На 01.01.2020 г. усяго у Міёрскім раёне працуюць 20 установы клубнага тыпу: раённы Дом культуры , гарадскі Цэнтр культуры ў г. Дзісна, Дзісненскі гарадскі Дом рамёстваў, Цвецінскі сельскі дом фальклора, 8 сельскіх Дамоў культуры, 6 сельскія клубы, Лявонпальскі сельскі цэнтр культуры і адпачынку, аутаклуб. Кожны год праходзяць агляды калектываў мастацкай самадзейнасці.Узначальвае дзяржаўную установу культуры “Міерская цэнтралізаваная клубная сістэма” дырэктар Фурс Аляксандр Мечаслававіч. Метадычнае кіраўніцтва ажыццяўляе аддзел арганізацыйна-метадычнай работы (загадчык Гаўрыльчык Ірына Віктараўна).
У клубных установах арганізавана 147 фарміраванняў, у тым ліку 105 калектываў мастацкай самадзейнасці, у якіх заняты 991 удзельнік, 35 аматарскіх аб’яднанняў і клубаў па інтарэсах.
10 калектываў носяць званне “народны”, “узорны”. Сярод іх Народны клуб “Святліца” Міёрскага РДК які займаецца далучэннем маладога пакалення да нацыянальных мастацка- рамесленных традыцый.
Народны тэатра мініяцюр “Свае хлопцы” створаны у 1992 годзе, з 1999 года атрымаў званне народнага, з’яўляецца ўдзельнікам раённых і абласных святаў і конкурсаў.
Народны тэатр Міёрскага РДК працуе з 2005 года, склад тэатра 15 чалавек. Кожны год трупа тэатра працуе над пастаноўкай новага спектакля. Кіраўнік тэатра Яна Шмарлоўская.
Узорны тэатр авангарднай моды “Гаворачыя мадэлі” існуе з 1997 года. Кіраўнік Марына Дзям'янава. Галоўная задача тэатра арганізацыя вольнага часу ўдзельнікаў. Знаёмства з гісторыей адзення, стварэнне калекцый.
Дзіцячы “узорны” баяннаў акардыёнаў аркестр заснаваны ў 70-е гады. Аркестр на I і III абласным конкурсе аркестровых калектываў атрымаў дыплом першай ступені. Неаднаразовы ўдзельнік свята народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік” у Паставах, занальных, раённых І абласных святаў.
Народны фальклорны гурт “Мурашы” філіяла “ Дзіцячы “санаторый “Расінка” УП “ Белаграздраўніца” Мірскага раёна. Мастацкі кіраўнік Людміла Войтава. Званне народнага гурт атрымаў 2008 года.
Народная эстрадная студыя “Зараніцы” кіраўнік Ігар Бунта. Народнага калектыў атрымаў 2009 годзе. Удзельнік раённых і абласных конкурсаў.
Званне народнага мае аматарскае аб’яднанне “ Чырвоныя гваздзікі” пры Дзісненскім гардскім цэнтры культуры. Кіраўнік Аляксей Астукевіч.
Народны фальклорны гурт “Іставіца” пры Істаўскім сельскім доме культуры. Кіраўнік Раіса Іванаўна Налівайка.
Народны фальклорный гурт “Язынка” пры Язненскім сельскім Доме культуры. Кіраўнік Ларыса Бервячонак.
Народны вакальна-харыяграфічны гурт “Азярніцы” УПГ ЖКГ Міёрскага раёна. Кіраўнік Ігар Віктаравіч Бунта.
Ансамбль народнай музыкі і песні “Мёрыца” заснаваны ў 1992 годзе. Кіраўнік калектыву Яўгенія Шук. Званне “народны” прысвоена ў 2005 годзе. Ансамбль мае вакальную групу, акампаніруючую, і ў 2006 годзе ўведзена харыяграфічная.
