурных мерапрыемстваў, аказанне іншых паслуг і выкананне работ у сферы культуры.
2. Размяшчэнне сацыяльна-творчага заказу ажыццяўляецца шляхам заключэння дагавора паміж Мiнiстэрствам культуры (iншым дзяржаўным органам) і іншым суб’ектам культурнай дзейнасцi.
Артыкул 18. Падтрымка таленавітай моладзі
1. У мэтах выяўлення, станаўлення, развіцця, рэалізацыі і захавання інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу моладзі, забеспячэння пераемнасці культурных традыцый Рэспублікі Беларусь дзяржава рэалізуе сістэму мер па падтрымцы таленавітай моладзі і стварэнні ўмоў для яе плённай дзейнасці.
2. У Рэспубліцы Беларусь арганізуюцца мерапрыемствы, у тым ліку алімпіяды і конкурсы, накіраваныя на выяўленне таленавітай моладзі, праводзіцца пастаянны аналіз работы з такой моладдзю, вядзецца банк даных таленавітай моладзі.
3. Мерамі падтрымкі таленавітай моладзі з’яўляюцца прысуджэнне заахвочванняў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, прадастаўленне грамадзянам, уключаным у банк даных таленавітай моладзі, ільгот і гарантый у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.
4. Фарміруе і вядзе банк даных таленавітай моладзі Міністэрства культуры або юрыдычная асоба, ім упаўнаважаная.
Парадак фарміравання, вядзення і выкарыстання банка даных таленавітай моладзі ўстанаўліваецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
ГЛАВА 4
КАНТРОЛЬ, ГРАМАДСКІ КАНТРОЛЬ У СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ
Артыкул 19. Кантроль у сферы культуры
1. Кантроль у сферы культуры ажыццяўляецца ў мэтах забеспячэння выканання заканадаўства аб культуры дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі, грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі.
2. Пералік дзяржаўных органаў, упаўнаважаных ажыццяўляць кантроль у сферы культуры, парадак і перыядычнасць ажыццяўлення кантролю ў сферы культуры ўстанаўліваюцца актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і іншымі актамі заканадаўства аб кантрольнай (нагляднай) дзейнасці.
Артыкул 20. Грамадскі кантроль у сферы культуры
1. Грамадскі кантроль у сферы культуры ажыццяўляецца ў мэтах забеспячэння выканання патрабаванняў:
1.1. ахоўных абавязацельстваў;
1.2. рэжымаў утрымання і выкарыстання зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей;
1.3. аб абмежаванні правоў уласніка (карыстальніка) матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, землекарыстальніка, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць;
1.4. аб усталяванні на нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях ахоўных дошак;
1.5. да выканання работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях.
2. Грамадскі кантроль у сферы культуры ажыццяўляецца грамадскімі назіральнымі камісіямі па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, якія ствараюцца пры Міністэрстве культуры і мясцовых выканаўчых і распарадчых органах абласнога і базавага тэрытарыяльных узроўняў.
3. У склад грамадскіх назіральных камісій па ахове гісторыка-культурнай спадчыны могуць уваходзіць прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў у сферы культуры, якія займаюцца пытаннямі гісторыка-культурнай спадчыны, і прадстаўнікі дзяржаўных органаў, пры якіх яны створаны.
4. Члены грамадскіх назіральных камісій па ахове гісторыка-культурнай спадчыны маюць права:
4.1. прымаць удзел у пасяджэннях Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь (далей, калі не вызначана іншае, – Рада) і абласных (Мінскага гарадскога) саветаў па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны з правам дарадчага голасу;
4.2. прымаць удзел у мерапрыемствах па ахове гісторыка-культурнай спадчыны;
4.3. па ўзгадненні з уласнікам (карыстальнікам) матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, землекарыстальнікам, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць, наведваць гэтыя нерухомыя матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці і праводзіць іх візуальны агляд;
4.4. са згоды ўласніка (карыстальніка) матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, землекарыстальніка, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць, атрымліваць ад іх інфармацыю і тлумачэнні па пытаннях забеспячэння выканання патрабаванняў, прадугледжаных пунктам 1 гэтага артыкула;
4.5. уносіць уласніку (карыстальніку) матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, землекарыстальніку, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць, прапановы аб устараненні парушэння патрабаванняў, прадугледжаных пунктам 1 гэтага артыкула;
4.6. інфармаваць дзяржаўныя органы аб парушэнні ўласнікам (карыстальнікам) матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, землекарыстальнікам, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць, патрабаванняў, прадугледжаных пунктам 1 гэтага артыкула;
4.7. выконваць іншыя функцыі, прадугледжаныя гэтым Кодэксам і іншымі актамі заканадаўства аб культуры.
ГЛАВА 5
ФІНАНСАВАЕ І МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНІЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ Ў СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ
Артыкул 21. Крыніцы фінансавання ў сферы культуры
1. Фінансаванне ў сферы культуры ажыццяўляецца ў мэтах забеспячэння правоў грамадзян у сферы культуры, агульнадаступнасці культурных даброт і павышэння іх якасці, рэалізацыі напрамкаў дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры.
2. Фінансаванне ў сферы культуры ўключае наступныя крыніцы:
2.1. сродкі рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў;
2.2. сродкі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва;
2.3. сродкі фондаў, якія заснаваны юрыдычнымі асобамі і (або) грамадзянамі ў адпаведнасці з грамадзянскім заканадаўствам для фінансавання культурнай дзейнасці;
2.4. сродкі суб’ектаў культурнай дзейнасці, у тым ліку спонсараў і мецэнатаў культуры, заснавальнiкаў арганізацый культуры, уласнікаў (карыстальнікаў) матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, землекарыстальнікаў, на зямельных участках якіх размешчаны нерухомыя матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці, іншых юрыдычных асоб і арганізацый, якія не з’яўляюцца юрыдычнымі асобамі, у тым ліку замежных і міжнародных, i іншых грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, – як уласныя, уключаючы сродкі, атрыманыя ад ажыццяўлення дзейнасці, якая прыносіць даход, так і пазыковыя сродкі;
2.5. iншыя крынiцы, не забароненыя заканадаўствам.
Артыкул 22. Асаблівасці фінансавання дзяржаўных арганізацый культуры
1. Фінансаванне дзяржаўных арганізацый культуры ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, сродкаў заснавальнікаў, сродкаў, атрыманых ад ажыццяўлення дзейнасці, якая прыносіць даход, бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі, ахвяраванняў мецэнатаў культуры і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.
2. Фінансаванне дзяржаўных арганізацый культуры ажыццяўляецца з улікам дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартаў у сферы культуры, рэалізацыі дзяржаўных і іншых праграм, накіраваных на захаванне, развіццё, распаўсюджванне і (або) папулярызацыю культуры.
Артыкул 23. Фінансаванне ў сферы культуры за кошт сродкаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі і фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва
Фінансаванне ў сферы культуры ажыццяўляецца за кошт сродкаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі і фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва ў парадку, устаноўленым Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 24. Дзейнасць устаноў культуры, якая прыносіць даход
1. Установы культуры могуць ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносіць даход, у адпаведнасці з актамі заканадаўства.
2. Ажыццяўленне дзяржаўнымі ўстановамі культуры дзейнасці, якая прыносіць даход, не з’яўляецца падставай для зніжэння іх фінансавання за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў.
Артыкул 25. Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне ў сферы культуры
1. Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне ў сферы культуры прадугледжвае стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы, неабходнай для ажыццяўлення і (або) забеспячэння культурнай дзейнасці арганізацыямі культуры, іншымі юрыдычнымі асобамі, грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія ажыццяўляюць культурную дзейнасць.
2. Не дапускаюцца неабгрунтаваныя скарачэнне або пагаршэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы арганізацый культуры.
3. Матэрыяльна-тэхнічная база арганізацый культуры, іншых юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць культурную дзейнасць, фарміруецца зыходзячы з напрамкаў культурнай дзейнасці і ўключае зямельныя ўчасткі, капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні), памяшканні, абсталяванне, тэхнічныя і іншыя сродкі, iншую маёмасць, неабходную для ажыццяўлення і (або) забеспячэння культурнай дзейнасці.
4. Дзяржаўныя органы садзейнічаюць развіццю матэрыяльна-тэхнічнай базы дзяржаўных арганізацый культуры.
5. Асаблівасці фарміравання матэрыяльна-тэхнічнай базы некаторых тыпаў арганізацый культуры, іншых юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць культурную дзейнасць, вызначаюцца гэтым Кодэксам і могуць прадугледжваць патрабаванні аб забеспячэнні пэўнай маёмасцю, неабходнай для ажыццяўлення і (або) забеспячэння культурнай дзейнасці. У выпадках, прадугледжаных гэтым Кодэксам, матэрыяльна-тэхнічная база пэўных відаў і тыпаў арганізацый культуры, іншых юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць культурную дейнасць, павінна ўключаць фонды культурных каштоўнасцей, а таксама забяспечваць стварэнне ўмоў для іх захавання і выкарыстання.
ГЛАВА 6
МІЖНАРОДНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА Ў СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ
Артыкул 26. Задачы міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы культуры
Задачамі міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы культуры з’яўляюцца:
устанаўленне міжнародных адносін у сферы культуры;
азнаямленне сусветнай грамадскасці з беларускай нацыянальнай культурай і яе папулярызацыя;
узбагачэнне культурнага жыцця, далучэнне грамадзян, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, да культурных каштоўнасцей сусветнай культуры;
умацаванне і развіццё культурных сувязей паміж Рэспублікай Беларусь і беларусамі замежжа;
захаванне нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці беларусаў замежжа;
інтэграцыя беларускай нацыянальнай культуры ў сусветную культуру і сусветную інфармацыйную прастору.
Артыкул 27. Прынцыпы міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы культуры
Суб’екты культурнай дзейнасці пры ажыццяўленні міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы культуры кіруюцца наступнымі прынцыпамі:
прызнанне і павага годнасці, каштоўнасці і неабходнасці захавання кожнай культуры, разгляд усіх нацыянальных культур і моў у іх разнастайнасці ў якасці састаўной часткі агульнага здабытку чалавецтва;
роўнасць нацыянальных культур і роўная іх вартасць для сусветнай культуры;
служэнне культуры развіццю мірных і дружалюбных адносін паміж краінамі і народамі;
узаемавыгаднасць культурнага супрацоўніцтва;
абавязковасць аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей як у мірны час, так і ў выпадку ўзброенага канфлікту.
Артыкул 28. Прававыя асновы міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы культуры
Прававымі асновамі міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы культуры з’яўляюцца Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, гэты Кодэкс, міжнародныя дагаворы Рэспублікі Беларусь, дагаворы паміж суб’ектамі культурнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь і замежных краін, міжнародныя, дзяржаўныя і іншыя праграмы, накіраваныя на захаванне, развіццё, распаўсюджванне і (або) папулярызацыю культуры, рашэнні міжнародных арганізацый, удзельніцай якіх з’яўляецца Рэспубліка Беларусь, і іншыя міжнародна-прававыя акты, якія з’яўляюцца абавязковымі для Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 29. Напрамкі міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы культуры
Напрамкамі міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы культуры з’яўляюцца:
міжнародны культурны абмен;
удзел у стварэнні і дзейнасці міжнародных органаў і юрыдычных асоб у сферы культуры;
пашырэнне культурнага супрацоўніцтва з беларусамі замежжа і аказанне ім падтрымкі;
ахова гісторыка-культурнай і археалагічнай спадчыны;
сумесная дзейнасць па стварэнні і выкарыстанні культурных каштоўнасцей, стварэнне копій культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца ў музейных, бібліятэчных, архіўных і іншых фондах Рэспублікі Беларусь і замежных краін;
навукова-даследчая дзейнасць;
сумесная рэалізацыя культурных праектаў, у тым ліку вытворчасць фільмаў, арганізацыя і правядзенне культурных мерапрыемстваў;
развіццё і ўдасканаленне дагаворнай базы міжнароднага культурнага супрацоўніцтва.
Артыкул 30. Міжнародны культурны абмен
1. Міжнародны культурны абмен закранае ўсе напрамкі культурнай дзейнасці і ажыццяўляецца паміж Рэспублікай Беларусь і замежнымі краінамі ў наступных формах:
1.1. арганізацыя і правядзенне дзён нацыянальнай культуры, дзён кіно, гастроляў, выставак і іншых культурных мерапрыемстваў;
1.2. стварэнне культурных цэнтраў;
1.3. устанаўленне кантактаў паміж суб’ектамі культурнай дзейнасці;
1.4. накіраванне навучэнцаў і педагагічных работнікаў устаноў адукацыі ў сферы культуры і работнікаў культуры на навучанне (стажыроўку);
1.5. арганізацыя моўных і краязнаўчых курсаў (школ), правядзенне семінараў па пытаннях культуры, мовы, гісторыі, майстар-класаў і іншых мерапрыемстваў у гэтай сферы;
1.6. абмен інфармацыяй аб правядзенні міжнародных культурных мерапрыемстваў, мерапрыемстваў па ахове гісторыка-культурнай і археалагічнай спадчыны, забеспячэнне ўдзелу прадстаўнікоў замежных краін у такіх мерапрыемствах;
1.7. абмен друкаванымі выданнямі і іншымі матэрыяламі па пытаннях культурнай дзейнасці.
2. Міжнародны культурны абмен можа таксама ажыццяўляцца ў іншых формах, прадугледжаных міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, міжнародна-прававымі актамі, якія складаюць нарматыўную прававую базу Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы і (або) права Еўразійскага эканамічнага саюза, дагаворамі, якія заключаюцца паміж суб’ектамі культурнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь і замежных краін, а таксама міжнароднымі, дзяржаўнымі і іншымі праграмамі, накіраванымі на захаванне, развіццё, распаўсюджванне і (або) папулярызацыю культуры.
Артыкул 31. Падтрымка беларусаў замежжа ў сферы культуры
1. У мэтах падтрымкі беларусаў замежжа ў сферы культуры Рэспубліка Беларусь спрыяе:
1.1. адкрыццю i дзейнасцi культурных цэнтраў Рэспублiкi Беларусь у краiнах пражывання беларусаў замежжа;
1.2. дзейнасці існуючых і стварэнню новых арганізацый культуры;
1.3. культурнаму абмену паміж Рэспублікай Беларусь і грамадскімі аб’яднаннямі (арганізацыямі) беларусаў замежжа;
1.4. выданню работ замежных і айчынных аўтараў па гісторыі і культуры Беларусi i беларусаў замежжа;
1.5. правядзенню ў Рэспубліцы Беларусь культурных мерапрыемстваў з удзелам беларусаў замежжа і ў краінах пражывання беларусаў замежжа – з удзелам беларускіх калектываў мастацкай творчасці, асобных выканаўцаў, іншых творчых работнікаў;
1.6. аказанню практычнай дапамогі беларусам замежжа ў захаванні нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці (забеспячэнне сцэнічнымі касцюмамі і музычнымі інструментамі, дзяржаўнай сімволікай, беларускамоўнымі выданнямі, слоўнікамі, фота-, аўдыя- i вiдэапрадукцыяй, аўдыя- i вiдэатэхнiкай і іншым);
1.7. арганізацыi сумеснай работы дзяржаўных органаў, грамадскіх аб’яднанняў Рэспублiкi Беларусь і грамадскіх аб’яднанняў (арганізацый) беларусаў замежжа па вяртанні ў Рэспублiку Беларусь культурных каштоўнасцей беларускага народа;
1.8. азнаямленню беларусаў замежжа з беларускай нацыянальнай культурай, гісторыяй Беларусі і вывучэнню беларусамі замежжа беларускай мовы ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі;
1.9. рэалiзацыi iншых мер у адпаведнасцi з заканадаўствам аб беларусах замежжа.
2. Для абмеркавання пытанняў узаемадзеяння з беларусамі замежжа пры Міністэрстве культуры ў адпаведнасці з заканадаўствам аб беларусах замежжа можа стварацца кансультатыўны савет па справах беларусаў замежжа.
РАЗДЗЕЛ II
СУБ’ЕКТЫ КУЛЬТУРНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ
ГЛАВА 7
ГРАМАДЗЯНЕ
Артыкул 32. Правы грамадзян Рэспублікі Беларусь у сферы культуры
Грамадзяне Рэспублікі Беларусь у сферы культуры маюць права на:
удзел у культурным жыцці;
дастойны ўзровень культурнага жыцця;
эстэтычнае выхаванне;
атрыманне, захоўванне і распаўсюджванне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі аб культурным жыцці;
свабоду творчай дзейнасці;
культурную самабытнасць, адраджэнне, захаванне і развіццё нацыянальных культурных традыцый;
свабоду аб’яднанняў у сферы культуры;
стварэнне арганізацый культуры;
абскарджанне дзеянняў арганізацый культуры і іх работнікаў, якія парушаюць правы грамадзян у сферы культуры;
ахову аўтарскага права і сумежных правоў;
увоз і (або) вываз культурных каштоўнасцей, у тым ліку вынікаў асабістай творчай дзейнасці, у парадку, прадугледжаным гэтым Кодэксам, іншымі актамі заканадаўства аб культуры, заканадаўствам аб знешнеэканамічнай дзейнасці, заканадаўствам аб мытным рэгуляванні, міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, міжнародна-прававымі актамі, якія складаюць нарматыўную прававую базу Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы і (або) права Еўразійскага эканамічнага саюза;
іншыя правы ў адпаведнасці з гэтым Кодэксам і іншымі актамі заканадаўства.
Артыкул 33. Абавязкі грамадзян Рэспублікі Беларусь у сферы культуры
1. Грамадзяне Рэспублікі Беларусь у сферы культуры абавязаны:
1.1. берагчы гісторыка-культурную і археалагічную спадчыну;
1.2. паважаць дзяржаўныя мовы Рэспублікі Беларусь і нацыянальныя культурныя традыцыі;
1.3. беражліва адносіцца да культурных каштоўнасцей, бібліятэчных і музейных фондаў;
1.4. паважаць і не парушаць правы іншых асоб у сферы культуры, у тым ліку паважаць культурныя традыцыі і мовы нацыянальных супольнасцей;
1.5. выконваць правілы наведвання (правілы карыстання) арганізацый культуры і іншых юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць культурную дзейнасць;
1.6. выконваць іншыя абавязкі, прадугледжаныя гэтым Кодэксам і іншымі заканадаўчымі актамі.
2. Бацькі, іншыя законныя прадстаўнікі абавязаны клапаціцца аб эстэтычным выхаванні і культурным развіцці дзяцей, далучэнні іх да культурных даброт і культурнай дзейнасці.
Артыкул 34. Правы і абавязкі замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў сферы культуры
Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь карыстаюцца правамі і выконваюць абавязкі ў сферы культуры нараўне з грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, калі іншае не прадугледжана Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, гэтым Кодэксам і іншымі заканадаўчымі актамі, міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 35. Права на ўдзел у культурным жыцці
1. Права на ўдзел у культурным жыцці рэалізуецца шляхам ажыццяўлення культурнай дзейнасці, доступу (далучэння) да культурных каштоўнасцей і да карыстання імі.
2. Ажыццяўленне культурнай дзейнасці прадугледжвае:
2.1. свабоду выбару напрамкаў культурнай дзейнасці, напрамкаў (школ), форм, відаў і прыёмаў мастацкай творчасці ў адпаведнасці са сваімі патрэбнасцямі, інтарэсамі і здольнасцямі (магчымасцямі);
2.2. магчымасць самастойна або сумесна з іншымі суб’ектамі культурнай дзейнасці ажыццяўляць культурную дзейнасць.
3. Доступ (далучэнне) да культурных каштоўнасцей і да карыстання імі прадугледжвае:
3.1. свабоду выбару віду культурных каштоўнасцей, а таксама формы далучэння да іх;
3.2. магчымасць наведвання (карыстання паслугамі) арганізацый культуры, аб’ектаў культурнай інфраструктуры ў мэтах азнаямлення з культурнымі каштоўнасцямі, іх вывучэння і засваення, у тым ліку ў выпадках, прадугледжаных гэтым Кодэксам і іншымі заканадаўчымі актамі, на льготных умовах, у тым ліку бясплатна;
3.3. магчымасць далучэння да культурных каштоўнасцей з дапамогай інфармацыі, якая зафіксавана на матэрыяльных носьбітах або распаўсюджваецца сродкамі масавай інфармацыі;
3.4. магчымасць азнаямлення з культурнымі каштоўнасцямі, іх вывучэння і засваення шляхам непасрэднага ўспрымання;
3.5. магчымасць выкарыстання культурных каштоўнасцей і работы з імі ў адпаведнасці з гэтым Кодэксам і іншымі актамі заканадаўства;
3.6. стварэнне ўмоў інвалідам і іншым фізічна аслабленым асобам для забеспячэння доступу (далучэння) да культурных каштоўнасцей і да карыстання імі.
4. Забеспячэнне доступу (далучэння) да культурных каштоўнасцей дзейнічае ў адносінах да:
4.1. матэрыяльных культурных каштоўнасцей, якія належаць дзяржаве і (або) знаходзяцца ў фондах арганізацый культуры, поўнасцю або часткова фінансуемых з рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў;
4.2. нематэрыяльных культурных каштоўнасцей, выключныя правы на выкарыстанне якіх належаць дзяржаве, арганізацыям культуры, поўнасцю або часткова фінансуемым з рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, а таксама нематэрыяльных культурных каштоўнасцей, што перайшлі ў грамадскі набытак.
5. Забеспячэнне доступу (далучэння) да культурных каштоўнасцей, прадугледжаных пунктам 4 гэтага артыкула, можа быць абмежавана ў адпаведнасці з гэтым Кодэксам зыходзячы са спецыфікі культурных каштоўнасцей і (або) пры стварэнні пагрозы іх далейшаму існаванню або захаванню.
6. Магчымасць доступу (далучэння) да культурных каштоўнасцей, не прадугледжаных пунктам 4 гэтага артыкула, а таксама ўмовы і парадак такога доступу (далучэння) вызначаюцца ўласнікам або ўладальнікам выключных правоў на культурныя каштоўнасці, калі іншае не ўстаноўлена гэтым Кодэксам і іншымі заканадаўчымі актамі.
Артыкул 36. Права на дастойны ўзровень культурнага жыцця
Грамадзяне маюць права на дастойны ўзровень культурнага жыцця, які забяспечваецца разнастайнасцю напрамкаў культурнай дзейнасці, відаў і тыпаў арганізацый культуры, якія арыентаваны на розныя катэгорыі насельніцтва, разнастайнасцю аб’ектаў культурнай інфраструктуры, якасным узроўнем культурных даброт, а таксама стварэннем эстэтычнага жыццёвага асяроддзя.
Артыкул 37. Права на эстэтычнае выхаванне
1. Грамадзяне без абмежаванняў узросту маюць права на эстэтычнае выхаванне ў адпаведнасцi з актамі заканадаўства аб культуры і аб адукацыі.
2. Эстэтычнае выхаванне грамадзян накіравана на фарміраванне ў іх эстэтычнага густу, развіццё пачуцця прыгожага.
Артыкул 38. Права на атрыманне, захоўванне і распаўсюджванне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі аб культурным жыцці
Грамадзянам гарантуецца права на атрыманне, захоўванне і распаўсюджванне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі аб культурным жыцці, у тым ліку аб змесце культурнай дзейнасці, культурных дабротах і аб’ектах культурнай інфраструктуры, за выключэннем інфармацыі, распаўсюджванне і (або) прадастаўленне якой абмежавана ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.
Артыкул 39. Права на культурную самабытнасць, адраджэнне, захаванне і развіццё нацыянальных культурных традыцый
1. Кожнаму грамадзяніну гарантуецца права на культурную самабытнасць, адраджэнне, захаванне і развіццё нацыянальных культурных традыцый.
2. Грамадзяне, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь і з’яўляюцца прадстаўнікамі нацыянальных супольнасцей або выхадцамі з іншага культурнага асяроддзя, маюць права захоўваць і развіваць сваю нацыянальную культуру, выхоўваць дзяцей у нацыянальных культурных традыцыях, карыстацца роднай мовай, устанаўліваць культурныя сувязі з прадстаўнікамі адпаведных нацыянальных супольнасцей, якія пражываюць у замежных краінах, калі гэта не супярэчыць актам заканадаўства.
Артыкул 40. Права на свабоду аб’яднанняў у сферы культуры
1. Грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць права ствараць грамадскія аб’яднанні ў сферы культуры, у тым ліку творчыя саюзы, а таксама ўступаць у дзеючыя грамадскія аб’яднанні ў сферы культуры.
2. Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства могуць уступаць у дзеючыя грамадскія аб’яднанні ў сферы культуры, у тым ліку творчыя саюзы, калі гэта прадугледжана іх статутамі.
3. Замежныя грамадзяне могуць выступаць заснавальнікамі міжнародных грамадскіх аб’яднанняў у сферы культуры, у тым ліку творчых саюзаў, якія ствараюцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
4. Дзейнасць грамадскiх аб’яднанняў у сферы культуры рэгулюецца гэтым Кодэксам і заканадаўствам аб грамадскiх аб’яднаннях.
Артыкул 41. Творчыя работнікі
1. Творчыя работнікі могуць ажыццяўляць творчую дзейнасць:
1.1. самастойна, або на падставе працоўнага дагавора (кантракта) ці грамадзянска-прававога дагавора, або на падставе ўдзелу (членства) ці прыёму (запісу);
1.2. на прафесійнай аснове (як правiла, у якасцi асноўнага занятку, што прыносiць даход) або непрафесійнай (аматарскай) аснове (як правiла, у якасці дадатковага занятку, што можа прыносіць даход);
1.3. у калектыве або індывідуальна.
2. Творчыя работнiкі маюць права на:
2.1. псеўданім;
2.2. выкарыстанне вынікаў сваёй творчай дзейнасці;
2.3. абарону ад скажэння іншымі асобамі вынікаў творчай дзейнасці;
2.4. атрыманне даходу ад сваёй творчай дзейнасці;
2.5. ажыццяўленне творчай дзейнасці сумесна з іншымі грамадзянамі;
2.6. ахову сакрэтаў прафесійнага майстэрства;
2.7. іншыя правы ў адпаведнасці з гэтым Кодэксам і іншымі актамі заканадаўства.
3. У мэтах стымулявання творчых работнікаў, папулярызацыі асабістых вынікаў іх творчай дзейнасці, павышэння прэстыжу творчых прафесiй у грамадстве, а таксама выяўлення і заахвочвання талентаў рэгулярна праводзяцца рэспубліканскія і рэгіянальныя выстаўкі, іншыя культурныя мерапрыемствы.
4. У мэтах рэалізацыі і развіцця творчага патэнцыялу творчых работнікаў, забеспячэння пераемнасці нацыянальных культурных традыцый могуць стварацца дамы творчасцi, дамы лiтаратара (кампазiтара, архiтэктара i iншых творчых работнікаў), палацы i дамы мастацтваў, а таксама творчыя лабараторыi, творчыя майстэрнi, гасцёўнi і іншае.
Артыкул 42. Пацвярджэнне статусу творчага работніка
1. Статус творчага работніка, які з’яўляецца членам творчага саюза, пацвярджаецца творчым саюзам у парадку, устаноўленым статутам творчага саюза.
Статус творчага работніка, які не з’яўляецца членам творчага саюза, пацвярджаецца прафесійным сертыфікатам творчага работніка, які выдаецца экспертнай камісіяй па пацвярджэнні статусу творчага работніка ў адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах.
Форма прафесійнага сертыфіката творчага работніка ўстанаўліваецца Міністэрствам культуры.
2. Экспертная камісія па пацвярджэнні статусу творчага работніка ствараецца пры Міністэрстве культуры.
3. Экспертная камісія па пацвярджэнні статусу творчага работніка:
3.1. арганізуе правядзенне экспертызы матэрыялаў, якія пацвярджаюць вынікі творчай дзейнасці;
3.2. прыцягвае да правядзення экспертызы прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, творчых саюзаў, іншых арганізацый, спецыялістаў у сферы культуры, дзеячаў культуры і мастацтва, якія не з’яўляюцца членамі экспертнай камісіі;
3.3. накіроўвае ў дзяржаўныя органы, творчыя саюзы, іншыя арганізацыі запыты для атрымання ад іх дакументаў і (або) звестак, неабходных для пацвярджэння статусу творчага работніка;
3.4. заслухоўвае на сваіх пасяджэннях прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, творчых саюзаў, іншых арганізацый па пытаннях пацвярджэння статусу творчага работніка;
3.5. прымае рашэнні аб выдачы (адмове ў выдачы) прафесійнага сертыфіката творчага работніка, ануляванні прафесійнага сертыфіката творчага работніка;
3.6. ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах.
4. Для пацвярджэння статусу творчага работніка грамадзянін звяртаецца ў экспертную камісію па пацвярджэнні статусу творчага работніка з заявай па форме, устаноўленай Міністэрствам культуры, да якой прыкладаюцца матэрыялы, прадугледжаныя заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах.
Пры неабходнасці грамадзянін забяспечвае доступ да вынікаў творчай дзейнасці.
5. Для пацвярджэння статусу творчага работніка вынікі творчай дзейнасці:
5.1. павінны:
адносіцца да твораў мастацкай літаратуры або мастацтва;
з’яўляцца новымі, якія не існавалі раней, вынікамі інтэлектуальнай дзейнасці;
быць створаны на высокім мастацкім узроўні;
5.2. публікаваліся, публічна выконваліся, іншым спосабам даводзіліся да ўсеагульнага ведама на працягу апошніх трох гадоў.
6. Падставамі для адмовы ў выдачы прафесійнага сертыфіката творчага работніка з’яўляюцца:
6.1. неадпаведнасць вынікаў творчай дзейнасці патрабаванням, прадугледжаным пунктам 5 гэтага артыкула;
6.2. прадстаўленне дакументаў і (або) звестак, якія не адпавядаюць патрабаванням гэтага Кодэкса, іншых актаў заканадаўства, у тым лiку прадстаўленне падложных, падробленых або несапраўдных дакументаў.
7. Падставай для анулявання прафесійнага сертыфіката творчага работніка з’яўляецца рашэнне суда аб тым, што грамадзянін не з’яўляецца аўтарам (выканаўцам) твораў мастацкай літаратуры або мастацтва.
Копія рашэння аб ануляванні прафесійнага сертыфіката творчага работніка не пазней за пяць каляндарных дзён з дня прыняцця рашэння накіроўваецца грамадзяніну, у адносінах да якога прынята рашэнне аб ануляванні прафесійнага сертыфіката творчага работніка.
Звесткі аб ануляванні прафесійнага сертыфіката творчага работніка з’яўляюцца адкрытымі і размяшчаюцца на афіцыйным сайце Міністэрства культуры ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт.
Грамадзянін не пазней за тры каляндарныя дні з дня атрымання копіі рашэння аб ануляванні прафесійнага сертыфіката творчага работніка абавязаны вярнуць у Міністэрства культуры прафесійны сертыфікат творчага работніка.
8. У выпадку страты прафесійнага сертыфіката творчага работніка выдаецца яго дублікат у адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах.
Артыкул 43. Асаблівасці прававога статусу работнікаў культуры
1. Правы і абавязкі работнікаў культуры вызначаюцца ў адпаведнасці з гэтым Кодэксам, іншымі актамі заканадаўства, лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі, працоўным дагаворам (кантрактам) і залежаць ад напрамку культурнай дзейнасці, што ажыццяўляе работнік культуры.
2. Работнікі культуры, акрамя дзеячаў культуры і мастацтва, падлягаюць атэстацыі не радзей за адзін раз у пяць гадоў, калі заканадаўчымі актамі не ўстаноўлена іншае.
Парадак правядзення атэстацыі работнікаў культуры вызначаецца актамі заканадаўства.
3. Падрыхтоўка, павышэнне квалiфiкацыi i перападрыхтоўка работнiкаў культуры ажыццяўляюцца ва ўстановах адукацыi, iншых арганiзацыях у адпаведнасцi з заканадаўствам аб адукацыі.
Парадак падрыхтоўкi, павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi работнiкаў культуры, прысваення iм квалiфiкацыйных катэгорый вызначаецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб адукацыі і аб працы.
4. У мэтах павышэння прафесійнай кампетэнтнасці работнікі культуры могуць накіроўвацца на стажыроўку за межы Рэспублікі Беларусь.
Парадак накіравання работнікаў культуры на стажыроўку за межы Рэспублікі Беларусь вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, калі іншае не вызначана Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
ГЛАВА 8
КАЛЕКТЫВЫ МАСТАЦКАЙ ТВОРЧАСЦІ
Артыкул 44. Паняцце і віды калектываў мастацкай творчасці
1. Калектывы мастацкай творчасці – аб’яднанні грамадзян, якія сумесна займаюцца мастацкай творчасцю.
2. Віды калектываў мастацкай творчасці:
2.1. прафесійныя калектывы мастацкай творчасці;
2.2. непрафесійныя (аматарскія) калектывы мастацкай творчасці;
2.3. аўтэнтычныя фальклорныя калектывы мастацкай творчасці.
3. Прафесійным калектывам мастацкай творчасці прызнаецца калектыў, што складаецца з грамадзян, якія сумесна займаюцца мастацкай творчасцю на прафесійнай аснове.
4. Непрафесійным (аматарскім) калектывам мастацкай творчасці прызнаецца калектыў, што складаецца з грамадзян, якія сумесна займаюцца мастацкай творчасцю на непрафесійнай аснове, за выключэннем кіраўніка непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці, які, як правіла, займаецца мастацкай творчасцю на прафесійнай аснове.
5. Аўтэнтычным фальклорным калектывам мастацкай творчасці прызнаецца калектыў, што складаецца з грамадзян, звязаных з натуральным фальклорным асяроддзем пэўнай мясцовасці, якія атрымалі і перадаюць у вуснай традыцыі фальклорныя веды і навыкі, сумесна займаюцца мастацкай творчасцю на непрафесійнай аснове.
Артыкул 45. Жанры і формы калектываў мастацкай творчасці
1. Па жанрах калектывы мастацкай творчасці падзяляюцца на:
1.1. тэатральныя (драматычныя, музычныя, лялечныя, прозы i паэзii, сатыры і гумару, пантамiмы, мiнiяцюр i iншых тэатральных жанраў);
1.2. вакальна-харавыя (з акадэмiчнай, народнай, эстраднай манерай выканання i iншых вакальна-харавых жанраў);
1.3. харэаграфiчныя (народнага, класiчнага, бальнага, эстраднага танцаў i iншых харэаграфічных жанраў);
1.4. музычна-iнструментальныя (народных, ударных, духавых iнструментаў, духавой, старадаўняй, класічнай, камернай, эстраднай музыкi i iншых музычна-інструментальных жанраў);
1.5. фальклорныя (розных вiдаў i жанраў фальклору);
1.6. дэкаратыўна-прыкладныя (лозапляцення, саломапляцення, керамiкi, апрацоўкi дрэва, вышыўкi, ткацтва i iншых дэкаратыўна-прыкладных жанраў);
1.7. выяўленчыя (жывапiсу, графiкi, скульптуры і іншых выяўленчых жанраў);
1.8. цыркавыя;
1.9. дызайнерскія;
1.10. фота-, слайд-, кiнамастацтва;
1.11. калектывы, якiя дзейнiчаюць на спалучэннi розных жанраў (вакальна-iнструментальны, песнi i танца, дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва);
1.12. iншыя жанры.
2. Па формах калектывы мастацкай творчасці падзяляюцца на:
2.1. хор;
2.2. аркестр;
2.3. тэатр;
2.4. ансамбль;
2.5. цырк;
2.6. студыю;
2.7. іншыя формы.
Артыкул 46. Статус калектываў мастацкай творчасці
1. Прафесійныя калектывы мастацкай творчасці і непрафесійныя (аматарскія) калектывы мастацкай творчасці могуць стварацца ў якасці юрыдычнай асобы і з’яўляцца арганізацыямі культуры або стварацца ў якасці падраздзялення юрыдычнай асобы і не з’яўляцца арганізацыямі культуры. Непрафесійныя (аматарскія) калектывы мастацкай творчасці таксама могуць быць клубнымі фарміраваннямі.
2. Прафесійныя калектывы мастацкай творчасці і непрафесійныя (аматарскія) калектывы мастацкай творчасці, якія ствараюцца ў якасці юрыдычнай асобы, дзейнічаюць на падставе статута і (або) устаноўчага дагавора.
3. Прафесійныя калектывы мастацкай творчасці, якія ствараюцца ў якасці падраздзялення юрыдычнай асобы, і непрафесійныя (аматарскія) калектывы мастацкай творчасці, якія ствараюцца ў якасці падраздзялення юрыдычнай асобы або клубнага фарміравання, дзейнічаюць на падставе палажэння, зацверджанага іх заснавальнікам.
4. Статус непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці пацвярджаецца пашпартам непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці, які змяшчае асноўныя звесткі аб гэтым калектыве. Пашпарт непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці складаецца заснавальнікам калектыву мастацкай творчасці па форме, устаноўленай Міністэрствам культуры.
У выпадку змянення звестак, унесеных у пашпарт непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці, заснавальнік калектыву мастацкай творчасці абавязаны ў двухмесячны тэрмін з дня ўзнiкнення падставы для іх змянення скласці новы пашпарт непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці.
5. Аўтэнтычныя фальклорныя калектывы мастацкай творчасці могуць быць клубнымі або іншымі фарміраваннямі.
Аўтэнтычныя фальклорныя калектывы мастацкай творчасці, якія з’яўляюцца клубнымі фарміраваннямі, дзейнічаюць на падставе палажэння, зацверджанага іх заснавальнікам.
Артыкул 47. Парадак стварэння і ліквідацыі (спынення дзейнасці) прафесійных калектываў мастацкай творчасці і непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці
1. Парадак стварэння і ліквідацыі прафесійных калектываў мастацкай творчасці і непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці, якія з’яўляюцца арганізацыямі культуры, устанаўліваецца Грамадзянскiм кодэксам Рэспублiкi Беларусь і iншымi заканадаўчымi актамi.
2. Парадак стварэння прафесійных калектываў мастацкай творчасці і непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці, якія не з’яўляюцца арганізацыямі культуры, устанаўліваецца іх заснавальнікам.
3. Заснавальнікам прафесійнага калектыву мастацкай творчасці, які не з’яўляецца арганізацыяй культуры, выступае юрыдычная асоба, у структуры якой створаны гэты калектыў.
4. Заснавальнікам непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці, які не з’яўляецца арганізацыяй культуры, выступае юрыдычная асоба, у структуры якой створаны або на базе якой дзейнічае гэты калектыў.
Юрыдычная асоба, на базе якой дзейнічае непрафесійны (аматарскі) калектыў мастацкай творчасці, – юрыдычная асоба, якая ажыццяўляе арганізацыйнае, фінансавае і матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне творчай дзейнасці непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці без стварэння падраздзялення ў структуры гэтай юрыдычнай асобы.
5. Спыненне дзейнасці прафесійнага калектыву мастацкай творчасці або непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці, якія не з’яўляюцца арганізацыямі культуры, ажыццяўляецца па рашэнні іх заснавальніка.
Артыкул 48. Падставы для ажыццяўлення дзейнасці ўдзельнікамі прафесійных калектываў мастацкай творчасці, непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці і аўтэнтычных фальклорных калектываў мастацкай творчасці
1. Удзельнікі прафесійнага калектыву мастацкай творчасці ажыццяўляюць сваю дзейнасць на падставе працоўнага дагавора (кантракта) або грамадзянска-прававога дагавора.
2. Удзельнікі непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці, за выключэннем кіраўніка непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці, ажыццяўляюць сваю дзейнасць на падставе ўдзелу (членства) або прыёму (запісу) на аснове добраахвотнага волевыяўлення, у тым ліку па выніках папярэдняга адбору (конкурсу).
Кіраўнік непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці, які з’яўляецца арганізацыяй культуры, ажыццяўляе сваю дзейнасць на падставе працоўнага дагавора (кантракта) або грамадзянска-прававога дагавора, якія заключаюцца з заснавальнікам калектыву, ці на іншых падставах, прадугледжаных заканадаўчымі актамі.
Кіраўнік непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці, які не з’яўляецца арганізацыяй культуры, ажыццяўляе сваю дзейнасць на падставе працоўнага дагавора (кантракта) або грамадзянска-прававога дагавора, якія заключаюцца з заснавальнікам калектыву, ці на падставе ўдзелу (членства) або прыёму (запісу) на аснове добраахвотнага волевыяўлення, у тым ліку па выніках папярэдняга адбору (конкурсу).
3. Удзельнікі аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасці ажыццяўляюць сваю дзейнасць на падставе ўдзелу (членства).
Кіраўнік аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасці, які з’яўляецца клубным фарміраваннем, можа ажыццяўляць сваю дзейнасць на падставе працоўнага дагавора (кантракта) або грамадзянска-прававога дагавора, якія заключаюцца з заснавальнікам калектыву.
Артыкул 49. Кіраванне ў прафесійным калектыве мастацкай творчасці або непрафесійным (аматарскім) калектыве мастацкай творчасці, якія не з’яўляюцца арганізацыямі культуры
1. Кіраванне ў прафесійным калектыве мастацкай творчасці або непрафесійным (аматарскім) калектыве мастацкай творчасці, якія не з’яўляюцца арганізацыямі культуры, ажыццяўляецца заснавальнікам калектыву і кіраўніком калектыву ў адпаведнасці з устаноўчым дакументам заснавальніка калектыву і палажэннем, зацверджаным заснавальнікам калектыву.
2. У выпадку, калі кіраўнік прафесійнага калектыву мастацкай творчасці або непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці, якія не з’яўляюцца арганізацыямі культуры, ажыццяўляе сваю дзейнасць на падставе працоўнага дагавора (кантракта), ён назначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады заснавальнікам калектыву і нясе перад ім адказнасць за дзейнасць калектыву.
ГЛАВА 9
АРГАНІЗАЦЫІ КУЛЬТУРЫ І ПАДРАЗДЗЯЛЕННІ ЮРЫДЫЧНЫХ АСОБ
Артыкул 50. Арганізацыі культуры і падраздзяленні юрыдычных асоб
1. Для ажыццяўлення культурнай дзейнасці могуць стварацца арганізацыі культуры і падраздзяленні юрыдычных асоб, у тым ліку адасобленыя.
2. Бібліятэкі, музеі, тэатры, цыркi, фiлармонii, ансамблі, хоры, аркестры, студыі і іншыя калектывы мастацкай творчасці, клубы, палацы (дамы, цэнтры) культуры (мастацтваў), кінатэатры, дамы кіно, кінацэнтры, кінасалоны, цэнтры (дамы) народнай творчасцi (народнага мастацтва, фальклору), цэнтры (дамы) рамёстваў, маладзёжныя культурныя цэнтры, цэнтры нацыянальных культур, карцiнныя, мастацкiя галерэi i галерэi мастацтваў, выставачныя залы, панарамы, паркi культуры i адпачынку, гарадскiя сады, заапаркi, заасады, творчыя майстэрнi, метадычныя цэнтры народнай творчасцi (культурна-асветнай работы) і іншыя могуць быць як арганізацыямі культуры, так і падраздзяленнямі юрыдычных асоб, у тым ліку адасобленымі.
Артыкул 51. Віды і асноўныя тыпы арганiзацый культуры
1. Арганізацыі культуры па форме ўласнасці падзяляюцца на дзяржаўныя і прыватныя, па асноўнай мэце дзейнасці – на камерцыйныя і некамерцыйныя.
2. Арганiзацыi культуры могуць быць створаны ў форме наступных камерцыйных арганiзацый:
2.1. гаспадарчых таварыстваў (адкрытага або закрытага акцыянернага таварыства, таварыства з абмежаванай адказнасцю i таварыства з дадатковай адказнасцю), поўнага i камандытнага таварыстваў;
2.2. унітарных прадпрыемстваў.
3. Арганiзацыi культуры могуць быць створаны ў форме наступных некамерцыйных арганiзацый:
3.1. фiнансуемых уласнікам устаноў культуры;
3.2. асацыяцый (саюзаў);
3.3. іншых формах, прадугледжаных заканадаўчымі актамі.
4. Арганiзацыi культуры ў залежнасці ад напрамкаў культурнай дзейнасці падраздзяляюцца на наступныя асноўныя тыпы:
4.1. бiблiятэкi;
4.2. музеi;
4.3. арганiзацыi народных мастацкіх рамёстваў;
4.4. арганiзацыi кiнематаграфii;
4.5. тэатры;
4.6. цыркi;
4.7. фiлармонii, ансамблі, хоры, аркестры, студыі, канцэртныя залы i iншыя канцэртныя арганiзацыi;
4.8. клубы, палацы (дамы, цэнтры) культуры (мастацтваў), цэнтры (дамы) народнай творчасцi (народнага мастацтва, фальклору), цэнтры (дамы) рамёстваў, маладзёжныя культурныя цэнтры, цэнтры нацыянальных культур i iншыя клубныя арганізацыі;
4.9. карцiнныя, мастацкiя галерэi i галерэi мастацтваў, выставачныя залы, панарамы i iншыя выставачныя арганiзацыi;
4.10. паркi культуры i адпачынку, гарадскiя сады, заапаркi, заасады;
4.11. творчыя майстэрнi;
4.12. метадычныя цэнтры народнай творчасцi (культурна-асветнай работы);
4.13. арганізацыі па правядзенні культурных мерапрыемстваў;
4.14. прадзюсарскія арганізацыі;
4.15. рэстаўрацыйныя арганізацыі;
4.16. іншыя тыпы.
5. Арганiзацыi культуры, якiя забяспечваюць стварэнне выкананняў твораў сцэнічнага мастацтва і іх публічнае выкананне, лiчацца тэатральна-вiдовiшчнымi. Да тэатральна-вiдовiшчных арганiзацый культуры адносяцца тэатры, цыркi, канцэртныя арганiзацыi, iншыя тыпы арганiзацый культуры, якія ажыццяўляюць указаную культурную дзейнасць.
6. Арганiзацыi культуры, якiя забяспечваюць доступ грамадзян да культурных каштоўнасцей, што знаходзяцца ў фондах гэтых арганiзацый, або ствараюць умовы для занятку народнай i мастацкай творчасцю, самаадукацыяй, а таксама для культурнага развiцця, лiчацца культурна-асветнымі. Да культурна-асветных арганiзацый культуры адносяцца музеi, бiблiятэкi, клубныя арганізацыі, iншыя тыпы арганiзацый культуры, якія ажыццяўляюць указаную культурную дзейнасць.
7. У мэтах забеспячэння ўмоў комплекснага прадастаўлення культурных даброт насельніцтву, а таксама аптымізацыі дзейнасці арганізацый культуры могуць стварацца арганiзацыi культуры змешанага тыпу. Да арганізацый культуры змешанага тыпу адносяцца арганізацыі культуры, у структуру якіх уваходзяць падраздзяленні, у тым ліку адасобленыя, што ажыццяўляюць культурную дзейнасць розных напрамкаў.
8. Асаблiвасцi стварэння, прававога становiшча i парадку дзейнасцi асобных тыпаў арганiзацый культуры вызначаюцца гэтым Кодэксам.
Артыкул 52. Асаблiвасцi ўстаноў культуры як адной з форм некамерцыйных арганiзацый культуры
1. Установа культуры – арганiзацыя культуры, якая ствараецца ўласнiкам для ажыццяўлення кіраўнічых, сацыяльна-культурных i iншых функцый некамерцыйнага характару ў сферы культуры i фiнансуецца ім поўнасцю або часткова.
2. Установы культуры могуць быць дзяржаўнымі (рэспубліканскімі і камунальнымі) і прыватнымі.
3. У якасці заснавальнікаў устаноў культуры могуць выступаць:
3.1. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь;
3.2. Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь;
3.3. дзяржаўныя органы, падпарадкаваныя і (або) падсправаздачныя Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Міністэрства культуры і іншыя рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, а таксама дзяржаўныя арганізацыі, падпарадкаваныя Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь;
3.4. мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы;
3.5. грамадзяне Рэспублікі Беларусь і юрыдычныя асобы Рэспублікі Беларусь;
3.6. замежныя краіны, замежныя арганізацыі, міжнародныя арганізацыі, замежныя грамадзяне, асобы без грамадзянства, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі, міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.
4. Заснавальнiкi ўстаноў культуры абавязаны забяспечыць установы культуры капітальнымі пабудовамі (будынкамi, збудаваннямі), памяшканнямі, абсталяваннем, тэхнiчнымi i iншымi сродкамi, неабходнымi для ажыццяўлення культурнай дзейнасцi.
5. Перавод дзяржаўных устаноў культуры ў капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні), памяшканнi, якiя пагаршаюць умовы iх дзейнасцi, не дапускаецца.
Артыкул 53. Стварэнне, рэарганiзацыя i лiквiдацыя арганiзацый культуры
1. Парадак стварэння, рэарганiзацыi i лiквiдацыi арганiзацый культуры вызначаецца Грамадзянскiм кодэксам Рэспублiкi Беларусь, гэтым Кодэксам i iншымi актамі заканадаўства.
2. Мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы маюць права ствараць дзяржаўныя арганiзацыi культуры любых тыпаў звыш нарматываў, прадугледжаных дзяржаўнымi мiнiмальнымi сацыяльнымi стандартамi ў сферы культуры.
3. Пры планаваннi стварэння дзяржаўных арганiзацый культуры ўлiчваюцца асаблiвасцi развіцця рэгіёна і галін вытворчасці.
4. Лiквiдацыя дзяржаўных устаноў культуры не дапускаецца, калi такая лiквiдацыя пацягне немагчымасць выканання дзяржаўных мiнiмальных сацыяльных стандартаў у сферы культуры.
5. Рэарганiзацыя i лiквiдацыя дзяржаўных устаноў культуры, маёмасць якіх знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці, ажыццяўляюцца са згоды Савета Міністраў Рэспублiкi Беларусь у выпадках, калі яны:
5.1. маюць асаблiвае значэнне для захавання, развiцця, распаўсюджвання і (або) папулярызацыі беларускай нацыянальнай культуры. Пералiк такіх устаноў культуры вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублiкi Беларусь;
5.2. створаны ва ўстаноўленым парадку пасля 4 жніўня 2004 года.
6. Гэтым Кодэксам і iншымi актамi заканадаўства аб культуры могуць быць прадугледжаны абавязковыя патрабаваннi (умовы), пры выкананнi якiх дапускаецца стварэнне арганiзацый культуры пэўных вiдаў і тыпаў, у тым лiку патрабаваннi да складу фондаў культурных каштоўнасцей, а таксама да маёмасцi, што перадаюцца заснавальнiкам арганiзацыi культуры для ажыццяўлення культурнай дзейнасцi.
7. Пры стварэнні арганізацыі культуры змешанага тыпу, у структуру якой будзе ўваходзіць музей або бібліятэка, павінны выконвацца абавязковыя патрабаванні (умовы) для стварэння музеяў і бібліятэк, прадугледжаныя гэтым Кодэксам.
8. Пры ліквідацыі дзяржаўнай арганізацыі культуры змешанага тыпу, у структуру якой уваходзіць бібліятэка, яе заснавальнік абавязаны забяспечыць захаванасць бібліятэчнага фонду і перадаць яго іншай дзяржаўнай бібліятэцы (бібліятэкам).
Пры ліквідацыі дзяржаўнай арганізацыі культуры змешанага тыпу, у структуру якой уваходзіць музей, яе заснавальнік у парадку, устаноўленым гэтым Кодэксам, абавязаны забяспечыць захаванасць музейнага фонду і перадаць яго іншаму дзяржаўнаму музею (музеям).
Артыкул 54. Папячыцельскія саветы арганізацый культуры
1. Для садзейнічання рэалізацыі статутных мэт у арганізацыях культуры могуць стварацца папячыцельскія саветы.
2. Рашэнне аб стварэнні (спыненні дзейнасці) папячыцельскага савета прымаецца кіраўніком арганізацыі культуры па ўзгадненні з яе заснавальнікам.
3. Рашэнне аб стварэнні (спыненні дзейнасці) папячыцельскага савета дзяржаўных арганізацый культуры можа быць прынята Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, а таксама іншым дзяржаўным органам у адносінах да папячыцельскага савета арганізацыі культуры, заснавальнікам якой ён з’яўляецца.
4. Папячыцельскі савет:
4.1. садзейнічае рэалізацыі прынцыпу спалучэння аднаасобнага і калегіяльнага кіравання культурнай дзейнасцю арганізацыі культуры;
4.2. аказвае дапамогу арганізацыі культуры ў пошуку партнёраў для супрацоўніцтва ў рамках культурнай дзейнасці;
4.3. садзейнічае арганізацыі культуры ў ажыццяўленні культурнай дзейнасці, у тым ліку ў стварэнні новых тэатральных пастановак, канцэртных праграм, выставак, папаўненні бібліятэчных, музейных і іншых фондаў, стварэнні і набыцці фільмаў і маёмасных правоў на іх, падтрымцы таленавітай моладзі і іншым;
4.4. ажыццяўляе падрыхтоўку прапаноў па ўдасканаленні дзейнасці арганізацыі культуры;
4.5. аказвае дапамогу ў арганізацыі замежных гастроляў калектываў мастацкай творчасці і асобных выканаўцаў, іншым чынам садзейнічае развіццю міжнароднага супрацоўніцтва;
4.6. аказвае садзейнічанне ўдасканальванню кіравання арганізацыяй культуры, яе фінансавай і гаспадарчай дзейнасці;
4.7. садзейнічае ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы арганізацыі культуры;
4.8. садзейнічае прыцягненню пазабюджэтных і іншых дадатковых крыніц фінансавання, не забароненых заканадаўствам, для ажыццяўлення культурнай дзейнасці і развіцця арганізацыі культуры;
4.9. прапаноўвае напрамкі, формы, памеры і парадак выкарыстання фінансавых сродкаў і іншай маёмасці, якія перадаюцца арганізацыі культуры па дагаворах бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі, дагаворах ахвяравання, у рамках мэт, прадугледжаных гэтымі дагаворамі, і ажыццяўляе кантроль за выкарыстаннем (расходаваннем) фінансавых сродкаў і выкарыстаннем іншай маёмасці;
4.10. аказвае садзейнічанне ў падтрымцы работнікаў культуры і творчых работнікаў, а таксама ў паляпшэнні ўмоў працы і медыцынскага абслугоўвання, павышэнні ўзроўню сацыяльнай абароненасці работнікаў культуры і творчых работнікаў;
4.11. разглядае вынікі дзейнасці папячыцельскага савета і пытанні эфектыўнасці выкарыстання (расходавання) фінансавых сродкаў і выкарыстання іншай маёмасці, якія перадаюцца арганізацыі культуры пры садзейнічанні папячыцельскага савета;
4.12. разглядае іншыя пытанні.
5. Склад папячыцельскага савета фарміруецца з юрыдычных асоб, грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, з іх згоды або па іх заявах. Юрыдычныя асобы ўдзельнічаюць у дзейнасці папячыцельскага савета праз сваіх прадстаўнікоў.
6. У склад папячыцельскага савета могуць уваходзіць спонсары, мецэнаты культуры, іншыя асобы, якія ажыццяўляюць арганізацыйную і метадычную падтрымку арганізацый культуры, а таксама дзеячы культуры і мастацтва, прадстаўнікі сфер аховы здароўя, адукацыі, сацыяльнай абароны, навукі, сродкаў масавай інфармацыі, свяшчэннаслужыцелі, іншыя прадстаўнікі грамадскасці і дзяржаўных органаў.
7. Склад папячыцельскага савета зацвярджаецца службовай асобай, дзяржаўным органам, якія прынялі рашэнне аб стварэнні папячыцельскага савета.
Папячыцельскі савет дзейнічае на падставе зацверджанага ім рэгламенту.
8. Выдаткі членаў папячыцельскага савета, якія ўзнікаюць у сувязі з выкананнем імі абавязкаў членаў папячыцельскага савета, не кампенсуюцца.
9. Рашэнні папячыцельскага савета носяць рэкамендацыйны характар.
10. Арганізацыя культуры забяспечвае папячыцельскі савет памяшканнем для правядзення пасяджэнняў, месцам для захоўвання дакументацыі папячыцельскага савета.
11. У выпадку парушэння папячыцельскім саветам патрабаванняў актаў заканадаўства яго дзейнасць падлягае спыненню.
ГЛАВА 10
УСТАНОВЫ АДУКАЦЫI І НАВУКОВЫЯ АРГАНІЗАЦЫІ Ў СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ, МЕТАДЫЧНЫЯ ЦЭНТРЫ НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ (КУЛЬТУРНА-АСВЕТНАЙ РАБОТЫ)
Артыкул 55. Установы адукацыi ў сферы культуры
1. Да ўстаноў адукацыi ў сферы культуры адносяцца ўстановы агульнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыi, а таксама ўстановы дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi i дадатковай адукацыi дарослых, якiя падпарадкоўваюцца Мiнiстэрству культуры або структурным падраздзяленням мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў абласнога і базавага тэрытарыяльных узроўняў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры.
2. Асноўнымі задачамі ўстаноў адукацыі ў сферы культуры з’яўляюцца:
2.1. прафесійнае навучанне ў сферы культуры;
2.2. эстэтычнае выхаванне грамадзян;
2.3. задавальненне патрэбнасцей грамадзян у культурным, інтэлектуальным і асобасным развіцці;
2.4. забеспячэнне ўмоў для духоўна-маральнага і мастацкага развіцця грамадзян;
2.5. развіццё творчых здольнасцей грамадзян;
2.6. распаўсюджванне і папулярызацыя культурных каштоўнасцей;
2.7. выяўленне таленавітай моладзі;
2.8. стварэнне ўмоў для набыцця грамадзянамі ведаў, уменняў і навыкаў у розных відах мастацтва, вопыту мастацкай творчасці;
2.9. падрыхтоўка, перападрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі работнікаў культуры, педагагічных работнікаў устаноў адукацыі ў сферы культуры.
Артыкул 56. Навуковыя арганізацыі ў сферы культуры
Навуковыя арганізацыі ў сферы культуры ажыццяўляюць навуковую дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам аб навуковай дзейнасці.
Артыкул 57. Метадычныя цэнтры народнай творчасцi (культурна-асветнай работы)
1. Метадычным цэнтрам народнай творчасці (культурна-асветнай работы) з’яўляецца арганізацыя культуры або падраздзяленне юрыдычнай асобы, якія аказваюць метадычную дапамогу суб’ектам культурнай дзейнасці і праводзяць аналітычна-даследчую работу ў сферы культуры.
2. Асноўнымі задачамі метадычных цэнтраў народнай творчасці (культурна-асветнай работы) з’яўляюцца:
2.1. павышэнне ўзроўню аказання метадычнай дапамогі суб’ектам культурнай дзейнасці, удзел у распрацоўцы дзяржаўных і іншых праграм, накіраваных на захаванне, развіццё, распаўсюджванне і (або) папулярызацыю культуры;
2.2. удасканаленне зместу і арганізацыі культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва, павышэнне яго сацыяльнай значнасці, пошук і ўкараненне новых, эфектыўных форм і метадаў работы з насельніцтвам;
2.3. даследаванне, вывучэнне і фіксацыя мясцовых узораў традыцыйнага мастацтва і фальклору рэгіёнаў;
2.4. распрацоўка арганізацыйна-метадычных і рэпертуарных матэрыялаў па арганізацыі і правядзенні культурных мерапрыемстваў, арганізацыі дзейнасці клубных фарміраванняў, захаванні, распаўсюджванні і (або) папулярызацыі мясцовых узораў традыцыйнага мастацтва і фальклору рэгіёнаў;
2.5. вывучэнне і аналіз дзейнасці арганізацый культуры, іншых юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць культурную дзейнасць, па развіцці новых напрамкаў іх дзейнасці, а таксама народнай творчасці;
2.6. вывучэнне і ўкараненне ў практыку арганізацый культуры, іншых юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць культурную дзейнасць, перадавога вопыту работы арганізацый культуры;
2.7. удзел у арганізацыі і правядзенні культурных мерапрыемстваў, садзейнічанне правядзенню мерапрыемстваў па ахове гісторыка-культурнай і археалагічнай спадчыны;
2.8. фарміраванне даведачна-інфармацыйнага фонду метадычных матэрыялаў, сцэнарных распрацовак арганізацый культуры, іншых юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць культурную дзейнасць;
2.9. павышэнне прафесійнага ўзроўню работнікаў культуры, творчых работнікаў;
2.10. ажыццяўленне міжнароднага супрацоўніцтва ў мэтах далучэння грамадзян, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, да культурных каштоўнасцей сусветнай культуры і інтэграцыі беларускай нацыянальнай культуры ў сусветную культуру і сусветную інфармацыйную прастору;
2.11. садзейнічанне ўкараненню сучасных інфармацыйных тэхналогій у дзейнасць арганізацый культуры, іншых юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць культурную дзейнасць.
3. Метадычныя цэнтры народнай творчасці (культурна-асветнай работы) маюць права ўносіць на разгляд заснавальнікаў арганізацый культуры, іншых юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць культурную дзейнасць, прапановы па ўдасканаленні культурнай дзейнасці гэтых арганізацый культуры, іншых юрыдычных асоб.
4. Метадычныя цэнтры народнай творчасці (культурна-асветнай работы) працуюць ва ўзаемадзеянні з дзяржаўнымі органамі і грамадскімі аб’яднаннямі, установамі адукацыі і іншымі юрыдычнымі асобамі, якія садзейнічаюць ажыццяўленню і (або) забеспячэнню культурнай дзейнасці.
