Міледзій Кукуць (4)
Міледзій Кукуць нарадзіўся ў вёсцы Вусаўцы, што на Міёршчыне. Закончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, працаваў электрыкам, інжынерам-механікам, старшынёй калгаса, апошнім часам – начальнікам аддзела дзяржтэхнагляду Шаркаўшчынскага райвыканкама, зараз на пенсіі.
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. У літаратуру прыйшоў у сталым узросце. Вершы і прозу друкаваў у раённых, абласных і рэспубліканскіх выданнях. Аўтар кніг: “Адзін дзень і ўсё жыццё”(1997), “Сялянскі лёс”, “Чысціня душы”(2008г.). З аповесцю “На сёмым небе” у 2013 годзе заняў другое месца ў рэспубліканскім конкурсе на лепшы літаратурны твор года ў намінацыі “Проза”. У 2018 годзе ўбачыла свет новая кніга “У палоне кахання”, у яе ўвайшлі дзве аповесці і апавяданне.
Творца справядліва лічыць, што жыць на гэтай зямлі і не быць паэтам – немагчыма…З дзяцінства сялянскі хлапчук адчуў сваю прыналежнасць да кожнага дрэўца, кожнай галінкі, кожнай травінкі, бы каласок са шчодрай нівы. Увабраў у сябе гаючую сілу роднага краю, якая дае веру ў лёс. Натхненне, чалавечае прадвызначэнне.