Вестка аб пачатку вайны была ўспрынята жыхарамі Міёршчыны насцярожана, са страхам і трывогай. Фронт імкліва набліжаўся па бальшаку Германавічы – Дзісна. Адступалі савецкія войскі , якія ў абход Дзісны ад Сіцькова скіроўваліся на Дзянісава і Грыгаравічы да Дзісны , дзе перапраўляліся праз раку ўброд . Па дарозе Лужкі – Дзісна , што на правым беразе Дзісенкі , наступалі немцы. Яны спяшаліся перарэзаць шляхі адыходу.
3-я нямецкая танкавая група да 4 ліпеня 1941 года захапіла невялікі плацдарм на ўсходнім беразе Заходняй Дзвіны ў раёне Дзісны. Часці 22-й арміі адступалі з цяжкімі баямі. У ноч на 5 ліпеня немцы фарсіравалі Заходнюю Дзвіну. Міёршчына была акупавана праз два тыдні пасля нападу Германіі на Савецкі Саюз 2 – 3 ліпеня 1941 года. Фашысцкае камандаванне адразу ж прыступіла да ўвядзення новага парадку на тэрыторыіі раёна . Паводле архіўных дадзеных, у тагачасным Міёрскім раёне былі замучаны і спалены жывымі 1902 чалавекі ( па іншых звестках 3000 чалавек). У Дзісненскім раёне фашысты знішчылі 4584 чалавек без уліку яўрэяў. З 1942 года працаздольных маладых людзей пачалі адпраўляць у Германію. Усяго за час вайны з Дісеншчыны было вывезена 8000 чалавек, з іх 3815 жанчыны. З Міёршчыны на прымусовыя работы ў Германію адправілі больш 2000 чалавек.
Супраціўленне захопнікам пачалося літаральна з першых дзён. Першпачатковы этап развіцця усенароднай барацьбы з акупантамі ў значнай ступені звязаны з аказаннем дапамогі Савецкім воінам, якія трапілі ў акружэнне. Акружэнцы ў сваю чаргу садзейнічалі кансалідацыіі сіл супраціўлення. Падпольныя групы ствараліся ў розных пунктах раёна. Ужо ў 1942 годзе народныя мсціуцы пачалі праводзіць значныя аперацыіі. Закладвалася аснова масавага партызанскага руху . Актывізавалася дзейнасць падпольшчыкаў. На тэрыторыіі раёна ў розны час дзейнічалі брыгады “ Кастрычнік”, імя Калініна, “ 4 –я Беларуская” .
Прыкладаў узаемадзеяння партызан і патрыетаў дастаткова. Напрыклад, вясной 1943 года Ірына Гарбаценка паведаміла ў брыгаду ” Кастрычнік “ аб тым, што з Міёраў у Дзісну накіроўваецца абоз паліцыіі. Народныя мсціуцы зрабілі засаду ў в. Крукі, захапілі трафеі. 11 ваеннапалоных, якія працавалі ў нямецкіх часцях з дапамогай падпольшчыкаў уцяклі з Міёраў у партызанскую брыгаду імя М.І Калініна. Цікавай з’явай у партызанскім руху можна назваць падпольны партызанскі атрад “Москва”, створаны падпольшчыкамі в. Чэрасы пад кірауніцтвам А.М. Манцэвіч і пры падтрымцы камандавання 4-й Беларускай брыгады . Атрады 4-й Беларускай брыгады трымалі пад ударам чыгуначную магістраль Полацк –Дісна. Яны блакіравалі нямецкі гарнізон у Дзісне, а 11 лютага 1944 года раптоўна напалі на партызан, спалілі там млын, электрастанцыю, склады . У маентку Даражкевічы былі захоплены дзесяткі галоў жывелы. 14 лютага знішчылі гарнізон у Узменах, яшчэ перад гэтым быу разгромлены гарнізон у Лявомпалі. Вялікі рэзананс мела аперацыя ў Міёрах. Яе прывяла 30 чэрвеня 1943 года брыгада імя Ракасоўскага. Камандаваў гэтым злучэннем А.В.Раманау. Камісарам з’яўзляўся Машэраў, начальнікам штаба В.Н.Дармянеў. Брыгада імя Жукава разграміла партызан з маентку Курыловіча, дзе захапіла зброю, боепрыпасы , коней и кароў. Гітлераўцы паспрабавалі блакіраваць у канцы мая – серадзине чэрвеня 1944 года шэраг партызанскіх змяненняў у раёне балота Багна – мох. Аднак асноўныя сілы партызан прабіліся з акружэння, хоць кожная аперацыя выклікала шматлікія ахвяры не толькі сярод народных мсціўцаў, але і мірнага насельніцтва, прыносіла беды і пакуты.