ГЛАВА 11
ТВОРЧЫЯ САЮЗЫ
Артыкул 58. Творчы саюз
1. Творчы саюз – грамадскае аб’яднанне творчых работнікаў (не менш за дзве трэці ад агульнага ліку членаў) і іншых грамадзян, якія ўнеслі ўклад у захаванне і развіццё культуры, створанае на аснове агульнасці інтарэсаў яго членаў у пэўным відзе творчай дзейнасці для рэалізацыі статутных мэт.
2. Пералік творчых саюзаў вызначаецца Міністэрствам культуры.
Артыкул 59. Асаблівасці стварэння, дзяржаўнай рэгістрацыі, дзейнасці творчых саюзаў, іх рэарганізацыі і ліквідацыі
1. Стварэнне, дзяржаўная рэгістрацыя, дзейнасць, рэарганізацыя і ліквідацыя творчых саюзаў ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам аб грамадскіх аб’яднаннях з улікам асаблівасцей, устаноўленых гэтым Кодэксам.
2. У якасці заснавальнікаў творчых саюзаў маюць права выступаць творчыя работнікі, а таксама іншыя грамадзяне, якія ўнеслі ўклад у захаванне і развіццё культуры.
3. Творчыя саюзы ў Рэспубліцы Беларусь ствараюцца і дзейнічаюць у мэтах:
3.1. рэалізацыі творчых здольнасцей творчых работнікаў;
3.2. развіцця творчага патэнцыялу і творчай ініцыятывы грамадзян у сферы культуры;
3.3. садзейнічання ў стварэнні, распаўсюджванні і (або) папулярызацыі твораў мастацкай літаратуры і мастацтва;
3.4. заахвочвання наватарства, павышэння прафесійнага майстэрства і культуры духоўных адносін;
3.5. ажыццяўлення сумеснай творчай дзейнасці;
3.6. падтрымкі членаў творчых саюзаў.
4. Мэты дзейнасці, прадугледжаныя пунктам 3 гэтага артыкула, з’яўляюцца абавязковымі для ўказання ў статуце творчага саюза.
5. Творчыя саюзы ствараюцца і дзейнічаюць на аснове прынцыпаў законнасці, добраахвотнасці, самастойнасці, раўнапраўя і галоснасці.
Творчыя саюзы незалежныя ў сваёй дзейнасці ад палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднанняў.
6. Творчыя саюзы могуць рэалізоўваць адукацыйную праграму навучальных курсаў (лекторыяў, тэматычных семінараў, практыкумаў, трэнінгаў і іншых відаў навучальных курсаў) і адукацыйную праграму ўдасканальвання магчымасцей і здольнасцей асобы ў парадку, устаноўленым заканадаўствам аб адукацыі.
7. Творчыя саюзы могуць ажыццяўляць ва ўстаноўленым парадку прадпрымальніцкую дзейнасць толькі ў выпадках, калі яна неабходна для iх статутных мэт, дзеля якiх яны створаны, і адпавядае гэтым мэтам і прадмету дзейнасці творчых саюзаў.
Творчыя саюзы маюць права ажыццяўляць без стварэння камерцыйных арганізацый і (або) удзелу ў іх наступныя віды прадпрымальніцкай дзейнасці:
дзейнасць па вытворчасці фільмаў і тэлевізійных праграм;
дзейнасць па рэалізацыі адукацыйнай праграмы навучальных курсаў (лекторыяў, тэматычных семінараў, практыкумаў, трэнінгаў і іншых відаў навучальных курсаў) і адукацыйнай праграмы ўдасканальвання магчымасцей і здольнасцей асобы;
творчая дзейнасць і забавы.
Артыкул 60. Супрацоўніцтва дзяржаўных органаў з творчымі саюзамі
1. Дзяржаўныя органы садзейнічаюць забеспячэнню правоў і свабод членаў творчых саюзаў, абароне іх законных інтарэсаў, рэалізацыі статутных мэт творчых саюзаў.
2. Дзяржаўныя органы ў межах сваёй кампетэнцыі ажыццяўляюць:
2.1. садзейнічанне рэалізацыі творчымі саюзамі культурных праектаў, стварэнню ўмоў для творчай дзейнасці членаў творчых саюзаў;
2.2. устанаўленне заахвочванняў для творчых саюзаў і іх членаў;
2.3. размяшчэнне сацыяльна-творчых заказаў;
2.4. набыццё для дзяржаўных арганізацый культуры і ўстаноў адукацыі ў сферы культуры твораў мастацкай літаратуры і мастацтва, створаных членамі творчых саюзаў, а таксама маёмасных правоў на іх у адпаведнасці з заканадаўствам аб аўтарскім праве і сумежных правах;
2.5. прадастаўленне творчым саюзам у адпаведнасці з актамі заканадаўства права карыстання капітальнымі пабудовамі (будынкамі, збудаваннямі), памяшканнямі, абсталяваннем, матэрыяламі, паслугамі, сродкамі сувязі, транспартам;
2.6. прадастаўленне творчым саюзам у адпаведнасці з заканадаўствам аб ахове і выкарыстанні зямель зямельных участкаў для будаўніцтва і (або) абслугоўвання аб’ектаў нерухомай маёмасці;
2.7. садзейнічанне ўступленню творчых саюзаў у міжнародныя творчыя аб’яднанні;
2.8. садзейнiчанне ўдасканальванню дзейнасцi творчых саюзаў у мэтах развiцця культуры, захаванню напрамкаў (школ), форм, відаў і прыёмаў мастацкай творчасці, пераемнасці нацыянальных культурных традыцый, пашырэнню мiжнароднага супрацоўніцтва ў сферы культуры, павышэнню прэстыжу творчых прафесiй у грамадстве.
3. Творчыя саюзы спрыяюць рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры ў мэтах:
3.1. забеспячэння правоў і свабод грамадзян у сферы культуры, абароны іх інтарэсаў;
3.2. садзейнічання культурнаму развіццю і эстэтычнаму выхаванню грамадзян, іх далучэння да сучасных твораў мастацкай літаратуры і мастацтва;
3.3. рэалізацыі творчых здольнасцей (магчымасцей) асобы;
3.4. захавання самабытнасці беларускай нацыянальнай культуры і мовы;
3.5. захавання, развіцця, распаўсюджвання і (або) папулярызацыі культуры;
3.6. садзейнічання міжнароднаму супрацоўніцтву ў сферы культуры.
4. Умяшанне дзяржаўных органаў і службовых асоб у дзейнасць творчых саюзаў і ўмяшанне творчых саюзаў у дзейнасць дзяржаўных органаў і службовых асоб не дапускаюцца, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўчымі актамі.
Артыкул 61. Правы творчых саюзаў
1. Творчыя саюзы маюць права:
1.1. уносіць у дзяржаўныя органы прапановы па пытаннях культуры і сацыяльнай абароны творчых работнікаў;
1.2. атрымліваць актуальную інфармацыю аб заканадаўстве аб культуры ў частцы дзейнасці творчых саюзаў і творчых работнікаў;
1.3. уносіць у дзяржаўныя органы прапановы па ўдасканаленні заканадаўства аб культуры;
1.4. распаўсюджваць інфармацыю аб сваёй дзейнасці праз дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі, у тым ліку засноўваць уласныя сродкі масавай інфармацыі;
1.5. абараняць свае правы, а таксама (па асабістых даручэннях) аўтарскія, сумежныя, іншыя правы і законныя інтарэсы сваіх членаў перад дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі;
1.6. прадастаўляць бязвыплатную (спонсарскую) дапамогу ў парадку, устаноўленым заканадаўчымі актамі;
1.7. ажыццяўляць дзейнасць па кіраванні маёмаснымі правамі аўтараў або іншых праваўладальнікаў на калектыўнай аснове ў парадку, устаноўленым заканадаўствам аб аўтарскім праве і сумежных правах.
2. Два i больш творчыя саюзы могуць ствараць асацыяцыю (саюз) творчых саюзаў у адпаведнасцi з заканадаўствам аб грамадскіх аб’яднаннях.
3. Творчыя саюзы ў адпаведнасцi з iх статутамi могуць прымаць удзел у стварэнні на тэрыторыі замежных краін міжнародных грамадскіх аб’яднанняў, саюзаў, уступаць у мiжнародныя творчыя аб’яднанні, саюзы, створаныя на тэрыторыі замежных краін. Творчыя саюзы могуць падтрымліваць прамыя міжнародныя кантакты і сувязі, заключаць адпаведныя пагадненнi i ажыццяўляць iншую дзейнасць, якая не супярэчыць заканадаўству, а таксама мiжнародным дагаворам Рэспублікі Беларусь.
4. Творчыя саюзы маюць іншыя правы, прадугледжаныя гэтым Кодэксам і іншымі актамі заканадаўства.
Артыкул 62. Членства ў творчым саюзе
1. Членамі творчага саюза могуць быць творчыя работнікі і іншыя грамадзяне, якія ўнеслі ўклад у захаванне і развіццё культуры.
Заснавальнікі творчага саюза пасля дзяржаўнай рэгістрацыі творчага саюза становяцца членамі творчага саюза і набываюць адпаведныя правы і абавязкі.
2. Творчыя саюзы маюць фіксаванае членства. Патрабаванні, якія прад’яўляюцца статутам творчага саюза да яго членаў (кандыдатаў у члены), павінны садзейнічаць аб’яднанню ў яго складзе найбольш кваліфікаваных прадстаўнікоў адпаведных творчых прафесій, стымуляваць развіццё іх творчага патэнцыялу і не павінны абмяжоўваць палітычныя, маёмасныя, асобасныя немаёмасныя і іншыя правы грамадзян.
3. Умовы і парадак прыёму ў члены творчага саюза, а таксама выхаду і выключэння з яго вызначаюцца статутам творчага саюза.
Артыкул 63. Уласнасць творчых саюзаў
1. Творчыя саюзы могуць мець ва ўласнасці любую маёмасць, неабходную для матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння дзейнасці, прадугледжанай іх статутамі, за выключэннем аб’ектаў, якія знаходзяцца толькі ва ўласнасці дзяржавы.
2. Члены творчых саюзаў страчваюць правы на маёмасць, якая была перададзена імі ва ўласнасць творчага саюза, у тым ліку на членскія ўзносы. Яны не адказваюць па абавязацельствах творчых саюзаў, членамі якіх яны з’яўляюцца, а творчыя саюзы не адказваюць па абавязацельствах сваіх членаў.
3. Грашовыя сродкі і іншая маёмасць творчых саюзаў не могуць пераразмяркоўвацца паміж членамі гэтых саюзаў і выкарыстоўваюцца толькі для рэалізацыі статутных мэт.
4. У выпадку ліквідацыі творчага саюза яго маёмасць, якая засталася пасля задавальнення патрабаванняў крэдытораў, выкарыстоўваецца ў мэтах, прадугледжаных статутам творчага саюза.
ГЛАВА 12
СПОНСАРЫ І МЕЦЭНАТЫ КУЛЬТУРЫ
Артыкул 64. Спонсар культуры
1. Спонсар культуры – юрыдычная асоба, індывідуальны прадпрымальнік, якія прадастаўляюць юрыдычным асобам, грамадзянам, у тым ліку індывідуальным прадпрымальнікам, бязвыплатную (спонсарскую) дапамогу ў мэтах аховы гісторыка-культурнай спадчыны, развіцця бібліятэчнай і музейнай справы, кінематаграфіі, выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, манументальнага, музычнага, тэатральнага, харэаграфічнага, эстраднага, цыркавога і іншых відаў мастацтва (у тым ліку стварэння новых твораў мастацкай літаратуры і мастацтва, канцэртных праграм, тэатральных пастановак, правядзення выставак), а таксама развіцця і падтрымкі народнай творчасці, народных мастацкіх рамёстваў, адукацыі ў сферы культуры, правядзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў беларускімі калектывамі мастацкай творчасці і асобнымі выканаўцамі.
2. Спонсары культуры прадастаўляюць бязвыплатную (спонсарскую) дапамогу ў выглядзе грашовых сродкаў, у тым ліку ў замежнай валюце, тавараў (маёмасці), работ, паслуг, маёмасных правоў, у тым ліку выключных правоў на аб’екты інтэлектуальнай уласнасці, на ўмовах і ў парадку, якія вызначаюцца актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 65. Мецэнат культуры
1. Мецэнат культуры – грамадзянін, які робіць ахвяраванні ў мэтах захавання, развіцця, распаўсюджвання і (або) папулярызацыі культуры, падтрымкі культурнай дзейнасці, у тым ліку захавання, развiцця, распаўсюджвання і (або) папулярызацыі беларускай нацыянальнай культуры i мовы, аховы гісторыка-культурнай і археалагічнай спадчыны, развіцця музейнай і бібліятэчнай справы, кінематаграфіі, адраджэння, захавання i развiцця нацыянальных культурных традыцый, у тым ліку традыцый народных мастацкіх рамёстваў, падтрымкi таленавiтых аўтараў, калектываў мастацкай творчасцi і асобных выканаўцаў, папулярызацыі культурных каштоўнасцей беларускай нацыянальнай i сусветнай культуры.
2. Мецэнаты культуры робяць ахвяраванні ў адпаведнасці з Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь.
АСАБЛІВАЯ ЧАСТКА
РАЗДЗЕЛ III
КУЛЬТУРНЫЯ КАШТОЎНАСЦІ
ГЛАВА 13
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ АБ КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЯХ
Артыкул 66. Віды культурных каштоўнасцей
1. У залежнасцi ад формы ўвасаблення зместу культурныя каштоўнасцi падзяляюцца на:
1.1. матэрыяльныя культурныя каштоўнасцi;
1.2. нематэрыяльныя культурныя каштоўнасцi.
2. У залежнасцi ад асаблiвасцей захоўвання (аховы) i выкарыстання культурныя каштоўнасцi падзяляюцца на:
2.1. гісторыка-культурныя каштоўнасці;
2.2. культурныя каштоўнасцi, якiя складаюць Бiблiятэчны фонд Рэспублiкi Беларусь, Нацыянальны архіўны фонд Рэспублікі Беларусь або ўключаны ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, за выключэннем гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
2.3. культурныя каштоўнасцi, прапанаваныя ва ўстаноўленым парадку для надання iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасці;
2.4. iншыя культурныя каштоўнасцi.
Артыкул 67. Матэрыяльныя культурныя каштоўнасцi
1. Матэрыяльныя культурныя каштоўнасцi – культурныя каштоўнасцi, матэрыяльнае ўвасабленне якiх складае iх змест.
2. Матэрыяльныя культурныя каштоўнасцi падзяляюцца на:
2.1. нерухомыя матэрыяльныя культурныя каштоўнасцi, перамяшчэнне якiх патрабуе ажыццяўлення iнжынерных мерапрыемстваў i вядзе да частковай або поўнай страты iмi гiстарычнага, мастацкага, навуковага або iншага значэння;
2.2. рухомыя матэрыяльныя культурныя каштоўнасцi, перамяшчэнне якiх не вядзе да страты iмі гiстарычнага, мастацкага, навуковага або iншага значэння.
Артыкул 68. Увасабленне матэрыяльных культурных каштоўнасцей
Матэрыяльныя культурныя каштоўнасці могуць увасабляцца ў выглядзе:
асобнай культурнай каштоўнасці;
ансамбля культурных каштоўнасцей – кампазіцыйна спалучаных паміж сабой нерухомых матэрыяльных культурных каштоўнасцей разам з навакольным асяроддзем, якiя размешчаны на гiстарычна сфармiраванай тэрыторыi, а таксама звязаных з iмi твораў выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, садова-паркавага мастацтва; твораў выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, садова-паркавага мастацтва i некропаляў разам з навакольным асяроддзем, якiя створаны адначасова або на працягу пэўнага храналагiчнага перыяду і аб’яднаны стылістычнымі асаблівасцямі і (або) функцыянальным прызначэннем;
калекцыі культурных каштоўнасцей – навукова абгрунтаванага збору рухомых матэрыяльных культурных каштоўнасцей;
камплекта культурных каштоўнасцей – набору рухомых матэрыяльных культурных каштоўнасцей, якiя маюць агульнае прызначэнне;
комплексу культурных каштоўнасцей – iзаляваных або спалучаных паміж сабой нерухомых матэрыяльных культурных каштоўнасцей, якія размешчаны побач або якія размешчаны ў розных месцах, але аб’яднаны агульнымі прыкметамі (у склад комплексу культурных каштоўнасцей як асобны кампанент можа быць уключана навакольнае асяроддзе).
Артыкул 69. Нематэрыяльныя культурныя каштоўнасцi
1. Нематэрыяльныя культурныя каштоўнасцi – культурныя каштоўнасцi, форма існавання (праявы) якiх не аказвае iстотнага ўплыву на iх змест.
Нематэрыяльныя культурныя каштоўнасці маюць матэрыяльную або нематэрыяльную форму існавання (праявы).
2. Да нематэрыяльных культурных каштоўнасцей адносяцца звычаi, традыцыi, абрады, фальклор (вусная народная творчасць), беларуская мова (вусная і пісьмовая), іншыя мовы, іменаслоўныя традыцыі і традыцыйныя нацыянальныя формы звароту да людзей, змест геральдычных аб’ектаў, уласных геаграфічных назваў (тапонімаў) i вырабаў народных мастацкіх рамёстваў, iншыя нематэрыяльныя праяўленнi творчасцi чалавека.
Артыкул 70. Увасабленне нематэрыяльных культурных каштоўнасцей
Нематэрыяльныя культурныя каштоўнасці могуць увасабляцца ў выглядзе:
асобнай культурнай каштоўнасці;
комплексу нематэрыяльных культурных каштоўнасцей, калi iх змест выяўляецца праз абрады, фальклор (вусную народную творчасць), у склад якiх уваходзяць розныя па сваім характары дзеяннi (танцы, песнi, iншыя нематэрыяльныя праяўленнi творчасцi чалавека), аб’яднаныя адной сутнаснай скіраванасцю.
Артыкул 71. Права ўласнасцi на культурныя каштоўнасцi
1. Культурныя каштоўнасцi могуць знаходзiцца ва ўласнасцi Рэспублiкi Беларусь, адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак Рэспублiкi Беларусь, юрыдычных асоб, грамадзян, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў.
2. Асобныя культурныя каштоўнасцi могуць быць аднесены заканадаўчымі актамі да аб’ектаў, якiя знаходзяцца толькi ва ўласнасцi дзяржавы.
3. Пры наданнi культурным каштоўнасцям статусу гісторыка-культурнай каштоўнасцi права ўласнасцi на iх захоўваецца.
4. Падставы ўзнiкнення i парадак ажыццяўлення права ўласнасцi на культурныя каштоўнасцi, якім можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці i якія на момант iх выяўлення або надання iм статусу гісторыка-культурнай каштоўнасцi не маюць уласнiка, а таксама парадак выкупу гісторыка-культурных каштоўнасцей, што ўтрымлiваюцца безгаспадарча, вызначаюцца гэтым Кодэксам i грамадзянскiм заканадаўствам.
Артыкул 72. Пераважнае права набыцця долі ў праве агульнай уласнасці на гісторыка-культурную каштоўнасць
Пры продажы долi ў праве агульнай уласнасцi на гісторыка-культурную каштоўнасць пабочнай асобе астатнiя ўдзельнiкi долевай уласнасцi маюць пераважнае права набыцця долi, што прадаецца, па кошце, за які яна прадаецца, і на іншых роўных умовах, акрамя выпадку продажу з публічных таргоў. У выпадку iх адмовы або немагчымасцi набыць долю ў праве агульнай уласнасцi на гісторыка-культурную каштоўнасць пры яе продажы пераважнае права яе набыцця пры іншых роўных умовах у парадку, устаноўленым грамадзянскім заканадаўствам, мае дзяржава.
Артыкул 73. Правы ўласнiка матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцi
1. Уласнiк матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцi мае правы, прадугледжаныя грамадзянскiм заканадаўствам, а таксама мае права перадаваць рухомую матэрыяльную гісторыка-культурную каштоўнасць на захоўванне дзяржаўным арганізацыям культуры з вызначэннем умоў яе ўтрымання i выкарыстання.
2. Для ўласнiка калекцыі гісторыка-культурных каштоўнасцей дзяржаўныя музеі, бiблiятэкі, архiвы, iншыя дзяржаўныя юрыдычныя асобы на бязвыплатнай аснове:
2.1. вызначаюць iндывiдуальныя ўмовы ўтрымання i выкарыстання калекцыi гісторыка-культурных каштоўнасцей у цэлым i (або) яе асобных прадметаў;
2.2. дапамагаюць у правядзеннi навуковай апрацоўкi прадметаў калекцыi гісторыка-культурных каштоўнасцей;
2.3. захоўваюць калекцыю гісторыка-культурных каштоўнасцей;
2.4. выкарыстоўваюць у навуковых мэтах i мэтах экспанавання перададзеную на захоўванне калекцыю гісторыка-культурных каштоўнасцей (яе частку або асобны прадмет) і прымаюць меры па забеспячэнні яе захавання ў час экспанавання і (або) перавозкі.
3. Па жаданні ўласніка калекцыі гісторыка-культурных каштоўнасцей дзяржаўныя музеі, бiблiятэкi, архiвы, iншыя дзяржаўныя юрыдычныя асобы абавязаны гарантаваць канфiдэнцыяльнасць звестак аб уласнiку калекцыі гісторыка-культурных каштоўнасцей (яе часткі або асобнага прадмета).
Артыкул 74. Абмежаванне правоў уласнiка (карыстальнiка) матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцi, землекарыстальніка, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць
Уласнiку (карыстальнiку) матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцi, землекарыстальніку, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць, забараняецца:
знiшчаць гісторыка-культурную каштоўнасць;
дапускаць прычыненне шкоды, змяненне гісторыка-культурнай каштоўнасцi, выконваць навукова-даследчыя і праектныя работы без дазволу на выкананне навукова-даследчых і праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях;
мяняць месца знаходжання (захоўвання), умовы ўтрымання i выкарыстання гісторыка-культурнай каштоўнасцi без узгаднення з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, за выключэннем гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія ўключаны ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь;
вывозіць рухомую матэрыяльную гісторыка-культурную каштоўнасць з Рэспублікі Беларусь на пастаяннае захоўванне;
перадаваць матэрыяльную гісторыка-культурную каштоўнасць у валоданне i (або) карыстанне Узброеным Сiлам Рэспублiкi Беларусь, iншым войскам і воiнскiм фармiраванням Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 75. Абавязкi ўласнiка (карыстальнiка) матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцi, землекарыстальніка, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць
1. Уласнiк (карыстальнік) матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцi, землекарыстальнік, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць, абавязаны падпiсаць ахоўнае абавязацельства, у якім прадугледжваюцца наступныя абавязкі:
1.1. забяспечваць захаванасць гісторыка-культурнай каштоўнасцi;
1.2. захоўваць у цэласнасцi калекцыю гісторыка-культурных каштоўнасцей;
1.3. забяспечваць доступ да гісторыка-культурнай каштоўнасцi спецыялiстам, якiя па даручэнні (узгадненні) Мiнiстэрства культуры маюць права на яе вывучэнне;
1.4. прадастаўляць грамадзянам па дамоўленасцi з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі базавага тэрытарыяльнага ўзроўню доступ да гісторыка-культурнай каштоўнасці на тэрмiн не менш за шэсць месяцаў на працягу кожных дзесяцi гадоў;
1.5. паведамляць у мясцовы выканаўчы і распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню аб акалiчнасцях, якiя пагражаюць захаванню гісторыка-культурнай каштоўнасцi, не пазней за тры каляндарныя дні з дня выяўлення гэтых акалічнасцей;
1.6. забяспечыць усталяванне на нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці ахоўнай дошкі і складанне пашпарта матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
1.7. пры пераходзе права ўласнасці або іншага рэчавага права на матэрыяльную гісторыка-культурную каштоўнасць, права ўласнасці, права пажыццёвага спадчыннага валодання, пастаяннага або часовага карыстання або арэнды (субарэнды) на зямельны ўчастак, на якім размешчана нерухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць, не пазней за пяць каляндарных дзён з дня пераходу права перадаць пашпарт матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці новаму ўласніку (карыстальніку) матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, новаму землекарыстальніку, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць.
2. Новы ўласнiк матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або новы землекарыстальнік, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць, абавязаны на працягу трыццаці каляндарных дзён з дня набыцця права ўласнасцi на матэрыяльную гiсторыка-культурную каштоўнасць або ўзнікнення права на зямельны ўчастак, на якім размешчана нерухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць, падпiсаць ахоўнае абавязацельства. Невыкананне гэтага патрабавання з’яўляецца падставай для прызнання здзелкi па набыцці права ўласнасці на матэрыяльную гісторыка-культурную каштоўнасць несапраўднай па іску мясцовага выканаўчага і распарадчага органа базавага тэрытарыяльнага ўзроўню або падставай для адабрання названага зямельнага ўчастка ў адпаведнасці з заканадаўствам аб ахове і выкарыстанні зямель.
Новы карыстальнік матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi абавязаны падпісаць ахоўнае абавязацельства на працягу трыццаці каляндарных дзён з дня замацавання за ім гісторыка-культурнай каштоўнасці на праве гаспадарчага распараджэння або аператыўнага кіравання.
3. У выпадку надання матэрыяльнай культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi яе ўласнiк (карыстальнiк) або землекарыстальнік, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць, абавязаны на працягу трыццаці каляндарных дзён з дня надання ёй статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці падпiсаць ахоўнае абавязацельства. Невыкананне гэтага патрабавання з’яўляецца падставай для прызнання гэтай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці ва ўстаноўленым парадку гiсторыка-культурнай каштоўнасцю, якая ўтрымлiваецца безгаспадарча.
4. У выпадку, калi ўласнiк матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi безгаспадарча ўтрымлiвае гэту гiсторыка-культурную каштоўнасць, што можа прывесцi да страты яе адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей, такая гiсторыка-культурная каштоўнасць па рашэнні суда можа быць адабрана ва ўласніка шляхам выкупу дзяржавай або продажу з публічных таргоў. Прызнанне нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, якая размешчана на зямельным участку землекарыстальніка, ва ўстаноўленым парадку гісторыка-культурнай каштоўнасцю, якая ўтрымліваецца безгаспадарча, з’яўляецца падставай для адабрання зямельнага ўчастка, на якім размешчана гісторыка-культурная каштоўнасць, у адпаведнасці з заканадаўствам аб ахове і выкарыстанні зямель.
ГЛАВА 14
УВОЗ І (АБО) ВЫВАЗ, ВЯРТАННЕ КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ
Артыкул 76. Увоз і (або) вываз культурных каштоўнасцей
1. Увоз і (або) вываз культурных каштоўнасцей ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з гэтым Кодэксам і іншымі актамі заканадаўства аб культуры, заканадаўствам аб знешнеэканамічнай дзейнасці, заканадаўствам аб мытным рэгуляванні, міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, міжнародна-прававымі актамі, якія складаюць нарматыўную прававую базу Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы і (або) права Еўразійскага эканамічнага саюза.
2. Вываз з мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза культурных каштоўнасцей, уключаных у адзіны пералік тавараў, да якіх прымяняюцца меры нетарыфнага рэгулявання ў гандлі з трэцімі краінамі, які вызначаецца актам, што складае права Еўразійскага эканамічнага саюза, ажыццяўляецца пры наяўнасці ліцэнзіі або заключэння (дазвольнага дакумента) у выпадках, прадугледжаных гэтым актам. У Рэспубліцы Беларусь выдача ліцэнзій ажыццяўляецца Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Міністэрствам культуры ў адпаведнасці з міжнародна-прававымі актамі, якія складаюць нарматыўную прававую базу Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы і (або) права Еўразійскага эканамічнага саюза, выдача заключэнняў (дазвольных дакументаў) – Міністэрствам культуры ў адпаведнасці з гэтымі актамі, а таксама ў парадку і на ўмовах, устаноўленых Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
3. Вываз з Рэспублікі Беларусь на тэрыторыю дзяржавы – члена Еўразійскага эканамічнага саюза культурных каштоўнасцей, вызначаных Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляецца на падставе заключэння (дазвольнага дакумента), якое выдаецца Міністэрствам культуры ў адпаведнасці з міжнародна-прававымі актамі, якія складаюць нарматыўную прававую базу Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы і (або) права Еўразійскага эканамічнага саюза, у выпадках, парадку і на ўмовах, устаноўленых Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
4. Увоз і (або) вываз культурных каштоўнасцей, прадугледжаных пунктамі 2 і 3 гэтага артыкула, якія знаходзяцца ў вышуку, забараняюцца.
Артыкул 77. Вяртанне культурных каштоўнасцей
Культурныя каштоўнасці, вывезеныя з Рэспублікі Беларусь з парушэннем актаў заканадаўства, міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь, якія дзейнічалі ў Рэспубліцы Беларусь на момант іх вывазу, і іншых норм міжнароднага права, а таксама часова вывезеныя з Рэспублікі Беларусь у эвакуацыю ў час узброеных канфліктаў або на іншай падставе і не вернутыя ў Рэспубліку Беларусь без законных падстаў, падлягаюць абавязковаму вяртанню незалежна ад часу, абставін і месца вывазу.
Артыкул 78. Камісія па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь
1. У мэтах арганізацыі дзейнасці па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь ствараецца Камісія па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь.
2. Камісія па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца пастаянна дзеючым дарадчым органам.
3. Асноўнымi задачамi Камiсii па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, з’яўляюцца:
3.1. вызначэнне прыярытэтных для Рэспублiкi Беларусь напрамкаў дзейнасцi па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні i ўвядзенні ў навуковы i культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь;
3.2. падрыхтоўка прапаноў па пытаннях выяўлення, вяртання, сумеснага выкарыстання i ўвядзення ў навуковы i культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь.
4. Камiсiя па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь:
4.1. забяспечвае ўзаемадзеянне дзяржаўных органаў, грамадскiх аб’яднанняў, іншых юрыдычных асоб, грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, у мэтах зберажэння i памнажэння гiсторыка-культурнай і археалагічнай спадчыны;
4.2. супрацоўнiчае з нацыянальнымi i мiжнароднымi органамi i арганiзацыямi, дзейнасць якiх звязана з вяртаннем культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь;
4.3. спрыяе ажыццяўленню мерапрыемстваў па вяртанні культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь;
4.4. ажыццяўляе кантроль за працэсам вяртання культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь;
4.5. абмяркоўвае і ажыццяўляе падрыхтоўку прапаноў па праектах нарматыўных прававых актаў, iншых дакументаў па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні i ўвядзенні ў навуковы i культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь;
4.6. уносiць у Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь прапановы аб фiнансаваннi дзейнасцi па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні i ўвядзенні ў навуковы i культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь.
5. Камiсiя па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, мае права:
5.1. уносiць у Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь прапановы па асноўных напрамках i формах дзейнасцi па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні i ўвядзенні ў навуковы i культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь;
5.2. звяртацца і атрымліваць ад дзяржаўных органаў i iншых юрыдычных асоб iнфармацыю i матэрыялы па пытаннях, якiя ўваходзяць у кампетэнцыю Камісіі;
5.3. заслухоўваць на сваiх пасяджэннях паведамленнi дзяржаўных органаў i iншых юрыдычных асоб па пытаннях, якiя ўваходзяць у кампетэнцыю Камісіі;
5.4. далучаць да сваёй дзейнасці работнiкаў дзяржаўных органаў.
РАЗДЗЕЛ IV
КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
ГЛАВА 15
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ АБ КУЛЬТУРНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ
Артыкул 79. Напрамкі культурнай дзейнасці
Культурная дзейнасць ажыццяўляецца па наступных напрамках:
творчая дзейнасць;
ахова гісторыка-культурнай спадчыны;
ахова археалагічнай спадчыны;
бібліятэчная справа;
музейная справа;
народныя мастацкія рамёствы;
кінематаграфічная дзейнасць;
арганізацыя і правядзенне культурных мерапрыемстваў;
дзейнасць прафесійных калектываў мастацкай творчасці;
дзейнасць непрафесійных (аматарскіх) і аўтэнтычных фальклорных калектываў мастацкай творчасці;
арганізацыя культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва.
Артыкул 80. Ажыццяўленне творчай дзейнасцi. Свабода творчай дзейнасці
1. Творчая дзейнасць ажыццяўляецца як на прафесiйнай, так i на непрафесiйнай (аматарскай) аснове.
2. Творчая дзейнасць ажыццяўляецца як iндывiдуальна, так i на калектыўнай аснове.
3. Свабода творчай дзейнасці складаецца з права выбару напрамкаў (школ), форм, відаў і прыёмаў мастацкай творчасці, самастойнага вызначэння формы i зместу, жанру, рэпертуарнай палітыкі, манеры, мовы, стылю, вартасці i прызначэння твораў мастацкай літаратуры і мастацтва, якія ствараюцца, выконваюцца, распаўсюджваюцца і папулярызуюцца.
4. Умяшанне дзяржаўных органаў, iх службовых асоб, іншых юрыдычных асоб, грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, у працэс стварэння i (або) выканання аўтарамі, калектывамі мастацкай творчасці і асобнымі выканаўцамі твораў мастацкай літаратуры і мастацтва з мэтай вызначыць змест творчай дзейнасцi i (або) уздзейнiчаць на яе вынiкi не дапускаецца, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных артыкулам 81 гэтага Кодэкса.
5. Дзеяннi, заснаваныя на дагаворы з суб’ектам культурнай дзейнасцi аб стварэннi i выкарыстаннi вынiкаў творчай дзейнасцi, не з’яўляюцца ўмяшаннем у творчую дзейнасць.
6. Умяшанне ў творчую дзейнасць можа быць абскарджана ў вышэйстаячы орган і (або) у суд.
Артыкул 81. Забарона, абмежаванне і прыпыненне культурнай дзейнасці
1. Культурная дзейнасць можа быць забаронена, абмежавана або прыпынена, калi:
1.1. яна накiравана супраць суверэнiтэту Рэспублiкi Беларусь, заклiкае да гвалтоўнага захопу дзяржаўнай улады або змянення канстытуцыйнага ладу;
1.2. пры яе ажыццяўленні распаўсюджваюцца паведамленнi, што знеслаўляюць гонар i годнасць Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, кiраўнiкоў дзяржаўных органаў, статус якiх устаноўлены Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь;
1.3. яна ўяўляе пагрозу нацыянальнай бяспецы, грамадскаму парадку;
1.4. яна прапагандуе вайну, экстрэмісцкую дзейнасць, насілле i жорсткасць, сацыяльную, нацыянальную, рэлiгiйную, расавую выключнасць, нецярпiмасць або варожасць, парнаграфiю, падбухторвае да ўчынення злачынстваў;
1.5. яна можа прычынiць шкоду здароўю i маральнасцi чалавека, пагражаць правам і свабодам грамадзян.
2. Культурная дзейнасць можа быць забаронена, абмежавана або прыпынена ў iншых выпадках, прадугледжаных заканадаўчымi актамi.
3. Забарона, абмежаванне або прыпыненне культурнай дзейнасці могуць ажыццяўляцца па рашэнні мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў абласнога і базавага тэрытарыяльных узроўняў.
Пры неабходнасці адпаведныя заключэнні могуць быць дадзены Рэспублiканскай экспертнай камiсiяй па прадухiленні прапаганды парнаграфii, насiлля i жорсткасцi або абласнымі (Мінскай гарадской) камiсiямі па прадухiленні прапаганды парнаграфii, насiлля i жорсткасцi і (або) Рэспубліканскай экспертнай камісіяй па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) у ёй прыкмет праяўлення экстрэмізму.
4. Палажэнне аб Рэспублiканскай экспертнай камiсiі па прадухiленні прапаганды парнаграфii, насiлля i жорсткасцi зацвярджаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, палажэнні аб абласных (Мінскай гарадской) экспертных камісіях па прадухіленні прапаганды парнаграфіі, насілля і жорсткасці зацвярджаюцца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню па ўзгадненні з Рэспублiканскай экспертнай камiсiяй па прадухiленні прапаганды парнаграфii, насiлля i жорсткасцi.
5. Палажэнне аб Рэспубліканскай экспертнай камісіі па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) у ёй прыкмет праяўлення экстрэмізму зацвярджаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
6. Рашэнні мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў абласнога і базавага тэрытарыяльных узроўняў аб забароне, аб абмежаванні, аб прыпыненні культурнай дзейнасці могуць быць абскарджаны ў вышэйстаячы орган і (або) у суд.
ГЛАВА 16
АХОВА ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ
Артыкул 82. Гiсторыка-культурная спадчына і яе ахова
1. Гiсторыка-культурная спадчына ўяўляе сабой сукупнасць найбольш адметных вынiкаў i сведчанняў гiстарычнага, культурнага i духоўнага развiцця народа Беларусi, увасобленых у гiсторыка-культурных каштоўнасцях.
2. Ахова гiсторыка-культурнай спадчыны – напрамак культурнай дзейнасці, які ўключае сiстэму арганiзацыйных, прававых, эканамiчных, матэрыяльна-тэхнiчных, навуковых, iнфармацыйных i (або) iншых мер, накiраваных на вылучэнне культурных каштоўнасцей для надання статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, наданне культурным каштоўнасцям статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, улiк, захаванне, аднаўленне, утрыманне i выкарыстанне гiсторыка-культурных каштоўнасцей, што ажыццяўляюцца ў мэтах зберажэння і памнажэння гiсторыка-культурнай спадчыны і стварэння ўмоў для яе перадачы наступным пакаленням.
Артыкул 83. Віды матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей
Да матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей адносяцца:
дакументальныя помнiкi – акты дзяржаўных органаў, iншыя пiсьмовыя, графiчныя і аўдыявізуальныя дакументы, у тым ліку старажытныя i iншыя рукапiсы, архiўныя дакументы, рэдкiя друкаваныя выданнi;
запаведныя мясцiны – тапаграфiчна акрэсленыя зоны або ландшафты, створаныя чалавекам або чалавекам i прыродай;
помнiкi археалогii – археалагічныя аб’екты і археалагічныя артэфакты;
помнiкi архiтэктуры – капітальныя пабудовы (будынкi, збудаваннi), асобныя або аб’яднаныя ў комплексы i ансамблi, аб’екты народнага дойлiдства, у склад якіх могуць уваходзіць звязаныя з указанымi аб’ектамi творы выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, садова-паркавага мастацтва;
помнiкi гiсторыi – капітальныя пабудовы (будынкi, збудаваннi), iншыя аб’екты, тэрыторыі, якія звязаны з важнейшымi гiстарычнымi падзеямi, развiццём грамадства i дзяржавы, мiжнароднымi адносiнамi, развiццём навукi i тэхнiкi, культуры i быту, палiтычнымі, дзяржаўнымі, ваеннымі дзеячамі, дзеячамі навукi, лiтаратуры, культуры i мастацтва;
помнiкi горадабудаўнiцтва – забудова, планiровачная структура забудовы або фрагменты планіровачнай структуры забудовы населеных пунктаў з культурным пластом (слоем). Помнiкi горадабудаўнiцтва з’яўляюцца комплексамі гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
помнiкi мастацтва – творы выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога i iншых вiдаў мастацтва.
Артыкул 84. Беларуская рэспублiканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны і саветы па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны
1. У мэтах навукова-метадычнага забеспячэння ўлiку, захавання, аднаўлення, утрымання i выкарыстання гiсторыка-культурных каштоўнасцей пры Міністэрстве культуры ствараецца Рада.
2. Асноўнымi задачамi Рады з’яўляюцца:
2.1. навукова-метадычнае забеспячэнне аховы гiсторыка-культурнай спадчыны;
2.2. выпрацоўка прапаноў па пытаннях аховы гiсторыка-культурнай спадчыны.
3. Рада:
3.1. прымае рашэннi аб:
неабходнасцi (адсутнасцi неабходнасцi) надання культурнай каштоўнасці, якая можа мець сусветную, міжнародную або нацыянальную значнасць, статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
значнасці культурнай каштоўнасці для асобнага рэгіёна, на тэрыторыі якога яна знаходзіцца, і рэкамендаванні адпаведнаму мясцоваму выканаўчаму і распарадчаму органу абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню надаць ёй статус гісторыка-культурнай каштоўнасці;
неабходнасцi аднясення гiсторыка-культурнай каштоўнасцi да катэгорыі «0», «1» ці «2» або неабходнасцi змянення катэгорыі гiсторыка-культурных каштоўнасцей катэгорыі «0», «1», «2», «3»;
немагчымасцi навукова абгрунтаванага аднаўлення нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасці;
магчымасці (немагчымасці) узгаднення навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя могуць прывесцi да iстотнага змянення гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей, iх знiшчэння, страты або знiкнення;
3.2. выдае заключэннi аб:
поўным вывучэннi помнiкаў археалогii;
немагчымасці захавання нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi на месцы яе знаходжання;
факце адступлення ад патрабаванняў гэтага Кодэкса і іншых актаў заканадаўства пры ажыццяўленні кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях;
прызнаннi змянення матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей навукова абгрунтаваным або навукова не абгрунтаваным;
3.3. ажыццяўляе навукова-метадычнае забеспячэнне аховы гiсторыка-культурнай спадчыны;
3.4. выконвае iншыя функцыi ў адпаведнасцi з гэтым Кодэксам.
4. У склад Рады могуць уваходзіць прадстаўнiкi дзяржаўных органаў і іншых юрыдычных асоб, якiя ў межах сваёй кампетэнцыі ўдзельнічаюць у вырашэнні пытанняў аховы гiсторыка-культурнай спадчыны.
5. У мэтах садзейнічання ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры мясцовых выканаўчых і распарадчых органах базавага тэрытарыяльнага ўзроўню ствараюцца абласныя (Мінскі гарадскі) саветы па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны.
6. Абласныя (Мінскі гарадскі) саветы па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны:
6.1. прымаюць рашэнні аб тым, што:
матэрыяльная культурная каштоўнасць мае значнасць для асобнага рэгіёна, на тэрыторыі якога яна знаходзіцца, і ёй неабходна надаць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці;
матэрыяльная культурная каштоўнасць можа мець сусветную, нацыянальную або міжнародную значнасць і неабходна накіраваць прапанову ў Міністэрства культуры аб наданні ёй статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці;
адсутнічае неабходнасць надання матэрыяльнай культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
неабходна аднесці гісторыка-культурную каштоўнасць да катэгорыі «3»;
6.2. выпрацоўваюць прапановы па арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў па ахове гісторыка-культурнай спадчыны;
6.3. выконваюць іншыя функцыі, прадугледжаныя гэтым Кодэксам.
7. У склад абласных (Мінскага гарадскога) саветаў па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны могуць уваходзіць прадстаўнiкi дзяржаўных органаў і іншых юрыдычных асоб, якiя ў межах сваёй кампетэнцыі ўдзельнічаюць у вырашэнні пытанняў аховы гiсторыка-культурнай спадчыны.
Артыкул 85. Вылучэнне культурных каштоўнасцей для надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці
Культурныя каштоўнасці вылучаюцца для надання iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi з культурных каштоўнасцей:
якiя рэальна iснуюць, выкарыстоўваюцца ў дзейнасцi чалавека незалежна ад месца iх знаходжання або арэала бытавання;
якія прафесійна або выпадкова выяўлены, звесткi аб iснаваннi якiх да моманту iх выяўлення адсутнiчалi і ўласнiк якiх невядомы, адмовiўся ад права ўласнасцi на iх або страцiў права ўласнасцi на iх па iншых падставах, прадугледжаных грамадзянскім заканадаўствам;
наяўнасць якiх дакументальна засведчана, пры ўмове адсутнасцi бясспрэчных дакументальных звестак аб знiшчэннi, страце або знiкненнi гэтых культурных каштоўнасцей.
Артыкул 86. Выяўленне культурных каштоўнасцей, якім можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
1. Матэрыяльныя культурныя каштоўнасці, якім можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, могуць быць выяўлены прафесiйна або выпадкова.
2. Нематэрыяльныя культурныя каштоўнасці, якiм можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, могуць быць выяўлены прафесiйна.
Артыкул 87. Прафесійнае выяўленне культурнай каштоўнасці, якой можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
1. Прафесiйнае выяўленне культурных каштоўнасцей, якім можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, ажыццяўляецца ў час прафесiйнай навукова-даследчай дзейнасцi, у тым ліку пры правядзенні археалагічных даследаванняў.
2. Юрыдычная асоба або грамадзянін, у тым ліку індывідуальны прадпрымальнік, якія ў час прафесiйнай навукова-даследчай дзейнасцi выявiлі культурную каштоўнасць, якой можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці і якая на момант яе выяўлення не мае ўласніка, абавязаны:
2.1. правесцi яе фiксацыю, навуковую апрацоўку i мастацкую ацэнку ў адпаведнасці з патрабаваннямі, прадугледжанымі артыкулам 91 гэтага Кодэкса;
2.2. не пазней за сем каляндарных дзён з дня яе выяўлення пісьмова паведамiць аб гэтым у мясцовы выканаўчы і распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню і перадаць яму выяўленую рухомую матэрыяльную культурную каштоўнасць на часовае захоўванне, за выключэннем выпадку, прадугледжанага пунктам 3 гэтага артыкула.
3. Рухомая матэрыяльная культурная каштоўнасць, якая прафесійна выяўлена дзяржаўнымі музеямі або дзяржаўнымі навуковымі арганізацыямі, не перадаецца мясцоваму выканаўчаму і распарадчаму органу базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, а ўключаецца ў музейны фонд дзяржаўнага музея або ў калекцыйны фонд дзяржаўнай навуковай арганізацыі.
4. Пісьмовае паведамленне аб прафесійным выяўленні культурнай каштоўнасці, якой можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, павiнна ўключаць прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці), месца жыхарства грамадзяніна, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка, або назву і месца знаходжання юрыдычнай асобы, якія выявiлі культурную каштоўнасць.
5. Да пісьмовага паведамлення аб прафесійным выяўленні культурнай каштоўнасці, якой можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, дадаюцца:
5.1. матэрыялы фіксацыі, навуковай апрацоўкі і мастацкай ацэнкі культурнай каштоўнасці;
5.2. абгрунтаванне неабходнасці надання культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Артыкул 88. Выпадковае выяўленне матэрыяльнай культурнай каштоўнасці, якой можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
1. Юрыдычная асоба або грамадзянін, у тым ліку індывідуальны прадпрымальнік, якія выпадкова выявiлі матэрыяльную культурную каштоўнасць, якой можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці і якая на момант яе выяўлення не мае ўласніка, абавязаны:
1.1. прыняць меры па яе захаванні;
1.2. безадкладна прыпынiць работы або iншую дзейнасць на нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці, якiя могуць аказаць на яе ўздзеянне;
1.3. не пазней за два каляндарныя дні з дня яе выяўлення пісьмова паведамiць аб гэтым у мясцовы выканаўчы i распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню і ў выпадку выяўлення рухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці перадаць яе гэтаму мясцоваму выканаўчаму i распарадчаму органу базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на часовае захоўванне;
1.4. перадаць яе ў мясцовы выканаўчы i распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню ў выпадку аднясення яе да археалагічнага артэфакта.
2. Пісьмовае паведамленне аб выпадковым выяўленні матэрыяльнай культурнай каштоўнасці, якой можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, павiнна ўключаць:
2.1. прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці), месца жыхарства грамадзяніна, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка, або назву і месца знаходжання юрыдычнай асобы, якія выявiлі матэрыяльную культурную каштоўнасць;
2.2. звесткі аб месцы выяўлення рухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці;
2.3. звесткi аб месцы знаходжання нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці.
Артыкул 89. Дзеянні мясцовага выканаўчага і распарадчага органа базавага тэрытарыяльнага ўзроўню пры прафесійным або выпадковым выяўленні культурнай каштоўнасці, якой можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
1. Мясцовы выканаўчы і распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, што атрымаў пісьмовае паведамленне аб прафесійным або выпадковым выяўленні культурнай каштоўнасці, якой можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці:
1.1. не пазней за два каляндарныя дні з дня атрымання пісьмовага паведамлення аб выпадковым выяўленні матэрыяльнай культурнай каштоўнасці, якая валодае прыкметамі археалагічнага аб’екта або археалагічнага артэфакта, накіроўвае інфармацыю аб выяўленай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці ў абласную (Мінскую гарадскую) камісію па археалагічных аб’ектах і археалагічных артэфактах для прыняцця рашэння аб аднясенні (неаднясенні) гэтай культурнай каштоўнасці да археалагічнага аб’екта або археалагічнага артэфакта;
1.2. не пазней за тры каляндарныя дні з дня атрымання пісьмовага паведамлення аб прафесійным або выпадковым выяўленні матэрыяльнай культурнай каштоўнасці або атрымання рашэння аб аднясенні матэрыяльнай культурнай каштоўнасці да археалагічнага аб’екта або археалагічнага артэфакта інфармуе Нацыянальную акадэмію навук Беларусі аб выяўленай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці;
1.3. у выпадках відавочнай наяўнасці ў гэтай культурнай каштоўнасці адметных духоўных, мастацкіх і (або) дакументальных вартасцей або яе аднясення да археалагічнага артэфакта прымае рухомую матэрыяльную культурную каштоўнасць ад юрыдычнай асобы або грамадзяніна, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка, якія яе выявілі, па акце прыёму-перадачы. Для пацвярджэння наяўнасці або адсутнасці ў рухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці адметных духоўных, мастацкіх і (або) дакументальных вартасцей прыцягваюцца спецыялісты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, іншых навуковых арганізацый і (або) музеяў, якія не пазней за дзесяць рабочых дзён з дня звароту мясцовага выканаўчага і распарадчага органа базавага тэрытарыяльнага ўзроўню аб прыцягненні спецыялістаў даюць заключэнне аб наяўнасці або адсутнасці ў рухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці адметных духоўных, мастацкіх і (або) дакументальных вартасцей;
1.4. не пазней за сем каляндарных дзён з дня атрымання пісьмовага паведамлення аб прафесійным або выпадковым выяўленні нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці ажыццяўляе яе агляд і складае акт агляду. Для ажыццяўлення агляду прыцягваюцца спецыялісты дзяржаўных музеяў і (або) дзяржаўных навуковых арганізацый;
1.5. не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня атрымання пісьмовага паведамлення аб прафесійным або выпадковым выяўленні нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці вызначае часовы рэжым утрымання гэтай культурнай каштоўнасці з указаннем тэрміну яго дзеяння і ў выпадку прыпынення работ або іншай дзейнасці на нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці, якiя могуць аказаць на яе ўздзеянне, у сувязі з яе выяўленнем вызначае перыяд часу, на які такія работы або іншая дзейнасць прыпыняюцца;
1.6. ажыццяўляе кантроль за выкананнем патрабаванняў часовага рэжыму ўтрымання нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці, патрабаванняў па прыпыненні работ або іншай дзейнасці на нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці, якія могуць аказаць на яе ўздзеянне, пры неабходнасці скарачае або працягвае тэрмін дзеяння часовага рэжыму ўтрымання нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці;
1.7. перадае рухомую матэрыяльную культурную каштоўнасць у выпадку яе аднясення да археалагічнага артэфакта ў дзяржаўны музей;
1.8. арганізуе падрыхтоўку матэрыялаў, прадугледжаных пунктам 3 артыкула 90 гэтага Кодэкса, за выключэннем выпадку, калі культурная каштоўнасць прафесійна выяўлена дзяржаўнымі музеямі або дзяржаўнымі навуковымі арганізацыямі.
2. Для прыняцця абласной (Мінскай гарадской) камісіяй па археалагічных аб’ектах і археалагічных артэфактах рашэння аб аднясенні (неаднясенні) выяўленай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці да археалагічнага аб’екта або археалагічнага артэфакта мясцовы выканаўчы i распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню забяспечвае прадстаўнікам абласной (Мінскай гарадской) камісіі па археалагічных аб’ектах і археалагічных артэфактах доступ да гэтай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці.
Артыкул 90. Парадак унясення прапаноў аб наданні культурным каштоўнасцям статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi
1. Прапановы аб наданні культурным каштоўнасцям, якія прафесійна выяўлены дзяржаўнымі музеямі і дзяржаўнымі навуковымі арганізацыямі, статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ўносяцца гэтымі дзяржаўнымі музеямі і дзяржаўнымі навуковымі арганізацыямі.
Прапановы аб наданні культурным каштоўнасцям, якія прафесійна або выпадкова выяўлены іншымі юрыдычнымі асобамі, грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі, статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ўносяцца мясцовым выканаўчым і распарадчым органам базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, на тэрыторыі якога гэтыя культурныя каштоўнасці выяўлены.
Прапановы аб наданні культурным каштоўнасцям, прадугледжаным абзацамі другім і чацвёртым артыкула 85 гэтага Кодэкса, статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ўносяцца юрыдычнымі асобамі, грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі.
2. Прапановы аб наданні матэрыяльным культурным каштоўнасцям статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ўносяцца ў пісьмовай форме ў мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню.
Прапановы аб наданні нематэрыяльным культурным каштоўнасцям статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ўносяцца ў пісьмовай форме ў Міністэрства культуры.
3. Да прапановы аб наданні культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаюцца:
3.1. матэрыялы фіксацыі, навуковай апрацоўкі і мастацкай ацэнкі культурнай каштоўнасці;
3.2. абгрунтаванне неабходнасці надання культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.
4. Матэрыяльныя культурныя каштоўнасці, якія прапанаваны для надання iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, падлягаюць ахове, як і матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi.
Артыкул 91. Фіксацыя, навуковая апрацоўка і мастацкая ацэнка культурных каштоўнасцей
1. Культурныя каштоўнасці, якія прапануюцца для надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, падлягаюць фiксацыi, навуковай апрацоўцы i мастацкай ацэнцы.
2. Фіксацыю, навуковую апрацоўку і мастацкую ацэнку культурных каштоўнасцей, за выключэннем выпадку, прадугледжанага пунктам 3 гэтага артыкула, забяспечваюць мясцовы выканаўчы і распарадчы орган абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, іншая юрыдычная асоба, грамадзянін, у тым ліку індывідуальны прадпрымальнік, якія ўносяць прапанову аб наданні культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.
У такім выпадку фіксацыю, навуковую апрацоўку і мастацкую ацэнку культурных каштоўнасцей праводзяць праектныя арганiзацыi, якiя ажыццяўляюць распрацоўку навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, навуковыя арганізацыі і музеі, у штаце якіх працуюць спецыялісты з вопытам работы па ахове гісторыка-культурнай спадчыны не менш за два гады.
3. Фіксацыю, навуковую апрацоўку і мастацкую ацэнку прафесійна выяўленых культурных каштоўнасцей праводзяць асобы, якія іх выявілі.
4. Пры правядзенні фіксацыі, навуковай апрацоўкі і мастацкай ацэнкі культурных каштоўнасцей, якія прапануюцца для надання ім статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, учыненне перашкод асобам, якія іх праводзяць, не дапускаецца.
5. Фiксацыя культурных каштоўнасцей праводзіцца шляхам тэкставага апiсання, фатаграфавання і графічнага адлюстравання. У залежнасці ад віду культурнай каштоўнасці могуць выкарыстоўвацца вiдэа- і аўдыязапiс.
6. У тэкставым апісанні культурных каштоўнасцей указваюцца іх вiдавочныя адметныя духоўныя, мастацкiя i (або) дакументальныя вартасці і дадаткова для нематэрыяльных культурных каштоўнасцей – звесткі аб носьбіце нематэрыяльных культурных каштоўнасцей.
7. Пры фатаграфаваннi матэрыяльных культурных каштоўнасцей неабходна забяспечыць перадачу iх аб’ёмна-прасторавага рашэння, наяўнасці найбольш значных дэкаратыўных i канструктыўных дэталей i элементаў, асаблівасцей размяшчэння гэтых культурных каштоўнасцей у навакольным асяроддзi.
Фатаграфаванне нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці праводзіцца такім чынам, каб былі прадстаўлены адначасова яе галоўны і адзін з бакавых фасадаў, тыльны і другі бакавы фасады. Фатаграфаванне археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў ажыццяўляецца з некалькіх ракурсаў, якія дазваляюць найбольш поўна перадаць асаблівасці гэтых культурных каштоўнасцей.
На фотаздымках нематэрыяльных культурных каштоўнасцей павінны быць адлюстраваны найбольш характэрныя рысы гэтых культурных каштоўнасцей, якiя перадаюць іх асноўныя пастановачныя, выканальнiцкiя прыкметы, асаблiвасцi мастацкага афармлення, вопраткi i ўпрыгажэнняў носьбітаў нематэрыяльных культурных каштоўнасцей, традыцыйнай атрыбутыкi.
8. Графічнае адлюстраванне праводзіцца шляхам пазначэння на картаграфiчным матэрыяле ў маштабе 1:10 000 (для населеных пунктаў у маштабе не больш за 1:20 000) месца знаходжання матэрыяльных культурных каштоўнасцей і ў маштабе 1:200 000 – арэала бытавання нематэрыяльных культурных каштоўнасцей.
9. Навуковая апрацоўка культурных каштоўнасцей праводзiцца для адлюстравання гістарычных звестак аб іх, прадстаўлення гэтых культурных каштоўнасцей у iх прычынна-вынiковай залежнасцi ў сiстэме падобных культурных каштоўнасцей (аналагаў) i выяўлення асноўных заканамернасцей iх развiцця.
10. Пры аналiзе прычынна-вынiковай залежнасцi культурных каштоўнасцей у сiстэме падобных культурных каштоўнасцей (аналагаў) забяспечваюцца:
10.1. суаднясенне iх з пэўнымi вiдамi i (або) тыпамi аналагаў;
10.2. характарыстыка асноўных кампанентаў, элементаў, структурных прыкмет i iншых характэрных рыс, па якiх гэтыя культурныя каштоўнасці адносяцца да пэўных вiдаў i (або) тыпаў;
10.3. выяўленне спецыфiчных рыс культурных каштоўнасцей, калi такiя могуць быць выяўлены i прадстаўлены;
10.4. раскрыццё iншых асаблiвасцей i ўзаемасувязей.
11. Аналiз асноўных заканамернасцей развiцця культурных каштоўнасцей праводзіцца шляхам параўнання гэтых культурных каштоўнасцей з аналагiчнымi для выяўлення iх значнасцi.
12. Навуковая апрацоўка змяшчае гістарычныя звесткі аб характары, абліччы культурнай каштоўнасці, яе ўплыве на развіццё краіны або асобнага яе рэгіёна, звесткі аб аўтары або прыналежнасці знакамітай асобе, аб перыядзе стварэння (узнікнення) гэтай культурнай каштоўнасці і іншыя гістарычныя звесткі i вывады, у якiх даецца заключэнне па прычынна-вынiковай залежнасцi культурных каштоўнасцей i асноўных заканамернасцях іх развiцця.
13. Мастацкая ацэнка культурных каштоўнасцей утрымлівае iх аналiз па асноўных стылістычна-жанравых i марфалагiчных прыкметах, вызначае іх суаднясенне з пэўнай стадыяй або стадыямi развiцця беларускага нацыянальнага i сусветнага мастацтва.
Пры мастацкай ацэнцы матэрыяльных культурных каштоўнасцей праводзiцца аднясенне iх да пэўных вiдаў i (або) тыпаў, апiсанне стылявых асаблiвасцей, структуры i асаблiвасцей забудовы, элементаў i дэталей, iншых характэрных рыс, аддзелкi, колеру, характару i вiду матэрыялаў i іншага.
Мастацкая ацэнка нематэрыяльных культурных каштоўнасцей складаецца з iнфармацыі аб стылявых або жанравых асаблiвасцях гэтых культурных каштоўнасцей, храналогii iх узнiкнення i развiцця, элементах i дэталях, колеры i iншых адметных вартасцях, арэале бытавання і іншых характэрных рысах.
14. Навуковая апрацоўка і мастацкая ацэнка культурных каштоўнасцей афармляюцца ў выглядзе тэксту, да якога ў выпадку неабходнасцi больш поўнага прадстаўлення адметных вартасцей гэтых культурных каштоўнасцей дадаюцца iлюстрацыi.
Артыкул 92. Крытэрыі для надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці
1. Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці надаецца культурным каштоўнасцям, якія маюць адметныя духоўныя, мастацкiя i (або) дакументальныя вартасці і адпавядаюць аднаму з наступных крытэрыяў:
1.1. з’яўляюцца адным з фактараў фарміравання нацыянальнага менталітэту;
1.2. маюць значнасць з пункту гледжання гісторыі, археалогіі, архітэктуры, горадабудаўніцтва, мастацтва, навукі і тэхнікі, эстэтыкі, этналогіі або антрапалогіі, культуры і аказалі значны ўплыў на развіццё краіны або асобнага яе рэгіёна;
1.3. непасрэдна звязаны з жыццём і дзейнасцю знакамітых асоб, гістарычнымі падзеямі, традыцыямі, вераваннямі або ідэямі і перакананнямі, якія аказалі значны ўплыў на ход гістарычнага, культурнага і (або) духоўнага развіцця беларускага народа;
1.4. з’яўляюцца аўтэнтычнымі з пункту гледжання аўтарскай задумы і яе рэалізацыі, выкарыстаных пры стварэнні матэрыялаў, захаванасці навакольнага асяроддзя або найбольш значных яго элементаў;
1.5. уяўляюць сабой выдатны прыклад фарміравання ландшафту, у якім адлюстроўваюцца традыцыі пэўнага перыяду гісторыі беларускага народа;
1.6. з’яўляюцца выдатным мастацкім узорам (шэдэўрам), створаным або пераўтвораным на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ці створаным беларусамі замежжа.
2. Статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi можа быць нададзены нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці пры ўмове, што яна з’яўляецца аўтэнтычнай або рэстаўрыраванай у адпаведнасцi з навукова-праектнай дакументацыяй на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях. Пры гэтым з часу першапачатковага стварэння нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці павiнна прайсцi не менш за сорак гадоў.
3. Статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi можа быць нададзены культурным каштоўнасцям, якія зніклі ці страчаны пры нявысветленых абставінах, але наяўнасць якіх дакументальна засведчана, пры ўмове адсутнасцi бясспрэчных дакументальных звестак аб знiшчэннi, страце або знiкненнi гэтых культурных каштоўнасцей.
4. Статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi надаецца археалагічным аб’ектам, у адносінах да якіх маюцца матэрыялы археалагічных даследаванняў, правядзенне якіх прадугледжана артыкулам 126 гэтага Кодэкса, і якія сведчаць аб фарміраванні адпаведных археалагічных культур, развіцці матэрыяльнай культуры на тэрыторыі Беларусі ў пэўны гістарычны перыяд.
Артыкул 93. Наданне культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, наступствы надання (ненадання) культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці
1. Наданне культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ажыццяўляецца:
1.1. мясцовым выканаўчым і распарадчым органам абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню – у адносінах да матэрыяльнай культурнай каштоўнасці, якая мае значнасць для асобнага рэгіёна, на тэрыторыі якога яна знаходзіцца;
1.2. Міністэрствам культуры – у адносінах да іншых культурных каштоўнасцей.
2. Мясцовы выканаўчы і распарадчы орган абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню пасля атрымання прапановы аб наданнi матэрыяльнай культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якая адпавядае патрабаванням, прадугледжаным артыкулам 90 гэтага Кодэкса:
2.1. не пазней за чатырнаццаць каляндарных дзён з дня атрымання прапановы пісьмова паведамляе аб гэтым уласнiку (карыстальніку) матэрыяльнай культурнай каштоўнасці, землекарыстальніку, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная культурная каштоўнасць, а таксама ў мясцовы выканаўчы i распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, на тэрыторыі якога знаходзіцца гэта культурная каштоўнасць (у выпадку ўнясення прапановы іншымі асобамі);
2.2. не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня атрымання прапановы арганiзуе разгляд прапановы абласным (Мінскім гарадскім) саветам па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны.
3. Прапанова аб наданнi матэрыяльнай культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якая не адпавядае патрабаванням, прадугледжаным артыкулам 90 гэтага Кодэкса, не разглядаецца мясцовым выканаўчым і распарадчым органам абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню і вяртаецца асобе, якая яе ўнесла.
4. Мясцовы выканаўчы i распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, а таксама ўласнiк (карыстальнік) матэрыяльнай культурнай каштоўнасці, землекарыстальнік, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная культурная каштоўнасць, з дня атрымання пісьмовага паведамлення, прадугледжанага падпунктам 2.1 пункта 2 гэтага артыкула, i да дня прыняцця рашэння аб неабходнасцi (адсутнасцi неабходнасцi) надання матэрыяльнай культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi прымаюць меры па прыпыненні работ або iншай дзейнасцi, якiя могуць аказаць уздзеянне на матэрыяльную культурную каштоўнасць.
5. Разгляд прапановы аб наданнi матэрыяльнай культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ажыццяўляецца на пасяджэннi абласнога (Мінскага гарадскога) савета па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня атрымання прапановы мясцовым выканаўчым і распарадчым органам абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню.
6. Па вынiках разгляду абласны (Мінскі гарадскі) савет па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны прымае рашэнне аб тым, што:
6.1. матэрыяльная культурная каштоўнасць мае значнасць для асобнага рэгіёна, на тэрыторыі якога яна знаходзіцца, і ёй неабходна надаць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці;
6.2. матэрыяльная культурная каштоўнасць можа мець сусветную, нацыянальную або міжнародную значнасць і неабходна накіраваць прапанову ў Міністэрства культуры аб наданні ёй статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці;
6.3. адсутнічае неабходнасць надання матэрыяльнай культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
7. На падставе рашэння абласнога (Мінскага гарадскога) савета па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны, прадугледжанага падпунктам 6.1 пункта 6 гэтага артыкула, мясцовы выканаўчы і распарадчы орган абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню не пазней за чатырнаццаць каляндарных дзён з дня прыняцця рашэння абласнога (Мінскага гарадскога) савета па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны прымае рашэнне аб наданнi матэрыяльнай культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
Копія рашэння мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню аб наданнi матэрыяльнай культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi не пазней за сем рабочых дзён з дня прыняцця гэтага рашэння накіроўваецца ў Міністэрства культуры або юрыдычнай асобе, ім упаўнаважанай, для ўключэння звестак аб культурнай каштоўнасці, якой нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, у Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь.
8. Прапановы, па якіх абласнымі (Мінскім гарадскім) саветамі па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны прынята рашэнне, прадугледжанае падпунктам 6.2 пункта 6 гэтага артыкула, не пазней за сем рабочых дзён з дня прыняцця рашэння накіроўваюцца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню ў Міністэрства культуры.
9. Міністэрства культуры не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня атрымання ад мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, дзяржаўнага музея, дзяржаўнай навуковай арганізацыі, іншай юрыдычнай асобы, грамадзяніна, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка, прапановы аб наданні культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці арганізуе яе разгляд Радай.
10. Прапанова аб наданнi культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якая не адпавядае патрабаванням, прадугледжаным артыкулам 90 гэтага Кодэкса, Міністэрствам культуры не разглядаецца і вяртаецца асобе, якая яе ўнесла.
11. Разгляд прапановы аб наданнi культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ажыццяўляецца на пасяджэннi Рады не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня атрымання прапановы Міністэрствам культуры.
У выпадку неабходнасцi ўдакладнення i (або) атрымання дадатковых звестак аб культурнай каштоўнасці, якая прапанавана для надання ёй статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, тэрмiн разгляду прапановы можа быць працягнуты да двух месяцаў, аб чым Мiнiстэрства культуры пiсьмова паведамляе асобе, якая ўнесла прапанову аб наданнi гэтай культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
12. Па выніках разгляду Рада прымае рашэнне аб:
12.1. неабходнасці надання культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці;
12.2. тым, што матэрыяльная культурная каштоўнасць мае значнасць для асобнага рэгіёна, на тэрыторыі якога яна знаходзіцца, і аб рэкамендаванні мясцоваму выканаўчаму і распарадчаму органу абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню надаць ёй статус гісторыка-культурнай каштоўнасці;
12.3. адсутнасці неабходнасці надання культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.
13. На падставе рашэння Рады, прадугледжанага падпунктам 12.1 пункта 12 гэтага артыкула, Міністэрства культуры не пазней за чатырнаццаць каляндарных дзён з дня прыняцця гэтага рашэння прымае рашэнне аб наданні культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Пасля прыняцця Міністэрствам культуры рашэння аб наданні культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці звесткі аб гэтай культурнай каштоўнасці не пазней за сем каляндарных дзён з дня прыняцця рашэння ўключаюцца ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь.
14. Копія рашэння Рады, прадугледжанага падпунктам 12.2 пункта 12 гэтага артыкула, не пазней за сем каляндарных дзён з дня прыняцця гэтага рашэння накіроўваецца Міністэрствам культуры ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню.
Мясцовы выканаўчы і распарадчы орган абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню не пазней за чатырнаццаць каляндарных дзён з дня атрымання копіі рашэння Рады прымае рашэнне аб наданні культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Копія рашэння мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню аб наданнi матэрыяльнай культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi не пазней за сем каляндарных дзён з дня прыняцця рашэння накіроўваецца ў Міністэрства культуры або юрыдычнай асобе, ім упаўнаважанай, для ўключэння звестак аб культурнай каштоўнасці, якой нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, у Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь.
15. Рашэнне аб наданні культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ненарматыўным прававым актам і падлягае давядзенню да ведама юрыдычных асоб, грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, шляхам яго размяшчэння не пазней за дзесяць рабочых дзён з дня яго прыняцця на афіцыйным сайце Міністэрства культуры ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт.
Паведамленне аб прыняцці мясцовым выканаўчым і распарадчым органам абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, Міністэрствам культуры рашэння аб адсутнасці неабходнасці надання культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці накіроўваецца гэтымі дзяржаўнымі органамі асобе, якая ўнесла прапанову аб наданні культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, не пазней за дзесяць рабочых дзён з дня прыняцця такога рашэння.
16. Прафесійна і выпадкова выяўленыя рухомыя матэрыяльныя культурныя каштоўнасці, якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама археалагічныя артэфакты, якім не нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, за выключэннем культурных каштоўнасцей, якія выяўлены дзяржаўнымі музеямі і дзяржаўнымі навуковымі арганізацыямі, па рашэнні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню перадаюцца дзяржаўным музеям.
Прафесійна і выпадкова выяўленыя рухомыя матэрыяльныя культурныя каштоўнасці (за выключэннем археалагічных артэфактаў), якім не нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, вяртаюцца асобам, якія іх выявілі.
Артыкул 94. Пазбаўленне матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi
1. Пазбаўленне матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ажыццяўляецца:
1.1. мясцовым выканаўчым і распарадчым органам абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, які надаў матэрыяльнай культурнай каштоўнасці статус гісторыка-культурнай каштоўнасці;
1.2. Міністэрствам культуры – іншых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей.
2. Рашэнне аб пазбаўленні матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi прымаецца на падставе рашэння або заключэння, прадугледжаных адпаведна пунктамі 3 і 4 гэтага артыкула.
3. Матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць можа быць пазбаўлена статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ў выпадку яе фізічнай страты або страты ёю адметных духоўных, мастацкiх і (або) дакументальных вартасцей, якiя абумовiлi наданне ёй статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, у тым ліку ў выніку ўздзеяння фактараў прыроднага або антрапагеннага паходжання, і немагчымасці навукова абгрунтаванага аднаўлення матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці. Рашэнне аб немагчымасці навукова абгрунтаванага аднаўлення матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці прымаецца Радай.
4. Помнiкi археалогii пасля iх поўнага вывучэння могуць быць пазбаўлены статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi на падставе заключэння Рады аб поўным вывучэннi гэтых помнiкаў.
5. Рашэнне аб пазбаўленні матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ненарматыўным прававым актам і падлягае давядзенню да ведама юрыдычных асоб, грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, шляхам яго размяшчэння не пазней за дзесяць рабочых дзён з дня яго прыняцця на афіцыйным сайце Міністэрства культуры ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт.
Артыкул 95. Выплата ўзнагароджання за выпадкова выяўленую культурную каштоўнасць, якая з’яўляецца скарбам і якой нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
1. Рашэнне аб выплаце ўзнагароджання ўласніку зямельнага ўчастка або іншай маёмасці, дзе выпадкова выяўлена матэрыяльная культурная каштоўнасць, якая з’яўляецца скарбам і якой нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама асобе, што выпадкова яе выявіла, прымаецца дзяржаўным органам, які прыняў рашэнне аб наданні гэтай культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня прыняцця рашэння аб наданні гэтай культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.
2. Выплата ўзнагароджання ажыццяўляецца за кошт бюджэтаў базавага ўзроўню і бюджэта горада Мінска фінансавым органам па месцы выяўлення матэрыяльнай культурнай каштоўнасці, якая з’яўляецца скарбам і якой нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, у двухмесячны тэрмін з дня атрымання рашэння аб выплаце ўзнагароджання.
Артыкул 96. Катэгорыі гiсторыка-культурных каштоўнасцей
1. Гiсторыка-культурныя каштоўнасцi падзяляюцца на катэгорыi ў адпаведнасці з іх адметнымі духоўнымі, мастацкімі і (або) дакументальнымі вартасцямі і ў залежнасці ад іх значнасці (сусветная, міжнародная, нацыянальная, для асобнага рэгіёна Рэспублікі Беларусь).
2. Матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi падзяляюцца на наступныя катэгорыi:
2.1. катэгорыя «0» – гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя маюць сусветную значнасць і ўключаны або прапанаваны для ўключэння ва ўстаноўленым парадку ў Спiс сусветнай культурнай i прыроднай спадчыны або Спiс сусветнай спадчыны, якая знаходзiцца пад пагрозай;
2.2. катэгорыя «1» – гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя маюць мiжнародную значнасць;
2.3. катэгорыя «2» – гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя маюць нацыянальную значнасць;
2.4. катэгорыя «3» – гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя маюць значнасць для асобнага рэгiёна Рэспублiкi Беларусь;
2.5. без катэгорыі – матэрыяльныя культурныя каштоўнасцi, якія ўваходзяць у склад комплексу, ансамбля, камплекта, калекцыі матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, але якiм асобна не нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
3. Нематэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi падзяляюцца на наступныя катэгорыi:
3.1. катэгорыя «А» – гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, поўная аўтэнтычнасць i дакладнасць якiх безумоўныя i нязменныя;
3.2. катэгорыя «Б» – гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя поўнасцю або часткова адноўлены (зафiксаваны) на другасным матэрыяле ці аб’ектыўна з часам могуць змяняцца.
4. Катэгорыі надаюцца:
4.1. матэрыяльным гiсторыка-культурным каштоўнасцям, якія маюць значнасць для асобных рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь, на тэрыторыі якіх яны знаходзяцца, – мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якія надалі ім статус гісторыка-культурнай каштоўнасці;
4.2. іншым гісторыка-культурным каштоўнасцям – Міністэрствам культуры.
5. Наданне катэгорый гісторыка-культурным каштоўнасцям ажыццяўляецца на падставе рашэнняў абласных (Мінскага гарадскога) саветаў па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны або Рады аб неабходнасцi аднясення гiсторыка-культурных каштоўнасцей да пэўных катэгорый.
Копія рашэння мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню аб наданнi матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі «3» не пазней за сем каляндарных дзён з дня прыняцця рашэння накіроўваецца ў Міністэрства культуры або юрыдычнай асобе, ім упаўнаважанай, для ўключэння звестак аб ёй у Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь.
6. Рашэнне аб змяненні катэгорыі гісторыка-культурнай каштоўнасці прымаецца Міністэрствам культуры на падставе рашэння Рады аб неабходнасцi змянення яе катэгорыi.
Артыкул 97. Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь
1. Культурныя каштоўнасці, якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, уключаюцца ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь.
2. Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь з’яўляецца асноўным дакументам дзяржаўнага ўлiку гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь і рэгіструецца ў Дзяржаўным рэгістры інфармацыйных рэсурсаў.
3. Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь змяшчае наступныя раздзелы:
3.1. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя знаходзяцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь;
3.2. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя на законных падставах знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя пры дакументальна пацверджаным беларускiм паходжаннi апынуліся за межамi Рэспублiкi Беларусь у парадку, што адпавядае нормам мiжнароднага права, а таксама звесткi аб нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, носьбiтамі якiх з’яўляюцца беларусы замежжа;
3.3. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя без законных падстаў знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя ў парушэнне норм мiжнароднага права пры дакументальна пацверджаным беларускiм паходжаннi знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь;
3.4. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя страчаны або знiклi пры нявысветленых абставiнах. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, наяўнасць якiх дакументальна засведчана, пры ўмове адсутнасцi бясспрэчных дакументальных звестак аб знiшчэннi гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
3.5. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя знаходзяцца пад пагрозай знiшчэння, страты або знiкнення. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя знаходзяцца пад пагрозай знiшчэння, страты або знiкнення, з указаннем прычын, што выклiкаюць пагрозу, i мер па захаванні гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей.
4. Звесткі аб гісторыка-культурных каштоўнасцях размяшчаюцца ў раздзелах Дзяржаўнага спiса гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь па відах гісторыка-культурных каштоўнасцей.
5. Пры ўключэннi комплексу або ансамбля матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей у Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь у гэты спiс уключаецца таксама кожная з матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, якая ўваходзіць у склад комплексу або ансамбля матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.
6. Фарміруе і вядзе Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь Мiнiстэрства культуры або юрыдычная асоба, ім упаўнаважаная.
Артыкул 98. Звесткі Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь
1. Кожны раздзел Дзяржаўнага спiса гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь складаецца са звестак аб уключаных у гэты Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя змяшчаюцца ў наступных графах:
1.1. шыфр гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
1.2. назва гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якая прымаецца Радай або абласным (Мінскім гарадскім) саветам па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны на падставе гiстарычных звестак;
1.3. датаванне матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якое ўключае звесткi аб датах стварэння i (або) найбольш адметных перапрацовак, якiя вызначаюцца на падставе гiстарычных звестак;
1.4. месца знаходжання матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якое ўключае адрас, па якiм знаходзіцца нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць, месца пастаяннага знаходжання рухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасці ў адпаведнасцi з адрасам (месцам знаходжання) уласнiка (карыстальніка) гісторыка-культурнай каштоўнасці або арэал бытавання нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці;
1.5. катэгорыя гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
1.6. дата i нумар рашэння Рады або абласнога (Мінскага гарадскога) савета па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны аб неабходнасці надання культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
1.7. дата i нумар рашэння дзяржаўнага органа аб наданнi культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
2. Шыфр гiсторыка-культурнай каштоўнасцi складаецца з дзесяцi знакаў.
Першы знак – месца знаходжання матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасці або арэала бытавання нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасці ў адпаведнасці з наступнай нумарацыяй:
1 – Брэсцкая вобласць;
2 – Вiцебская вобласць;
3 – Гомельская вобласць;
4 – Гродзенская вобласць;
5 – Магiлёўская вобласць;
6 – Мiнская вобласць;
7 – горад Мiнск;
8 – па-за межамi Рэспублiкi Беларусь.
Другi знак – вiд гiсторыка-культурнай каштоўнасцi:
1 – нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць;
2 – рухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць;
3 – нематэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць.
Трэцi знак – катэгорыя гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
Чацвёрты знак – звесткi аб гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў адпаведнасцi з яе характарыстыкамi:
А – дакументальны помнiк;
Б – запаведная мясцiна;
В – помнiк археалогii;
Г – помнiк архiтэктуры;
Д – помнiк гiсторыi;
Е – помнiк горадабудаўнiцтва;
Ж – помнiк мастацтва;
К – нематэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць у матэрыяльнай форме існавання (праявы);
Л – нематэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць у нематэрыяльнай форме існавання (праявы);
М – калекцыя;
Н – камплект.
Шэсць апошнiх знакаў – парадкавы нумар гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў Дзяржаўным спiсе гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь (замест лiчбаў нумара, якiя адсутнiчаюць, прастаўляюцца нулi).
3. У выпадку змянення звестак аб гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, унесеных у Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства культуры або юрыдычная асоба, ім упаўнаважаная, не пазней за тры рабочыя дні з дня атрымання новых звестак уносяць у Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь адпаведныя змяненні.
4. Культурныя каштоўнасці, якія пазбаўлены статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, выключаюцца з Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 99. Уключэнне гісторыка-культурных каштоўнасцей у Спiс сусветнай культурнай i прыроднай спадчыны, Спiс сусветнай спадчыны, якая знаходзiцца пад пагрозай, або ў iншыя спiсы ў адпаведнасцi з мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь
1. Гісторыка-культурныя каштоўнасці могуць быць уключаны ў Спiс сусветнай культурнай i прыроднай спадчыны, Спiс сусветнай спадчыны, якая знаходзiцца пад пагрозай, у парадку, устаноўленым Канвенцыяй аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ад 16 лістапада 1972 года, або ў iншыя спiсы ў адпаведнасцi з іншымі мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь.
2. Вызначэнне гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якiя могуць быць прапанаваны для ўключэння ў Спiс сусветнай культурнай i прыроднай спадчыны, Спiс сусветнай спадчыны, якая знаходзiцца пад пагрозай, або ў iншыя спiсы ў адпаведнасцi з мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь, ажыццяўляецца Саветам Міністраў Рэспублiкi Беларусь.
3. Для гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія ўключаны ў Спiс сусветнай культурнай i прыроднай спадчыны або Спiс сусветнай спадчыны, якая знаходзiцца пад пагрозай, устанаўліваецца рэжым спецыяльнага кіравання згодна з міжнароднымі абавязацельствамі Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 100. Пашпарт матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi
1. Пасля надання матэрыяльнай культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці на яе складаецца пашпарт матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi па форме, устаноўленай Мiнiстэрствам культуры.
2. Пашпарт матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці запаўняецца як на комплекс або ансамбль матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, так i на матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасці ў іх складзе, якія размешчаны ў розных месцах і належаць розным уласнікам гісторыка-культурных каштоўнасцей або замацаваны за рознымі карыстальнікамі гісторыка-культурных каштоўнасцей.
3. У пашпарце матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ўказваюцца поўныя навуковыя i фактычныя звесткi аб матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
4. Складанне пашпарта матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi забяспечваецца ўласнiкам (карыстальнікам) матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, землекарыстальнікам, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць, у двухмесячны тэрмін з дня надання матэрыяльнай культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і ажыццяўляецца за кошт сродкаў яе ўласнiка (карыстальніка), землекарыстальніка, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць, а таксама iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам.
5. Пашпарт матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці складаецца навуковымi арганізацыямі, музеямі, а таксама праектнымi арганiзацыямi, якiя ажыццяўляюць распрацоўку навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, у штаце якіх працуюць спецыялісты з вопытам работы па ахове гісторыка-культурнай спадчыны не менш за два гады.
6. Пашпарт матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці запаўняецца ў трох экзэмплярах, адзін экзэмпляр якога захоўваецца ва ўласнiка (карыстальніка) матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, землекарыстальніка, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць, другі – у Міністэрстве культуры, трэці – у мясцовым выканаўчым i распарадчым органе базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, на тэрыторыі якога знаходзіцца гісторыка-культурная каштоўнасць.
7. У выпадку змянення звестак аб гiсторыка-культурных каштоўнасцях асобы, упаўнаважаныя мясцовымі выканаўчымі i распарадчымі органамі базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, не пазней за тры рабочыя дні з дня атрымання новых звестак уносяць у пашпарт матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi адпаведныя змяненнi, якія афармляюцца на асобным лісце змяненняў.
8. Ліст змяненняў афармляецца як дадатак да пашпарта матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці і змяшчае наступныя звесткі:
8.1. дату ўнясення змянення;
8.2. назву матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, у пашпарт якой уносіцца змяненне, і падставы для яго ўнясення;
8.3. пункт пашпарта матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, у які ўносіцца змяненне;
8.4. змест змянення;
8.5. пасаду, прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці) і подпіс спецыяліста, які ажыццявіў унясенне змянення.
9. Ліст змяненняў запаўняецца ў трох экзэмплярах, адзін экзэмпляр якога захоўваецца ў мясцовым выканаўчым i распарадчым органе базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, другі накіроўваецца ўласнiку (карыстальніку) матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, землекарыстальніку, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць, трэці – у Міністэрства культуры.
Артыкул 101. Банк звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь
1. Банк звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой сiстэматызаваны збор звестак аб гiсторыка-культурных каштоўнасцях.
2. Стварэнне Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь праводзiцца ў мэтах:
2.1. захавання i сiстэматызацыi звестак аб адметных вынiках i сведчаннях гiстарычнага, культурнага i духоўнага развiцця беларускага народа;
2.2. стварэння ўмоў для комплекснай ацэнкi наяўнага стану, утрымання i выкарыстання гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
2.3. захавання інфармацыі аб навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, збору інфармацыі аб выдавецкiх i iншых матэрыялах, якiя адносяцца да гiсторыка-культурнай спадчыны;
2.4. садзейнiчання дзяржаўным органам, іншым юрыдычным асобам, грамадзянам, у тым ліку індывідуальным прадпрымальнікам, пры вырашэннi пытанняў i арганiзацыi работы па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны, выкананні навукова-даследчых, праектных, рамонтна-рэстаўрацыйных работ, iншых мерапрыемстваў на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i ў зонах iх аховы;
2.5. садзейнiчання арганiзацыi мiжнароднага супрацоўнiцтва па пытаннях аховы гiсторыка-культурнай спадчыны, спрыяння дзейнасцi па вяртанні ў Рэспублiку Беларусь культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь;
2.6. папулярызацыi гiсторыка-культурнай спадчыны ў краiне i за яе межамi.
Артыкул 102. Парадак фармiравання, вядзення і выкарыстання Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь
1. Фарміруе і вядзе Банк звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь Мiнiстэрства культуры або юрыдычная асоба, ім упаўнаважаная.
2. Банк звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь рэгіструецца ў Дзяржаўным рэгістры інфармацыйных рэсурсаў.
3. На гісторыка-культурную каштоўнасць у Банку звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь запаўняецца ўлiковы дакумент у форме электроннага пашпарта, раздзелы якога складаюць iнтэрфейс Банка звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь.
4. У iнтэрфейсе Банка звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь паслядоўна або ў iншым спецыяльна зададзеным парадку прадстаўлены наступныя раздзелы электроннага пашпарта:
4.1. улiковыя даныя і месца знаходжання (арэал бытавання) гісторыка-культурнай каштоўнасцi, шыфр гісторыка-культурнай каштоўнасці адпаведна Дзяржаўнаму спiсу гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь;
4.2. абгрунтаванне надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасцi з указаннем рашэнняў дзяржаўных органаў, згодна з якімі культурнай каштоўнасці нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, а таксама страцiўшых сiлу рашэнняў дзяржаўных органаў, якiмi гэты статус надаваўся ў папярэднi перыяд;
4.3. поўная назва або прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці) уласнiка (карыстальніка) матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, землекарыстальніка, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць, дата ўзнікнення права ўласнасці (іншага рэчавага права) на матэрыяльную гісторыка-культурную каштоўнасць;
4.4. звесткi аб праекце зон аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi з указаннем даты i нумара тэхнічнага нарматыўнага прававога акта, якiм зацверджаны гэты праект, звесткі аб зонах аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi і іх схема;
4.5. звесткi аб ахоўным абавязацельстве з указаннем даты і нумара яго рэгістрацыі;
4.6. iнфармацыя аб асобах, якія маюць пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях і (або) пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях і (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей;
4.7. звесткi аб наяўнасцi навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях і (або) навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях і (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, аб дазволах на выкананне навукова-даследчых і праектных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях і (або) дазволах на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях і (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей;
4.8. кароткае апiсанне гісторыка-культурнай каштоўнасцi;
4.9. характарыстыка сучаснага тэхнiчнага стану матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцi;
4.10. звесткi аб нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці, якая ўваходзіць у склад комплексу або ансамбля нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і мае самастойны статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
4.11. гiсторыя фармiравання i выкарыстання матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцi;
4.12. кароткая гiстарычная даведка аб гісторыка-культурнай каштоўнасці;
4.13. графiчныя матэрыялы i фотаздымкi з адлюстраваннем гісторыка-культурнай каштоўнасцi, у тым лiку ў розныя перыяды яе iснавання або бытавання;
4.14. архiўныя i бiблiяграфiчныя крынiцы аб гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5. У кожным раздзеле электроннага пашпарта ўказваюцца прозвiшча i iнiцыялы яго складальнiка, дата запаўнення раздзела.
6. Раздзелы электроннага пашпарта могуць быць дапоўнены iншымi звесткамi, якiя змяшчаюць важную для характарыстыкi гісторыка-культурнай каштоўнасцi iнфармацыю.
7. Запаўненне раздзелаў электроннага пашпарта і ўнясенне ў іх змяненняў праводзяцца на падставе звестак, атрыманых у ходзе выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, iншых мерапрыемстваў, або копiй матэрыялаў аб гiсторыка-культурных каштоўнасцях.
8. Пры выкананнi работы па зборы звестак i матэрыялаў аб гiсторыка-культурнай спадчыне спецыялiстамі Міністэрства культуры або юрыдычнай асобы, ім упаўнаважанай, учыненне перашкод гэтым спецыялістам не дапускаецца. Службовыя асобы, уласнiкi (карыстальнiкi) матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, землекарыстальнікі, на зямельных участках якіх размешчаны нерухомыя матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці, кiраўнiкi i супрацоўнiкi навуковых і праектных арганiзацый, iншыя зацiкаўленыя асобы абавязаны спрыяць спецыялiстам Міністэрства культуры або юрыдычнай асобы, ім упаўнаважанай, у выяўленнi i атрыманнi звестак i матэрыялаў аб гiсторыка-культурнай спадчыне.
9. За Міністэрствам культуры або юрыдычнай асобай, ім упаўнаважанай, замацоўваюцца абсталяванне i тэхнiчныя сродкi, прызначаныя для фармiравання Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь, якія дазваляюць з выкарыстаннем сучасных інфармацыйных тэхналогiй праводзiць выяўленне, фiксацыю, навуковую апрацоўку, капiраванне, рэдагаванне i захаванне iнфармацыi аб гiсторыка-культурнай спадчыне, прадастаўляць гэту інфармацыю ва ўстаноўленым парадку зацiкаўленым асобам, уводзіць ва ўжытак пэўныя раздзелы Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь у мэтах папулярызацыi гiсторыка-культурнай спадчыны.
10. Карыстальнікамі Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь могуць быць дзяржаўныя органы, іншыя юрыдычныя асобы, грамадзяне, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі. Допуск да карыстання рэсурсамі Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца па запытах карыстальнікаў Міністэрствам культуры.
Інфармацыя, якая змяшчаецца ў Банку звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь, прадастаўляецца на матэрыяльных носьбiтах інфармацыі, а таксама праз глабальную камп’ютарную сетку Iнтэрнэт.
Пры выкарыстаннi iнфармацыi, якая змяшчаецца ў Банку звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь, спасылка на раздзелы гэтага Банка з’яўляецца абавязковай.
Артыкул 103. Меры па захаванні гісторыка-культурных каштоўнасцей
1. Захаванне гiсторыка-культурных каштоўнасцей уключае ў сябе сiстэму арганiзацыйных, прававых, эканамiчных, матэрыяльна-тэхнiчных, навуковых, iнфармацыйных i (або) iншых мер, накiраваных на недапушчэнне:
1.1. знiшчэння, страты, знiкнення, прычынення шкоды, пагаршэння тэхнiчнага стану матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама навукова не абгрунтаванага змянення, пагаршэння ўмоў успрымання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
1.2. істотнага змянення ўмоў або стварэння перашкод для бытавання, развiцця i перадачы нашчадкам нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.
2. Дзейнасць, якая можа аказваць уздзеянне на матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, павiнна ажыццяўляцца з улiкам неабходнасцi безумоўнага захавання адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей гэтых культурных каштоўнасцей.
Артыкул 104. Забеспячэнне захавання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей
1. Для забеспячэння захавання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей забараняюцца (за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных пунктамі 2 і 3 гэтага артыкула) знiшчэнне нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей або стварэнне пагрозы іх знiшчэння, прычыненне ім шкоды або стварэнне пагрозы яе прычынення, пагаршэнне іх тэхнiчнага стану або стварэнне пагрозы яго пагаршэння, а таксама навукова не абгрунтаванае змяненне, перамяшчэнне і пагаршэнне ўмоў успрымання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.
2. Перамяшчэнне нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў мэтах яе аднаўлення ва ўмовах, прыдатных для забеспячэння захавання нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, дапускаецца пры наяўнасці:
2.1. заключэння Рады аб немагчымасцi захавання нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi на месцы яе знаходжання;
2.2. навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях;
2.3. дазволу на выкананне навукова-даследчых і праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.
3. Па рашэнні Міністэрства культуры ў выпадку правядзення мерапрыемстваў па лiквiдацыi вынiкаў надзвычайных сітуацый, узброенага канфлікту дапускаюцца стварэнне пагрозы знiшчэння або прычынення шкоды нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, пагаршэнне яе тэхнiчнага стану або стварэнне пагрозы яго пагаршэння, а таксама навукова не абгрунтаванае змяненне нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi і пагаршэнне ўмоў яе ўспрымання.
4. Пры выкананнi патрабаванняў пажарнай бяспекi, аховы навакольнага асяроддзя, санітарна-эпідэміялагічных i iншых патрабаванняў, а таксама пры выкананнi навукова-даследчых, праектных i рамонтна-рэстаўрацыйных работ на нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi не дапускаюцца навукова не абгрунтаванае змяненне гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, пагаршэнне яе адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей.
5. На нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ўсталёўваецца ахоўная дошка, на якой змяшчаюцца iнфармацыя аб прыналежнасцi гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi да гiсторыка-культурнай спадчыны, назва i датаванне нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi згодна з Дзяржаўным спiсам гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь, указанне на адказнасць за прычыненне ёй шкоды або яе знішчэнне.
На комплексе або ансамблі нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей дапускаецца ўсталяванне некалькiх аднолькавых ахоўных дошак, размяшчэнне якiх ажыццяўляецца на асноўных шляхах наведвання тэрыторыi гэтых комплексу або ансамбля.
Ахоўная дошка на нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, за выключэннем помнікаў археалогіі і месцаў пахавання, усталёўваецца на галоўным фасадзе, як правiла, на адным з вуглоў нiжэй аншлагаў з назвай вулiцы i нумарам дома. Ахоўная дошка на помніку археалогіі або месцы пахавання ўсталёўваецца на адлегласці да пяці метраў ад іх тэрыторыі з боку найлепшага ўспрымання гэтых помніка археалогіі або месца пахавання.
Ахоўная дошка вырабляецца, усталёўваецца i захоўваецца за кошт сродкаў уласнiка (карыстальніка) нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або землекарыстальніка, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць, а таксама iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам.
Форма ахоўнай дошкі ўстанаўліваецца Міністэрствам культуры.
6. На нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў адпаведнасцi з мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь можа ўсталёўвацца распазнавальны знак.
Артыкул 105. Зоны аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей
1. Для забеспячэння захавання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i навакольнага асяроддзя ў пэўных межах устанаўлiваюцца межы тэрыторый нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i адна або некалькі з наступных зон аховы гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей:
1.1. ахоўная зона;
1.2. зона рэгулявання забудовы;
1.3. зона аховы ландшафту;
1.4. зона аховы культурнага пласта (слоя).
2. Для нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якiя размешчаны побач або ўваходзяць у склад комплексу або ансамбля нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, могуць устанаўлiвацца агульныя зоны аховы.
Ахоўныя зоны помнікаў археалогіі ўстанаўліваюцца на адлегласцi не менш за пяцьдзясят метраў ад межаў тэрыторыi помнікаў археалогіі.
3. Межы тэрыторыі нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, зоны аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi і іх межы, рэжымы ўтрымання i выкарыстання зон аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi вызначаюцца праектам зон аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якi зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры.
4. Рэжымамi ўтрымання i выкарыстання зон аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi прадугледжваюцца абмежаванне або поўная забарона дзейнасцi, якая стварае пагрозу захаванню гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, яе навакольнаму асяроддзю ў межах зон аховы i ўмовам іх утрымання i выкарыстання.
5. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi распрацоўваецца за кошт сродкаў уласнiка (карыстальніка) гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або землекарыстальніка, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць, а таксама iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам.
6. Распрацоўка горадабудаўнiчай i землеўпарадкавальнай дакументацыi, а таксама iншай праектнай дакументацыi, рэалiзацыя якiх можа аказаць уздзеянне на нерухомыя матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, без нанясення ўстаноўленых зон аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей або без iх устанаўлення забараняецца.
7. Усе вiды работ у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей выконваюцца ў межах патрабаванняў рэжымаў утрымання i выкарыстання гэтых зон аховы, калі іншае не прадугледжана гэтым Кодэксам.
Артыкул 106. Забеспячэнне захавання рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей
1. Для забеспячэння захавання рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей забараняюцца:
1.1. знiшчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнiчнага стану, а таксама навукова не абгрунтаванае змяненне рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
1.2. разукамплектаванне калекцыі рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.
2. У выпадку, калi адна i тая ж рухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць належыць i да камплекта, i да калекцыi, перавага аддаецца калекцыi. Пры неабходнасцi ў прызначаны (сабраны) для канкрэтных мэт камплект уключаецца копiя рухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
Артыкул 107. Забеспячэнне захавання нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей
1. Для забеспячэння захавання нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей Мiнiстэрства культуры i мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы прымаюць меры па:
1.1. захаванні i аднаўленні ўмоў для адраджэння, захавання, развiцця і перадачы нашчадкам нацыянальных культурных традыцый, у тым ліку традыцый народных мастацкіх рамёстваў, асаблiвасцей ладу жыцця, характэрных толькi для культуры беларускага народа, фактараў фармiравання нацыянальнага менталiтэту;
1.2. заахвочванні (у тым лiку матэрыяльна) носьбiтаў нематэрыяльных культурных каштоўнасцей, якія спрыяюць захаванню, развiццю i перадачы нашчадкам зместу гэтых каштоўнасцей.
2. Істотнае змяненне ўмоў або стварэнне перашкод для бытавання, развiцця i перадачы нашчадкам нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей забараняюцца.
Артыкул 108. Прадухiленне пагрозы захаванню матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей
1. У нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, а таксама ў памяшканнях, дзе знаходзяцца рухомыя матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, вытворчасць, размяшчэнне, захоўванне, утрыманне машын, механiзмаў, рэчываў, ажыццяўленне iншай дзейнасцi, якая стварае дынамiчныя i вiбрацыйныя ўздзеяннi, неспрыяльны тэмпературна-вiльготнасны рэжым, хiмiчнае, радыяцыйнае, механiчнае забруджванне, выбуховую i пажаранебяспечную пагрозу, iншыя пагрозы захаванню гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей, забараняюцца, за выключэннем выпадку, калі такая дзейнасць ажыццяўляецца згодна з гістарычным функцыянальным прызначэннем нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.
2. У выпадку пагрозы захаванню матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў працэсе выканання рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях юрыдычныя асобы, грамадзяне, у тым лiку iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, якiя з’яўляюцца заказчыкамi гэтых работ, абавязаны прыпынiць усе работы i паведамiць аб гэтым у Мiнiстэрства культуры.
3. Пры праектаваннi i выкананнi земляных, будаўнiчых, меліярацыйных і іншых работ, якія могуць стварыць пагрозу захаванню нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, ажыццяўляюцца папярэдняе даследаванне гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей, iх фiксацыя, археалагiчныя даследаванні або археалагічныя вышуканнi, а ў выпадку, прадугледжаным пунктам 2 артыкула 104 гэтага Кодэкса, – іх перамяшчэнне, а таксама прымаюцца меры па захаванні нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.
4. Праектная дакументацыя на выкананне земляных, будаўнiчых, меліярацыйных і іншых работ, якія могуць стварыць пагрозу захаванню нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, павiнна змяшчаць асобны раздзел аб мерапрыемствах па даследаванні i захаванні гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей.
Артыкул 109. Змяненне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей
1. Пры ажыццяўленнi дзейнасцi, якая можа аказваць уздзеянне на матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасці, змяненне гісторыка-культурных каштоўнасцей дапускаецца толькi пасля атрымання дазволу на выкананне навукова-даследчых і праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях пры ўмове навуковага абгрунтавання гэтага змянення.
2. Заключэнне аб прызнаннi змянення матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасці навукова абгрунтаваным або навукова не абгрунтаваным прымаецца Радай на падставе навукова-даследчых матэрыялаў.
Артыкул 110. Недапушчэнне пагаршэння ўмоў успрымання нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей
1. Пры ажыццяўленні дзейнасці на тэрыторыі нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і ў зонах іх аховы не павінна дапускацца пагаршэнне ўмоў успрымання гэтых гісторыка-культурных каштоўнасцей, у тым ліку стварэнне перашкод для візуальнага ўспрымання іх аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору.
2. Пры будаўніцтве капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў) на тэрыторыі нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і ў зонах іх аховы, а таксама пры размяшчэнні на гэтай тэрыторыі і ў гэтых зонах аховы нестацыянарных аб’ектаў гандлю і нестацыянарных аб’ектаў грамадскага харчавання павінны ўлічвацца традыцыйны сілуэт і планіровачная структура населенага пункта.
Капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні), якія будуюцца на тэрыторыі нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і ў зонах іх аховы, а таксама нестацыянарныя аб’екты гандлю і нестацыянарныя аб’екты грамадскага харчавання, якія размяшчаюцца на гэтай тэрыторыі і ў гэтых зонах аховы, не павінны прывесці да стварэння забудовы населенага пункта, неўласцівай яе гістарычнаму характару, і ствараць перашкоды для візуальнага ўспрымання гэтых нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей.
3. Сродкі вонкавай рэкламы, якія размяшчаюцца на нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях, іх тэрыторыях і ў зонах іх аховы, не павінны ствараць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гэтых нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей.
На помніках архітэктуры сродкі вонкавай рэкламы павінны размяшчацца, як правіла, асобнымі літарамі, знакамі і (або) іншымі выявамі.
Эскіз сродку вонкавай рэкламы, які плануецца размясціць на нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях катэгорыі «0», «1», «2», без катэгорыі, на іх тэрыторыі і ў зонах іх аховы, узгадняецца з Міністэрствам культуры ў адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах.
Артыкул 111. Вiды работ, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях
У мэтах забеспячэння захавання матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей на гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцях выконваюцца навукова-даследчыя, праектныя, рамонтна-рэстаўрацыйныя і іншыя работы ў адпаведнасці з гэтым Кодэксам.
Артыкул 112. Навукова-даследчыя работы, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях пры распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях
1. Да навукова-даследчых работ, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях пры распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, адносяцца:
1.1. археалагiчныя вышуканні – комплекс мерапрыемстваў па вывучэнні нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (закладка шурфаў, раскопы і iншае);
1.2. архiўна-бiблiяграфiчныя даследаваннi – комплекс мерапрыемстваў па вывучэнні архiўных дакументаў, бiблiяграфiчных, навуковых i iншых матэрыялаў, якiя адносяцца да матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
1.3. натурныя даследаваннi – комплекс мерапрыемстваў па высвятленні i ўдакладненні адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (выкананне архітэктурна-археалагічных абмераў, зандажоў, інжынернае даследаванне будаўнічых канструкцый, правядзенне хiмiка-фiзiчных даследаванняў уласцiвасцей будаўнiчых матэрыялаў, элементаў мастацкага аздаблення і iншае).
2. Матэрыялы навукова-даследчых работ уключаюцца ў склад навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.
Артыкул 113. Праектныя работы, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях
1. Да праектных работ, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, адносiцца комплекс работ па распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях і іншых работ, якія выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.
2. Праектныя работы на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях выконваюцца на падставе матэрыялаў навукова-даследчых работ.
Артыкул 114. Рамонтна-рэстаўрацыйныя і іншыя работы, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях
1. Да рамонтна-рэстаўрацыйных работ, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, адносяцца:
1.1. аднаўленне – сукупнасць работ і мерапрыемстваў, накiраваных на навукова абгрунтаванае поўнае або частковае паўторнае стварэнне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (для нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей – абавязкова на месцы iх ранейшага знаходжання);
1.2. дапаўненне – сукупнасць работ і мерапрыемстваў па стварэнні дапаўненняў да матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, у тым лiку па завяршэнні ў свой час не рэалiзаваных аўтарскiх задум, а таксама па ўзвядзенні ў месцах страты на тэрыторыі комплексу або ансамбля нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў) i iншых аб’ектаў паводле спецыяльна распрацаваных праектаў рэгенерацыi гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей з захаваннем аб’ёмна-прасторавай структуры;
1.3. кансервацыя – сукупнасць работ і мерапрыемстваў па часовым або доўгатэрмiновым забеспячэнні захаванасцi тэхнiчнага стану матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, у тым лiку супрацьаварыйныя работы, з прымяненнем адпаведных метадаў, якiя дазваляюць прадухiлiць яго далейшае пагаршэнне i ствараюць умовы для экспанавання закансерваваных матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
1.4. прыстасаванне – сукупнасць работ і мерапрыемстваў па адаптацыi матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей да патрэбнасцей i асаблiвасцей сучаснага тэхнiчнага ўтрымання без дапушчэння страты iмi адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей;
1.5. перамяшчэнне – сукупнасць работ і мерапрыемстваў па перамяшчэнні нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей і іх аднаўленні на новым месцы;
1.6. рамонт – сукупнасць работ і мерапрыемстваў па аднаўленні страчаных у працэсе эксплуатацыі і (або) паляпшэнні канструкцыйных, інжынерных, тэхнічных, эстэтычных якасцей нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, у тым ліку па ліквідацыі іх дробных пашкоджанняў і няспраўнасцей, а таксама па папярэджанні іх зносу, якія не адносяцца да рэканструкцыі гісторыка-культурнай каштоўнасці;
1.7. раскрыццё – сукупнасць работ і мерапрыемстваў па пазбаўленні матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей ад пазнейшых дысануючых напластаванняў;
1.8. рэгенерацыя – сукупнасць работ і мерапрыемстваў па аднаўленні цэласнасцi i агульнага кампазiцыйнага рашэння матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (у асноўным комплексу або ансамбля матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей) i (або) гiстарычнага характару размяшчэння нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей у навакольным асяроддзі;
1.9. рэканструкцыя – сукупнасць работ і мерапрыемстваў, накіраваных на выкарыстанне па новым прызначэнні нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і (або) звязаных са змяненнем іх асноўных тэхніка-эканамічных паказчыкаў і параметраў, у тым ліку з павышэннем спажывецкіх якасцей, якія вызначаюцца тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі, са змяненнем колькасці і плошчы памяшканняў, будаўнічага аб’ёму і (або) агульнай плошчы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, змяненнем умяшчальнасці, прапускной здольнасці, напрамку і (або) месца распалажэння інжынерных, транспартных камунікацый (замена іх участкаў) і збудаванняў на іх;
1.10. рэстаўрацыя (рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы) – сукупнасць работ і мерапрыемстваў па аднаўленні парушанага першапачатковага аблічча нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, уключаючы капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні), іх комплексы, часткі, якія выконваюцца на аснове спецыяльных даследаванняў іх гістарычнай дакладнасці і архітэктурна-мастацкай каштоўнасці, а таксама навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.
2. На нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях могуць выконвацца іншыя работы, накіраваныя на забеспячэнне належнага ўтрымання і выкарыстання матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія не парушаюць іх цэласнасці і агульнага кампазіцыйнага рашэння i (або) гістарычнага характару размяшчэння нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей у навакольным асяроддзі.
Артыкул 115. Дазвол на выкананне навукова-даследчых і праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях
1. Навукова-даследчыя і праектныя работы на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях могуць выконвацца толькi пасля атрымання дазволу на выкананне навукова-даследчых і праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.
2. Дазвол на выкананне навукова-даследчых і праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях выдаецца Мiнiстэрствам культуры юрыдычным асобам, грамадзянам, у тым лiку iндывiдуальным прадпрымальнiкам, у адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах.
Для помнікаў археалогіі дазвол на выкананне навукова-даследчых і праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях выдаецца пры наяўнасці дазволу на права правядзення археалагічных даследаванняў, які прадугледжаны артыкулам 127 гэтага Кодэкса.
3. Дазвол на выкананне навукова-даследчых і праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях не вызваляе ад неабходнасцi афармлення дакументаў у iншых дзяржаўных органах у выпадках, прадугледжаных актамі заканадаўства.
4. Форма дазволу на выкананне навукова-даследчых і праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях устанаўліваецца Міністэрствам культуры.
Артыкул 116. Кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях. Навукова-метадычнае кіраўніцтва і аўтарскі нагляд пры выкананні рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях
1. Кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, навукова-метадычнае кіраўніцтва пры выкананні рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях ажыццяўляюцца грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якiя маюць пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, за выключэннем выпадку, прадугледжанага часткай першай пункта 2 гэтага артыкула.
Аўтарскі нагляд пры выкананні рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях ажыццяўляецца праектнай або навуковай арганізацыяй, у якой працуе грамадзянін, якi мае пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, або індывідуальным прадпрымальнікам, якi мае пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, за выключэннем выпадку, прадугледжанага часткай другой пункта 2 гэтага артыкула.
2. Кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях без катэгорыi, за выключэннем работ, якія выконваюцца на фасадах нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей або закранаюць іншыя іх адметныя духоўныя, мастацкiя i (або) дакументальныя вартасці, якiя абумовiлi наданне ім статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, навукова-метадычнае кіраўніцтва пры выкананні рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях без катэгорыi могуць ажыццяўляцца грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якiя не маюць пасведчання на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, пры ўмове наяўнасцi ў iх адпаведнай квалiфiкацыi і вопыту работы па распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях не менш за два гады.
Аўтарскі нагляд пры выкананні рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях без катэгорыi ажыццяўляецца:
праектнай або навуковай арганізацыяй, у якой працуе грамадзянін (грамадзяне), які мае адпаведную квалiфiкацыю і вопыт работы па распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях не менш за два гады;
індывідуальным прадпрымальнікам, які мае адпаведную квалiфiкацыю і вопыт работы па распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях не менш за два гады.
Артыкул 117. Пасведчанне на кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях
1. Пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях выдаецца па выніках праходжання грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі, атэстацыі на права атрымання такога пасведчання.
2. Атэстацыя на права атрымання пасведчання на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях (далей – атэстацыя) праводзіцца ў мэтах пацвярджэння прафесійных ведаў грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, якія прэтэндуюць на права атрымання пасведчання на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях (далей, калі не вызначана іншае, – прэтэндэнт), і пацвярджэння ўмення прымяняць гэтыя веды пры распрацоўцы ўказанай навукова-праектнай дакументацыі.
Да атэстацыі дапускаюцца прэтэндэнты, якія маюць вышэйшую адукацыю ў сферы архітэктуры і будаўніцтва.
3. Атэстацыя праводзіцца атэстацыйнай камісіяй, склад якой зацвярджаецца Міністэрствам культуры.
Атэстацыйная камісія дзейнічае на падставе зацверджанага ёю рэгламенту.
4. Для правядзення атэстацыі праектная або навуковая арганізацыя, у якой працуе грамадзянін, або індывідуальны прадпрымальнік звяртаюцца ў Міністэрства культуры з пісьмовай заявай аб правядзенні атэстацыі, да якой дадаюцца копія дыплома аб вышэйшай адукацыі прэтэндэнта, выпіска з працоўнай кніжкі прэтэндэнта і копія дыплома аб перападрыхтоўцы на ўзроўні вышэйшай адукацыі або пасведчання аб павышэнні кваліфікацыі (пры іх наяўнасці) (далей – дакументы аб правядзенні атэстацыі).
5. Атэстацыя праводзіцца не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня атрымання Міністэрствам культуры дакументаў аб правядзенні атэстацыі.
6. У выпадку, калі не прадстаўлены дакументы аб правядзенні атэстацыі, прадугледжаныя пунктам 4 гэтага артыкула, атэстацыйная камісія прымае рашэнне аб адмове ў прыняцці заявы аб правядзенні атэстацыі ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах.
7. Дата, час і месца правядзення атэстацыі вызначаюцца старшынёй атэстацыйнай камісіі.
8. Атэстацыя праводзіцца ў форме вуснага экзамену, пытанні да якога зацвярджаюцца старшынёй атэстацыйнай камісіі.
Члены атэстацыйнай камісіі заслухоўваюць адказ прэтэндэнта, якому могуць задавацца дадатковыя пытанні па тэме экзамену. Веды прэтэндэнта ацэньваюцца зыходзячы з паўнаты і дакладнасці дадзеных ім адказаў на пытанні.
Атэстацыйная камісія прымае рашэнне аб праходжанні або непраходжанні прэтэндэнтам атэстацыі, якое афармляецца пратаколам пасяджэння атэстацыйнай камісіі.
У выпадку прыняцця атэстацыйнай камісіяй рашэння аб праходжанні прэтэндэнтам атэстацыі Міністэрства культуры не пазней за пяць каляндарных дзён з дня прыняцця такога рашэння накіроўвае ў праектную або навуковую арганізацыю, індывідуальнаму прадпрымальніку, якія прадставілі дакументы аб правядзенні атэстацыі, пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.
У выпадку прыняцця атэстацыйнай камісіяй рашэння аб непраходжанні прэтэндэнтам атэстацыі Міністэрства культуры ў тэрмін, прадугледжаны часткай чацвёртай гэтага пункта, накіроўвае ў праектную або навуковую арганізацыю, індывідуальнаму прадпрымальніку, якія прадставілі дакументы аб правядзенні атэстацыі, выпіску з пратакола атэстацыйнай камісіі, якая ўтрымлівае адпаведнае рашэнне.
9. Пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях выдаецца Міністэрствам культуры па ўстаноўленай ім форме бясплатна на пяць гадоў.
10. У выпадку невыканання і (або) неадпаведнага выканання грамадзянінам, у тым ліку індывідуальным прадпрымальнікам, які мае пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, абавязкаў, прадугледжаных артыкулам 118 гэтага Кодэкса, што пацвярджаецца заключэннем Рады, указанае пасведчанне рашэннем атэстацыйнай камісіі можа быць анулявана.
11. Грамадзянін, у тым ліку індывідуальны прадпрымальнік, які мае пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях і якому плануецца ануляваць указанае пасведчанне, запрашаецца на пасяджэнне атэстацыйнай камісіі.
Атэстацыйная камісія заслухоўвае тлумачэнні грамадзяніна, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка, па пытанні невыканання і (або) неадпаведнага выканання ім абавязкаў, прадугледжаных артыкулам 118 гэтага Кодэкса, і можа прыняць рашэнне аб ануляванні пасведчання на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.
12. Рашэнне аб ануляванні пасведчання на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях накіроўваецца Міністэрствам культуры ў праектную або навуковую арганізацыю, індывідуальнаму прадпрымальніку, якія прадставілі дакументы аб правядзенні атэстацыі, не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня прыняцця рашэння. Праектная або навуковая арганізацыя не пазней за адзін рабочы дзень з дня атрымання рашэння аб ануляванні пасведчання на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях паведамляе аб гэтым грамадзяніну, у адносінах да якога прынята такое рашэнне.
Грамадзянін, у тым ліку індывідуальны прадпрымальнік, у адносінах да якога прынята рашэнне аб ануляванні пасведчання на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, не пазней за тры рабочыя дні з дня атрымання такога рашэння асобамі, указанымі ў частцы першай гэтага пункта, абавязаны вярнуць у Міністэрства культуры гэта пасведчанне.
13. Праектная або навуковая арганізацыя, у якой працуе грамадзянін, у адносінах да якога прынята рашэнне аб ануляванні пасведчання на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, або індывідуальны прадпрымальнік, у адносінах да якога прынята такое рашэнне, праз шэсць месяцаў з дня прыняцця рашэння могуць паўторна прадставіць у Міністэрства культуры дакументы аб правядзенні атэстацыі.
14. Рашэнні аб адмове ў прыняцці заявы, аб непраходжанні прэтэндэнтам атэстацыі, аб ануляванні пасведчання на кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях могуць быць абскарджаны ў суд.
Артыкул 118. Абавязкi грамадзяніна, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка, які мае пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях
1. Грамадзянін, у тым ліку індывідуальны прадпрымальнік, які мае пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, абавязаны:
1.1. забяспечваць узаемадзеянне зацікаўленых юрыдычных асоб і іх падраздзяленняў пры распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях;
1.2. прымаць удзел у падрыхтоўцы рэстаўрацыйнага задання;
1.3. вызначаць напрамкі навукова-даследчых работ;
1.4. забяспечваць дакладнасць i паўнату вынiкаў навукова-даследчых работ;
1.5. ажыццяўляць навукова-метадычнае кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях;
1.6. прадугледжваць меры па захаванні матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi пры выкананні навукова-даследчых работ i пасля iх заканчэння;
1.7. забяспечваць навуковую абгрунтаванасць мер па захаванні матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасці;
1.8. прымаць удзел у разглядзе праектных прапаноў i навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях;
1.9. забяспечваць своечасовае вырашэнне пытанняў па праектна-каштарыснай дакументацыi, якія ўзнiкаюць пры выкананні работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях;
1.10. ажыццяўляць навукова-метадычнае кіраўніцтва пры выкананні рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях;
1.11. забяспечваць фiксацыю матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў працэсе выканання на ёй рамонтна-рэстаўрацыйных работ, а таксама фотафiксацыю да пачатку, у працэсе і пасля заканчэння рамонтна-рэстаўрацыйных работ;
1.12. выконваць іншыя абавязкі пры распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.
2. Індывідуальны прадпрымальнік, якi мае пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, абавязаны таксама ажыццяўляць аўтарскі нагляд пры выкананні рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.
Артыкул 119. Узгадненне навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях
1. Навукова-праектная дакументацыя на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях узгадняецца з Мiнiстэрствам культуры ў парадку, устаноўленым заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах.
2. Папярэдняму разгляду Радай падлягае навукова-праектная дакументацыя на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях катэгорыі «0», «1», «2», якiя могуць прывесцi да знiшчэння нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей або стварэння пагрозы іх знішчэння, прычынення ім шкоды або стварэння пагрозы яе прычынення, пагаршэння іх тэхнiчнага стану або стварэння пагрозы яго пагаршэння, навукова не абгрунтаванага змянення і пагаршэння ўмоў успрымання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.
Навукова-праектная дакументацыя на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях катэгорыі «0», «1», «2», якая не адобрана Радай, узгадненню не падлягае.
3. Неабходнасць разгляду Радай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, не ўказаных у пункце 2 гэтага артыкула, вызначаецца Мiнiстэрствам культуры.
4. Выдаткi, звязаныя з разглядам Радай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, кампенсуюцца заказчыкамi гэтай навукова-праектнай дакументацыi.
5. У працэсе падрыхтоўкi навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, а таксама пры яе ўзгадненнi прызнаецца прыярытэт аховы гiсторыка-культурнай спадчыны.
6. Узгадненне з Мiнiстэрствам культуры навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях не вызваляе ад неабходнасцi яе ўзгаднення з iншымi дзяржаўнымi органамi ў выпадках, прадугледжаных актамі заканадаўства.
Артыкул 120. Прыняцце ў эксплуатацыю нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, на якой выконваліся рамонтна-рэстаўрацыйныя работы
1. Прыняцце ў эксплуатацыю нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, на якой выконваліся рамонтна-рэстаўрацыйныя работы, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці.
2. У выпадках і парадку, устаноўленых заканадаўствам аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, Міністэрства культуры ў адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах выдае юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам заключэнне аб адпаведнасці прымаемай у эксплуатацыю нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.
Артыкул 121. Ахоўнае абавязацельства
1. Мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі базавага тэрытарыяльнага ўзроўню для матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей могуць вызначацца iндывiдуальныя ўмовы іх утрымання i выкарыстання, устанаўлiвацца парадак выканання работ на гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцях, патрабаваннi па забеспячэнні iх захавання, у тым лiку ў выпадку надзвычайных сiтуацый або ўзброенага канфлiкту, а таксама iншыя абмежаваннi дзейнасцi iх уласнiкаў (карыстальнiкаў), землекарыстальнікаў, на зямельных участках якiх размешчаны нерухомыя матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці. Гэтыя патрабаваннi фiксуюцца ў ахоўным абавязацельстве, складзеным па форме, устаноўленай Мiнiстэрствам культуры, i падлягаюць выкананню ўсiмi юрыдычнымi асобамі, грамадзянамі, у тым лiку iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi.
Ахоўнае абавязацельства запаўняецца ў двух экзэмплярах асобамі, якія ўпаўнаважаны мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, і рэгіструецца гэтымі мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі базавага тэрытарыяльнага ўзроўню.
Адзін экзэмпляр ахоўнага абавязацельства захоўваецца ва ўласніка (карыстальніка) матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, у землекарыстальніка, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць, другі – у мясцовым выканаўчым і распарадчым органе базавага тэрытарыяльнага ўзроўню.
Мясцовы выканаўчы і распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню не пазней за сем каляндарных дзён з дня рэгістрацыі ахоўнага абавязацельства накіроўвае ў Міністэрства культуры або юрыдычнай асобе, ім упаўнаважанай, звесткі аб уласніку (карыстальніку) матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, землекарыстальніку, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць, якія падпісалі ахоўнае абавязацельства, з указаннем даты і нумара рэгістрацыі ахоўнага абавязацельства.
2. Ахоўнае абавязацельства падпiсваецца ўласнiкам (карыстальнікам) гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, землекарыстальнікам, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць, у тэрміны, прадугледжаныя пунктамі 2 і 3 артыкула 75 гэтага Кодэкса.
3. Пры пераходзе права ўласнасці або іншага рэчавага права на матэрыяльную гісторыка-культурную каштоўнасць, права ўласнасці, права пажыццёвага спадчыннага валодання, пастаяннага або часовага карыстання або арэнды (субарэнды) на зямельны ўчастак, на якім размешчана нерухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць, ахоўнае абавязацельства, падпісанае былымі ўласнікам (карыстальнікам) матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, землекарыстальнікам, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць, лічыцца страціўшым сілу.
Артыкул 122. Выкарыстанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей
1. Выкарыстанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей павiнна ажыццяўляцца згодна з гэтым Кодэксам, iндывiдуальнымi ўмовамi ўтрымання i выкарыстання матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей у выпадку вызначэння такіх умоў мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі базавага тэрытарыяльнага ўзроўню і з улiкам неабходнасцi забеспячэння захавання гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей.
