У цэнтры Міёрскага краю распаўсюджана адна з найвялікіх славутасцей края – балота “Ельня”. «Ельня – гэта ...
- самае буйное верхавое балота Беларусі і адно з найбуйнейшых у Еўропе (200 кв. км);
- 118 вялікіх і малых азёр;
- самыя буйныя запасы журавін;
- расліны і жывёлы, якія насяляюць толькі ў тундры;
- больш за 7000 жураўлёў на пралёце;
- дзіўны свет гармоніі і цішыні.
Гэта месца, дзе:
- збіраюць тоны журавін, брусніц і буякоў;
- растуць карлікавая бярозка, марошка, гняздуюцца белая курапатка і гагач гагара;
- можна піць ваду з азёр;
- падчас міграцыі спыняюцца дзясяткі тысяч птушак.
Толькі тут:
- туры па трапленію слядоў жывёл;
- самая доўгая і шырокая экалагічная сцежка па верхавому балоту;
- магчымасць назіраць тысячы жураўлёў;
- сувеніры з воўны;
- экалагічны фестываль «Жураўлі і журавіны Міерскага краю»
Прапанаваныя турыстычныя прадукты:
- назіранне за журавамі падчас восеньскай міграцыі (з вышкі і на палях);
- назіранне за цецеравінымі токамі;
- адзінае ў Беларусі падарожжа па балоце на балатаступах летам;
- энтамалагічныя маршруты і энтамалагічная праграма для экатурыстаў;
- наведванне унікальнай экалагічнай сцежкі «Азяраўкі-Ельня»;
- падарожжа на балатаходзе;
- 4 маршруты;
- традыцыйны экалагічны фестываль «Жураўлі і журавіны Міерскага краю».
Аматарам актыўнага адпачынку Міёршчына прапаноўвае шырокі выбар разнабаковых турысцкіх маршрутаў і экстрымальнага адпачынку на прыродзе. Па колькасці і якасці распрацаваных у нас маршрутаў мы з’яўляемся прызнанымі лідарамі ў Віцебскай вобласці. Апрача прадстаўленых турысцкіх маршрутаў, распрацаванных краяведам В.А.Ермалёнкам, і маршрутаў па “Ельне”, прапаноўвае свае маршруты і база адпачынку “Актам”.
Культурна- пазнавальныя маршруты:
1. "Пешыя прагулкі па г. Міёры"
2. "Бронзавае кальцо Міёршчыны"
3. "Срэбнае кальцо Міёршчыны"
4. "Малы залаты пярсцёнак Міёршчыны"
5. "Дарогай да святыняў"
6. "Турыстычны маршрут выхаднога дня па Міёрскім раёне"
7. "Падарожжа па Міёршчыне № 1"
8. "Падарожжа па Міёршчыне№ 2"
9. "Міёры - Дзісна"
10. "Маршрут выхаднога дня "Храмы Міёршчыны" № 1
11. "Маршрут выхаднога дня "Храмы Міёршчыны" № 2
12. "Маршрут "Гісторыка-культурная спадчына Міерскага раёну"
13. "Маршрут "Зачараванне Міёрскага краю"
14. "Міёрская кругасветка" (трансгранічны турыстычны маршрут)
15. "7Я" (трансгранічны турыстычны маршрут)
16 "З сябрамі ў краіну блакітных азёр (трансгранічны турыстычны маршрут)
17. "Самае цікавае і ўнікальнае" (трансгранічны турыстычны маршрут)
18. "Маляўнічы калейдаскоп прыродных ландшафтаў" (трансгранічны турыстычны маршрут)
Ваенна-гістарычныя маршруты:
19. Маршрут "Па месцах баявой славы" № 1
20. Маршрут "Па месцах баявой славы" №2
21. Маршрут "Па месцах баявой славы" №3
22. "Пярсценак вайны 1812 года на Міёршчыне"
Экалагічныя маршруты:
23. "Яленскі востраў"
24. "Курганістае"
25. "Лапухі"
26. "Табары"
27. "Азяраўкі-Ельня"
28. "Хацішча"
29. "Табары"
30. "Зялёныя"
31. "Ельнянская кругасветка"
32. "Экалагічны пешы паход № 1"
33. "Экалагічны пешы паход № 2"
34. "Водны экалагічны паход № 1"
35. "Водны экалагічны паход № 2"
36. "Веласіпедны маршрут"
