Мастакi Міёрскі раён
Арцімовіч Станіслаў Іосіфавіч, мастак і краязнаўца, нарадзіўся 13.3.1897г. у в. Орцы Міёрскага раёна. Закончыў двухкласнае народнае вучылішча. З дзяцінства любіў маляваць. У 1910 г. разам з бацькам выехаў у Пецярбург, наведваў курсы малявання пры Акадэміі мастацтваў. Пасля грамадзянскай вайны вярнуўся на радзіму, працаваў у гміне, дзе складаў планы, схемы, карты. Пастаянна займаўся маляваннем, разьбой па дрэве. Яго мастацтву ўласціва шматжанравасць – ён ствараў партрэты, нацюрморты, пейзажы, карціны на біблейскую, міфалагічную і гістарычную тэматыку. Творчая спадчына складае каля 200 работ. У карцінах “Вясна”, “Ранняя зіма”, “Букет кветак” – цудоўнае пачуццё колеру, рэалізму, мяккі каларыт. У “Паляванні на львоў” адчуваецца ўплыў рамантызму, асаблівасці еўрапейскай мастацкай школы ХІХ ст. прасочваюцца ў карціне “Хрыстос у цярновай кароне”. Псіхалагізм, паглыбленасць сюжэту ўласцівы скульптурам “Смуткуючы Хрыстос”, “Сэрца Хрыста”. С.І. Арцімовіч займаўся краязнаўствам, запісваў мясцовыя легенды, паданні, склаў нарыс па гісторыі Міёршчыны (застаўся ў рукапісе). З 1944 г. жыў у Польшчы. Памёр 14 студзеня 1974 г. Карціна “Паляванне на львоў” знаходзіцца ў народным музеі СШ № 3 г. Міёры.
Літаратура аб жыцці і творчасці:
- Арцімовіч Станіслаў Іосіфавіч // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Міёрскага раёна / Уклад. Л.А. Матэленак. – Мн., 1998. –С. 525.
Гіргель Мікалай Сяргеевіч нарадзіўся 1.8.1946 г. у в. Цімошкава Туркоўскага сельсавета ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння ў 1964г. Туркоўскай сярэдняй школы паступіў на мастацка-графічны факультэт Віцебскага педінстытута. Пасля яго заканчэння ў 1969 г. нейкі час працаваў выкладчыкам малявання і чарчэння ў СШ № 4 г. Новаполацка. Наступны этап працоўнай дзейнасці – інжынер мастацкай эстэтыкі, адначасова дызайнер і мастак Наваполацкага хімкамбіната. У 1973 г. пераехаў у Мінск, працаваў мастаком у БЕЛТА. Спецыялізаваўся на карыкатурах, гумарыстычных малюнках. Больш 20 гадоў супрацоўнічае з “Вожыкам”, друкуецца ў іншых перыядычных выданнях. З 1991 г. працуе ў газеце “Рэспубліка”. Член Саюза мастакоў РБ з 1990 г.
Літаратура аб жыцці і творчасці:
- Гіргель Мікалай Іванавіч // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Міёрскага раёна / Уклад. Л.А. Матэленак. – Мн., 1998. – С. 527.
- Басікірская, А. А аловак зусім не сярдзіты: [Пра нашага земляка мастака-карыкатурыста Мікалая Гіргеля] / А. Басікірская // Мiёрскiя навiны. – 2019. - 26 студз. (№8). - C. 6.
- Стадольнік, І. Расповед пра лепшага сябра: [Пра мастака-карыкатурыста Міколу Гіргеля] / І. Стадольнік // Маладосць. – 2013. - №7. – С.111-115.
- Шахнович, Т. Мужчины и женщины обижаются на шаржи по-разному: [О нашем земляке, художнике-карикатуристе Николае Сергеевиче Гиргеле] / Т. Шахнович // Комсомольская правда. – 2018. – 7 февр. (№26). – С.27.