2. Асаблiвасцi выкарыстання матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, залічаных у культурна-гістарычны фонд Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь, устанаўлiваюцца заканадаўствам у сферы дзейнасцi з каштоўнымi металамi i каштоўнымi камянямi.
3. Выкарыстанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей у мэтах, звязаных з дзейнасцю Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь, iншых войск і воiнскiх фармiраванняў Рэспублiкi Беларусь, якiя ствараюцца ў адпаведнасцi з актамі заканадаўства ў мiрны i ваенны час, а таксама знаходжанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей на тэрыторыi, занятай Узброенымі Сiламі Рэспублiкi Беларусь, iншымі войскамі і воiнскiмi фармiраваннямi Рэспублiкi Беларусь, забараняюцца.
4. Выкарыстанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей у выпадку ўзброенага канфлiкту, калi гэта стварае пагрозу захаванню матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама ўчыненне iншага акта, накiраванага супраць гэтых каштоўнасцей, забараняюцца, за выключэннем выпадкаў, калі гэта абумоўлена неабходнасцю вырашэння выключных дзяржаўных задач у ваенны час.
ГЛАВА 17
АХОВА АРХЕАЛАГІЧНАЙ СПАДЧЫНЫ
Артыкул 123. Археалагічная спадчына
1. Археалагічная спадчына ўяўляе сабой сукупнасць археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў, у тым ліку помнікаў археалогіі.
Археалагiчныя аб’екты – нерухомыя матэрыяльныя аб’екты або iх комплексы разам з археалагічнымі артэфактамі і культурным пластом (слоем), якiя ўзніклі ў вынiку жыцця і дзейнасцi чалавека больш за сто дваццаць гадоў таму назад, захавалiся ў зямлі або на дне прыродных i штучных вадаёмаў, маюць гістарычнае, мастацкае, навуковае або іншае культурнае значэнне, могуць адпавядаць крытэрыям для надання ім статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, прадугледжаным артыкулам 92 гэтага Кодэкса.
Археалагічныя артэфакты – рухомыя матэрыяльныя аб’екты, якія ўзніклі ў вынiку жыцця і дзейнасцi чалавека больш за сто дваццаць гадоў таму назад, захавалiся ў культурным пласце (слоі) або на дне прыродных i штучных вадаёмаў, маюць гістарычнае, мастацкае, навуковае або іншае культурнае значэнне, могуць адпавядаць крытэрыям для надання ім статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, прадугледжаным артыкулам 92 гэтага Кодэкса, і на момант іх выяўлення не маюць уласніка.
Культурны пласт (слой) – пласт у зямлi або пад вадой, якi ўтварыўся ў вынiку жыцця i дзейнасцi чалавека і ўтрымлівае сляды існавання чалавека.
2. Да археалагічных аб’ектаў могуць быць аднесены:
2.1. рэшткi ўмацаваных пасяленняў (старажытных гарадоў, гарадзiшчаў, замкаў), неўмацаваных пасяленняў (старажытных стаянак, паселiшчаў, асобнага жылля), капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), культавых аб’ектаў (свяцiлiшчаў, месцаў спраўляння абрадаў, манастыроў, храмаў);
2.2. крыжы, культавыя камянi, статуi, абелiскi;
2.3. курганныя i грунтавыя могiльнiкi, асобныя магілы, некропалi, маўзалеi i iншыя месцы пахавання;
2.4. iнфраструктура сухапутных, водных i водна-волакавых шляхоў;
2.5. аб’екты іншага прызначэння.
Артыкул 124. Ахова археалагічнай спадчыны
1. Ахова археалагічнай спадчыны – напрамак культурнай дзейнасці, які ўключае сiстэму арганiзацыйных, прававых, эканамiчных, матэрыяльна-тэхнiчных, навуковых, iнфармацыйных i (або) iншых мер, накiраваных на выяўленне археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў, іх вывучэнне, улiк, захаванне, аднаўленне, утрыманне i выкарыстанне, што ажыццяўляюцца ў мэтах зберажэння і памнажэння археалагічнай спадчыны.
2. Археалагічныя артэфакты, якія выяўлены пры правядзенні археалагічных даследаванняў або выпадкова, падлягаюць перадачы ў дзяржаўную ўласнасць.
3. На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь забараняюцца набыццё, продаж, дарэнне, мена, залог археалагічных артэфактаў, за выключэннем выпадкаў:
3.1. набыцця, продажу, дарэння, мены, залогу археалагічных артэфактаў дзяржаўнымі музеямі (дзяржаўным музеям) і дзяржаўнымі навуковымі арганізацыямі (дзяржаўным навуковым арганізацыям);
3.2. набыцця, продажу, дарэння, мены, залогу археалагічных артэфактаў, якія на 18 сакавіка 2016 года знаходзіліся ў валоданні грамадзян і юрыдычных асоб і ўключаны ў рэестр археалагічных артэфактаў, сфарміраваны Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.
4. Пераважнае права набыцця археалагічных артэфактаў, уключаных у рэестр археалагічных артэфактаў, маюць дзяржаўныя музеі і дзяржаўныя навуковыя арганізацыі.
Артыкул 125. Улік археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў
1. Уліку падлягаюць археалагічныя аб’екты, звесткі аб якіх маюцца на дату ўступлення ў сілу гэтага Кодэкса, а таксама археалагічныя аб’екты і археалагічныя артэфакты, якія выяўлены пры правядзенні археалагічных даследаванняў або выпадкова пасля 18 сакавіка 2016 года.
Улік археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў вядзецца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі або юрыдычнай асобай, ёю ўпаўнаважанай.
2. У мэтах уліку археалагічных аб’ектаў і стварэння адзінай базы даных аб археалагічных аб’ектах вядзецца рэестр археалагічных аб’ектаў.
Рэестр археалагічных аб’ектаў уяўляе сабой сукупнасць звестак аб археалагічных аб’ектах і іх тэрыторыях.
Тэрыторыя археалагiчнага аб’екта – участак зямлi або вадаёма, заняты археалагiчным аб’ектам i звязаны з iм гiстарычна i функцыянальна.
3. Рэестр археалагічных аб’ектаў вядзецца на падставе звестак, якія маюцца ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і (або) у юрыдычнай асобы, ёю ўпаўнаважанай, і інфармацыі, якая прадстаўляецца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі базавага тэрытарыяльнага ўзроўню ў парадку, устаноўленым гэтым Кодэксам, а таксама навуковымі арганізацыямі і музеямі, якія праводзяць археалагічныя даследаванні.
4. Iнфармацыя аб археалагiчных аб’ектах прадстаўляецца навуковымі арганізацыямі і музеямі ў Нацыянальную акадэмію навук Беларусі або юрыдычнай асобе, ёю ўпаўнаважанай, не пазней за чатырнаццаць каляндарных дзён з дня заканчэння археалагічных даследаванняў і складаецца з тэкставага апісання археалагічнага аб’екта, указання яго месца знаходжання, копіі часткі зямельна-кадастравай карты (плана) рэгіёна, на тэрыторыі якога знаходзіцца археалагічны аб’ект, з нанясеннем гэтага аб’екта і яго фотафіксацыі, выкананай з розных бакоў.
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі або юрыдычная асоба, ёю ўпаўнаважаная, не пазней за сем каляндарных дзён з дня ўключэння археалагічнага аб’екта ў рэестр археалагічных аб’ектаў прадстаўляюць звесткі аб археалагічным аб’екце ў арганізацыі па землеўпарадкаванні, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь, іх даччыным прадпрыемствам, якія не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня атрымання звестак наносяць інфармацыю аб археалагічным аб’екце на зямельна-кадастравую карту (план) рэгіёна, на тэрыторыі якога знаходзіцца археалагічны аб’ект.
5. Доступ да звестак, якія змяшчаюцца ў рэестры археалагічных аб’ектаў, ажыццяўляецца шляхам:
5.1. знаёмства з зямельна-кадастравай картай (планам) рэгіёна, на тэрыторыі якога знаходзіцца археалагічны аб’ект;
5.2. давядзення мясцовым выканаўчым і распарадчым органам базавага тэрытарыяльнага ўзроўню да ведама землекарыстальніка, на зямельным участку якога размешчаны археалагічны аб’ект, інфармацыі аб тым, што гэты аб’ект уключаны ў рэестр археалагічных аб’ектаў;
5.3. публікацыі навукова-папулярных і навуковых звестак, матэрыялаў аб правядзенні археалагічных даследаванняў і іх выніках.
6. Звесткі, якія змяшчаюцца ў рэестры археалагічных аб’ектаў, выкарыстоўваюцца пры распрацоўцы горадабудаўнічых праектаў і землеўпарадкавальнай дакументацыі.
7. Улік археалагічных артэфактаў вядзецца на падставе інфармацыі, якая прадстаўляецца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі базавага тэрытарыяльнага ўзроўню ў парадку, устаноўленым гэтым Кодэксам.
Улік археалагічных артэфактаў ажыццяўляецца шляхам іх рэгістрацыі на ўліковай картцы, форма якой устанаўліваецца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.
Артыкул 126. Археалагічныя даследаванні
1. Археалагічныя даследаванні – комплекс мерапрыемстваў па пошуку, выяўленні і вывучэнні археалагічных аб’ектаў і (або) археалагічных артэфактаў, ажыццяўленні археалагічнага нагляду пры выкананні работ на тэрыторыi археалагiчных аб’ектаў.
2. Археалагічныя даследаванні выконваюцца ў форме археалагічных палявых і камеральных работ.
3. Да археалагічных палявых работ адносіцца комплекс мерапрыемстваў па даследаванні нетраў, дна прыродных і штучных вадаёмаў, культурнага пласта (слоя), тэрыторыі археалагічных аб’ектаў, саміх археалагічных аб’ектаў на мясцовасці ў асяроддзі іх натуральнага бытавання.
4. Да археалагічных палявых работ адносяцца:
4.1. археалагічныя раскопкі – археалагічнае даследаванне на археалагічным аб’екце, якое звязана з аказаннем уздзеяння на культурны пласт (слой) археалагічнага аб’екта і ажыццяўляецца з прымяненнем раскопачных работ у мэтах вывучэння культурнага пласта (слоя), архітэктурных і іншых матэрыяльных рэшткаў, якія ў ім утрымліваюцца;
4.2. археалагічная разведка – археалагічнае даследаванне, якое, як правіла, не звязана з аказаннем уздзеяння на культурны пласт (слой) археалагічнага аб’екта і ажыццяўляецца ў мэтах выяўлення, картаграфавання, лакалізацыі, інтэрпрэтацыі, інспекцыі археалагічнага аб’екта, а таксама атрымання актуальных звестак аб раней выяўленым археалагічным аб’екце. Пры археалагічнай разведцы дапускаецца закладка асобных шурфаў у мэтах удакладнення даных аб археалагічным аб’екце;
4.3. археалагічны нагляд – археалагічнае даследаванне, якое ажыццяўляецца пры выкананнi земляных, будаўнiчых, меліярацыйных і іншых работ, ажыццяўленнi iншай дзейнасцi на пашкоджаных участках тэрыторыi археалагiчнага аб’екта ў мэтах выяўлення археалагічных артэфактаў, вывучэння культурнага пласта (слоя), архітэктурных і іншых матэрыяльных рэшткаў, якія ў ім утрымліваюцца.
5. Па заканчэнні археалагічных палявых работ грамадзянін, імя якога ўказана ў дазволе на права правядзення археалагічных даследаванняў, абавязаны скласці навуковую справаздачу аб выкананых археалагічных палявых работах, якая зацвярджаецца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.
У навуковай справаздачы аб выкананых археалагічных палявых работах змяшчаюцца даныя фіксацыі, навуковай апрацоўкі і мастацкай ацэнкі археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў, якія праводзяцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі, прадугледжанымі артыкулам 91 гэтага Кодэкса.
6. Да археалагічных камеральных работ адносіцца комплекс мерапрыемстваў па ачыстцы, вывучэнні, кансервацыі і (або) рэстаўрацыі археалагічных артэфактаў.
7. Парадак правядзення археалагічных даследаванняў і вядзення палявой дакументацыі пры іх правядзенні ўстанаўліваецца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.
Артыкул 127. Пошук і выяўленне археалагічных аб’ектаў і (або) археалагічных артэфактаў. Дазвол на права правядзення археалагічных даследаванняў
1. Пошук археалагічных аб’ектаў і (або) археалагічных артэфактаў – візуальнае або з выкарыстаннем металашукальнікаў, геарадараў, іншых тэхнічных сродкаў і інструментаў абследаванне паверхні зямлі і (або) дна прыродных і штучных вадаёмаў з выкананнем або без выканання земляных работ, у ходзе якога праводзяцца поўны або частковы збор і выемка рухомых матэрыяльных аб’ектаў, якія валодаюць прыкметамі археалагічных артэфактаў.
2. Пошук археалагічных аб’ектаў і (або) археалагічных артэфактаў можа ажыццяўляцца толькі пры правядзенні археалагічных даследаванняў на падставе дазволу на права правядзення археалагічных даследаванняў, які выдаецца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі ў адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах у парадку, устаноўленым Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
3. Дазвол на права правядзення археалагічных даследаванняў выдаецца навуковым арганізацыям або музеям, у якіх працуюць на ўмовах працоўных дагавораў (кантрактаў) або ажыццяўляюць дзейнасць на падставе грамадзянска-прававых дагавораў грамадзяне (далей – грамадзяне, якія працуюць на ўмовах дагавораў), якія адначасова адпавядаюць наступным крытэрыям:
3.1. маюць вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці «Археалогія», «Гісторыя (археалогія)»;
3.2. валодаюць навуковымі практычнымі ведамі, неабходнымі для правядзення археалагічных даследаванняў і падрыхтоўкі навуковай справаздачы аб выкананых археалагічных палявых работах;
3.3. маюць практыку ўдзелу ў археалагічных даследаваннях на працягу не менш за два гады ў сукупнасці незалежна ад тэрмінаў перапынку.
4. Дазвол на права правядзення археалагічных даследаванняў выдаецца на імя грамадзян, якія працуюць на ўмовах дагавораў і па даручэнні навуковых арганізацый або музеяў ажыццяўляюць кіраўніцтва археалагічнымі даследаваннямі.
5. Пры парушэнні грамадзянінам, на імя якога выдадзены дазвол на права правядзення археалагічных даследаванняў, парадку правядзення археалагічных даследаванняў Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі можа быць прыпынена або спынена дзеянне гэтага дазволу ў парадку, устаноўленым Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
6. Навуковыя арганізацыі або музеі пры правядзенні археалагічных даследаванняў маюць права прыцягваць іншых грамадзян на падставе грамадзянска-прававых дагавораў або дагавораў аб арганізацыі практыкі студэнтаў для выканання падрыхтоўчых і дапаможных работ пад кіраўніцтвам грамадзяніна, на імя якога выдадзены дазвол на права правядзення археалагічных даследаванняў (далей – удзельнікі археалагічных даследаванняў).
7. Выкарыстанне металашукальнікаў, геарадараў і іншых тэхнічных сродкаў і інструментаў для пошуку археалагічных аб’ектаў і (або) археалагічных артэфактаў дапускаецца выключна грамадзянінам, на імя якога выдадзены дазвол на права правядзення археалагічных даследаванняў, і ўдзельнікамі археалагічных даследаванняў.
8. Грамадзянін, на імя якога выдадзены дазвол на права правядзення археалагічных даследаванняў, які пры ажыццяўленні пошуку археалагічных аб’ектаў і (або) археалагічных артэфактаў на падставе гэтага дазволу выявіў археалагічны аб’ект і (або) археалагічны артэфакт, выконвае абавязкі, прадугледжаныя артыкулам 87 гэтага Кодэкса.
9. Юрыдычная асоба або грамадзянін, у тым ліку індывідуальны прадпрымальнік, якія выпадкова выявілі ў зямлі або на дне прыродных і штучных вадаёмаў матэрыяльны аб’ект, які можа мець гістарычнае, мастацкае, навуковае або іншае культурнае значэнне, адпавядаць крытэрыям для надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, прадугледжаным артыкулам 92 гэтага Кодэкса, і які на момант яго выяўлення не мае ўласніка (далей – матэрыяльны аб’ект), выконвае абавязкі, прадугледжаныя пунктам 1 артыкула 88 гэтага Кодэкса.
10. Мясцовы выканаўчы і распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, які атрымаў пісьмовае паведамленне аб прафесійна выяўленых археалагічным аб’екце і (або) археалагічным артэфакце або выпадкова выяўленым матэрыяльным аб’екце, ажыццяўляе дзеянні, прадугледжаныя падпунктамі 1.1–1.5 і 1.7 пункта 1 артыкула 89 гэтага Кодэкса.
Артыкул 128. Камісіі па археалагічных аб’ектах і археалагічных артэфактах
1. У мэтах прыняцця рашэння аб аднясенні (неаднясенні) матэрыяльных аб’ектаў, якія выяўлены выпадкова, да археалагічных аб’ектаў або археалагічных артэфактаў пры мясцовых выканаўчых і распарадчых органах абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню ствараюцца і дзейнічаюць абласныя (Мінская гарадская) камісіі па археалагічных аб’ектах і археалагічных артэфактах.
2. Абласныя (Мінская гарадская) камісіі па археалагічных аб’ектах і археалагічных артэфактах:
2.1. разглядаюць інфармацыю мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню аб выпадкова выяўленых матэрыяльных аб’ектах;
2.2. праводзяць разгляд i аналiз матэрыяльных аб’ектаў на прадмет іх аднясення (неаднясення) да археалагiчных аб’ектаў або археалагiчных артэфактаў;
2.3. прымаюць рашэнне аб аднясеннi (неаднясеннi) матэрыяльнага аб’екта да археалагiчнага аб’екта або археалагiчнага артэфакта.
3. Рашэнне аб неаднясеннi матэрыяльнага аб’екта да археалагiчнага аб’екта або археалагiчнага артэфакта прымаецца ў выпадках, калi матэрыяльны аб’ект:
3.1. не з’яўляецца вынiкам жыцця i дзейнасцi чалавека;
3.2. узнiк менш за сто дваццаць гадоў таму назад;
3.3. не мае гiстарычнага, мастацкага, навуковага або iншага культурнага значэння.
4. У выпадку прыняцця абласнымі (Мінскай гарадской) камісіямі па археалагічных аб’ектах і археалагічных артэфактах рашэння аб аднясеннi (неаднясеннi) матэрыяльнага аб’екта да археалагiчнага аб’екта або археалагiчнага артэфакта выпiска з рашэння не пазней за тры каляндарныя днi з дня прыняцця рашэння накiроўваецца ў адпаведны мясцовы выканаўчы i распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню.
5. Арганiзацыйнае i матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне дзейнасцi абласных (Мінскай гарадской) камісій па археалагічных аб’ектах і археалагічных артэфактах ажыццяўляецца адпаведнымi мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню.
6. Рашэнне аб неаднясеннi матэрыяльнага аб’екта да археалагiчнага аб’екта або археалагiчнага артэфакта можа быць абскарджана ў суд.
Артыкул 129. Выкананне земляных, будаўнiчых, меліярацыйных і іншых работ, ажыццяўленне іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў
1. Выкананне земляных, будаўнiчых, меліярацыйных і іншых работ, ажыццяўленне іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў (далей, калі не вызначана іншае, – выкананне работ на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў) дазваляюцца па ўзгадненні з мясцовым выканаўчым і распарадчым органам базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, якое заснавана на адпаведным заключэнні Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, толькi пасля распрацоўкi мер па ахове археалагiчных аб’ектаў.
Меры па ахове археалагічных аб’ектаў уключаюцца ў праектную дакументацыю на выкананне работ на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў.
2. Праектная дакументацыя на выкананне земляных, будаўнiчых, меліярацыйных і іншых работ, ажыццяўленне іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў, за выключэннем помнікаў археалогіі, узгадняецца з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусi ў адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах.
Праектная дакументацыя на выкананне земляных, будаўнiчых, меліярацыйных і іншых работ, ажыццяўленне іншай дзейнасці на помніках археалогіі ўзгадняецца з Мiнiстэрствам культуры ў адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах.
3. Парадак рэалізацыі мер па ахове археалагiчных аб’ектаў пры выкананні работ на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў распрацоўваецца навуковымі арганізацыямі і музеямі, якiм выдадзены дазвол на права правядзення археалагічных даследаванняў.
4. Забеспячэнне распрацоўкі і фiнансаванне мер па ахове археалагiчных аб’ектаў пры выкананні работ на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў ажыццяўляюцца юрыдычнымi асобамi, грамадзянамі, у тым лiку iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, якiя з’яўляюцца заказчыкамi гэтых работ.
5. Юрыдычныя асобы, грамадзяне, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, якія на падставе грамадзянска-прававога дагавора выконваюць работы на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў, нясуць адказнасць за невыкананне мер па ахове археалагічных аб’ектаў, уключаных у праектную дакументацыю на выкананне работ на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў.
Артыкул 130. Меры па ахове археалагічных аб’ектаў пры выкананні работ на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў
1. Меры па ахове археалагiчных аб’ектаў пры выкананні работ на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў прадугледжваюць:
1.1. забарону работ на тэрыторыi археалагiчных аб’ектаў без узгаднення з мясцовым выканаўчым i распарадчым органам базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, на тэрыторыі якога знаходзіцца археалагічны аб’ект;
1.2. забарону навукова-даследчых і праектных работ на помніках археалогіі без атрымання дазволу на выкананне навукова-даследчых і праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях;
1.3. фiксацыю ўжо вядомых археалагiчных аб’ектаў;
1.4. абследаванне зоны выканання работ на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў у мэтах выяўлення няўлiчаных археалагiчных аб’ектаў, iх фiксацыю;
1.5. стварэнне iнжынернай абароны археалагiчных аб’ектаў;
1.6. археалагічнае даследаванне археалагiчных аб’ектаў на падставе дазволу на права правядзення археалагічных даследаванняў;
1.7. кансервацыю археалагiчных аб’ектаў у складзе будаўнiчага комплексу;
1.8. забарону пошуку археалагічных артэфактаў, ажыццяўлення iншай дзейнасці на тэрыторыі археалагiчных аб’ектаў з выкарыстаннем металашукальнікаў, геарадараў і іншых тэхнічных сродкаў і інструментаў без дазволу на права правядзення археалагічных даследаванняў;
1.9. iншыя меры, накiраваныя на захаванне, вывучэнне, недапушчэнне прычынення шкоды або знiшчэння археалагiчных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў.
2. Звесткі аб археалагiчных аб’ектах уключаюцца ў генеральныя планы гарадоў і іншых населеных пунктаў, горадабудаўнічыя праекты дэтальнага планавання і іншыя горадабудаўнічыя праекты.
Горадабудаўнічыя праекты, якiя змяшчаюць звесткi аб археалагiчных аб’ектах, за выключэннем помнікаў археалогіі, падлягаюць узгадненню з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусi, а горадабудаўнічыя праекты, якiя змяшчаюць звесткi аб помніках археалогіі, падлягаюць узгадненню з Міністэрствам культуры.
ГЛАВА 18
БІБЛІЯТЭЧНАЯ СПРАВА
Артыкул 131. Бібліятэчная справа. Асноўныя прынцыпы арганізацыі бібліятэчнай справы
1. Бібліятэчная справа – напрамак культурнай дзейнасці па стварэнні і развіцці бібліятэк, фарміраванні і апрацоўцы бібліятэчных фондаў, арганізацыі бібліятэчнага, інфармацыйнага і даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэк, навукова-метадычным забеспячэнні дзейнасці бібліятэк.
2. Асноўнымі прынцыпамі арганізацыі бібліятэчнай справы з’яўляюцца:
2.1. рацыянальнае і аптымальнае размяшчэнне бібліятэк у адпаведнасці з дэмаграфічным складам насельніцтва і з улікам асаблівасцей развіцця асобных рэгіёнаў і галін вытворчасці;
2.2. узаемадзеянне бібліятэк і ўзаемавыкарыстанне іх інфармацыйных рэсурсаў, а таксама бiблiятэчных каталогаў, картатэк, баз даных, даведачных i бiблiяграфiчных выданняў, прызначаных для пошуку бiблiяграфiчнай i iншай iнфармацыi (далей – даведачна-бібліяграфічны апарат);
2.3. дзяржаўна-грамадскі характар кіравання бібліятэчнай справай.
Артыкул 132. Бібліятэчны работнік
Бібліятэчны работнік – работнік культуры, які займаецца фарміраваннем і апрацоўкай бібліятэчных фондаў, бібліятэчным, інфармацыйным і даведачна-бібліяграфічным абслугоўваннем карыстальнікаў бібліятэкі, навукова-метадычным забеспячэннем дзейнасці бібліятэкі.
Артыкул 133. Бібліятэка. Віды бібліятэк
1. Бібліятэка – арганізацыя культуры або падраздзяленне юрыдычнай асобы, якія ажыццяўляюць збор і забяспечваюць захаванасць дакументаў для грамадскага выкарыстання.
Дакумент – носьбiт iнфармацыi, у тым лiку электронны, на якiм iнфармацыя змяшчаецца ў выглядзе тэксту, гуказапiсу або выявы i якi прызначаны для перадачы інфармацыі ў часе i прасторы.
2. Па форме ўласнасці бібліятэкі падзяляюцца на дзяржаўныя і прыватныя.
Усе дзяржаўныя бібліятэкі адкрыты для публічнага наведвання.
3. Па прызначэнні бібліятэкі падзяляюцца на публічныя і спецыяльныя.
Публічная бібліятэка – бібліятэка, якая задавальняе ўніверсальныя інфармацыйныя патрэбнасці карыстальнікаў бібліятэкі.
Спецыяльная бібліятэка – бібліятэка, якая задавальняе інфармацыйныя патрэбнасці карыстальнікаў бібліятэкі, звязаныя з прафесійнай дзейнасцю (вытворчыя бібліятэкі), адукацыйнай дзейнасцю (бібліятэкі ўстаноў адукацыі), навуковай дзейнасцю (навуковыя бібліятэкі) або іншай спецыяльнай дзейнасцю.
4. У залежнасці ад тэрыторыі функцыянавання бібліятэкі падзяляюцца на сельскія, пасёлкаў гарадскога тыпу, гарадскія, раённыя, абласныя, рэспубліканскія.
Артыкул 134. Асноўныя задачы і прынцыпы дзейнасці бібліятэк
1. Асноўнымі задачамі бібліятэк з’яўляюцца:
1.1. камплектаванне бібліятэчных фондаў дакументамі і забеспячэнне іх захаванасці;
1.2. ажыццяўленне апрацоўкі дакументаў, стварэнне даведачна-бібліяграфічнага апарату;
1.3. забеспячэнне бібліятэчнага, інфармацыйнага і даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэк згодна з іх патрэбнасцямі і інтарэсамі;
1.4. правядзенне культурна-асветнай работы, накіраванай на садзейнічанне культурнаму развiццю карыстальнiкаў бiблiятэк.
2. Асноўнымі прынцыпамі дзейнасці бібліятэк з’яўляюцца:
2.1. вызначэнне агульначалавечых каштоўнасцей у якасці прыярытэтных;
2.2. садзейнічанне адраджэнню, захаванню і развіццю нацыянальных культурных традыцый, забеспячэнню даступнасці культурных даброт і павышэнню іх якасці, ахове гісторыка-культурнай і археалагічнай спадчыны;
2.3. сцвярджэнне і распаўсюджванне гуманістычных ідэй, навуковых і прававых ведаў і дасягненняў сусветнай культуры;
2.4. агульнадаступнасць інфармацыі аб складзе і змесце бібліятэчных фондаў;
2.5. самастойнасць у вызначэнні зместу, форм і метадаў сваёй дзейнасці;
2.6. каардынацыя і кааперацыя дзейнасці па набыцці, стварэнні, фарміраванні і ўзаемавыкарыстанні інфармацыйных рэсурсаў, аказанні электронных паслуг.
Артыкул 135. Асаблівасці стварэння і ліквідацыі бібліятэк
1. Абавязковымі патрабаваннямі (умовамі) для стварэння бібліятэкі з’яўляюцца:
1.1. наяўнасць не менш за дзве тысячы дакументаў бібліятэчнага фонду;
1.2. магчымасць заснавальніка бібліятэкі, якая з’яўляецца юрыдычнай асобай, або магчымасць юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца бібліятэка, забяспечыць бібліятэку капітальнай пабудовай (будынкам, збудаваннем), памяшканнем, якія адпавядаюць умовам абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэк і захаванасці бібліятэчнага фонду, а таксама абсталяваннем, тэхнiчнымi, фiнансавымi сродкамi, неабходнымi для арганiзацыi i ажыццяўлення дзейнасцi бiблiятэкі.
2. Пры ліквідацыі дзяржаўнай бібліятэкі, якая з’яўляецца юрыдычнай асобай, або пры выключэнні бібліятэкі са структуры дзяржаўнай юрыдычнай асобы заснавальнік дзяржаўнай бібліятэкі або дзяржаўная юрыдычная асоба, падраздзяленнем якой з’яўляецца бібліятэка, абавязаны забяспечыць захаванасць бібліятэчнага фонду і перадаць яго іншай дзяржаўнай бібліятэцы (бібліятэкам).
Пры ліквідацыі прыватнай бібліятэкі, якая з’яўляецца юрыдычнай асобай, або пры выключэнні бібліятэкі са структуры недзяржаўнай юрыдычнай асобы ў выпадку прыняцця ўласнікам прыватнай бібліятэкі або недзяржаўнай юрыдычнай асобай, падраздзяленнем якой з’яўляецца бібліятэка, рашэння аб адчужэнні дакументаў бібліятэчнага фонду пераважнае права іх набыцця пры іншых роўных умовах маюць дзяржаўныя бібліятэкі, калі іншае не прадугледжана гэтым Кодэксам і іншымі заканадаўчымі актамі.
Артыкул 136. Асаблівасці матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння бібліятэк
1. Заснавальнiк бібліятэкі, якая з’яўляецца юрыдычнай асобай, або юрыдычная асоба, падраздзяленнем якой з’яўляецца бібліятэка, абавязаны забяспечыць бібліятэку капітальнай пабудовай (будынкам, збудаваннем), памяшканнем, якiя адпавядаюць умовам абслугоўвання карыстальнiкаў бiблiятэк i захаванасцi бiблiятэчнага фонду, а таксама абсталяваннем, тэхнiчнымi, фiнансавымi сродкамi, неабходнымi для арганiзацыi i ажыццяўлення дзейнасцi бiблiятэкі.
2. Размяшчэнне бібліятэк у капітальных пабудовах (будынках, збудаваннях), памяшканнях, якiя не адпавядаюць умовам абслугоўвання карыстальнiкаў бiблiятэк i захаванасцi бiблiятэчных фондаў, i перавод бібліятэк у капітальныя пабудовы (будынкi, збудаванні), памяшканнi, якiя пагаршаюць умовы iх дзейнасцi, не дапускаюцца.
3. У выпадку пераводу дзяржаўных бібліятэк у іншыя капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні), памяшканні заснавальнiк бібліятэкі, якая з’яўляецца юрыдычнай асобай, або юрыдычная асоба, падраздзяленнем якой з’яўляецца бібліятэка, абавязаны забяспечыць перамяшчэнне бібліятэчных фондаў i абсталявання.
Артыкул 137. Правы і абавязкі бібліятэк
1. Бібліятэкі маюць права:
1.1. самастойна вызначаць змест, формы і метады сваёй дзейнасці ў адпаведнасці з мэтамі і функцыямі, замацаванымі ў статуце (палажэнні);
1.2. вызначаць крыніцы камплектавання бібліятэчных фондаў;
1.3. ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносіць даход, у тым ліку аказваць платныя паслугі;
1.4. фарміраваць абменныя бібліятэчныя фонды;
1.5. выключаць і рэалізоўваць дакументы з бібліятэчных фондаў;
1.6. устанаўліваць па ўзгадненні з заснавальнікам бібліятэкі, якая з’яўляецца юрыдычнай асобай, або юрыдычнай асобай, падраздзяленнем якой з’яўляецца бібліятэка, правілы карыстання бібліятэкай, парадак рэгістрацыі карыстальнікаў бібліятэкі;
1.7. вызначаць залогавы кошт найбольш каштоўных выданняў пры іх выдачы, а таксама ў іншых выпадках, устаноўленых правіламі карыстання бібліятэкай;
1.8. прымаць меры па кампенсацыі ўрону, нанесенага ім карыстальнікамі бібліятэк, у адпаведнасці з грамадзянскім заканадаўствам;
1.9. вызначаць умовы выкарыстання бібліятэчных фондаў на падставе дагавораў з юрыдычнымі асобамі, грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі;
1.10. удзельнічаць у рэалізацыі дзяржаўных і іншых праграм, накіраваных на захаванне, развiццё, распаўсюджванне і (або) папулярызацыю культуры;
1.11. супрацоўнічаць з замежнымі бібліятэкамі, замежнымі і міжнароднымі юрыдычнымі асобамі, у тым ліку весці міжнародны дакументаабмен, уваходзіць ва ўстаноўленым парадку ў міжнародныя арганізацыі, удзельнічаць у рэалізацыі міжнародных праграм;
1.12. аб’ядноўвацца ў бібліятэчныя асацыяцыі (саюзы);
1.13. набываць, ствараць, фарміраваць і выкарыстоўваць інфармацыйныя рэсурсы;
1.14. ажыццяўляць збор дакументаў у электронным выглядзе, пры неабходнасцi ствараць копii дакументаў у электронным выглядзе з выкананнем патрабаванняў заканадаўства аб аўтарскім праве і сумежных правах.
2. Бібліятэкі абавязаны:
2.1. садзейнічаць забеспячэнню правоў карыстальнікаў бібліятэк, прадугледжаных гэтым Кодэксам;
2.2. абслугоўваць карыстальнікаў бібліятэк у адпаведнасці са сваімі статутамі (палажэннямі) і правіламі карыстання бібліятэкай;
2.3. не выкарыстоўваць звесткі аб карыстальніках бібліятэк і іх запытах у іншых мэтах, акрамя навуковых і бібліятэчных;
2.4. садзейнічаць доступу карыстальнікаў бібліятэк да нацыянальных і сусветных баз даных;
2.5. забяспечваць захаванасць бібліятэчных фондаў;
2.6. пры наяўнасці ў бібліятэчных фондах кніжных помнікаў забяспечыць іх захаванасць і ўключэнне ў Дзяржаўны рэестр кніжных помнікаў Рэспублікі Беларусь, іншыя зводныя каталогі, базы даных;
2.7. пры прадастаўленні карыстальнікам бібліятэк актуальнай прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь забяспечваць магчымасць доступу да эталоннай прававой інфармацыі.
3. Бібліятэкі маюць іншыя правы і абавязкі, прадугледжаныя гэтым Кодэксам і іншымі актамі заканадаўства.
Артыкул 138. Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальная бібліятэка Беларусі»
1. Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальная бiблiятэка Беларусi» з’яўляецца публічнай бiблiятэкай, носьбiтам агульначалавечых каштоўнасцей, скарбнiцай здабыткаў беларускага народа, яго нацыянальнай памяцi. Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальная бiблiятэка Беларусi» не можа быць перапрафiлявана.
2. Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальная бiблiятэка Беларусi» задавальняе ўніверсальныя інфармацыйныя патрэбнасці карыстальнікаў бібліятэк і з’яўляецца:
2.1. рэспубліканскім інфармацыйным і сацыякультурным цэнтрам;
2.2. рэспубліканскім цэнтрам па каардынацыі і кааперацыі дзейнасці бібліятэк па набыцці, стварэнні, фарміраванні і ўзаемавыкарыстанні інфармацыйных рэсурсаў;
2.3. рэспубліканскім галіновым цэнтрам інфармацыі па культуры;
2.4. нацыянальным цэнтрам міжбібліятэчнага абанемента, цэнтрам дакументаабмену і пераразмеркавання дакументаў;
2.5. рэспубліканскім навукова-метадычным цэнтрам па бібліятэчнай справе;
2.6. навуковай установай па бібліятэказнаўстве, бібліяграфазнаўстве, кнігазнаўстве;
2.7. рэспубліканскім дэпазітарыем матэрыялаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, іншых міжнародных арганізацый і міждзяржаўных утварэнняў.
3. Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальная бiблiятэка Беларусi» выконвае наступныя асноўныя функцыі:
3.1. фарміруе, зберагае, пастаянна захоўвае і прадастаўляе карыстальнікам бібліятэкі найбольш поўны збор айчынных дакументаў і беларусікі, навукова значных замежных дакументаў;
3.2. арганізуе доступ да нацыянальных і сусветных баз даных;
3.3. фарміруе абменныя бібліятэчныя фонды для ажыццяўлення дакументаабмену і пераразмеркавання дакументаў, міжнароднага дакументаабмену;
3.4. забяспечвае каардынацыю ўзаемадзеяння бібліятэк з органамі навуковай iнфармацыi, архiвамi, музеямi i iншымi юрыдычнымі асобамі па ўзаемавыкарыстанні інфармацыйных рэсурсаў, вядзенні зводнага электроннага каталога бібліятэк Беларусі;
3.5. набывае ў першачарговым парадку бібліятэчныя зборы ў вядомых пісьменнікаў, дзеячаў навукі, культуры і мастацтва, іх спадчыннікаў, іншых грамадзян, а таксама ў букіністычных кнігарнях і на аўкцыёнах;
3.6. ажыццяўляе навукова-даследчую дзейнасць па бібліятэказнаўстве, бібліяграфазнаўстве, кнігазнаўстве;
3.7. прадастаўляе дакументы, бібліяграфічную і іншую інфармацыю ў адпаведнасці з правам грамадзян на бібліятэчнае, інфармацыйнае і даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне;
3.8. праводзіць культурна-асветную работу, накіраваную на садзейнічанне культурнаму развiццю карыстальнiкаў бiблiятэкі;
3.9. ажыццяўляе выдавецкую і паліграфічную дзейнасць, накіраваную на падрыхтоўку і выпуск інфармацыйных і метадычных выданняў, навуковых публікацый па бібліятэказнаўстве, бібліяграфазнаўстве, кнігазнаўстве;
3.10. удзельнічае ў фарміраванні і правядзенні дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры па пытаннях бібліятэчнай справы;
3.11. забяспечвае каардынацыю і кааперацыю дзейнасці бібліятэк па набыцці, стварэнні, фарміраванні і ўзаемавыкарыстанні інфармацыйных рэсурсаў, аказанні электронных паслуг;
3.12. выконвае іншыя функцыі, прадугледжаныя гэтым Кодэксам, іншымі актамі заканадаўства аб культуры і статутам.
Артыкул 139. Сеткі бібліятэк. Сукупная сетка бібліятэк
1. Сетка бібліятэк – сукупнасць бібліятэк, якія аб’яднаны ў адпаведнасці з іх прызначэннем, тэрытарыяльнай прыналежнасцю і (або) заснавальнікам і маюць каардынацыйны і метадычны цэнтр.
2. Сукупная сетка бібліятэк складаецца з сетак публічных і сетак спецыяльных бібліятэк.
Каардынацыйным і метадычным цэнтрам сукупнай сеткі бібліятэк з’яўляецца дзяржаўная ўстанова «Нацыянальная бібліятэка Беларусі».
3. Аднясенне бібліятэк да пэўных сетак бібліятэк ажыццяўляецца іх заснавальнікамі.
Сярод каардынацыйных і метадычных цэнтраў сетак бібліятэк вылучаюць каардынацыйныя і метадычныя цэнтры рэспубліканскага, абласнога, раённага і гарадскога ўзроўняў.
4. Каардынацыйнымі і метадычнымі цэнтрамі рэспубліканскага ўзроўню з’яўляюцца:
4.1. у сетках публічных бібліятэк – дзяржаўная ўстанова «Нацыянальная бібліятэка Беларусі»;
4.2. у сетках спецыяльных бібліятэк – дзяржаўныя ўстановы «Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь», «Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка», «Рэспубліканская навуковая медыцынская бібліятэка», «Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», «Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І.С.Лупіновіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», Навукова-педагагічная бібліятэка ўстановы «Галоўны інфармацыйна-аналітычны цэнтр Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь» і Фундаментальная бібліятэка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
5. У сетках спецыяльных бібліятэк для пэўных відаў спецыяльных бібліятэк Міністэрствам культуры вызначаюцца каардынацыйныя і метадычныя цэнтры рэспубліканскага ўзроўню з ліку бібліятэк, прадугледжаных падпунктам 4.2 пункта 4 гэтага артыкула.
6. Вызначэнне каардынацыйных і метадычных цэнтраў абласнога, раённага і гарадскога ўзроўняў ажыццяўляецца каардынацыйнымі і метадычнымі цэнтрамі рэспубліканскага ўзроўню па ўзгадненні з заснавальнікамі бібліятэк і Міністэрствам культуры.
Артыкул 140. Рэспубліканскі бібліятэчны савет
1. Для выпрацоўкі прапаноў па пытаннях бібліятэчнай справы, удасканалення дзейнасцi і ўзаемадзеяння бібліятэк, а таксама аказання ім метадычнай дапамогi пры Міністэрстве культуры ствараецца Рэспубліканскі бібліятэчны савет.
2. Рэспубліканскі бібліятэчны савет:
2.1. ажыццяўляе падрыхтоўку прапаноў па развiцці бiблiятэчнай справы;
2.2. садзейнічае ўдасканаленню каардынацыi і кааперацыі дзейнасці бiблiятэк;
2.3. выяўляе i разглядае актуальныя праблемы i вызначае перспектывы развiцця бiблiятэчнай справы ў адпаведнасцi з сучаснымі навуковымі распрацоўкамi i практыкай дзейнасці бібліятэк;
2.4. ажыццяўляе падрыхтоўку прапаноў па вырашэнні актуальных праблем бiблiятэчнай справы і ўносіць іх на разгляд дзяржаўным органам;
2.5. вывучае i абагульняе станоўчы вопыт дзейнасцi бiблiятэк, распрацоўвае прапановы па яго выкарыстаннi i развiццi;
2.6. садзейнiчае рэалiзацыi культурных праектаў, дзяржаўных і іншых праграм, накіраваных на захаванне, развiццё, распаўсюджванне і (або) папулярызацыю культуры;
2.7. ажыццяўляе падрыхтоўку прапаноў па ўдасканаленнi заканадаўства аб культуры ў частцы рэгулявання бiблiятэчнай справы, умацаваннi сувязей з айчыннымi i замежнымi бiблiятэкамi;
2.8. прымае рашэнні па скаргах на заключэннi камiсiй дзяржаўных бiблiятэк аб ацэнцы кошту культурных каштоўнасцей, якiя складаюць Бiблiятэчны фонд Рэспублiкi Беларусь.
3. У склад Рэспубліканскага бібліятэчнага савета могуць уваходзіць прадстаўнiкi Мiнiстэрства культуры, бiблiятэк, а таксама юрыдычных асоб, якiя маюць дачыненне да бiблiятэчнай справы.
4. Рашэнні Рэспубліканскага бібліятэчнага савета носяць рэкамендацыйны характар, акрамя рашэнняў па скаргах на заключэннi камiсiй дзяржаўных бiблiятэк аб ацэнцы кошту культурных каштоўнасцей, якiя складаюць Бiблiятэчны фонд Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 141. Бібліятэчны фонд. Бібліятэчны фонд Рэспублікі Беларусь
1. Бiблiятэчны фонд – упарадкаваная сукупнасць дакументаў, якія пастаянна захоўваюцца ў бібліятэцы і прызначаны для грамадскага выкарыстання.
2. Бібліятэчны фонд Рэспублікі Беларусь складаецца з бібліятэчных фондаў бiблiятэк розных форм уласнасцi і адлюстроўвае інфармацыйны, культурны, адукацыйны і навуковы патэнцыял грамадства.
3. Бібліятэчныя фонды дзяржаўных бібліятэк знаходзяцца толькі ва ўласнасці дзяржавы.
Артыкул 142. Кніжныя помнікі. Дзяржаўны рэестр кніжных помнікаў Рэспублікі Беларусь
1. Кніжныя помнікі – рукапісныя кнігі, друкаваныя выданні, якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці або якія з’яўляюцца рэдкімі ці каштоўнымі дакументамі і маюць адметныя гістарычныя, навуковыя, мастацкія або іншыя вартасці.
2. Дзяржаўны рэестр кніжных помнікаў Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой сукупнасць звестак аб кніжных помніках, якія ўключаны ў Бібліятэчны фонд Рэспублікі Беларусь, а таксама якія належаць юрыдычным асобам і грамадзянам на праве ўласнасці, іншай законнай падставе і ўключаны ў Дзяржаўны рэестр кніжных помнікаў Рэспублікі Беларусь са згоды гэтых юрыдычных асоб і грамадзян.
3. Дзяржаўны рэестр кніжных помнікаў Рэспублікі Беларусь ствараецца ў мэтах уліку і сістэматызацыі звестак аб кніжных помніках, ідэнтыфікацыі і папулярызацыі кніжных помнікаў.
4. Фарміруе і вядзе Дзяржаўны рэестр кніжных помнікаў Рэспублікі Беларусь дзяржаўная ўстанова «Нацыянальная бібліятэка Беларусі».
5. Пры змене ўласніка кніжнага помніка, уключанага ў Дзяржаўны рэестр кніжных помнікаў Рэспублікі Беларусь, яго былы ўласнік абавязаны не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня спынення права ўласнасці на кніжны помнік пісьмова паведаміць аб гэтым у дзяржаўную ўстанову «Нацыянальная бібліятэка Беларусі» для ўнясення неабходных змяненняў у Дзяржаўны рэестр кніжных помнікаў Рэспублікі Беларусь.
Уласнікі (уладальнікі) кніжных помнікаў, уключаных у Дзяржаўны рэестр кніжных помнікаў Рэспублікі Беларусь, у выпадку змянення звестак, унесеных у Дзяржаўны рэестр кніжных помнікаў Рэспублікі Беларусь, абавязаны не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня ўзнікнення падставы для іх змянення пісьмова паведаміць аб гэтым у дзяржаўную ўстанову «Нацыянальная бібліятэка Беларусі» для ўнясення неабходных змяненняў у Дзяржаўны рэестр кніжных помнікаў Рэспублікі Беларусь.
6. Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальная бібліятэка Беларусі» не пазней за сем каляндарных дзён з дня атрымання пісьмовага паведамлення аб змяненні звестак уносіць у Дзяржаўны рэестр кніжных помнікаў Рэспублікі Беларусь неабходныя змяненні.
7. Дзяржаўны рэестр кніжных помнікаў Рэспублікі Беларусь вядзецца на беларускай мове.
8. Звесткі, якія змяшчаюцца ў Дзяржаўным рэестры кніжных помнікаў Рэспублікі Беларусь, з’яўляюцца адкрытымі і размяшчаюцца на афіцыйным сайце дзяржаўнай установы «Нацыянальная бібліятэка Беларусі» ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт, за выключэннем звестак, якія датычаць інфармацыі, распаўсюджванне і (або) прадастаўленне якой абмежавана ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.
Артыкул 143. Фарміраванне бібліятэчных фондаў
Фармiраванне бібліятэчных фондаў – сукупнасць працэсаў камплектавання, арганiзацыi бібліятэчных фондаў, выключэння дакументаў з бібліятэчных фондаў і кiравання бібліятэчнымі фондамi.
Артыкул 144. Камплектаванне бібліятэчных фондаў. Кіраванне бібліятэчнымі фондамі
1. Камплектаванне бібліятэчных фондаў – сукупнасць працэсаў выяўлення, адбору, заказу, набыцця, стварэння, атрымання дакументаў, якiя адпавядаюць задачам бiблiятэкi, профiлю камплектавання яе фондаў.
2. Камплектаванне бібліятэчных фондаў можа ажыццяўляцца шляхам:
2.1. атрымання абавязковых бясплатных экзэмпляраў дакументаў;
2.2. набыцця дакументаў і падпіскі на перыядычныя выданні;
2.3. дакументаабмену паміж бібліятэкамі, юрыдычнымі асобамі, грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі;
2.4. атрымання, стварэння копій дакументаў у электронным выглядзе;
2.5. атрымання дакументаў у якасці бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі, ахвяраванняў;
2.6. іншым шляхам.
3. Парадак рассылкі абавязковых бясплатных экзэмпляраў дакументаў, віды дакументаў, што адносяцца да абавязковага бясплатнага экзэмпляра, пералік бібліятэк, якія маюць права на атрыманне абавязковых бясплатных экзэмпляраў дакументаў, вызначаюцца палажэннем аб абавязковым бясплатным экзэмпляры дакументаў, якое зацвярджаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
4. Кіраванне бібліятэчнымі фондамі – сукупнасць працэсаў рэгулявання складу, аб’ёму і структуры бібліятэчных фондаў у адпаведнасці з задачамі бібліятэк і патрэбнасцямі іх карыстальнікаў.
Артыкул 145. Арганізацыя бібліятэчных фондаў. Выключэнне дакументаў з бібліятэчных фондаў
1. Арганiзацыя бібліятэчных фондаў – сукупнасць працэсаў прыёму, улiку, апрацоўкi, размяшчэння i захавання дакументаў.
2. Улiк бiблiятэчных фондаў ажыццяўляецца бібліятэкай у мэтах забеспячэння захаванасцi, кантролю за наяўнасцю i рухам дакументаў.
Улiк бiблiятэчнага фонду ўключае рэгiстрацыю, маркiроўку, iнвентарызацыю, ацэнку кошту дакументаў, якія складаюць бібліятэчны фонд, падвядзенне вынiкаў руху бібліятэчнага фонду i праверку бібліятэчнага фонду.
3. Кiраўнік бібліятэкі, якая з’яўляецца юрыдычнай асобай, або кіраўнік юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца бiблiятэка, павiнны ствараць умовы для забеспячэння арганiзацыi ўлiку i захоўвання бiблiятэчнага фонду, а таксама правядзення пераплёту дакументаў i санiтарна-гiгiенiчнай апрацоўкi бібліятэчнага фонду. Для захоўвання бiблiятэчнага фонду павінны выкарыстоўвацца прыстасаваныя памяшканнi, якія забяспечваюць неабходныя тэмпературна-вільготнасны, светлавы і біялагічны рэжымы, спецыяльнае абсталяванне.
4. Пры захоўванні кніжных помнікаў абавязковай умовай з’яўляецца абмежаванне асвятлення. Вокны ў памяшканнi, дзе захоўваюцца кніжныя помнікі, забяспечваюцца святлозатрымлiваючымi прыстасаваннямi (матавае шкло, шторы). Ужыванне лямп дзённага святла як пастаяннай крынiцы асвятлення не дапускаецца.
Захоўванне кніжных помнікаў, іншых найбольш каштоўных дакументаў у працэсе іх выкарыстання забяспечваецца стварэннем страхавога фонду.
Страхавы фонд фарміруецца шляхам мiкрафотакапiравання або пераносу дакументаў на матэрыяльныя носьбіты інфармацыі і прызначаны для іх пастаяннага захоўвання.
5. Асаблівасці выкарыстання дакументаў, якія залічаны ў культурна-гістарычны фонд Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь, вызначаюцца заканадаўствам у сферы дзейнасці з каштоўнымі металамі і каштоўнымі камянямі.
6. Выключэнне дакументаў з бібліятэчнага фонду (рэкамплектаванне) – адбор, выдаленне з бібліятэчнага фонду i зняцце з улiку дакументаў, далейшае захаванне якiх прызнана немэтазгодным. Да такіх дакументаў адносяцца няпрофiльныя, састарэлыя па змесце, празмерна дублетныя (паўторныя), дэфектныя, зношаныя i iншыя дакументы.
Выключаныя з бібліятэчных фондаў дакументы могуць быць перададзены бібліятэкамі бясплатна або за плату іншым бібліятэкам і юрыдычным асобам, у тым ліку шляхам дакументаабмену і пераразмеркавання дакументаў, або грамадзянам.
7. Арганiзацыя бібліятэчных фондаў і выключэнне з іх дакументаў, акрамя арганізацыі бібліятэчных фондаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і выключэння з іх дакументаў, афармляюцца ўліковымі дакументамі, формы якіх устанаўліваюцца Міністэрствам культуры.
Арганiзацыя бібліятэчных фондаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і выключэнне з іх дакументаў афармляюцца ўліковымі дакументамі, формы якіх устанаўліваюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Міністэрствам культуры.
Артыкул 146. Узаемадзеянне бібліятэк
1. Узаемадзеянне бібліятэк ажыццяўляецца ў адпаведнасці з асноўнымі прынцыпамі дзейнасці бібліятэк, у тым ліку шляхам дакументаабмену і пераразмеркавання дакументаў, арганізацыі і функцыянавання нацыянальнай сістэмы міжбібліятэчнага абанемента.
2. Карпаратыўнае ўзаемадзеянне бібліятэк ажыццяўляецца ў адпаведнасці з асноўнымі прынцыпамі дзейнасці бібліятэк шляхам фарміравання і выкарыстання інфармацыйных рэсурсаў.
Артыкул 147. Дакументаабмен і пераразмеркаванне дакументаў
1. Дакументаабмен і пераразмеркаванне дакументаў – бязвыплатная перадача з адной бібліятэкі празмерна дублетных (паўторных) і няпрофільных для гэтай бібліятэкі дакументаў іншай бібліятэцы для папаўнення яе фонду.
Перадача дакументаў, якія складаюць Бібліятэчны фонд Рэспублікі Беларусь і пастаянна захоўваюцца ў дзяржаўных бібліятэках, дазваляецца толькі дзяржаўным бібліятэкам.
2. Дакументаабмен і пераразмеркаванне дакументаў арганізуюцца па тэрытарыяльным і тэрытарыяльна-галіновым прынцыпах.
3. У мэтах дакументаабмену і пераразмеркавання дакументаў бібліятэкі ствараюць абменныя фонды.
4. Абменныя фонды фарміруюцца з празмерна дублетных (паўторных), няпрофільных для гэтай бібліятэкі дакументаў, якія:
4.1. выключаны з асноўнага фонду;
4.2. паступілі ў якасці бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі, ахвяраванняў.
5. Парадак уліку абменных фондаў зацвярджаецца кіраўніком бібліятэкі, якая з’яўляецца юрыдычнай асобай, па ўзгадненні з заснавальнікам бібліятэкі або кіраўніком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца бібліятэка, у адпаведнасці з патрабаваннямі гэтага Кодэкса.
6. Для ўзаемнага інфармавання аб складзе абменных фондаў бібліятэкі рэгулярна фарміруюць і распаўсюджваюць (у тым ліку па электронных каналах) спісы (паказальнікі, пералікі) дакументаў, прызначаных для дакументаабмену і пераразмеркавання.
7. Дакументаабмен і пераразмеркаванне дакументаў могуць ажыццяўляцца на пастаяннай аснове або па разавых запытах.
Дакументаабмен і пераразмеркаванне дакументаў афармляюцца адпаведнымі актамі, якія складаюцца ў двух экзэмплярах і дапаўняюцца спісамі (паказальнікамі, пералікамі) перадаваемых дакументаў.
Выдаткі па транспарціроўцы дакументаў, якія перадаюцца ў межах дакументаабмену і пераразмеркавання дакументаў, аплачваюцца па дамоўленасці бакоў.
8. У бібліятэках, якія ажыццяўляюць дакументаабмен і пераразмеркаванне дакументаў, прадугледжваюцца:
8.1. функцыянаванне асобнага падраздзялення, вызначэнне асобных штатных адзінак, адказных за выкананне абавязкаў па забеспячэнні дакументаабмену і пераразмеркавання дакументаў;
8.2. выдзяленне асобнага памяшкання (часткі памяшкання) для размяшчэння абменнага фонду і работы з ім.
9. Парадак дакументаабмену і пераразмеркавання дакументаў, прадугледжаны гэтым артыкулам, не распаўсюджваецца на дакументы, якім нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасці, і дакументы, якiя залічаны ў культурна-гiстарычны фонд Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 148. Міжбібліятэчны абанемент. Нацыянальная сістэма міжбібліятэчнага абанемента
1. Міжбібліятэчны абанемент – форма бібліятэчнага абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэк, заснаваная на ўзаемавыкарыстанні інфармацыйных рэсурсаў і даведачна-бібліяграфічнага апарату бібліятэк шляхам прадастаўлення карыстальнікам бібліятэк арыгіналаў дакументаў або іх копій, атрыманых ад іншай бібліятэкі.
2. Нацыянальная сiстэма мiжбiблiятэчнага абанемента – форма ўзаемадзеяння бібліятэк, заснаваная на ўзаемавыкарыстанні інфармацыйных рэсурсаў і даведачна-бібліяграфічнага апарату бібліятэк.
3. Нацыянальная сiстэма мiжбiблiятэчнага абанемента аб’ядноўвае бiблiятэкi незалежна ад іх заснавальніка, аб’ёмаў, складу і структуры іх бібліятэчных фондаў, арганізацыйна-тэхналагічных асаблівасцей дзейнасці бібліятэк, ствараецца ў мэтах забеспячэння бесперашкоднага прадастаўлення карыстальнікам бібліятэк дакументаў з бібліятэчных фондаў і будуецца на ўзаемавыгадным добраахвотным супрацоўніцтве.
4. У нацыянальнай сiстэме мiжбiблiятэчнага абанемента выдзяляюць галіновыя і ўніверсальныя цэнтры мiжбiблiятэчнага абанемента, якія забяспечваюць аптымальны рэжым яе функцыянавання і рацыянальнае выкарыстанне бібліятэчных фондаў.
Да галiновых цэнтраў мiжбiблiятэчнага абанемента адносяцца спецыяльныя біблiятэкi, якія з’яўляюцца метадычнымі і каардынацыйнымі цэнтрамі рэспубліканскага ўзроўню. Унiверсальнымi цэнтрамi мiжбiблiятэчнага абанемента з’яўляюцца абласныя публічныя бiблiятэкi.
5. Абслугоўванне па мiжбiблiятэчным абанеменце вядзецца на падставе дагавораў (пагадненняў) паміж бібліятэкамі, якія з’яўляюцца юрыдычнымі асобамі, і (або) юрыдычнымі асобамі, падраздзяленнем якіх з’яўляецца бібліятэка, або пісьмаў.
6. Карыстальнікі бібліятэк не абмежаваны ў выбары бібліятэкі для накіравання заказаў на дастаўку дакументаў. Дастаўка дакументаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з правіламі карыстання той бібліятэкай, у бібліятэчным фондзе якой знаходзіцца дакумент.
7. Заказ па мiжбiблiятэчным абанеменце афармляецца на бланку-заказе, які накіроўваецца па любых каналах сувязі (пошта, электронная пошта і іншае). Бланк-заказ запаўняецца на кожны асобны дакумент разборлiва, без адвольных скарачэнняў, з указаннем усіх рэквізітаў, якія прадугледжаны бланкам-заказам.
Форма бланка-заказа ўстанаўліваецца Міністэрствам культуры.
Артыкул 149. Карпаратыўнае ўзаемадзеянне бібліятэк па фарміраванні і выкарыстанні інфармацыйных рэсурсаў
1. Інфармацыйныя рэсурсы дзяржаўных бібліятэк з’яўляюцца састаўной часткай інфармацыйных рэсурсаў Рэспублікі Беларусь.
2. Бібліятэкі ўдзельнічаюць у фарміраванні зводнага электроннага каталога бібліятэк Беларусі, іншых карпаратыўных інфармацыйных рэсурсаў.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі – інфармацыйны рэсурс, які адлюстроўвае склад, змест і структуру Бібліятэчнага фонду Рэспублікі Беларусь.
3. У мэтах павышэння якасці інфармацыйна-бібліятэчнага абслугоўвання і эфектыўнага выкарыстання сусветных інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі на карпаратыўнай аснове ажыццяўляюць набыццё гэтых рэсурсаў і забяспечваюць доступ да іх. Парадак карпаратыўнага ўзаемадзеяння вызначаецца дагаворамі паміж бібліятэкамі, якія з’яўляюцца юрыдычнымі асобамі, і (або) юрыдычнымі асобамі, падраздзяленнем якіх з’яўляецца бібліятэка.
Каардынацыя карпаратыўнага ўзаемадзеяння бібліятэк забяспечваецца дзяржаўнай установай «Нацыянальная бібліятэка Беларусі».
Артыкул 150. Карыстальнікі бібліятэк. Правы і абавязкі карыстальнікаў бібліятэк
1. Юрыдычныя асобы, грамадзяне, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, якім аказваюцца паслугі бібліятэк, з’яўляюцца іх карыстальнікамі.
Парадак карыстання бібліятэкай, пералік асноўных паслуг і ўмовы іх аказання ўстанаўліваюцца ў адпаведнасці з гэтым Кодэксам, статутам (палажэннем) бібліятэкі і правіламі карыстання бібліятэкай.
2. Карыстальнікі бібліятэк маюць права на бiблiятэчнае, iнфармацыйнае i даведачна-бiблiяграфiчнае абслугоўванне згодна з іх патрэбнасцямi i iнтарэсамi.
3. Права на бiблiятэчнае, iнфармацыйнае i даведачна-бiблiяграфiчнае абслугоўванне забяспечваецца шляхам:
3.1. стварэння розных відаў бiблiятэк;
3.2. садзейнічання доступу да нацыянальных i сусветных баз даных;
3.3. арганізацыі мiжбiблiятэчнага абанемента;
3.4. электроннай дастаўкі дакументаў;
3.5. арганізацыі бiблiятэчнага, iнфармацыйнага i даведачна-бiблiяграфiчнага абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэк па месцы жыхарства (знаходжання), працы (службы), вучобы, адпачынку;
3.6. выкарыстання нестацыянарных форм абслугоўвання;
3.7. стварэння і функцыянавання на базе дзяржаўных публічных бібліятэк публічных цэнтраў прававой інфармацыі.