37. "Пешы маршрут па аг. Язна"
38. Веласіпедны маршрут
39. Водны маршрут
40. "Маршрут "Ля вытокаў Дзісны" (трансгранічны турыстычны маршрут)
Кулінарны маршрут:
41. "Маршрут кулінарнай спадчыны ў Латгальскім рэгіёне і Віцебскай вобласці" (трансгранічны турыстычны маршрут)
(Больш падрабязную інфармацыю вы знойдзіце на сайце miory. vitebsk - region.gov.by/ru/Rayispolkom/)
Жыхарам і гасцям краю прапануюцца аб’екты размяшчэння:
Гасцініца УП ЖКГ Міёрскага раёна на 38 месцаў
г. Міёры, вул. Камуністычная, 10
Тэл. 8 (02152) 4 12 71
Гасцініца "Ніка" на 11 месцаў
г. Міёры, вул. Кастрычніцкая, 1
Тэл. 8 (02152) 4 04 59
Нумары для пражывання на 22 месцы
г. Міёры, вул. Камсамольская, 28
Тэл. 8 (02152) 4 15 33, 4 18 50
Гасцініца УП ЖКГ Міёрскага раёна на 17 месцаў
г. Дзісна, вул. Юбілейная, 26
Тэл. 8 (02152) 3 90 98
Адпачываючым прапануюцца аб’екты харчавання, дзе яны могуць пакаштаваць стравы беларускай і іншых нацыянальных кухань.
Кафэ «Чайка» на 72 пасадачных месца
г. Міёры, вул. Дзяржынскага, 14
Тэл. 8 (02152) 4 13 01 Кафэ «Маладзёжнае» на 50 пасадачных месцаў
г. Міёры, вул. Камуністычная, 50
Тэл. 8 (02152) 4 89 27
Кафэ «Дзвіна» на 60 пасадачных месцаў
г. Дзісна, вул. Юбілейная, 11
Тэл. 8 (02152) 3 73 98
Міні-кафэ «Прыазёрнае» на 36 пасадачных месцаў а/д Р-14 Полацк - Міёры - Браслаў, в. Пераброддзе
У апошні час такі від адпачынку, як аграэкатурызм, стаў усё больш папулярным і актуальным, бо мае мноства пераваг перад стандартнымі забавамі і ўмовамі пражывання.
У адпачывальнікаў ёсць магчымасць адчуць спрадвечнае адзінства з прыродай, адчуць супакаенне ад таго, што адбываецца, адчуць гармонію і расслабіцца па-сапраўднаму. Для сучаснага чалавека прачынацца на зары з першым крыкам пеўня і са звонкім спевам птушак за акном – верх мараў. Ёсць магчымасць выбару пражывання з гаспадарамі, якія заўсёды рады прыняць гасцей і раскрыць усе прыгажосці свету. Што можа быць лепш адпачынку ў вёсцы! У нашым раёне для гэтага ёсць выдатныя магчымасці. Калі вы стаміліся ад шуму і мітусні, калі хочаце атрымаць асалоду ад простых чалавечых радасцей, калі марыце вырвацца за межы пыльнага горада - міласці просім у сельскую сядзібу!
У раёне адкрыта 43 аграэкасядзібы (Больш падрабязную інфармацыю вы знойдзіце на сайце miory. vitebsk - region.gov.by/ru/Rayispolkom/)
За пяць гадоў у нас пабывалі 5124 турысты, у тым ліку 764 з-за мяжы.
Мазурны бераг” - сельская сядзіба прадпрымальніка Э.К. Цярэшка размешчана на беразе на беразе р. Заходняя Дзвіна, на граніцы Міёрскага і Полацкага раёна , в 2 км ад трасы Полацак – Браслаў у вёсцы Мазурына. Да паслуг гасцей тры 4-х месных утульных домікі, якія стаяць на беразе Заходняй Дзвіны і акружаны прыгожым сасновым лесам. Рыбалка, ціхае лясное паляванне, руская печ, баня.
Сядзіба “Ціхая”. Гаспадар в. Зачарэўе на беразе самага вялікага ў раёне возера Абстэрна, у трохстах метрах ад дарогі Міёры- Браслаў. Гэты новы двух павярховы асабняк добра прыстасаваны для адпачынку вялікай кампаніі ў 8-10 чалавек. Дом пабудаваны з сучасных , экалагічна чыстых матэрыялаў. Адпачываючым прадастаўлены ўсе зручнасці, есць сауна і невялікі басейн.