Язэп Драздовіч (1888-1954) – графік, жывапісец, скульптар, пісьменнік, гісторык, краязнаўца. У 1915-1916 гадах жыў у Міёрах. У 20-30-я гады шмат вандраваў па нашых мясцінах. Вучыўся ў Віленскай мастацкай школе. Зрабіў альбом малюнкаў “Краявіды Дзісненшчыны”, у 1910-1914 гадах афармляў беларускія кнігі і календары. Напісаў фантастычную аповесць “Нябесныя бегі”, “Гарадзельская пушча”. Стварыў шэраг жывапісных прац па гісторыі Беларусі і Дзісненшчыны, аб Францыску Скарыне. Напісаў краязнаўчы твор “Дзісненская дагістарычная старына”, стварыў скульптурныя партрэты кампазітара А. Грыневіча, паэта М. Ма- шары, Ф. Скарыны і г.д.
Літаратура аб жыцці і творчасці:
- Язэп Драздовіч = Язеп Дроздович = Yazep Drozovich / аўт. Н.М. Усава. – Мн.: Беларусь. – 2012. – 95с.: іл.
- Язэп Драздовіч. Праз церні да зорак: успаміны, артыкулы, прысвячэнні, мастацкія творы / уклад. Міхася Казлоўскага. – Мінск: Мастацкая літатратура, 2014. – 543с.: іл.
- Драздовіч Язэп // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва. У 5 т. - Мн., 1985. Т. 2. – С.349 - 350.
- Драэдовіч Язэп // Гісторыя беларускага мастацтва. У 6 т.– Мн., 1990. – Т. 4. - С. 304- 314, 318-323, 325-328.
- Язэп Драздовіч // На падкове Дзвіны : зборнік / уклад. Л. А. Матэленак. - Мінск : Нацыянальная біблятэка Беларусі, 2022. - С.448 - 451
- Мяснікоў, А. Язэп Драздовіч (1888-1954) : жыў для духоўнага ўзвышэння народа... // Сто асоб беларускай гісторыі : гіст. партрэты / А. Мяснікоў. - Мн., 2008. - С. 205 - 207.
- Берасцень, С. Рух рукатворнага космасу: [Пра Язэпа Драздовіча] / С. Берасцень // ЛіМ. – 2012. – 31 жніўня (№35). – С.18
- Вайткун,А.Белорусский Леонардо,или небесные беги Язэпа Дроздовича/А.Вайткун // Народная газета. - 2008. - 10кастр. - С.20.
- Камейша, К. Вандроўнік. Доўгае вяртанне / К. Камейша // Літаратура і мастацтва. - 2015. — 26 чэрв. — С. 12.
- Мінкевіч, Л. Беларускі Чурлёніс і Толкіен: [Пра Язэпа Драздовіча] / Народная газета. – 2013. – 31 кастр. – С.12.
- Танін, П. Таямніца мастака / П. Танін // Сцяг працы. – 1978. – 16 лістапада. – С. 3.
- Харэўскі, С. Курганныя кветкі Драздовіча / С. Харэўскі / Мастацтва. – 2015. - №6. – С.46-47.