4. Карыстальнікі дзяржаўных бібліятэк маюць права:
4.1. бясплатна атрымліваць поўную інфармацыю аб складзе і змесце бібліятэчных фондаў;
4.2. бясплатна атрымліваць кансультацыйную дапамогу ў пошуку крыніц інфармацыі;
4.3. бясплатна атрымліваць для часовага карыстання дакументы з бібліятэчных фондаў;
4.4. атрымліваць доступ да інфармацыйных рэсурсаў бібліятэк;
4.5. атрымліваць дакументы або іх копіі па міжбібліятэчным абанеменце;
4.6. прымаць удзел у культурных мерапрыемствах, якія праводзяцца бібліятэкамі;
4.7. выкарыстоўваць у зонах абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэк тэхнічныя сродкі на аўтаномным сілкаванні без гукавых сігналаў, за выключэннем капіравальных прыбораў (сканераў, аўдыя-, фота- і відэаапаратуры), мабільных тэлефонаў і іншых тэхнічных сродкаў у мэтах фота- і відэаздымкі дакументаў з бібліятэчных фондаў;
4.8. карыстацца паслугамі бібліятэк, у тым ліку платнымі;
4.9. іншыя правы ў адпаведнасці з актамі заканадаўства.
5. Асобы з аслабленым зрокам і асобы, пазбаўленыя зроку, маюць права на атрыманне дакументаў на спецыяльных матэрыяльных носьбітах інфармацыі.
6. Інваліды і іншыя фізічна аслабленыя асобы маюць пераважнае права атрымліваць дакументы з бібліятэчных фондаў публічных бібліятэк праз нестацыянарныя формы абслугоўвання.
7. Карыстальнікі бібліятэк маюць права ўдзельнічаць у дзейнасці папячыцельскіх саветаў, аб’яднанняў карыстальнікаў бібліятэк.
8. Незаконныя дзеянні (бяздзейнасць) службовых асоб бібліятэк, якiя абмяжоўваюць правы карыстальнікаў бібліятэк, могуць быць абскарджаны ў вышэйстаячую арганізацыю, кіраўніку юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца бібліятэка, і (або) у суд.
9. Карыстальнікі бібліятэк абавязаны:
9.1. выконваць правілы карыстання бібліятэкай;
9.2. беражліва адносіцца да бібліятэчных фондаў;
9.3. ва ўстаноўленыя бібліятэкай тэрміны вяртаць дакументы, атрыманыя з бібліятэчных фондаў;
9.4. праходзіць перарэгістрацыю карыстальнікаў бібліятэк у тэрмін і ў адпаведнасці з парадкам рэгістрацыі карыстальнікаў бібліятэк;
9.5. пры атрыманні дакументаў з дэфектамі паведаміць аб гэтым бібліятэчнаму работніку;
9.6. выконваць іншыя абавязкі ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.
10. Доступ да дакументаў з бібліятэчных фондаў і інфармацыйных рэсурсаў можа быць абмежаваны ў выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі.
11. Карыстальнікам бібліятэк забараняецца:
11.1. наведваць бібліятэку ў стане алкагольнага ап’янення або ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў;
11.2. уваходзіць у бібліятэку з жывёламі, за выключэннем карыстальнікаў бібліятэк – асоб з аслабленым зрокам і асоб, якія страцілі зрок, у суправаджэнні сабакі-павадыра;
11.3. уносіць у бібліятэку друкаваныя выданні, колючыя і рэжучыя прадметы, калі іншае не прадугледжана правіламі карыстання бібліятэкай;
11.4. выносіць дакументы з памяшкання бібліятэкі без запісу ў формах уліку, устаноўленых бібліятэкай;
11.5. уносіць і выкарыстоўваць капіравальныя прыборы (сканеры, аўдыя-, фота- і відэаапаратуру), мабільныя тэлефоны і іншыя тэхнічныя сродкі ў мэтах фота- і відэаздымкі дакументаў з бібліятэчных фондаў;
11.6. перадаваць чытацкі білет іншым асобам або карыстацца чытацкім білетам іншай асобы.
12. У выпадку страты, пашкоджання дакументаў з бібліятэчных фондаў карыстальнікі бібліятэк замяняюць іх ідэнтычнымі, раўнацэннымі дакументамі. Пры адсутнасці магчымасці замены дакументаў карыстальнікі бібліятэк кампенсуюць іх кошт у адпаведнасці з грамадзянскім заканадаўствам.
13. Карыстальнікам бібліятэк, якія парушылі тэрміны вяртання дакументаў з бібліятэчных фондаў, да моманту вяртання гэтых дакументаў выдача новых дакументаў не ажыццяўляецца.
Артыкул 151. Рэгістрацыя карыстальнікаў бібліятэк
1. Рэгістрацыя грамадзян у якасці карыстальнікаў бібліятэк ажыццяўляецца непасрэдна ў бібліятэцы або на афіцыйным сайце бібліятэкі ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт.
2. Рэгістрацыя юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у якасці карыстальнікаў бібліятэк ажыццяўляецца на падставе дагавора аб бібліятэчным, інфармацыйным і даведачна-бібліяграфічным абслугоўванні.
3. Парадак рэгістрацыі карыстальнікаў бібліятэкі зацвярджаецца кіраўніком бібліятэкі, якая з’яўляецца юрыдычнай асобай, па ўзгадненні з заснавальнікам бібліятэкі або кіраўніком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца бібліятэка.
ГЛАВА 19
МУЗЕЙНАЯ СПРАВА
Артыкул 152. Музейная справа
Музейная справа – напрамак культурнай дзейнасці па стварэнні і развіцці музеяў, выяўленні прадметаў музейнага значэння, камплектаванні музейных фондаў, а таксама па ўлiку, захоўванні, вывучэнні, выкарыстанні i папулярызацыі музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, ажыццяўленні іншых відаў музейнай дзейнасці.
Артыкул 153. Музейны работнік
Музейны работнік – работнік культуры, які ажыццяўляе музейную дзейнасць.
Артыкул 154. Музейная дзейнасць
1. Музейная дзейнасць ажыццяўляецца ў мэтах забеспячэння агульнадаступнасці культурных каштоўнасцей айчыннай і сусветнай культуры, выкарыстання іх для эстэтычнага выхавання і культурнага развіцця грамадзян.
2. Музейная дзейнасць уключае ў сябе:
2.1. выяўленне прадметаў музейнага значэння;
2.2. камплектаванне музейных фондаў;
2.3. улік музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;
2.4. захоўванне музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;
2.5. вывучэнне, выкарыстанне і папулярызацыю музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, у тым лiку шляхам правядзення на iх аснове навуковых даследаванняў архiўных, бiблiятэчных i iншых крынiц, публiчнага паказу музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, а таксама публiкацыi адпаведных матэрыялаў;
2.6. кансервацыю i рэстаўрацыю музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;
2.7. каталагiзацыю музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;
2.8. стварэнне і адкрыццё экспазiцый;
2.9. экскурсiйнае абслугоўванне наведвальнiкаў музеяў;
2.10. культурна-асветную работу і культурна-адукацыйную дзейнасць, звязаныя з музейнымі прадметамі, навукова-дапаможнымі і сыравіннымі матэрыяламі, а таксама нематэрыяльнымі гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі адпаведна профілю (профілям) музея;
2.11. вывучэнне, выкарыстанне і папулярызацыю нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей адпаведна профілю (профілям) музея;
2.12. правядзенне навукова-практычных семiнараў i канферэнцый, iншых мерапрыемстваў па музейнай справе.
Артыкул 155. Прадмет музейнага значэння. Музейны прадмет, навукова-дапаможны і сыравінны матэрыял, іх класіфікацыя
1. Прадмет музейнага значэння – культурная каштоўнасць або выдзелены з навакольнага асяроддзя ў выніку навуковай дзейнасці прыродны аб’ект, якiя маюць навуковую, гiстарычную, мемарыяльную, мастацкую i (або) эстэтычную вартасць і не ўключаны ў музейны фонд.
2. Музейны прадмет – культурная каштоўнасць або выдзелены з навакольнага асяроддзя ў выніку навуковай дзейнасці прыродны аб’ект, якiя маюць навуковую, гiстарычную, мемарыяльную, мастацкую i (або) эстэтычную вартасць, пастаянна захоўваюцца ў музеі i ўключаны ў музейны фонд.
3. Навукова-дапаможны матэрыял – матэрыял, які набыты або спецыяльна выраблены для раскрыцця зместу экспазіцыі і замяняе арыгінальны прадмет, або арыгінальны прадмет, які не аднесены да музейных прадметаў па прычыне немагчымасці забеспячэння яго доўгатэрміновага захоўвання, якія пастаянна захоўваюцца ў музеі і ўключаны ў музейны фонд.
4. Сыравінны матэрыял – аб’ект прыроднага паходжання, які прызначаны для лабараторных даследаванняў і прэпаравання, пастаянна захоўваецца ў музеі і ўключаны ў музейны фонд.
5. У мэтах аптымальнай арганізацыі работы з музейнымі прадметамі, навукова-дапаможнымі і сыравіннымі матэрыяламі, а таксама стварэння ўмоў, якія максімальна спрыяюць іх захаванню, вывучэнню, выкарыстанню і папулярызацыі, музейныя прадметы, навукова-дапаможныя і сыравінныя матэрыялы класіфікуюцца па тыпах і відах.
6. Класіфікацыя музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў – групоўка музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў на аснове адзінства (агульнасці) іх прыкмет (паходжання, тэматыкі, храналогіі, структуры, функцыянальнага прызначэння і іншых прыкмет), накіраваная на фіксацыю сувязі паміж імі.
7. Класіфікацыя музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў ажыццяўляецца па наступных тыпах і відах:
7.1. пісьмовы – дакументы, рукапісы, друкаваныя выданні і іншыя пісьмовыя віды;
7.2. выяўленчы – скульптура, жывапіс, графіка, творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і іншыя выяўленчыя віды;
7.3. рэчавы – археалагічныя артэфакты, нумізматыка, баністыка, фалерыстыка, сфрагістыка, зброя, ахоўнае ўзбраенне, боепрыпасы, вайсковы рыштунак і атрыбутыка, адзенне, тканіны, вексілалогія, мэбля, музычныя інструменты, прыборы, апараты, інструменты, механізмы, транспартныя сродкі, прылады і прыстасаванні, прадметы побыту і іншыя рэчавыя віды;
7.4. аўдыявізуальны – фона-, фота-, кіна-, відэадакументы і іншыя аўдыявізуальныя віды;
7.5. прыродазнаўчагістарычны – біялагічныя, геалагічныя аб’екты і іншыя прыродазнаўчагістарычныя віды;
7.6. архітэктурны – капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні) і іншыя архітэктурныя віды.
Артыкул 156. Музейная калекцыя
Музейная калекцыя – збор музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, аб’яднаных адной або некалькiмi прыкметамi, які мае навуковую, гiстарычную, мемарыяльную, мастацкую i (або) эстэтычную вартасць як адно цэлае.
Артыкул 157. Музейны фонд
1. Музейны фонд – навукова абгрунтаваная сукупнасць музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, якiя пастаянна захоўваюцца ў музеi.
2. Структурнымі элементамі музейнага фонду з’яўляюцца:
2.1. асноўны фонд – сукупнасць музейных прадметаў;
2.2. фонд навукова-дапаможных матэрыялаў – сукупнасць навукова-дапаможных матэрыялаў;
2.3. фонд сыравінных матэрыялаў – сукупнасць сыравінных матэрыялаў.
3. Па рашэнні фондава-закупачнай камісіі, іншай упаўнаважанай камісіі музея або кіраўніка музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, ці кіраўніка юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей, навукова-дапаможныя матэрыялы могуць быць аднесены да музейных прадметаў, сыравінныя матэрыялы – да музейных прадметаў або навукова-дапаможных матэрыялаў.
4. У складзе асноўнага фонду пры неабходнасці па рашэнні фондава-закупачнай камісіі, іншай упаўнаважанай камісіі музея або кіраўніка музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, ці кіраўніка юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей, могуць быць створаны:
4.1. калекцыйны фонд – сукупнасць музейных прадметаў, якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці або не нададзены такі статус, але якія з’яўляюцца рэдкімі ў сваім родзе музейнымі прадметамі і існуюць у адзіным экзэмпляры або ў абмежаванай колькасці (далей – асабліва каштоўныя музейныя прадметы);
4.2. абменны фонд – сукупнасць няпрофільных або дублетных (паўторных) музейных прадметаў, прызначаных для міжмузейнага абмену.
Артыкул 158. Права ўласнасці на музейныя прадметы, прадметы музейнага значэння
1. Музейныя прадметы, прадметы музейнага значэння могуць знаходзіцца ў дзяржаўнай або прыватнай уласнасці.
2. Музейныя прадметы, якія пастаянна захоўваюцца ў дзяржаўных музеях, знаходзяцца толькі ва ўласнасці дзяржавы.
Артыкул 159. Музей. Місія музея
1. Музей – арганізацыя культуры або падраздзяленне юрыдычнай асобы, якія выяўляюць прадметы музейнага значэння, камплектуюць музейныя фонды, ажыццяўляюць на пастаяннай аснове ўлік і захоўванне музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, вывучэнне, выкарыстанне і папулярызацыю музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў.
2. Музей ажыццяўляе дзейнасць у адпаведнасці з місіяй музея.
Місія музея – грамадскае прызначэнне музея як сацыяльнага інстытута па захаванні і папулярызацыі матэрыяльнай і нематэрыяльнай культурнай спадчыны, нацыянальных культурных традыцый, у тым ліку традыцый народных мастацкіх рамёстваў, этнакультурнага і прыроднага асяроддзя.
3. У музеях могуць стварацца навукова-метадычны, вучоны, рэстаўрацыйны, экспертны саветы, кампетэнцыя і парадак дзейнасці якіх устанаўліваюцца кіраўніком музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або кіраўніком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей.
Артыкул 160. Канцэпцыя развіцця музея
1. Канцэпцыя развіцця музея з’яўляецца асновай для планавання дзейнасці музея, камплектавання музейнага фонду ў адпаведнасці з яго профілем (профілямі) і вызначае мэты, задачы, прынцыпы функцыянавання, перспектывы і напрамкі развіцця музея, шляхі іх рэалізацыі.
2. Канцэпцыя развіцця музея зацвярджаецца заснавальнікам музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або юрыдычнай асобай, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей.
Артыкул 161. Класіфікацыя музеяў
1. Класіфікацыя музеяў – групоўка музеяў па прыкметах, істотных для арганізацыі і развіцця сістэмы музеяў, ажыццяўлення музейнай дзейнасці, у тым ліку па профілі (профілях) і іншых крытэрыях.
2. Па форме ўласнасці музеі падзяляюцца на дзяржаўныя і прыватныя.
3. Пад профілем музея разумеецца катэгорыя класіфікацыі музеяў, якая вызначае сувязь музейнай дзейнасці з профільнай дысцыплінай, канкрэтнай галіной навукі, тэхнікі, вытворчасці, відам мастацтва і іншым.
4. Музеі класіфікуюцца па наступных профілях:
4.1. гістарычны, да якога адносяцца агульнагiстарычныя, ваенна-гiстарычныя, археалагiчныя, этнаграфiчныя, гiсторыi рэлiгii, гiстарычныя манаграфiчныя, сучаснай культуры, iншыя гістарычныя музеі;
4.2. прыродазнаўчы, да якога адносяцца прыродазнаўчыя музеi шырокага профiлю, геаграфiчныя, бiялагiчныя, заалагiчныя, батанiчныя, геалагiчныя, мiнералагiчныя, антрапалагiчныя, iншыя прыродазнаўчыя музеі;
4.3. мастацкі, да якога адносяцца музеi выяўленчых мастацтваў, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, народнага мастацтва, палацавага i паркавага мастацтва, мастацкiя манаграфiчныя, iншыя мастацкія музеі;
4.4. лiтаратурны, да якога адносяцца музеi гiсторыi лiтаратуры, гiсторыi кнiгi, лiтаратурныя манаграфiчныя, iншыя лiтаратурныя музеі.
5. У выпадку, калі музей сумяшчае прыкметы некалькіх профіляў, музей класіфікуецца як комплексны. Да комплексных музеяў адносяцца мемарыяльныя комплексы, гiсторыка-мастацкiя, краязнаўчыя музеі, музеі архiтэктуры i этнаграфii, гiсторыка-культурныя запаведнiкi, iншыя музеі.
Артыкул 162. Асаблівасці стварэння і ліквідацыі музеяў
1. Стварэнне дзяржаўных музеяў ажыццяўляецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам культуры, а таксама іншымі дзяржаўнымі органамі і іншымі дзяржаўнымі юрыдычнымі асобамі па ўзгадненні з Міністэрствам культуры.
2. Абавязковымі патрабаваннямі (умовамі) для стварэння музея з’яўляюцца:
2.1. наяўнасць прадметаў музейнага значэння і (або) выдзеленых з навакольнага асяроддзя ў выніку навуковай дзейнасці прыродных аб’ектаў, а таксама наяўнасць канцэпцыі развіцця музея;
2.2. магчымасць заснавальніка музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або магчымасць юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей, забяспечыць музей капітальнай пабудовай (будынкам, збудаваннем), памяшканнем, тэрыторыяй, якія адпавядаюць профілю (профілям) музея і патрабаванням па захоўванні музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, а таксама абсталяваннем, фінансавымі, тэхнічнымі сродкамі, неабходнымі для арганізацыі і ажыццяўлення дзейнасці музеяў;
2.3. магчымасць увядзення штатнай адзінкі (штатных адзінак) музейнага работніка.
3. Пры ліквідацыі дзяржаўнага музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або пры выключэнні музея са структуры дзяржаўнай юрыдычнай асобы заснавальнік дзяржаўнага музея або дзяржаўная юрыдычная асоба, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей, абавязаны забяспечыць захаванасць музейнага фонду і перадаць яго іншаму дзяржаўнаму музею (музеям).
Пры ліквідацыі прыватнага музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або пры выключэнні музея са структуры недзяржаўнай юрыдычнай асобы ўласнік прыватнага музея або недзяржаўная юрыдычная асоба, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей, абавязаны забяспечыць захаванасць музейных прадметаў, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь.
4. Перадача музейнага фонду дзяржаўнага музея, падпарадкаванага Міністэрству культуры, адбываецца ў адпаведнасці з рашэннем Міністэрства культуры.
Перадача музейнага фонду іншага дзяржаўнага музея адбываецца ў адпаведнасці з рашэннем заснавальніка музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або ў адпаведнасці з рашэннем юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей, узгодненымі з Міністэрствам культуры.
Артыкул 163. Асаблівасці матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і фінансавання музеяў
1. Музеі павінны забяспечвацца капітальнымі пабудовамі (будынкамі, збудаваннямі), памяшканнямі, тэрыторыямі, якiя адпавядаюць профілю (профілям) музея і патрабаванням па захоўванні музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, а таксама абсталяваннем, тэхнiчнымi, фiнансавымi сродкамi, неабходнымi для арганiзацыi i ажыццяўлення дзейнасцi музеяў.
2. Размяшчэнне музеяў у капітальных пабудовах (будынках, збудаваннях), памяшканнях, на тэрыторыях, якiя не адпавядаюць профілю (профілям) музея і патрабаванням па захоўванні музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, i перавод музеяў у капітальныя пабудовы (будынкi, збудаванні), памяшканнi, на тэрыторыі, якiя пагаршаюць умовы iх дзейнасцi, не дапускаюцца.
3. У выпадку перадачы іншым юрыдычным асобам, грамадзянам, у тым ліку індывідуальным прадпрымальнікам, капітальнай пабудовы (будынка, збудавання), памяшкання, тэрыторыі, дзе размешчаны дзяржаўны музей, дзяржаўныя органы, якія ажыццяўляюць перадачу, прадастаўляюць дзяржаўнаму музею раўнацэнныя капітальную пабудову (будынак, збудаванне), памяшканне, тэрыторыю і забяспечваюць за свой кошт перамяшчэнне музейнага фонду і абсталявання музея.
4. Фінансаванне музеяў ажыццяўляецца за кошт сродкаў, прадугледжаных артыкулам 21 гэтага Кодэкса, у тым лiку сродкаў, атрыманых у выглядзе платы за наведванне музея для агляду экспазiцый, экскурсiйнае абслугоўванне, выдачу дазволу на выраб выяўленчай, друкаванай, сувенірнай і іншай тыражаванай прадукцыі, вытворчасць тавараў народнага спажывання з выкарыстаннем выяў музейных прадметаў, а таксама сродкаў, атрыманых ад вырабу i рэалiзацыi выяўленчай, друкаванай, сувенiрнай i iншай прадукцыi.
Артыкул 164. Правы і абавязкі музеяў
1. Музеі маюць права:
1.1. самастойна вызначаць змест і формы сваёй дзейнасці ў адпаведнасці з канцэпцыяй развіцця музея;
1.2. дакументаваць усе з’явы айчыннай і замежнай гісторыі і культуры незалежна ад іх палітычнай, ідэалагічнай, гаспадарчай, сацыяльнай або іншай накіраванасці, за выключэннем з’яў, звесткі аб якіх датычаць інфармацыі, распаўсюджванне і (або) прадастаўленне якой абмежавана ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі;
1.3. арганізоўваць і праводзіць навукова-даследчую дзейнасць, у тым ліку археалагічныя даследаванні, для забеспячэння камплектавання музейных фондаў, а таксама выяўляць прадметы музейнага значэння іншымі спосабамі, якія не супярэчаць заканадаўству аб культуры;
1.4. ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносіць даход, у тым ліку аказваць платныя паслугі;
1.5. устанаўліваць правілы наведвання музея, якія зацвярджаюцца кіраўніком музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або кіраўніком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей;
1.6. накіроўваць музейных работнікаў для працы ў архівы, бібліятэкі і іншыя юрыдычныя асобы.
2. Музеі абавязаны:
2.1. садзейнічаць забеспячэнню правоў наведвальнікаў музеяў, прадугледжаных гэтым Кодэксам;
2.2. абслугоўваць наведвальнікаў музеяў у адпаведнасці са статутам (палажэннем) музея, правіламі наведвання музея;
2.3. пашыраць доступ наведвальнікаў музеяў да музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;
2.4. забяспечваць захаванасць музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;
2.5. забяспечваць падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі музейных работнікаў;
2.6. удзельнічаць у рэалізацыі дзяржаўных і іншых праграм, накіраваных на захаванне, развiццё, распаўсюджванне і (або) папулярызацыю культуры.
3. Музеі маюць іншыя правы і абавязкі, прадугледжаныя гэтым Кодэксам і іншымі актамі заканадаўства.
4. Музеі, якія поўнасцю або часткова фінансуюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, прадастаўляюць наведвальнікам музея не радзей за адзін раз у месяц у дзень, вызначаны музеем, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або юрыдычнай асобай, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей, права бясплатнага (ільготнага) наведвання музея для агляду экспазіцый, створаных на аснове ўласных музейных фондаў, а інвалідам, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, ваеннаслужачым тэрміновай ваеннай службы, грамадзянам, якія праходзяць альтэрнатыўную службу, дзецям да сямі гадоў, дзецям-сіротам, дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, асобам з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асобам з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія атрымліваюць дашкольную, агульную сярэднюю, спецыяльную, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю, музейным работнікам – пастаянна.
Артыкул 165. Сістэма дзяржаўных музеяў
1. Сістэма дзяржаўных музеяў складаецца з дзяржаўных музеяў, падпарадкаваных Міністэрству культуры і структурным падраздзяленням мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў абласнога і базавага тэрытарыяльных узроўняў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, і дзяржаўных музеяў, падпарадкаваных іншым дзяржаўным органам і іншым дзяржаўным юрыдычным асобам.
2. У сістэме дзяржаўных музеяў метадычнымі і каардынацыйнымі цэнтрамі з’яўляюцца:
2.1. на рэспубліканскім узроўні – дзяржаўная ўстанова «Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь» (для музеяў гістарычнага і прыродазнаўчага профіляў), установа «Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь» (для музеяў мастацтвазнаўчага профілю), установа «Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры» (для музеяў літаратурнага профілю);
2.2. на абласным (мінскім гарадскім) узроўні – абласныя (мінскія гарадскія) дзяржаўныя музеі, якія вызначаюцца адпаведнымі структурнымі падраздзяленнямі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры;
2.3. на раённым (гарадскім) узроўні – раённыя і гарадскія дзяржаўныя музеі, якія вызначаюцца адпаведнымі структурнымі падраздзяленнямі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры.
Артыкул 166. Музеі-запаведнікі. Музеі пад адкрытым небам
1. Музеі-запаведнікі – музеі, якія размяшчаюцца ў комплексах і ансамблях нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, разам з тэрыторыяй, гістарычна і культурна звязанай з гэтымі нерухомымі матэрыяльнымі гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі.
2. Музеі пад адкрытым небам – музеі, у музейныя фонды якіх уключаны комплексы і (або) ансамблі нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаныя на тэрыторыі, якая гістарычна і культурна не звязана з імі, або музеі, у музейныя фонды якіх уключаны калекцыі і (або) камплекты матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, іншыя рухомыя матэрыяльныя культурныя каштоўнасці, сістэматызаваныя і прадстаўленыя на тэрыторыі, якая гістарычна і культурна не звязана з імі.
3. Ахова матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, у якіх размяшчаюцца музеі-запаведнікі або якія ўключаны ў музейныя фонды музеяў пад адкрытым небам, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з гэтым Кодэксам.
4. Музей-запаведнік, музей пад адкрытым небам валодаюць пераважным правам на ажыццяўленне культурнай i iншай дзейнасцi на сваёй тэрыторыi, у тым лiку на экскурсiйнае абслугоўванне.
5. Музей-запаведнік, музей пад адкрытым небам могуць мець уласную сiмволiку (сцягi, вымпелы, эмблемы i iншае).
6. У музеi-запаведніку, музеі пад адкрытым небам устанаўлiваецца спецыяльны рэжым захоўвання музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў з улiкам размяшчэння iх у нестабiльных тэмпературна-вiльготнасных i светлавых умовах.
7. У мэтах падтрымкі і развіцця народных мастацкіх рамёстваў, папулярызацыі і распаўсюджвання вырабаў народных мастацкіх рамёстваў, гiстарычных традыцыйных тэхналагiчных працэсаў гаспадарання, вытворчасцi, прыгатавання асобных вiдаў прадуктаў харчавання нацыянальнай кухнi музей-запаведнік, музей пад адкрытым небам могуць выкарыстоўваць музейныя прадметы, навукова-дапаможныя і сыравінныя матэрыялы пры ўмове, што такое выкарыстанне не стварае пагрозы iх захаванню i не можа прывесцi да iх пашкоджання, страты або знiшчэння.
8. Музей-запаведнік, музей пад адкрытым небам з улiкам іх профiлю (профiляў) могуць ажыццяўляць дзейнасць па раслiнаводстве, жывёлагадоўлi, вытворчасць тавараў народнага спажывання, прыгатаванне прадуктаў харчавання з прымяненнем тэхналогiй i прылад працы, якiя выкарыстоўвалiся ў пэўны гiстарычны перыяд.
Атрыманая прадукцыя (тавары народнага спажывання, прадукты харчавання i iншае) можа рэалiзоўвацца музеем-запаведнікам, музеем пад адкрытым небам у парадку, устаноўленым актамі заканадаўства.
9. Музей-запаведнік, музей пад адкрытым небам ажыццяўляюць дзейнасць, якая прыносіць даход, калi такая дзейнасць не перашкаджае ахове аб’ектаў культурнай i прыроднай спадчыны.
10. На тэрыторыi музея-запаведніка, музея пад адкрытым небам устанаўлiваецца дыферэнцыраваны рэжым іх аховы з улiкам спецыфiкi ўстаноўленых на гэтай тэрыторыi зон аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i ахоўных зон асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый.
11. У мэтах забеспячэння цэласнасцi i захаванасцi музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, выключэння выпадкаў iх пашкоджання, страты або знiшчэння музей-запаведнік, музей пад адкрытым небам павiнны быць абсталяваны неабходнымi сродкамi аховы i iншымi iнжынерна-тэхнiчнымi сродкамi абароны.
12. На тэрыторыi музея-запаведніка, музея пад адкрытым небам забараняецца дзейнасць, якая можа нанесцi шкоду аб’ектам культурнай i прыроднай спадчыны, гiстарычнаму i прыроднаму асяроддзю, у тым лiку дзейнасць, якая цягне за сабой:
12.1. змяненне стану музейных прадметаў, пагаршэнне iх навуковых, гістарычных, мемарыяльных, мастацкіх, эстэтычных i (або) іншых вартасцей, а таксама стану навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;
12.2. забруджванне навакольнага асяроддзя;
12.3. страту біялагічнай і (або) ландшафтнай разнастайнасці;
12.4. парушэнне захаванасцi паверхні зямлі, гiдралагiчнага рэжыму тэрыторыi.
13. Музей-запаведнік, музей пад адкрытым небам у сваёй дзейнасцi па захаванні i выкарыстанні музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, аб’ектаў прыроднай спадчыны:
13.1. ажыццяўляюць кантроль за станам i захаванасцю музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, аб’ектаў прыроднай спадчыны;
13.2. забяспечваюць выкананне праектных i вытворчых работ па кансервацыi, рэстаўрацыі і рамонце, прыстасаванні музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, аб’ектаў прыроднай спадчыны;
13.3. удзельнiчаюць у ажыццяўленнi навукова-метадычнага i тэхнiчнага кантролю пры выкананні праектных і вытворчых работ па кансервацыі, рэстаўрацыі i рамонце, якія звязаны са змяненнем стану музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;
13.4. праводзяць iншыя мерапрыемствы па захаванні музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, аб’ектаў прыроднай спадчыны ў адпаведнасцi з гэтым Кодэксам і актамі заканадаўства аб асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторыях.
Артыкул 167. Рэестр музеяў
1. Рэестр музеяў ствараецца ў мэтах арганізацыі ўліку музеяў, фарміравання адзінай базы даных аб музеях і прадстаўлення звестак, якія ў ім змяшчаюцца, і ўяўляе сабой сукупнасць звестак аб музеях.
2. Фарміруе і вядзе рэестр музеяў юрыдычная асоба, упаўнаважаная Міністэрствам культуры.
3. Рэестр музеяў вядзецца па форме, устаноўленай Міністэрствам культуры.
4. Музеі, якія з’яўляюцца юрыдычнымі асобамі, або юрыдычныя асобы, падраздзяленнем якіх з’яўляецца музей, не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня стварэння музея абавязаны прадставіць у структурнае падраздзяленне мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, звесткі аб музеі (найменне, профіль (профілі), месца знаходжання, рэжым работы музея, яго заснавальнік і іншае) па форме, устаноўленай Міністэрствам культуры.
5. Структурныя падраздзяленні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня атрымання звестак аб музеі абавязаны разгледзець іх і накіраваць юрыдычнай асобе, упаўнаважанай Міністэрствам культуры, свае прапановы аб уключэнні музея ў рэестр музеяў.
6. Пры змяненні звестак, унесеных у рэестр музеяў, музей, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або юрыдычная асоба, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей, абавязаны не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня ўзнікнення падставы для іх змянення пісьмова паведаміць аб гэтым юрыдычнай асобе, упаўнаважанай Міністэрствам культуры, для ўнясення неабходных змяненняў у рэестр музеяў.
7. У выпадку ліквідацыі музея кіраўнік музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або кіраўнік юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей, абавязаны не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня ліквідацыі музея пісьмова паведаміць аб гэтым юрыдычнай асобе, упаўнаважанай Міністэрствам культуры, для выключэння музея з рэестра музеяў.
8. Юрыдычная асоба, упаўнаважаная Міністэрствам культуры, не пазней за сем каляндарных дзён з дня атрымання пісьмовых паведамленняў аб змяненні звестак, унесеных у рэестр музеяў, або аб ліквідацыі музея ўносіць у рэестр музеяў неабходныя змяненні.
9. Звесткі, якія змяшчаюцца ў рэестры музеяў, з’яўляюцца адкрытымі і размяшчаюцца на афіцыйным сайце юрыдычнай асобы, упаўнаважанай Міністэрствам культуры, у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт.
Артыкул 168. Рэспубліканская рада дырэктараў музеяў
1. Для выпрацоўкі прапаноў па пытаннях музейнай справы, удасканалення музейнай дзейнасці, развіцця супрацоўніцтва паміж музеямі і аказання метадычнай дапамогі музеям пры Міністэрстве культуры ствараецца Рэспубліканская рада дырэктараў музеяў.
2. Рэспубліканская рада дырэктараў музеяў:
2.1. ажыццяўляе падрыхтоўку прапаноў па забеспячэнні якаснага кіравання музейнай дзейнасцю, павышэнні эфектыўнасці выкарыстання матэрыяльных і фінансавых рэсурсаў у дзейнасці музеяў, выкарыстанні музеямі сучасных навуковых распрацовак па музейнай справе;
2.2. садзейнічае ўдасканаленню супрацоўніцтва паміж музеямі, умацаванню сувязей музеяў з навуковымі арганізацыямі, грамадскімі аб’яднаннямі, установамі адукацыі;
2.3. садзейнічае пашырэнню і развіццю міжнародных культурных і гуманітарных сувязей, а таксама ўключэнню нацыянальнай музейнай справы ў сусветны культурны працэс;
2.4. ажыццяўляе падрыхтоўку прапаноў па ўдасканаленні заканадаўства аб культуры ў частцы рэгулявання музейнай справы;
2.5. садзейнiчае рэалiзацыi культурных праектаў, дзяржаўных і іншых праграм, накіраваных на захаванне, развiццё, распаўсюджванне і (або) папулярызацыю культуры.
Артыкул 169. Рэспубліканскі навукова-метадычны савет па пытаннях музейнай справы
1. У мэтах удасканалення каардынацыйных працэсаў у музейнай справе, эфектыўнага выкарыстання Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь, умацавання сувязей з навуковымі арганізацыямі і ўкаранення вынікаў навуковых даследаванняў па музейнай справе пры Міністэрстве культуры ствараецца Рэспубліканскі навукова-метадычны савет па пытаннях музейнай справы, які з’яўляецца пастаянна дзеючым дарадчым, кансультатыўным і экспертным органам.
2. Рэспубліканскі навукова-метадычны савет па пытаннях музейнай справы:
2.1. выяўляе i разглядае актуальныя праблемы i перспектывы развіцця музейнай справы ў адпаведнасцi з навуковымі распрацоўкамі і практыкай дзейнасці музеяў;
2.2. ажыццяўляе падрыхтоўку навукова абгрунтаваных прапаноў па ўдасканаленні музейнай дзейнасці, прапаноў па актуальных праблемах музейнай справы і ўносіць іх на разгляд дзяржаўным органам;
2.3. садзейнічае ўвядзенню ў практыку музейнай дзейнасці вынiкаў навуковых даследаванняў па актуальных пытаннях профiльных навук;
2.4. вывучае i абагульняе станоўчы вопыт усiх вiдаў музейнай дзейнасцi, ажыццяўляе падрыхтоўку прапаноў па яго выкарыстаннi i развiццi;
2.5. садзейнічае ўмацаванню кантактаў з айчыннымi i замежнымi музеямі i навуковымi арганізацыямі;
2.6. ажыццяўляе рэцэнзаванне навукова-праектнай дакументацыі па стварэнні пастаяннай экспазіцыі музеяў рэспубліканскага падпарадкавання;
2.7. садзейнiчае правядзенню сумесных экспедыцый, археалагічных даследаванняў, прыцягненню спецыялiстаў да даследавання музейных прадметаў;
2.8. дае экспертную ацэнку планам развiцця музейнай справы рэгiёнаў, вызначае ўзровень навукова-метадычнага забеспячэння ствараемых музеямі экспазiцый;
2.9. прымае рашэнні па скаргах на заключэннi камiсiй дзяржаўных музеяў рэспублiканскага або абласнога падпарадкавання аб ацэнцы кошту культурных каштоўнасцей, якiя ўключаны ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь.
3. У склад Рэспубліканскага навукова-метадычнага савета па пытаннях музейнай справы могуць уваходзіць вучоныя-гiсторыкi, археолагi, мастацтвазнаўцы, сацыёлагi, педагагічныя і музейныя работнiкi, iншыя спецыялiсты, якiя маюць вопыт музейнай дзейнасці.
4. Рашэннi Рэспубліканскага навукова-метадычнага савета па пытаннях музейнай справы носяць рэкамендацыйны характар, акрамя рашэнняў па скаргах на заключэннi камiсiй дзяржаўных музеяў рэспублiканскага або абласнога падпарадкавання аб ацэнцы кошту культурных каштоўнасцей, якiя ўключаны ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 170. Музейны фонд Рэспублікі Беларусь
1. Музейны фонд Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой сукупнасць музейных прадметаў, якія пастаянна захоўваюцца ў дзяржаўных музеях, і асобных музейных прадметаў, якія пастаянна захоўваюцца ў прыватных музеях і ўключаны ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь па пісьмовых заявах уласнікаў музейных прадметаў.
2. Музейныя прадметы дзяржаўных музеяў з’яўляюцца дзяржаўнай уласнасцю i не падлягаюць вяртанню iх ранейшым уласнiкам, акрамя выпадкаў, прадугледжаных грамадзянскім заканадаўствам.
3. Музейныя прадметы, уключаныя ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, з’яўляюцца неад’емнай часткай культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 171. Уключэнне музейных прадметаў у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь
1. Музейныя прадметы, якія пастаянна захоўваюцца ў дзяржаўных музеях, лічацца ўключанымі ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь пасля іх рэгістрацыі ў кнізе паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду (галоўнай інвентарнай кнізе) гэтых музеяў.
2. Рашэнне аб уключэнні ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь музейнага прадмета прыватнага музея прымаецца Міністэрствам культуры па ініцыятыве ўласніка музейнага прадмета ў адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах.
Артыкул 172. Асаблівасці выкарыстання музейных прадметаў, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь
1. Музейныя прадметы, уключаныя ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, у працэсе музейнай дзейнасці выкарыстоўваюцца ў мэтах забеспячэння агульнадаступнасці культурных каштоўнасцей айчыннай і сусветнай культуры, а таксама эстэтычнага выхавання і культурнага развіцця грамадзян.
2. Перадача музейных прадметаў, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, на часовае захоўванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ад аднаго музея да іншага музея і ад музея да іншай юрыдычнай асобы і на пастаяннае захоўванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ад аднаго музея да іншага музея ажыццяўляецца на падставе дагавора.
Перадача музейных прадметаў, якія ўключаны ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь і з’яўляюцца гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі катэгорыі «0», «1» або «2», на часовае захоўванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ад аднаго музея да іншага музея і ад музея да іншай юрыдычнай асобы ажыццяўляецца тэрмінам да аднаго года.
Перадача музейных прадметаў, якія ўключаны ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь і пастаянна захоўваюцца ў дзяржаўных музеях, на пастаяннае захоўванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь дазваляецца толькі дзяржаўным музеям.
3. У выпадку прыняцця ўласнiкам музейных прадметаў, якія ўключаны ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь і пастаянна захоўваюцца ў прыватных музеях, рашэння аб адчужэннi музейных прадметаў пераважнае права набыцця гэтых музейных прадметаў пры іншых роўных умовах маюць дзяржаўныя музеi, калі іншае не прадугледжана гэтым Кодэксам і іншымі заканадаўчымі актамі.
4. Права першай публікацыі аб музейных прадметах, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, належыць музею, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або юрыдычнай асобе, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей, у музейныя фонды якіх яны ўключаны.
5. Асаблівасці выкарыстання музейных прадметаў, залічаных у культурна-гiстарычны фонд Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь, устанаўлiваюцца заканадаўствам у сферы дзейнасцi з каштоўнымi металамi i каштоўнымi камянямi.
Артыкул 173. Выключэнне музейных прадметаў з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь
1. Рашэнне аб выключэнні музейных прадметаў з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь прымаецца Міністэрствам культуры ў адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах.
2. Музейны прадмет, які пастаянна захоўваецца ў дзяржаўным музеі, выключаецца з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь, калi ён:
2.1. страцiў сваю навуковую, гiстарычную, мемарыяльную, мастацкую i (або) эстэтычную вартасць;
2.2. вернуты ўладальніку па судовай пастанове;
2.3. выкрадзены, што пацвярджаецца дакументамі адпаведных дзяржаўных органаў;
2.4. пашкоджаны ў такой ступенi, што яго немагчыма рэстаўрыраваць;
2.5. страчаны або знішчаны ў вынiку надзвычайных сітуацый або ўзброенага канфлікту ці па іншых прычынах.
3. Заканадаўчымі актамі, а таксама міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь могуць прадугледжвацца іншыя выпадкі выключэння музейных прадметаў, якія пастаянна захоўваюцца ў дзяржаўных музеях, з Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь.
4. Музейны прадмет, які пастаянна захоўваецца ў прыватным музеі, выключаецца з Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь па ініцыятыве ўласніка музейнага прадмета.
Артыкул 174. Камплектаванне музейнага фонду
1. Камплектаванне музейнага фонду ўяўляе сабой мэтанакіраваны, планавы працэс, які ўключае:
1.1. падбор і набыццё прадметаў музейнага значэння, музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;
1.2. улік і вывучэнне прадметаў музейнага значэння, музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;
1.3. аднясенне прадмета музейнага значэння, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў да асноўнага фонду, фонду навукова-дапаможных матэрыялаў і фонду сыравінных матэрыялаў.
2. Камплектаванне музейнага фонду ажыццяўляецца шляхам:
2.1. куплi прадметаў музейнага значэння;
2.2. атрымання прадметаў музейнага значэння ў якасці бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі, ахвяраванняў;
2.3. абмену ў адпаведнасцi з гэтым Кодэксам музейнымi прадметамi, навукова-дапаможнымі і сыравіннымі матэрыяламі;
2.4. выяўлення прадметаў музейнага значэння пры ажыццяўленні навукова-даследчай дзейнасці, у тым ліку археалагічных даследаванняў;
2.5. стварэння страхавых копій музейных прадметаў;
2.6. iншымi спосабамi, якiя не супярэчаць актам заканадаўства.
3. Камплектаванне музейнага фонду ажыццяўляецца ў адпаведнасці з профілем (профілямі) музея, канцэпцыяй навукова-фондавай работы і (або) праграмамі (планамі) камплектавання.
Канцэпцыя навукова-фондавай работы вызначае комплекс работ, якія плануецца правесці ў мэтах камплектавання музейнага фонду ў пэўны тэрмін, і зацвярджаецца кіраўніком музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або кіраўніком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей.
4. Для разгляду і вырашэння пытанняў камплектавання музейных фондаў па рашэнні кіраўніка музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або кіраўніка юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей, ствараецца пастаянна дзеючая фондава-закупачная камісія або часовая ўпаўнаважаная камісія, склад якіх і палажэнне аб якіх зацвярджаюцца адпаведна кіраўніком музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або кіраўніком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей.
У выпадку, калі ў штаце музея працуюць менш за тры музейныя работнікі, пытанні камплектавання музейнага фонду разглядае і вырашае кіраўнік музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або кіраўнік юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей.
Артыкул 175. Каталагiзацыя музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў
1. Пад каталагiзацыяй музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў разумеецца працэс стварэння, вядзення і функцыянавання каталогаў музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, які ўключае апрацоўку звестак аб музейных прадметах, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялах, іх групоўку, сістэматызацыю, дакументальную фіксацыю і актуалізацыю.
2. Каталагiзацыя музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў ажыццяўляецца музеямі на аснове іх класіфікацыі, а таксама храналагічнага, геаграфічнага, тэматычнага і іншых крытэрыяў.
3. Каталогі музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў вядуцца на папяровым або іншым матэрыяльным носьбіце інфармацыі.
Артыкул 176. Улік прадметаў музейнага значэння, музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў
1. Улік прадметаў музейнага значэння, музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў арганізуецца музеямі для забеспячэння кантролю за іх выкарыстаннем і захаванасцю, своечасовага і дакладнага прадстаўлення звестак аб іх колькасці і месцы знаходжання.
Музейныя прадметы, уключаныя ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, падлягаюць ацэнцы кошту ў выпадках і парадку, прадугледжаных актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
2. Улік музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў вядзецца ў залежнасці ад структурных элементаў музейнага фонду, да якіх яны аднесены.
3. Рэгістрацыя і рух прадметаў музейнага значэння, музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў афармляюцца ўліковымі дакументамі, формы якіх устанаўліваюцца Міністэрствам культуры.
Па рашэнні кіраўніка музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або кіраўніка юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей, у музеі могуць быць зацверджаны формы дадатковых уліковых дакументаў.
4. Вынас з музея ўліковых дакументаў забараняецца, акрамя выпадкаў, прадугледжаных заканадаўчымі актамі.
5. Пасля рэгістрацыі прадметаў музейнага значэння, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў ім надаюцца ўліковыя абазначэнні (ідэнтыфікацыйныя нумары).
6. Асабліва каштоўныя музейныя прадметы падлягаюць цэнтралізаванаму ўліку, які ажыццяўляецца шляхам уключэння звестак аб гэтых музейных прадметах у Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь.
Рашэнне аб аднясенні музейных прадметаў да асабліва каштоўных музейных прадметаў, за выключэннем музейных прадметаў, якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, прымаецца музеем, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або юрыдычнай асобай, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей. Гэта рашэнне падлягае ўзгадненню з экспертным саветам па пытаннях аднясення музейных прадметаў, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, да асабліва каштоўных музейных прадметаў, які ствараецца пры Міністэрстве культуры або юрыдычнай асобе, ім упаўнаважанай.
7. Асаблівасці ўліку музейных прадметаў, залічаных у культурна-гiстарычны фонд Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь, устанаўлiваюцца заканадаўствам у сферы дзейнасцi з каштоўнымi металамi i каштоўнымi камянямi. Асаблівасці ўліку музейных прадметаў, якія адносяцца да зброі, устанаўліваюцца заканадаўствам аб зброі.
Артыкул 177. Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь
1. Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь уяўляе сабой сукупнасць звестак аб асабліва каштоўных музейных прадметах, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь.
2. Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь вядзецца ў мэтах цэнтралізаванага ўліку, ідэнтыфікацыі і папулярызацыі асабліва каштоўных музейных прадметаў.
3. Фарміруе і вядзе Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь юрыдычная асоба, упаўнаважаная Мiнiстэрствам культуры.
4. Музей, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або юрыдычная асоба, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей, у якіх захоўваюцца асабліва каштоўныя музейныя прадметы, абавязаны прадставіць юрыдычнай асобе, упаўнаважанай Мiнiстэрствам культуры, звесткі аб гэтых музейных прадметах у двухмесячны тэрмін з дня іх паступлення.
5. У мэтах вядзення Дзяржаўнага каталога Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь юрыдычная асоба, упаўнаважаная Мiнiстэрствам культуры, ажыццяўляе:
5.1. збор звестак аб асабліва каштоўных музейных прадметах;
5.2. улік наяўнасці і ацэнку захаванасці асабліва каштоўных музейных прадметаў.
6. Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь вядзецца на беларускай, рускай і англійскай мовах.
7. Музей, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або юрыдычная асоба, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей, у якіх захоўваюцца асабліва каштоўныя музейныя прадметы, у выпадку змянення звестак, унесеных у Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь, абавязаны не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня ўзнікнення падставы для іх змянення пісьмова паведаміць аб гэтым юрыдычнай асобе, упаўнаважанай Мiнiстэрствам культуры, для ўнясення неабходных змяненняў у Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь.
8. У выпадку змены ўласніка асабліва каштоўнага музейнага прадмета прыватнага музея ранейшы ўласнік абавязаны не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня спынення права ўласнасці пісьмова паведаміць аб гэтым юрыдычнай асобе, упаўнаважанай Мiнiстэрствам культуры, для ўнясення неабходных змяненняў у Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь.
9. Звесткі аб страце або знішчэнні асабліва каштоўных музейных прадметаў накіроўваюцца юрыдычнай асобе, упаўнаважанай Мiнiстэрствам культуры, не пазней за тры каляндарныя дні з дня ўстанаўлення факта іх страты або знішчэння.
10. Юрыдычная асоба, упаўнаважаная Мiнiстэрствам культуры, не пазней за сем каляндарных дзён з дня атрымання пісьмовага паведамлення аб змяненні звестак уносіць у Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь неабходныя змяненні.
11. Звесткі, якія змяшчаюцца ў Дзяржаўным каталогу Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь, з’яўляюцца адкрытымі і размяшчаюцца на афіцыйным сайце юрыдычнай асобы, упаўнаважанай Мiнiстэрствам культуры, у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт, за выключэннем звестак, якія датычаць інфармацыі, распаўсюджванне і (або) прадастаўленне якой абмежавана ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.
Артыкул 178. Захоўванне музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў
1. У мэтах забеспячэння захаванасці музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў і выключэння выпадкаў іх пашкоджання, страты або знішчэння ў музеях устанаўліваюцца рэжымы захоўвання музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, праводзяцца іх кансервацыя і (або) рэстаўрацыя, перыядычная зверка наяўнасці.
2. Захоўванне музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў – гэта комплекс мер, які ўключае:
2.1. стварэнне сістэмы захоўвання музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў у фондасховішчах;
2.2. забеспячэнне выканання рэжымаў захоўвання музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;
2.3. стварэнне належных умоў захоўвання музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў у экспазіцыйных і выставачных залах;
2.4. перыядычную зверку наяўнасці музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў з уліковымі дакументамі;
2.5. прафілактычны агляд музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;
2.6. забеспячэнне належнай аховы капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), памяшканняў музея;
2.7. забеспячэнне фондасховішчаў, экспазіцыйных і выставачных залаў адпаведным абсталяваннем;
2.8. забеспячэнне належнай упакоўкі пры транспарціроўцы музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў.
3. Музеi абавязаны штогод праводзiць зверку наяўнасцi музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў з уліковымі дакументамі.
У музеях, музейны фонд якіх складае больш за тры тысячы музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, зверка наяўнасцi музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў праводзіцца ў адпаведнасцi з планамі, зацверджанымі кіраўніком музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або кіраўніком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей.
Зверка наяўнасці музейных прадметаў, навукова-дапаможных прадметаў і сыравінных матэрыялаў праводзiцца камiсiяй у складзе не менш за тры музейныя работнікі, якая ствараецца ў адпаведнасці з загадам кіраўніка музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або кіраўніка юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей.
У выпадку, калі ў штаце музея працуюць менш за тры музейныя работнікі, зверка наяўнасці музейных прадметаў, навукова-дапаможных прадметаў і сыравінных матэрыялаў праводзiцца асобамі, якія вызначаюцца кіраўніком музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або кіраўніком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей.
Вынiкi зверкi наяўнасцi музейных прадметаў, навукова-дапаможных прадметаў і сыравінных матэрыялаў фiксуюцца ў акце зверкі.
Асаблівасці зверкі музейных прадметаў, залічаных у культурна-гістарычны фонд Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь, устанаўліваюцца заканадаўствам у сферы дзейнасці з каштоўнымі металамі і каштоўнымі камянямі.
4. Парадак прафілактычнага агляду музейных прадметаў, навукова-дапаможных прадметаў і сыравінных матэрыялаў устанаўліваецца кіраўніком музея.
5. Музейныя прадметы, навукова-дапаможныя і сыравінныя матэрыялы размяркоўваюцца па групах захоўвання ў залежнасці ад іх тыпу, віду, матэрыялу.
6. У залежнасці ад колькаснага складу груп захоўвання і іншых умоў музеі ствараюць комплексную або паасобную сістэму захоўвання музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў.
7. Скарбы, якiя перадаюцца ў музей на пастаяннае захоўванне, захоўваюцца ў поўным складзе i не могуць змешвацца з iншымi музейнымі прадметамi.
8. У мэтах забеспячэння доўгатэрміновага захоўвання музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў у музеях устанаўліваюцца тэмпературна-вільготнасны, светлавы і біялагічны рэжымы.
9. Асаблівасці захоўвання музейных прадметаў, якія адносяцца да зброі, устанаўлiваюцца заканадаўствам аб зброі.
Артыкул 179. Кансервацыя i рэстаўрацыя музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў
1. Пад кансервацыяй музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў разумеецца комплекс мерапрыемстваў па часовым або доўгатэрмiновым забеспячэнні захаванасцi фізічнага стану музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў з прымяненнем адпаведных метадаў, якiя дазваляюць прадухiлiць яго далейшае пагаршэнне i ствараюць умовы для экспанавання закансерваваных музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў.
2. Пад рэстаўрацыяй музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў разумеецца комплекс мерапрыемстваў па навукова абгрунтаваным аднаўленні страчаных фрагментаў музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, а таксама iх навуковых, гістарычных, мемарыяльных, мастацкіх, эстэтычных і іншых вартасцей.
3. Для вырашэння пытанняў кансервацыі і рэстаўрацыі музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў у музеі можа быць створаны рэстаўрацыйны савет, склад і парадак дзейнасці якога ўстанаўліваюцца кіраўніком музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або кіраўніком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей.
4. Кансервацыя i рэстаўрацыя музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў выконваюцца ў адпаведнасці з навукова-праектнай дакументацыяй на выкананне кансервацыі i рэстаўрацыі музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, склад якой устанаўлiваецца кіраўніком музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або кіраўніком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей.
5. Распрацоўка навукова-праектнай дакументацыi на выкананне кансервацыі i рэстаўрацыі музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў ажыццяўляецца музейнымі работнікамі або іншымі асобамі, якія маюць адпаведную кваліфікацыю.
6. Пасля распрацоўкі навукова-праектная дакументацыя на выкананне кансервацыі i рэстаўрацыі музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў разглядаецца на пасяджэнні рэстаўрацыйнага або іншага савета музея і зацвярджаецца кіраўніком музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або кіраўніком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей.
7. Кансервацыя i рэстаўрацыя музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў выконваюцца мастакамі-рэстаўратарамі.
8. Кансервацыя і рэстаўрацыя музейных прадметаў, якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, выконваюцца з улікам асаблівасцей, устаноўленых гэтым Кодэксам.
Артыкул 180. Рэспубліканскі рэстаўрацыйны савет
1. У мэтах вырашэння найбольш важных пытанняў кансервацыі і рэстаўрацыі музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, удасканалення каардынацыі дзейнасці па кансервацыі і рэстаўрацыі музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў пры Міністэрстве культуры ствараецца Рэспубліканскі рэстаўрацыйны савет.
2. Рэспубліканскі рэстаўрацыйны савет:
2.1. разглядае і прымае рашэнні па пытаннях арганізацыі, даследавання і выканання кансервацыі і рэстаўрацыі музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;
2.2. ажыццяўляе падрыхтоўку прапаноў па методыцы кансервацыі і рэстаўрацыі музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;
2.3. каардынуе дзейнасць рэстаўрацыйных саветаў музеяў, іншых юрыдычных асоб, грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, якія выконваюць работы па кансервацыі і рэстаўрацыі музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, аказвае ім метадычную дапамогу;
2.4. рыхтуе заключэнні па выкананых работах на падставе навукова-праектнай дакументацыі на выкананне кансервацыі i рэстаўрацыі музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;
2.5. праводзіць ацэнку якасці выкананых работ і адпаведнасці іх методыцы выканання работ па кансервацыі і рэстаўрацыі музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, уносіць прапановы і рэкамендацыі па ўдасканаленні дзейнасці па кансервацыі і рэстаўрацыі;
2.6. вырашае пытанні далучэння пры неабходнасці да правядзення рэстаўрацыі музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў або кансультацый па пытаннях рэстаўрацыі спецыялістаў з замежных краін;
2.7. інфармуе Міністэрства культуры аб парушэнні ўстаноўленых методык выканання работ па рэстаўрацыі музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;
2.8. разглядае іншыя пытанні, звязаныя з прымяненнем методык выканання работ па кансервацыі і рэстаўрацыі музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў.
Артыкул 181. Наведвальнікі музеяў. Правы і абавязкі наведвальнікаў музеяў
1. Юрыдычныя асобы, грамадзяне, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, якім аказваюцца паслугі музеяў, з’яўляюцца іх наведвальнікамі.
Пералік асноўных паслуг і ўмовы іх аказання ўстанаўліваюцца ў адпаведнасці з гэтым Кодэксам, статутам (палажэннем) музея і правіламі наведвання музея.
2. Наведвальнікі музеяў маюць права на:
2.1. наведванне музеяў у адпаведнасці з рэжымам іх работы, а таксама на карыстанне іх паслугамі, у тым ліку платнымі;
2.2. атрыманне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі аб дзейнасці музеяў, за выключэннем інфармацыі, распаўсюджванне і (або) прадастаўленне якой абмежавана ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі;
2.3. работу з музейнымі прадметамі, навукова-дапаможнымі і сыравіннымі матэрыяламі ў парадку, устаноўленым гэтым Кодэксам;
2.4. абскарджанне ў адпаведнасці з заканадаўствам незаконных дзеянняў (бяздзейнасці) службовых асоб музеяў, якія абмяжоўваюць правы наведвальнікаў;
2.5. іншыя правы ў адпаведнасці з актамі заканадаўства.
3. Асобам, якія атрымліваюць агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю, за выключэннем асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія атрымліваюць агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю, пры наведванні музея прадастаўляецца права на не больш чым 50-працэнтную скідку ад кошту ўваходнага білета для агляду экспазіцый, створаных музеямі, якія поўнасцю або часткова фінансуюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, на аснове ўласных музейных фондаў.
4. У музеях, якія не фінансуюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, прадастаўленне права бясплатнага (ільготнага) наведвання музея для агляду экспазіцый, створаных на аснове ўласных музейных фондаў, вызначаецца заснавальнікамі музеяў, якія з’яўляюцца юрыдычнымі асобамі, або юрыдычнымі асобамі, падраздзяленнем якіх з’яўляецца музей.
5. Наведвальнікі музеяў абавязаны:
5.1. выконваць правілы наведвання музея;
5.2. беражліва адносіцца да музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;
5.3. выконваць іншыя абавязкі ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.
Артыкул 182. Доступ да музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў і да інфармацыі аб іх. Парадак работы наведвальнікаў музеяў з музейнымі прадметамі, навукова-дапаможнымі і сыравіннымі матэрыяламі
1. Музейныя прадметы, навукова-дапаможныя і сыравінныя матэрыялы з’яўляюцца даступнымі для агляду наведвальнікамі музеяў.
2. Дакладная iнфармацыя аб асабліва каштоўных музейных прадметах уключаецца ў Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь i з’яўляецца даступнай для наведвальнiкаў музеяў.
3. Доступ да iнфармацыi, якая змяшчаецца ў друкаваных i электронных каталогах музеяў, з’яўляецца адкрытым, за выключэннем iнфармацыi аб музейных прадметах, якія залічаны ў культурна-гістарычны фонд Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь або якія адносяцца да зброі, а таксама iнфармацыi аб асобах, якiя перадалі ў музей музейныя прадметы.
4. Iнфармацыя аб паходжаннi, кошце, дакладным месцы знаходжання музейных прадметаў, зафiксаваная ва ўлiковых дакументах музея, з’яўляецца інфармацыяй, распаўсюджванне і (або) прадастаўленне якой абмежавана ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.
5. Работа наведвальнікаў музеяў з музейнымі прадметамі, навукова-дапаможнымі і сыравіннымі матэрыяламі, якія захоўваюцца ў музеі, выконваецца на падставе пісьмовай заявы, у якой указваецца дакладная і аргументаваная мэта работы, і пісьмовага дазволу кіраўніка музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або кіраўніка юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей.
6. У мэтах забеспячэння захаванасці музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў і выключэння магчымага негатыўнага ўздзеяння на іх доступ да работы з музейнымі прадметамі, навукова-дапаможнымі і сыравіннымі матэрыяламі, якія захоўваюцца ў музеі, можа быць абмежаваны, калі:
6.1. музейны прадмет, навукова-дапаможны і сыравінны матэрыял маюць нездавальняючы стан захаванасці;
6.2. адкрыты доступ да музейнага прадмета, навукова-дапаможнага і сыравіннага матэрыялу пагражае іх захаванасці;
6.3. музейны прадмет, навукова-дапаможны і сыравінны матэрыял знаходзяцца ў працэсе кансервацыі або рэстаўрацыі;
6.4. музейны прадмет, навукова-дапаможны і сыравінны матэрыял знаходзяцца ў працэсе тэхнічнага афармлення, навуковых даследаванняў музейных работнікаў;
6.5. музейны прадмет з’яўляецца аўтэнтычнай формай пісьменнасці або выяўленчага мастацтва (дакументы, рукапісы, старадрукаваныя выданні, фотадакументы, графіка і іншае);
6.6. музейны прадмет з’яўляецца асабліва каштоўным музейным прадметам.
7. Доступ да работы з музейнымі прадметамі, якія не ўключаны ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, навукова-дапаможнымі і сыравіннымі матэрыяламі прыватнага музея можа быць абмежаваны па іншых прычынах у адпаведнасці з рашэннем кіраўніка музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або кіраўніка юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей.
8. Пры наяўнасці страхавых копій музейных прадметаў, якія з’яўляюцца аўтэнтычнай формай пісьменнасці або выяўленчага мастацтва (дакументы, рукапісы, старадрукаваныя выданні, фотадакументы, графіка і іншае), для работы наведвальнікам музеяў прадастаўляюцца страхавыя копіі такіх музейных прадметаў.
