Горад Міёры (яго называлі таксама Мёры, Міры, Меры) у пісьмовых крыніцах упамінаецца ўпершыню ў 1514 годзе як маёнтак Мярэя Браслаўскага павета Вялікага княства Літоўскага. Як маёнтак Мёры, а такая назва ўжывалася да ХІХ стагоддзя, называюцца ў попісе войска ВКЛ 1567 года. У 1621 годзе ўладальніца маёнтка Н. Мірская заснавала тут царкву.У 1644 годзе тут стаяў праваслаўны манастыр, які ў 1690 годзе М. Мірскі падараваў уніятам і ахвяраваў ім таксама частку грошай. У 1691 годзе пабудаваны касцёл (існаваў да 1862г.). У ХУІІІ ст. былі вядомы 5 маёнткаў пад назвай Мёры, якія належылі Мірскім, Перасвет-Солтанам, Беліковічам, Клотам, Зіновічам, Пуцятам. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе Мёры адышлі да Расійскай імперыі як мястэчка, цэнтр воласці Дзісенскага павета Мінскай, а з 1842 года Віленскай губерняў.
Гісторыя нашых мясцін звязана з імем полацкага князя Усяслава Брачыслававіча (1044-1101), вядомага яшчэ як Усяслаў Полацкі, Усяслаў Чарадзей. Гэта пры ім Полацкае княства дасягнула найбольшай магутнасці і практычна стала самастойнай, незалежнай дзяржавай. Яшчэ адзін полацкі князь (пач. ХІІ ст.) пакінуў адметны след у нашых мясцінах. Ён падараваў аднаму з першых полацкіх епіскапаў дзісенскія землі. Увогуле полацкі перыяд для нашых мясцін не быў спакойным. Раздробленая на невялікія княствы Полацкая зямля з сярэдзіны ХІІІ ст. усё больш уцягваецца ў сферу палітычнага ўплыву Літвы і добраахвотна ўваходзіць у склад Вялікага княства Літоўскага (ВкЛ). Аднак гэта не абараніла яе землі ад крыжацкай навалы. У 1324 (двойчы), 1325, 1333, 1343, 1373, 1377, 1413 гадах крыжакі рабілі свае рэйды на Полаччыну, Дзісеншчыну і Дзісну. Першае пісьмовае ўпамінанне пра Дзісну адносіцца да 1461 г. У 1500 г. Дзісна стала цэнтрам павета ў складзе Полацкага ваяводства ВКЛ. Першая дакументальная звестка аб Навалацы, сядзібе князёў Нагішкаў, адносіцца да 1468 г. З ХІІ ст. па пісьмовых крыніцах становяцца вядомымі вёскі Чэрасы, Язна, Курылавічы, Юндзялова, Іст, Дзедзіна і інш. Сярод дакументаў фонду Радзівілаў знаходзіцца копія пацвярджэння Жыгімонта Старога ад 13 студзеня 1517 г., выдадзенага ў Вільні, абмену зямельных маёнткаў паміж Гетаўтам Каленіковічам і падляскім ваяводам Іванам Сямёнавічам Сапегам. У выніку яе Сапега атрымаў двары Орца і Міёры, якія былі выслужаны Гетаўтам у каралевы Алены. Гэта першае пісьмовае ўпамінанне нашага раённага цэнтра як населенага пункта. На граніцах ВкЛ рэдка было спакойна. Сапраўднай трагедыяй стала Лівонская вайна (1558-1583). Рускія войскі занялі Дзісенскую, Празароцкую, Глыбоцкую і іншыя вобласці. У 1559 г. у час Лівонскай вайны ротмістр яго каралеўскай вялікасці, стараста дзісенскі Баркулаб Іванавіч Корсак пабудаваў замак на востраве (Верхні замак, Капец), і Дзісна была перанесена на левы бераг ракі (Ніжні замак). У 1569 г.
Дзісна атрымала магдэбургскае права і новы герб – лодку, сімвал гандлё- вых сувязяў. Кароль Сігізмунд Аўгуст дараваў за асаблівыя заслугі 25 лютага 1571 г. магдэбурскае права в.Пераброддзе. якая горадам так і не стала. Вялікую цікавасць да Дзісны праяўляў польскі кароль Стэфан Баторы.
