Легенды і паданні аб краі
У адпаведнасці з польскімі крыніцамі (“Географический словарь Польского королевства и иных славянских стран», Т.УІ.-Варшава, 1885; на польском языке) Мёры атрымалі сваю назву ад возера, каля якога мястэчка размешчана. Часам назву горада тлумачуць і ад назвы рэчкі Мёрыцы, працякаючай тут. Пазней, калі паселішчам завалодаў Святаполк Мірскі, яно пачало называцца Міры. З цягам часу назва трансфарміравалася ў Міёры.
Міёрамі пасёлак пачаў называцца пад уплывам рускай мовы. Кніга “Віцебшчына ў легендах і паданнях” прапаноўвае сваю версію паходжання назвы горада ад прозвішча яўрэя Меера – Меёры, Міёры. Больш падрабязна азнаёміцца з гэтай легендай можна ў вышэйназванай кнізе.
Такім чынам:
а) адна з мясцовых легенд расказвае аб тым, што назва горада звязана з імем князя Мірскага, у якога была дачка Мёрыца. Назва Мёры сустракаецца ў гістарычных крыніцах, такая назва ёсць і ў старажытных картах.
б) у старажытныя часы на край наступіў мор. Шмат жыхароў памерла. Мясцовыя старажылы паказвалі могільнік. Край, дзе насельніцтва вымірала, сталі называць ад слова мерці, паміраць.
в) у ХІХ ст. вядома абшчына Мір. Ляжалі на берагах возера 2 вялікія камяні, якія мяшалі прыставаць лодкам да берага. Тады ўсе жыхары сабраліся і скінулі гэтыя камяні ў ваду. Зрабілі гэтую справу ўсім мірам. А месца, дзе змяшчаліся гэтыя камяні, сталі называць мірам.
г) існавалі два варожыя плямёны. Адно размяшчалася ў бок Дзісны, другое – у бок Браслава. Паміж імі былі частыя сутычкі. Яны не маглі падзяліць паміж сабой возера і навакольныя лясы. Многа насельніцтва ў час баёў загінула. Тады людзі дамовіліся паміж сабой не ваеваць і адмерылі мяжу, ад слова мерыць, адмяраць.
д) вучоны Жучкевіч лічыць, што назва Міёры ўзнікла
- ад прозвішчаў – Мір, Маёраў;
- ад фінскага слова “фармондаера”.
У ІІІ тыс. да н. э. Тут існавалі фіна-угорскія плямёны. Лес, балоты. У перакладзе з фінскага азначае – балоцістае возера. Гэта найбольш абаснованая назва нашага горада.
Літаратура:
1. Віцебшчына: Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў. -Мн.: Беларусь, 2000. – С. 241-248.
2. Высоцкі, В. З прадонняў часу / В. Высоцкі // Сцяг працы. – 1994. – 15 студз. – С. 2.
3. Дрэва кахання: легенды, паданні, сказы. – Мн.Маст. літ., 1980. – С. 34-36.
4. Жучкевич В.А. Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. – Мн.: Изд. БГУ, 1974. – С. 234.
Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У.М. Генкін, І.Л. Капылоў, В.П. Лемцюгова; пад рэд. В.П. Лемцюговай. – Мінск: Тэхналогія, 2009. – 669с.
Васіленка, Дз. Адкуль пайшлі Шарагі / Дз. Васіленка // Міёрскія навіны. – 2017. –11 лістап. (№90). - С.6.
Васіленка, Дз. Адкуль вёска Кублішчына? / Дз. Васіленка // Міёрскія навіны. – 2017. – 4 ліст. (№88). – С.6.
Васіленка, Дз. Беларускія і літоўскія вёскі: [Паходжанне назваў вёсак Міёрскага раёна] / Дз. Васіленка // Міёрскія навіны. – 2018. –3 лютага (№10). – С.8.
Васіленка, Дз. Брод для караля: [Паходжанне назвы вёскі Пераброддзе] / Дз. Васіленка // Міёрскія навіны. – 2017. – 29 жніўня (№69). – С.6.
Васіленка, Дз. Вёску назвалі па прозвішчы: [Гісторыя паходжання назваў вёсак Чапукі, Манякова і Канахі] / Дз. Васіленка // Міёрскія навіны. – 2018. – 26 чэрв. (№51). – С.6.
Васіленка, Дз. Дарагія азёрныя Чэрасы: [Паходжанне назвы вёскі Чэрасы] / Дз. Васіленка // Міёрскія навіны. – 2017. –4 студз. (№1). – С.7.
Васіленка, Дз. Мёры, або Клётаў Двор?: [Паходжанне назваў некаторых вёсак у Міёрскім раёне] / Дз. Васіленка // Міёрскія навіны. – 2019. – 15 студз. (№5). – С.7.
. Васіленка, Дз. “Мокры корань”: [Паходжанне назвы вёсак Павяцце і Вята] / Дз. Васіленка // Міёрскія навіны. – 2017. – 5 снежня (№97). – С.7.
Васіленка, Дз. Назва гаворыць сама за сябе: [Паходжанне назваў населеных пунктаў Міёрскага раёна] / Дз. Васіленка // Міёрскія навіны. – 2018. – 11 верасня (№73). – С.7.
Васіленка, Дз. “Румы ў полі” – Румполле: [Паходжанне назвы вёскі Румполле ў Завуццеўскім сельсавеце] / Дз. Васіленка // Міёрскія навіны. – 2017. – 14 ліст. (№91). – С.7.
. Васіленка, Дз. Рыбацкая вёсачка Брэдзева: : [Паходжанне назвы вёскі] / Дз. Васіленка // Міёрскія навіны. – 2018. – 20 сакав. (№23). – С.5.
Васіленка, Дз. Сіцькова: тоўсты, багаты або ва ўцёках: [Паходжанне назвы аграгарадка Сіцькова] / Дз. Васіленка // Міёрскія навіны. – 2018. –4 жніўня. (№62). – С.6.
Васіленка, Дз. Сухая вежа: [Паходжанне назвы вёскі Сухавержа (Сухавежа)] / Дз. Васіленка // Міёрскія навіны. – 2018. – 21 красав. (№32). – С.6.
Васіленка, Дз. Туркова: туркі тут ніколі не жылі: [Паходжанне назвы аграгарадка Туркова] / Дз. Васіленка // Міёрскія навіны. – 2018. – 10 красав. (№29). – С.7.
Васіленка, Дз. Узмёнскае ўзвышша: [Паходжанне назвы вёскі Узмёны] / Дз. Васіленка // Міёрскія навіны. – 2017. – 29 ліпеня. (№91). – С.7.
Васіленка, Дз. Чур мяне, чур!: [Паходжанне назвы вёскі Чурылава Дальняе і старой назвы Лявонпаля - Чурылавічаў] / Дз. Васіленка // Міёрскія навіны. – 2018. – 14 жніўня (№65). – С.7.
Васіленка, Дз. Што ў імені тваім?: [Паходжанне назваў вёсак Міёрскага раёна] / Дз. Васіленка // Міёрскія навіны. – 2018. – 16 студз. (№5). – С.6.
Тычка, Г. Падарожжа ў правінцыю / Г. Тычка // ЛіМ. – 1993. – 19 сакав. С. 5, 12