Пісьменнікі, паэты, літаратары Міёрскі раён
Мікалай Пракопавіч Багданаў нарадзіўся ў 1944 годзе ў вёсцы Лямніца Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і калгасніка. Пасля заканчэння дзесяцігодкі вучыўся ў Магілёўскай партыйнай школе, затым закончыў Мінскую вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС. Працаваў намеснікам страшыні калгаса “Ленінскі заклік” Бялыніцкага раёна, затым намеснікам страшыні калгаса “Кастрычнік” Міёрскага раёна, пасля, на працягу 26 гадоў, - старшынёй Новапагосцкага сельсавета. Друкаваўся ў раённай газеце “Міёрскія навіны” і газеце “Звязда”. З 2000 года выйшаў на пенсію і ўшчыльную заняўся пчалярствам. У першай кнізе “У жыцці чаго толькі не бывае” аўтар шчыра падзяліўся з чытачам назіраннямі за жыццём. Невялікія замалёўкі, расказы, вершы трапна перадаюць мясцовы побыт, адносіны паміж людзьмі, прасякнуты тонкім гумарам. Другая кніга будзе расказваць, як з цягам часу змяніліся інтарэсы выскоўцаў, іх узаемаадносіны. Жыве у вёсцы Новы Пагост Міёрскага раёна.
Творы:
- Багданаў, М.П. У жыцці чаго толькі не бывае / М.П. Багданаў. – Мінск, 2015. – 138с.
- Багданаў, М.П. Каляіны - вершы, проза / М.П. Багданаў. – Мінск, 2018. Книгазбор.
Літаратура аб жыцці і творчасці:
- Басікірская, А. У бочцы мёду ложка шчасця: [Пра Мікалая Багданава] / А. Басікірская // Міёрскія навіны. – 2017. – 6 мая (№36). – С.8.
- Матэленак, Л. Заўважае, што адбываецца навокал: [Пра новую кнігу Мікалая Багданава] / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2015. – 2 студз. – С.7.
- Пашкевіч, Т. І пісьменнік, і пчаляр: [Пра Мікалая Багданава] / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2017. – 27 мая (№58). – С.6.
Басікірская Алена Уладзіміраўна нарадзілася ў 1989 годзе ў горадзе Полацку Віцебскай вобласці. Закончыла факультэт беларускай і рускай філалогіі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка. Працавала ў рэдакцыі раённай газеты “Міёрскія навіны”. З 2007 года сябра беларускага літаратурнага саюза “Полоцкая ветвь”. Яе творы змешчаны ў анталогіі літаратурнага саюза, вершаваных зборніках літаратараў Полаччыны “Премьера”, “Автограф”, “Здравствуй, муза!”, анталогіі да 1150-годзя г. Полацка «Горад любви и надежд». Аўтар уласнай кнігі вершаў і прозы “Споведзь” (2014), кнігі вершаў “Песня мая душэўная” (2015), зборніка вершаў і пераводаў “Паэт іначай выгарае”(2016).M
Лаурэат літаратурнага конкурсу, прысвечанага 70-годдзю вызвалення Беларусі і 70-годдзю Вялікай Перамогі (арганізатар – Мінскае гарадское аддзяленне грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”), двойчы лаурэат першай ступені ў намінацыі “Залатое пяро” у абласным конкурсе самадзейных паэтаў і кампазітараў Віцебшчыны “Песні сунічных бароў”, лаўрэат абласнога агляду-конкурсу літаратурных і музычных твораў “Калыска мая – Беларусь”. Яе творы ўвайшлі ў зборнік самадзейных паэтаў і кампазітараў Віцебшчыны. Друкуецца ў часопісах “Вожык”, “Алеся”, “Маладосць”, газетах “ЛіМ”, “Краязнаўчай”, “Міёрскія навіны”, “Полацкі веснік”, “Однако, жизнь!”.
Творы:
- Басікірская, А.У. Песня мая душэўная: вершы / Алена Басікірская. – Мн.: А.М. Вараксін, 2015. – 62с
- Басікірская, А.У. Споведзь: Вершы / Алена Басікірская. – Мн.: Кнігазбор, 2014. – 91с.
- Басікірская, А.У. Паэт іначай проста выгарае: сборник стихов и поэтических переводов. – Таганрог: Издательство «Таган», 2016. – 24с.
Літаратура аб жыцці і творчасці:
- Басікірская, А. Мара, якая стала явай: [Пра сваю кнігу вершаў “Споведзь”] / А. Басікірская // Міёрскія навіны. – 2014. – 15 ліпеня. – С.7.
- Матэленак, Л. …Наўсцяж прасцяг, а на душы працяг: [Пра новую кнігу Алены Басікірскай “Песня мая душэўная” ] / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2015. – 23 мая. – С.4.
- Навумовіч, У. Выхаванне вершамі: [Пра паэтку Алену Басікірскую] / У. Навумовіч // ЛіМ. – 2015. – 4 снежня. – С.10.
- Шабовіч, М. Першая кніга бы споведзь: [Пра першую кнігу Алены Басікірскай] / М. Шабовіч // ЛіМ. – 2014. – 8 жніўня. – С.6.
Пётра Беларус – пад такім псеўданімам друкаваў карэспандэнцыі, вершы, апавяданні, замалёўкі, жарты і іншае з 1913 да сярэдзіны 1915 года ў “Нашай Ніве” Пётр Яленскі, жыхар вёскі Міршчына Лявонпальскай воласці. Апавяданне “Якім Бяздольны” выйшла асобным выданнем у друкарні Марціна Кухты. У творах “Чутка з-пад Дзісны”, “Убіўства”, “у кузні”, “лякарства ад беднасці” і іншых выступаў супраць непісьменнасці і бескультур’я дарэвалюцыйнай вёскі, узнімаў тэму сацыяльнай няроўнасці, паказваў зараджэнне ў свядомасці сялян пратэсту супраць парадкаў царскай Расіі. Апавяданне “У кузні” увайшло ў хрэстаматыю “Беларуская дакастрычніцкая проза” (1965). Рукапісная спадчына Пётры беларуса захоўваецца ў аддзеле рукапісаў бібліятэкі НАН Беларусі.
Літаратура аб жыцці і творчасці:
- Ермалёнак, В. Пётра Беларус: Літаратурная Міёршчына / В. Ермалёнак // Міёрскія навіны. – 2017. – 20 чэрв. (№49). – С.6
Леакадзія Адольфаўна Булаўская (Ждановіч) нарадзілася ў 1940 годзе ў вёсцы Каўгары Старадарожскага раёна на Міншчыне трэцім дзіцём у мнагадзетнай сям’і бухгалатара і дамашняй гаспадыні. Вучылася ў Дараганаўскай і Уздзенскай сярэдніх школах. Пасля заканчэння факультэта механічнай апрацоўкі драўніны Беларускага тэхналагічнага інстытута ім. С.М. Кірава ў 1970 годзе разам з мужам, выпускніком гэтай жа ВНУ, была накіравана ў Міёры. Працавала інжынерам –тэхнолагам дрэваапрацоўкі, галоўным інжынерам, начальнікам участка раённага камбіната бытавога абслугоўвання, інжынерам-эканамістам будаўнічай арганізацыі. Тройчы выбіралася дэпутатам Міёрскага гарадскога савета. Выйшла на пенсію ў 1991 годзе і толькі потым пачала пісаць вершы. Леакадзія Адольфаўна змагла падабраць трапныя словы, каб апісаць яркія моманты ўласнага жыцця, падзяліцца ўспамінамі, стварыць вобразныя партрэты не толькі членаў уласнай сям’і, адлюстраваць маляўнічыя куточкі прыроды. Яна пачала друкавацца ў раённай газеце “Міёрскія навіны”. Лепшыя творы паэтэсы ўвайшлі ў зборнік “Рубінавы серпантын”, які пабачыў свет у выдавецтве “Беллітфонд” у 2006 годзе.
Творы:
- Булавская Л. Рубиновый серпантин / Л. Булавская. – Мн.: Беллітфонд, 2006. – 160с.