Вызваленне на Міёршчыну прынеслі войскі з прыбалційскага фронту ў ходзе першага этапу аперацыі “Баграціён”. З напрамку Дзісны наступала 159-я танкавая брыгада. 30 чэрвеня 1944 года танкісты 159–й танкавай брыгады і матастралковый батальён, 44–й матастралковый брыгады пад камандаваннем маёра Логева пачалі бой за горад. Чацвёра сутак працягваўся бой, але усе спробы гітлераўцаў выбіць танкістаў і матастралкоў поспеху не мелі. Без слез і гарачай ежы, у акружэнні змагаліся воіны да падыходу 154-й стралковай дывізіі, якая 3 ліпеня пры падтрымцы артыллерыі з ходу ўступіла ў бой. Да раніцы наступнага дня Дзісна была поўнасцю ачышчана ад акупантаў.У напрамку Міёраў наступала 9-я гвардзейская Чырвонасцяжная дывізія пад камандваннем палкоўніка Я.Я.Вербава. Непасрэдна на Міёры часці 9-й гвардзейскай стралковай дывізіі пачалі наступленне 3 ліпеня ў 16 гадзін. Пры гэтым 18-ты гвардзейскі стралковы полк праз Атокі, Краснае, Наугароды, Дворнае Сяло выйшаў у раён вескі Свярдлы. У ноч на 4 ліпеня ён замяніў падраздзяленні 517-га стралковага палка 166-й стралковай дывізіі на рубяжы Слаўшчына-Масеўцы-Міснікі. Раніцай 4 ліпеня 18-ы полк нанес удар адным батальёнам у міжазерным дэфіле з поўдня на Міёры, другім ад Кацілава ўздоўж чыгункі на Наталіна і трэцім у абход з захаду праз Любінова, Камянполле, Марцінауцы, Гізуны. Не затрымліваючыся ў Міёрах, да канца дня полк выйшаў на рубеж Захарні-Гір’яты.
Літаратура:
1. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.: Энцыклапедыя. – Мн.,
1990. – С. 608-609.
2. Ботвинник, М. Памятники геноцида евреев Беларуси / М. Ботвинник. –
Мн.: Бел. навука, 2000. – С. 151,175.
3. Витебщина освобождённая: октябрь 1943-декабрь 1945: док. и материалы / сост. Н.В. Воронова. – Витебск: Витеб. обл. тип., 2009. - С.156,231,234,236-238,391-392,394-400,402-407,413,487,489.
4. Всенародная борьба в Белоруссии против немецко-фашистских захватчиков в годы Великой Отечественной войны: Т. 3. – Мн.: Беларусь,1985. –С. 112, 113, 120, 145, 150, 200,210, 307-308, 311, 361, 392.
5. Ермалёнок, В.А. Особенности и характеристика партизанского движения на Миорщине / В.А. Ермалёнок // Віцебшчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны: зборнік навуковых артыкулаў. – Мн.: Беларуская навука, 2015. – С.172-178.
6. Люди нарочанского краю: Воспоминания участников революционной борьбы и Великой Отечественной войны. – Мн.: Беларусь, 1975. – С. 414-416, 422-433, 472-498, 519-526.
7. Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Міёрскага раёна / Рэд. кал. Г.М. Маняк і інш. – Мн.: Бел. навука, 1998. –С. 241-495.
8. Памяць Беларусі: Рэспубліканская кніга / Рэд. кал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. У.П. Свентахоўскі. – Мн.: БелЭн, 2005. – С. 196-199.
9. Шомоди, В.Э. Маршрутами народнай славы: Пособие для педагогов и воспитателей / В.Э. Шомоди. – 3-е изд., перераб. и доп. – Мн.: Универси-
тетское, 2001. – С. 51-52.
10.Баговіч, П. Гета ў Дзісне: фінал: [Да 75-годдзя трагедыі] / П. Баговіч // Міёрскія навіны. – 2017. – 13 чэрв. (№47). – С.6.
11. Ермалёнак, В. Нашы землякі на франтах барацьбы з фашызмам / В. Ермалёнак // Міёрскія навіны. – 2014. – 14 кастр. – С.5.
12. Ермалёнак, В. У розных арміях: Уражэнцы Міёрскага раёна на франтах Другой сусветнай вайны / В. Ермалёнак // Краязнаўчая газета. – 2014. - №38,39. – С.5.
13. Ермалёнак, В. Халакост у Міёрах / В. Ермалёнак // Міёрскія навіны. – 2012. – 2 чэрв. - С.2,4.
14. 14. Жабёнок, С. Боевой путь от Дисны до Слободы: [Освобождение Миорского района] / С. Жабёнок // Міёрскія навіны. – 2016. – 7 мая (№37). – С.4-5.
15. Камягін, Ю. Эпізоды нябачнай вайны: [Вызваленне Міёрскага раёна ў другой палове 1944- пачатку 1945 года] / Ю. Камягін // Міёрскія навіны. – 2012. – 21 лютага. – С.2.
16. Касаты , Л. У той яме – 3800: Дзісенскае гета / Л. Касаты // Міёрскія навіны. – 2012. – 26 чэрв. – С.2.
17. Лапечанкаў, А. Чэрвень 1941-га: [Успаміны да Дня усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны] / А. Лапечанкаў // Міёрскія навіны. – 2016 – 21 чэрвеня (№50). – С.4.
18. Манцэвіч, В. Ваявалі ўсёй сям’ёй: [Пра дзейнасць Міёрскага антыфашысцкага падполля і сям’ю Флора Данатавіча Манцэвіча] / В. Манцэвіч // Міёрскія навіны. – 2014. – 17 чэрв. – С.6.
19. Матэленак, Л. Вядомае мінулае: [Аб перыядзе акупацыі з 1941 па 1944 г.] / Л. Матэленак // Сцяг працы. – 1993. – 2 сак. - С. 3.
20. Матэленак, Л. Перабродская трагедыя: трагедыя беларускага яўрэйства / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. - 2014. – 27 верасня. – С.4.
21. Мішчышына, Т. Яны вызвалялі раён / Т. Мішчышына // Міёрскія навіны. – 2009. – 30 чэрв. - С.4.
22. Партызанскім радком пра час і пра сябе Да 60-годдзя пачатку масавага партызанскага руху ў раёне // Міёрскія навіны. – 2002. – 13 жніўня. – С. 2.
23. Слізкая, В. Партызанскі ўклад / В. Слізкая // Сцяг працы. – 1984. – 14 чэрвеня. – 1984. – 14 чэрвеня. – С. 3.