Філіял «Міёрскі мясакамбінат» ААТ «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў»
У 1962 годзе быў закладзены падмурак цяперашняга мясакамбіната
Адкрытое акцыянернае таварыства «Міёрскі мясакамбінат» створана 30 снежня 1996 г. рашэннем Віцебскага аблвыканкама шляхам пераўтварэння дзяржаўнага прадпрыемства «Міёрскі мясакамбінат».
З 2004 года камбінат пачаў маштабную мадэрнізацыю вытворчасці. Як вынік , не толькі асвоены выпуск сыравэнджаных вырабаў , але і ў кароткія тэрміны забяспечаны максімальныя аб’ёмы. Выпускаецца 14 найменняў сыравэнджаных каўбас і 11 найменняў сыравяленых каўбас і паўтара дзясятка паўфабрыкатаў. Прадукцыя рэалізуецца ў гарадах Расійскай Федэрацыі, Віцебскай вобласці і г. Мінска.
Палітыка ААТ "Міёрскі мясакамбінат" ў галіне бяспекі - выпуск бяспечнай і якаснай прадукцыі, якая адпавядае заканадаўчым патрабаванням і попыту спажыўцоў.
У скарбонцы міёрскіх мясаперапрацоўшчыкаў мноства ўзнагарод. Сярод апошніх можна назваць дыпломы за актыўны ўдзел і шырокі асартымент прадукцыі, атрыманыя прадпрыемствам на XVI Міжнароднай спецыялізаванай аптовай выставе-кірмашы "Прадэкспа-2010" у Мінску і III Міжнароднай выставе-кірмашы "Віцебшчына - за здаровы лад жыцця-2010». І адна з найважнейшых узнагарод - гэта, несумненна, любоў спажыўцоў, якія кожны дзень робяць свой выбар на карысць гандлёвай маркі «Міёры-Мясныя прасторы».
Прадпрыемства мае горадаўтваральнае значэнне для г.Міёры. Удзельная вага аб'ёму вытворчасці і падатковых адлічэнняў для горада дасягае 50%. 6 кастрычніка 2015 года адбылося ўвядзенне ў эксплуатацыю халадзільніка для замарозкі і захоўвання мясапрадуктаў на 500 тон. З 2017 года прадпрыемства пераіменавана ў філіял «Міёрскі мясакамбінат» ААТ «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў» Прадпрыемства з'яўляецца безадыходнай вытворчасцю, якая забяспечвае комплексную перапрацоўку сыравіны. Філіял «Міёрскі мясакамбінат» ААТ «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў» выпускае наступны асартымент прадукцыі: - мяса: ялавічына, свініна, каніна; - субпрадукты 1 і 2 катэгорыі; - паўфабрыкаты: мясныя натуральныя без костак, мясакостную хуткага прыгатавання, фаршы, каўбасы сырыя, наборы з мяса і субпрадуктаў; - каўбасныя вырабы: вараныя ў штучнай і натуральнай абалонках, паўвэнджаныя, варанавэнджаныя, сыравэнджаныя, сыравяленыя, сасіскі, сардэлькі ў штучнай і натуральнай абалонках, прадукты з свініны, з ялавічыны, з выкарыстаннем субпрадуктаў 1 и 2 катэгорыі, харчовай крыві, злучальнай тканіны, скуркі; - тэхнічная прадукцыя: мясная мука, шкуры мокрасалёныя буйной рагатай жывёлы, свіней; - эндакрынна-ферментную сыравіну.
Будаўніцтва і ўвод у эксплуатацыю халадзільніка мясакамбіната па захоўванні мясапрадукцыі дапамаглі павысіць яе канкурэнтаздольнасць і якасць.
Літаратура:
1. Социальные стандарты. Миорский район : справочное пособие.—Миоры, 2004.- С.43.
* * * *
2. Бандарэнка, В. Клопаты 2011-га / В. Бандарэнка // Міёрскія навіны. - 2011. - 11студз.
3. Горнова,Т. Миорский мясокомбинат: качество, приумноженное традициями / Т.Горнова // Народнае слова. - 2012 .- 27 снежня - С.8.