Домік паляўнічага на беразе р. Заходняй Дзвіны, на граніцы Полацкага і Міёрскага раёна, у 2-х км ад трасы. Паслугі: домік на 4 месцы, баня, збор грыбоў і ягад, паляванне, рыбалка, арганізавана харчаванне. Прапануецца адпачынак у сельскіх сядзібах в. Завуцце( 2 сядзібы), в Зачарэўе, в.Лінкаўшчына, в. Пераброддзе, в. Снегі, в Язна( 4 сядзібы). Распрацаваны пешыя, водныя, веласіпедныя турыстычныя маршруты.
База адпачынку “Актам”
Дзіўны па прыгажосці куток прыроды знаходзіцца на беразе возера Важа, плошча якога складае 330 га. Возера злучана з азёрамі Укля, Абстэрна, Набіста, якія ўваходзяць у граду Браслаўскіх азёр. Круглы год у адпачывальнікаў ёсць магчымасць схавацца ад гарадской мітусні, атрымаць асалоду ад зачаравання непаўторных беларускіх пейзажаў і прыемна правесці час з сябрамі і блізкімі. База адпачынку "Актам" размяшчаецца на агароджанай ахоўнай тэрыторыі ў 5 га ў мяшаным лесе. У распараджэнні гасцей - шэсць ўтульных домікаў розных тыпаў, гатовых прыняць да 90 адпачывальнікаў у летні час; у зімовы перыяд функцыянуе чатыры ацяпляных дома, у якіх могуць размясціцца да 45 чалавек.
Гасцям прадастаўляюцца 2-3-х мясцовыя нумары стандартнага тыпу (туалет і душ на паверсе, тэлевізар, халадзільнік у агульным холе), а таксама 2-х мясцовыя нумары "камфорт" у доме з камінам, тэлевізарам, абсталяванай кухняй.
У кафэ базы адпачынку, размешчаным на самым беразе возера, гасцям прапануюць разнастайныя стравы беларускай і еўрапейскай кухні, прыгатаваныя з натуральных прадуктаў высокай якасці са сваёй падсобнай гаспадаркі.
Падчас адпачынку, турыстаў чакаюць займальныя прагулкі па возеры на лодках і катамаранах, прагулкі ў запрэжанай брычцы па лясных угоддзях, велапрагулкі, цікавая экскурсійная праграма па славутасцях і маляўнічых месцах Віцебскай вобласці.
Да паслуг адпачывальнікаў і руская лазня з парылкай , більярд, пункт пракату (лодак, катамаранаў, спартыўнага інвентара). Аматары актыўнага адпачынку, рыбалкі і палявання, для якога прырода стварыла ўсе неабходныя ўмовы, будуць здзіўлены багаццем і разнастайнасцю жывёльнага свету. Рыбалка - гэта добрая магчымасць адпачыць, адцягнуцца ад клопатаў і праблем і выдатны шанс апынуцца сам-насам з жывой прыродай, стаць на час яе часткай, выпрабаваць радасць ад ўлову.
Актыўны сумесны адпачынак супрацоўнікаў кампаніі спрыяе фарміраванню карпаратыўных каштоўнасцяў, павышэння ўзаемаразумення супрацоўнікаў, згуртаванню калектыву. На базе адпачынку "Актам" вам дапамогуць арганізаваць вясёлае і грандыёзнае мерапрыемства, якое надоўга пакіне ў памяці масу незабыўных уражанняў. База мае для гэтага ўсё неабходнае (да Вашых паслуг абсталяваны ўтульная зала умяшчальнасцю да 90 чалавек, выдатнае банкетнае меню).
Дзіцячы санаторый “Расінка”
Дзіцячы санаторый "Расінка" - цудоўнае месца для лячэння і адпачынку дзяцей і дарослых. Яна ўжо паспела заслужыць аўтарытэт і прызнанне як у Беларусі, так і за яе межамі. Здраўніца знаходзіцца ў в. Мурашкі на беразе маляўнічага возера Абстэрна. Наяўнасць азёр і лясоў, адсутнасць прамысловых прадпрыемстваў у радыусе 30 км ствараюць ідэальныя ўмовы чыстага асяроддзя.