9. Музей арганізуе работу наведвальнікаў музеяў з музейнымі прадметамі, навукова-дапаможнымі і сыравіннымі матэрыяламі ў асобных або службовых памяшканнях і ў прысутнасці музейнага работніка. Работа наведвальнікаў музеяў з музейнымі прадметамі, навукова-дапаможнымі і сыравіннымі матэрыяламі ў фондасховішчах музеяў не дапускаецца, за выключэннем выпадкаў, калі музейныя прадметы, навукова-дапаможныя і сыравінныя матэрыялы маюць вялікія памеры.
10. Наведвальнікі музеяў, якія атрымалі доступ да музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, павінны быць зарэгістраваны ў журнале рэгістрацыі наведвальнікаў музея і азнаёмлены з правіламі работы наведвальнікаў музеяў з музейнымі прадметамі, навукова-дапаможнымі і сыравіннымі матэрыяламі.
Правілы работы наведвальнікаў музеяў з музейнымі прадметамі, навукова-дапаможнымі і сыравіннымі матэрыяламі зацвярджаюцца кіраўніком музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або кіраўніком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей.
11. Выраб выяўленчай, друкаванай, сувенірнай і іншай тыражаванай прадукцыі і вытворчасць тавараў народнага спажывання з выкарыстаннем выяў музейных прадметаў, а таксама публiкацыя выяў музейных прадметаў ажыццяўляюцца толькі з дазволу музеяў.
12. Забараняецца выкарыстанне музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў ва ўмовах, якія ствараюць пагрозу іх захаванасці і (або) могуць прывесці да іх пашкоджання, страты або знішчэння.
13. Наведвальнікі музеяў, якія дапусцілі пашкоджанне, страту або знішчэнне музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, нясуць адказнасць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.
Артыкул 183. Экспазіцыя
1. Экспазіцыя – мэтанакіраваная і навукова абгрунтаваная сукупнасць музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў з уласнага музейнага фонду, музейных фондаў iншых музеяў і (або) прадметаў музейнага значэння, выстаўленых для агляду наведвальнікамі музея, якія арганізаваны кампазіцыйна, суправаджаюцца пісьмовым каментарыем, тэхнічна і мастацка аформлены і ў выніку ствараюць спецыфічны музейны вобраз пэўных прыродных і (або) грамадскіх з’яў згодна з профілем (профілямі) музея.
2. Пад класіфікацыяй экспазіцый разумеецца групоўка экспазіцый на аснове адзінства (агульнасці) іх прыкмет.
Экспазіцыі класіфікуюцца ў залежнасці ад тэматыкі (гістарычныя, мастацкія, літаратурныя, прыродазнаўчыя, архітэктурныя і іншыя), метаду арганізацыі (калекцыйныя, ансамблевыя, ілюстрацыйна-тэматычныя), а таксама могуць класіфікавацца па іншых крытэрыях, у тым ліку ў залежнасці ад іх мэт, задач, прызначэння.
3. У залежнасці ад часу экспанавання экспазіцыі падзяляюцца на пастаянныя і часовыя.
Артыкул 184. Стварэнне і адкрыццё пастаянных экспазіцый
1. Стварэнне пастаянных экспазiцый з’яўляецца вынiкам навукова-даследчай дзейнасці музея i адным з асноўных вiдаў музейнай дзейнасцi.
2. Этапамi стварэння пастаяннай экспазiцыi з’яўляюцца:
2.1. распрацоўка навукова-праектнай дакументацыi пастаяннай экспазiцыi, якая складаецца з навуковай канцэпцыi, абгрунтавання асноўнай iдэi, мэт i задач пастаяннай экспазiцыi, вызначэння шляхоў iх увасаблення, а таксама з тэматычнай структуры пастаяннай экспазiцыi, тэматыка-экспазiцыйнага плана i сцэнарыя пастаяннай экспазiцыi;
2.2. распрацоўка архiтэктурна-мастацкага рашэння пастаяннай экспазiцыi;
2.3. мантаж пастаяннай экспазiцыi.
3. Стварэнне пастаяннай экспазiцыi i распрацоўка навукова-праектнай дакументацыi пастаяннай экспазiцыi ажыццяўляюцца рабочай групай. Склад рабочай групы, яе кіраўнік, тэрміны пачатку і заканчэння работы па стварэнні пастаяннай экспазіцыі зацвярджаюцца кіраўніком музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або кіраўніком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей.
4. У музеях з абмежаваным штатам навуковых супрацоўнiкаў дапускаецца падрыхтоўка навукова-праектнай дакументацыi пастаяннай экспазiцыi музейнымi работнiкамi іншых музеяў або навуковымi работнiкамi навуковых устаноў на падставе грамадзянска-прававога дагавора.
5. Падрыхтаваная навукова-праектная дакументацыя пастаяннай экспазіцыі абмяркоўваецца на навукова-метадычным савеце музея i дасылаецца на рэцэнзаванне:
дзяржаўнымі музеямi раённага, гарадскога i сельскага падпарадкавання – у дзяржаўны музей абласнога падпарадкавання адпаведнага профiлю;
дзяржаўнымі музеямi абласнога (мiнскага гарадскога) падпарадкавання – у дзяржаўны музей рэспублiканскага падпарадкавання адпаведнага профiлю;
дзяржаўнымі музеямi рэспублiканскага падпарадкавання – у Мiнiстэрства культуры для разгляду на Рэспублiканскiм навукова-метадычным савеце па пытаннях музейнай справы;
дзяржаўнымі музеямi, якiя з’яўляюцца падраздзяленнямi юрыдычных асоб, – у дзяржаўны музей абласнога (мінскага гарадскога) або рэспублiканскага падпарадкавання адпаведнага профiлю;
прыватнымі музеямі – у дзяржаўны музей абласнога (мінскага гарадскога) падпарадкавання адпаведнага профiлю.
Рэцэнзаванне праводзіцца не пазней за дваццаць каляндарных дзён з дня атрымання навукова-праектнай дакументацыі пастаяннай экспазіцыі.
6. Архiтэктурна-мастацкае рашэнне пастаяннай экспазіцыі распрацоўваецца прафесiйнымi дызайнерамi i мастакамi, якiя знаходзяцца ў штаце музея, або адпаведнымi спецыялiстамi на падставе грамадзянска-прававога дагавора.
7. Навукова-праектная дакументацыя пастаяннай экспазіцыі не пазней за дваццаць каляндарных дзён з дня атрымання рэцэнзii i архiтэктурна-мастацкае рашэнне пастаяннай экспазiцыi зацвярджаюцца кiраўнiком музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або кіраўніком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей.
8. Зацверджаныя навукова-праектная дакументацыя i архiтэктурна-мастацкае рашэнне пастаяннай экспазіцыі з’яўляюцца падставай для заключэння адпаведных дагавораў на мантаж пастаяннай экспазiцыi.
9. Канструктыўныя змяненнi ў зацверджаныя навукова-праектную дакументацыю i архiтэктурна-мастацкае рашэнне пастаяннай экспазіцыі могуць быць унесены па рашэнні кiраўнiка музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або кіраўніка юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей, толькi пасля атрымання рэцэнзіі ў парадку, прадугледжаным пунктам 5 гэтага артыкула.
10. Адкрыццё пастаяннай экспазiцыi ажыццяўляецца пасля яе прыёму камiсiяй, створанай загадам заснавальнiка музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або кіраўніка юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей.
Артыкул 185. Стварэнне і адкрыццё часовых экспазіцый
1. Стварэнне часовых экспазіцый ажыццяўляецца навукова-экспазіцыйным, выставачным аддзелам музея або рабочай групай. Склад рабочай групы, яе кіраўнік, тэрміны пачатку і заканчэння работы па стварэнні часовай экспазіцыі зацвярджаюцца кіраўніком музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або кіраўніком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей.
2. Для стварэння часовай экспазіцыі музеямі распрацоўваецца наступная праектная дакументацыя:
2.1. сцэнарый часовай экспазіцыі або разгорнутая тэматычная структура (калі тэрмін экспанавання менш за трыццаць каляндарных дзён);
2.2. сцэнарый часовай экспазіцыі або разгорнутая тэматычная структура, а таксама архітэктурна-мастацкае рашэнне (калі тэрмін экспанавання трыццаць каляндарных дзён і больш).
3. Праектная дакументацыя часовай экспазіцыі, разлічанай на тэрмін экспанавання трыццаць каляндарных дзён і больш, або часовай экспазіцыі, якая рыхтуецца для экспанавання за межамі музея, разглядаецца на навукова-метадычным савеце музея (пры яго наяўнасці) і зацвярджаецца кіраўніком музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або кіраўніком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей.
4. Праектная дакументацыя часовай экспазіцыі, разлічанай на тэрмін экспанавання менш за трыццаць каляндарных дзён, зацвярджаецца кіраўніком музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або кіраўніком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей.
5. Адкрыццё часовай экспазіцыі ажыццяўляецца пасля яе прыёму камісіяй, створанай загадам кіраўніка музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або кіраўніка юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей.
Артыкул 186. Экскурсiйнае абслугоўванне наведвальнiкаў музеяў
1. Пад экскурсійным абслугоўваннем наведвальнiкаў музеяў разумеецца публічны паказ прадметаў музейнага значэння, музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, які суправаджаецца каментарыямі, прадастаўленнем інфармацыі аб іх.
2. Экскурсiйнае абслугоўванне наведвальнiкаў музеяў ажыццяўляецца музейнымі работнікамі, а таксама па ўзгадненні з кіраўніком музея экскурсаводамі і гідамі-перакладчыкамі, якія прайшлі прафесійную атэстацыю, якая пацвярджае іх кваліфікацыю, іншымі асобамі ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.
ГЛАВА 20
НАРОДНЫЯ МАСТАЦКІЯ РАМЁСТВЫ
Артыкул 187. Народныя мастацкія рамёствы. Вырабы народных мастацкіх рамёстваў
1. Народныя мастацкія рамёствы – напрамак культурнай дзейнасці па стварэнні і папулярызацыі вырабаў народных мастацкіх рамёстваў.
2. Вырабы народных мастацкіх рамёстваў – прадметы дэкаратыўнага і ўтылітарнага прызначэння, якія створаны ў адпаведнасці з традыцыямі народных мастацкіх рамёстваў з выкарыстаннем натуральных матэрыялаў і ручной працы, характарызуюцца нацыянальнай самабытнасцю і маюць мастацкую вартасць.
3. Пры стварэнні вырабаў народных мастацкіх рамёстваў дазваляецца:
3.1. творчае вар’іраванне, якое з’яўляецца адной з форм праявы народнай творчасці і асноўным метадам перадачы тыпавога ўзору вырабу народных мастацкіх рамёстваў, што прадугледжвае ўнясенне змяненняў і (або) дапаўненняў у кампазіцыйнае, колеравае, арнаментальнае, пластычнае і іншае мастацкае рашэнне вырабу, якія не прыводзяць да прынцыповых змяненняў традыцыйнага характару, зніжэння мастацкага ўзроўню і якасці вырабу народных мастацкіх рамёстваў;
3.2. выкарыстанне механізаванай працы ў падрыхтоўчых і дапаможных аперацыях.
4. Да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў могуць быць аднесены прадукцыя арганізацый народных мастацкіх рамёстваў, іншых юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і рамеснікаў, а таксама прадметы дэкаратыўнага і ўтылітарнага прызначэння, створаныя грамадзянамі.
Аднясенне прадукцыі арганізацый народных мастацкіх рамёстваў, іншых юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і рамеснікаў да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў праводзіцца экспертнай камісіяй па аднясенні прадукцыі да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў.
Аднясенне прадметаў дэкаратыўнага і ўтылітарнага прызначэння, створаных грамадзянамі, да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў праводзіцца экспертнай камісіяй па народных мастацкіх рамёствах.
5. Арганізацыі народных мастацкіх рамёстваў – арганізацыі культуры, якія займаюцца вытворчасцю вырабаў народных мастацкіх рамёстваў.
Артыкул 188. Правы грамадзян, якія займаюцца стварэннем вырабаў народных мастацкіх рамёстваў
Грамадзяне, якія займаюцца стварэннем вырабаў народных мастацкіх рамёстваў, маюць права:
ажыццяўляць творчую дзейнасць у адпаведнасцi са сваiмi патрэбнасцямі, інтарэсамі і творчымі здольнасцямi (магчымасцямі) як на прафесiйнай, так i на непрафесiйнай (аматарскай) аснове, у калектыве або індывідуальна;
на абарону сваёй дзейнасці і ахову сакрэтаў прафесійнага майстэрства;
выкарыстоўваць вынікі сваёй творчай дзейнасці;
ствараць новыя або ўступаць у дзеючыя грамадскія аб’яднанні ў сферы культуры, якія займаюцца пытаннямі народных мастацкіх рамёстваў;
вывозiць з Рэспублiкi Беларусь у мэтах экспанавання, iншых форм публiчнага паказу, а таксама на продаж вырабы народных мастацкіх рамёстваў у адпаведнасці з гэтым Кодэксам і іншымі актамі заканадаўства аб культуры, заканадаўствам аб знешнеэканамічнай дзейнасці, заканадаўствам аб мытным рэгуляванні, міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, міжнародна-прававымі актамі, якія складаюць нарматыўную прававую базу Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы і (або) права Еўразійскага эканамічнага саюза;
іншыя правы ў адпаведнасці з актамі заканадаўства.
Артыкул 189. Майстар народных мастацкіх рамёстваў. Статус народнага майстра
1. Майстар народных мастацкіх рамёстваў – грамадзянін, які стварае вырабы народных мастацкіх рамёстваў самастойна, у тым ліку ў рамках прадпрымальніцкай або рамесніцкай дзейнасці, або працуе на падставе працоўнага дагавора (кантракта), або ажыццяўляе дзейнасць на падставе грамадзянска-прававога дагавора ў арганізацыі культуры, іншай юрыдычнай асобе, індывідуальнага прадпрымальніка.
2. Творчая дзейнасць майстроў народных мастацкіх рамёстваў ажыццяўляецца ў наступных вiдах народных мастацкіх рамёстваў:
2.1. разьба па дрэве;
2.2. роспiс па дрэве, тканiне, шкле;
2.3. саломапляценне;
2.4. пляценне i вырабы з раслiнных матэрыялаў мясцовага паходжання (лазы, чароту, карэння, бяросты, дранкі, лыка i іншых матэрыялаў);
2.5. аплiкацыя i iнкрустацыя саломкай;
2.6. ткацтва на ручных i ткацкiх станках;
2.7. ткацтва, пляценне, вiццё паясоў;
2.8. вышыўка ручная;
2.9. карункапляценне i вязанне карункаў;
2.10. ганчарства;
2.11. выраб глiнянай цацкi;
2.12. кавальства;
2.13. бондарства;
2.14. выцiнанка;
2.15. выраб народных касцюмаў у мясцовых i рэгiянальных традыцыях з захаваннем традыцыйных тэхналогiй ткацтва, вышыўкi;
2.16. выраб сувенiрных этнаграфiчных лялек у народных касцюмах;
2.17. ручное мастацкае вязанне ў беларускiх народных традыцыях;
2.18. мастацкая апрацоўка скуры;
2.19. выраб уручную мастацкай мэблi з дрэва;
2.20. нiзанне бiсеру;
2.21. пiсанкарства (выраб велiкодных яек-пiсанак);
2.22. пернiкарства i выраб абраднага печыва (вясельныя караваi i іншае печыва);
2.23. iншыя вiды народных мастацкіх рамёстваў.
3. Майстру народных мастацкіх рамёстваў, вырабы якога характарызуюцца арганiчным увасабленнем калектыўнага мастацкага вопыту беларускага народа, маюць выразныя нацыянальную самабытнасць i мастацкую вартасць, надаецца статус народнага майстра.
4. Статус народнага майстра надаецца ў мэтах:
4.1. падтрымкі і развіцця народных мастацкіх рамёстваў, захавання творчай індывідуальнасці і самабытнасці майстроў народных мастацкіх рамёстваў;
4.2. папулярызацыі творчай дзейнасці майстроў народных мастацкіх рамёстваў;
4.3. захавання традыцыйных тэхналогiй стварэння вырабаў народных мастацкіх рамёстваў;
4.4. стварэння ўмоў для адраджэння, захавання і пераемнасці традыцый народных мастацкіх рамёстваў;
4.5. актывізацыі культурна-асветнай работы;
4.6. вызначэння прыярытэтаў у развіцці відаў народных мастацкіх рамёстваў.
5. Статус народнага майстра можа надавацца майстру народных мастацкіх рамёстваў, які:
5.1. з’яўляецца носьбітам этнічных традыцый, што ўвасабляе беларускую нацыянальную ментальнасць, пераемнікам і прадаўжальнікам традыцый народных мастацкіх рамёстваў;
5.2. пераняў майстэрства па адпаведным відзе народнага мастацкага рамяства або набыў яго самастойна ў працэсе творчай дзейнасцi;
5.3. у сваёй дзейнасці абапiраецца на мясцовыя традыцыі народных мастацкіх рамёстваў і творча iх развiвае, праяўляе творчыя здольнасцi да iндывiдуальнай iнтэрпрэтацыi;
5.4. прымае ўдзел у выстаўках, святах, конкурсах, фестывалях народнай творчасці і іншых культурных мерапрыемствах.
6. Статус народнага майстра можа быць нададзены грамадзяніну, які стварае творы выяўленчага мастацтва i мастацкая творчасць якога характарызуецца нацыянальнай самабытнасцю.
7. Хадайнiцтва аб наданнi статусу народнага майстра дасылаецца ў Мiнiстэрства культуры:
7.1. грамадскiм аб’яднаннем «Беларускi саюз майстроў народнай творчасцi» – у адносінах да майстроў народных мастацкіх рамёстваў, якія з’яўляюцца членамі гэтага грамадскага аб’яднання;
7.2. дзяржаўным вытворча-гандлёвым аб’яднаннем «Белмастацпромыслы» – у адносінах да майстроў народных мастацкіх рамёстваў, якія працуюць на падставе працоўнага дагавора (кантракта) або ажыццяўляюць дзейнасць на падставе грамадзянска-прававога дагавора ў арганізацыях, якія ўваходзяць у дзяржаўнае вытворча-гандлёвае аб’яднанне «Белмастацпромыслы»;
7.3. структурнымi падраздзяленнямi мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якiя ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, – у адносінах да іншых майстроў народных мастацкіх рамёстваў па выніках іх удзелу ў культурных мерапрыемствах.
8. Да хадайнiцтва аб наданнi статусу народнага майстра прыкладаюцца вырабы народных мастацкіх рамёстваў або iх фота-, вiдэаздымкi, слайды, даведка аб творчай дзейнасцi прэтэндэнта на наданне статусу народнага майстра, дакументы, якія пацвярджаюць наяўнасць у яго званняў, прэмій, іншых заахвочванняў за ўдзел у культурных мерапрыемствах, рэкамендацыi структурных падраздзяленняў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, якiя ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, абласных аддзяленняў грамадскага аб’яднання «Беларускi саюз майстроў народнай творчасцi».
9. Хадайнiцтва аб наданнi статусу народнага майстра разглядаецца экспертнай камісіяй па народных мастацкіх рамёствах не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня яго атрымання.
Па вынiках разгляду хадайнiцтва аб наданнi статусу народнага майстра экспертная камісія па народных мастацкіх рамёствах дае заключэнне аб наданнi (адмове ў наданні) статусу народнага майстра. На падставе заключэння аб наданнi статусу народнага майстра Мiнiстэрствам культуры выдаецца пасведчанне народнага майстра па форме, устаноўленай гэтым Міністэрствам.
10. Дзяржаўныя органы садзейнiчаюць стварэнню народнымі майстрамі вырабаў народных мастацкіх рамёстваў, перадачы iх прафесійнага майстэрства па адпаведным вiдзе народнага мастацкага рамяства, арганізацыі і правядзенню культурных мерапрыемстваў з удзелам народных майстроў.
Артыкул 190. Правы народнага майстра
1. Народны майстар мае права на:
1.1. экспанаванне i iншыя формы публiчнага паказу вырабаў народных мастацкіх рамёстваў;
1.2. заахвочванне за стварэнне і публiчнае выкарыстанне вырабаў народных мастацкіх рамёстваў;
1.3. набыццё i нарыхтоўку неабходных вiдаў сыравiны i матэрыялаў;
1.4. арэнду памяшканняў для выкарыстання iх у якасцi творчых майстэрняў у адпаведнасцi з актамі заканадаўства;
1.5. забеспячэнне ўмоў для ажыццяўлення творчай дзейнасцi ў адпаведнасцi з патрабаваннямi па ахове працы;
1.6. работу па працоўным або грамадзянска-прававым дагаворы;
1.7. перадачу свайго прафесійнага майстэрства па адпаведным відзе народнага мастацкага рамяства;
1.8. магчымасць мець вучняў у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі;
1.9. абарону свайго прафесiйнага гонару i годнасцi.
2. Народны майстар мае іншыя правы ў адпаведнасці з актамі заканадаўства.
Артыкул 191. Экспертная камісія па народных мастацкіх рамёствах
1. У мэтах падтрымкі і развіцця народных мастацкіх рамёстваў, адраджэння, захавання і пераемнасці традыцый народных мастацкіх рамёстваў, падтрымкі творчай дзейнасці майстроў народных мастацкіх рамёстваў пры Мiнiстэрстве культуры ствараецца экспертная камiсiя па народных мастацкіх рамёствах.
2. Экспертная камiсiя па народных мастацкіх рамёствах з’яўляецца пастаянна дзеючым органам, у склад якога могуць уваходзіць прадстаўнiкi дзяржаўных органаў, арганiзацый культуры, грамадскіх аб’яднанняў, мастакi, мастацтвазнаўцы, этнографы i iншыя спецыялiсты, дзейнасць якіх звязана з захаваннем культурнай спадчыны, забеспячэннем пераемнасці традыцый народных мастацкіх рамёстваў.
3. Экспертная камiсiя па народных мастацкіх рамёствах:
3.1. аказвае метадычную i экспертную дапамогу майстрам народных мастацкіх рамёстваў па пытаннях народных мастацкіх рамёстваў;
3.2. разглядае пытанні аднясення прадметаў дэкаратыўнага і ўтылітарнага прызначэння, створаных грамадзянамі, да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў;
3.3. ажыццяўляе ацэнку вырабаў народных мастацкіх рамёстваў на iх адпаведнасць традыцыям народных мастацкіх рамёстваў, падрыхтоўку прапаноў па павышэнні мастацкага ўзроўню i якасцi вырабаў народных мастацкіх рамёстваў;
3.4. садзейнiчае адраджэнню, захаванню і пераемнасці традыцый народных мастацкіх рамёстваў, папулярызацыі творчай дзейнасці майстроў народных мастацкіх рамёстваў, папулярызацыі і распаўсюджванню вырабаў народных мастацкіх рамёстваў;
3.5. садзейнiчае арганiзацыi творчай дзейнасцi майстроў народных мастацкіх рамёстваў, падтрымцы i захаванню іх творчай iндывiдуальнасцi і самабытнасцi, забеспячэнню высокага мастацкага ўзроўню i якасцi вырабаў народных мастацкіх рамёстваў, пашырэнню i абнаўленню iх асартыменту;
3.6. разглядае хадайнiцтвы аб наданнi майстрам народных мастацкіх рамёстваў статусу народнага майстра i дае заключэнні аб наданнi (адмове ў наданні) ім гэтага статусу;
3.7. ажыццяўляе падрыхтоўку прапаноў па актуальных пытаннях народных мастацкіх рамёстваў, метадычных распрацовак па стварэнні вырабаў народных мастацкіх рамёстваў i ўносіць iх на разгляд у Мiнiстэрства культуры, iншыя дзяржаўныя органы для прыняцця мер, накіраваных на падтрымку і развiццё народных мастацкіх рамёстваў.
4. Сваю дзейнасць экспертная камiсiя па народных мастацкіх рамёствах ажыццяўляе ва ўзаемадзеяннi з дзяржаўнымi органамi, навуковымi арганiзацыямi i арганiзацыямi культуры.
Артыкул 192. Арганізацыі народных мастацкіх рамёстваў
1. У мэтах стварэння, тыражавання i рэалiзацыi вырабаў народных мастацкіх рамёстваў, а таксама адраджэння, захавання і пераемнасці традыцый народных мастацкіх рамёстваў, задавальнення духоўных і эстэтычных патрэбнасцей грамадзян, удасканалення традыцыйных тэхналогiй стварэння вырабаў народных мастацкіх рамёстваў і прафесійнага майстэрства майстроў народных мастацкіх рамёстваў у Рэспублiцы Беларусь ствараюцца i дзейнiчаюць арганізацыі народных мастацкіх рамёстваў.
2. Арганізацыя народных мастацкіх рамёстваў захоўвае свой профіль незалежна ад змены ўласніка яе маёмасці.
3. У арганізацыі народных мастацкіх рамёстваў можа стварацца мастацкi савет.
Артыкул 193. Аднясенне прадукцыі арганізацый народных мастацкіх рамёстваў, іншых юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і рамеснікаў да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў
1. Аднясенне прадукцыі арганізацый народных мастацкіх рамёстваў, іншых юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і рамеснікаў да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў ажыццяўляецца экспертнай камісіяй па аднясенні прадукцыі да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў у мэтах адраджэння, захавання і пераемнасці традыцый народных мастацкіх рамёстваў.
2. Экспертная камісія па аднясенні прадукцыі да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў ствараецца Кіраўніцтвам справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пры дзяржаўным вытворча-гандлёвым аб’яднанні «Белмастацпромыслы».
3. Асноўнымі задачамі экспертнай камісіі па аднясенні прадукцыі да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў з’яўляюцца:
3.1. экспертыза прадукцыі арганізацый народных мастацкіх рамёстваў, іншых юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і рамеснікаў;
3.2. садзейнічанне творчаму развіццю арганізацый народных мастацкіх рамёстваў, іншых юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і рамеснікаў, забеспячэнне высокага мастацкага ўзроўню і якасці вырабаў народных мастацкіх рамёстваў, пашырэнне і абнаўленне іх асартыменту;
3.3. падтрымка і захаванне творчай індывідуальнасці і нацыянальнай самабытнасці майстроў народных мастацкіх рамёстваў.
4. Экспертная камісія па аднясенні прадукцыі да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў:
4.1. праводзіць экспертызу прадукцыі арганізацый народных мастацкіх рамёстваў, іншых юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і рамеснікаў;
4.2. прымае рашэнне аб аднясенні (неаднясенні) да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў прадукцыі арганізацый народных мастацкіх рамёстваў, іншых юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і рамеснікаў;
4.3. прадстаўляе ў дзяржаўнае вытворча-гандлёвае аб’яднанне «Белмастацпромыслы» рашэнне аб аднясенні прадукцыі арганізацый народных мастацкіх рамёстваў, іншых юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і рамеснікаў да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў;
4.4. садзейнічае забеспячэнню высокага мастацкага ўзроўню і якасці вырабаў народных мастацкіх рамёстваў, пашырэнню і абнаўленню іх асартыменту;
4.5. ажыццяўляе падрыхтоўку прапаноў па пытаннях народных мастацкіх рамёстваў, заахвочванні майстроў народных мастацкіх рамёстваў за стварэнне высокамастацкіх вырабаў народных мастацкіх рамёстваў;
4.6. садзейнічае падтрымцы і развіццю народных мастацкіх рамёстваў, адраджэнню, захаванню і пераемнасці традыцый народных мастацкіх рамёстваў;
4.7. садзейнічае ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі дзяржаўнай падтрымцы арганізацый народных мастацкіх рамёстваў, іншых юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і рамеснікаў;
4.8. аказвае метадычную і экспертную дапамогу арганізацыям народных мастацкіх рамёстваў, іншым юрыдычным асобам, індывідуальным прадпрымальнікам і рамеснікам;
4.9. кансультуе па пытаннях мастацка-стылявой адметнасці вырабаў народных мастацкіх рамёстваў;
4.10. ажыццяўляе падрыхтоўку прапаноў па ўдасканаленні традыцыйных тэхналогій вытворчасці вырабаў народных мастацкіх рамёстваў, павышэнні якасці і развіцці мастацка-стылявой адметнасці вырабаў народных мастацкіх рамёстваў, аб мэтазгоднасці вытворчасці асобных відаў вырабаў народных мастацкіх рамёстваў.
5. Склад экспертнай камісіі па аднясенні прадукцыі да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў зацвярджаецца Кіраўніцтвам справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Экспертная камiсiя па аднясенні прадукцыі да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў дзейнічае на падставе рэгламенту, зацверджанага Кіраўніцтвам справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 194. Падтрымка арганізацый народных мастацкіх рамёстваў, іншых юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і рамеснікаў
1. Падтрымка арганізацый народных мастацкіх рамёстваў, іншых юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і рамеснікаў ажыццяўляецца дзяржаўнымі органамі для забеспячэння магчымасцей выканання ўказанымі асобамі творчых і (або) вытворчых задач.
2. Падтрымка арганізацый народных мастацкіх рамёстваў, іншых юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і рамеснікаў ажыццяўляецца шляхам:
2.1. стварэння ўмоў для выкарыстання імі фiнансавых, матэрыяльна-тэхнiчных i iнфармацыйных рэсурсаў, а таксама навукова-тэхнiчных распрацовак i традыцыйных тэхналогiй вытворчасці вырабаў народных мастацкіх рамёстваў;
2.2. садзейнiчання іх знешнеэканамiчнай i iншай звязанай з ёю дзейнасцi, уключаючы пашырэнне i развiццё гандлёвых, навукова-тэхнiчных, вытворчых i iнфармацыйных сувязей, удзел у мiжнародных выстаўках i кiрмашах;
2.3. арганiзацыi падрыхтоўкi, перападрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi іх кадраў.
3. Дзяржаўныя органы распрацоўваюць i ажыццяўляюць комплекс мерапрыемстваў па садзейнiчанні ў забеспячэннi арганізацый народных мастацкіх рамёстваў, іншых юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і рамеснікаў абсталяваннем i сучаснымi тэхналогiямi для падрыхтоўчых працэсаў i арганiзацыi вытворчасцi.
4. У мэтах садзейнічання развіццю вытворчасці вырабаў народных мастацкіх рамёстваў дзяржаўныя органы ў адпаведнасці з актамі заканадаўства прадастаўляюць арганізацыям народных мастацкіх рамёстваў, іншым юрыдычным асобам, індывідуальным прадпрымальнікам і рамеснікам абсталяванне, вытворчыя i службовыя памяшканні, iншую маёмасць, якая знаходзiцца ў дзяржаўнай уласнасцi.
Артыкул 195. Цэнтр (дом) рамёстваў
1. Цэнтр (дом) рамёстваў – арганізацыя культуры або падраздзяленне юрыдычнай асобы, якія ажыццяўляюць дзейнасць па адраджэнні, захаванні і пераемнасці мясцовых традыцый народных мастацкіх рамёстваў, папулярызацыі дзейнасці па стварэнні вырабаў народных мастацкіх рамёстваў.
2. Задачамі цэнтра (дома) рамёстваў з’яўляюцца:
2.1. падтрымка i стварэнне ўмоў для ажыццяўлення творчай дзейнасці майстроў народных мастацкіх рамёстваў;
2.2. далучэнне насельнiцтва да дзейнасці па стварэнні вырабаў народных мастацкіх рамёстваў;
2.3. адраджэнне мясцовых традыцыйных тэхналогiй стварэння вырабаў народных мастацкіх рамёстваў i распрацоўка новых тэхналогiй.
3. Цэнтр (дом) рамёстваў:
3.1. праводзіць работу па выяўленні мясцовых традыцый народных мастацкіх рамёстваў;
3.2. ажыццяўляе збор і забяспечвае захаванне вырабаў народных мастацкіх рамёстваў;
3.3. стварае клубныя фарміраванні i забяспечвае іх дзейнасць па вiдах народных мастацкіх рамёстваў;
3.4. аказвае садзейнічанне ў арганізацыі семінараў, майстар-класаў і іншых мерапрыемстваў з удзелам майстроў народных мастацкіх рамёстваў;
3.5. арганізоўвае дзейнасць па аб’яднанні майстроў народных мастацкіх рамёстваў і каардынацыі іх творчай дзейнасці;
3.6. арганiзоўвае і ўдзельнічае ў выстаўках, кiрмашах, святах народнага мастацтва і іншых культурных мерапрыемствах;
3.7. супрацоўнiчае з іншымі арганiзацыямi культуры, у тым ліку замежнымi;
3.8. выконвае іншыя функцыі, звязаныя з адраджэннем, захаваннем і пераемнасцю мясцовых традыцый народных мастацкіх рамёстваў, папулярызацыяй дзейнасці па стварэнні вырабаў народных мастацкіх рамёстваў.
4. У структуру цэнтра (дома) рамёстваў у якасці падраздзяленняў могуць уваходзіць выставачныя залы па продажы вырабаў народных мастацкіх рамёстваў, iнфармацыйныя цэнтры, фона-, фота-, кiна-, вiдэаархiвы i iншыя падраздзяленнi.
5. У цэнтры (доме) рамёстваў могуць стварацца каардынацыйны савет, мастацкi савет.
Артыкул 196. Забеспячэнне адраджэння, захавання і пераемнасці традыцый народных мастацкіх рамёстваў
Забеспячэнне адраджэння, захавання і пераемнасці традыцый народных мастацкіх рамёстваў ажыццяўляецца шляхам:
перадачы народнымі майстрамі свайго прафесійнага майстэрства па адпаведным відзе народнага мастацкага рамяства ў мэтах захавання аўтэнтычнасці традыцый народных мастацкіх рамёстваў;
знаёмства з нарoднымі мастацкімі рамёствамі, традыцыйнымі тэхналогіямі стварэння вырабаў нарoдных мастацкіх рамёстваў пры атрыманні дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі;
атрымання прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі і дадатковай адукацыі дарослых;
набыцця ведаў, уменняў і навыкаў па стварэнні вырабаў нарoдных мастацкіх рамёстваў самастoйна, у тым ліку ў цэнтрах (дамах) рамёстваў.
Артыкул 197. Папулярызацыя і распаўсюджванне вырабаў народных мастацкіх рамёстваў
1. Дзяржаўныя органы, арганізацыі народных мастацкіх рамёстваў, іншыя юрыдычныя асобы, у тым ліку грамадскiя аб’яднаннi ў сферы культуры, якія займаюцца пытаннямі народных мастацкіх рамёстваў, індывідуальныя прадпрымальнікі, рамеснікі сумесна з зацiкаўленымi асобамі садзейнiчаюць папулярызацыi i распаўсюджванню вырабаў народных мастацкіх рамёстваў з дапамогай сродкаў масавай iнфармацыi, праз рэкламна-выдавецкую дзейнасць, шляхам правядзення выставак, кiрмашоў, аўкцыёнаў, дэманстрацыi вырабаў народных мастацкіх рамёстваў, устанаўлення заахвочванняў, а таксама iншымi спосабамi.
2. У мэтах падтрымкі і развіцця народных мастацкіх рамёстваў, адраджэння, захавання і пераемнасці традыцый народных мастацкіх рамёстваў, папулярызацыі дзейнасці па стварэнні вырабаў нарoдных мастацкіх рамёстваў праводзяцца выстаўкi вырабаў народных мастацкіх рамёстваў.
3. У мэтах збірання, захоўвання, вывучэння i папулярызацыі вырабаў народных мастацкіх рамёстваў могуць стварацца музеі ў адпаведнасці з гэтым Кодэксам і іншымі актамі заканадаўства.
4. Дзяржаўныя органы садзейнiчаюць папулярызацыі і распаўсюджванню вырабаў народных мастацкіх рамёстваў за межамі Рэспублiкi Беларусь. З гэтай мэтай у памяшканнях дыпламатычных прадстаўнiцтваў i консульскiх устаноў Рэспублiкi Беларусь дэманструюцца вырабы народных мастацкіх рамёстваў.
5. У мэтах стымулявання правядзення навуковых даследаванняў, якія датычаць народных мастацкіх рамёстваў, падтрымкі майстроў народных мастацкіх рамёстваў, а таксама таленавітай моладзi, якая займаецца стварэннем вырабаў народных мастацкіх рамёстваў, дзяржаўныя органы ўстанаўлiваюць заахвочванні.
ГЛАВА 21
КІНЕМАТАГРАФІЧНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Артыкул 198. Кінематаграфія
Кінематаграфія – сукупнасць творчых, вытворчых, навуковых, тэхналагічных, тэхнічных, адукацыйных, інфармацыйных, асветніцкіх і іншых працэсаў, накіраваных на вытворчасць, паказ і распаўсюджванне фільмаў.
Артыкул 199. Работнік кінематаграфіі
Работнік кінематаграфіі – работнік культуры або творчы работнік, якія ажыццяўляюць кінематаграфічную дзейнасць.
Артыкул 200. Кінематаграфічная дзейнасць
1. Кінематаграфічная дзейнасць – напрамак культурнай дзейнасці па вытворчасці, паказе і распаўсюджванні фільмаў.
2. Вытворчасць фільма – стварэнне фільма шляхам увасаблення творчай задумы на тэхналагічнай аснове кінематаграфіі.
3. Паказ фільма – дэманстрацыя (публічнае выкананне) фільма, якая ажыццяўляецца ў кіназалах або іншых спецыяльна абсталяваных памяшканнях (месцах), а таксама па тэлебачанні, праз глабальную камп’ютарную сетку Інтэрнэт або іншымі тэхнічнымі спосабамі.
4. Распаўсюджванне фільма – продаж, прадастаўленне ў пракат арыгінала або копіі фільма юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам для паказу фільма і (або) прадастаўленне (перадача) правоў на фільм.
Артыкул 201. Арганізацыя кінематаграфіі. Віды арганізацый кінематаграфіі
1. Арганізацыя кінематаграфіі – арганізацыя культуры, якая ажыццяўляе вытворчасць, паказ і (або) распаўсюджванне фільмаў.
2. Віды арганізацый кінематаграфіі:
2.1. кінавытворчыя – арганізацыі кінематаграфіі, асноўным відам дзейнасці якіх з’яўляецца вытворчасць фільмаў;
2.2. кінавідовішчныя – арганізацыі кінематаграфіі, асноўным відам дзейнасці якіх з’яўляецца паказ фільмаў;
2.3. кінапракатныя – арганізацыі кінематаграфіі, асноўным відам дзейнасці якіх з’яўляецца распаўсюджванне фільмаў.
Артыкул 202. Падтрымка кінематаграфіі
Падтрымка кінематаграфіі ажыццяўляецца шляхам:
размяшчэння сацыяльна-творчых заказаў;
фінансавання вытворчасці фільмаў з рэспубліканскага бюджэту з улікам дыферэнцыраванага падыходу;
садзейнічання папулярызацыі нацыянальных фільмаў, іншых фільмаў, якія маюць важнае сацыяльна-культурнае значэнне;
арганізацыі правядзення кінематаграфічных мерапрыемстваў і ўдзелу ў такіх мерапрыемствах;
стымулявання паказу арганізацыямі кінематаграфіі лепшых узораў беларускага кінамастацтва, якія маюць важнае сацыяльна-культурнае значэнне;
стварэння ўмоў для паказу фільмаў для малазабяспечаных грамадзян, у сельскіх населеных пунктах, пасёлках гарадскога тыпу, гарадах раённага і абласнога падпарадкавання;
рэалізацыі творчых, адукацыйных і іншых праграм;
падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі работнікаў кінематаграфіі;
устанаўлення іншых мер падтрымкі.
Артыкул 203. Фільм
1. Фільм – аўдыявізуальны твор, які створаны шляхам увасаблення творчай задумы ў адпаведнасці з літаратурным сцэнарыем, складаецца з зафіксаваных на матэрыяльных носьбітах інфармацыі і паслядоўна злучаных у тэматычнае цэлае выяў (кадраў) з суправаджэннем або без суправаджэння іх гукам і прызначаны для ўспрымання з дапамогай адпаведных тэхнічных прылад.
2. Фільм можа быць створаны ў ігравой, неігравой, анімацыйнай або змешанай формах.
Фільм у ігравой форме – фільм, які ствараецца пры дапамозе акцёрскай ігры.
Фільм у неігравой форме – фільм, які ствараецца шляхам здымкі рэальных падзей і людзей.
Фільм у анімацыйнай форме – фільм, які ствараецца метадам пакадравай здымкі паслядоўных фаз руху маляваных і (або) аб’ёмных аб’ектаў.
Фільм у змешанай форме – фільм, у якім адначасова могуць выкарыстоўвацца элементы фільмаў у ігравой, неігравой і (або) анімацыйнай формах.
3. Зыходнымі матэрыяламі фільма з’яўляюцца матэрыяльныя носьбіты інфармацыі, неабходныя для захавання і (або) тыражавання фільма.
Артыкул 204. Вытворчасць фільмаў
1. Вытворчасць фільма ажыццяўляецца на падставе камплекта дакументаў (кінапраекта).
Вытворчасць фільма ажыццяўляецца, як правіла, здымачнай групай – часовым калектывам, які складаецца з творчых работнікаў і іншых грамадзян і фарміруецца вытворцам фільма (прадзюсарам) у мэтах вытворчасці фільма. Склад удзельнікаў здымачнай групы ўказваецца ў выхадных дадзеных (цітрах).
2. Вытворца фільма (прадзюсар) – юрыдычная асоба, грамадзянін, у тым ліку індывідуальны прадпрымальнік, якія забяспечваюць фінансаванне і вытворчасць фільма.
Вытворца фільма (прадзюсар) мае права самастойна вызначаць крыніцы фінансавання, выбіраць тэхналагічную базу і тэхнічныя сродкі пры вытворчасці фільма, за выключэннем выпадкаў вытворчасці нацыянальных фільмаў, іншых фільмаў, якія маюць важнае сацыяльна-культурнае значэнне і вытворчасць якіх поўнасцю або часткова фінансуецца з рэспубліканскага бюджэту.
Вытворца фільма (прадзюсар) мае права пры любым выкарыстанні фільма ўказваць сваё імя (найменне) або патрабаваць яго ўказання.
3. Пры вытворчасці фільмаў на прафесійнай аснове павінны выконвацца патрабаванні тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі, якія вызначаюць тэхнічную якасць тэхналагічных працэсаў і парадак іх ажыццяўлення.
4. У выпадку сумеснай вытворчасці фільма двума і больш вытворцамі (прадзюсарамі) дагавор аб сумеснай вытворчасці фільма павінен утрымліваць гарантыі кожнаму вытворцу (прадзюсару) на сумеснае валоданне зыходнымі матэрыяламі фільма і доступ да іх, за выключэннем выпадкаў вытворчасці нацыянальных фільмаў, іншых фільмаў, якія маюць важнае сацыяльна-культурнае значэнне і вытворчасць якіх поўнасцю або часткова фінансуецца з рэспубліканскага бюджэту.
5. Адносіны, якія ўзнікаюць у сувязі з вытворчасцю фільма як аб’екта аўтарскага права, рэгулююцца заканадаўствам аб аўтарскім праве і сумежных правах.
Артыкул 205. Нацыянальныя фільмы, іншыя фільмы, якія маюць важнае сацыяльна-культурнае значэнне
1. Да нацыянальных фільмаў адносяцца фільмы, якія адлюстроўваюць найважнейшыя падзеі нацыянальнай гісторыі і культуры, сучаснага жыцця Рэспублікі Беларусь, прысвечаны агульначалавечым гуманітарным, сацыяльным і маральным праблемам, падзеям сусветнай гісторыі, якія маюць важнае сацыяльна-культурнае значэнне для Рэспублікі Беларусь.
2. Да іншых фільмаў, якія маюць важнае сацыяльна-культурнае значэнне, адносяцца фільмы, якія адлюстроўваюць падзеі нацыянальнай гісторыі і культуры, сучаснага жыцця Рэспублікі Беларусь або дасягненні сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, фільмы для дзяцей і моладзі, фільмы – партрэты знакамітых асоб, фільмы – экранізацыі твораў беларускай і замежнай літаратуры, а таксама фільмы гісторыка-патрыятычнай, сацыяльнай і экалагічнай тэматыкі.
3. Памеры і ўмовы фінансавання з рэспубліканскага бюджэту вытворчасці нацыянальных фільмаў, іншых фільмаў, якія маюць важнае сацыяльна-культурнае значэнне, устанаўліваюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
4. Першачарговы паказ нацыянальных фільмаў, іншых фільмаў, якія маюць важнае сацыяльна-культурнае значэнне, вытворчасць якіх поўнасцю або часткова фінансавалася з рэспубліканскага бюджэту, ажыццяўляецца ў Рэспубліцы Беларусь.
5. Зыходныя матэрыялы нацыянальных фільмаў, іншых фільмаў, якія маюць важнае сацыяльна-культурнае значэнне, вытворчасць якіх поўнасцю або часткова фінансавалася з рэспубліканскага бюджэту, перадаюцца на захоўванне ва ўстанову «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» у парадку, устаноўленым заканадаўствам аб архівах і справаводстве.
Артыкул 206. Паказ і распаўсюджванне фільмаў
1. На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь паказ і распаўсюджванне фільмаў ажыццяўляюцца іх праваўладальнікамі.
2. У Рэспубліцы Беларусь забараняецца паказ фільмаў, звесткі аб якіх не ўключаны ў Дзяржаўны рэгістр фільмаў.
3. Паказ фільмаў у кіназалах, іншых спецыяльна абсталяваных памяшканнях (месцах), аснашчаных кінаабсталяваннем, можа ажыццяўляцца толькі пасля атрымання ў парадку, устаноўленым Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, дазволу на эксплуатацыю гэтых кіназалаў, іншых спецыяльна абсталяваных памяшканняў (месцаў) і абсталявання.
4. Адносіны, якія ўзнікаюць у сувязі з аказаннем паслуг па паказе фільмаў, рэгулююцца заканадаўствам аб абароне правоў спажыўцоў.
5. Адносіны, якія ўзнікаюць у сувязі з паказам і распаўсюджваннем фільма як аб’екта аўтарскага права, рэгулююцца заканадаўствам аб аўтарскім праве і сумежных правах.
Артыкул 207. Класіфікацыя фільмаў
1. Фільмы, прызначаныя для паказу на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, падлягаюць класіфікацыі.
2. Класіфікацыя фільма ўяўляе сабой аднясенне фільма ў залежнасці ад яго тэматыкі, жанру, зместу і мастацкага афармлення да пэўнай узроставай катэгорыі.
3. Класіфікацыю фільма ажыццяўляе Міністэрства культуры або юрыдычная асоба, ім упаўнаважаная, у адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах.
4. На класіфікацыю фільм прадстаўляецца яго праваўладальнікам у выпадку адсутнасці звестак аб фільме ў Дзяржаўным рэгістры фільмаў.
Пры неабходнасці праваўладальнік павінен забяспечыць работнікам Міністэрства культуры або юрыдычнай асобы, ім упаўнаважанай, умовы для прагляду фільма.
5. Пасля прагляду фільмы, якія ўтрымліваюць:
элементы эротыкі, насілля і жорсткасці, накіроўваюцца Міністэрствам культуры або юрыдычнай асобай, ім упаўнаважанай, у Рэспубліканскую экспертную камісію па прадухіленні прапаганды парнаграфіі, насілля і жорсткасці для атрымання экспертнага заключэння;
заклікі да экстрэмізму (экстрэмісцкай дзейнасці), накіроўваюцца Міністэрствам культуры або юрыдычнай асобай, ім упаўнаважанай, у Рэспубліканскую экспертную камісію па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) у ёй прыкмет праяўлення экстрэмізму для атрымання экспертнага заключэння.
Пры неабходнасці для экспертнай ацэнкі фільма Міністэрствам культуры або юрыдычнай асобай, ім упаўнаважанай, могуць запрашацца асобы, кампетэнтныя ў пэўнай галіне ведаў.
6. Фільм можа быць аднесены да наступных узроставых катэгорый:
«0» – без узроставых абмежаванняў;
«6+» – фільм, дазволены для паказу гледачам, якія дасягнулі ўзросту шасці гадоў;
«12+» – фільм, дазволены для паказу гледачам, якія дасягнулі ўзросту дванаццаці гадоў;
«16+» – фільм, дазволены для паказу гледачам, якія дасягнулі ўзросту шаснаццаці гадоў;
«18+» – фільм, дазволены для паказу гледачам, якія дасягнулі ўзросту васямнаццаці гадоў. Паказ фільмаў гэтай узроставай катэгорыі па тэлебачанні з шасці да дваццаці чатырох гадзін забараняецца.
7. Па выніках прагляду фільма і разгляду экспертных заключэнняў Рэспубліканскай экспертнай камісіі па прадухіленні прапаганды парнаграфіі, насілля і жорсткасці і Рэспубліканскай экспертнай камісіі па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) у ёй прыкмет праяўлення экстрэмізму (пры іх наяўнасці) Міністэрствам культуры або юрыдычнай асобай, ім упаўнаважанай, прымаецца рашэнне аб класіфікацыі фільма.
Міністэрствам культуры або юрыдычнай асобай, ім упаўнаважанай, прымаецца рашэнне аб адмове ў класіфікацыі фільма ў выпадках выяўлення ў фільме элементаў парнаграфіі, прапаганды насілля і жорсткасці і (або) прыкмет праяўлення экстрэмізму.
8. Знак узроставай катэгорыі фільма ўказваецца ва ўсіх выпадках выкарыстання фільма (у тым ліку пры трансляцыі па тэлебачанні) і яго рэкламы (буклеты, запрашальныя білеты, лістоўкі, аб’явы і іншае), а таксама на ўпакоўцы матэрыяльных носьбітаў экзэмпляраў фільма.
9. Па выніках класіфікацыі фільма звесткі аб фільме не пазней за пяць каляндарных дзён з дня прыняцця рашэння аб класіфікацыі фільма ўключаюцца ў Дзяржаўны рэгістр фільмаў.
10. Рашэнне аб адмове ў класіфікацыі фільма можа быць абскарджана ў вышэйстаячую арганізацыю і (або) у суд.
Артыкул 208. Дзяржаўны рэгістр фільмаў
1. Дзяржаўны рэгістр фільмаў змяшчае звесткі аб фільмах, у адносінах да якіх прынята рашэнне аб класіфікацыі, і іх узроставай катэгорыі, у тым ліку звесткі аб рэгістрацыі фільмаў, што ажыццяўлялася да ўступлення ў сілу гэтага Кодэкса, звесткі аб экспертных заключэннях Рэспубліканскай экспертнай камісіі па прадухіленні прапаганды парнаграфіі, насілля і жорсткасці і Рэспубліканскай экспертнай камісіі па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) у ёй прыкмет праяўлення экстрэмізму (пры іх наяўнасці).
2. Фарміруе і вядзе Дзяржаўны рэгістр фільмаў Міністэрства культуры або юрыдычная асоба, ім упаўнаважаная.
3. Звесткі, якія змяшчаюцца ў Дзяржаўным рэгістры фільмаў, з’яўляюцца адкрытымі і размяшчаюцца на афіцыйным сайце Міністэрства культуры ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт.
ГЛАВА 22
КУЛЬТУРНЫЯ МЕРАПРЫЕМСТВЫ
Артыкул 209. Культурныя мерапрыемствы, іх віды. Правядзенне культурных мерапрыемстваў
1. Культурнае мерапрыемства – мерапрыемства па публічных стварэнні, выкананні, паказе, распаўсюджванні i (або) папулярызацыі вынiкаў творчай дзейнасцi, а таксама па публічным паказе (паказе), распаўсюджванні i (або) папулярызацыі культурных каштоўнасцей.
2. Да культурных мерапрыемстваў адносяцца культурна-вiдовiшчнае мерапрыемства, кінематаграфічнае мерапрыемства, фестываль, конкурс, выстаўка, агляд, майстар-клас, канферэнцыя, пленэр, семінар, форум, акцыя і іншыя мерапрыемствы.
3. Па ўзроўні правядзення і складзе ўдзельнікаў культурныя мерапрыемствы могуць быць:
3.1. міжнароднымі, удзельнікамі якіх з’яўляюцца прадстаўнікі Рэспублікі Беларусь і адной або некалькіх замежных краін;
3.2. рэспубліканскімі, удзельнікамі якіх з’яўляюцца прадстаўнікі ўсіх або большасці абласцей і горада Мінска і на якія могуць быць запрошаны прадстаўнікі замежных краін;
3.3. рэгіянальнымі, удзельнікамі якіх з’яўляюцца прадстаўнікі аднаго або некалькіх раёнаў (гарадоў), абласцей і на якія могуць быць запрошаны прадстаўнікі іншых раёнаў (гарадоў), абласцей, замежных краін.
4. Правядзенне культурных мерапрыемстваў у спецыяльна не прызначаных для гэтай мэты месцах пад адкрытым небам або ў памяшканнях ажыццяўляецца з улікам заканадаўства аб масавых мерапрыемствах.
5. Пералік і парадак правядзення асобных цэнтралізаваных культурных мерапрыемстваў устанаўліваюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Да цэнтралізаваных культурных мерапрыемстваў адносяцца культурныя мерапрыемствы, якія праводзяцца па рашэнні дзяржаўных органаў і поўнасцю або часткова фінансуюцца з рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў.
6. Забараняецца правядзенне культурных мерапрыемстваў у выпадках, прадугледжаных пунктам 1 артыкула 81 гэтага Кодэкса, а таксама ў іншых выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі.
Артыкул 210. Арганізатар культурнага мерапрыемства
1. Арганізатар культурнага мерапрыемства – суб’ект культурнай дзейнасці, па рашэнні якога праводзіцца культурнае мерапрыемства і (або) які ажыццяўляе арганізацыйнае, фінансавае і іншае забеспячэнне арганізацыі і правядзення культурнага мерапрыемства.
2. Арганізатарамі культурнага мерапрыемства могуць з’яўляцца адзін або некалькі суб’ектаў культурнай дзейнасці.
3. Арганізатар культурнага мерапрыемства абавязаны ў парадку і ў адпаведнасці з крытэрыямі, устаноўленымі Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, прысвоіць знак узроставай катэгорыі інфармацыйнай прадукцыі, якая будзе распаўсюджвацца пры дапамозе культурнага мерапрыемства.
4. Арганізатар культурнага мерапрыемства пры неабходнасці:
4.1. зацвярджае парадак арганізацыі і правядзення культурнага мерапрыемства, каштарыс выдаткаў на арганізацыю і правядзенне культурнага мерапрыемства;
4.2. прымае рашэнне аб стварэнні арганізацыйнага камітэта і зацвярджае яго склад;
4.3. вызначае колькасць запрашальных білетаў на наведванне культурнага мерапрыемства;
4.4. вырашае іншыя пытанні па арганізацыі і правядзенні культурнага мерапрыемства, у тым ліку прадугледжаныя пунктам 3 артыкула 211 гэтага Кодэкса, пры адсутнасці арганізацыйнага камітэта.
5. Арганізатар культурнага мерапрыемства мае права дэлегаваць асобныя паўнамоцтвы па арганізацыі і правядзенні культурнага мерапрыемства арганізацыйнаму камітэту.
6. Арганізатар культурнага мерапрыемства нясе адказнасць за адпаведнасць культурнага мерапрыемства патрабаванням гэтага Кодэкса і іншых актаў заканадаўства.
Артыкул 211. Арганізацыйны камітэт
1. Для кіраўніцтва арганізацыяй і правядзеннем культурнага мерапрыемства можа стварацца арганізацыйны камітэт.
2. Склад арганізацыйнага камітэта фарміруецца з прадстаўнікоў арганізатара культурнага мерапрыемства, юрыдычных асоб, грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, якія прымаюць удзел у арганізацыі і правядзенні культурнага мерапрыемства.
Члены арганізацыйнага камітэта ажыццяўляюць свае паўнамоцтвы на грамадскіх пачатках.
3. Арганізацыйны камітэт пры неабходнасці:
3.1. стварае дырэкцыю культурнага мерапрыемства;
3.2. разглядае і зацвярджае спіс удзельнікаў культурнага мерапрыемства, у тым ліку асоб, якія ўдзельнічаюць у конкурсе ў якасці канкурсантаў, сімволіку культурнага мерапрыемства, узоры ўзнагарод, іншую атрыбутыку, план мерапрыемстваў па арганізацыі і правядзенні культурнага мерапрыемства, праграму культурнага мерапрыемства, калі іншае не прадугледжана гэтым Кодэксам;
3.3. зацвярджае склад журы (экспертнай камісіі), віды заахвочванняў удзельнікаў культурнага мерапрыемства;
3.4. ажыццяўляе ўзаемадзеянне з суб’ектамі культурнай дзейнасці, іншымі юрыдычнымі асобамі па пытаннях арганізацыі і правядзення культурнага мерапрыемства і яго асвятлення ў сродках масавай інфармацыі;
3.5. вызначае віды і формы інфармацыйна-рэкламнай падтрымкі культурнага мерапрыемства, памер заявачнага ўзносу;
3.6. уносіць на разгляд арганізатара культурнага мерапрыемства прапановы па каштарысе выдаткаў на арганізацыю і правядзенне культурнага мерапрыемства, колькасці запрашальных білетаў на наведванне культурнага мерапрыемства, відах заахвочванняў удзельнікаў культурнага мерапрыемства;
3.7. вырашае іншыя пытанні па арганізацыі і правядзенні культурнага мерапрыемства.
Артыкул 212. Удзельнікі культурнага мерапрыемства
Удзельнікамі культурнага мерапрыемства могуць з’яўляцца:
калектывы мастацкай творчасці, асобныя выканаўцы, іншыя творчыя работнікі, асобы, якія іх суправаджаюць, работнікі культуры;
члены арганізацыйнага камітэта, журы (экспертнай камісіі);
асобы, якія ўдзельнічаюць у культурным мерапрыемстве ў якасці канкурсантаў;
прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі;
госці культурнага мерапрыемства (асобы, якія маюць афіцыйнае запрашэнне ад арганізатара культурнага мерапрыемства або арганізацыйнага камітэта);
іншыя асобы, якія ўдзельнічаюць у арганізацыі і правядзенні культурнага мерапрыемства або забяспечваюць удзел калектываў мастацкай творчасці, асобных выканаўцаў і іншых творчых работнікаў у культурным мерапрыемстве.
Артыкул 213. Культурна-відовішчнае мерапрыемства
1. Культурна-вiдовiшчнае мерапрыемства – культурнае мерапрыемства па публічным выкананні вынікаў творчай дзейнасці калектывамі мастацкай творчасці і (або) асобнымі выканаўцамі.
Да культурна-відовішчных мерапрыемстваў адносяцца спектакль, канцэрт, прадстаўленне, іншыя культурныя мерапрыемствы.
2. Арганізатарамі культурна-відовішчных мерапрыемстваў з’яўляюцца юрыдычныя асобы Рэспублікі Беларусь, індывідуальныя прадпрымальнікі, зарэгістраваныя ў Рэспубліцы Беларусь, замежныя грамадзяне, асобы без грамадзянства, замежныя і міжнародныя арганізацыі, у тым ліку якія не з’яўляюцца юрыдычнымі асобамі, якія ажыццяўляюць дзейнасць па правядзенні культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў, калі іншае не прадугледжана Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
3. Праграма культурна-відовішчнага мерапрыемства – зацверджаны арганізатарам культурна-відовішчнага мерапрыемства дакумент, які ўтрымлівае інфармацыю аб культурна-відовішчным мерапрыемстве, у тым ліку яго найменне, інфармацыю аб месцы і часе (тэрмінах) яго правядзення, праектнай умяшчальнасці сцэнічнай пляцоўкі (пры адсутнасці – мяркуемай колькасці гледачоў), на якой плануецца правядзенне культурна-відовішчнага мерапрыемства, беларускіх і (або) замежных выканаўцах (далей, калі не вызначана іншае, – выканаўцы) і іншую інфармацыю, якая адносіцца да правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства (па жаданні арганізатара).
4. Беларускія выканаўцы – грамадзяне, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь і з’яўляюцца асобнымі выканаўцамі, а таксама калектывы мастацкай творчасці, у склад якіх уваходзяць толькі такія грамадзяне.
Замежныя выканаўцы – грамадзяне, якія пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь і з’яўляюцца асобнымі выканаўцамі, а таксама калектывы мастацкай творчасці, у склад якіх уваходзяць такія грамадзяне.
5. Сцэнічная пляцоўка – капітальная пабудова (будынак, збудаванне), яе (іх) часткі, тэрыторыя, якія прызначаны для правядзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў.
6. Рэклама культурна-відовішчнага мерапрыемства павінна ажыццяўляцца з улікам патрабаванняў заканадаўства аб рэкламе.
7. Патрабаванні гэтага артыкула, а таксама артыкулаў 214–217 гэтага Кодэкса не распаўсюджваюцца на культурна-відовішчныя мерапрыемствы, якія праводзяцца юрыдычнымі асобамі, грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі, для ўласных патрэб без атрымання прыбытку (даходу) з удзелам запрошаных выканаўцаў.
Артыкул 214. Пасведчанне на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь
1. Для арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства яго арганізатар абавязаны атрымаць пасведчанне на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, якое выдаецца структурным падраздзяленнем мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, па месцы плануемага правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства, за выключэннем выпадкаў, калі атрыманне такога пасведчання не патрабуецца.
2. Пасведчанне на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь – спецыяльны дазвол на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
3. Пасведчанне на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь выдаецца на права арганізацыі і правядзення кожнага (асобнага) культурна-відовішчнага мерапрыемства або некалькіх культурна-відовішчных мерапрыемстваў, якія праводзяцца на тэрыторыі адной вобласці або горада Мінска на працягу трыццаці каляндарных дзён у рамках гастроляў з удзелам аднаго і таго ж выканаўцы (складу выканаўцаў).