4. Матэленак, Л. Ганаровы заказ для мясакамбіната / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. - 2017. – 5 снежня (№97). – С.3.
5. Матэленак, Л. Для святочнага і штодзённага стала: [Пра Міёрскі мясакамбінат] / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. - 2017. – 25 лістап. (№94). – С.1,5.
6. Матэленак, Л. На пераломе: ААТ “Міёрскі мясакамбінат” / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. - 2007. - 21 жніўня. - С.2.
7. Мясакамбінат : хроніка дзесяцігоддзяў // Сцяг працы. - 1995.- 14 студзеня.- С.2.
8. Пашкевіч, Т. Віктар Бандарэнка: “Рэпутацыю трэба заваёўваць”: [Пра Міёрскі мясакамбінат] / / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2017. – 23 марта (№33). – С.4.
9. Пашкевіч, Т. Прыярытет сучасным падыходам: [Пра работу Міёрскага мясакамбіната] / Т. Пашкевіч // Витебские вести. - 2016. -28 янв. – С. 2.
10. Пашкевіч, Т. Смачныя навыкі: [Пра Міёрскі мясакамбінат і яго прадукцыю] / Т. Пашкевіч // Витебские вести. - 2017. – 9 дек. (№140). - С.3.
Пашкевич, Т. Маленький комбинат – большие возможности: [О Миорском мясокомбинате] / Т. Пашкевич // Витебские вести. – 2018. – 17 ноября (№131). – С.3.
Пашкевіч, Т. Наперад з падтрымкай холдынга: [Пра Міёрскі мясакамбінат: становішча, праблемы і перспектывы развіцця] / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2019. – 5 дек. (№137). – С.3.
11. Станкевіч, Н. Большага тэмпу дынаміцы развіцця: [Сумеснае пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта, на якім прааналізаваны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў 2018 годзе] / Н. Станкевіч // Міёрскія навіны . – 2019. – 2 студзеня (№1). – С.1,2.
ААТ “Міёрскі ільнозавод”
Ільнозавод быў узведзены ў 1955 годзе . Вытрымка з загаду № 19 ад 29 снежня 1955 года : “Увесці ў эксплуатацыю з 1 студзеня 1956 года Міёрскі ільнозавод”. Але перш чым напісаць такія радкі , трэба было зрабіць вялікую справу – узвесці вытворчыя Ільнозавод памяшканні , начыніць іх абсталяваннем , стварыць калектыў . Да моманту напісання загаду ўсё гэта было зроблена.
У 1974 годзе на заводзе праводзілася вялікая рэканструкцыя. Пасля гэтага ён стаў двухпаточным . Такім чынам вытворчыя магчымасці прадпрыемства павялічыліся. Да верасня 1987 года завод працаваў у рэжыме трох змен. Потым перашоў на двухзменную работу.
ААТ «Міёрскі ільнозавод» пераўтворана з дзяржаўнага прадпрыемства «Міёрскі льнозавод» у 1997 г. Асноўным відам дзейнасці прадпрыемства з'яўляецца вырошчванне раслінных прадзільных культур i iх насення, першасная апрацоўка стланцавай ільнотрасты і выпрацоўка ільнянога валакна.
Прадпрыемства вырабляе наступныя віды прадукцыі:
• валакно льняное доўгае (вытворчасць бытавых тканін);
• валакно льняное кароткае (для выпрацоўкі тканін (тарныя і ўпаковачныя тканіны, брызент, кручаныя вырабы);
• пакулле льняное;
• кастра льняная прасаваная;
• кастрабрыкет.
Прадукцыя рэалізуецца асноўнаму спажыўцу РУВГП «Аршанскі льнокамбінат».
Прадпрыемства мае наступныя цэхі і ўчасткі:
• сыравінны двор з двума жалезабетоннымі і адным металічным навесамі для захоўвання сыравіны агульнай ёмістасцю 6,0 тысяч тон ільнотрасты.
