Героі Сацыялістычнай Працы Міёрскі раён
Анісімаў Іван Ерамеевіч нарадзіўся ў 1920 годзе ў в. Б. Сялец Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1945-1949 гг. знаходзіўся на гаспадарчай рабоце, з 1949 да 1959 г. – інструктар Крэцінгскага укома Кампартыі Літвы, сакратар Дзісенскага райкама КПБ.
З 1959 г. – старшыня калгаса “Цвеціна”, з 1970 г. – аб’яднанага калгаса імя Цітова Міёрскага раёна. Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1976 г.
Літаратура аб жыцці і дзейнасці:
- Анісімаў Іван Ерамеевіч // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Міёрскага раёна / Уклад. Л.А. Матэленак. – Мн., 1988. – С. 516.
- Матэленак, Л. Светлым святам жыцця да слёз я ўзрушаны... / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. - 2015. — 21 ліст. — С. 5.
- Матэленак, Л. Узыходжанне /Л.Матэленак // Міёрскія навіны. – 2015.- 7 красав. - С. 4-5.
- Партыі радавыя // Сцяг працы. – 1985. – 23 лістапада. – С. 2.
- Узнагароды клічуць наперад // Сцяг працы. – 1976. – 6 красав. – С. 3.
Зімнік Леакадзія Баляславаўна нарадзілася ў 1936 годзе ў в. Чарняўцы Дзісенскага павета Віленскага ваяводства. З 1950 года – калгасніца сельгасарцелі “Гігант”, затым звеннявая льнаводчага звяна калгаса імя Чапаева Міёрскага раёна. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1971-1975 гг. Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоенаў 1971 годзе.
Літаратура аб жыцці і дзейнасці:
- Зімнік Леакадзія Баляславаўна // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Міёрскага раёна / Уклад. Л.А. Матэленак. – Мн., 1988. – С. 516.
Кандрашоў Пётр Пятровіч нарадзіўся ў 1924 г. у в. Дзямідавічі Клімавіцкага павета Гомельскай губерні. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1959 г. працаваў старшынёй ордэна “Знак пашаны” калгаса “Маладая гвардыя” Міёрскага раёна. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай рэвалюцыі, Чырвонай Зоркі, баявой Славы ІІІ ступені, медалямі. Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1966 г.
Літаратура аб жыцці і дзейнасці:
- Кандрашоў Пётр Пятровіч //Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Міёрскага раёна / Уклад. Л.А. Матэленак. – Мн., 1988. – С. 516.
- Матэленак, Л. Гаспадар / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. - 2015. — 24 лют. — С. 4—5
- Матэленак, Л. Герой - воін, гаспадар, сем'янін, чалавек: [Пра Героя Сацыялістычнай працы Пятра Пятровіча Кандрашова ] / Л. Матэленак // Мiёрскiя навiны. – 2019. - 23 лютага (№16). - C. 4-5.
- Партыі радавыя // Сцяг працы. – 1985. – 23 лістапада. – С. 4.
- Хачу расказаць пра яго // Сцяг працы. – 1977. – 15 лютага. – С. 2.
Крышталевіч Ульяна Феакцістаўна нарадзілася 27 снежня 1923 года ў в. Зачарэўе Міёрскага раёна. Удзельніца партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. З 1944 года на камсамольскай, савецкай, партыйнай і гаспадарчай рабоце ў Міёрскім, Браслаўскім і Пліскім раёнах. З 1974 года намеснік міністра сацыяльнага забеспячэння БССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1959-1967 гг., Вярхоўнага Савета СССР у 1970-1974 гг. Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена за поспехі ў сацыялістычным спаборніцтве.
Літаратура аб жыцці і дзейнасці:
- Крышталевіч Ульяна Феакцістаўна // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Міёрскага раёна / Уклад. Л.А. Матэленак. – Мн., 1988. – С. 516.
- Матэленак, Л. Яе сонца тут толькі ўзыходзіла / Л. Матэлёнак // Міёрскія навіны. - 2015. — 24 сак. — С. 5.