У час полацкага паходу ў 1579 г. ён прыпыніўся тут лагерам. Наш горад кароль наведаў таксама ў ліпені 1581 г. 25 мая 1644 г. Севасціян Святаполк-Мірскі заснаваў у Міёрах праваслаўны манастыр і царкву, падараваўшы ім значныя зямельныя ўгоддзі. Аднак 20 снежня 1690 г. яны былі абрабаваны, а царква ператворана ў касцёл. У 1640 г. Крыштоф і Алена Рылы прадалі Міёры вядомаму ў свой час паборніку праваслаўя Севасціяну Святаполк-Мірскаму, суддзі земскаму браслаўскаму. Ён заснаваў у сваім маёнтку праваслаўны манастыр, ахвяраваўшы для яго маёнтак Ляшчылавічы з пажаданнем стварыць школу для дзяцей. Фундушны запіс Севасціяна Мірскага ад 25 мая 1644 г. быў парушаны ўжо яго сынам. У абарону малавядомага манастыра ў Міёрах выступае Пётр І, які чуў пра Міёры ад Сімяона Полацкага, завяшчаўшага значныя сумы праваслаўным манастырам Міёраў і Дзісны.
У час руска-польскай вайны 1654-1667 гг. дзісенцы добраахвотна здалі
свой горад рускім войскам Мацвея Шарамецева і Сямёна Страшнева.
За трынаццаць гадоў 2-й паловы ХУІІ ст. наш край неаднаразова станавіўся арэнай проціборства рускіх і польска-літоўскіх войск. І заўсёды ад ваенных дзеянняў цярпелі ў першую чаргу безабаронныя вёскі. Так ў 1656 г. цар Аляксей Міхайлавіч (Цішэйшы) міма Дзісны ішоў “пад Рыгу” з войскамі і вяртаўся з няўдалага паходу. Маскоўскае войска рабавала мясцовае насельніцтва і паліла вёскі не горш за шведаў. Вось таму “веры той”, што далі цару дзісенцы, ім хапіла на 5 гадоў. У 1661 г. ў Дзісне адбылося антырасійскае паўстанне, і рускі гарнізон быў выразаны.
Не аднойчы праходзілі па нашым краі рускія, польскія, шведскія войскі, казацкія атрады пад час Паўночнай вайны (1700-1721). Ваенныя дзеянні пакінулі ў Дзісне вялікія разбурэнні, папялішчы, незасеяныя палі, развал эканомікі і гандлю, масавыя эпідэміі. Толькі ў 2-й палове ХУІІІ ст. пачынаецца эканамічнае ажыўленне на Дзісеншчыне.
Пісару ВкЛ Мікалаю Тадэвушу Лапацінскаму ў 1750 г. мясцовыя майстры пабудавалі ў вёсцы Лявонпаль прыгожы белы палац. У 1772 г. тут узведзе-
на драўляная уніяцкая царква са званіцай на ёй. Лапацінскія наладзілі
вытворчасць каберцаў, сурвэтаў, абрусаў з так званага друйскага лёну, высока цаніўшагася на рынку. Працавалі капялюшная і суконная вытворчасць.
У 1793 г. у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай Дзісеншчына ў складзе іншых беларускіх зямель быладалучана да Расійскай імперыі. У 1795 г.Дзісна становіцца павятовым цэнтрам Мінскай губерніі, а з 1842 г. – Вілен-
скай, у 1796 г. атрымлівае ад Кацярыны ІІ новы герб: “на зялёным полі залатысноп ільну”. Мяняецца адміністрацыйнае дзяленне, у выніку якогаДзісенскі павет значна ўзбуйняецца, у тым ліку і за кошт Міёрскай воблас-ці. Шмат бедаў давялося перанесці мясцоваму насельніцтву ў Айчынную вайну 1812г. 10-16 ліпеня 1812г. стотысячная 1-я руская армія пад камандаваннем ваеннага міністра генерала ад інфантэрыі Міхаіла БагдановічаБарклая дэ Толі знаходзілася з царом Аляксандрам І у Дрысенскім умацаваным лагеры і далей адступала на Полацк.
Дрысенскі ўмацаваны лагер знаходзіўся на левым беразе Заходняй Дзвіны
паміж вёскамі Брэдзева, Барсукі, Слабада, Шчэберы, Дварчаны, г. зн. на тэрыторыі сучаснага Міёрскага раёна. На працягу некалькіх месяцаў Міёршчына з’яўлялася арэнай сутычак асобных атрадаў рускіх войск з корпуса Вітгенштэйна і французскіх – маршала Удзіна. Жыхары краю не менш пацярпелі і ад дзейнасці Камісіі часовага кіравання ВкЛ, створанай Напалеонам. Аднаўленне гаспадаркі пасля вайны ішло цяжка і марудна.
Але ў гэты час Дзісна была вядома як буйны гандлёвы цэнтр на Заходняй Дзвіне. Пакуль асноўным гандлёвым шляхам заставалася Дзвіна, Дзісна, хоць кожнае дзесяцігоддзе гарэла ў агні пажараў, затаплялася паводкай, але адраджалася, расшыралася, станавілася больш мнагалюднай. У 1811г. у ёй было 1405 жыхароў, а ў 1825г. – 2801.