4. Не патрабуецца атрымання пасведчання на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь для арганізацыі і правядзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў:
4.1. рашэнне аб правядзенні якіх прынята Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі абласнога і базавага тэрытарыяльных узроўняў, мясцовымі адміністрацыямі раёнаў у гарадах;
4.2. арганізатарамі якіх выступаюць структурныя падраздзяленні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, дзяржаўныя ўстановы «Палац Рэспублікі» і «Рэспубліканскі культурна-асветны цэнтр» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, установа «Беларуская дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармонія», Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь, закрытыя акцыянерныя таварыствы «Другі нацыянальны тэлеканал» і «Сталічнае тэлебачанне», абласныя філармоніі, дзяржаўная ўстанова «Мінскканцэрт»;
4.3. з удзелам толькі беларускіх выканаўцаў у выпадку, калі:
арганізатарамі мерапрыемстваў выступаюць юрыдычныя асобы, якім прысвоены статус «нацыянальны», «акадэмічны» або званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь», або мерапрыемствы праводзяцца выключна з удзелам выканаўцаў, якім прысвоены такія статус і званне;
арганізатарам мерапрыемства выступае юрыдычная асоба Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі;
мерапрыемства праводзіцца выключна з удзелам выканаўцаў, якія знаходзяцца ў штаце арганізатара мерапрыемства (яго структурных падраздзяленняў) або ў створаным ім калектыве мастацкай творчасці, а арганізатарам мерапрыемства з’яўляюцца дзяржаўная тэатральна-відовішчная арганізацыя, установа культуры абласнога (мінскага гарадскога), раённага (гарадскога) падпарадкавання або структурнага падраздзялення мясцовага выканаўчага і распарадчага органа базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, або юрыдычныя асобы, яму падпарадкаваныя;
мерапрыемства праводзіцца ў комплексе санаторна-курортных і аздараўленчых паслуг, якія аказваюцца дзяржаўнай санаторна-курортнай або аздараўленчай арганізацыяй, якая з’яўляецца арганізатарам гэтага культурна-відовішчнага мерапрыемства;
мерапрыемства праводзіцца выключна з удзелам выканаўцаў, якія знаходзяцца ў штаце арганізатара мерапрыемства (яго структурных падраздзяленняў) або ў створаным ім калектыве мастацкай творчасці, на сцэнічнай пляцоўцы, якая знаходзіцца ва ўласнасці, гаспадарчым распараджэнні або аператыўным кіраванні арганізатара мерапрыемства, або перададзена яму ў бязвыплатнае карыстанне, або арандуецца ім на тэрмін не менш за шэсць месяцаў;
4.4. з удзелам замежных выканаўцаў пры правядзенні спектакляў дзяржаўнымі тэатрамі і прадстаўленняў дзяржаўнымі цыркамі.
5. Для правядзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў, прадугледжаных падпунктам 4.2, абзацамі трэцім і пятым падпункта 4.3 пункта 4 гэтага артыкула, арганізатар культурна-відовішчнага мерапрыемства абавязаны да заключэння адпаведных дагавораў з выканаўцамі, калектывамі мастацкай творчасці або грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі, і юрыдычнымі асобамі, якія прадстаўляюць іх інтарэсы, пісьмова паведаміць аб яго правядзенні ў структурнае падраздзяленне мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, па месцы правядзення плануемага культурна-відовішчнага мерапрыемства з прадстаўленнем праграмы культурна-відовішчнага мерапрыемства, за выключэннем выпадку, калі арганізатарам культурна-відовішчнага мерапрыемства выступае ўказанае структурнае падраздзяленне.
6. Для атрымання пасведчання на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь арганізатар культурна-відовішчнага мерапрыемства павінен звярнуцца з заявай па форме, устаноўленай Міністэрствам культуры, у структурнае падраздзяленне мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, не пазней чым за дзесяць рабочых дзён да запланаванага дня пачатку рэалізацыі ўваходных білетаў, за выключэннем выпадку, калі арганізатарам культурна-відовішчнага мерапрыемства выступае ўказанае структурнае падраздзяленне.
7. У мэтах ацэнкі мастацкага ўзроўню выкананняў, прадугледжаных праграмай культурна-відовішчнага мерапрыемства, пры структурных падраздзяленнях мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, могуць стварацца мастацкія саветы па культурна-відовішчных мерапрыемствах.
У склад мастацкага савета па культурна-відовішчных мерапрыемствах могуць уваходзіць творчыя работнікі, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, іншых юрыдычных асоб.
8. Крытэрыямі ацэнкі мастацкага ўзроўню выкананняў, прадугледжаных праграмай культурна-відовішчнага мерапрыемства, з’яўляюцца:
8.1. эстэтычная вартасць выконваемых твораў мастацкай літаратуры і мастацтва;
8.2. мастацкая цэласнасць і кампазіцыйная завершанасць выкананняў;
8.3. афармленне і харэаграфічнае рашэнне выкананняў;
8.4. уменне выканаўцаў перадаць стылістычныя асаблівасці і драматургію выконваемых твораў мастацкай літаратуры і мастацтва;
8.5. узровень выканальніцкага майстэрства;
8.6. артыстычнасць і тэхніка выканання.
9. Па выніках ацэнкі мастацкага ўзроўню выкананняў, прадугледжаных праграмай культурна-відовішчнага мерапрыемства, мастацкім саветам па культурна-відовішчных мерапрыемствах выдаецца заключэнне аб мастацкім узроўні гэтых выкананняў.
10. Заключэнне мастацкага савета па культурна-відовішчных мерапрыемствах аб мастацкім узроўні выкананняў, прадугледжаных праграмай культурна-відовішчнага мерапрыемства, не пазней за два рабочыя дні з дня правядзення ацэнкі мастацкага ўзроўню гэтых выкананняў накіроўваецца ў структурнае падраздзяленне мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры.
11. Пасведчанне на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь выдаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах па форме, устаноўленай Міністэрствам культуры.
12. Пры прыняцці рашэння аб выдачы пасведчання на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь структурнае падраздзяленне мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры:
12.1. не пазней за адзін рабочы дзень з дня прыняцця рашэння паведамляе арганізатару культурна-відовішчнага мерапрыемства аб прынятым рашэнні;
12.2. выдае арганізатару культурна-відовішчнага мерапрыемства пасведчанне на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
12.3. інфармуе падатковы орган па месцы правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства аб выдачы пасведчання на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь замежнай юрыдычнай асобе, індывідуальнаму прадпрымальніку, замежнаму грамадзяніну, асобе без грамадзянства, якія з’яўляюцца арганізатарамі культурна-відовішчнага мерапрыемства, не пазней за адзін рабочы дзень з дня выдачы пасведчання на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 215. Падставы для адмовы ў выдачы і анулявання пасведчання на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь
1. Падставамі для адмовы ў выдачы пасведчання на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца:
1.1. выяўленне Рэспубліканскай экспертнай камісіяй па прадухіленні прапаганды парнаграфіі, насілля і жорсткасці або абласной (Мінскай гарадской) камісіяй па прадухіленні прапаганды парнаграфіі, насілля і жорсткасці ў культурна-відовішчным мерапрыемстве элементаў прапаганды парнаграфіі, насілля і жорсткасці;
1.2. выяўленне Рэспубліканскай экспертнай камісіяй па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) у ёй прыкмет праяўлення экстрэмізму ў культурна-відовішчным мерапрыемстве прыкмет праяўлення экстрэмізму;
1.3. заключэнне мастацкага савета па культурна-відовішчных мерапрыемствах аб нізкім мастацкім узроўні выкананняў, прадугледжаных праграмай культурна-відовішчнага мерапрыемства;
1.4. супадзенне часу (тэрмінаў) і месца правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства з культурна-відовішчным мерапрыемствам, раней запланаваным іншым арганізатарам культурна-відовішчнага мерапрыемства;
1.5. парушэнне тэрмінаў выплаты грамадзянам або юрыдычным асобам грашовай кампенсацыі кошту ўваходнага білета, яе нявыплата або выплата не ў поўным памеры пры вяртанні ўваходнага білета ў выпадку адмены, змянення аб’яўленых часу (тэрмінаў) і (або) месца правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства, замены яго іншым, змянення складу ўдзельнікаў культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства (два разы і болей на працягу каляндарнага года);
1.6. сістэматычная без уважлівых прычын адмена культурна-відовішчных мерапрыемстваў (два разы і болей на працягу каляндарнага года). Да ўважлівых прычын адносяцца абставіны неадольнай сілы, хвароба або смерць удзельніка (удзельнікаў) культурна-відовішчнага мерапрыемства, іншыя прычыны, якія прызнаны структурным падраздзяленнем мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, уважлівымі;
1.7. прадстаўленне дакументаў і (або) звестак, якія не адпавядаюць патрабаванням гэтага Кодэкса, іншых актаў заканадаўства, у тым лiку падложных, падробленых або несапраўдных дакументаў;
1.8. парушэнне іншых патрабаванняў актаў заканадаўства.
2. Рашэнне аб адмове ў выдачы пасведчання на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь выдаецца арганізатару культурна-відовішчнага мерапрыемства або накіроўваецца кур’ерам ці па пошце не пазней за адзін рабочы дзень з дня прыняцця гэтага рашэння.
У рашэнні аб адмове ў выдачы пасведчання на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь указваецца матываваная прычына адмовы.
Адмова ў выдачы пасведчання на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь па прычыне немэтазгоднасці правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства не дапускаецца.
3. Падставамі для анулявання пасведчання на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца выяўленне ў дакументах, якія прадстаўлены арганізатарам культурна-відовішчнага мерапрыемства для атрымання такога пасведчання, недакладных звестак або неадпаведнасць дакументаў і (або) звестак патрабаванням гэтага Кодэкса, іншых актаў заканадаўства, у тым лiку прадстаўленне падложных, падробленых або несапраўдных дакументаў.
4. Рашэнні аб адмове ў выдачы пасведчання на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, аб ануляванні такога пасведчання на працягу аднаго года з дня прыняцця такога рашэння могуць быць абскарджаны ў Міністэрства культуры або ў суд.
Артыкул 216. Парадак арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства
1. Усе дзеянні па арганізацыі і правядзенні культурна-відовішчнага мерапрыемства забяспечваюцца арганізатарам культурна-відовішчнага мерапрыемства, у тым ліку шляхам заключэння дагавораў з юрыдычнымі асобамі і грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі, у мэтах набыцця (атрымання) тавараў (выканання работ, аказання паслуг), маёмасных правоў, неабходных для арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства.
2. Пры правядзенні культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства яго арганізатар абавязаны:
2.1. зацвердзіць праграму культурна-відовішчнага мерапрыемства;
2.2. забяспечыць бяспеку грамадзян, захаванасць капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў) і іншай маёмасці;
2.3. абмежаваць колькасць грамадзян, якія прысутнічаюць на культурна-відовішчным мерапрыемстве, з улікам праектнай умяшчальнасці сцэнічнай пляцоўкі (на сцэнічнай пляцоўцы, якая не мае сядзячых месцаў, з разліку не болей за тры чалавекі на адзін квадратны метр);
2.4. забяспечыць пры неабходнасці арганізацыю аказання грамадзянам медыцынскай дапамогі;
2.5. спыніць культурна-відовішчнае мерапрыемства ў выпадку ўзнікнення небяспекі для жыцця і здароўя грамадзян, прычынення шкоды маёмасці юрыдычных асоб, грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў.
3. У мэтах аховы грамадскага парадку і забеспячэння грамадскай бяспекі на культурна-відовішчнае мерапрыемства не дапускаюцца грамадзяне, якія:
3.1. маюць пры сабе алкагольныя, слабаалкагольныя напоі і (або) піва, наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы, іх аналагі, таксічныя або іншыя адурманьваючыя рэчывы, халодную, агнястрэльную, газавую або іншую зброю, выбухованебяспечныя рэчывы і боепрыпасы, іх імітатары і муляжы, а таксама спецыяльна вырабленыя або прыстасаваныя прадметы, выкарыстанне якіх можа ўяўляць пагрозу жыццю і здароўю грамадзян або прычыніць матэрыяльную шкоду юрыдычным асобам, грамадзянам, у тым ліку індывідуальным прадпрымальнікам, сцягі і вымпелы, не зарэгістраваныя ва ўстаноўленым парадку, а таксама эмблемы, сімвалы, плакаты і транспаранты, змест якіх накіраваны на прычыненне шкоды грамадскаму парадку, правам і законным інтарэсам грамадзян;
3.2. знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення або ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў;
3.3. учыняюць дзеянні, якія парушаюць грамадскі парадак, а таксама падбухторваюць іншых асоб да такіх дзеянняў любымі метадамі.
4. У час правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства грамадзянам забараняецца:
4.1. знаходзіцца ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў;
4.2. мець пры сабе і (або) выкарыстоўваць прадметы і рэчы, якія забаронены да праносу на культурна-відовішчнае мерапрыемства ў адпаведнасці з падпунктам 3.1 пункта 3 гэтага артыкула;
4.3. распіваць алкагольныя, слабаалкагольныя напоі, піва ў месцах, не прадугледжаных для гэтага;
4.4. ужываць наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы, іх аналагі, таксічныя або іншыя адурманьваючыя рэчывы;
4.5. курыць у месцах, не прадугледжаных для гэтага;
4.6. ажыццяўляць прапаганду вайны, экстрэмісцкай дзейнасці, насілля, жорсткасці і парнаграфіі, у тым ліку з выкарыстаннем плакатаў, транспарантаў або іншых сродкаў;
4.7. ствараць пагрозу грамадскай бяспецы, жыццю і здароўю грамадзян.
5. Пры наведванні культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства грамадзяне абавязаны захоўваць грамадскі парадак і выконваць усе законныя патрабаванні яго арганізатара і супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, якія выконваюць абавязкі па ахове грамадскага парадку. Парадак наведвання культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства непаўналетнімі вызначаецца яго арганізатарам з улікам спецыфікі правядзення такога мерапрыемства.
6. Арганізатар культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства мае права адмовіцца ад правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства не пазней чым за адзін каляндарны дзень да дня яго правядзення.
7. У выпадку адмены, змянення аб’яўленых часу (тэрмінаў) і (або) месца правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства, замены яго іншым, змянення складу ўдзельнікаў культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства арганізатар культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства абавязаны пісьмова паведаміць аб гэтым у структурнае падраздзяленне мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, за выключэннем выпадку, калі арганізатарам культурна-відовішчнага мерапрыемства выступае гэта структурнае падраздзяленне, і забяспечыць у месцах правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства, рэалізацыі ўваходных білетаў, па месцы знаходжання арганізатара культурна-відовішчнага мерапрыемства інфармаванне грамадзян аб адмене, змяненні аб’яўленых часу (тэрмінаў) і (або) месца правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства, замене яго іншым, змяненні складу ўдзельнікаў культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства, умовах і месцах вяртання ўваходных білетаў.
Артыкул 217. Уваходныя білеты і друкаваная прадукцыя
1. Рэалізацыя ўваходных білетаў і друкаванай прадукцыі, якая ўтрымлівае інфармацыю аб культурна-відовішчным мерапрыемстве, уключаючы праграмы (буклеты), ажыццяўляецца арганізатарам культурна-відовішчнага мерапрыемства або па яго даручэнні (на падставе адпаведных дагавораў) іншымі юрыдычнымі асобамі або грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі, за наяўны або безнаяўны разлік.
У выпадках, калі атрыманне пасведчання на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з’яўляецца абавязковым, арганізатар культурна-відовішчнага мерапрыемства і іншыя асобы не маюць права да атрымання арганізатарам культурна-відовішчнага мерапрыемства пасведчання на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь рэалізоўваць уваходныя білеты і друкаваную прадукцыю, якая ўтрымлівае інфармацыю аб культурна-відовішчным мерапрыемстве, уключаючы праграмы (буклеты).
2. Рэалізацыя ўваходных білетаў можа ажыццяўляцца з выкарыстаннем сетак электрасувязі, у тым ліку глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт (электронны білет), у парадку, устаноўленым арганізатарам культурна-відовішчнага мерапрыемства з улікам патрабаванняў актаў заканадаўства.
3. Уваходны білет павінен утрымліваць:
3.1. звесткі аб арганізатары культурна-відовішчнага мерапрыемства (найменне і месца знаходжання юрыдычнай асобы Рэспублікі Беларусь, замежнай і міжнароднай арганізацыі, у тым ліку якія не з’яўляюцца юрыдычнымі асобамі, прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці) індывідуальнага прадпрымальніка, зарэгістраванага ў Рэспубліцы Беларусь, замежнага грамадзяніна, асобы без грамадзянства);
3.2. найменне культурна-відовішчнага мерапрыемства, час (тэрміны) і месца яго правядзення;
3.3. рад і нумар пасадачнага месца (пры іх наяўнасці);
3.4. кошт уваходнага білета;
3.5. серыю і нумар уваходнага білета (устанаўліваюцца арганізатарам культурна-відовішчнага мерапрыемства);
3.6. месца кантролю (штрых-код);
3.7. інфармацыю аб умовах і месцах вяртання ўваходнага білета;
3.8. іншыя звесткі, прадугледжаныя заканадаўчымі актамі.
4. У выпадку, калі ўваходны білет аформлены на бланку дакумента з пэўнай ступенню абароны, ён павінен таксама ўтрымліваць карашок, які застаецца пасля выкарыстання ўваходнага білета ў пачку ўваходных білетаў, надрукаваным і прашытым (збрашураваным) друкарскім спосабам.
5. Уваходныя білеты могуць быць вернуты па ініцыятыве грамадзяніна, юрыдычнай асобы не пазней чым за адзін каляндарны дзень да дня правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства. Пры гэтым грамадзяніну або юрыдычнай асобе, якія вярнулі ўваходны білет, кампенсуецца не менш за 75 працэнтаў кошту ўваходнага білета.
6. У выпадку змянення складу ўдзельнікаў культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства, адмены, змянення аб’яўленых часу (тэрмінаў) і (або) месца правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства, замены яго іншым:
6.1. грамадзянін мае права наведаць гэта культурна-відовішчнае мерапрыемства на падставе наяўнага ўваходнага білета (за выключэннем выпадку адмены культурна-відовішчнага мерапрыемства);
6.2. грамадзянін, юрыдычная асоба маюць права вярнуць уваходны білет і атрымаць грашовую кампенсацыю кошту ўваходнага білета ў поўным памеры.
7. Арганізатар культурна-відовішчнага мерапрыемства ў выпадках вяртання ўваходных білетаў, якія прадугледжаны пунктам 6 гэтага артыкула, абавязаны выплаціць грамадзяніну, юрыдычнай асобе грашовую кампенсацыю кошту ўваходнага білета не пазней за сем каляндарных дзён з дня падачы заявы аб выплаце грашовай кампенсацыі.
Выплата грашовай кампенсацыі кошту ўваходнага білета, набытага па безнаяўным разліку, ажыццяўляецца, як правіла, на банкаўскі рахунак грамадзяніна або юрыдычнай асобы.
Артыкул 218. Гастролі
1. Гастролі – правядзенне культурна-відовішчных мерапрыемстваў з удзелам выканаўцаў па-за межамі населенага пункта іх пастаяннай дзейнасці.
2. Гастролі праводзяцца ў мэтах:
2.1. захавання і развіцця адзінай культурнай прасторы Рэспублікі Беларусь;
2.2. стварэння ўмоў для далучэння грамадзян да лепшых узораў сцэнічнага мастацтва;
2.3. садзейнічання наладжванню і падтрымцы сувязей паміж выканаўцамі;
2.4. актывізацыі міжрэгіянальных і міжнародных сувязей выканаўцаў і пашырэння практыкі творчых абменаў.
3. Гастролі беларускіх выканаўцаў падзяляюцца на:
3.1. рэгіянальныя – праводзяцца ў межах адной вобласці або горада Мінска;
3.2. рэспубліканскія – праводзяцца ў дзвюх і болей абласцях або ў горадзе Мінску і вобласці (абласцях);
3.3. замежныя – праводзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь.
4. Правядзенне гастроляў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца з улікам патрабаванняў гэтага Кодэкса і іншых заканадаўчых актаў, якія адносяцца да арганізацыі і правядзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў.
Артыкул 219. Кінематаграфічныя мерапрыемствы
1. Кінематаграфічнае мерапрыемства – культурнае мерапрыемства па паказе, распаўсюджванні i (або) папулярызацыі фільмаў, а таксама папулярызацыі кінамастацтва.
2. Да кінематаграфічных мерапрыемстваў адносяцца кінафестывалі, кіналекторыі, кінаклубы, дні кіно, кінаканцэрты, творчыя сустрэчы з работнікамі кінематаграфіі і творчымі работнікамі і іншыя культурныя мерапрыемствы.
Артыкул 220. Фестываль. Свята
1. Фестываль – культурнае мерапрыемства па публічным паказе, распаўсюджванні і (або) папулярызацыі вынікаў творчай дзейнасці ў сцэнічным, выяўленчым, цыркавым мастацтве, мастацкай літаратуры, кінематаграфіі, народнай творчасці, у тым ліку вырабаў народных мастацкіх рамёстваў.
У рамках фестывалю могуць праводзіцца канцэрты, конкурсы, выстаўкі, паказы, агляды, канферэнцыі і іншыя культурныя мерапрыемствы, пералік якіх прадугледжваецца ў праграме правядзення фестывалю.
2. Свята – культурнае мерапрыемства па публічным паказе, распаўсюджванні і (або) папулярызацыі вынікаў творчай дзейнасці, прымеркаванае да дзяржаўных свят, святочных дзён і памятных дат у Рэспубліцы Беларусь або звязанае з адраджэннем беларускіх народных традыцый, звычаяў і абрадаў.
Артыкул 221. Конкурс. Пленэр. Форум
1. Конкурс – культурнае мерапрыемства па публічных стварэнні, выкананні і паказе, распаўсюджванні i (або) папулярызацыі вынiкаў творчай дзейнасцi, якое праводзіцца ў мэтах вылучэння лепшых удзельнiкаў сярод выканаўцаў, навучэнцаў устаноў адукацыі, іншых грамадзян, юрыдычных асоб або вылучэння iх лепшых работ у пэўных відах мастацкай літаратуры і мастацтва.
Конкурс можа праводзіцца ў адзін або некалькі этапаў (тураў), а таксама па адной або некалькіх намінацыях.
Правядзенне конкурсу ажыццяўляецца з улікам умоў, прадугледжаных грамадзянскім заканадаўствам аб публічным конкурсе.
2. Пленэр – культурнае мерапрыемства па публічным стварэнні, публічным паказе, распаўсюджванні i (або) папулярызацыі выяўленчага мастацтва, якое праводзіцца на адкрытым паветры.
3. Форум – культурнае мерапрыемства па публічным паказе і папулярызацыі вынікаў творчай дзейнасці, а таксама дзейнасці музеяў і бібліятэк, вопыту культурна-асветнай работы і педагагічнай дзейнасці ў сферы культуры.
Артыкул 222. Выстаўка. Гарантыі захаванасці культурных каштоўнасцей пры арганізацыі міжнародных выставак
1. Выстаўка – культурнае мерапрыемства па публічным паказе, распаўсюджванні i (або) папулярызацыі культурных каштоўнасцей.
2. У выпадку арганізацыі міжнародных выставак у Рэспубліцы Беларусь Міністэрства культуры па хадайніцтве дзяржаўнага органа або арганізацыі культуры, якія арганізуюць міжнародную выстаўку, на падставе дагавора паміж бакамі і дакумента, які пацвярджае страхаванне культурных каштоўнасцей, што ўвозяцца ў Рэспубліку Беларусь, прадастаўляе гарантыйныя абавязацельствы аб іх захаванасці і своечасовым вяртанні.
Рашэнне аб прадастаўленні гарантыйных абавязацельстваў прымаецца не пазней за пятнаццаць каляндарных дзён з дня паступлення пісьмовага хадайніцтва і выдаецца ў форме гарантыйнага пісьма Міністэрства культуры бясплатна. Гарантыйныя абавязацельствы прадастаўляюцца на перыяд знаходжання культурных каштоўнасцей на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
ГЛАВА 23
ДЗЕЙНАСЦЬ ПРАФЕСІЙНЫХ КАЛЕКТЫВАЎ МАСТАЦКАЙ ТВОРЧАСЦІ
Артыкул 223. Асаблівасці культурнай дзейнасці прафесійных калектываў мастацкай творчасці
1. Дзейнасць прафесійных калектываў мастацкай творчасці – напрамак культурнай дзейнасці па стварэнні твораў мастацтва, выкананняў твораў сцэнічнага мастацтва і (або) іх публічным паказе (публічным выкананні) на прафесійнай аснове.
2. Напрамкі дзейнасці прафесійных калектываў мастацкай творчасці:
2.1. стварэнне твораў мастацтва, выкананняў твораў сцэнічнага мастацтва і (або) іх публічны паказ (публічнае выкананне);
2.2. арганізацыя і правядзенне культурна-відовішчных мерапрыемстваў;
2.3. правядзенне майстар-класаў і іншых культурных мерапрыемстваў;
2.4. рэалізацыя сумесных культурных праектаў з іншымі калектывамі мастацкай творчасці;
2.5. падрыхтоўка, тыражаванне і рэалізацыя рэкламна-інфармацыйнай прадукцыі аб культурнай дзейнасці прафесійных калектываў мастацкай творчасці (фота-, аўдыя- i (або) вiдэаматэрыялы, буклеты, афішы і іншае).
3. Нароўні з напрамкамі дзейнасці, прадугледжанымі пунктам 2 гэтага артыкула, прафесійны калектыў мастацкай творчасці можа ажыццяўляць выраб і (або) прадастаўленне юрыдычным асобам і грамадзянам, у тым ліку індывідуальным прадпрымальнікам, дэкарацый, мэблі, рэквізіту, сцэнічных касцюмаў і іншай маёмасці для правядзення культурна-відовішчных і іншых культурных мерапрыемстваў або ўдзелу ў іх.
4. У прафесійных калектывах мастацкай творчасці можа стварацца і дзейнічаць мастацкі савет.
Склад мастацкага савета прафесійнага калектыву мастацкай творчасці, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, зацвярджаецца яго кіраўніком па ўзгадненні з заснавальнікам прафесійнага калектыву мастацкай творчасці.
Склад мастацкага савета прафесійнага калектыву мастацкай творчасці, які з’яўляецца падраздзяленнем юрыдычнай асобы, зацвярджаецца яго заснавальнікам.
Артыкул 224. Асноўныя прынцыпы і мэты дзейнасці прафесійных калектываў мастацкай творчасці
1. Асноўнымі прынцыпамі дзейнасці прафесійных калектываў мастацкай творчасці з’яўляюцца:
1.1. забеспячэнне правоў грамадзян на свабоду творчай дзейнасці і ўдзел у культурным жыцці;
1.2. незалежнасць у выбары напрамкаў (школ), форм, відаў і прыёмаў мастацкай творчасці, рэпертуару, у прыняцці рашэнняў аб публічным выкананні твораў сцэнічнага мастацтва, пры падрыхтоўцы рэкламна-інфармацыйнай прадукцыі аб культурнай дзейнасці прафесійных калектываў мастацкай творчасці (фота-, аўдыя- i (або) вiдэаматэрыялы, буклеты, афішы і іншае);
1.3. ахова выключных правоў аўтараў і ўладальнікаў сумежных правоў на вынікі іх творчай дзейнасці, якія выкарыстоўваюць прафесійныя калектывы мастацкай творчасці;
1.4. развіццё розных відаў мастацтва.
2. Асноўнымі мэтамі дзейнасці прафесійных калектываў мастацкай творчасці з’яўляюцца:
2.1. эстэтычнае выхаванне і культурнае развіццё грамадзян;
2.2. фарміраванне і задавальненне патрэбнасцей грамадзян у сцэнічным мастацтве;
2.3. стварэнне ўмоў для гуманізацыі асобы, захавання і развіцця самабытнасці беларускай нацыянальнай культуры і мовы;
2.4. папулярызацыя твораў сцэнічнага мастацтва;
2.5. садзейнічанне захаванню і развіццю адзінай культурнай прасторы Рэспублікі Беларусь, развіццю міжнацыянальных і міждзяржаўных культурных сувязей.
Артыкул 225. Правы і абавязкі прафесійных калектываў мастацкай творчасці
1. Прафесійныя калектывы мастацкай творчасці маюць права:
1.1. самастойна вызначаць рэпертуарную палітыку і змест культурна-відовішчных мерапрыемстваў;
1.2. удзельнічаць у культурных мерапрыемствах і ў выкананні сацыяльна-творчых заказаў;
1.3. папулярызаваць мастацкую творчасць розных аўтараў, выканаўцаў;
1.4. самастойна планаваць сваю дзейнасць і вызначаць перспектывы развіцця зыходзячы з мэт, прадугледжаных іх статутамі (палажэннямі), наяўнасці ўласных творчых і матэрыяльных рэсурсаў;
1.5. мець уласную сімволіку (афіцыйнае найменне, эмблему, іншае выяўленне), таварны знак.
2. Прафесійныя калектывы мастацкай творчасці абавязаны:
2.1. мець назву, якая павінна адлюстроўваць жанр і форму калектыву;
2.2. забяспечваць стварэнне твораў мастацтва, выкананняў твораў сцэнічнага мастацтва і (або) іх публічны паказ (публічнае выкананне) на высокім мастацкім узроўні;
2.3. садзейнічаць эстэтычнаму выхаванню і культурнаму развіццю грамадзян;
2.4. садзейнічаць фарміраванню пазітыўнага іміджу краіны за мяжой пры правядзенні гастроляў.
ГЛАВА 24
ДЗЕЙНАСЦЬ НЕПРАФЕСІЙНЫХ (АМАТАРСКІХ) І АЎТЭНТЫЧНЫХ ФАЛЬКЛОРНЫХ КАЛЕКТЫВАЎ МАСТАЦКАЙ ТВОРЧАСЦІ
Артыкул 226. Асаблівасці культурнай дзейнасці непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці
1. Дзейнасць непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці – напрамак культурнай дзейнасці па стварэнні твораў мастацтва, выкананняў твораў сцэнічнага мастацтва і (або) іх публічным паказе (публічным выкананні) на непрафесійнай аснове.
2. Напрамкі дзейнасці непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці:
2.1. стварэнне твораў мастацтва, выкананняў твораў сцэнічнага мастацтва і (або) іх публічны паказ (публічнае выкананне);
2.2. удзел у культурна-відовішчных і іншых культурных мерапрыемствах;
2.3. правядзенне майстар-класаў і іншых культурных мерапрыемстваў.
3. Нароўні з напрамкамі дзейнасці, прадугледжанымі пунктам 2 гэтага артыкула, непрафесійны (аматарскі) калектыў мастацкай творчасці можа ажыццяўляць выраб і (або) прадастаўленне грамадзянам, у тым ліку індывідуальным прадпрымальнікам, дэкарацый, мэблі, рэквізіту, сцэнічных касцюмаў і іншай маёмасці для правядзення культурна-відовішчных і іншых культурных мерапрыемстваў або ўдзелу ў іх.
4. Дзейнасць непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці ажыццяўляецца з улiкам іх жанру і формы, узроўню выканальніцкага майстэрства і творчага патэнцыялу ўдзельнікаў непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці, асаблiвасцей рэпертуару i iншага.
5. Дзейнасць непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці вызначаецца мэтанакiраванасцю, спалучэннем розных вiдаў заняткаў (iндывiдуальных, групавых, агульнакалектыўных) i заключаецца ў набыцці ўдзельнікамі непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці ведаў, уменняў i навыкаў у розных вiдах мастацтва, вопыту мастацкай творчасці.
Заснавальнікам калектыву для арганізацыі работы з непрафесійным (аматарскім) калектывам мастацкай творчасці могуць запрашацца балетмайстры, хормайстры, канцэртмайстры, рэжысёры, кампазiтары, мастакі i iншыя творчыя работнікі.
6. Дзейнасць непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці лічыцца стабільнай, калі гэты калектыў:
6.1. праводзіць самастойныя культурныя мерапрыемствы не радзей за адзiн раз у два месяцы;
6.2. праводзіць штогод справаздачныя культурныя мерапрыемствы з абнаўленнем іх зместу;
6.3. прымае ўдзел у мерапрыемствах, якія праводзяцца заснавальнікам непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці.
7. У непрафесійных (аматарскіх) калектывах мастацкай творчасці можа стварацца і дзейнічаць мастацкі савет.
Склад мастацкага савета непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці фарміруецца з удзельнікаў гэтага калектыву і вызначаецца шляхам галасавання на агульным сходзе большасцю галасоў ад агульнай колькасці ўдзельнікаў гэтага калектыву.
Артыкул 227. Асноўныя прынцыпы і мэты дзейнасці непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці
1. Асноўнымі прынцыпамі дзейнасці непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці з’яўляюцца:
1.1. забеспячэнне правоў грамадзян на свабоду творчай дзейнасці і ўдзел у культурным жыцці;
1.2. добраахвотнасць удзелу ў непрафесійным (аматарскім) калектыве мастацкай творчасці;
1.3. агульнасць iнтарэсаў і патрэбнасцей грамадзян у сумесным занятку мастацкай творчасцю;
1.4. даступнасць мастацкай творчасці;
1.5. спалучэнне асабiстай iнiцыятывы, арганiзацыi i самакіравання.
2. Асноўнымі мэтамі дзейнасці непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці з’яўляюцца:
2.1. развіццё мастацкай творчасці, адраджэнне, захаванне і развiццё нацыянальных культурных традыцый;
2.2. далучэнне грамадзян да мастацкай творчасці, нацыянальных культурных традыцый, лепшых узораў айчыннай і сусветнай культуры, твораў сучаснага мастацтва;
2.3. папулярызацыя твораў мастацкай літаратуры і мастацтва, якія атрымалі грамадскае прызнанне;
2.4. набыццё грамадзянамі ведаў, уменняў і навыкаў у розных відах мастацтва, вопыту мастацкай творчасці, развiццё і рэалізацыя іх творчых здольнасцей (магчымасцей), стварэнне ўмоў для сацыялiзацыi i самарэалізацыі асобы;
2.5. эстэтычнае выхаванне і культурнае развіццё грамадзян;
2.6. арганізацыя культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва, фарміраванне i задавальненне культурных патрэбнасцей грамадзян.
Артыкул 228. Правы і абавязкі непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці, абавязкі іх заснавальнікаў
1. Непрафесійныя (аматарскія) калектывы мастацкай творчасці маюць права:
1.1. самастойна вызначаць жанр і форму калектыву, склад удзельнікаў, рэпертуарную палітыку;
1.2. публічна паказваць (публічна выконваць) вынікі творчай дзейнасці, удзельнічаць у фестывалях, конкурсах, аглядах і іншых культурных мерапрыемствах;
1.3. папулярызаваць мастацкую творчасць розных аўтараў, выканаўцаў;
1.4. удзельнічаць у выкананні сацыяльна-творчых заказаў.
2. Непрафесійныя (аматарскія) калектывы мастацкай творчасці абавязаны:
2.1. мець поўную назву, якая адлюстроўвае жанр і форму калектыву, поўную назву заснавальніка непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці (яго падраздзялення), тэрытарыяльную прыналежнасць, а таксама можа ўтрымліваць арыгiнальную назву непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці.
Поўная назва непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці, у склад якога ўваходзiць больш за 75 працэнтаў удзельнiкаў, якiя працуюць ва ўстановах культуры, установах адукацыі ў сферы культуры i пры гэтым маюць адукацыю ў пэўных відах мастацтва, можа адлюстроўваць якасны склад удзельнікаў непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці.
Поўная назва непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці ўказваецца ў пашпарце непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці;
2.2. садзейнічаць эстэтычнаму выхаванню і культурнаму развіццю грамадзян;
2.3. павышаць мастацкі ўзровень вынікаў творчай дзейнасці.
3. Адказнасць за дзейнасць непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці нясе яго заснавальнік.
Заснавальнік непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці абавязаны:
ажыццяўляць арганiзацыйнае, фiнансавае i матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне культурнай дзейнасці непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці;
садзейнічаць развіццю і рэалізацыі творчых здольнасцей (магчымасцей) удзельнікаў непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці, удзелу непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці ў культурных мерапрыемствах;
садзейнічаць павышэнню прафесiйнага ўзроўню і заахвочванню кіраўніка непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці.
Артыкул 229. Асаблівасці культурнай дзейнасці аўтэнтычных фальклорных калектываў мастацкай творчасці
1. Дзейнасць аўтэнтычных фальклорных калектываў мастацкай творчасці – напрамак культурнай дзейнасці па захаванні аўтэнтычнага фальклору.
2. Аўтэнтычны фальклор – народнае мастацтва ў яго спрадвечным, адэкватным генетычным вытокам выглядзе, без якiх-небудзь апрацовак. Аўтэнтычны фальклор функцыянуе ў натуральным фальклорным асяроддзi пэўнай мясцовасці, iснуе як вусная традыцыя, якая гарманічна злучае ў сабе характэрныя асаблівасці некалькіх відаў і жанраў мастацтва і арыентавана на непасрэдныя, нефармальныя адносiны.
Аўтэнтычны фальклор мае матэрыяльныя і нематэрыяльныя формы iснавання (праявы).
Да матэрыяльных праяў аўтэнтычнага фальклору адносяцца па-мастацку аформленыя прадметы побыту, прылады працы, касцюм, мэбля, посуд, прадметы iншага прызначэння, жыллё, вырабленыя з прымяненнем натуральных матэрыялаў (дрэва, глiна, салома, лаза, лён, воўна i iншае) па традыцыйных тэхналогiях.
Да нематэрыяльных праяў аўтэнтычнага фальклору адносяцца абрадавыя дзеяннi, гульнi, песенны, iнструментальны, танцавальны, празаiчны фальклор i iншае.
3. Аўтэнтычныя фальклорныя калектывы мастацкай творчасці з’яўляюцца адным з фактараў існавання праяў аўтэнтычнага фальклору і носьбітамі адметных для нацыянальных культурных традыцый з’яў i працэсаў.
4. Аўтэнтычныя фальклорныя калектывы мастацкай творчасці ўзнаўляюць адметныя, характэрныя для пэўнай мясцовасці культурныя традыцыi, выкарыстоўваюць традыцыйныя тапанiмiчныя назвы і маюць рэдкiя i адметныя ўзоры прадметаў побыту і прадметаў iншага прызначэння, творы мастацтва, характэрныя для пэўных гiстарычнага перыяду, мясцовасці і этнiчнай групы.
5. Назва аўтэнтычных фальклорных калектываў мастацкай творчасці павінна ўключаць словы «аўтэнтычны фальклорны».
6. Творчая дзейнасць аўтэнтычных фальклорных калектываў мастацкай творчасці накіравана на захаванне ў натуральным асяроддзі праяў аўтэнтычнага фальклору сваёй мясцовасцi:
6.1. абрадаў i звычаяў каляндарнага i сямейна-бытавога цыклаў;
6.2. традыцыйных форм адпачынку i занятку характэрнымi вiдамi дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;
6.3. імправізацыйнага характару праяў мясцовых спеўных, музычных, танцавальных традыцый, мясцовых традыцый ігры на музычных інструментах, гульняў у натуральным асяроддзі;
6.4. мясцовых песенных, iнструментальных, танцавальных, гульнёва-мастацкiх стыляў;
6.5. традыцыйных складаў выканаўцаў;
6.6. перадачы ў вуснай традыцыі фальклорных ведаў i навыкаў дзецям i моладзi, якiя далучаюцца да аўтэнтычнага фальклору натуральным шляхам;
6.7. вырабу і выкарыстання сцэнічных касцюмаў на аснове мясцовых аўтэнтычных строяў;
6.8. iншых праяў.
7. Аўтэнтычныя фальклорныя калектывы мастацкай творчасці могуць ажыццяўляць культурную дзейнасць на базе арганізацый культуры, устаноў адукацыі, іншых юрыдычных асоб або па месцы жыхарства іх удзельнікаў.
Заснавальнік аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасці па магчымасці прадастаўляе асобнае памяшканне, абсталяванне, музычныя iнструменты, сродкi для фiксацыi нематэрыяльных форм існавання (праяў) аўтэнтычнага фальклору (фота-, аўдыя-, вiдэаапаратура і іншае), дапамагае ў аднаўленні і стварэнні сцэнічных касцюмаў на аснове мясцовых аўтэнтычных строяў, стварае iншыя ўмовы, неабходныя для забеспячэння культурнай дзейнасці аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасці.
8. У заснавальніка аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасці можа ўводзіцца пасада кіраўніка аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасці, які працуе на падставе працоўнага дагавора (кантракта) або ажыццяўляе дзейнасць на падставе грамадзянска-прававога дагавора.
Артыкул 230. Кіраўнік аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасці
1. Асноўныя патрабаванні да кiраўнiка аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасці:
1.1. веданне і вывучэнне гiсторыi, этнаграфii, аўтэнтычнага фальклору і культурна-этнаграфiчных асаблiвасцей мясцовасцi, у якой ажыццяўляе культурную дзейнасць аўтэнтычны фальклорны калектыў мастацкай творчасці;
1.2. валоданне беларускай мовай i адным з вiдаў традыцыйнага мастацтва.
2. Вынiкi дзейнасцi кiраўнiка аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасці вызначаюцца па:
2.1. ступенi паўнаты i iнтэнсiўнасцi культурнай дзейнасці аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасці ў несцэнічных умовах (выкананне ў натуральным асяроддзі каляндарных i сямейных абрадаў, наяўнасць сцэнічных касцюмаў на аснове мясцовых аўтэнтычных строяў, веданне мясцовых музычных, танцавальных традыцый, казак, паданняў, легенд i іншае), садзейнiчанні ў перадачы фальклорных ведаў i навыкаў дзецям i моладзi;
2.2. наяўнасцi збору матэрыяльных форм існавання (праяў) аўтэнтычнага фальклору і якасна зафіксаваных на матэрыяльных носьбітах інфармацыі матэрыяльных і нематэрыяльных форм існавання (праяў) аўтэнтычнага фальклору.
3. Кiраўнiк аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасці арганізуе культурную дзейнасць гэтага калектыву ў мэтах захавання аўтэнтычнага фальклору ў адпаведнасці з жанрам і формай аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасці.
ГЛАВА 25
АРГАНІЗАЦЫЯ КУЛЬТУРНАГА АДПАЧЫНКУ (ВОЛЬНАГА ЧАСУ) НАСЕЛЬНІЦТВА
Артыкул 231. Арганізацыя культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва, яе віды
1. Арганізацыя культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва – напрамак культурнай дзейнасці па задавальненні асветных, эстэтычных, пазнавальных і забаўляльных патрэбнасцей насельніцтва, а таксама патрэбнасцей у міжасобасных адносінах і адпачынку.
2. Асноўнымі відамі арганізацыі культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва з’яўляюцца:
2.1. арганізацыя і правядзенне культурных мерапрыемстваў;
2.2. ажыццяўленне дзейнасці клубных фарміраванняў;
2.3. правядзенне дыскатэк, баляў, карнавалаў, дзіцячых ранішнікаў, гульнявых і іншых танцавальных і (або) забаўляльных праграм;
2.4. правядзенне масавых тэатралізаваных свят і прадстаўленняў, народных гулянняў, абрадаў і рытуалаў у адпаведнасці з мясцовымі звычаямі і традыцыямі;
2.5. арганізацыя работы па краязнаўчых, навукова-тэхнічных, экалагічных, культурна-бытавых, калекцыйных і іншых інтарэсах;
2.6. іншыя віды.
3. Асноўнымі арганізацыямі культуры і падраздзяленнямі юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць арганізацыю культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва, з’яўляюцца клубы, паркі культуры і адпачынку, гарадскія сады, заапаркі і заасады.
Артыкул 232. Клуб. Віды клубаў
1. Клуб – арганізацыя культуры або падраздзяленне юрыдычнай асобы, якія ажыццяўляюць арганізацыю культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва праз стварэнне грамадзянам умоў для занятку творчай дзейнасцю, развіцця і рэалізацыі іх творчых здольнасцей (магчымасцей), задавальнення іх асветных, эстэтычных, пазнавальных і забаўляльных патрэбнасцей, а таксама патрэбнасцей у міжасобасных адносінах і адпачынку.
2. Па форме ўласнасці клубы падзяляюцца на дзяржаўныя і прыватныя.
Усе дзяржаўныя клубы адкрыты для публічнага наведвання.
3. У залежнасці ад арыентацыі на інтарэсы пэўных прафесійных, нацыянальных і іншых сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва клубы могуць быць наступных відаў:
3.1. палацы (дамы, цэнтры) культуры (мастацтваў);
3.2. цэнтры (дамы) народнай творчасці (народнага мастацтва, фальклору), сучаснага мастацтва;
3.3. цэнтры (дамы) рамёстваў;
3.4. маладзёжныя культурныя цэнтры;
3.5. цэнтры нацыянальных культур;
3.6. іншыя віды.
4. У залежнасці ад зместу дзейнасці клубы падзяляюцца на шматпрофільныя і аднапрофільныя.
Шматпрофільны клуб спецыялізуецца на арганізацыі розных відаў культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва.
Аднапрофільны клуб спецыялізуецца на арганізацыі пэўнага віду культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва, а таксама функцыянуе ў якасці пляцоўкі для правядзення культурных і іншых мерапрыемстваў.
5. У залежнасці ад тэрыторыі функцыянавання клубы падзяляюцца на сельскія, пасёлкаў гарадскога тыпу, гарадскія, раённыя, абласныя, рэспубліканскія.
Артыкул 233. Клубны работнік
Клубны работнік – работнік культуры, які арганізоўвае культурны адпачынак (вольны час) насельніцтва.
Артыкул 234. Асноўныя прынцыпы і мэты дзейнасці клубаў
1. Асноўнымi прынцыпамi дзейнасцi клубаў з’яўляюцца:
1.1. забеспячэнне правоў грамадзян на свабоду творчай дзейнасці і ўдзел у культурным жыццi;
1.2. добраахвотнасць удзелу ў дзейнасці клубаў;
1.3. даступнасць культурнага адпачынку;
1.4. дыферэнцыяцыя i спецыялiзацыя дзейнасцi ў залежнасцi ад мясцовых асаблiвасцей гiстарычнага i культурнага развiцця;
1.5. прыярытэт агульначалавечых каштоўнасцей, садзейнічанне сацыялізацыі і самарэалізацыі асобы;
1.6. падтрымка грамадскай і асабістай iнiцыятывы, спалучэнне iндывiдуальнай, групавой i масавай работы, адкрытасці, кiравання i самакiравання.
2. Асноўнымі мэтамі дзейнасці клубаў з’яўляюцца:
2.1. стварэнне ўмоў для развіцця і рэалізацыі творчых здольнасцей (магчымасцей) грамадзян, набыцця імі ведаў, уменняў і навыкаў у сферы культуры, быту, здаровага ладу жыцця, арганізацыі культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва, атрымання актуальнай інфармацыі і прыкладных ведаў у розных галінах грамадскага жыцця;
2.2. далучэнне грамадзян да мастацкай творчасці, нацыянальных культурных традыцый;
2.3. садзейнічанне пазнавальнай актыўнасці грамадзян, іх самаадукацыі;
2.4. падтрымка носьбітаў аўтэнтычнага фальклору;
2.5. фарміраванне ў грамадзян патрэбнасцей у рацыянальнай, грунтоўнай, трывалай і гуманнай арганізацыі і самаарганізацыі свайго культурнага адпачынку (вольнага часу);
2.6. развіццё мастацкай творчасці, адраджэнне, захаванне і развіццё традыцыйных форм адпачынку, іншых нацыянальных культурных традыцый.
Артыкул 235. Дзейнасць клубаў
1. Клубы:
1.1. ствараюць i арганiзуюць работу калектываў мастацкай творчасці, гурткоў і iншых клубных фармiраванняў;
1.2. забяспечваюць арганiзацыю i правядзенне культурных мерапрыемстваў, накіраваных на публічны паказ (публічнае выкананне) вынiкаў творчай дзейнасцi калектываў мастацкай творчасці, гурткоў і iншых клубных фармiраванняў;
1.3. забяспечваюць правядзенне культурна-відовішчных і іншых культурных мерапрыемстваў з удзелам калектываў мастацкай творчасці, асобных выканаўцаў i аўтараў;
1.4. ажыццяўляюць паказ фiльмаў;
1.5. арганiзуюць работу кансультацый i лекторыяў, народных унiверсiтэтаў, школ i курсаў прыкладных ведаў, праводзяць тэматычныя вечары, вусныя часопiсы, цыклы творчых сустрэч, ажыццяўляюць культурна-асветную работу ў іншых формах;
1.6. праводзяць масавыя тэатралiзаваныя святы i прадстаўленні, народныя гулянні, абрады i рытуалы ў адпаведнасцi з мясцовымi звычаямi i традыцыямi;
1.7. праводзяць дыскатэкі і іншыя танцавальныя і (або) забаўляльныя праграмы;
1.8. аказваюць кансультатыўную, метадычную і іншую дапамогу суб’ектам культурнай дзейнасці ў арганізацыі і правядзенні культурных мерапрыемстваў, ажыццяўляюць пракат музычных інструментаў, сцэнічных касцюмаў, рэалізацыю метадычных матэрыялаў;
1.9. выконваюць іншыя функцыі, звязаныя з арганізацыяй культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва.
2. Клубы могуць сумяшчаць дзейнасць па арганізацыі культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва з іншай дзейнасцю (дамы і клубы культурна-сацыяльных паслуг, культурна-спартыўныя цэнтры, клубы-кафэ і іншае).
3. Клубы могуць выкарыстоўваць нестацыянарныя формы абслугоўвання.
Артыкул 236. Клубныя фарміраванні. Віды клубных фарміраванняў
1. Клубнае фарміраванне – добраахвотнае аб’яднанне грамадзян, заснаванае на агульнасці інтарэсаў і патрэбнасцей у сумесным занятку творчай дзейнасцю, якая спрыяе развіццю іх творчых здольнасцей (магчымасцей), уменняў і навыкаў, стварэнню імі вынікаў творчай дзейнасці, а таксама на адзінстве імкнення да атрымання актуальнай інфармацыі і прыкладных ведаў у розных галінах грамадскага жыцця, авалодання ведамі, уменнямі і навыкамі ў сферы культуры, быту, здаровага ладу жыцця, арганізацыі культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва.
2. Клубныя фарміраванні могуць ажыццяўляць культурную дзейнасць у якасці падраздзялення юрыдычнай асобы або на базе арганізацый культуры, устаноў адукацыi i iншых юрыдычных асоб.
3. Клубныя фарміраванні могуць існаваць у наступных відах:
3.1. непрафесійныя (аматарскія) калектывы мастацкай творчасці;
3.2. аўтэнтычныя фальклорныя калектывы мастацкай творчасці;
3.3. гурткі;
3.4. аматарскія аб’яднанні (клубы па інтарэсах);
3.5. іншыя віды.
4. Клубнае фарміраванне:
4.1. арганізуе сістэматычныя заняткі ў тэарэтычнай і практычнай форме, а таксама ў відзе (відах), які характэрны для гэтага клубнага фарміравання (рэпетыцыя, лекцыя, урок, трэніроўка, пасяджэнне і іншыя віды);
4.2. праводзіць штогод справаздачныя культурныя мерапрыемствы (канцэрты, выстаўкі, конкурсы, майстар-класы і іншыя культурныя мерапрыемствы);
4.3. прымае ўдзел у культурных мерапрыемствах;
4.4. выконвае іншыя функцыі, звязаныя з арганізацыяй культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва.
Артыкул 237. Правядзенне дыскатэк
1. Дыскатэка – танцавальная і (або) забаўляльная праграма, якая суправаджаецца публічным выкананнем твораў музычнага мастацтва калектывамі мастацкай творчасці і (або) асобнымі выканаўцамі і (або) у якой выкарыстоўваецца фанаграма, з магчымым паказам аўдыявізуальных твораў, правядзеннем культурна-відовішчных мерапрыемстваў, гульняў і іншых забаў.
2. Правядзенне дыскатэкі арганізуецца на закрытай і (або) адкрытай пляцоўках, якія павінны адпавядаць санітарна-эпідэміялагічным, супрацьпажарным патрабаванням, а таксама патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі.
Закрытая пляцоўка – капітальная пабудова (будынак, збудаванне), памяшканне, што выкарыстоўваюцца для правядзення дыскатэкі.
Адкрытая пляцоўка – танцавальная пляцоўка і іншыя месцы пад адкрытым небам, спецыяльна прызначаныя для правядзення дыскатэкі.
3. Арганізатарам дыскатэк з’яўляецца юрыдычная асоба, індывідуальны прадпрымальнік, якія ажыццяўляюць дзейнасць па арганізацыі і правядзенні дыскатэк.
4. Правядзенне дыскатэк на адкрытых пляцоўках ажыццяўляецца да дваццаці трох гадзін, за выключэннем дыскатэк, якія праводзяцца па рашэнні дзяржаўных органаў або па ўзгадненні з імі. Час правядзення дыскатэк на адкрытых пляцоўках можа быць працягнуты па ўзгадненні з кіраўнікамі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню або асобамі, імі ўпаўнаважанымі.
5. Правядзенне дыскатэк у перыяд з дваццаці трох да шасці гадзін ажыццяўляецца на закрытых пляцоўках, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных пунктам 4 гэтага артыкула.
6. Пры правядзенні дыскатэкі на адкрытай пляцоўцы тэрыторыя гэтай пляцоўкі павінна быць адгароджана ад праезнай часткі плотам або агароджай для забеспячэння бяспекі наведвальнікаў дыскатэкі, іншых грамадзян, а таксама ўдзельнікаў дарожнага руху.
7. Арганізатары дыскатэк маюць права:
7.1. устанаўліваць правілы правядзення дыскатэк з улікам патрабаванняў гэтага Кодэкса;
7.2. устанаўліваць плату за ўваход на дыскатэку;
7.3. прымяняць піратэхнічныя сродкі толькі пры ўмове выканання патрабаванняў адпаведных тэхнічных нарматыўных прававых актаў.
8. Наведвальнікі дыскатэкі маюць права на:
8.1. атрыманне інфармацыі аб узроставым складзе і максімальнай колькасці наведвальнікаў дыскатэкі, мерах па забеспячэнні грамадскага парадку;
8.2. наведванне дыскатэкі незалежна ад полу, расы, мовы, рэлігійных, палітычных або іншых перакананняў, нацыянальнасці, сацыяльнага паходжання, маёмаснага, службовага становішча і іншых прыкмет.
9. У мэтах аховы грамадскага парадку і забеспячэння грамадскай бяспекі на дыскатэку не дапускаюцца грамадзяне, якія:
9.1. маюць пры сабе алкагольныя, слабаалкагольныя напоі і (або) піва, наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы, іх аналагі, таксічныя або іншыя адурманьваючыя рэчывы, халодную, агнястрэльную, газавую або іншую зброю, выбухованебяспечныя рэчывы і боепрыпасы, іх імітатары і муляжы, а таксама спецыяльна вырабленыя або прыстасаваныя прадметы, выкарыстанне якіх можа ўяўляць пагрозу жыццю і здароўю грамадзян або прычыніць матэрыяльную шкоду юрыдычным асобам, грамадзянам, у тым ліку індывідуальным прадпрымальнікам, сцягі і вымпелы, не зарэгістраваныя ва ўстаноўленым парадку, а таксама эмблемы, сімвалы, плакаты і транспаранты, змест якіх накіраваны на прычыненне шкоды грамадскаму парадку, правам і законным інтарэсам грамадзян;
9.2. знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення або ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў;
9.3. учыняюць дзеянні, якія парушаюць грамадскі парадак, а таксама падбухторваюць іншых асоб да такіх дзеянняў любымі метадамі.
10. У час правядзення дыскатэкі грамадзянам забараняецца:
10.1. знаходзіцца ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў;
10.2. мець пры сабе і (або) выкарыстоўваць прадметы і рэчы, якія забаронены да праносу на дыскатэку ў адпаведнасці з падпунктам 9.1 пункта 9 гэтага артыкула;
10.3. распіваць алкагольныя, слабаалкагольныя напоі, піва ў месцах, не прадугледжаных для гэтага;
10.4. ужываць наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы, іх аналагі, таксічныя або іншыя адурманьваючыя рэчывы;
10.5. курыць у месцах, не прадугледжаных для гэтага;
10.6. ажыццяўляць прапаганду вайны, экстрэмісцкай дзейнасці, насілля, жорсткасці і парнаграфіі, у тым ліку з выкарыстаннем плакатаў, транспарантаў або іншых сродкаў;
10.7. ствараць пагрозу грамадскай бяспецы, жыццю і здароўю грамадзян.
11. Пры правядзенні дыскатэкі грамадзяне абавязаны захоўваць грамадскі парадак і выконваць усе законныя патрабаванні яе арганізатара і супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, якія выконваюць абавязкі па ахове грамадскага парадку.
12. Арганізатары дыскатэк абавязаны:
12.1. забяспечыць бяспеку грамадзян, захаванасць капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), памяшканняў і іншай маёмасці;
12.2. выконваць патрабаванні, прадугледжаныя пунктам 9 гэтага артыкула;
12.3. не дапускаць дыскрымінацыі ў адносінах да наведвальнікаў дыскатэкі;
12.4. захоўваць правы наведвальнікаў дыскатэкі, прадугледжаныя гэтым Кодэксам і іншымі актамі заканадаўства;
12.5. спыніць дыскатэку ў выпадку ўзнікнення небяспекі для жыцця і здароўя грамадзян, прычынення шкоды маёмасці грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, або юрыдычных асоб;
12.6. забяспечыць пры неабходнасці арганізацыю аказання грамадзянам медыцынскай дапамогі;
12.7. не выкарыстоўваць праграмы, якія змяшчаюць прапаганду вайны, экстрэмісцкай дзейнасці, насілля, жорсткасці і парнаграфіі;
12.8. выконваць патрабаванні заканадаўства аб аўтарскім праве і сумежных правах і іншага заканадаўства;
12.9. абсталяваць месцы правядзення дыскатэкі сістэмамі відэаназірання і кнопкай трывожнай сігналізацыі з паступленнем сігналу на пульт органаў унутраных спраў;
12.10. выконваць іншыя абавязкі ў адпаведнасці з актамі заканадаўства.
13. Арганізатары дыскатэк, якія арганізуюць правядзенне дыскатэк на адкрытых пляцоўках не на пастаяннай аснове, акрамя абавязкаў, прадугледжаных пунктам 12 гэтага артыкула, у мэтах прадухілення надзвычайных сітуацый і падтрымання правапарадку павінны ўзгадніць правядзенне дыскатэкі з кіраўніком мясцовага выканаўчага і распарадчага органа базавага тэрытарыяльнага ўзроўню або асобай, ім упаўнаважанай, за пяць каляндарных дзён да дня яе правядзення.
Артыкул 238. Паркі культуры і адпачынку, гарадскія сады, заапаркі, заасады
1. Паркі культуры і адпачынку, гарадскія сады, заапаркі, заасады – арганізацыі культуры або падраздзяленні юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць арганізацыю культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва праз стварэнне на сваёй тэрыторыі ўмоў для адпачынку і забаў грамадзян, распаўсюджвання і папулярызацыі экалагічных ведаў, фарміравання беражлівых і гуманных адносін да навакольнага асяроддзя.
2. Усе дзяржаўныя паркі культуры і адпачынку, гарадскія сады, заапаркі, заасады адкрыты для публічнага наведвання.
Артыкул 239. Дзейнасць паркаў культуры і адпачынку, гарадскіх садоў, заапаркаў, заасадоў
1. Паркі культуры і адпачынку, гарадскія сады, заапаркі, заасады:
1.1. арганізоўваюць дзейнасць танцавальных, глядзельных i спартыўных залаў, летнiх эстрад i цыркаў, выставачных залаў, гульнявых пляцовак i павiльёнаў, планетарыяў, бiльярдных, вiдэатэк, гульнятэк, салонаў, цiраў, стадыёнаў i спартыўных пляцовак, каткоў, лыжных i лодачных станцый, экалагiчных i прагулачных сцяжынак, плавальных басейнаў, салярыяў, баз пракату культурна-бытавога i спартыўнага iнвентару, аўтадромаў, конна-спартыўных баз i iншых аб’ектаў культурнага i фiзкультурна-аздараўленчага прызначэння, стацыянарных і нестацыянарных гандлёвых аб’ектаў;
1.2. праводзяць дыскатэкi;
1.3. набываюць і прадастаўляюць у карыстанне атракцыёны i гульнявыя аўтаматы;
1.4. ствараюць абсталяваную i добраўпарадкаваную базу для работы з дзецьмі i моладдзю;
1.5. прадастаўляюць у карыстанне культурна-бытавы i спартыўны iнвентар;
1.6. ствараюць калектывы мастацкай творчасці і іншыя клубныя фарміраванні, аранжарэi, гадавальнiкi, лабараторыi, доследныя станцыi i iншае;
1.7. арганiзоўваюць i праводзяць культурныя і спартыўна-масавыя мерапрыемствы;
1.8. пры наяўнасцi матэрыяльна-тэхнiчнай базы i квалiфiкаваных работнікаў ствараюць рамонтныя i вытворча-будаўнiчыя цэхi, творчыя, пiратэхнiчныя i iншыя майстэрнi;
1.9. выконваюць іншыя функцыі, звязаныя з арганізацыяй культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва.