Жаўняровіч Віктар Мікалаевіч (1913-2000)Жаўняровіч Віктар Мікалаевіч (1913-2000) – мастак-імпрэсіяніст, які лёсам быў далучаны да Міёршчыны. Гадаваўся ў вёсцы Язна, вучыўся ў Дзісенскай гімназіі, у Вільні, у выніку трагічных узбурэнняў другой сусветнай вайны аказаўся напачатку ў Нямеччыне, потым у Францыі, дзе і жыў у адным з прыгарадаў Парыжа. Віктар Жаўняровіч нарадзіўся 27 жніўня 1913 года ў беларускай сям’і ў Чыце ўЗабайкаллі. Бацька Мікалай родам з Друі над Дзвіной, працаваў чыгуначным інжынерам, а маці – з Дзісны. Бацька пайшоў на першую сусветную вайну і адтуль не вярнуўся. Маці з 9-гадовым сынам з Сібіры пераехала да бацькоў на Міёршчыну. Віктар Мікалаевіч атрымаў вельмі добрую і грунтоўную адукацыю. Пасля заканчэння сямігадовай школы вучыўся ў Дзісенскай гімназіі, потым у гімназіі імя Льва Сапегі ў Друі. У 1935 г. накіраваўся ў кансерваторыю ў Вільні, дзе вучыўся па класу опернага спеву., бо меў вельмі добры голас. Але яго душа сумавала па фарбах, па маляванні. А дзве школы адначасова ён наведваць не мог. Таму мастацтву пачаў вучыцца прыватна. У той час у Вільні дзейнічала таварыства незалежных мастакоў, і яго працы часта выстаўляліся. Можа ўзнікнуць пытанне, як маці адна змагла паслаць на вучобу сына, Яго маці была з шляхты і ў 1925 годзе ў спадчыну ад свайго дзядзькі атрымала фальварак Чаркасава з 300 гектарамі зямлі. Звесткі пра тое, як і калі Віктар Жаўняровіч трапіў у Францыю, вельмі супярэчлівыя. Добра вядома, што спачатку мастак працаваў работнікам на паліўным складзе, развозіў вугаль для кліентаў, бо ні спевамі, ні мастацтвам зарабіць на жыццё было нельга. З цягам часу Віктар Мікалаевіч пазнаёміўся з інтэлігентнай, высокаадукаванай жанчынай Дэнісай Рэцінод, якая дала згоду стаць яго жонкай. Яна зразумела мастака, у патрэбны час падтрымала яго, тым самым дала магчымасць маляваць і прадаваць свае творы. Зараз імя В.М. Жаўняровіча вядома ўсёй Францыі. Асноўная тэма мастака– пейзажы. Самае хвалюячае месца на зямлі для Віктара Мікалаевіча – вёска Язна. Вось як ён выказаўся пра яе: “Беларускае Язна, дзе давялося пазней падрастаць, зрабіла на мяне асаблівае ўражанне. Язна – мястэчка, што ляжыць паміж возерамі Вялікае і Малое Язна”. Ужо з пачатку 80-х гадоў Віктар Жаўняровіч прымае ўдзел у выставах , якія ладзяцца ў Францыі, атрымлівае на іх высокія ўзнагароды. Але найперш ён бярэ ўдзел у выставах і вернісажах землякоў, што жывуць у ЗША.
Літаратура аб жыцці і творчасці:
- Лагунёнак, А. “Тут засталася сэрца часцінка”: [Пра мастака-імпрэсіяніста Віктара Мікалаевіча Жаўняровіча] / А. Лагунёнак // Міёрскія навіны. – 2002. – 2 лютага. – С.2.
- Палупанаў, У. Беларусь, гэта дзеці твае: [Пра мастака-імпрэсіяніста Віктара Мікалаевіча Жаўняровіча] / У. Палупанаў // Сцяг працы. – 2000. – 1 лютага. – С.3.
Ляўковіч Міхаіл Васільевіч – яркі прадстаўнік Віцебскай мастацкай школы, вядомы беларускі мастак. Нарадзіўся Міхаіл Васільевіч Ляўковіч у 1950 годзе, у в. Язна, Міёрскага р-на, Віцебскай вобласці. Скончыў Віцебскі педагагічны інстытут (мастацка-графічны факультэт; 1976 г.). вучыўся ў Л. Анцімонава, А. Арлова. У 1983 і 1989 гадах вучыўся ў Маскве ў народнага мастака СССР Максімава К.М.
Удзельнік мастацкіх выставак з 1980 года. Творы знаходзяцца ў Віцебскім мастацкім музеі, Элькес-галерэі (г. Эрынгхаўзен, Германія), галерэі г. Ветулара (Германія), Маскоўскім Крамлі.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1995 года. Старшыня суполкі мастакоў “Віцебская акварэль” з 1995 года. Старшы выкладчык жывапісу, малюнку і кампазіцыі кафедры выяўленчага мастацтва ВДУ імя П.М. Машэрава з 1976 г.Узнагароджаны медалём “За заслугі ў выяўленчым мастацтве”.