Літаратура аб жыцці і творчасці:
- Басікірская, А. Ад такіх – і вершы, і святло…: [Пра паэтэсу Леакадзію Булаўскую] / А. Басікірская // Краязнаўчая газета. – 2013. - №1. – С.7.
- Матэленак, Л. Не зарасці пракладзенаму следу: Леакадзія Булаўская / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. 2017. – 14 лістап. (№91). – С.7
Гушча Ян (24.12.1917, б. фальв. Загасцінне Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Мёрскага р-на — 26.06.1986), польскі паэт, празаік, перакладчык.
Скончыў гімназію ў Дзісне. Дэбютаваў у 1933 вершам «Горад». У 1934 паступіў на юрыдычны фак-т Віленскага ўн-та, адначасова вучыўся ў Вышэйшай школе палітычных навук у Вільні, якую скончыў у 1939. У 1937- стаў сябрам Прафсаюза польскіх пісьменнікаў. На працягу 1935—1939 публікаваў вершы, эпіхрамы і рэцэнзіі ў шматлікіх польскіх час. У крас. 1940 вывезены з-пад Дзісны ў Казахстан. У 1943 уступіў у Войска Польскае, дзе служыў афіцэрам 3-й дывізіі пяхоты імя Р. Траўгута. У 1944 працаваў у Саюзе польскіх патрыётаў у Маскве, рэдакцыі двухтыднёвіка «Nowe Widnokregi». У ліп.1944 пераехаў у Польшчу, спачатку ў Люблін, а ў канцы 1944 перасяліўся ў Лодзь і стаў сябрам Саюза польскіх пісьменнікаў. У 1955—1957 сябра рэдакцыйнай калегіі двухтыднёвіка «Кгопіка». У 1950—1980 публікаваў паэтычныя творы, прозу і пераклады, галоўным чынам з бел. мовы. У 1970—1971 галоўны рэдактар лодзінскага квартальніка «Оsnowa».
Вершаваныя творы апублікаваны ў зб. «Балада аб падарожных», «Штодзённасць кахання»,. «Выбраныя вершы», «Сентыментальнае падарожжа», «Размовы і заклёны», «Гады сярод гадоў». 36. вершаў «Стары павільён» у 1969 атрымаў узнагароду за найлепшую паэтычную кнігу 25-годдзя. Аўтар аповесцей «Мястэчка пад Альшанкай», «Пярсцёнак з кайданоў» (апошняя ў плебісцыце Радыё «Свабодная Еўропа» была прызнана найлепшай кніжкай 1974, выдадзенай у Польшчы), шматлікіх апавяданняў. 3 яго эсэістыкі вылучаюцца «Успаміны не заўсёды журботныя», якія тычацца літаратурнага жыцця Вільні ў міжваенны перыяд, зб. успамінаў, рэпартажаў «Здарэнні і прызнанні», «Урыўкі, эпізоды, нарысы» з нарысам «Паэт Белай Русі» пра Ф. Багушэвіча. Сатырычныя творы Я. Гушчы ўвайшлі ў зб. «Ані так, ані сяк», «Дажынкі ў Адамове», «Аб людзях з людзьмі», «Розныя нашыя справы», «Ноч перад агульным сходам», «Зачараваны банкнот», «Жарты, сатыры, эпіірамы». Ён пераклаў з бел. мовы апавяданні 20 аўтараў, выдадзеныя пад назвай «Мае мядзведзі» і іншыя беларускія апавяданні»-( 1975), выбраныя апавяданні У. Караткевіча пад агульнай назвай «Блакіт і золата дня» (1976). Рэдагаваў польскае выданне выбраных вершаў М. Багдановіча. Складальнік зборнікаў «Анталогія беларускай паэзіі» (1978), «Беларускія вершы» (1971), для якіх пераклаў большасць вершаў, Паэзія Я. Гушчы ў перакладах на бед. мову шырока прадстаўлена ў зб. «Горад мільённы і мы» (1972). У бел. перакладзе выйшла таксама яго кніжка «Пан Грыцыян і іншыя» (1976). Многія творы тэматычна звязаны з Беларуссю (апавяданне «Лямпа», вершы «Да сябра-беларуса», «Вязынка», зб. эсэ «Аповесці ў чорных рамках».
У 1975 атрымаў узнагароду г. Лодзі за дасягненні ў галіне навукі і культуры. Адзначаны Залатым крыжам заслугі (1955), Кавалерскім крыжам ордэна Адраджэння Польшчы(1969)
Творы:
- Гушча, Я. Пан Грацыян і іншыя : апавяданні / Я.Гушча. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1997. - 228с.
Літаратура аб жыцці і творчасці:
- Гушча Ян // Беларусь: Энцыклапедычны даведнік. – Мн., 1998. – С. 257.
- Гушча Ян // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Міёрскага раёна / Уклад. Л.А. Матэленак. – Мн., 1988. – С.527-528.
- Гушча Ян // Кузьміч.М.П. Імены, асобы, лёсы: Ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы.- Мн. : Літаратура і мастацтва, 2012.- С.96-97.
- Ермалёнак, В. Ян Гушча / В. Ермалёнак // Сцяг працы. 1987. – 26 жніўня. – С.2.
- Ермалёнак, В. Дзве мемарыяльныя дошкі землякам / В. Ермалёнак // Краязнаўчая газета. - 2013. — № 41 (лістап.). — С. 2
- Ермалёнак, В. Слова краязнаўцы / В. Ермалёнак // Літаратура і мастацтва. - 2013. — 8 лістап. — С. 14.
- Матэленак, Л. Творцы першай хвалі: Ян Гушча / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2017. – 20 чэрв. (№49). – С.6.
- Панізнік, С. Хто ёсць нашы : [Пра ўрадж. р-на ў энцыклапед. даведніку "Хто ёсць хто сярод беларусаў свету" Яна Гушчу (1917, в. Загасцінне - 1986, Польшча),паэта,празаіка і перакладчыка] // Міёрскія навіны. - 2003. - 5 жн. - С.3
- Пукшанскі, А. Ушануюць памяць славутых землякоў / А. Пукшанскі // Звязда. - 2013. — 8 кастр. — С. 6.
Даргель Мар’ян Міхайлавіч нарадзіўся 12 студзеня 1947 года ў вёсцы Більдзюгі Шаркаўшчынскага раёна ў сям’і беларусаў-сялян Міхаіла і Францішкі. Бацька на фронце ваяваў у складзе “Польскай Арміі Нарадовай”, маці ў 1943 годзе была гвалтоўна вывезена фашыстамі на прымусовую працу ў Германію. Абодва ацалелі, але бацька пасля хваробы памёр у маі 1960 года, калі Мар’яну было 13 год, малодшаму Юру - усяго чатыры. Мар’ян у 16 год пасля Більдзюжскай васьмігадовай школы, каб дапамагаць маці, пайшоў у калгас. У 1964 годзе паступіў у Відзаўскае СПТВ-32, потым працаваў трактарыстам. У пачатку 1966 года ваенкам накіраваў на курсы па падрыхтоўцы шафяроў. Пасля прызвалі ў войска. Пасля службы ў арміі працаваў на Міёрскай аўтабазе №15 спачатку шафёрам аўтобуса, затым механікам па выпуску, загадчыкам гаража, інжынерам па бяспецы руху. Закончыў вячэрнюю сярэднюю школу. У 1974 годзе па накіраванні Міёрскага райкама КПБ паступіў у Мінскую ВПШ. Пасля яе заканчэння працаваў сакратаром парткама саўгаса “Лосьвіда”. З 1994 года – у прыватных фірмах. З выхадам на пенсію дасканала вывучаў родную мову, пісаў артыкулы ў “Віцебскі кур’ер”, вершы – у “Віцебскі рабочы”, “Міёрскія навіны” (“Павяцкія шведы” ў 2009, “Героі Грунвальда” ў 2011). Паэмы “Героі Грунвальда” (2010), “Часлаў Дольскі” (2016) апублікаваў у “Нашым Слове”. Рыхтуе да выдання кнігу паэзіі. Напісаў тэксты песень “Мая радзіма Беларусь”, “Віцябчанка” на музыку земляка Феафана Мятлы, музыку песні “Гуляй сто год, Славянскі базар”, “Развітанне славянкі-беларускі”.