Санаторый "Расінка" з'яўляецца лячэбна-прафілактычнай установай, якая ажыццяўляе круглагадовае лячэнне дзяцей і дарослых. Лячэбная база санаторыя прадстаўлена кабінетамі фізіятэрапіі, абсталяванымі неабходнай апаратурай для лячэння па профілі, кабінетам электрагразей, дзе прымяняюцца беларускія сапрапелі з возера Дзікае і Судобль, парафіна-озакерыталячэбніцы, водалячэбніцы, дзе шырока практыкуецца прымяненне розных лячэбных і мінеральных ваннаў з уласнай крыніцы, цыркулярнага і струменьковага душаў, падводнага душа-масажу, кабінетам для заняткаў лячэбнай фізкультурай, а таксама трэнажорнай залай і г. д. Каштоўным фактарам у лячэнні з'яўляецца мінеральная вада санаторыя, якая ўжываецца як для лячэбнага піцця, так і для бальнеалячэння. У "Расінцы" пабудавана "Спелеакліматапячора", медыцынская эфектыўнасць лячэння ў якой па праве высока ацэненая дзецьмі і іх бацькамі.
У дзіцячы санаторый «Расінка» цяпер можна адправіцца на адпачынак ўсёй сям'ёй. Спецыяльна для гэтых мэтаў на беразе возера ў сасновым бары пабудавана 6 бярвеністых хатак, кожны з якіх разлічаны на сям'ю з 4-7 чалавек. Акрамя гэтага яшчэ ёсць месцы ў гасцінічных нумарах.
У гадзіны вольнага часу адпачывальнікі змогуць здзейсніць прагулку на катамаранах і лодках, пагуляць у більярд, тэніс, шашкі, шахматы, паўдзельнічаць у цікавых спартыўных конкурсах і спаборніцтвах, наведаць бібліятэку, відэасалон, гульнявы пакой, кіно, дыскатэку. Арганізаваны пракат ровараў, лыж, канькоў, санак. Для вячоры на свежым паветры пабудавана альтанка, абсталяваны мангал для падрыхтоўкі шашлыкоў.
Штодня ў санаторыі праводзяцца культурна-масавыя і спартыўна-аздараўленчыя мерапрыемствы, якія адлюстроўваюць асноўныя напрамкі выхавання: ідэйна-патрыятычнае, экалагічнае, маральнае, эстэтычнае, фізічнае.
Уключэнне музеяў у турыскія праграмы адзін з відаў інфраструктуры.
Міёрскі гісторыка-этнаграфічны музей
г. Міёры, вул. Школьная, 12
тэл. 8 (02152) 4 19 15
Праводзіць аглядныя і тэматычныя экскурсіі па стацыянарнай экспазіцыі, часовыя выставы з уласных фондаў і фондаў іншых музеяў, камерцыйныя выставы, экскурсійнае наведванне памятных і гістарычных месцаў на тэрыторыі раёна, экскурсіі па г. Міёры
Народны гісторыка-краязнаўчы музей
ДУА "Міёрская сярэдняя школа № 3 ім. Героя Савецкага Саюза Я. А. Тамка", г. Міёры, вул. Камсамольская, 14
тэл. 8 (02152) 4 11 53
Заснаваны ў 1986 г. У зборы экспанатаў удзельнічалі вучні, сябры гуртка "Арганаўты мінулага". Зараз музей мае 100 кв. м экспазіцый і больш за 13 000 экспанатаў. Распрацаваны экскурсіі па 28 тэмах, агульнай працягласцю 20 гадзін. Музейная экспазіцыя складаецца з 10 асноўных раздзелаў, якія апавядаюць пра гісторыю Міёршчыны ад старажытнасці да канца XX ст. Агульная колькасць рарытэтаў - звыш 1000 экспанатаў.
Музей кнігі і друку
ДУА "Міёрская сярэдняя школа № 3 ім. Героя Савецкага Саюза Я. А. Томка", г. Міёры, вул. Камсамольская, 14
тэл. 8 (02152) 4 11 53
Адкрыты 19 студзеня 2009 г. Змяшчае 4 600 экспанатаў. Прысвечаны гісторыі кнігадрукавання. Маюцца рэдкія кнігі на польскай мове, рукапісныя кнігі XIX ст., навуковыя кнігі пачатку XX ст.