Літаратура аб жыцці і творчасці:
- Цыбульскі, М. Л. Ляўковіч Міхаіл Васільевіч / М. Л. Цыбульскі // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн. : БелЭН, 1999. — Т. 9. — С. 434.
- Цыбульский, М. Л. Левкович Михаил Васильевич / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 33.
- Алімава, А. «30 & 30» / А. Алімава // Культура. — 2007. — 6 крас. — С. 6.
- Ермалёнак, В.Ганарымся земляком : [З нагоды 70 - гадовага юбілею М.Ляўковіча] / В.Ермалёнак // Міёрскія навіны. – 2020. – 5 мая. – С.3.
- Кавалёў, В. Любіць сваё да самазабыцця / В. Кавалёў // Літаратура і мастацтва. — 2010. — 9 ліп. — С. 14.
- Казакевіч, З. Караблікі Ляўковіча / З. Казакевіч // Витебский проспект. — 2010. — 25 марта. — С. 23.
- Казакевіч, З. Творы зіхацяць знутры / З. Казакевіч // Народнае слова. — 2007. — 6 сак. — С. 5.
- Малашэня, Л. Сінтэз музыкі і мастацтва / Л. Малашэня // Народнае слова. — 2005. — 12 сак. — С. 5.
- Матэленак, Л. Мастак з Язна / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. — 2003. — 8 крас. — С. 3.
- Палунчанка, В. Прыгажуня Польшчы і Літвы / В. Палунчанка // Літаратура і мастацтва. — 2012. — 20 крас. — С. 22.
- Пастернак, Т. Вдохновила поэзия Т. Кляшторного / Т. Пастернак // Народнае слова. — 2003. — 26 крас. — С. 4.
- Пукшанскі, А. Радзівілы «спыніліся» ў Віцебску / А. Пукшанскі // Звязда. — 2012. — 10 сак. — С. 7.
- Рублеўскі, С. Прыгаршчамі — з крыніцы часу / С. Рублеўскі // Народнае слова. — 2010. — 30 сак. — С. 8.
- Степанская, Т. 48 акварелей Михаила Левковича / Т. Степанская // Народнае слова. — 1998. — 23 крас. — С. 5.
- Цыбульскі, М. Ад рэалізму да абстракцыі / М. Цыбульскі // Культура. — 1998. — 1—7 жн. — С. 10.
- Цыбульскі, М. Імкненне да самаўдасканалення / М. Цыбульскі // Культура. — 2000. — 22—28 крас. — С. 9.
- Цыбульский, М. Ощущение жизни, ощущение Отчизны / М. Цыбульский // Беларусь. — 1997. — № 4. — С. 34—36.
- Шпакоўская, Г. Ляўковічы / Г. Шпакоўская // Народнае слова. — 1998. — 2 ліп. — С. 4.
Шамшур Вячаслаў Вячаслававіч – беларускі мастацтвазнаўца, мастак, педагог, прафесар, член Саюза мастакоў Беларусі. Нарадзіўся 20.8.1942 г. у в. Пціцкія Чэраскага сельсавета. Закончыў сярэднюю школу ў Міёрах, мастацка-графічны факультэт Віцебскага педінстытута (1970), аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (1978). Працуе ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце з 1970 г., дацэнт з 1984 г., прафесар з 1993 г. Загадчык кафедры методыкі прыкладнога выяўленчага мастацтва. Друкуецца ў перыядычных выданнях з 1977 г. Адзін з першых беларускіх даследчыкаў творчасці Малевіча, Шагала, Лісіцкага і іншых мастакоў у паслярэвалюцыйным Віцебску. Аўтар манаграфіі “Аб агітацыйнаафармленчым мастацтве Беларусі” (1989), раз дзела 6-га тома “Гісторыі беларускага мастацтва”, шэрагу навуковых артыкулаў у перыядычным друку па этнаграфіі і мастацтву Беларусі, метадычных і навучальных дапаможнікаў. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1986 г. Працуе ў станковай графіцы (пейзаж, партрэт, нацюрморт). Стварыў серыю графічных прац “Дарога на Міёры”, “Віцебск і Віцебшчына”, шмат асобных карцін – “Зімовыя карцінкі” (1986), “Хутка ў вырай” (1987), “Забавы дзяцінства. Калаўрот” (1987), “Аколіца” (1988), “Велікодная раніца” ( 1990), “Вячэрняя літургія” (1996) і інш. Творы вызначаюцца выразнасцю пластычнай мовы, нацыянальным каларытам, эмацыянальным настроем. Вялікае месца ў творчасці мастака займаюць матывы роднай Міёршчыны. Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства асветы БССР, значком “Выдатнік народнай асветы”.