Літаратура аб жыцці і творчасці:
- Мателенак, Л. Не зарасці пракладзенаму следу: Мар’ян Даргель / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2017. – 10 кастр. (№81). – С.7.
Даргель Мікалай Мікалаевіч нарадзіўся 14 студзеня 1941 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Дворышча на Міёршчыне. У 1959 годзе закончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, а ў 1974 – Беларускі палітэхнічны інстытут. Працоўны шлях пачаў у 1959 годзе ў Маладзечне, потым стаў ваенным будаўніком ва Усходняй Сібіры. Прымаў актыўны ўдзел ва ўзвядзенні аб’ектаў Лідскай, а затым Маладзечанскай зон і ўсяго паўночна-заходняга рэгіёну Мінскай вобласці. Будаваў пасёлкі для пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС у Гомельскай і Магілёўскай абласцях. У трэсце №19 прайшоў шлях ад прараба да кіраўніка будаўпраўлення, быў намеснікам дырэктара па будаўніцтве завода “Оптык” у Лідзе, галоўным інжынерам будаўнічага аб’яднання “Маладзечнасельбуд”. У апошні час узначавальваў Маладзечанскае СПМК. Ужо на пенсіі кіраваў будаўніцтвам Свята-Успенскага сабора ў Маладзечне. І ўвесь час пісаў вершы, спачатку для сябе. У 2001 годзе надрукаваў першы збонік “Тебе поклон, мой дом родимый», потым былі «Грустинка в тишине» (2004), «О, Русь ты Белая, моя» (2006), «Душы стамлёныя парывы” (2010).
Літаратура аб жыцці і творчасці:
- Каралёў, В. Найлепшы час, як выспее душа: [Пра Мікалая Мікалаевіча Даргеля] / В. Каралёў // Міёрскія навіны. – 2004. – 24 красав. - С.4.
- Мателенак, Л. Не зарасці пракладзенаму следу: Мікалай Даргель / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2017. – 29 жніўня (№61). – С.6.
- Мателенак, Л. Рэзананс: “гусарам” застаюся: [Пра новую кнігу вершаў Мікалая Даргеля “Но мы пока ещё “гусары” / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2017. – 12 снежня (№99). – С.7.
Славамір Рыгоравіч Даргель нарадзіўся 30 студзеня 1951 года ў вёсцы Белеўцы Новапагосцкага сельсавета ў сялянскай сям’і. Пасля Наўгародскай васьмігадовай школы і школы рабочай моладзі паўгода працаваў у Наўгародах настаўнікам фізкультуры. Служыў у Савецкай Арміі танкістам-вадзіцелем, працаваў ў органах унутраных спраў. Закончыў юрыдычны факультэт БДУ і поты 25 гадоў з’яўляўся юрысконсультам у арганізацыях Мінска. Працоўную дзейнасць працягвае і пасля выхаду на пенсію інжынерам па ахове працы. Піша са школы, друкаваўся ў раённай і армейскай газетах, у часопісе “Белая Вежа” на тэмы ваеннага і сельскага жыцця, роднай прыроды. Першая кніга “Земное счастье” выйшла ў 2012 годзе. Потым былі “300 километров от столицы” (2013), у 2015-м – “Под крылом лебединым”, “Судьбы своей хозяин”, “На перекрёстках судьбы”, дзіцячая “Мои друзья коты”, у 2016 г. – “Неравный брак” і “На деревню к дедушке”, у 2017-м – “Женщина из моих сновидений”, “Над тучами чистое небо” і “Журавль в небе”. У 2014 годзе стаў лаўрэатам міжнароднага літаратурнага конкурсу “Сям’я – Яднанне – Айчына”, у 2015 годзе стаў пераможцам літаратурнага конкурсу Саюза пісьменнікаў Беларусі, прысвечанага 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 70-годдзю Вялікай Перамогі за дакументальную прозу аб падзеях вайны.
Творы:
- Даргель, С.Г. Женщина из моих сновидений: повесть / С. Даргель. – Мн.: БРЛФ, 2017. – 156с.
- Даргель, С.Г. Журавль в небе / С. Даргель. – Мн.: БРЛФ, 2017. – 147с.
- Даргель, С.Г. Земное счастье: рассказы / С. Даргель. – Мн.: Издатель А.Н. Вараскин, 2012. – 215с.
- Даргель, С.Г. Мои друзья коты: невыдуманные кошачьи истории / С. Даргель. – Мн., 2015. – 60с.: ил.
- Даргель, С.Г. На деревню к дедушке: рассказы / С. Даргель. – Мн., 2016. – 69с.: ил.
- Даргель, С.Г. На перекрёстках судьбы: рассказы / С. Даргель. – Мн., 2015. – 189с.
- Даргель, С.Г. Над тучами чистое небо: рассказы / С. Даргель. – Мн.: БРЛФ, 2017. – 162с.
- Даргель, С.Г. Неравный брак / С.Даргель. – Мн.: БРЛФ, 2016. – 122с.
- Даргель, С.Г. Под крылом лебединым: Стихи, рассказы / С. Даргель. – Мн., 2015. – 157с.
- Даргель, С.Г. Судьбы своей хозяин: Повесть / С. Даргель. – Мн., 2015. – 178с.
- Даргель, С.Г. 300 километров от столицы: рассказы / Мн.: Белорусский респуб. лит.-ный фонд, 2013. – 241с.
Літаратура аб жыцці і творчасці:
- Басікірская, А. Васька ні разу не трапіў на кручок: [Пра кнігу Славаміра Даргеля “Мои друзья коты: невыдуманные кошачьи истории”] / А. Басікірская // Міёрскія навіны. – 2016. – 16 студз. – С.8.
- Басікірская, А. Дваровая тэрыторыя: [Пра новую кнігу Славаміра Даргеля “На деревню к дедушке”] / А. Басікірская // Міёрскія навіны. – 2016. – 13 жніўня. – С.8.
- Басікірская, А. Добры інспектар: [Пра новую кнігу Славаміра Даргеля “Над тучами чистое небо»] / А. Басікірская // Міёрскія навіны. – 2017. – 27 чэрв. (№51). – С.6.
- Басікірская, А. “Працінае, нібы токам”: [Пра чарговую кнігу Славаміра Даргеля “Няроўны шлюб”] / А. Басікірская // Міёрскія навіны. – 2017. – 17 студзеня (№5). – С.7.
- Матэленак, Л. Не зарасці пракладзенаму следу: Славамір Даргель / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2018. – 6 лютага (№11). – С.7.
- Матэленак, Л. Перапляценне лёсаў: [Пра новую кнігу Славаміра Даргеля “Запах трав луговых”] / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2018. – 6 лютага (№11). – С.7.
- Матэленак, Л. Урок шчасця: [Пра новую кнігу Славаміра Даргеля “Женщина из моих сновидений”] / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2017. – 23 мая (№41). – С.6.
- Рынкевіч, К. Крок наперад і два назад: [Пра новую кнігу Славаміра Даргеля “Судьбы своей хозяин”] / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2016. – 1 снежня. – С.4.
