Рамёствы

.Народны клуб майстроў народных мастацкіх раместваў і мастакоў-аматараў “Святліца” Міёрскага РДК быў створаны ў 1992 годзе. У 1993 годзе яму было прысвоена найменне “народнага” калектыву. Калектывам народнага клуба вядзецца праца па захаванню і развіццю народных традыцыйных рамёстваў Міёршчыны. Яго заснавальнікам і першым кіраўніком быў Чарняўскі Баляслаў Часлававіч. У 1998 годзе кіраўніцтва калектывам перададзена Зубавай Алене Эдвардаўне. З 2000 г. па 2003 г. клуб вядзе Уланаў Алег Мікалаевіч. З сярэдзіны 2003 года на пасаду кіраўніка народнага клуба майстроў вяртаецца Зубава А.Э., якая ў 2009 годзе мяняе прозвішча на Батарчук А.Э. Народны клуб майстроў народных мастацкіх раместваў і мастакоў-аматараў “Святліца” пад кіраўніцтвам Батарчук Алены Эдвардаўны вядзе працу па зберажэнні, аднаўленні і развіцці народных традыцыйных рамёстваў Міёршчыны. Галоўнымі мэтамі аб’яднання з’яўляюцца папулярызацыя мастацкіх рамёстваў сярод насельніцтва, аб’яднанне людзей адзінай мэтай і выхаванне новых народных умельцаў. Для здзяйснення вышэй названых мэт, кіраўніцтвам народнага клуба праводзяцца практычныя заняткі па асноўных відах творчасці: вышыўцы, саломапляценні, выцінанках і кераміцы. Жыхары горада ахвотна наведваюць курсавыя заняткі. Падчас навучання ўдзельнікі праекту набываюць асноўныя навыкі па стварэнню вырабаў дэкаратыўна-сувенірнага і утылітарнага прызначэння. Кіраўніцтвам народнага клуба ажыццяўляецца работа па распрацоўцы і вырабу сувенірнай прадукцыі з утрыманнем Міёрскай сімволікі, а таксама распрацоўка ўзораў сувенірных вырабаў па вызначаных звычаях, абрадах, святах. У складзе народнага калектыву наладжана праца дзіцячых гурткоў саломапляцення “Каласок” і керамікі “Глячык”. У кожным гуртку займаецца 10 удзельнікаў. З вялікім захапленнем дзеці праводзяць у гэтых гуртках свой вольны час. З мэтай папулярызацыі народных раместваў сярод дзяцей і моладзі ў сярэдніх навучальных установах горада былі праведзены 2 майстар-класы па кераміцы “Знаёмцеся: гліна”. Таксама майстар-клас па саломапляценню і майстар-клас па вырабу маляванак пад агульнай назвай “Нашы традыцыі” былі праведзены на базе ДУА “Міерская дзіцячая школа мастацтваў”. У 2018 годзе на тэму роднага краю распрацаваны новыя ўзоры керамічных сувеніраў з утрыманнем Міерскай і Віцебскай сімволікі. Вырабы выкананы ў выглядзе талерак (круглых і квадратных), плакетак, жбаноў, падкоў. Асаблівую прыгажосць сувенірам надае рэльефны арнамент у выглядзе “зорак”, “ромбаў” і іншых адметных знакаў.

Спіс удзельнікаў народнага клуба налічвае 17 майстроў з іх: 2 майстры саломапляцення, 1 майстар вышыўкі, 3 майстры жывапісу, 1 майстар керамікі, 1 майстар роспісу, 3 майстры валяння, 2 майстры бісерапляцення, 1 майстар разьбы па дрэву, 1 майстар шыцця, 1 майстар вязання, 1 майстар дэкупажу .

2 майстры па саломапляценню – Чарняўская Галіна Іосіфаўна, Чарняўскі Баляслаў Часлававіч

-1 майстар вышыўкі - Атопкіна Надзея Сяргееўна;

-1 майстар керамікі - Батарчук Алена Эдвардаўна;

-3 майстры па жывапісу – Масленік Тамара Міхайлазна, Стома Вячаслаў Мілецьевіч, Шугальская Фаіна Канстанцінаўна;

-1 майстр роспісу - Даргель Наталля Эдуардаўна;

-3 майстры валяння - Чарняўская Вольга Сяменаўна, Паўлоўская Галіна Ўладзіміраўна, Бандарук Алена Анатольеўна;

-2 майстры бісерапляцення - Дзедзюра Вольга Савельеўна, Дзедзюра Ірына Анатольеўна,

-1 майстар разьбы па дрэву - Даргель Аляксандр Сцяпанавіч,

-1 майстар шыцця - Чарняўская Вольга Сяменаўна;

-1 майстар вязання - Грэцкая Эвеліна Валянцінаўна;

-1 майстар дэкупажу - Стаўская Алена Сяргееўна.

У раёне на 1.01.2019 зарэгістравана 68 рамесленікаў.

  • Літаратура:
  • Вішнеўская, В. Не пералічыць тканага і вышыванага “залатымі рукамі”: [Пра майстрыцу Фаіну Пятроўну Грэцкую] / В. Вішнеўская // Міёрскія навіны. – 2016. –5 сакав. – С.6.
  • Вішнеўская, В. Цеплыня майстэрскіх рук на выставе ў Віцебску: [Пра выставу народнага клуба народных майстроў і самадзейных мастакоў “Святліца” Міёрскага РДК і Верхнядвінскага Дома рамёстваў] / В. Вішнеўская // Міёрскія навіны. – 2016. –29 сакав. – С.4.
  • Рынкевіч, К. Букет са смакам шакаладу: [Пра майстрыцу, рукадзельніцу Наталлю Барынаву] / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2017. – 31 студз. (№9). – С.7.
  • Рынкевіч, К. Журавель кату таварыш: [Пра Дзісенскі Дом рамёстваў] / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2016. – 17 верасня. – С.5.
  • Рынкевіч, К. Цеплыня ад поўсці, ад усмешкі, ад душы: [Пра рамеснікаў Паўла і Лію Кудрашовых з вёскі Малая Кавалеўшчына (валяюць валёнкі) ] / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2017. – 11 лютага (№12). – С.6.
  • Справаздача Міёрскага аддзела культуры за 2017 год.
  • Шпакоўская, Г. У чым хварсілі дзіснянкі: [Пра старадаўні дзісненскі касцюм ад Дзісненскага гарадскога Дома рамёстваў Міёрскага раёна] / Г. Шпакоўская // Витебские вести. – 2016. – 14 апреля. – С.23.
  •  

    сайт президента Беларуси Сайт Миорского райисполкома Национальный правовой портал Витебская областная библиотека Интернет-портал Национальной библиотеки Беларуси

    Адрес: Республика Беларусь, Витебская обл., г.Миоры ул. Дзержинского, 6