ДУ Фізкультурна-спартыўны клуб “Міёры”
Асноўнымі напрамкамі дзейнасці ДУ “ФСК “Міёры” з’ўляюцца:
- арганізацыя спаборніцтваў, турніраў і спартыўных мерапрыемстваў для насельніцтва;
- пракат турыстычнага і спартыўнага інвентара (летняга і зімовага);
- паслугі фізкультурна-аздараўляльнага комплексу;
- арганізацыя і правядзенне экскурсій па Міёрскаму раёну і Рэспубліцы Беларусь;
- аказанне дапамогі суб’ектам турыстычнай індустрыі раёна.
Матэрыяльна-спартыўная база ДУ “ФСК “Міёры” складае:
- спартыўны зал;
- зал едзінаборстваў;
- міні-футбольнае поле са штучным пакрыццём "Родная старана";
- валейбольная пляцоўка № 1;
- валейбольная пляцоўка № 2;
- пляцоўка для пляжнага валейболу;
- тэнісны корт № 1;
- тэнісны корт № 2;
- гімнастычны гарадок (г. Міёры, вул. Камуністычная, 40)
- міні-футбольнае поле са штучным пакрыццём ( г. Міёры, вул. Камуністычная, 47В)
- фізкультурна-аздараўляльны комплекс ((г. Дзісна, вул. Леніна, 68))
- спартыўны зал;
- трэнажорны зал;
- хакейная каробка;
- тэнісны корт № 3
У фізкультурным клубе можна займацца такімі відамі спорту як: футбол, валейбол, лёгкая атлетыка, атлетычная гімнастыка, аэробіка, аквааэробіка, кіакушынкай каратэ до, ёга, зумба.
Фізкультурна-аздараўляльны комплекс “Міёры” , які быў адкрыты 29 лютага 2010 года, аказвае шэраг платных паслуг насельніцтву ў сферы фізічнай культуры і спорту.
Сярод іх выдзяляюцца наступныя:
Баня і саўна
У фізкультурна-аздараўляльным комплексе “Міёры” ёсць руская баня і фінская саўна, умяшчальнасцю да 8 чалавек. Гэта вельмі папулярны і карысны сродак аздараўлення і амалажэння ўсяго арганізму чалавека.
Басейн
Плаванне ў басейне станоўча ўплывае на дыхальную, нервовую і сардэчнасасудзістую сістэмы. У фізкультурна-аздараўляльным комплексе “Міёры” басейн абсталяваны вадаспадам, гейзерам і масажнымі пушкамі.
Аквааэробіка
Заняткі ў вадзе ствараюць найменьшую нагрузку на апорна-рухальны апарат і гэта спрыяе ўтварэнню эфекта падобнага на масаж. Для заняткаў аквааэробікай не абавязкова ўмець плаваць. Гэта звычайная аэробіка толькі ў вадзе.
Аздараўляльнае плаванне для дзяцей
Аказвае станоўчы ўплыў на выпраўленне асанкі і нервовую сістэму дзяцей і падлеткаў.
Трэнажорны і гімнастычны зал
Праходзяць заняткі па аэробіцы, атлетычнай гімнастыцы, аздараўляльнай аэробіцы ( для людзей пенсіённага ўзросту). Можна займацца ёгай, створаны групы для заняткаў па кіакушынкай каратэ до.
Зал настольнага тэніса
Ігра дапамагае развіць хуткасць рэакцыі і імклівасць.
Більярдны зал
Більярд дапамагае развіць вытрымку, цярпенне, дакладнасць удару, а таксама садзейнічае развіццю лагічнага мыслення.
У горадзе Міёры працуе спецыялізаваная вучэбна-спартыўная ўстанова фізічнай культуры і спорту “Міёрская дзяржаўная дзіцяча-падлеткавая спартыўная школа”, якая прапаноўвае займацца такімі відамі спорту як:
футбол
валейбол
лёгкая атлетыка
Вялікая ўвага надаецца развіццю фізічнай культуры і спорту ў школах.
У школах раёна арганізавана 112 аб’яднанняў па інтарэсах, сярод якіх
У ДУДА “ Міёрскім раёным Цэнтры дзяцей і моладзі” працуюць 2 аб’яднанні па інтарэсах фізкультурна-спартыўнага накірунку, 3− турыстычна-краязнаўчага і іншыя.
У Міёрах насельніцтва з задавальненнем прымае ўдзел у розных спартыўных мерапрыемствах. Адным з такіх з’яўляецца “Міёрская лыжня”. Прадстаўнікі розных арганізацый могуць праверыць свае сілы ў лыжнай гонцы, гіраваму спорту, перацягванні каната, лыжнай эстафеце, міні-футболе і хакею, а дзеці ў конкурсе снежных фігур.
Актыўна дзейнічаюць і займаюць прызавыя месцы футбольны клуб “Міёры”, жаночая сборная па валейболе, выхаванцы спартыўнай секцыі па кіакушынкай каратэ до.
Літаратура:
1. СУ-СУ ФКиС "Миорская государственная ДЮСШ" [Электронный ресурс] / Миорский районный исполнительный комитет: физкультура и спорт.−Режим доступа: miory.vitebsk-region.gov.by
2. Физкультурно-оздоровительный комплекс (ФОК) [Электронный ресурс] / Миорский районный исполнительный комитет: физкультура и спорт.−Режим доступа: miory.vitebsk-region.gov.by
3. Физкультурно-спортивный клуб "Миоры" [Электронный ресурс] .−Режим доступа: vk.com
4. Физкультурно-спортивный клуб "Миоры" отдела физической культуры, спорта и туризма Миорского райисполкома [Электронный ресурс] / Миорский районный исполнительный комитет: физкультура и спорт.−Режим доступа: miory.vitebsk-region.gov.by
5. Міёрскія навіны: спорт і турызм [Электронный ресурс] .−Режим доступа: mijory.by
6. Миорская кузница здоровья :[О спортивной отрасли Миорщины] // Витебские вести .- 2015.- 16 мая.-с.1,6
7. Пашкевіч, Т. Ініцыятыва, патрэбная дзецям: [Пра каманду баксёраў і секцыю бокса ў Міёрах і трэнераў Сяргея і Ігара Алісіенкаў] / Т. Пашкевіч // Витебские вест . - 2017. – 20 июня (№68). – С.6.
8.Пашкевіч, Т. На пляцоўцы і стары, і малы: [Кіраўнік фізкультурна-спартыўнага клуба “Міёры” Максім Платонаў пра чарговыя спаборніцтвы ў Міёрах] / Т. Пашкевіч // Витебские вести. - 2017. – 23 марта (№3). - С.21.
9. Мателенок, И. Профессионализм рождает успех: [Директор ДЮСШ Светлана Матуль об итогах прошедшего учебного года] / И. Мателенок // Міёрскія навіны . - 2018. – 20 студз. (№6). – С.8.