Дзямешка Генадзь Паўлавіч нарадзіўся 5 лістапада 1918 года ў беднай сялянскай сям’і ў вёсцы Траскуны на тэрыторыі цяперашняга Туркоўскага сельсавета. З дзяцінства пазнаў цяжар парабкаўскага жыцця. Рана яго зацікавілі рэдкія тады беларускія выданні, пад іх уплывам стаў спрабаваць уласныя сілы ў вершаскладанні, далучыўся да беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Першы веш “Хлёрка” ў жанры тагачасных гумарыстычных “народных” паэм напісаў у 1938 годзе. Аднак творчыя здольнасці праявіліся значна пазней. Генадзь Дзямешка прайшоў франтавымі дарогамі да канца Вялікай Айчыннай вайны, удзельнічаў у Сталінградскай бітве. Адзначаны баявымі ўзнагародамі. У 1946-1974 гадах служыў у праваахоўных органах. У гэты час пачалося яго актыўнае супрацоўніцтва з раённай газетай і іншымі перыядычным выданнямі, у якіх публікаваў паэтычныя творы, успаміны, у тым ліку франтавыя. На працягу дзесяцігоддзяў пастаянны аўтар літаратурнай старонкі “Ручаёк”. Першую кнігу паэзіі “Вераснёвы вырай” выдаў у 2003 годзе, другая “Жыцця бруістая крынічка” пабачыла свет у 2007 годзе. Памёр у коле сям’і ў Мінску 17 студзеня 2017 года, пахаваны ў Дзісне.
Літаратура аб жыцці і творчасці:
- Мателенак, Л. Не зарасці пракладзенаму следу: Генадзь Дзямешка / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2017. – 1 жніўня (№61). – С.6.
- Шымуковіч, Ф. Клікала вера святая: [Генадзь Паўлавіч Дзямешка] / Ф. Шымуковіч // Міёрскія навіны. – 2011. – 5 сакав. - С.2.
- Яско, А. “Я чараўнік”, кажа дзевяностагадовы Генадзь Паўлавіч Дзямешка / А. Яско //Народная газета– 2009. – 18 крас. – С.7.
Загурская Галіна беларуская мастачка і паэтка, нарадзілася 1945 годзе ў в. Лявонпаль. Скончыла Віцебскі педагагічны інстытут.Яе вершы друкавалася ў часопісе “Маладосць”, газетах “Літаратура і мастацтва”,”Народнае слова”. Аўтар зборнікаў: ”З далоняў сэрца”, “Да зямлі прытуліцца”, рыхтуецца да друку трэцяя кніга. Прынята ў Саюз пісьменнікаў Беларусі ў 2010 годзе.
Творы:
- Загурская, Г. П. З далоняў сэрца: выбраная лірыка / Г. Загурская. – Мінск: Выд. В. Хурсік, 2007. – 130с.
- Загурская, Г. П. З росаў святаянных: вершы / Г. Загурская. – Віцебск: Віц. абл. друкарня, 2013. – 163с.
- Загурская, Г. П. Да зямлі прытуліцца: лірыка / Г. Загурская. – Віцебск: Віц. абл. друкарня, 2009. – 175с.
- Загурская, Г. П. У мясцовым перламутры / Г. П. Загурская. - Віцебск, 2017. - 151 с.
Літаратура аб жыцці і творчасці:
- Матэленак, Л. Малюе словам: [Пра Галіну Загурскую] / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2013. – 17 снежня (№101). – С.6.
- Матэленак, Л. Не зарасці пракладзенаму следу: Галіна Загурская / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2017. – 26 верасня (№77). – С.6.
- Хаткевіч, Т. “Пачуццяў замець”: [Пра Галіну Загурскую] / Т. Хаткевіч // Краязнаўчая газета. – 2015. - №3.
- Шпакоўская, Г. І будуць “Сорак саракоў”: [Пра паэтку з Лявонпаля Галіну Загурскую] / Г. Шпакоўская // Витебские вести. – 2015. – 5 декабря (№140). - С.6.
- Шымук, Т. Малюе словам: [Пра Галіну Загурскую] / Т. Шымук // ЛіМ. – 2013. – 23 жніўня (№33).
Кавалевіч Аляксей Пятровіч нарадзіўся 28 ліпеня 1929 г. у в. Мілявічы Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці ў сям’і вясковага каваля. У 1954 г. закончыў Гродзенскі педагагічны інстытут імя Я. Купалы. Працаваў завучам Забалоцкай СШ, дырэктарам Клайшанскай васьмігодкі Воранаўскага раёна. У 1963 г. па сямейных абставінах пераехаў у Міёрскі раён, дзе працаваў настаўнікам роднай мовы і літаратуры ў Міёрскай СШ №1, затым інспектарам раённага аддзела народна асветы. З 1969 г. і да выхаду на пенсію працаваў намеснікам рэдактара Міёрскай раённай газеты “Сцяг працы”. Пісаў вершы, апавяданні, нарысы. У 1995 г. выйшаў з друку першы зборнік вершаў “Прыстанак”, у 1996 г. – кніга нарысаў і замалёвак аб лепшых людзях Міёршчыны “Сустрэча праз гады”, у 1997 г. – трэцяя кніга “Прыгоды Дзеда Мароза і Снягурачкі на Міёршчыне”. У кнігу “Наш родны кут” увайшлі апавяданні, нарысы, замалёўкі, гумарэскі. У 1999 г. выйшла кніга “Бацькоўскія карані”, у 2000 г. – “Волат на пустэчы”, у 2002 г. - “Ах, мая рэдакцыя!”. У іх найшлі адлюстраванне тэмы кахання, Вялікай Айчыннай вайны, любві да радзімы Беларусі, міёрскага краю. Большасць нарысаў і замалёвак прысвечаны лепшым людзям Міёршчыны.
Творы:
- Кавалевіч, А. Ах, мая рэдакцыя (Аўтабіяграфічныя нататкі) / А. Кавалевіч. - Полацк, 2002.
- Кавалевіч, А. Бацькоўскія карані: Нарысы і замалёўкі / А. Кавалевіч. - Полацк, 1999.
- Кавалевіч, А. Бронзавы ліставей: Нарысы, замалёўкі, апавяданні, вершы / А. Кавалевіч. – Полацк, 2006.
- Кавалевіч, А. Волат на пустэчы: Нарысы, замалёўкі / А. Кавалевіч. - Полацк, 2000.
- Кавалевіч, А. Навагоднія прыгоды Дзеда Мароза і Снягурачкі на Міёршчыне / А. Кавалевіч. - Міёры, 1997.
- Кавалевіч, А. Наш родны кут: Замалёўкі, нарысы, апавяданні / А. Кавалевіч. - Міёры, 1998.
- Кавалевіч, А. Прыстанак / А. Кавалевіч. - Наваполацк, 1995.
Літаратура аб жыцці і творчасці:
- Матэленак, Л. Уваскрасае ў памяці былое : [Да 85-годдзя А.П.Кавалевіча] / Л.Матэленак // Міёрскія навіны. - 2014. - 26 ліп.С. 4.
- Салтук, А. Тут жыве чалавек // Вiцебскi рабочы. - 2007. - 1 лют. - С. 16.
- Тышко, Я. Руплівы Аляксей : [Пра паэта-лірыка, журналіста з Мёраў і яго кнігі Аляксея Пятровіча Кавалевіча] // Нар. слова. - 2004. - 27 ліп. - С.
- Тышко Я. Так трымаць !- мой наказ юбіляру: [Аляксею Пятровічу Кавалевічу – 75 лет/] Я.Тышко // Міёрскія навіны. - 2004.-27ліп.-С.3
- Янукоў, Т. Узгадаваны на шчодрай ніве: /Т. Янукоў // Віц. рабочы. - 1998. - 20 студз.
Кожан Станіслаў Пятровіч Нарадзіўся 10 мая 1946 года ў в. Орцы Міёрскага раёна. З 1982 года звязаў сваю дзейнасць з кніжным гандлем і кнігавыданнем. У 1982-1996 гадах быў дырэктарам Камчацкага аблкнігатарга, дырэктарам аб'яднання Камчаткніга. З 1996 года-прэзідэнт холдынгавай кампаніі "Новая кніга". Заснаваў "Бібліятэку" Новай кнігі"", выдаючы фотаальбомы Камчацкай тэматыкі, творы камчацкіх пісьменнікаў і краязнаўцаў. Лаўрэат краязнаўчай прэміі імя С. П. Крашаніннікава (2008). Імя С. П. Кожана ўнесена ў энцыклапедыю "Лепшыя людзі Расіі". У 2021 годзе пабачыла свет аўтабіяграфічная кніга «Жыццё як на далоні. Ад Беларусі да Камчаткі".
