Раённы гісторыка-этнаграфічны музей горада Міёры быў заснаваны ў 1994 г. Тут праводзяцца экскурсіі па стацыянарнай экспазіцыі. Таксама арганізуюцца часовыя выставы з асабістых фондаў і іншых музеяў. Распрацаваны маршруты экскурсій па памятных і гістарычных мясцінах на тэрыторыі раёна і горада. Асноўнымі напрамкамі дзейнасці Міёрскага гісторыка – этнаграфічнага музея з’яўляюцца: выкананне дзяржаўнай палітыкі ў сферы музейнай справы праз забеспячэнне, захаванасці, выяўленне, папаўненне і прадстаўленне музейных фондаў, правядзенне навукова – збіральніцкай дзейнасці, навукова – экспазіцыйнай, навукова – даследчай, накіраванай на папаўненне і папулярызацыю музейных калекцый, забеспячэнне доступу насельніцтва да музейных калекцый.
Музейны фонд папоўніўся наступнымі калекцыямі: фалерыстыка, друкаваныя выданні, графіка, дакументы, нумезматыка, фотадакументы, баністыка, прадметы побыту. У 2018 годзе фонды папоўніліся на 225 адзінак, з іх 219 – асноўнага фонда, 6 – навукова – дапаможнага. Агульная колькасць прадметаў на 01.01.2019г. агульнага фонда складае 5665 адзінак, навукова – дапаможнага фонда – 965 адзінак.
Музей Народнай славы СШ №3 г. Міёры заснаваны ў 1986 годзе. У зборы экспанатаў удзельнічалі вучні, сябры гуртка “Арганаўты мінулага”. Зараз музей мае 100м² экспазіцый і больш 13000 экспанатаў. Распрацаваны экскурсіі па 28 тэмах, агульнай працягласцю 20 гадзін. Музейная экспазіцыя складаецца з 10 асноўных раздзелаў, якія расказваюць аб гісторыі Міёршчыны ад старажытнасці да канца.
Народны музей СШ №3 і яго арганізатар ХХ стагоддзя. Агульная колькасць рарытэтаў - звыш 1000 экспанатаў.
- Раздзел “ Міёршчына ў пачатку ХХ ст.” знаёміць з рэформай Сталыпіна ў нашым краі і падзеямі першай міравой , грамадзянскай, савецка- польскай войн.
- “ Наш край ў 1921-1939 гг.” – гэта экспазіцыя, прысвечаная цяжкаму сацыяльнаму і нацыянальнаму становішчу нашага народа ў міжваенны перыяд і ў час уладання Рэчы Паспалітай.
- Этнаграфічны раздзел прадстаўлены прыладамі працы нашых продкаў для ткацтва, пляцення з лазы і саломы, апрацоўкі льну. Разнастайная калекцыя ганчарных вырабаў, медны посуд, гадзіннікі, іконы.
- У раздзеле “ З вякоў мінулых” захоўваюцца матэрыялы аб вайне 1812 года г., паўстаннях 1831, 1863гг. Экспанаты гэтага раздзела расказваюць аб гісторыі горадоў Міёры, Дзісна, аб мястэчку Пераброддзе, аб адмене крапаснога права.
- Два разделы прысвечаны другой міравой вайне .
- Дакументы і матэрыялы раздзела “Слаўся, Міёршчына, працавіты край” сведчаць аб развіцці раёна пасля вайны.
- Кніжнымі рарытэтамі з’яўляюцца нумары журнала Дзісненскай гімназіі “Наш глас, 1938 г.”, арыгінальные выданні В.Ластоўскага, П.Простага, А. Гаруна, С. Бекрулі, Я. Фарботкі і іншых аўтараў.
- Сярод архіялагічных рарытэтаў - адзінкавыя ў Беларусі знаходкі выяў сабакі на ганчарным вырабе ( 2 тыс. да н.э.), прасніца з ручным надпісам, каменны тапор з арнаментам і інш.Асобны падраздзел складаюць архіялагічныя знаходкі з Кітая, Грэцыі. Сярод нумезматычнай калекцыі найбольш рэдкая – манета старажытнага Кітая, імператара Цінь Шыхундзі, якой 2200 год. Адзінкавая знаходка у Беларусі – рымская манета ( 280 г.н.э.) імператара Максіміліяна; падробкі арабскіх дзірхімаў ІХ века не маюць аналагаў у свеце.