• цэх асноўнай вытворчасці з двума поточными лініямі па выпрацоўцы доўгага трепаного ільновалакна і двума поточными лініямі па выпрацоўцы кароткага льновалакна, складам гатовай прадукцыі.
• дапаможныя цэхі і ўчасткі: кацельня, рамонтна-механічны ўчастак, транспартны ўчастак, вытворчая (тэхналагічная) лабараторыя.
Тэрыторыя льнозавода складае 11,8 га Производственные магутнасці ААТ «Міёрскі льнозавод» па выпрацоўцы льновалакна складаюць 600 тон.
ААТ «Міёрскі льнозавод» мае свой механізаваны атрад, які займаецца вырошчваннем лёну на арандаваных землях на плошчы 850 га, што складае 89,5% ад агульнай пасяўной плошчы лёну сыравіннай зоны. Колькасць працуючых складае 69 чалавек.
Прадпрыемства з 23 лістапада 2015 года ўзначальвае дырэктар – Міхайлаў Аляксандр Іванавіч.
Літаратура:
- Басікірская, А.Апірышча ўсяму – розум і развага : [Пра новага кіраўніка Міёрскага ільнозавода Аляксандра Міхайлава] / А. Басікірская // Міёрскія навіны . - 2015. - 5 снеж. – С.2.
- 2. Блажэвіч, Э. Даўгунец пад вальцамі. Што на выхадзе?: [Пра адзін з відаў дзейнасці Міёрскага льнозавода – вырошчванне “даўгунцу” на арандуемых у сельгасарганізацыях раёна землях] / Э.Блажэвіч // Міёрскія навіны. – 2017. – 31 студз. (№9). – С.1,2.
- Блажэвіч, Э. Траста заканчваецца, даўгі застаюцца, але ёсць імкненне да перамен / Э.Блажэвіч // Міёрскія навіны. – 2016. – 29 сак. – С.3.
- Вароніна, А. Мадэрнізацыя затрымліваецца, але эфектыўна працаваць трэба : [ААТ “Міёрскі льнозавод”] / А.Вароніна // Міёрскія навіны. – 2013. – 9 красавіка. – С.2.
- Матэленак,Л. Першынец: [Міёрскі ільнозавод: гісторыя прадпрыемства] / Л. Матэленак // Міёрскія навіны.- 2019. - 7 снежня. - С. 6.
- Матэленак,Л. Шлях даўгунца да доўгага валакна:[Пра работу Міёрскага льнозавода ] / Л. Матэленак // Мiёрскiя навiны.– 2019. - 8 студз. (№3).-C. 3.
- Пашкевіч,Т.У заўтрашні дзень з надзеяй: [Пра р Міёрскі льназавод] / Т. Пашкевіч // Вит. вести. – 2019. – 2 февр. (№12). – С.4.
- Пашкевіч,Т.Час прыспешвае льнаводаў: [Пра работу Міёрскага льназавода] / Т.Пашкевіч // Вит. вести. – 2019. – 17 авг. (№91). – С.4.
Філіял “Камбікормавы завод” ААТ «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў»
На ўскрайку Міёр у невялікаім прыватным доме ў 1949 годзе размясцілася нарыхтоўчая насенная кантора – папярэднік камбікормавага завода. Яна мела невялікія драўляныя немеханізаваныя склады ў райцэнтры, Друі і Новым Пагосце, іх абслугоўвала 15 чалавек. Неўзабаве пачалі ўкараняцца прасцейшыя Камбікормавы завод электрамеханізмы , потым будавацца тыповыя зернесклады. Да 1969 года іх агульная ёмістаць склала 9400 тон. Пераломным стаў 1969 год, калі пачалі закладку фундамента камбікормавага цэха праектнай магутнасці 50 тон камбікорму ў суткі. У канцы пяцігодкі яна ўзрасла ў 3 разы. Нарэшце завод запрацаваў на поўную магутнасць. Дзякуючы старанням рабочых, усе механізмы працавалі бездакорна . За перыяд двухгадовай эксплуатацыі завода выкананы вялікі аб’ём работ па механізацыі і аўтаматызацыі вытворчасці. Зманціравана 5 лентачных транспарцёраў даўжыней 300 метраў, устаноўлены тэхналагічныя лініі солі і крэйды.