Творы:
Масла Алена Сцяпанаўна-нарадзілася ў 1967 годзе ў в.Мілашова.Пасля заканчэння Міёрскай СШ №2 з медалём,дзяўчына паступіла на журфак БДУ.Пасля студэнцкай лаўкі працавала рэдактарам газеты “Пераходны ўзрост”, у часопісе” Качелі”, на радыё, загадчыкам рэдакцыі дзіцячай літаратуры ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Цяпер займае пасаду галоўга рэдактара ў часопісе “Бярозка”.Пісьменніца актыўна працуе ў жанры казкі.Яе зборнікі”Рождество у крестной”, “Таямніцы закінутай хаты”,”Сяброўства з божымі кароўкамі” адзначаны галоўным прызам бібліятэчнай асацыяцыі- дыпломамі чытацкіх сімпатый. Кніга “Прыгажуня” заняла першае месца на нацыянальным конкурсе “Мастацтва кнігі”.
Творы:
- Закаханы ў Снягурку : апавяданні, казкі, мініяцюры / [уклад. А. С. Масла]. - Мн. : Маст. літ., 2012. - 253, [1] с.. - (Маладзік)
- Масла, А. С. Вандроўка з божымі кароўкамі : казач. аповесць / А. С. Масла. - Мн. : Маст. лiт., 2007. - 62 с.: іл.
- Масла, А. С. Жывыя рэчы : казкі / Алена Масла ; [аўт. пыт. і заданняў І. А. Буторына]. - Мн. : Народная асвета, 2012. - 63, [1] с.
- Масла, А. С. Пацучок Фэлік падарожнічае : казка / Алена Масла ; мастак Марыя Каратаева. - Мн. : Звязда, 2013. - 32 с.
- Масла, А. С. Першая Прыгажуня : мудрыя казкі - малым і вялікім падказкі / Алена Масла ; мастак Тамара Шэлест. - Мн. : Лiтаратура i Мастацтва, 2010. - 136 с.
- Масла А.С. Таямніца закінутай хаты :казкі/Алена Масла.-Мн.: Маст.літ,2010.-110с.: іл.
- Масло А.С. Рождество у крёстной : правдивые истории и немножко волшебства /Е.Масло.- Мн.: Кавалер Паблишерс,2005.-47с.: ил.
- Масла, А. С. Як пані Чаротная на госці ў Палангу бегала : казачныя гісторыі з жыцця дапытлівай рапухі-вандроўніцы, расказаныя ёй самой / Алена Масла. - Мн. : Маст. літ., 2010. - 85, [2] с.. - (Казкі XXI стагоддзя)
- Цвёрды арэшак : абразкі, апавяданні, прыпавесці, навелы, фантазіі / [уклад. А. Масла]. - Мн. : Маст. літ., 2013. - 284 [3] с.. - (Маладзік; кн. 4)
- Як мядзведзь пчаляром стаў : казкі / уклад. В. Аляксеева ; мастак М. Каратаева. - Мн. : Звязда, 2015. - 149, [1] с.. - (Казачны куфэрак)
Літаратура аб жыцці і творчасці:
- Весялуха, М. Сваякі... па Мілашах / М. Весялуха // Літаратура і мастацтва. - 2014. — 3 кастр. — С. 9.
- Крук, Н. Казачніца XXI стагоддзя // Міёрскія навіны. - 2010. - 6 лістап. - С.
- Лях, Г. Вандроўка па шчасце / Г. Лях // Літаратура і мастацтва. - 2013. — 12 ліп. — С. 4.
- Масла, А. Лістота шэпча галасамі Мілашаў / А. Масла // Культура. - 2014. — 16 жн. — С. 15.
- Масла, А. Мяне завуць Лахнэска / А. Масла // Полымя. - 2016. — № 11.— С. 188.
- Масла, А. Пароль: бэз у квецені / А. Масла ; гутарыла М. Весялуха // Звязда. - 2014. — 21 кастр. — С. 6.
- Масла, А. Шклянка, поўная напалову, або Спроба дыягностыкі працэсаў у беларускай дзіцячай літаратуры / А. Масла // Дзеяслоў. - 2016. — № 3. — С. 262—270.
- Мателенок, И. Вернисаж на сельском гумне / И. Мателенок // Витебские вести. - 2016. — 10 сент. — С. 10.
- Матэленак, Л. Пераклічка талентаў / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. - 2012. — 10 ліп. — С. 3.
- Цярэшка, А. Як імпрэзе пабагацець на падзеі / А. Цярэшка // Культура. - 2016. — 24 верас. (№ 39). — С. 13.
Панізьнік Сяргей Сцяпанавіч–адзін з вядомых паэтаў Беларусі. Нарадзіўся 10 мая 1942 года ў в.Бабышкі Міёрскага раёна ў сялянскай сям’і. Скончыў Магілёўскае мед. вучылішча (1962), факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча (1967). З 1967 года - ваенны журналіст. З 1977года працаваў у газеце “Вячэрні Мінск”, з 1980 года – на Дзяржтэлерадыё БССР, у 1982-96 – у выдавецтве “Юнацтва”, адначасова ў 1992-94 - у Нацыянальным навукова-асветніцкім цэнтры імя Ф. Скарыны, у 1996-99 – вучоны сакратар Літаратурнага музея Я. Купалы. Друкуецца з 1959г. (мае псеўданім Сяргей Папар). У зборніках паэзіі “Кастры Купалля” (1967), “Палявая пошта” (1972), “Крона надзеі” (1975),“Чало і век” (1979), “Слова на дабрыдзень” (1982), “Мацярык” (1984), “Стырно” (1989), “А пісар земскі...” (1994), “Сустрэча роднасных сусветаў” (1997) - услаўленне роднага краю і яго духоўнай спадчыны, пераемнасці пакаленняў, філасофскі роздум над часам і гісторыяй свайго народа. Аўтар кнігі публіцыстыкі “Пасля вогненных вёсак...” (1980), дакументальнай аповесці “Браніслава” (1985), “Асвейская трагедыя” (1992) пра Саласпілскі лагер смерці. Піша для дзяцей: зборнікі вершаў “Адкуль вясёлка п’е ваду” (1981), “Жыцень” (1986), “Мы – грамацеі” (1989), “Золкая зёлка” (1999). З 1990 года ўкладае штогоднік літаратуры “Бацькаўшчына”. У перыядычным друку выступае па праблемах сучаснага літаратурнага працэсу. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1967).
Творы:
- Панізьнік, С. А пісар земскі: Вершы / С. Панізнік. – Мн., 1994.
- Панізьнік, С. Адкуль вясёлка п’е ваду: Вершы / С. Панізнік. – Мн., 1981.
- Панізьнік С. Браніслава: Дакументальная аповесць / С. Панізнік. – Мн., 1985.
- Панізьнік, С. Жыцень: вершы : [для сярэд. і ст. шк. узросту] / С. Панізнік. - Мн.: Юнацтва, 1986. - 190с.
- Панізьнік, С. Кастры Купалля: лірыка / С. Панізнік. – Мн.: Беларусь, 1967.-63с.
- Панізьнік, С. Крона надзеі: лірыка / С. Панізнік. - Мн.:Маст.літ., 1975.-142с.
- Панізнік, С.Літары ў расе:зборнік вершаў для дзяцей / С.Панізнік.-Мн.:Выд.В.Хурсік,2011.-71с.
- Панізьнік, С. Мацярык: Кніга лірыкі / С. Панізнік. - Мн., 1984.
- Панізнік, С.На ўсе вякі: Зборнік вершаў / На беларускай мове і ў перакладах на англійскую і французскую мовы. — Мінск: В.Хурскі, 2011. — 174 с.
- Панізьнік, С. Освейская трагедия: Книга народной памяти. Документальная повесть / С. Панизник. – Мн., 1992.
- Панізьнік, С. Палявая пошта : вершы / С. Панізнік. – Мн.: Маст.літ., 1972.-86с.
- Панізьнік, С. Пасля вогненных вёсак… / С. Панізнік. – Мн., 1980.