Музей "Сялянская хата"
ДУА "Міёрская сярэдняя школа № 3 ім. Героя Савецкага Саюза Я. А. Томка", г. Міёры, вул. Камсамольская, 14
Музейная экспазіцыя складаецца з 3 асноўных раздзелаў, якія распавядаюць пра побыт сельскіх жыхароў са вт. пол. XIX і да канца 50-х гг. XX
Краязнаўчы музей гісторыі г. Дзісна
г. Дзісна, вул. Першамайская, 2а
тэл. 8 (02152) 3 73 46
Вышытыя ручнікі, самабытная драўляная і плеценая з саломы мэбля, керамічныя збаны, фотаздымкі з сюжэтамі мінулага і сапраўднага жыцця, прадметы побыту, якімі даўно не карыстаюцца, а, магчыма, і не ведаюць, для чаго яны прызначаліся - усё гэта можна ўбачыць у музеі гісторыі г. Дзісны.
Энтузіястамі сабраны багаты матэрыял па гісторыі горада. Маюцца экспанаты раскопак 1982 г. Прасочваецца гісторыя горада ад каменнага стагоддзя да нашых дзён.
Экалагічны музей
г. Дзісна, вул. Першамайская, 2а
тэл. 8 (02152) 3 73 46
Краязнаўчы музей
ДУА "Дзісненская сярэдняя школа", г. Дзісна, вул. Леніна, 8
тэл. 8 (02152) 3 72 28
Баявы пакой Героя Савецкага Саюза М. Кузьміна
ДУА "Дзісненская сярэдняя школа", г. Дзісна, вул. Леніна, 84
тэл.+ 375 2152 3 72 28
Экалагічны музей
ДУА "Чапукоўская дзіцячы сад-сярэдняя школа", аг. Чапукі
тэл. 8 (02152) 3 53 29
Змяшчае матэрыялы аб флоры і фауне Міёрскага раёна.
Гісторыка-этнаграфічны музей
ДУА "Сіцькоўская дзіцячы сад-сярэдняя школа", в. Сіцьково
тэл. 8 (02152) 3 19 65
Змяшчае 650 гістарычных экспанатаў: падручнікі XVIII ст., кнігі па праваслаўю XIX - пачатку XX стст., экспанаты часоў Рэчы Паспалітай.
Краязнаўчы музей
ДУА "Узменская дзіцячы сад-базавая школа", аг. Узмены
тэл. 8 (02152) 3 32 908 (02152) 4 11 53
Існуючы прыродны патэнцыял і гісторыка-культурная спадчына Міёрскага раёна дазваляюць паспяхова развіваць пазнавальны, экалагічны аздараўленчы і рэлігійны турызм.
Літаратура:
- Басікірская, А. У кроплі “Расінкі” мора пазітыву: [Пра чарговую ўзнагароду санаторыя “Расінка”] / А. Басікірская // Міёрскія навіны .- 2017. – 1 красав. (№26). - С.2.
- Блажэвіч, Э. “У Жураўля”: [Пра аграсядзібу “У Жураўля” у вёсцы Лявонпаль гаспадароў Аляксандра і Святланы Жураўлёвых] / Э. Блажэвіч // // Міёрскія навіны .- 2016. – 17 верасня. – С.8.
- Детский санаторий «Росинка» [Текст]=Children’s Sanatorium «Rosinka»/ оао «Белагроздравница» ; дизайн; фото ип Руденок : Издатель О.В.Молодечкин, 2009.-40с.:фото
- Очарование Миорского края= Charm of Myory Region/ Сост В.А Ермалёнок, П.И.Богалей, О.В.Молодечкин .- Новополоцк: О.В.Молодечкин, 2007.-50 с.: ил.
- Миорский район: край озер, болот и журавлей /[Витольд Ермаленок, Елена Лавринович]; [фото С.Плыткевич; ред. Н.Плыткевич].- Мн.: УП «Рифтур», 2013.- 35с.: ил – (Жемчужины Беларуси)
- Миорщина: мгновения прошлого и настоящего / Л.А.Мателенок ; фото О.В.Молодечкина, Л.А.Мателенка.- Новополоцк: О.В.Молодечкин,2006.- 40с.
- Туристическая мозаика Беларуси / А.И.Локотко [и др.]; науч. ред.А.И.Локотко.-Минск:Беларус.навука,2011.-640с.:ил.
- Туристская энциклопедия Беларуси/ редкол.: Г.П.Пашков [и др.];под общ.ред. И,И,Пирожкина.- Минск:БелЭн,2007.-648с.:ил.