На Міёршыне знайшлі прапіску абласныя святы. З перыядычнасцю цераз год праводзіццца абласны фестываль нацыянальных культур “Нас з’яднала зямля Беларусі”. Штогод у студзені арганізуецца абласны конкурс каляднай песні “Зорка Віфліема”.
Літаратура:
1. Астукевіч, А. “Дзісенчукам” – 5. Фанатеют даже школьнікі: [О творческом вечере мужского вокального колектива “Дзісенчукі” в Дисненском городском центре культуры] / А. Астукевич // Міёрскія навіны. — 2019. – 28 снежня (№104). – С. 6.
2. Басікірская, А. Без традыцый мы ніхто: [Міёрская школа мастацтваў] / / А. Басікірская // Міёрскія навіны. — 2017. –11 сакав. (№20). – С.7.
3. Басікірская, А. Пасля смеху бывае гран-пры!: [Пра народны тэатр мініяцюр “Свае хлопцы” ] / А. Басікірская // Міёрскія навіны. — 2017. – 8 красав. (№28). – С.7.
4. Басікірская, А “Язынцы” – 30 год: не жыццё, а масленіца: [Раённае свята фальклору “Нам засталася спадчына” у Цвецінскім і Язненскім Дамах культуры і з нагоды 30-годдзя народнага фальклорнага гурта “Язынка” ] / А. Басікірская // Міёрскія навіны. — 2017. –16 мая (№39). – С.7.
5. Іўчанка, Л. істаўскія скарбы: Рэгі фальклору не перашкода, гэта на практыцы даказвае калектыў “Іставіца” / Л. Іўчанка // Витебские вести. – 2016. – 23 янв. – С.13.
6. Пашкевіч, Т. “Азярніцы” – песень, танцаў беражніцы: [Пра народны вакальна-харэаграфічны гурт “Азярніцы” Міёрскага УП ЖКГ] / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2017. –25 марта (№34). – С.9.
7. Пашкевіч, Т. Аркестр грыміць басамі, танцор не шкадуе ног: [Пра Міёрскую школу мастацтваў (50 год з часу заснавання)] / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2017. – 16 мая (№53). – С.7.
8. Рынкевіч, К. Захоўваюць і прадаўжаюць свае традыцыі: [Пра Перабродскі сельскі Дом культуры] / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны.— 2017. –7 кастр. (№80). – С.4.
9. Рынкевіч, К. Злучыліся ў творчы карагод дасціпны гумар і да спадчыны пашана: [Пра Чэраскі СДК] / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны.— 2016. – 16 жніўня. – С.5.
10. Рынкевіч, К. І цяпер спявае вёска хорам: [Пра Наўгародскі СДК] / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2019. – 12 кастр. (№82). – С.8.
11. Рынкевіч, К. Калейдаскоп падзей і настрояў: [Пра раённы агляд мастацкай самадзейнасці "Беларусь - мая песня" на першай пляцоўцы - у Чапукоўскім СДК] / К. Рынкевіч // Мiёрскiя навiны. - 2019. - 23 лютага (№16). - C.8.
12. Рынкевіч, К. Спявай, душа народная, нібы салоўка з выраю: [Агляд мастацкай творчасці (выступленні калектываў устаноў і прадпрыемстваў горада Міёры)] / К. Рынкевіч // Мiёрскiя навiны. - 2019. - 18 мая (№40). - C.8.
14. Рынкевіч, К. У промнях творчасці, пазітыву і дабра: [Пра свята "Перабродская зорка"] / К. Рынкевіч // Мiёрскiя навiны. - 2019. - 23 ліпеня (№59). - C.4-5.
15. Рынкевіч, К. Цёпла, ярка свеціць зорка "Азярніц": [Пра вакальна-харэаграфічны калектыў "Азярніцы" Міёрскага УП ЖКГ] / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. - 2020. - 4 студзеня. - С.8.
16. Рынкевіч, К. Танцаваць і ўсміхацца: [Пра тэатральна-харэаграфічнае аддзяленне Міёрскай дзіцячай школы мастацтваў] / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны.— 2017. –6 студз. (№2). – С.5.