- Панізьнік, С. Пры свячэньні: Зборнік вершаў / С. Панізнік. – Вільня: Наша будучыня, 2004.
- Панізьнік, С. Слова на дабрыдзень: лірыка / С. Панізнік. - Мн.: Маст. літ., 1982. -110с.
- Панізьнік, С. Стырно: вершы / С. Панізнік. – Мн.: Маст. літ., 1989.-134с.
- Панізьнік, С. Сустрэча роднасных сусветаў / С. Панізнік. - Мн., 1997.
- Панізьнік, С. Чало і век: кніга паэзіі / С. Панізнік. - Мн.: Маст. літ., 1979.-111с.
- Арэлі : Сяргей Панізнік у вершах і песнях[аудыёзапіс] / Сяргей Панізнік.-Мінск : Вигма-компания*НЦИС , 2011.-1электрон.опт.диск(СDROM)
- Панізнік, С. З мелодыяй Айчыны не скоцімся ў лагчыны : [фальклор] / С.Панізнік // Міёрскія навіны. -2015. - 19 студ. - С. 6.
- Панізнік, С. Рыфмаванае маўленне землякоў / С.Панізнік // Літаратура і мастацтва. - 2016. - 25 сак. (№).- С. 10.
Літаратура аб жыцці і творчасці:
- Саламевіч,І.У.Панізнік Сяргей Сцяпанавіч / Саламевіч І.У.// Бел. энцыклапедыя: У 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. - Мн. : БелЭН, 2001. - Т.12. - С.46.
- Панізнік Сяргей// Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Міёрскага раёна / рэдкал. Г. М. Маняк [і інш.].- Мн., 1998.- С.534-535.
- Берлеж, М. Веку, Радзіме, Праўдзе / М. Берлеж // Літаратура і мастацтва. - 2012. — 11 мая. — С. 7.
- Весялуха, М. Калі гарэла неба над Дзвіною... / М. Весялуха // Літаратура і мастацтва. - 2013. — 1 сак. — С. 9.
- Весялуха, М. Пад вокладкай / М. Весялуха // Літаратура і мастацтва. - 2012. — 26 кастр. — С. 16.
- Весялуха, М. Песні, далучаныя да вечнасці / М. Весялуха // Літаратура і мастацтва. - 2013. — 21 чэрв. — С. 16.
- Іофе, Э. Пісьменнікі і мастакі — краязнаўцы Віцебшчыны : па старонках выдання М. Півавара "Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы ХХ — пачатку ХХI ст." / Э. Іофе // Роднае слова. - 2012. — № 9. — С. 80—82.
- Казленя, Н. Месца сустрэчы з Латвіяй / Н. Казленя // Краязнаўчая газета. - 2012. — № 37 (кастр.). — С. 2.
- Лясовіч, С. "...Ляжыць мацярык на падкове Дзвіны" / С. Лясовіч // Роднае слова. - 2012. — № 3. — С. 30—33.
- Маляўка, М. З любоўю да Бацькаўшчыны / М. Маляўка // Літаратура і мастацтва. - 2012. — 13 крас. — С. 10.
- Матэленак,Л. Радзімазнаўства – дзіўная навука: [10-годдзе музея Радзімазнаўства і 50-годдзе творчай дзейнасці паэта С.С. Панізніка ] / Л.Матэленак // Міёрскія навіны. - 2009. - 3 кастр.
- Матэленак, Л. Свята паэта : [Сяргея Панізніка (нар. ў 1942) ў Міёрах] // Міёрскія навіны. - 2002. - 21 мая. - С.1.
- Музей радзімазнаўства вярнуўся на радзіму // Культура. - 2013. — 3 жн. — С. 4—5.
- Палякова, Г. Жорсткая праўда / Г. Палякова // Літаратура і мастацтва. - 2013. — 20 верас. — С. 9.
- Пучынскі,Ул.Сплочаныя даўгі : [ пісьменніку,краязнаўцу,грамадскаму дзеячу Сяргею Панізніку- 70гадоў / Ул.Пучынскі // Краязнаўчая газета. - 2012. - №17(418), май.
- Рагойша,В. Ён скарбы творыць, скарбы адкрывае: [да 70годдзя Сяргея Панізніка ] / В.Рагойша // Род.слова. - 2012. - №5. - С.22-25
Пётра Просты(сапр. Ільдэфанс Бобіч; 22.1.1890-28.4.1944) нарадзіўся ў в. Дзедзіна Перабродскага сельсавета. Празаік, драматург, публіцыст, перакладчык. Адукацыю атрымаў у Ковенскай гімназіі (1909), Папскім універсіце ў Рыме (1911- 1913), Віленскай духоўнай каталіцкай семінарыі (1915). Друкаваўся ў газетах “Наша Ніва”, “Беларус”, заходнебеларускіх выданнях. Карэспандэнцыі пасылаў з мястэка Новы Пагост гэтага самага раёна. Яго апавяданні, прысвечаныя нялёгкай долі беларускага селяніна, высока ацэньваліся Сяргеем Палуянам і Максімам Багдановічам. Аўтар п’есы “Свякроўка” (не друкавалася), брашуры “Нашто беларусам газеты”. Апошнія гады жыў у Іўі Гродзенскай вобласці, дзе быў растраляны нямецкімі акупантамі.
Літаратура аб жыцці і творчасці:
- Просты Пётра // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. -– Мн., 1995. – Т. 5. - С 57.
- Просты Пётра // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т. - Мн., 1986. – Т. 4. – С. 387.
- Трацяк,І.І. Бобіч Ільдэфонс / І.І. Трацяк // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] . - Мн. : БелЭН, 1996. - Т. 2. – С. 199.
- Вабішэвіч, Т. “ Наша будучыня у нашых руках” 6 літаратурная спадчана Пётры Простага у кантэксце беларускага адраджэнскага руху ў пачатку ХХ ст. / Т.Вабішэвіч // Роднае слова. – 2010. - №1. – С.7 – 11.
- Тышко, Я. Святар-пісьменнік з Дзедзіна: [Пётра Просты] / Я. Тышко // Міёрскія навіны. – 2004. – 6 ліпеня.
- Тышко, Я. Знакаміты зямляк / Я.Тышко // Міёрскія навіны. - 2013. -15 студз. - С.4
Савіч-Заблоцкі Войслаў (Суліма-Савіч-Заблоцкі Вайніслаў Казімір Канстанцінавіч; псеўд.: Грамад- зянін з Белай Русі, Граф Суліма, Павел Завіша,Полоцкий Гаврйло; 15.03.1850, па інш. звест- ках 1849, мяст. Панчаны Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Мёрскага р-на — пасля 1893), паэт, празаік, публіцыст. Выхоўваўся ў дзеда ў маёнт. Мікалаёва Гарадоцка- га пав. (цяпер Шумілінскага р-на). Вучыўся ў Віленскай гімназіі,у замежных ун-тах (Прага, Лейпцыг, Страсбург). У 1868 узначаліў нацыянальна-асветную супол- ку «Крывіцкі вязок», што ўтварылася ў Пецярбургу і займалася выданнем бел. кніг, збіраннем фальклору, падрыхтоўкай слоўніка і г. д. Улады забаранілі суполку, а яе ўдзельнікаў абвінавацілі ў «сацыялізме і праполь- скіх сімпатыях». Апынуўся пад наглядам паліцыі ў Варшаве, дзе надрукаваў на польскай мове сатырычную паэму «Праўдападобная гісторыя» (1871) і гістарычныя творы пра Каперніка (1873). 3 самага пачатку сваёй літаратурнай дзейнасці зарэкамендаваў сябе як пісьменнік трохмоўны (беларуская, польская і руская), што было характэрным для бел. літаратараў 2-й паловы XIX ст. У 1875—1876 жыў у Галіцыі, у Львове пазнаёміўся з польскім рэвалюцыянерам Б. Ліманоўскім, супрацоўнічаў з выдаўцом час. «Ruch lіtегаскі («Літаратурны рух»), колішнім паўстанцам 1863 А. Гілерам, у Тарнове рэдагаваў польскую газету «Gwiazda» («Зорка»). У 1876 напісаў у Празе польскамоўную паэму «Аповесць пра мае часы», прысвечаную Беларусі напярэдадні паўстання 1863—1864. У 1880-я жыў у Парыжы, спрабаваў выдаваць там газету на французскай мове, чытаць лекцыі пра славянства на рускай мове. У 1885 надрукаваў у Познані гістарычную аповесць «Полацкая шляхта». У 1885—1886 супрацоўнічаў з варшаўскай газетай «Сhwila» («Хвіліна»), У той жа час выдаў у Парыжы брашуру «Яшчз Польшча не загінула, пакуль існуе Расія», чым выклікаў вялікую незадаволенасць польскай эміграцыі. Летам 1887, калі жыў у вялікай беднасці ў Бруселі (Бельгія), папрасіў дазволу ў царскага ўрада вярнуцца з эміграцыі. У канцы снеж. 1887 вярнуўся на радзімў, дзе за ім быў устаноўлены тайны нагляд. У 1888—1889 працаваў у рэдакцыі газеты «Віленскі веснік». У ліст. 1891 апынуўся ў Пецярбургу «з намерам далучыцца да праваслаўнай царквы, веравызнання яго беларускіх продкаў». Яго супярэчлівыя ідэйна-грамадскія пошукі адлюст- роўваюць нялёгкія шляхі станаўлення бел. літаратуры і нацыянальнай культуры таго часу. Асобныя рукапісы і дакументы захоўваюцца ў архівах і бібліятэках Мінска, Вільнюса, Масквы, Санкт-Пецярбурга, Львова, Польшчы.