Літаратура аб жыцці і творчасці:
- Цыбульский, М. Л. Шамшур Вячеслав Вячеславович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 598.
- Шамшур Вячаслаў Вячаслававіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Міёрскага раёна / рэдкал. Г. М. Маняк [і інш.]. — Мн., 1988. — С. 549.
- Басікірская, А. З успамінаў маленства / А. Басікірская // Міёрскія навіны. — 2009. — 12 верас. — С. 3.
- Басікірская, А. "І ў душы яго ўсе з'явы сваё маюць адбыццё" : [Пра Вячаслава Шамшура, мастака, ураджэнца вёскі Пціцкія Міёрскага раёна] / Алена Басікірская // Міёрскія навіны. - 2021. — 2 лістап. — С. 8.
- Басікірская, А. Каб апець сваё Прыдзвінне / А. Басікірская // Краязнаўчая газета. — 2009. — № 39 (кастр.). — С. 7.
- Басікірская, А. На палатне — Радзіма : Пра адкрыццё выставы пастэлі і алейнага жывапісу "У суладдзі душэўнасці і цеплыні" віцебскага мастака Вячаслава Шамшура ў Нацыянальным мастацкім музеі ў Мінску. / Алена Басікірская // СБ. Беларусь сегодня. - 2023. — 15 сент. — С. 22.
- Басікірская, А. Прафесар і мастак / А. Басікірская // Міёрскія навіны. — 2002. — 20 жн. — С. 2.
- Басікірская, А. Яму сюжэты нават сняцца: [Пра нашага земляка, мастака і навукоўцу, прафесара Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава Вячаслава Шамшура] / А. Басікірская // Міёрскія навіны. – 2017. – 10 кастр. (№81). – С.7.
- Даргель, М. Нібы пабыў у казцы / М. Даргель // Народнае слова. — 2012. — 27 кастр. — С. 7.
- Мастак з Віцебска пабываў у Міёрах // Міёрскія навіны. — 2003. — 9 верас. — С. 3.
- Матэленак, Л. Класік з Пціцкіх: [Пра мастака Вячаслава Шамшура ] / Л. Матэленак // Мiёрскiя навiны. – 2018. - 4 снежня (№97). - C. 7.
- Мішчышына, Т. Выставы ў раённым музеі / Т. Мішчышына // Сцяг працы . — 2001. — 9 студз. — С.
- Сіўко, Ф. Дарога да храма Вячаслава Шамшура / Ф. Сіўко // Міёрскія навіны. — 2003. — 8 студз. — С. 1.
- Смерцьева, А. Выстаўка мастака / А. Смерцьева // Сцяг працы— 1991. — 30 ліп.
- Салаўёва, Н. Міёршчына, зямля натхнення / Н. Салаўёва // Лiтаратура i мастацтва. — 2007. — 6 крас. С. 10.
- Цыбульскі, М. Душэўнай шчырасці цяпло / М. Цыбульскі // Мастацтва. — 2003. — № 4. — С. 38—39.
- Цыбульскі, М. Успамін аб Міёрах / М. Цыбульскі // Культура. — 2001. — 13 студз. — С. 9.