Асноўныя паказчыкі развіцця раёна фарміруюць 28 арганізацый: чатары з якіх – прамысловыя, чатыры – будаўнічыя, 14–сельскагаспадарчых, шэсць належаць да сферы паслуг.У склад аграпрамысловага комплексу раёна ўваходзіць 14 прадпрыемстваў: 9 адкрытых акцыянерных таварыстваў (у т.ч ААТ «Міёрскі райаграсэрвіс»), ПУПКС «Мёрскі», КУП «Язна», сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Цітова», сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Чарэсы», філіял «Павяцце» сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Чарэсы». Раён спецыялізуецца па наступных напрамках: у раслінаводстве - на вытворчасці збожжа, лёну, бульбы, рапсу; у жывёлагадоўлі – на вытворчасці малака, мяса. У адпаведнасці з дзяржаўнай праграмай адраджэння і развіцця вёскі на 2005-2010 гады ў раёне ўведзена ў эксплуатацыю 12 аграгарадкоў. У 2011-2015 гадах уведзена ў эксплуатацыю 9 зернесушыльна-ачышчальных комплексу, 4 даільныя залы. У 2013 годзе ўведзена ў эксплуатацыю малочна-таварная ферма "Корпачево" з водазаборных збудаваннямі ў н.п. Пад'ельцы.
Папаўняецца машынна-трактарны парк сельгаспрадпрыемстваў высокавытворчай тэхнікай. Гэта збожжаўборачныя камбайны “Мега”, “Ліда -1300”, КЗР -10, кормаўборачныя “Ягуар” і КВК -800 “Палессе”, трактары МТЗ-1221, 2522, сеялкі С 3-5,4, агрэгаты АКШ і інш.
Пчалаводствам на Міёршчыне займаюцца чатыры сельгаспрадпрыемствы. У 2018 годзе з 545 вулляў было выкачана каля 5 тон таварнага мёду, амаль па 9 кг на пчаліную сям’ю. Прыбаўка да леташняга збору склала больш за 700 кг. Выдатны ўраджай карыснага прадукту сабралі пчаляры ААТ “Наўгароды”. Агульны медазбор тут склаў 2021 кг, па 13,5 кг на вулей.
У адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай адраджэння і развіцця сяла ўведзены ў эксплуатацыю 12 аграгарадкоў. На цэнтральных сядзібах з’явіліся новыя вуліцы з дамамі, у якіх прадугледжаны ўсе бытавыя ўмовы для камфортнага пражывання.
Прамысловасць прадстаўлена перапрацоўчымі прадпрыемствамі.
Сёння ў выглядзе самастойных адкрытых акцыянерных таварыстваў або філіялаў, унітарных прадпрыемстваў дзейнічаюць у Міёрах – філіял «Міёрскі мясакамбінат» ААТ «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў», міёрская вытворчасць філіяла Полацкій хлебазавод аАТ Віцебскхлебпрам , філіял “Міёрскі камбікормавы завод” ААТ «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў», ОАО «Міёрскі ільнозавод», ААТ “Полацкі малочны камбінат” Міёрскі вытворчы ўчастак ; у Дзісне – Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова “Дзісненскі лясгас”, філіял швейнага вытворчага аб’яднання “Віцябчанка”.
Раён прадстаўлены шматлікімі арганізацыямі, да якіх адносяцца: УП ЖКГ Міёрскага раёна, філіял «Аўтобусны парк № 2 г. Полацка» ААТ «Віцебскаблаўтатранс» ўчастак г.Міёры, ААТ “Міёрскі райаграсэрвіс”, Миорский райгаз ПУ Полоцкгаз, райпаліўзбыт, філіял Міёрскае ДРСУ-203 КУП Віцебсаблдарбуд, энерганагляд і інш.
У жніўні 2020 года запускаецца першая чарга металапракатнага завода. На заводзе будзе працаваць звыш паўтысячы чалавек. Адразу плануецца выпускаць 150 тысяч тон белай бляхі, 50 тысяч - чорнай. На працягу двух наступных гадоў вытворчасць дасягне 240 тысяч тон белай і больш за 150 тысяч тон чорнай бляхі. На трэцім этапе запуску завода – праз шэсць-сем гадоў – па плане 400 і 200 тысяч тон прадукцыі адпаведна, у тым ліку ліст аўтамабільны катаны для вытворчасці ўсіх кузаўных работ БелАЗа, МАЗа, Белджылі. Адпаведныя дагаворы падпісаны. З нашай белай бляхі плануецца вырабляць і дэталі для авіялайнераў. З пачатку 2018 года ў раёне створаны новыя арганізацыі. Так, асноўная дзейнасць ААТ “ЭнергаЦэнтр М” – арэнда і лізінг іншых машын, абсталявання і матэрыяльных актываў. “Твой” Шаркаўшчына” ажыццяўляе рознічны гандаль у неспецыялізаваных магазінах. ГУП “Лівія” займаецца аптовым гандлем прадуктамі харчавання. Зарэгістравана таксама ТАА “ММК Хольц Гандаль”, у фарміраванні статутнага фонду якога ўдзельнічалі фізічныя асобы Германіі, і “БЕЛЛіненгруп” з удзелам грамадзян Кітая. Зарэгістрыраваны дзве фермерскія гаспадаркі і столькі ж прыватных прадпрыемстваў, якія плануюць пачаць дзейнасць на працягу года.