Літаратура аб жыцці і творчасці:
- Савіч-Заблоцкі Вайніслаў // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 5. – Мн., 1995. – С. 215-216.
- Савіч-Заблоцкі Вайніслаў // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва. У 5 т. Т. 4. – Мн., 1987. – С. 603.
- Савіч-Заблоцкі Вайніслаў // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Міёрскага раёна / Уклад. Л.А. Матэленак. – Мн., 1998. – С. 535-538.
- Савіч-Заблоцкі Войслаў // Кузьміч.М.П. Імены, асобы, лёсы: Ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы. - Мн. : Літаратура і мастацтва, 2012. - С.245-246.
- Ермалёнак, В. “Чырвоны граф з Міёршчыны: [Вайніслаў Савіч-Заблоцкі] / В. Ермалёнак // Сцяг працы. – 1993. – 6 красав. – С. 3.
- Мартысюк, В. Новыя творы беларускага графа Сулімы з Белай Русі / В. Мартысюк // Полымя . – 2015. - №1. – С.180-183.
Сіўко Франц нарадзіўся 3 мая 1953 года ў в. Вята Міёрскага раёна, празаік, дзіцячы пісьменнік, член Саюза пісьменнікаў з 1993 года. Скончыў БДУ (1975). Настаўнічаў. У 1986 годзе перайшоў працаваць у бюро прапаганды мастацкай літаратуры Саюза пісьменнікаў Беларусі. З 1991 года - перакладчык абласной газеты “Віцебскі рабочы”, з 1993 – у Віцебскім тэхналагічным універсітэце, з 1999 – сакратар Віцебскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. Літаратурнай працай займаецца з 1983 года. Друкуецца з 1987 года. Акрамя абласных газет апавяданні Ф. Сіўко друкаваліся ў часопісах “Маладосць”, “Беларусь”, калектыўных зборніках “Карані”, “Дзвіна”. У зборніках прозы “З чым прыйдзеш” (1991), “Апошняе падарожжа ў краіне ліваў” (1997), “Удог” (2001), “Ягня ахвярнае” (2003), “Асіметрыя” (2005) раскрывае маральна-этычныя і сацыяльныя праблемы сучаснасці, даследуе беларускае грамадства на пераломных гістарычных этапах. Аўтар навукова-папулярнага даследвання “Гістарычныя ўмовы развіцця беларускай мовы” (1997), казак і апавяданняў для дзяцей, публіцыстычных і навукова-папулярных артыкулаў. Лаўрэат абласной прэміі імя У.Караткевіча.
Творы:
- Сіўко, Ф. Апошняе падарожжа ў краіну ліваў: Аповесці / Ф. Сіўко. - Мн., 1997.
- Сіўко, Ф. Асіметрыя / Ф. Сіўко. - Мн., 2005.
- Сіўко, Ф. Бялячык: Казкі і апавяданні для дзяцей / Ф. Сіўко. – Мн., 2003.
- Сіўко, Ф. І. Выспы / Франц Сіўко. - Мн. : І. П. Логвінаў, 2011. - 277, [1] с.
- Сіўко, Ф. І. Дзень бубна : прыпавесці, аповесць / Ф.І. Сіўко. - Мн. : Логвiнаў I.П., 2008. - 276 с.. - (Кнiгарня "Наша Нiва")
- Сіўко, Ф. З чым прыйдзеш: Аповесці, апавяданні / Ф. Сіўко. - Мн., 1991.
- Сіўко, Ф. І. Плебейскія гульні : аповесці, аповед удзельніка / Франц Сіўко. - Мн. : Логвінаў, 2015. - 328 с.
- Сіўко, Ф. Удог: Аповесці, апавяданні / Ф. Сіўко. - Мн., 2001.
- Сіўко, Ф. І. Эдэм : прыпавесці, апавяданні, эсэ / Франц Сіўко. - Мн. : Маст. літ., 2014. - 239 с.
- Сіўко, Ф. Ягня ахвярнае: Аповесці / Ф. Сіўко. - Віцебск, 2003.
Літаратура аб жыцці і творчасці:
- Сіўко Франц // Бел. энцыклапедыя: У 18 т. - Мн., 2002. - Т. 14. - С. 425.
- Сіўко Франц // Пісьменнікі Віцебшчыны: Даведнік. - Віцебск, 2001. - С. 77-79.
- Андрэева, А. Асіметрыя паўсядзённасці ў прозе Франца Сіўко / А. Андрэева // Роднае слова. - 2013. — № 5. — С. 14—15.
- Главацкі, Л. Дзе твой восьмы цуд?: [Пра кн. Ф.Сіўко “З чым прыйдзеш...”] /Л. Главацкі // Віц. рабочы. - 1991. - 15 чэрв.
- Іванова, Г. "Асіметрыя" : [пра новую кнігу празаіка Франца Сіўко : Віцебск] // Народнае слова. - 2005. - 5 ліп. - С. 5.
- Малашэня.Л.Урок чалавеказнауства ад Франца Сіўко// Народнае слова.-2011. - 14 мая (№53).- С.14
- Марціновіч, А. Кавальчук у ролі ... Шэрлака Холмса: [Рэц. на кн. Ф. Сіўко “Апошняе падарожжа ў краіну ліваў”] / А.Марціновіч // Полымя. - 1998. - №4.- С. 305-309.
- Марціновіч, А. Удог – увасабленне бяспамяцтва: [Рэц. на кн. Ф.Сіўко “Удог”] / А.Марціновіч // Полымя. - 2002. - №3-4. - С. 271-276.
- Штэйнер, І. Добры дзень, Франц Іванавіч: [Рэц. На кн. Ф.Сіўко “Удог”] / І.Штэйнер // ЛіМ. - 2002. - 22 сак. - С. 6-7.
- Шыркевіч, І. Іпастасі Франца Сіўко / І. Шыркевіч // Міёрскія навіны. - 2016. — 11 чэрв. — С. 6.