Шмат зроблена па механізацыі працаёмкіх працэсаў. Быў пабудаваны механізаваны склад на 2,3 тысячы тон з устаноўкай вялікагрузнага аўтамабілепадымальніка , валакушы ТБ-5, праведзена рэканструкцыя норыйнай вышкі, завершана будаўніцтва вагонных вагаў на 150 тон, узведзены сенасклад на 200 тон , пажарнае дэпо і гараж.
10 відаў камбікармоў для буйной рагатай жывёлы, свіней і птушкі пастаўляе гаспадаркам свайго, а таксама Верхнядзвінскага, Браслаўскага, Сенненскага, Шаркаўшчынскага і іншым раёнам ААТ “Міёрскі камбікормавы завод”. Для насельніцтва прадпрыемства выпускае высокаякасную муку і ячменныя крупы. Завод неаднаразова выходзіў пераможцам у раённых, абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах па ўкараненню дасягненняў навукова-тэхнічнага прагрэсу, вытворчых паказчыках.
Сярэдняспіскавая колькасць працуючых у ААТ “Міёрскі камбікормавы завод” – 498 чалавек. Аднак непасрэдна на ККЗ заняты толькі 128 работнікаў, а ўсе астатнія – у сельгасфіліялах “Павяцце” і “Цітова”.
Літаратура:
- Блажэвіч, Э. На стартавай пазіцыі / Э. Блажэвіч // Міерскія навіны . – 2016.- 16 ліп. – С.1-3.
- Кавалевіч,А. Волат на пустэчы: Нарысы.—Полацк : Славянскі шлях. – 2000.—С.179.
- Пашкевіч, Т. Не страціць ні зярнятка / Т.Пашкевіч // Витебские вести. – 2016. - 11 августа. - С.2.
- Танін П. Добры пачатак : Гісторыя камбікормавага завода // Сцяг працы . - 2000. - 5жніўня. - С.2.
Міёрская вытворчасць філіяла Полацкій хлебазавод ААТ "Віцебскхлебпрам"
Да 1972 года выпечка хлеба для насельніцтва г.п. Міёры праводзілася ў невялікай пякарні і штодзённа складала 5 тон.
У ліпені 1972 года завершана будаўніцтва новага хлебазавода магутнасцю 45 тон у суткі.
На хлебазаводзе дзейнічаюць тры тэхналагічныя лініі, якія абсталяваны печамі ФТЛ-2, складамі бестарнага захавання мукі.
Адначасова ў невялікім памяшканні арганізавана вытворчасць бязкрэмавых кандытарскіх вырабаў.
У 1987года пачалася рэканструкцыя хлебазавода. Рэканструяваны цэх бестарнага захавання мукі з заменай ёмістасцяў ХБУ на ёмістасці ХЕ-160, устаноўлены растойнапячныя агрэгаты, пабудаваны новы солевы басейн.
Для выпечкі батонаў і булачных вырабаў устаноўлена печ ХПЯ-25.
У выніку праведзенных мерапрыемстваў, палепшаны ўмовы працы работнікаў паднялася прадукцыйнасць, стала вышэйшая якасць гатовай прадукцыі.
У 1988 года праведзена рэканструкцыя кандытэрскага цэха, дзе была ўстаноўлена печка ПЭ-119, лінія вытворчасці пернікаў і пячэння.
У цяперашні час на хлебазаводзе вядуцца работы па мантажу лініі і ўкараненню ў вытворчасць заварных гатункаў хлеба па складанай тэхналогіі з прымяненнем тэрмафільных заквасак.