2. Правядзенне паркам культуры і адпачынку, гарадскім садам, заапаркам, заасадам мерапрыемстваў або ажыццяўленне іншай дзейнасці, якія могуць мець экалагічныя, сацыяльныя і іншыя вынікі, што закранаюць інтарэсы насельніцтва пэўнай тэрыторыі, узгадняюцца з мясцовым выканаўчым і распарадчым органам базавага тэрытарыяльнага ўзроўню па месцы іх знаходжання.
3. Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы базавага тэрытарыяльнага ўзроўню садзейнічаюць развіццю і эфектыўнай дзейнасці паркаў культуры і адпачынку, гарадскіх садоў, заапаркаў, заасадоў, перадачы памяшканняў, іншых аб’ектаў згодна з іх матэрыяльнымі патрэбнасцямі.
ГЛАВА 26
ЗААХВОЧВАННІ Ў СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ
Артыкул 240. Заахвочванні ў сферы культуры
1. Заахвочванні ў сферы культуры ўстанаўліваюцца ў мэтах стымулявання ажыццяўлення і (або) забеспячэння культурнай дзейнасці.
2. У адпаведнасці з гэтым Кодэксам, а таксама з іншымі актамі заканадаўства выкарыстоўваюцца наступныя заахвочванні ў сферы культуры:
2.1. узнагароджанне грамадзян дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь;
2.2. узнагароджанне грамадзян, калектываў мастацкай творчасці і юрыдычных асоб спецыяльнымі ўзнагародамі і спецыяльнымі прызамі (прызамі) Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
2.3. прысуджэнне Дзяржаўнай прэміі ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры;
2.4. прысуджэнне прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» і спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
2.5. прысуджэнне таленавітай моладзі заахвочванняў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі;
2.6. прысваенне тэатральна-відовішчным арганізацыям, прафесійным калектывам мастацкай творчасці, музеям, творчым саюзам статусу «нацыянальны»;
2.7. прысваенне музеям статусу «народны»;
2.8. прысваенне прафесійным калектывам мастацкай творчасці звання «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь», статусу «акадэмічны»;
2.9. прысваенне непрафесійным (аматарскім) калектывам мастацкай творчасці звання «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь»;
2.10. прысваенне непрафесійным (аматарскім) калектывам мастацкай творчасці наймення «народны» («узорны»);
2.11. заахвочванні Міністэрства культуры;
2.12. заахвочванні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых дзяржаўных органаў, грамадскіх аб’яднанняў і іншых юрыдычных асоб;
2.13. іншыя заахвочванні.
Артыкул 241. Узнагароджанне грамадзян дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь
Узнагароджанне грамадзян дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 242. Узнагароджанне грамадзян, калектываў мастацкай творчасці і юрыдычных асоб спецыяльнымі ўзнагародамі і спецыяльнымі прызамі (прызамі) Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Узнагароджанне грамадзян, калектываў мастацкай творчасці і юрыдычных асоб спецыяльнымі ўзнагародамі і спецыяльнымі прызамі (прызамі) Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца ў адпаведнасці з актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 243. Прысуджэнне Дзяржаўнай прэміі ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры
Прысуджэнне Дзяржаўнай прэміі ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры ажыццяўляецца ў адпаведнасці з актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 244. Прысуджэнне прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» і спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Прысуджэнне прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» і спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца ў адпаведнасці з актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 245. Прысуджэнне таленавітай моладзі заахвочванняў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі
Прысуджэнне таленавітай моладзі заахвочванняў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 246. Прысваенне тэатральна-відовішчным арганізацыям, прафесійным калектывам мастацкай творчасці, музеям, творчым саюзам статусу «нацыянальны», пацвярджэнне і пазбаўленне гэтага статусу
1. Статус «нацыянальны» прысвойваецца тэатральна-відовішчным арганізацыям, прафесійным калектывам мастацкай творчасці, музеям, якія з’яўляюцца арганізацыямі культуры і маёмасць якіх знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці, творчым саюзам.
2. Статус «нацыянальны» прысвойваецца тэатральна-відовішчным арганізацыям і прафесійным калектывам мастацкай творчасці, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё беларускай нацыянальнай культуры і адпавядаюць наступным патрабаванням, калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь:
2.1. ажыццяўляюць сваю дзейнасць не менш за дваццаць гадоў;
2.2. маюць статус «акадэмічны» або званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь» (для прафесійных калектываў мастацкай творчасці);
2.3. за апошнія пяць гадоў адзначаны ўзнагародамі на міжнародных і рэспубліканскіх культурных мерапрыемствах;
2.4. праводзяць культурна-відовішчныя мерапрыемствы ў краіне і за яе межамі (не менш за шэсцьдзясят мерапрыемстваў у год);
2.5. пастаянна абнаўляюць рэпертуар, у тым ліку творамі беларускіх аўтараў (не менш за пяць новых тэатральных пастановак (прадстаўленняў, канцэртных праграм) за пяць гадоў);
2.6. маюць у складзе не менш за дзесяць работнікаў, якія ўзнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь у сферы культуры або з’яўляюцца лаўрэатамі Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры.
3. Статус «нацыянальны» прысвойваецца музеям, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё музейнай справы і адпавядаюць наступным патрабаванням, калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь:
3.1. ажыццяўляюць сваю дзейнасць не менш за дваццаць гадоў;
3.2. рэалізуюць усе віды музейнай дзейнасці, прадугледжаныя гэтым Кодэксам;
3.3. валодаюць музейнымі прадметамі, якія з’яўляюцца гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі катэгорыі «0» або «1» (не менш за два музейныя прадметы);
3.4. маюць пастаянную музейную экспазіцыю, створаную на аснове ўласных музейных фондаў.
4. Статус «нацыянальны» прысвойваецца творчым саюзам, якiя ўнеслі значны ўклад у развіццё беларускай нацыянальнай культуры і адпавядаюць наступным патрабаванням:
4.1. маюць адметныя дасягненні ў сферы культуры на працягу не менш за пятнаццаць гадоў;
4.2. маюць грамадскае прызнанне дасягненняў у сферы культуры ў Рэспублiцы Беларусь i за яе межамi;
4.3. маюць структурныя падраздзяленнi, якія актыўна дзейнiчаюць ва ўсiх або ў большасцi абласцей Рэспублiкi Беларусь;
4.4. маюць у складзе членаў, якім прысвоены ганаровыя званнi або якія з’яўляюцца лаўрэатамі айчынных і мiжнародных прэмiй у сферы культуры;
4.5. маюць шматгадовы станоўчы вопыт работы з творчай моладдзю;
4.6. уносяць дзейсны ўклад у распрацоўку i рэалiзацыю напрамкаў дзяржаўнай палiтыкi ў сферы культуры;
4.7. ажыццяўляюць актыўную статутную дзейнасць (папулярызацыя вынiкаў творчай дзейнасці, сустрэчы з працоўнымi калектывамi i рознымi катэгорыямі насельнiцтва, мiжнародныя кантакты i iншая дзейнасць).
5. Для разгляду пытання аб прысваенні статусу «нацыянальны» тэатральна-відовішчная арганізацыя, прафесійны калектыў мастацкай творчасці, музей, творчы саюз накіроўваюць у Міністэрства культуры наступныя дакументы:
5.1. хадайніцтва аб прысваенні статусу «нацыянальны»;
5.2. выпіску з пратакола агульнага сходу работнікаў тэатральна-відовішчнай арганізацыі, прафесійнага калектыву мастацкай творчасці, музея, членаў творчага саюза;
5.3. даведку аб дзейнасці тэатральна-відовішчнай арганізацыі, прафесійнага калектыву мастацкай творчасці, музея, творчага саюза, якая пацвярджае выкананне патрабаванняў, прадугледжаных адпаведна пунктамі 2–4 гэтага артыкула.
6. Міністэрства культуры мае права запатрабаваць у тэатральна-відовішчнай арганізацыі, прафесійнага калектыву мастацкай творчасці, музея, творчага саюза іншыя дакументы, якія пацвярджаюць выкананне патрабаванняў, прадугледжаных адпаведна пунктамі 2–4 гэтага артыкула.
7. Рашэнне аб прадстаўленні (адмове ў прадстаўленні) тэатральна-відовішчнай арганізацыі, прафесійнага калектыву мастацкай творчасці, музея, творчага союза да прысваення статусу «нацыянальны» прымаецца калегіяй Міністэрства культуры (у адносінах да творчага саюза – сумесна з саветам асацыяцыі грамадскiх аб’яднанняў «Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў») не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня атрымання дакументаў, прадугледжаных пунктам 5 гэтага артыкула.
8. Міністэрства культуры не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня прыняцця рашэння аб прадстаўленні тэатральна-відовішчнай арганізацыі, прафесійнага калектыву мастацкай творчасці, музея, творчага саюза да прысваення статусу «нацыянальны» падрыхтоўвае праект адпаведнага ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і ва ўстаноўленым парадку накіроўвае яго разам з выпіскай з рашэння калегіі Міністэрства культуры (у адносінах да творчага саюза – сумесна з саветам асацыяцыі грамадскiх аб’яднанняў «Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў») і дакументамі, прадугледжанымі пунктам 5 гэтага артыкула, у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь для наступнага ўнясення ва ўстаноўленым парадку Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь.
9. Рашэнне аб прысваеннi тэатральна-відовішчнай арганізацыі, прафесійнаму калектыву мастацкай творчасці, музею, творчаму саюзу статусу «нацыянальны» прымаецца Прэзідэнтам Рэспублiкi Беларусь шляхам выдання адпаведнага ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
10. Пасля прысваення тэатральна-відовішчнай арганізацыі, прафесійнаму калектыву мастацкай творчасці, музею, творчаму саюзу статусу «нацыянальны» ў іх статут і назву ў двухмесячны тэрмін з дня выдання адпаведнага ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь уносяцца неабходныя змяненні.
11. Тэатральна-відовішчная арганізацыя, прафесійны калектыў мастацкай творчасці, музей, творчы саюз, якім прысвоены статус «нацыянальны», пацвярджаюць яго адзін раз у пяць гадоў. Для гэтага яны накіроўваюць у Міністэрства культуры хадайніцтва аб пацвярджэнні статусу «нацыянальны» і дакументы, прадугледжаныя падпунктамі 5.2 і 5.3 пункта 5 гэтага артыкула.
Калегіяй Міністэрства культуры (у адносінах да творчага саюза – сумесна з саветам асацыяцыі грамадскiх аб’яднанняў «Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў») не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня атрымання хадайніцтва аб пацвярджэнні статусу «нацыянальны» і дакументаў, прадугледжаных падпунктамі 5.2 і 5.3 пункта 5 гэтага артыкула, разглядаецца пытанне аб пацвярджэнні статусу «нацыянальны» і прымаецца рашэнне.
У выпадку, калі тэатральна-відовішчная арганізацыя, прафесійны калектыў мастацкай творчасці, музей, творчы саюз адпавядаюць патрабаванням, прадугледжаным адпаведна пунктамі 2–4 гэтага артыкула, калегіяй Міністэрства культуры (у адносінах да творчага саюза – сумесна з саветам асацыяцыі грамадскiх аб’яднанняў «Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў») прымаецца рашэнне аб пацвярджэнні статусу «нацыянальны», якое ўзгадняецца з Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
У выпадку, калі тэатральна-відовішчная арганізацыя, прафесійны калектыў мастацкай творчасці, музей, творчы саюз не адпавядаюць патрабаванням, прадугледжаным адпаведна пунктамі 2–4 гэтага артыкула, калегіяй Міністэрства культуры (у адносінах да творчага саюза – сумесна з саветам асацыяцыі грамадскiх аб’яднанняў «Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў») прымаецца рашэнне аб адмове ў пацвярджэнні статусу «нацыянальны».
Міністэрства культуры не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня прыняцця рашэння аб адмове ў пацвярджэнні статусу «нацыянальны» падрыхтоўвае праект указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб пазбаўленні тэатральна-відовішчнай арганізацыі, прафесійнага калектыву мастацкай творчасці, музея, творчага саюза статусу «нацыянальны» і ва ўстаноўленым парадку накіроўвае яго разам з выпіскай з рашэння калегіі Міністэрства культуры (у адносінах да творчага саюза – сумесна з саветам асацыяцыі грамадскiх аб’яднанняў «Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў») і дакументамі, прадугледжанымі падпунктамі 5.2 і 5.3 пункта 5 гэтага артыкула, у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь для наступнага ўнясення ва ўстаноўленым парадку Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь.
12. Рашэнне аб пазбаўленні статусу «нацыянальны» прымаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь шляхам выдання адпаведнага ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
13. Пасля пазбаўлення тэатральна-відовішчнай арганізацыі, прафесійнага калектыву мастацкай творчасці, музея, творчага саюза статусу «нацыянальны» ў іх статут і назву ў двухмесячны тэрмін з дня выдання адпаведнага ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь уносяцца неабходныя змяненні.
14. Дзяржаўныя органы, якiя ажыццяўляюць дзяржаўнае кiраванне ў сферы культуры, у межах сваiх паўнамоцтваў у адпаведнасцi з актамі заканадаўства ствараюць тэатральна-вiдовiшчным арганізацыям, прафесiйным калектывам мастацкай творчасцi, музеям, якім прысвоены статус «нацыянальны», умовы для ажыццяўлення культурнай дзейнасцi, умацавання iх матэрыяльна-тэхнiчнай базы (выдзяляюць памяшканнi, фiнансавыя сродкi для стварэння новых тэатральных пастановак, канцэртных праграм, набыцця абсталявання, музычных iнструментаў).
15. Работнiкам тэатральна-вiдовiшчных арганізацый, прафесiйных калектываў мастацкай творчасцi, музеяў са статусам «нацыянальны» ўстанаўліваецца павышаная аплата працы ў адпаведнасці з заканадаўствам аб працы.
16. Рашэнні аб адмове ў прадстаўленні тэатральна-відовішчнай арганізацыі, прафесійнага калектыву мастацкай творчасці, музея, творчага саюза да прысваення статусу «нацыянальны», аб адмове ў пацвярджэнні гэтага статусу могуць быць абскарджаны ў суд.
Артыкул 247. Прысваенне музеям статусу «народны», пацвярджэнне і пазбаўленне гэтага статусу
1. Статус «народны» прысвойваецца музеям, якія з’яўляюцца падраздзяленнямі юрыдычных асоб і адпавядаюць наступным патрабаванням:
1.1. ажыццяўляюць культурную дзейнасць на адпаведным прафесійным узроўні не менш за дзесяць гадоў;
1.2. маюць не менш за шэсцьсот музейных прадметаў;
1.3. маюць уліковую дакументацыю на ўсе музейныя прадметы;
1.4. маюць пастаянную экспазіцыю, створаную на аснове ўласных музейных фондаў;
1.5. размяшчаюць экспазіцыі і музейныя фонды ў асобных капітальных пабудовах (будынках, збудаваннях) або памяшканнях;
1.6. маюць не менш за тры тысячы наведвальнікаў за апошнія тры гады.
2. Для разгляду пытання аб прысваенні музею статусу «народны» юрыдычная асоба, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей, накіроўвае ў структурнае падраздзяленне мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, наступныя дакументы:
2.1. хадайніцтва аб прысваенні статусу «народны»;
2.2. копію палажэння аб музеі;
2.3. даведку аб дзейнасці музея, якая пацвярджае выкананне патрабаванняў, прадугледжаных пунктам 1 гэтага артыкула.
3. Структурнае падраздзяленне мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, мае права запатрабаваць у юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей, іншыя дакументы, якія пацвярджаюць выкананне патрабаванняў, прадугледжаных пунктам 1 гэтага артыкула.
4. Дакументы, прадугледжаныя пунктам 2 гэтага артыкула, пасля праверкі адпаведнасці музея патрабаванням, прадугледжаным пунктам 1 гэтага артыкула, не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня іх атрымання накіроўваюцца структурным падраздзяленнем мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, у Міністэрства культуры.
5. Рашэнне аб прысваенні (адмове ў прысваенні) музею статусу «народны» прымаецца Міністэрствам культуры не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня атрымання дакументаў, прадугледжаных пунктам 2 гэтага артыкула.
6. Пасля прысваення музею статусу «народны» ў палажэнне аб музеі і назву музея ў двухмесячны тэрмін з дня прыняцця адпаведнага рашэння ўносяцца неабходныя змяненні.
7. Музеі, якім прысвоены статус «народны», пацвярджаюць яго адзін раз у пяць гадоў. Для гэтага юрыдычная асоба, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей са статусам «народны», накіроўвае ў структурнае падраздзяленне мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, хадайніцтва аб пацвярджэнні статусу «народны» і дакументы, прадугледжаныя падпунктамі 2.2 і 2.3 пункта 2 гэтага артыкула, якія пасля іх разгляду накіроўваюцца ў Міністэрства культуры.
Міністэрствам культуры не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня атрымання хадайніцтва аб пацвярджэнні статусу «народны» і дакументаў, прадугледжаных падпунктамі 2.2 і 2.3 пункта 2 гэтага артыкула, разглядаецца пытанне аб пацвярджэнні статусу «народны» і прымаецца рашэнне.
У выпадку, калі музей адпавядае патрабаванням, прадугледжаным пунктам 1 гэтага артыкула, Міністэрствам культуры прымаецца рашэнне аб пацвярджэнні статусу «народны».
У выпадку, калі музей не адпавядае патрабаванням, прадугледжаным пунктам 1 гэтага артыкула, Міністэрствам культуры прымаецца рашэнне аб пазбаўленні музея статусу «народны».
8. Пасля пазбаўлення музея статусу «народны» ў палажэнне аб музеі і назву музея ў двухмесячны тэрмін з дня прыняцця адпаведнага рашэння ўносяцца неабходныя змяненні.
9. Рашэнні аб адмове ў прысваенні музею статусу «народны», аб пазбаўленні гэтага статусу могуць быць абскарджаны ў суд.
Артыкул 248. Прысваенне прафесійным калектывам мастацкай творчасцi звання «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь», статусу «акадэмiчны», пацвярджэнне і пазбаўленне гэтых звання і статусу
1. Званне «Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь» прысвойваецца прафесiйным калектывам мастацкай творчасці, якiя ўнеслi значны ўклад у развiццё беларускай нацыянальнай культуры і адпавядаюць наступным патрабаванням:
1.1. ажыццяўляюць культурную дзейнасць не менш за дзесяць гадоў;
1.2. маюць выдатныя дасягненнi ў мастацтве;
1.3. прымаюць удзел у культурна-відовішчных мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь і (або) за яе межамі (не менш за трыццаць мерапрыемстваў у год) і (або) у канцэртах, прымеркаваных да мерапрыемстваў з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і (або) дзяржаўных свят, святочных дзён, памятных і святочных дат, у міжнародных і (або) рэспубліканскіх культурных мерапрыемствах на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і (або) за яе межамі, уключаючы мерапрыемствы, звязаныя з выхаваннем творчай моладзі;
1.4. маюць грамадскае прызнанне ў Рэспублiцы Беларусь i за яе межамi;
1.5. маюць шматгадовы станоўчы вопыт работы з творчай моладдзю;
1.6. маюць у складзе творчых работнікаў, якія ўзнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь у сферы культуры або з’яўляюцца лаўрэатамі Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры, лаўрэатамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
2. Статус «акадэмічны» прысвойваецца прафесійным калектывам мастацкай творчасцi, якiя ўнеслі значны ўклад у развіццё беларускай нацыянальнай культуры і адпавядаюць наступным патрабаванням:
2.1. ажыццяўляюць культурную дзейнасць не менш за пятнаццаць гадоў;
2.2. маюць выдатныя дасягненнi ў мастацтве;
2.3. прымаюць удзел у культурна-відовішчных мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь і (або) за яе межамі (не менш за сорак мерапрыемстваў у год);
2.4. адзначаны ўзнагародамі на рэспублiканскiх і мiжнародных культурных мерапрыемствах за апошнія пяць гадоў;
2.5. маюць у складзе не менш за пяць творчых работнікаў, якія ўзнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь у сферы культуры або з’яўляюцца лаўрэатамі Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры.
3. Вылучэнне прафесійнага калектыву мастацкай творчасці для прысваення звання «Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь», статусу «акадэмічны» ажыццяўляецца калектывам работнікаў прафесійнага калектыву мастацкай творчасці або юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца прафесійны калектыў мастацкай творчасці, на агульным сходзе.
Рашэнне аб вылучэнні лічыцца прынятым, калі за яго прагаласавалі не менш за 51 працэнт работнікаў прафесійнага калектыву мастацкай творчасці або юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца прафесійны калектыў мастацкай творчасці, і афармляецца пратаколам агульнага сходу.
Выпіска з пратакола агульнага сходу накіроўваецца ў рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, мясцовы выканаўчы і распарадчы орган абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, у падпарадкаванні якіх знаходзяцца прафесійны калектыў мастацкай творчасці або юрыдычная асоба, падраздзяленнем якой з’яўляецца прафесійны калектыў мастацкай творчасці.
Выпіска з пратакола агульнага сходу работнікаў прафесійнага калектыву мастацкай творчасці або юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца прафесійны калектыў мастацкай творчасці, якія не падпарадкаваны рэспубліканскаму органу дзяржаўнага кіравання, мясцоваму выканаўчаму і распарадчаму органу абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, накіроўваецца ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню па месцы дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы.
4. Рашэнне аб прадстаўленні (адмове ў прадстаўленні) прафесійнага калектыву мастацкай творчасці да прысваення звання «Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь», статусу «акадэмічны» прымаецца калегіяй рэспубліканскага органа дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня атрымання выпіскі з пратакола агульнага сходу.
5. У выпадку прыняцця рашэння аб прадстаўленні прафесійнага калектыву мастацкай творчасці да прысваення звання «Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь», статусу «акадэмічны» рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, мясцовы выканаўчы і распарадчы орган абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня прыняцця рашэння накіроўваюць у Міністэрства культуры наступныя дакументы:
5.1. хадайніцтва аб прысваенні звання «Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь», статусу «акадэмічны»;
5.2. выпіску з рашэння калегіі рэспубліканскага органа дзяржаўнага кіравання, мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню;
5.3. выпіску з пратакола агульнага сходу;
5.4. даведку аб дзейнасці прафесійнага калектыву мастацкай творчасці, якая пацвярджае выкананне патрабаванняў, прадугледжаных адпаведна пунктамі 1 і 2 гэтага артыкула;
5.5. копію ўстаноўчага дакумента прафесійнага калектыву мастацкай творчасці (у выпадку, калі прафесійны калектыў мастацкай творчасці з’яўляецца юрыдычнай асобай);
5.6. рэкламна-інфармацыйную прадукцыю аб культурнай дзейнасці калектыву (фота-, аўдыя- i (або) вiдэаматэрыялы, буклеты, афішы і іншае), копіі водгукаў у сродках масавай інфармацыі і (або) дакументаў аб прысуджэнні ўзнагарод на міжнародных і рэспубліканскіх культурных мерапрымствах, іншых дакументаў, якія сведчаць аб грамадскім прызнанні.
6. Міністэрства культуры мае права запатрабаваць у прафесійнага калектыву мастацкай творчасці або юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца прафесійны калектыў мастацкай творчасці, іншыя дакументы, якія пацвярджаюць выкананне патрабаванняў, прадугледжаных адпаведна пунктамі 1 і 2 гэтага артыкула.
7. Рашэнне аб прысваеннi (адмове ў прысваенні) прафесiйнаму калектыву мастацкай творчасці звання «Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь», статусу «акадэмічны» прымаецца Міністэрствам культуры не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня атрымання дакументаў, прадугледжаных пунктам 5 гэтага артыкула.
8. Пасля прысваення прафесiйнаму калектыву мастацкай творчасці звання «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь», статусу «акадэмічны» ў яго ўстаноўчы дакумент (у выпадку, калі прафесійны калектыў мастацкай творчасці з’яўляецца юрыдычнай асобай) і назву ў двухмесячны тэрмін з дня прыняцця адпаведнага рашэння ўносяцца неабходныя змяненні.
9. Прафесійны калектыў мастацкай творчасці, якому прысвоена званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь», статус «акадэмічны», пацвярджае гэтыя званне, статус адзін раз у пяць гадоў. Для гэтага прафесійны калектыў мастацкай творчасці, якому прысвоены званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь», статус «акадэмічны», або юрыдычная асоба, падраздзяленнем якой з’яўляецца прафесійны калектыў мастацкай творчасці, накіроўваюць у Міністэрства культуры хадайніцтва аб пацвярджэнні звання «Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь», статусу «акадэмічны» і дакументы, прадугледжаныя падпунктамі 5.2–5.6 пункта 5 гэтага артыкула.
Калегіяй Міністэрства культуры не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня атрымання хадайніцтва аб пацвярджэнні звання «Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь», статусу «акадэмічны» і дакументаў, прадугледжаных падпунктамі 5.2–5.6 пункта 5 гэтага артыкула, разглядаецца пытанне аб пацвярджэнні звання «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь», статусу «акадэмічны» і прымаецца рашэнне.
У выпадку, калі прафесійны калектыў мастацкай творчасці адпавядае патрабаванням, прадугледжаным адпаведна пунктамі 1 і 2 гэтага артыкула, калегіяй Міністэрства культуры прымаецца рашэнне аб пацвярджэнні звання «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь», статусу «акадэмічны».
У выпадку, калі прафесійны калектыў мастацкай творчасці не адпавядае патрабаванням, прадугледжаным адпаведна пунктамі 1 і 2 гэтага артыкула, калегіяй Міністэрства культуры прымаецца рашэнне аб пазбаўленні звання «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь», статусу «акадэмічны».
10. Пасля пазбаўлення прафесiйнага калектыву мастацкай творчасці звання «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь», статусу «акадэмічны» ў яго ўстаноўчы дакумент (у выпадку, калі прафесійны калектыў мастацкай творчасці з’яўляецца юрыдычнай асобай) і назву ў двухмесячны тэрмін з дня прыняцця адпаведнага рашэння ўносяцца неабходныя змяненні.
11. Работнікам прафесійных калектываў мастацкай творчасці, якім прысвоены званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь», статус «акадэмічны», устанаўліваецца павышаная аплата працы ў адпаведнасці з заканадаўствам аб працы.
12. Рашэнні аб адмове ў прадстаўленні прафесійнага калектыву мастацкай творчасці да прысваення звання «Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь», статусу «акадэмічны», аб адмове ў прысваенні, аб пазбаўленні гэтых звання і статусу могуць быць абскарджаны ў суд.
Артыкул 249. Прысваенне непрафесійным (аматарскім) калектывам мастацкай творчасці звання «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь», пацвярджэнне і пазбаўленне гэтага звання
1. Званне «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца непрафесійным (аматарскiм) калектывам мастацкай творчасці, якiя ўнеслi значны ўклад у развiццё беларускай нацыянальнай культуры, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый і адпавядаюць наступным патрабаванням:
1.1. ажыццяўляюць стабільную культурную дзейнасць не менш за дзесяць гадоў;
1.2. маюць найменне «народны» («узорны»);
1.3. атрымалі не менш за два званні лаўрэата міжнародных, рэспубліканскіх і (або) рэгіянальных культурных мерапрыемстваў;
1.4. вынікі іх творчай дзейнасці адпавядаюць нацыянальным культурным традыцыям;
1.5. праводзяць культурныя мерапрыемствы самастойна, не радзей за адзiн раз у два месяцы, пры гэтым працягласць культурна-відовішчнага мерапрыемства для дарослых непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці складае не менш за сорак хвiлiн, для дзiцячых – не менш за дваццаць хвiлiн, плошча для прадстаўляемых на выстаўцы работ – не менш за дзевяць квадратных метраў;
1.6. штогадова праводзяць справаздачныя культурныя мерапрыемствы з абнаўленнем іх зместу не менш чым на 20 працэнтаў;
1.7. прымаюць удзел у культурных мерапрыемствах не радзей за адзін раз у месяц;
1.8. маюць высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства, сцэнiчнай i выставачнай культуры, мастацка-эстэтычнага афармлення культурных мерапрыемстваў;
1.9. выконваюць творы мастацкай літаратуры і мастацтва без выкарыстання фанаграмы;
1.10. маюць рэкламна-інфармацыйную прадукцыю аб культурнай дзейнасці калектыву (фота-, аўдыя- i (або) вiдэаматэрыялы, буклеты, афішы і іншае), водгукі сродкаў масавай інфармацыі;
1.11. ажыццяўляюць рэгулярную пошукава-збіральніцкую і краязнаўчую работу;
1.12. супрацоўнічаюць з навуковымі арганізацыямі, метадычнымі цэнтрамі народнай творчасці (культурна-асветнай работы).
2. Для разгляду пытання аб прысваенні непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці звання «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь» мясцовы выканаўчы і распарадчы орган абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, іншыя рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі накіроўваюць у Міністэрства культуры наступныя дакументы:
2.1. хадайніцтва аб прысваенні звання «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь»;
2.2. копію пашпарта непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці;
2.3. даведку аб дзейнасці непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці за апошнія пяць гадоў, якая пацвярджае выкананне патрабаванняў, прадугледжаных пунктам 1 гэтага артыкула;
2.4. характарыстыкі творчай дзейнасці кiраўнiка непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці, а таксама акампанiятара, хормайстра, балетмайстра, канцэртмайстра, рэжысёра i iншых творчых работнікаў, якiя працуюць з непрафесійным (аматарскім) калектывам мастацкай творчасці (пры iх наяўнасцi);
2.5. спіс твораў рэпертуару непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці;
2.6. спіс удзельнікаў непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці з указаннем месца працы (вучобы), ролі, якую яны выконваюць у калектыве;
2.7. рэкламна-інфармацыйную прадукцыю аб культурнай дзейнасці калектыву (фота-, аўдыя- i (або) вiдэаматэрыялы, буклеты, афішы і іншае), водгукі сродкаў масавай інфармацыі за апошнія пяць гадоў;
2.8. копii дыпломаў лаўрэата мiжнародных, рэспублiканскiх, рэгіянальных культурных мерапрыемстваў за апошнія пяць гадоў;
2.9. копію першай старонкі ўстаноўчага дакумента заснавальніка непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці.
3. Для ацэнкі вынікаў творчай дзейнасці непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці пры Міністэрстве культуры ствараецца спецыяльная камісія.
У склад спецыяльнай камiсii могуць уваходзіць творчыя работнікі, работнікі культуры, прадстаўнікі Міністэрства культуры, Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь, Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi, структурных падраздзяленняў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, іншых юрыдычных асоб.
Спецыяльная камісія ажыццяўляе прагляд вынікаў творчай дзейнасці непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці і не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня прагляду дае заключэнне аб адпаведнасці (неадпаведнасці) непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці патрабаванням, прадугледжаным пунктам 1 гэтага артыкула.
4. Рашэнне аб прысваенні (адмове ў прысваенні) непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці звання «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь» прымаецца Міністэрствам культуры не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня выдачы заключэння аб адпаведнасці (неадпаведнасці) непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці патрабаванням, прадугледжаным пунктам 1 гэтага артыкула.
5. Непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці, якому прысвоена званне «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь», уручаецца спецыяльны дыплом.
6. Пасля прысваення непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці звання «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь» у двухмесячны тэрмін з дня прыняцця адпаведнага рашэння ў яго поўную назву ўносяцца неабходныя змяненні і складаецца новы пашпарт непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці.
Поўная назва непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці, якому прысвоена званне «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь», павінна пачынацца са слоў «заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь» і ўтрымліваць словы «народны» або «ўзорны».
7. Мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы i заснавальнікі непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці ствараюць непрафесійным (аматарскім) калектывам мастацкай творчасці, якім прысвоена званне «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь», умовы для ажыццяўлення культурнай дзейнасцi, умацавання iх матэрыяльна-тэхнiчнай базы (выдзяляюць асобныя памяшканнi, фінансавыя сродкi для набыцця сцэнiчных касцюмаў, абсталявання, гукаўзмацняльнай тэхнiкi, вырабу рэкламна-iнфармацыйнай прадукцыi i iншае).
8. У бюджэтнай арганізацыі, якая з’яўляецца заснавальнікам непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці, якому прысвоена званне «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь», незалежна ад колькасці штатных адзінак, прадугледжаных пунктам 12 артыкула 250 гэтага Кодэкса, можа ўтрымлiвацца за кошт сродкаў ад ажыццяўлення дзейнасці, якая прыносіць даход, iншых крыніц, не забароненых заканадаўствам, дадаткова неабходная колькасць творчых работнiкаў i работнiкаў, якiя ажыццяўляюць тэхнiчнае абслугоўванне.
9. У мэтах удасканалення выканальнiцкага майстэрства, сцэнiчнай i выставачнай культуры, мастацка-эстэтычнага афармлення культурных мерапрыемстваў, а таксама для правядзення культурных мерапрыемстваў непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці, якому прысвоена званне «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь», могуць выдавацца рэкамендацыi, накiраваннi для ўдзелу ў прэстыжных мiжнародных і рэспубліканскіх культурных мерапрыемствах.
10. Непрафесійны (аматарскі) калектыў мастацкай творчасці, якому прысвоена званне «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь», пацвярджае яго адзін раз у пяць гадоў шляхам паказу спецыяльнай камісіі вынікаў творчай дзейнасці за гэты перыяд.
11. Для пацвярджэння непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці звання «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь» мясцовы выканаўчы і распарадчы орган абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, іншыя рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі не пазней за 31 кастрычніка года, у які заканчваецца пяцігадовы тэрмiн з дня прысваення (папярэдняга пацвярджэння) звання «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь», накіроўваюць у Міністэрства культуры хадайніцтва аб пацвярджэнні звання «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь» і дакументы, прадугледжаныя падпунктамі 2.2–2.9 пункта 2 гэтага артыкула.
12. Спецыяльная камісія ажыццяўляе прагляд вынікаў творчай дзейнасці непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці і не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня прагляду дае заключэнне аб адпаведнасці (неадпаведнасці) непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці патрабаванням, прадугледжаным пунктам 1 гэтага артыкула.
13. У выпадку, калі непрафесійны (аматарскі) калектыў мастацкай творчасці адпавядае патрабаванням, прадугледжаным пунктам 1 гэтага артыкула, Міністэрствам культуры прымаецца рашэнне аб пацвярджэнні звання «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь» не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня атрымання заключэння аб адпаведнасці непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці патрабаванням, прадугледжаным пунктам 1 гэтага артыкула.
14. Непрафесійны (аматарскі) калектыў мастацкай творчасці пазбаўляецца звання «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь» у выпадках, калі:
14.1. ён у адпаведнасці з заключэннем спецыяльнай камісіі не адпавядае патрабаванням, прадугледжаным пунктам 1 гэтага артыкула;
14.2. да 31 снежня года, у які заканчваецца пяцігадовы тэрмiн з дня прысваення (папярэдняга пацвярджэння) звання «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь», не прынята ва ўстаноўленым парадку рашэнне аб пацвярджэннi звання «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь» у сувязi з непрадстаўленнем хадайніцтва аб пацвярджэнні звання і дакументаў, прадугледжаных падпунктамі 2.2–2.9 пункта 2 гэтага артыкула, і (або) у сувязі з непрадстаўленнем непрафесійным (аматарскім) калектывам мастацкай творчасці вынікаў творчай дзейнасці для прагляду спецыяльнай камiсii.
15. Рашэнне аб пазбаўленні непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці звання «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь» у выпадку, прадугледжаным падпунктам 14.1 пункта 14 гэтага артыкула, прымаецца Мiнiстэрствам культуры не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня атрымання заключэння аб неадпаведнасці непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці патрабаванням, прадугледжаным пунктам 1 гэтага артыкула.
Рашэнне аб пазбаўленні непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці звання «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь» у выпадку, прадугледжаным падпунктам 14.2 пункта 14 гэтага артыкула, прымаецца Мiнiстэрствам культуры да 1 лютага года, наступнага за годам, у якім скончыўся пяцігадовы тэрмiн з дня прысваення (папярэдняга пацвярджэння) звання «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь».
16. Пасля пазбаўлення непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці звання «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь» у двухмесячны тэрмін з дня прыняцця адпаведнага рашэння ў яго поўную назву ўносяцца неабходныя змяненні і складаецца новы пашпарт непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці.
17. Рашэнні аб адмове ў прысваенні непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці звання «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь», аб пазбаўленні гэтага звання могуць быць абскарджаны ў суд.
Артыкул 250. Прысваенне непрафесійным (аматарскім) калектывам мастацкай творчасці наймення «народны» («узорны»), пацвярджэнне і пазбаўленне гэтага наймення
1. Найменне «народны» («узорны») прысвойваецца непрафесійным (аматарскім) калектывам мастацкай творчасці, якія ўнеслi значны ўклад у развiццё аматарскай мастацкай творчасці, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый і адпавядаюць наступным патрабаванням:
1.1. ажыццяўляюць стабільную культурную дзейнасць на працягу трох і больш гадоў;
1.2. маюць званні лаўрэата, дыпламанта мiжнародных, рэспублiканскiх, рэгіянальных культурных мерапрыемстваў і iншыя ўзнагароды;
1.3. змест культурнай дзейнасці непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці адлюстроўвае іх жанр i форму;
1.4. маюць у рэпертуары творы беларускiх аўтараў і (або) мясцовыя фальклорныя творы;
1.5. вынікі іх творчай дзейнасці адпавядаюць нацыянальным культурным традыцыям;
1.6. праводзяць культурныя мерапрыемствы самастойна, не радзей за адзiн раз у два месяцы, пры гэтым працягласць культурна-відовішчнага мерапрыемства для дарослых непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці складае не менш за сорак хвiлiн, для дзiцячых – не менш за дваццаць хвiлiн, плошча для прадстаўляемых на выстаўцы работ – не менш за дзевяць квадратных метраў;
1.7. штогадова праводзяць справаздачныя культурныя мерапрыемствы з абнаўленнем іх зместу не менш чым на 20 працэнтаў;
1.8. прымаюць удзел у культурных мерапрыемствах не радзей за адзін раз у месяц;
1.9. маюць высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства, сцэнiчнай i выставачнай культуры, мастацка-эстэтычнага афармлення культурных мерапрыемстваў;
1.10. выконваюць творы мастацкай літаратуры і мастацтва без выкарыстання фанаграмы.
2. Найменне «народны» прысвойваецца дарослым непрафесійным (аматарскім) калектывам мастацкай творчасці, у якіх не менш за 80 працэнтаў удзельнiкаў маюць узрост васямнаццаць і болей гадоў.
Найменне «ўзорны» прысвойваецца дзіцячым непрафесійным (аматарскім) калектывам мастацкай творчасці, у якіх не менш за 80 працэнтаў удзельнiкаў маюць узрост да васямнаццаці гадоў.
3. Для разгляду пытання аб прысваенні непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці наймення «народны» («узорны») заснавальнік непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці накіроўвае ў структурнае падраздзяленне мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, наступныя дакументы:
3.1. хадайніцтва аб прысваенні наймення «народны» («узорны»);
3.2. копiю пашпарта непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці;
3.3. узгадненне органаў рэспублiканскага кiравання ў адпаведнасці з падпарадкаванасцю заснавальніка непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці (пры яе наяўнасці);
3.4. даведку аб дзейнасцi непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці за апошнiя тры гады, якая пацвярджае выкананне патрабаванняў, прадугледжаных пунктамі 1 і 2 гэтага артыкула;
3.5. характарыстыкi творчай дзейнасці кiраўнiка непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці, а таксама акампанiятара, хормайстра, балетмайстра, канцэртмайстра, рэжысёра i iншых творчых работнікаў, якiя працуюць з непрафесійным (аматарскім) калектывам мастацкай творчасці (пры iх наяўнасцi);
3.6. спiс твораў рэпертуару непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці або спiс твораў дэкаратыўна-прыкладнога, выяўленчага мастацтва, якiя знаходзяцца ў фондах непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці;
3.7. спiс удзельнiкаў непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці з указаннем даты iх нараджэння, месца працы (вучобы), ролi, якую яны выконваюць у калектыве;
3.8. рэкламна-iнфармацыйную прадукцыю аб культурнай дзейнасці калектыву (фота-, аўдыя- i (або) вiдэаматэрыялы, буклеты, афішы і іншае), водгукі сродкаў масавай інфармацыі за апошнія тры гады;
3.9. копii дыпломаў мiжнародных, рэспублiканскiх, рэгіянальных культурных мерапрыемстваў і іншых узнагарод за апошнія тры гады;
3.10. копію першай старонкі ўстаноўчага дакумента заснавальніка непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці.
4. Для ацэнкi вынікаў творчай дзейнасці непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці пры Мiнiстэрстве культуры ствараецца рэспублiканская атэстацыйная камiсiя.
Склад рэспублiканскай атэстацыйнай камiсii фармiруецца з улiкам прапаноў Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь, Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi, структурных падраздзяленняў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры.
5. Структурнае падраздзяленне мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, арганізуе прагляд рэспублiканскай атэстацыйнай камiсiяй вынікаў творчай дзейнасці непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці.
6. Для прагляду рэспублiканскай атэстацыйнай камiсiяй вынікаў творчай дзейнасці непрафесійныя (аматарскія) калектывы мастацкай творчасці ў залежнасцi ад іх жанру прадстаўляюць:
6.1. драматычны, музычна-драматычны тэатр, тэатр лялек – адзін многаактовы спектакль працягласцю не менш за шэсцьдзясят хвілін або два аднаактовыя спектаклі агульнай працягласцю не менш за шэсцьдзясят хвілін;
6.2. тэатр оперы, балета, паэзii i прозы, эстрады, мiнiяцюр, музычнай камедыi – аднаактовы спектакль або канцэрт у адным аддзяленнi працягласцю не менш за шэсцьдзясят хвілін;
6.3. вакальна-харавы, харэаграфiчны, музычна-інструментальны калектыў – канцэрт працягласцю не менш за шэсцьдзясят хвілін у адным аддзяленнi;
6.4. цыркавы калектыў – цыркавое прадстаўленне працягласцю не менш за сорак хвілін;
6.5. фотастудыя, студыя выяўленчага i дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва – выстаўку з плошчай для прадстаўляемых работ не менш за шаснаццаць квадратных метраў;
6.6. кiнастудыя – фільм працягласцю не менш за пяцьдзясят дзве хвіліны, або два фiльмы працягласцю па дзесяць – пяцьдзясят дзве хвіліны, або тры фільмы працягласцю не менш за дзесяць хвілін кожны, або шэсць фільмаў працягласцю не менш за пяць хвілін кожны, або ў розным спалучэнні агульнай працягласцю не менш за трыццаць хвілін.
7. Рэспубліканская атэстацыйная камісія ажыццяўляе прагляд вынікаў творчай дзейнасці непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці і не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня прагляду дае заключэнне аб адпаведнасці (неадпаведнасці) непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці патрабаванням, прадугледжаным пунктамі 1 і 2 гэтага артыкула.
8. Заключэнне рэспублiканскай атэстацыйнай камiсii аб адпаведнасці непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці патрабаванням, прадугледжаным пунктамі 1 і 2 гэтага артыкула, разам з дакументамі, прадугледжанымі пунктам 3 гэтага артыкула, не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня атрымання заключэння накiроўваецца структурным падраздзяленнем мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, у Міністэрства культуры або Федэрацыю прафсаюзаў Беларусi (па непрафесійных (аматарскіх) калектывах мастацкай творчасці, якія ўваходзяць у сістэму прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх аб’яднанняў, за выключэннем творчых саюзаў).
9. Рашэнне аб прысваеннi (адмове ў прысваенні) непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці наймення «народны» («узорны») прымаецца Міністэрствам культуры або Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусi (па непрафесійных (аматарскіх) калектывах мастацкай творчасці, якія ўваходзяць у сістэму прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх аб’яднанняў, за выключэннем творчых саюзаў) не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня атрымання заключэння аб адпаведнасці непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці патрабаванням, прадугледжаным пунктамі 1 і 2 гэтага артыкула.
10. Непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці, якому прысвоена найменне «народны» («узорны»), ва ўрачыстых абставiнах у прысутнасцi прадстаўнiка структурнага падраздзялення мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, i (або) абласнога (Мiнскага гарадскога) аб’яднання прафсаюзаў уручаецца пасведчанне аб прысваеннi непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці наймення «народны» («узорны»), форма якога ўстанаўліваецца Міністэрствам культуры.
11. Пасля прысваення непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці наймення «народны» («узорны») у двухмесячны тэрмін з дня прыняцця адпаведнага рашэння ў яго поўную назву ўносяцца неабходныя змяненні і складаецца новы пашпарт непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці.
Поўная назва непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці, якому прысвоена найменне «народны» («узорны»), павiнна пачынацца са слоў «народны» або «ўзорны», за выключэннем непрафесійнага аматарскага калектыву, якому прысвоена званне «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь».
12. У бюджэтнай арганізацыі, якая з’яўляецца заснавальнікам непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці, якому прысвоена найменне «народны» («узорны»), можа ўводзіцца дадаткова да трох штатных адзінак творчых работнiкаў i работнiкаў, якiя ажыццяўляюць тэхнiчнае абслугоўванне, што ўтрымліваюцца за кошт бюджэтных сродкаў і (або) іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.
13. Непрафесійны (аматарскі) калектыў мастацкай творчасці, якому прысвоена найменне «народны» («узорны»), пацвярджае яго:
13.1. адзiн раз у тры гады шляхам паказу рэспублiканскай атэстацыйнай камiсii вынікаў творчай дзейнасці за гэты перыяд, за выключэннем непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці, які мае званне «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь»;
13.2. у выпадку змены заснавальніка непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці, поўнай назвы, жанру і (або) формы непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці, большасці складу яго ўдзельнiкаў;
13.3. пры пазбаўленні звання «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь».
14. Для пацвярджэння непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці наймення «народны» («узорны») у выпадку, прадугледжаным падпунктам 13.1 пункта 13 гэтага артыкула, заснавальнік не пазней за 31 кастрычніка года, у які заканчваецца трохгадовы тэрмiн з дня прысваення (папярэдняга пацвярджэння) наймення «народны» («узорны»), накіроўвае ў структурнае падраздзяленне мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, або абласное (Мінскае гарадское) аб’яднанне прафесійных саюзаў (па непрафесійных (аматарскіх) калектывах мастацкай творчасці, якія ўваходзяць у сістэму прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх аб’яднанняў, за выключэннем творчых саюзаў) хадайніцтва аб пацвярджэнні наймення «народны» («узорны») і дакументы, прадугледжаныя падпунктамі 3.2–3.10 пункта 3 гэтага артыкула.
Для пацвярджэння непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці наймення «народны» («узорны») у выпадках, прадугледжаных падпунктамі 13.2 і 13.3 пункта 13 гэтага артыкула, заснавальнік не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня ўзнiкнення падставы для пацвярджэння наймення «народны» («узорны») накіроўвае ў структурнае падраздзяленне мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, або абласное (Мінскае гарадское) аб’яднанне прафесійных саюзаў (па непрафесійных (аматарскіх) калектывах мастацкай творчасці, якія ўваходзяць у сістэму прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх аб’яднанняў, за выключэннем творчых саюзаў) хадайніцтва аб пацвярджэнні наймення «народны» («узорны») і дакументы, прадугледжаныя падпунктамі 3.2–3.10 пункта 3 гэтага артыкула.
15. Рашэнне аб пацвярджэннi непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці наймення «народны» («узорны») у выпадку, прадугледжаным падпунктам 13.2 пункта 13 гэтага артыкула, прымаецца структурным падраздзяленнем мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, або абласным (Мінскім гарадскім) аб’яднаннем прафесійных саюзаў (па непрафесійных (аматарскіх) калектывах мастацкай творчасці, якія ўваходзяць у сістэму прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх аб’яднанняў, за выключэннем творчых саюзаў) не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня атрымання хадайніцтва аб пацвярджэнні наймення «народны» («узорны») і дакументаў, прадугледжаных падпунктамі 3.2–3.10 пункта 3 гэтага артыкула.
Рашэнне аб пацвярджэннi непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці наймення «народны» («узорны») у выпадках, прадугледжаных падпунктамі 13.1 і 13.3 пункта 13 гэтага артыкула, прымаецца структурным падраздзяленнем мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, або абласным (Мінскім гарадскім) аб’яднаннем прафесійных саюзаў (па непрафесійных (аматарскіх) калектывах мастацкай творчасці, якія ўваходзяць у сістэму прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх аб’яднанняў, за выключэннем творчых саюзаў) на падставе заключэння рэспублiканскай атэстацыйнай камiсii аб адпаведнасці непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці патрабаванням, прадугледжаным пунктамі 1 і 2 гэтага артыкула, не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня выдачы заключэння.
Выпiска з рашэння аб пацвярджэннi непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці наймення «народны» («узорны») не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня прыняцця рашэння накiроўваецца ў Міністэрства культуры або Федэрацыю прафсаюзаў Беларусi (па непрафесійных (аматарскіх) калектывах мастацкай творчасці, якія ўваходзяць у сістэму прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх аб’яднанняў, за выключэннем творчых саюзаў).
16. Непрафесійны (аматарскі) калектыў мастацкай творчасці пазбаўляецца наймення «народны» («узорны») у выпадках, калі:
16.1. ён у адпаведнасці з заключэннем рэспубліканскай атэстацыйнай камісіі не адпавядае патрабаванням, прадугледжаным пунктамі 1 і 2 гэтага артыкула;
16.2. да 31 снежня года, у які заканчваецца трохгадовы тэрмiн з дня прысваення (папярэдняга пацвярджэння) наймення «народны» («узорны»), не прынята ва ўстаноўленым парадку рашэнне аб пацвярджэннi наймення «народны» («узорны») у сувязi з непрадстаўленнем хадайніцтва аб пацвярджэнні наймення і дакументаў, прадугледжаных падпунктамі 3.2–3.10 пункта 3 гэтага артыкула, i (або) у сувязі з непрадстаўленнем непрафесійным (аматарскім) калектывам мастацкай творчасці вынікаў творчай дзейнасці для прагляду рэспублiканскай атэстацыйнай камiсii.
17. Рашэнне аб пазбаўленні непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці наймення «народны» («узорны») прымаецца Міністэрствам культуры або Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусi (па непрафесійных (аматарскіх) калектывах мастацкай творчасці, якія ўваходзяць у сістэму прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх аб’яднанняў, за выключэннем творчых саюзаў) на падставе хадайніцтва структурнага падраздзялення мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, або абласнога (Мінскага гарадскога) аб’яднання прафесійных саюзаў (па непрафесійных (аматарскіх) калектывах мастацкай творчасці, якія ўваходзяць у сістэму прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх аб’яднанняў, за выключэннем творчых саюзаў).
Хадайнiцтва аб пазбаўленнi непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці ўстановы адукацыі наймення «народны» («узорны») узгадняецца структурным падраздзяленнем мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі.
18. Пасля пазбаўлення непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці наймення «народны» («узорны») у двухмесячны тэрмін з дня прыняцця адпаведнага рашэння ў яго поўную назву ўносяцца неабходныя змяненні і складаецца новы пашпарт непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці.
19. Рашэнні аб адмове ў прысваенні непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці наймення «народны» («узорны»), аб пазбаўленні гэтага наймення могуць быць абскарджаны ў суд.
Артыкул 251. Заахвочванні Міністэрства культуры
1. Нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развiццё культуры Беларусi» засноўваецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Парадак прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развiццё культуры Беларусi» ўстанаўліваецца Міністэрствам культуры.
2. Міністэрства культуры ўстанаўлівае іншыя заахвочванні суб’ектаў культурнай дзейнасці, у тым ліку спонсараў і мецэнатаў культуры, і парадак узнагароджання імі.
Артыкул 252. Заахвочванні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых дзяржаўных органаў, грамадскіх аб’яднанняў і іншых юрыдычных асоб
Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, іншыя дзяржаўныя органы, грамадскія аб’яднанні і іншыя юрыдычныя асобы могуць устанаўліваць заахвочванні суб’ектаў культурнай дзейнасці, у тым ліку спонсараў і мецэнатаў культуры, і ўстанаўліваюць парадак узнагароджання імі.
РАЗДЗЕЛ V
ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
ГЛАВА 27
ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
Артыкул 253. Унясенне змяненняў і дапаўненняў у Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь
Внести в Гражданский кодекс Республики Беларусь от 7 декабря 1998 года (Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 7–9, ст. 101; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 118, 2/1309; № 132, 2/1330; 2010 г., № 6, 2/1650; Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 17.07.2012, 2/1940; 02.01.2014, 2/2094; 22.07.2014, 2/2189; 03.11.2015, 2/2311) следующие изменения и дополнения:
в абзацах двенадцатом и тринадцатом части четвертой пункта 1 статьи 1 слова «предметов народных промыслов» заменить словами «изделий народных художественных ремесел»;
пункт 2 статьи 121 дополнить словами «, если иное не установлено законодательными актами»;
пункт 2 статьи 226 после слов «(статья 2341),» дополнить словами «об археологических артефактах (статья 2342),»;
в статье 234:
пункт 1 дополнить частью третьей следующего содержания:
«Правила частей первой и второй настоящего пункта не применяются в отношении кладов, состоящих из археологических артефактов.»;
первое предложение части первой пункта 2 изложить в следующей редакции:
«2. В случае обнаружения клада, состоящего из материальных культурных ценностей, обладающих отличительными духовными, художественными и (или) документальными достоинствами и соответствующих одному из критериев для придания им статуса историко-культурной ценности, такие материальные культурные ценности подлежат передаче в государственную собственность.»;
дополнить Кодекс статьей 2342 следующего содержания:
«Статья 2342. Приобретение права собственности на археологические артефакты
Если иное не установлено законодательными актами, археологические артефакты, обнаруженные при проведении археологических исследований либо иным образом, подлежат передаче в государственную собственность в порядке, установленном законодательством.
В случае обнаружения археологических артефактов, являющихся кладом, обладающих отличительными духовными, художественными и (или) документальными достоинствами и соответствующих одному из критериев для придания им статуса историко-культурной ценности, применяются правила, предусмотренные пунктами 2 и 3 статьи 234 настоящего Кодекса.»;
в части второй пункта 1 статьи 553 слова «музеям и другим учреждениям культуры» заменить словами «организациям культуры и иным организациям, осуществляющим культурную деятельность».
Артыкул 254. Прызнанне страціўшымі сілу некаторых заканадаўчых актаў і асобных палажэнняў законаў
Прызнаць страціўшымі сілу:
1. Закон Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года «Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 20, арт. 291).
2. Закон Рэспублікі Беларусь ад 22 сакавіка 1995 года «Аб бiблiятэчнай справе ў Рэспублiцы Беларусь» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., № 20, арт. 238).
3. Закон Рэспублікі Беларусь ад 9 ліпеня 1999 года «Аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах) у Рэспублiцы Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., № 56, 2/62).
4. Закон Рэспублікі Беларусь ад 16 снежня 1999 года «Аб творчых саюзах i творчых работнiках» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., № 4, 2/117).
5. Пункты 3 і 10 артыкула 2 Закона Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2001 года «О признании утратившими силу законодательных актов и внесении изменений в некоторые законодательные акты Республики Беларусь по вопросам собственности» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., № 48, 2/759).
6. Закон Рэспублікі Беларусь ад 11 лістапада 2002 года «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб бiблiятэчнай справе ў Рэспублiцы Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 128, 2/896).
7. Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2004 года «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., № 87, 2/1031).
8. Закон Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2004 года «О кинематографии в Республике Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., № 103, 2/1041).
9. Закон Рэспублікі Беларусь ад 12 снежня 2005 года «Аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2005 г., № 197, 2/1167).
10. Закон Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).
11. Закон Рэспублікі Беларусь ад 16 мая 2006 года «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 78, 2/1202).
12. Артыкулы 13 і 47 Закона Рэспублікі Беларусь ад 20 ліпеня 2006 года «О внесении изменений и дополнений в некоторые законы Республики Беларусь по вопросам технического нормирования, стандартизации и оценки соответствия требованиям технических нормативных правовых актов в области технического нормирования и стандартизации» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 122, 2/1259).
13. Закон Рэспублікі Беларусь ад 8 лістапада 2006 года «Аб унясеннi змянення i дапаўнення ў Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 186, 2/1274).
14. Артыкулы 8, 18 і 19 Закона Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2007 года «О внесении изменений и дополнений в некоторые законы Республики Беларусь и признании утратившим силу Постановления Президиума Верховного Совета Республики Беларусь «О реорганизации дела охраны историко-культурного наследия в Республике Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 118, 2/1309).
15. Артыкулы 1, 2, 5 і 6 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2007 года «О внесении дополнений и изменений в некоторые законы Республики Беларусь по вопросам деятельности с драгоценными металлами и драгоценными камнями» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 173, 2/1362).
16. Артыкул 2 Закона Рэспублікі Беларусь ад 2 мая 2008 года «О внесении изменений и дополнений в некоторые законы Республики Беларусь по вопросам обязательного бесплатного экземпляра документов и библиотечного дела» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2008 г., № 119, 2/1434).
17. Закон Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2009 года «Аб унясеннi змянення ў Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2009 г., № 119, 2/1567).
18. Артыкулы 2, 9 і 14 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 лістапада 2009 года «О внесении дополнений и изменений в некоторые законы Республики Беларусь по вопросам образования» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2009 г., № 276, 2/1603).
19. Артыкулы 1 і 6 Закона Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2009 года «О внесении изменений и дополнений в некоторые законы Республики Беларусь по вопросам перемещения отдельных видов товаров через таможенную границу Республики Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2010 г., № 6, 2/1645).
20. Артыкулы 3, 13, 21, 33 і 34 Закона Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2009 года «О внесении изменений и дополнений в некоторые законы Республики Беларусь по вопросам бюджетных отношений» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2010 г., № 15, 2/1666).
21. Артыкул 18 Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 года «О внесении дополнений и изменений в некоторые законы Республики Беларусь по вопросам осуществления административных процедур» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2010 г., № 17, 2/1661).
22. Закон Рэспублікі Беларусь ад 3 ліпеня 2011 года «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2011 г., № 78, 2/1833).
23. Закон Рэспублікі Беларусь ад 4 мая 2012 года «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2012 г., № 55, 2/1908).
24. Закон Рэспублікі Беларусь ад 4 мая 2012 года «О внесении изменений и дополнений в Закон Республики Беларусь «О кинематографии в Республике Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2012 г., № 55, 2/1909).
25. Закон Рэспублікі Беларусь ад 8 мая 2012 года «Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2012 г., № 56, 2/1926).
26. Артыкулы 6 і 9 Закона Рэспублікі Беларусь ад 10 ліпеня 2012 года «О внесении изменений и дополнений в некоторые законы Республики Беларусь по вопросам образования» (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 26.07.2012, 2/1978).
27. Закон Рэспублікі Беларусь ад 20 мая 2013 года «Аб унясеннi змяненняў i дапаўнення ў Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах) у Рэспублiцы Беларусь» (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 23.05.2013, 2/2023).
28. Артыкул 1 Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 красавіка 2014 года «О внесении изменений и дополнений в некоторые законы Республики Беларусь» (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 26.04.2014, 2/2130).
29. Закон Рэспублікі Беларусь ад 1 ліпеня 2014 года «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь» (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 08.07.2014, 2/2171).
30. Пастанову Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года «О порядке введения в действие Закона Республики Беларусь «О культуре в Республике Беларусь» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 20, ст. 292).
Артыкул 255. Пераходныя палажэнні
1. Фільмы, якім да ўступлення ў сілу гэтага Кодэкса прысвоены індэксы, якія вызначаюць парадак выкарыстання гэтых фільмаў, не падлягаюць класіфікацыі.
Суаднясенне індэксаў, прадугледжаных часткай першай гэтага артыкула, і ўзроставых катэгорый, прадугледжаных пунктам 6 артыкула 207 гэтага Кодэкса, вызначаецца Міністэрствам культуры.
2. Дазволы на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях і (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і пасведчанні на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях і (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей да ўступлення ў сілу гэтага Кодэкса з’яўляюцца сапраўднымі да завяршэння тэрмінаў іх дзеяння.
3. Дазволы на правядзенне археалагічных даследаванняў і на права выканання археалагічных разведак і раскопак, якія выдадзены адпаведна Міністэрствам культуры і Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі да ўступлення ў сілу гэтага Кодэкса, з’яўляюцца сапраўднымі да завяршэння тэрмінаў іх дзеяння.
4. Уласнiк (карыстальнік) гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, землекарыстальнік, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць, якія да ўступлення ў сілу гэтага Кодэкса падпісалі ахоўныя абавязацельствы, абавязаны не пазней за два гады з даты ўступлення ў сілу гэтага Кодэкса падпісаць новыя ахоўныя абавязацельствы.
Артыкул 256. Меры па рэалізацыі палажэнняў гэтага Кодэкса
Савету Mіністрaў Рэспублікі Беларусь у шасцімесячны тэрмін:
забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Кодэксам;
прыняць іншыя меры, неабходныя для рэалізацыі палажэнняў гэтага Кодэкса.
Артыкул 257. Уступленне ў сілу гэтага Кодэкса
Гэты Кодэкс уступае ў сілу ў наступным парадку:
артыкулы 1–255 – праз шэсць месяцаў пасля афіцыйнага апублікавання гэтага Кодэкса;
іншыя палажэнні – пасля афіцыйнага апублікавання гэтага Кодэкса.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь |
А.Лукашэнка |