Сушко Павел Міхайлавіч – адзін са старэйшых паэтаў Міёршчыны. Нарадзіўся ў 1909 годзе ў вёсцы Сушкі. Селянін. Адзін з арганізатараў першага ў Міёрскім раёне калгаса “Баявы партызан”, старшыня Чэраскага сельсавета. У Айчынную вайну - сувязны партызанскага атрада “Масква”, потым – партызан 4-й Беларускай партызанскай брыгады. Пасля вайны ўдзельнічаў у аднаўленні разбуранай гаспадаркі. Друкавацца П. Сушко пачаў ў 1938 годзе ў прагрэсіўных газетах і часопісах Заходняй Беларусі. У газеце “Кліч партызан” (орган Міёрскага падпольнага райкома) у 1943 годзе выступаў з нататкамі пад псеўданімам Язэп Сеўня. Пісаў вершы пра заходнебеларускае падполле, гераізм партызан, услаўляў радасць мірнай працы, апяваў хараство родных краявідаў. Да ўз’яднання Зах. Беларусі з БССР яго творы распаўсюджваліся сярод падпольшчыкаў і працоўных, заклікалі іх на барацьбу з нацыянальнымі прыгнятальнікамі. “Марш беларускіх партызан” на словы П. Сушко спявалі народныя мсціўцы. У пасляваенны час выступаў з вершамі і допісамі ў раённай газеце, абласным і рэспубліканскім друку. Вершы П. Сушко “Сцяжынка” і “Ой, ішла дзяўчына” пакладзены на музыку М. Пятрэнкам і А. Палонскім.У Вільнюсе ў акадэмічнай бібліятэцы захоўваецца рукапісны зборнік яго вершаў “Адгалоскі”(1939). Памёр ў 1974 годзе.
Творы:
- Сушко, П. Партызаны, партызаны... / П. Сушко. - Мн., 1985.
- Сушко, П. У паходзе / П. Сушко. - Мн., 1985.
Літаратура аб жыцці і дзейнасці:
- Сушко Павел Міхайлавіч // Бел. энцыклапедыя: У 18 т. - Мн., 2002. - Т.15. - С.300.
- Сушко Павел // Бел. пісьменнікі: Біябібліягр. слоўнік. - Мн., 1995. - Т.5. - С.453.
- Сушко Павел // Беларускія пісьменнікі: Даведнік.- Мн., 1994. - С.521.
- Собаль, В. Паэты з Сушкоў: [Пра П.М. Сушко] / В. Собаль // Віцебскі рабочы. - 1997. - 1 студз.
- Тамашэвіч,І.Яны нарадзіліся ў Сушках / І.Тамашэвіч // Міёрскія навіны.-2010. - 30ліст. - С.3
Сушко Пятро Паўлавіч нарадзіўся ў 1937 годзе ў в. Сушкі Міёрскага раёна, паэт, перакладчык, член Саюза пісьменнікаў з 1984 года. Працаваў у Міёрскай раённай газеце (1966-1968), карэспандэнтам газеты “Віцебскі рабочы” (1968-69). Пераехаўшы ў “На страже Октября” (1969-70), “Звязда” (1970-73), часопіса “Вожык” (1973-77). У 1977- 80 быў рэдактарам аддзела літаратуры часопіса “Вожык”, у 1980-87 – адказным сакратаром штотыднёвіка “Літаратура і мастацтва”. З 1989 года працаваў старшым рэдактарам у выдавецтве “Полымя”. Друкавацца П. Сушко пачаў у 1954 годзе ў Міёрскай раённай газеце “Зара камунізму” (верш “Цёплы дожджык”). Аўтар зборнікаў сатырычных і гумарыстычных вершаў, баек, мініяцюр, вершаваных фельетонаў, пародый і эпіграм: “Ганарлівы сучок”(1975, пад псеўд. Цімох Дзераза), “Восці напагатоў” (1978), “Парнаская кузня” (1981). Яго кніга “Паэтычнае веча” – першы ў беларускай літаратуры вянок парадыйных санетаў, якія вызначаюцца глыбокім філасофскім зместам. Плённа працуе і ў лірыцы. Яго зборнік “Пратокі” (1976) і вянок санетаў “Зямля гаючых траў” вызначаюцца глыбінёй пачуццяў, узнёсласцю думак, арыгінальнасцю вобразаў. Для дзяцей пісаў зборнікі “Вясёлы Бай” (1980), “Чмялёва гушкалка” (1986), “Ехаў кот у лес па дровы” (1990). Напісаў жартоўныя варыяцыі на фальклорныя тэмы “Касіў Ясь канюшыну” (1976), вянок гумарыстычных актаў “Роздум ля Парнаса” (1983, пад псеўд. Кірша Рымар). Памёр у 1996 годзе. У 2000 годзе на будынку Міёрскай сярэдняй школы №1 устаноўлена мемарыяльная дошка.
Творы:
- Сушко, П. Бігосаўскі паром. Мн., 1994
- Сушко, П. Восці напагатоў: Фельетоны, вершы, байкі, мініяцюры / П. Сушко. – Мн., 1978.
- Сушко, П. Вясёлы бай: Вершы / П. Сушко. – Мн., 1980.
- Сушко, П. Ганарлівы сучок: Сатырычныя вершы, байкі, мініяцюры / П. Сушко. – Мн., 1975.
- Сушко, П. Ехаў кот ў лес па дровы: Вершы / П. Сушко. – Мн., 1990.
- Сушко, П. Жораў з выраю вярнуўся. Мн., 1994.
- Сушко, П. Касіў Ясь канюшыну / П. Сушко. – Мн., 1976.
- Сушко, П. Парнаская кузня: Сатыра і гумар / П. Сушко. – Мн., 1981.
- Сушко, П. Пратокі: Лірыка / П. Сушко. – Мн., 1976.
- Сушко, П. Чмялёва гушкалка: Вершы / П. Сушко. – Мн., 1986.
Літаратура аб жыцці і творчасці:
- Сушко Пятро // Бел. энцыклапедыя: У 18 т. - Мн., 2002. - Т.15.- С.300.
- Сушко Пятро // Бел. пісьменнікі: Біябібліягр. слоўнік. - Мн., 1995. - Т.5. - С.454.
- Собаль, В. Паэты з Сушкоў: [Пра П.П. Сушко] / В. Собаль// Віц. рабочы.- 1997. - 1 студз.
Тычка Галіна Казіміраўна нарадзілася 11.11.1955 г. у в. Сташулі Павяцкага сельсавета Міёрскага раёна. Скончыла філалагічны факультэт БДУ. У 1978-1979 гг. працавала настаўніцай на Шклоўшчыне. У 1979 г. залічана перакладчыцай польскай мовы ў Бюро міжнароднага турызму моладзі “Спутнік”. У 1987 г. стала супрацоўніцай аддзела крытыкі штотыднёвіка “Літаратура і мастацтва”. З 1993 г. працуе рэдактарам у часопісе “Полымя”. Першыя крытычныя артыкулы Г. Тычкі апублікаваны ў рэспубліканскім друку ў 1984 г. Асноўная іх тэматыка – сучасная беларуская проза, яе маральна-этычныя пошукі. Часта выступае з рэцэнзіямі на новыя кнігі, крытычнымі аглядамі. Жыве ў Мінску. Крытык, літаратуразнавец, кандыдат філалагічных навук (1987), член Саюза пісьменнікаў з 1993 г.
Літаратура аб жыцці і творчасці:
- Тычка Галіна Казіміраўна // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 16. – Мн., 2003. – С. 84.
- Тычка галіна Казіміраўна // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Міёрскага раёна / Уклад. Л.А. Матэленак. – Мн., 1998. – С. 545.
Урублеўская Тэкля (канец ХУІІІ ст. – 1835 г.) нарадзілася ў Дзісне. Паэтэса, пісала на польскай мове, жыла ў Дзісне. Выдала ў Полацку творы Яна Аношкі, якія заснаваны на беларускім матэрыяле, зборнік “Вясковыя забаўкі”. Ёю напісаны трагедыі “Пантэя”, “Мустафа і Зэанір”, “Нарымунт Вялікі Літоўскі князь”, перакладала з французскай і англійскай моў. Частка твораў знаходзіцца ў рукапісах у бібліятэках Варшавы, Вільнюса, Любліна.
Літаратура аб жыцці і творчасці:
- Урублеўская Тэкля // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва. У 5 т.– Мн., 1987. – Т. 5. - С. 366.