Фальклор Міёршчыны – сапраўдная крыніца духоўнага жыцця сялян, з яго старадаўнімі і неўміручымі ўстоямі збераглося да нашых дзён як самабытны лакальны пласт традыцыйнай культуры рэгіёна Паазер’я. Гісторыя амаль пяці стагоддзяў Міёрскай зямлі сведчыць аб тым, што зямля гэта папераменна знаходзілася то пад уладай Рэчы Паспалітай, Польшчы, то пад уладай Расіі. Сюды, ратуючыся ад рэлігійных ганенняў і сацыяльнага ўціску перасялілася невялікая частка рускіх стараабрадцаў.
Наяўнасць двух канфесій – праваслаўнай і каталіцкай, іх паралельнае суіснаванне з перыядыядычным узмацненнем экспансіі то адной, то другой, не маглі не адлюстроўвацца на свядомасці мясцовых жыхароў, іх веравызнаннях і звычаях, святах і абрадах, мове, вуснай паэзіі і песнях і інш. У некаторых месцах прыўнесеныя элементы святочных абрадаў ядналіся з мясцовымі, раствараліся ў іх ці наадварот – некаторы час дамініравалі і ў выніку атрымоўвалася нешта новае.
Некаторыя каляндарныя абрады, якія існавалі ў актыўнай форме пры польскай уладзе, сёння забыты. Гэта працэс заканамерны, абрадавая традыцыя жыцця здольная толькі тады, калі яна ўпісваецца ў сацыльны лад жыцця і калі жыве вера. Аб гэтым яскрава сведчаць няпісаныя законы, правілы, вусныя фольклорныя творы, пра якія расказвалі ў час экспедыцый старэйшыя жыхары мясцовасці.
На 1.01.2020 ва ўстановах культуры працуюць 7 фальклорных калектываў, у іх удзельнікаў – 81 чалавек, з іх для дзяцей і падлеткаў 1 – 11 чалавек.
У тым ліку па жанрах:
песенны – ( Павяцкі СДК, Перабродскі СДК, Істаўсскі СК)
песенна-абрадавы – ( Язненскі СДК,Наўгародскі СДК,Чэраскі СДК )
дзіцячы абрадавы - (Патаашнянскі СК)
аутэнтычны - ( Істаўскі СК)
абрадавы - ( Цвецінскі Цэнтр нацыянальнай культуры і фальклору)
Фальклорныя калектывы праводзяць работу па адраджэнню народных абрадаў, традыцый беларускага песеннага фальклора, якія распаўсюджаны ў нашай мясцовасці. Ва ўстановах культуры раёна захоўваюцца фанэтыкі абрадавых і народных песень, рукапісныя матэрыялы па фальклору,запісаныя са слоў носьбітаў і традыцый.
Таксама ёсць відэаматэрыял правядзення народных святаў, абрадаў, якія праводзіліся ў нашай мясцовасці.
У раёне сапраўднымі носьбітамі традыцыйнай культуры з’яўляюцца: Ляхновіч Марыя Мікалаеўна з в. Цвеціна, Лабаноўская Марыя Іосіфаўна і Даргель Александр Іванавіч з в.Новы Пагост, Кашкур Іван Іосіфавіч з в. Рачнёва, Чарняўская Надзея Васільеўна з в. Акунёва і многія іншыя.
Літаратура:
- Кандратовіч, І. Лунае песня над зямлёю: народныя спевы Мёршчыны ў рэчышчы фальклору Беларусі / І. Кандратовіч // Краязнаўчая газета. – 2015. - №19. – С.7.
- Пашкевіч, Т. Свята фальклору: [Народнае свята фальклору на пляцоўках у Язна і Цвеціна і 30-годдзе народнага фальклорнаму гурту “Язынка”] / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2017. –23 мая (№56). – С.5.
- Стома, В. Абрады і звычаі Дзісеншчыны: [Урыўкі з кнігі Васіля Стомы “Маё мястэчка”, якая знаёміць з успамінамі аўтара аб святкаванні на яго роднай Дзісеншчыне розных абрадаў і звычаяў] / В. Стома // Краязнаўчая газета. – 2015. – №№1, 7, 9,13, 14, 15,26,31,36,38, 39.
- Фальклор Міёршчыны : Каляндар. святоч.- абрадавыя традыцыі Міёр. р-на Віцеб. вобл. / Літ. Апрац.В.І.Басько.- Мн.: БелДІПК, 2002.- 96 с.: іл.