- Спорт и туризм // Очарование Миорского края = Charm of Myory Region/ подбор материала: В.А.Ермолёнок, Жук А.И., П.И.Боголей, Миорский районный исплнительный комитет; лит. Обраб.: О.В.Молодечкин; фото: О.В.Молодечкин – Новополоцк: О.В.Молодечкин, 2011.- с.42-51.
- Матэленак,І. “Бела Кузіна” і лазня… у інтэрнеце :[Tурызм у Миёрскім раёне] / І.Матэленак // Міёрскія навіны .- 2016.- 9 жніўня.- с.2.
- Мателенок , И. Болотные декорации: скромная экзотика: [Про агроусадьбу «Журавлиная Ельня» и её хозяина Андрея Литвинова] / И. Мателенок // Міёрскія навіны . – 2019. –14 верасня (№74). – С.4.
- Мателенок , И. В “Росинке” только виртуозы: [Республиканский конкурс «Воспитатель года» в детском санатории «Росинка» Миорского района] / И. Мателенок // Міёрскія навіны . – 2019. – 10 снежня (№99). – С. 5.
- Матэленак , Л. 10 гектараў штодзённых клопатаў : Дзіцячы санаторый “Расінка” / Л.Матэленак // Міёрскія навіны.- 2015.- 18 жніўня.- с.5.
- Мателенок , И. Притяжение самобытного подворья: агроусадьба “Белые Росы” / И. Мателенок // Міёрскія навіны .- 2017. – 16 верасня (№74). – С.7.
- Матэленак, Л. Адчынены дзверы на агарод: [Пра гаспадара фермерскай гаспадаркі "Сядзіба аратага" ў Лінкаўшчыне Уладзіміра Жабёнка] / Л. Матэленак // Мiёрскiя навiны. – 2019. - 15 чэрв. (№48). - C.3.
- Матэленак, Л. Ля вулея патрэбна кармавое поле: [Пра пчаляра, уладальніка мясцовай аграсядзібы "Лясная паляна" Алега Баркоўскага] / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2019. - 23 лістап. - С. 4.
- Матэленак , Л. Не толькі легенды прынада для турыстаў: [З краязнаўцам па Дзісне] / Л.Матэленак // Міёрскія навіны. – 2019. – 20 красав.(№32). – С.4-5.
- . Матэленак , Л. 10 гектараў штодзённых клопатаў : Дзіцячы санаторый “Расінка” / Л.Матэленак // Міёрскія навіны.- 2015.- 18 жніўня.-С.5.
- Пашкевіч, Т. “Ельня” цікавіць турыстаў / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2017. – 31 августа (№98). – С.21.
- Озерский, А. Увлечь, чтобы сохранить: [Об агроусадьбе «Журавлиная Ельня» и её хозяине Андрее Литвинове] / А. Озерский // Вит. вести. – 25 июля (№81). – С.6.
- Рагін, Я., Антановіч, К. І булачка да чаю: [Рэзервы Міёршчыны: выкарыстаныя і напаўзабытыя] / Я. Рагін, К. Антановіч // Культура. – 2017. – 10 чэрв. (№23). – С.1,10,11.
- Рынкевіч, К. Калі ласка, у навагоднюю казку: [Пра санаторый “Расінка”] / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны .- 2016. – 31 снежня. – С.5.
- Рынкевіч, К. Актывістаў яднаюць ідэі: [Аграэкатурызм на Міёршчыне] / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны . – 2019. – 29 кастр. (№87). – С.7.
- Рынкевіч, К. Да прыроды з чыстымі намерамі: [Пра сямейны лагер і цікавыя сустрэчы з неабыякавамі да экалогіі на аграэкасядзібе “Мацейкава сяліба” з гаспадыней Галінай Паўлоўскай] / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны . – 2019. – 11 чэрв. (№47). – С.5.
- Станкевіч, Н. Пікнікі і банкеты на свежым паветры: [Пра аграэкатурызм на Міёршчыне] / Н.Станкевіч// Міёрскія навіны.- 2018. – 27 студз. (№8). – С.4.
- Станкевіч, Н. Рэалізаваць задуманае і імкунуцца да большага : Турызм / Н.Станкевіч// Міёрскія навіны.- 2016.- 30 красавіка . – с.2.
- Станкевіч, Н. Турызм мае патрэбу ў актыўным развіцці / Н.Станкевіч // Міёрскія навіны.- 2015.- 1 жніўня .- с.2.