У 2007 годзе кацельня завода, а таксама хлебапякарныя печы пераведзены на газавае паліва. Цяпер вядзецца мантаж ліній па вытворчасці падавых гатункаў хлеба і ўстаноўка ротарных печаў “Ротар-68” для вытворчасці здобы і булачных вырабаў. Набыты і ўстаноўлены машыны для ўпакоўкі і нарэзкі хлебабулачных вырабаў. Выпускаецца каля 30% упакаванай і нарэзанай прадукцыі, якая карыстаецца пастаянным попытам , і яго трэба задавальняць. У 2010 годдзе хлебазавод у суткі выпускаў 5-6 тон хлебабулачных вырабаў, кандатарскіх 5,4 т. за месяц .
У 2017 годзе філіял «Міёрскі хлебазавод» РУВП «Віцебскхлебпрам» спецыялізуецца на выпуску хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў, а таксама выпускае прадукцыю спецыялізаванага напрамку: - дыетычныя хлебабулачныя вырабы,
- дыябетычныя хлебабулачныя вырабы.
Вялікая ўвага надаецца выпуску ўзбагачанай прадукцыі, ўзбагачэнне вырабляецца за кошт ўнясення вітамінаў , йодказеіна.
Філіялам «Міёрскі хлебазавод» выпускаецца вялікая група кандытарскіх вырабаў:
-пернікі,
-кексы,
-бісквіты, рулеты,
-печыва,
-тарты, пірожныя.
Тарты выпускаюцца з рознымі напаўняльнікамі, на любы густ спажыўца, ад класікі тартоў – торт «Казка», да выкарыстання апошніх навінак з выкарыстаннем паўфабрыкатаў «лёгкі бісквіт», масціка, раслінных вяршкоў з напаўняльнікамі розных густаў. Асартымент хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў пастаянна абнаўляецца.
Літаратура:
- Мателенок, И. За успехом – лицо труженика: [Об итогах работы за 2019 год Миорского комбикормового завода] / И. Мателенок // Міёрскія навіны. – 2019. – 16 лістап. (№92). – С. 4.
- Озерский, А. Завод вышел на прибыль: [О работе Миорского комбикормового завода] / А. Озерский // Вит. вести. – 2019. – 24 окт. (№120). – С.5.
- Рынкевіч, К. За справу хлебную бяруцца з добрай душой і сілай у руках / К.Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2015. – 27 кастр. – С.4 – 5
- Станкевіч, Н. Міёрскі край – духмяны хлебам / Н.Станкевіч // Міёрскія навіны . – 2013. – С.5.
- Пашкевіч, Т. Праца светлая і радасная: [Пра работу Міёрскага камбікормавага завода] / Т.Пашкевіч // Витебские вести. – 2019. – 10 авг. (№88). – С.3.
ААТ “Полацкі малочны камбінат” Міёрскі вытворчы участак
Забяспечваюць ААТ “Полацкі малочны камбінат” сыравінай сельгасвытворцы некалькіх раёнаў, у тым ліку і нашага. Гаспадаркі Дзісненскай зоны транспартуюць малако непасрэдна на прадпрыемства, а больш аддаленыя - дастаўляюць яго ў райцэнтр на вытворчы ўчастак (філіял), дзе яно ахалоджваецца і “чакае” адпраўкі.
Штодзённа летам ад сельгасарганізацый і насельніцтва паступае каля 60 тон малака, у стойлавы перыяд каля 40 тон. У 2016 годзе Міёрскі вытворчы ўчастак прыняў больш 17100 тон малака. Выраблена 480 тон замяняльніка цельнага малака, якое выкарыстоўваецца для выпойвання цялят. Дзейнічаюць дзве лабараторыі: адна па вызначэнню якасных паказчыкаў малака, другая - па кантролю за вырабляемай прадукцыяй. Кіруе начальнік вытворчага ўчастка Марыя Юршэвіч.
Літаратура:
- Блажэвич,Э. Семдзесят вёрст за гарызонтам : [Юбілейная дата] / Э.Блажэвіч // Міёрскія навіны . - 2014. - 15 ліст. - С.2.
- Блажэвіч, Э. Шчыруюць транспартнікі : ОАО “ Полоцкий молочный комбинат”Миорский производственный участок / Э.Блажэвіч // Міёрскія навіны. – 2016. – 19 ліст. – С.5.