Вясной 1941 года ў Міёрскім раёне пад назвай “Бальшавіцкая трыбуна” пача- ла выходзіць раённая газета. Ужо тады праявілася асноўная якасць газеты – арыентацыя на мясцовае жыццё, мясцовыя падзеі і факты. На базе партызан- скай брыгады імя Калініна, дзе была паходная друкарня, у гады вайны пачала выходзіць газета “Кліч партызана”.
Яе выпускам займаўся намеснік каман- дзіра брыгады па разведцы Пётр Акімавіч Клінаў, які стаў першым паслява- енным рэдактарам адноўленай 5 снежня 1944 года раённай газеты “Бальша- віцкая трыбуна”. 10 гадоў – з 25 снежня 1952 года да 25 красавіка 1962года – раённая газета выходзіла пад назвай “Зара камунізму”, а з 1 мая 1962 года набыла імя “Сцяг працы”, а з 2002 года атрымала сваю сённяшнюю назву “Міёрскія навіны”.
Мясцовая газета выпускаецца для насельніцтва Міёршчыны. У ёй кожны можа выказаць свае думкі і меркаванні. На яе старонках ад- люстроўваецца жыццё тутэйшых працоўных калектываў і грамадскіх аргані- зацый. Газета паказвае дзейнасць мясцовай улады. Яе выкарыстоўваюць шматлікія раённыя ўстановы і арганізацыі для інфармавання насельніцтва не толькі аб сваёй дзейнасці, але і для закліку людзей да выконвання канкрэтных задач дзяржаўнага і грамадскага будаўніцтва. Газета займае прызавыя месцы ў абласных і рэспубліканскіх конкурсах, адшуквае новыя тэмы, новыя падыходы. Зараз можна прачытаць навіны на сайце www.mijory.by.
Літаратура:
Матэленак Л. На палавіне шляху: [Да Дня друку звесткі з гісторыі раённай газеты] / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2017. – 6 мая (№36). – С.5.
Матэленак Л. Наша біяграфія: Гісторыя стварэння і развіцця “ Сцяг працы”// Сцяг працы .-2001.- 22мая .- С.1.
Матэленак Л. Пад спеў матора: [Раённай газеце - 75] / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2016. –26 красав. – С.6.
Матэленак Л. Пачатак: [Раённай газеце - 75] / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2016. –9 лютага. – С.4.
Матэленак Л. Першы юбілей: [Раённай газеце - 75] / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2016. –27 лютага. – С.5.
Сухараў, В. Нагадаў здымак: [З гісторыі газеты “Сцяг працы”] / В. Сухараў // Міёрскія навіны. – 2012. – 18 снежня. – С.3.