Працуюць 6 ведамасных магазінаў: 3 магазіны “Гурман” і 3 хлебазавадскіх магазіны “ Свежы хлеб”.
Транспарціроўкай нафтапрадуктаў па нафтапровадзе займаецца ЛПДС “Дзісна”.
Будаўнічыя і меліярацыйныя работы ажыццяўляюць ДКУБП "Міёрская ПМК-55",камунальная дачэрнія унітарныя прадпрыемствы меліярацыйных сістэм Міёрскае і Язненскае ПМС, філіял Міёрскае ДРБУ-203 КУП Віцебскаблдарбуд, Міёрскае і Язненскае ПМС.
Міёрскі участак электрасвязі Полацкага ЗУЭС , які аказвае больш за 70 відаў паслуг сувязі, 3 магутных брэнды, кожны з якіх уяўляе адно з асноўных напрамкаў дзейнасці РВЭС — тэлефанія, Інтэрнэт – ByFly і інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA.
Пошта сёння – гэта складаны механізм з разгалінаванай сеткай аддзяленняў паштовай сувязі - на тэрыторыі Міёрскага раёна – 14 аддзяленняў паштовай сувязі прадастаўляюць шырокі спектр універсальных, паштовых і няпрофільных паслуг.
Па стане на 1 студзеня 2020 года ў Міёрскім раёне зарэгістравана 270 дзеючых індывідуальных прадпрымальнікаў па розных відах дзейнасці.
Літаратура:
- Батура, А. Спачылацца не толькі на кармы: [Вынікі-2017 і праблемы малочнай жывёлагадоўлі ў раёне] / А. Батура // Міёрскія навіны. – 2018. – 23 студз. (№7). - С.2.
- Бегунова, Е. Миоры. Взгляд в будущее: [О Миорском металлопрокатном заводе] / Е. Бегунова // Сов. Белоруссия. – 2019. – 13 дек. (№237). – С.1,5.
- Блажэвіч, Э. Задача і тыдзень: дацягнуцца да мінулагодніх надояў: [Нарада жывёлаводаў] / Э.Блажэвіч // Міёрскія навіны.– 2017. – 14 сакав. (№21). – С.2.
- Блажэвіч, Э. “ Нізка долу пакланіцца тым, хто сваёй працай ганарыцца” : [Сельгасвытворчасць] / Э.Блажэвіч // Міёрскія навіны. - 2016. – 6 снеж. – С.4-5.
- Бялько, В. У выпрабаваннях мы становімся мацней : [Да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамышленнага комплексу] / В. Бялько // Міерскія навіны. – 2016. -19 ліст. – С.3.
- Вароніна, А. Парадак на зямлі / А. Вароніна // Міёрскія навіны. – 2019. – 27 жніўня (№69). – С.2.
- Гоголинский, В. Каравай Миорщины – 2019: [Как хлеборобы Миорщины справились с производством зерновых и зернобобовых культур] / В. Гоголинский // Міерскія навіны. – 2019. – 16 лістап. (№92). – С. 3.
- Дарогу адольвае ідучы: [Гісторыя ПМК-55] // Міёрскія навіны. – 2019. –27 лістап. (№95). – С.3.
- Корсак, Ю.У цяперашніх зрываў будзе працяглы вынік : [Жывёлагадоўля] / Ю.Корсак // Міерскія навіны. – 2016. - 12 ліст. – С.2.
- Мателенок, И. Замёрзнуть не дадут: [О Миорском райтопсбыте] / И. Мателенок // Міерскія навіны. – 2019. – 31 жніўня (№70). – С.4-5.
- Матэленак,Л.Калі менее статак – более праблем : [Семінар па жывёлагадоўлі] / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2016. – 23 студз. –С.3.
Матэленак, Л. Адступаць больш некуды: [Раённая нарада кіраўнікоў, галоўных заатэхнікаў і ветэрынарных урачоў сельсгаспрадпрыемстваў па пытаннях развіцця жывёлагадоўлі] / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2017. -16 студз. (№5). – С.2.
- Матэленак, Л. Асемянатар і даярка цяпер вызначаюць лёс гаспадаркі: [Вынікі развіцця жывёлагадоўлі ў 2016 годзе: калегія ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання на базе ААТ “Узмёнскі край”] / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2017. – 21 студз. (№6). – С.3.
- Матэленак, Л. Выконваць элементарнае - і поспех гарантаваны: [Пашыраная калегія ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні] / Л.А. Матэленак // Міёрскія навіны. - 2019. - 21 снежня. - С. 1,2.
- Матэленак, Л. Дзень заўтрашні рыхтуем: : [Пра сітуацыю ў будаўнічай сферы на Міёршчыне] / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2019. – 10 жніўня (№64). – С.3.
- Матэленак, Л. Клопат пра зямлю заўсёды патрэбны: Міёрскаму ПМС – 30 / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2016. –26 красав. (№34). – С.1,3.