У першай палове ХІХ ст. знешнегандлёвыя сувязі Дзісны і павета ўсё больш перамяшчаюцца з Захаду на Усход. Развіццё гаспадаркі, характэрнае для першых дзесяцігоддзяў ХІХст., з 40-х гадоў змянілася застоем.
29 лістапада 1830г. у Варшаве ўспыхнула паўстанне супраць рускага царызму. У сакавіку 1831г. яно распаўсюдзілася на Літву і заходнюю частку Беларусі: Ашмянскі, Браслаўскі, Вілейскі і Дзісенскі паветы. У ім прынялі ўдзел каля 10000 чалавек. 23-24 красавіка 1831г. паўстанцы ў колькасці да 3000 чалавек выйшлі з Лужкоў для ўзяцця Дзісны. Горад быў разрабаваны. 4 мая 1831г. паўстанцы пакінулі Дзісенскі павет. У канцы жніўня 1831г. паўстанне было задушана ва ўсіх паветах Беларусі і Літвы, а затым і Польшчы. Пасля паўстання адмяняецца дзеянне асноўнага заканадаўчага акта – Статута ВкЛ, уводзіцца расійскае заканадаўства. Спад вытворчасці пачаўся з неўрадлівага 1844г. Міёры ў гэты час з’яўляліся цэнтрам чатырох аднайменных уладанняў. У адно з іх уваходзілі в.Пячонкі, хутары Даўгаполь і Баркі, маёнтак – усяго 7 гаспадарак і 96 душ абодвух полаў. Другое ўладанне ўключала вёскі Мацюкі, Русачкі, Жукі і засценак Акулаўшчына – усяго 9 цяглавых двароў. Трэцяе ўладанне – гэта вёскі Плейкі, Міснікі, Пад’ельцы, Паршалі, Рыжаўшчына (усяго 30 двароў). Нарэшце, чацвёртае ўладанне Міёраў складалася з маёнткаў Залессе (22 двары) і Мікалаёва (10 двароў).
У 1863- 1864гг. было паўстанне ў Польшчы, на Беларусі і ў Літве, у якім удзельнічалі жыхары Дзісеншчыны. У 1870г. у Дзісне была ўзведзена цагляная Уваскрэсенская царква. У 1897г. па ўсерасійскаму перапісу насельніцтва – у Дзісне 6755 жыхароў, у Міёрах – 145. Першыя рабочыя гурткі сацыял-дэмакратычнага напрамку ўзніклі ў Дзісне ў 1900-1901гг.
У Дзісне адбыліся першыя рэвалюцыйныя выступленні. 1 мая 1905г. тут пад антыўрадавымі лозунгамі праўшла дэманстрацыя. На валасным сходзе ў Міёрах сяляне адмовіліся плаціць падаткі на ўтрыманне валаснога суда і абвінавачвалі валасное праўленне ў прысваенні сабраных імі сродкаў. Уканцы 1905-пачатку 1906гг. Дзісенскі павет займаў адно з першых месц у Беларусі па колькасці рэвалюцыйных выступленняў. Як і пасля рэвалюцыйных падзей 60-х гадоў ХІХст., пачынаецца актыўнае будаўніціва культурных устаноў. Яны ўзводзяцца ў Міёрах, Пераброддзі і іншых населеных пунктах. У 1912г. у Дзісне з’яўляецца партыйная арганізацыя. Што датычыцца Дзісны, то яна заставалася значным гандлёвым цэнтрам са штотыднёвым рынкам. Да 1904г. у ёй ужо 841 будынак і 9113 жыхароў, ёсць бальніца, аптэка, працуюць 3 урачы, 2 акушэркі, 7 фельчароў. У чатырох пачатковых школах займаецца 700 дзяцей. Дзейнічае бібліятэка. Значна пагаршаецца становішча народа пасля пачатку вайны.
Дзісна неўзабаве становіцца прыфрантавым горадам, у ёй стаяць часці 3-яй арміі, пасля акупацыі немцамі Вільні сюды эвакуіруюцца губернскія ўстановы.
Літаратура:
1. Асіноўскі, С.М. Там, дзе была Неўрыда / С.М. Асіноўскі . –Мн.: Полымя, 1996. – С. 108, 139.
2. Ермалёнак, В. Чароўных вандровак пярсцёнкі: Краязнаўчыя маршруты па Мёрскаму раёну / В. Ермалёнак. – Мн.: “Капитал Принт” 2017. – 204с.
3. Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Міёрскага раёна. –Мн.: Бел. навука, 1998. –С.41-46, 51-138, 599-600.
4. Русецкі, А.У. Мастацкая культура Віцебскага Паазер’я: Ад старажытнасці да пачатку ХХ стагоддзя / А.У. Русецкі, Ю.А. Русецкі. – Мн.: БелЭн, 2005. – С.65-71.