- Матэленак, Л. Куды кліча трэнд?: [Пра развіццё малога і сярэдняга бізнесу, прадпрымальніцтва ў Міёрскім раёне] / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2017. – 2 жніўня (№67). – С.3.
- Матэленак, Л. Напярэдадні эксперыменту: [Пра работу Міёрскага ПМС] / Л. Матэленак // Мiёрскiя навiны. – 2019. - 2 лютага (№10). - C. 2.
- Матэленак, Л. Незабыты юбілей: [Пра Міёрскую аўтабазу №15 (1 верасня - 50 гадоў)] / Л. Матэленак // Мiёрскiя навiны. – 2019. - 26 кастр. (№86). - C. 6.
- Матэленак, Л. А. Паказчыкі сведчаць пра рост: [чарговы Дзень жывёлавода на фермах гаспадарак Міёрскага раёна] / Л.А. Матэленак // Міёрскія навіны. - 2019. - 12 лістап. - С. 2.
- Матэленак, Л. Рэзервы - у працы: [З чым аграрыі Міёршчыны завяршаюць 2019 год] / Л. Матэленак // Міёрскія навіны, - 2019. - 16 лістап. - С. 3.
- Матэленак, Л. Цяжкі крок да рэнтабельнасці: [Жывёлагадоўля на Міёршчыне за 9 месяцаў 2019 года ] / Л. Матэленак // Мiёрскiя навiны. – 2019. - 2 лістап. (№88). - C. 2.
- Озерский, А. От дисненских швей зарубежным модннцам: [О швейном цехе №4 КУПП «Витебчанка» г. Дисны] / А. Озерский // Вит.вести. – 2019. – 17 окт. (№117). – С.1.
- Озерский, А. Мелиоративный ренессанс: [О Миорском ПМС] / А. Озерский // Вит. вести. – 2019. – 19 марта (№30). – С. 3.
- Озерский, А. Стратегия продуманных действий: [О работе Миорского ДРСУ-203] / А. Озерский // Вит. вести. – 2019. – 26 окт.(№121). С. 7.
Па сіле многае, калі як для сябе старацца: [Справаздача старшыні Марыі Баніфатавай на чарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў ] // Міёрскія навіны. – 2018. – 29 верасня (№78). – С.2.
Пашкевіч, Т. Будаўнікам работы хопіць: [Пра будаўнічую праграму 2019 года на Міёршчыне] / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2019. – 10 янв. (№2). – С.6.
Пашкевіч, Т.Што ў засеках міёрскіх хлебаробаў? / Т.Пашкевіч // Витебские вести. – 2016. – 31 марта. – С.3.
Рынкевіч, К. Напярэдадні свята настрой адпаведны : [Вынікі працы раеннага вузла сувязі за 20 гадоу РУП “ Белпошта”] / К.Рынкевіч // Міёрскія навіны . – 2015 . – 6 кастр. – С.5.
Платонов, А. Сервис и производство на высоте: [О работе ОАО “Миорский райагросервис”] / А. Платонов // Народная газета. – 2014. – 25 чэрв.. – С.9.
Рынкевіч, К. Напярэдадні свята настрой адпаведны: [Вынікі працы раеннага вузла сувязі за 20 гадоу РУП “ Белпошта”] / К.Рынкевіч // Міёрскія навіны . – 2015 . – 6 кастр. – С.5.
Рынкевіч, К. Па прыступках вопыту і самаразвіцця: [Пра Міёрскі РГЗ і начальніка Міёрскага раёна газазабеспячэння Алега Дзмітрыевіча Грэцкага] / К.Рынкевіч // Міёрскія навіны . – 2018. – 13 студз. (№4). – С.4.
Станкевіч, Н. Большага тэмпу дынаміцы развіцця: [Сумеснае пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта, на якім прааналізаваны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў 2018 годзе] / Н. Станкевіч // Міёрскія навіны . – 2019. – 2 студзеня (№1). – С.1,2.
Станкевіч, Н. Будаваць планы і рэалізоўваць іх – па сіле настойлівым: [Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Міёрскага раёна ў 2017 годзе, разгледжаныя на сумесным пасяджэнні райвыканкама і прэзідэума раённага Савете дэпутатаў] / Н. Станкевіч // Міёрскія навіны . – 2017. – 27 снежня (№103). – С.1,3.
Станкевіч, Н. Для ўтульных сустрэч і прыемных пакупак: [Пра адкрыццё гандлёвага цэнтра "Міёры-Сіці"] / Н. Станкевіч // Мiёрскiя навiны. - 2019. - 3 жніўня (№62). - C.5.
Станкевіч, Н. Забяспечыць устойлівы эканамічны рост: [Сесія раённага Савета дэпутатаў са справаздачай аб рабоце ў 2018 годзе] / Н. Станкевіч // Мiёрскiя навiны. - 2019. - 5 студз. (№2). - C.2.
Станкевіч, Н. Прывабны знешні выгляд спрыяе развіццю: [Пятая сесія раённага Савета] / Н. Станкевіч // Міёрскія навіны . – 2018. –25 верасня (№77). – С.2.