5. Аніськовіч, А. Лявонпальскія замалёўкі / А. Аніськовіч // Віцебскі сшытак. - 2017. - №5. – С.31-52.
6. Бегунова Е. Где встречаются Двина и Дисна: [О самом маленьком городе Беларуси Дисне] / Е. Бегунова // Рэспубліка. – 2022. - 8 красавіка. – С. 13.
7. Васільеў, С. З гісторыі Міёр / С. Васільеў // Міёрскія навіны. – 2011. – 2 красав. – С.7.
8. Васільеў, С. Міжканфесійная барацьба на Міёршчыне ў XVII-XІXстагоддзях / С. Васільеў // Краязнаўчая газета. – 2011. - №27. – С.7.
9. Дерябин, Н. Богатая история маленького посёлка: [История деревни Перебродье Миорского района] Н. Дерябин // Міёрскія навіны. – 2013. – 11 чэрв. – С.4.
10. Вишневский, Д. Самый маленький город Беларуси: [Немного об истории города Дисны] / Д. Вишневский // Я на пенсии. – 2020. - №1. – С.9.
11. Дерябин, Н. Загадки прошлого и пути в будущее: [Міёрам -500] / Н. Дерябин // Міёрскія навіны. – 2014. – 28 студзеня (№8). – С.6-7.
12. Ермалёнак, В. Гісторыя вёсак і гаспадарка краю ў мінулым / В. Ермалёнак // Сцяг працы. – 1992. – 12 верасня. - С.3.
13. Ермалёнак, В. Вікінгі… на Міёршчыне: [Х-ХІ ст.] / В. Ермалёнак // Міёрскія навіны. – 2005. – 3 мая. - С.3.
14. Ермалёнак, В. Касцёл і парафія ў Міёрах у 1783 годзе / В. Ермалёнак // Міёрскія навіны. – 2016. – 26 студзеня (№8). – С.6.
15.Ермалёнак, В. Крывавыя сляды крыжакаў: [Гісторыя нашага краю] / В. Ермалёнак // Міёрскія навіны. – 2014. – 4 лютага . - С. 4.
16. Ермалёнак, В. Манеты і скарбы Міёршчыны / В. Ермалёнак // Міёрскія навіны. – 2015. - 24 лістап. (№94) – С.6.
17. Ермалёнак, В. Мёршчына ў вайне 1812 года / В. Ермалёнак // Краязнаўчая газета. – 2012. - №37. – С.6.
18. Ермалёнак, В. Справа аб дзесяці талерах: Дзісеншчына ў кнізе магістрата места Полацкага 1727 года / В. Ермалёнак // Краязнаўчая газета. – 2014. - №22. – С.7.
19. Казлоўскі, П. Панскі двор і вёска два стагоддзі назад [XVІІІ ст.] / П. Казлоўскі // Сцяг працы. – 1995. – 18 ліпеня. – С. 3.
20. Каралёў, В. Пісьменнасць. Адукацыя / В. Каралёў // Міёрскія навіны. – 2003. - №№№ 101, 102, 103.
21. Каралёў, В.В. У час Лівонскай вайны / В.В. Каралёў // Міёрскія навіны. – 2003. – 12 жніўня. – С. 3-4.
22. Матылёнак, Л. На парозе капіталізму: [2-я пал. ХІХ ст.] / Л. Матэленак // Сцяг працы. – 1979. – 9 кастр. - С. 2.
23. Матэленак, Л. Наш край 1909 год / Л. Матэленак // Сцяг працы. – 1998.
– 14 ліпеня. – С. 3.
24. Матэленак, Л. Пераброддзе: гістарычны экскурс / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2017. – 10 чэрв. (№46). – С.4.
25. Міёрска-дзісенскі край на старонках “Нашай Нівы” 1906-1909 гадоў // Міёрскія навіны. – 2000. – 19 верасня. - С.3.
26. Шымуковіч, Ф. Беларусь у агні 1812 года / Ф. Шымуковіч // Сцяг працы. – 2002. – 14 ліпеня. - С. 3.
27. Шымуковіч, Ф. 170 гадоў таму / Ф. Шымуковіч // Міёрскія навіны. –
2002. – 3 верасня. – С. 3.
28. Шымуковіч, Ф. Чароўная прыстань: [Гісторыя Дзісны ў ХІХ стагоддзі] / Ф. Шымуковіч // Міёрскія навіны. – 2016. – 6 верасня (№72). – С.6.
29. Юркевіч, З. Пакліканы гісторыяй – Яўзебі Лапацінскі: [Пра слыннага ў свій час архівіста Яўзэбія Лапацінскага і пра беларускі шляхецкі род Лапацінскіх] / З. Юркевіч // Культура. – 2021. – 23 студзеня. – С. 15.