У 1996 годзе музей стаў арганізатарам Міжнароднай навукова- практычнай канферэнцыі “ Дзісненскія чытанні”.
На аснове экспанатаў запасных фондаў музея ў 1994 годзе быў створаны Міёрскі гісторыка-этнаграфічны музей, сотні экспанатаў былі перададзены музеям Браслава, Глубокага, Пастаў і інш. рэспубліканскім і школьным музеям. Званне “народнага” музею прысвоена ў лютым 1996 года.
Музей “ Радзімазнаўства” у в. Лявонпаль.
Краязнаўчы музей в Сіцькова, размешчаны ў будынку Сіцькоўскай школы.
Краязнаучы музей у горадзе Дзісна пры школе-інтэрнаце для дзяцей –сірат.
Музей імя Г. Цітовіча ў в. Новы Пагост размясціўся ў будынку Новапагосцкай школы.
Экалагічны музей у в. Чапукі. Экспазіцыя музея – флора і фауна Міёрскага раёна.
Літаратура:
- Азерскі, А. Поспех “Арганаўтаў”: [Пра ўзнагароджанне двума дыпломамі музейнага аб’яднання Міёрскай СШ№3 на 4-м Нацыянальным форуме “Музеі Беларусі”] / А. Азерскі // Вит. вести. –2019 - 12 ноябоя (№127). – С. 5.
- Аніськовіч, А. Скарбы музея Радзімазнаўства: Музей Радзімазнаўства ў Лявонпалі// Нар.слова.- 2006.-5 снежня.с.5
- Вішнеўская, В. Ваявалі пад сонцам Італіі: [Пра выставу “Па шляхах арміі Андэрса” ў Міёрскім гісторыка-этнаграфічным музеі] / в. Вішнеўская // Міёрскія навіны. – 2019. – 18 мая (№40). – С.9.
- Ермалёнак, В Калі шукаць- цікавае знойдзеш: Краязнаўства/ В.Ермалёнак// Міёрскія навіны.- 2006 – 10 кастр.-С.3
- Ермалёнак, В. Ад гуртка да музея, ад музея – да малавывучаных старонак гісторыі: Накірункі дзейнасці археолага-краязнаўчага гуртка “ Арганаўты мінулага”/ В. Ермаленак // Краязнаўчая газета.- 2006.- №23.- С.4
- Ермалёнак, В. Музей у школьным двары: [Адкрыцё ў Міёрскай СШ№3 чацвёртага музея “Сялянская хата” ] / В. Ермаленак // Краязнаўчая газета. - 2015. - №22. – С.1,6.
- Матэленак, Л. Дарогай пошукаў і знаходак: [Пра археолага-краязнаўчы гурток “Арганаўты мінулага”] / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2016. – 20 снежня. – С.7.
- Матэленак, Л. Кніга на музейным стэндзе: [Вітольд Ермалёнак пра музей кнігі і друку ў СШ№3] / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2017. – 25 сакав. (№24). – С.7.
- Матэленак, Л. Музей працягвае здзіўляць: [Абласны семінар-практыкум кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі Віцебшчыны на базе Міёрскай СШ №3 імя Я. Томкі] / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2019. – 24 снежня (№103). – С.3.
- Матэленак, Л. – Мэта рухае справу: [Вітольд Ермалёнак і яго музеі] / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2016. – 25 кастр. – С.4.
- Мішчышына,Т.Л. Узбагачаць духоўна: Міёрскі гісторыка-этнаграфічны музей// Міёрскія навіны. -2007 .-19 мая. –С.2
- Пашкевіч, Т. Захапляльныя рарытэты: [Пра музей кнігі і друку Міёрскай СШ №3 настаўніка і краязнаўцы Вітольда Ермалёнка] / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2017. – 29 апреля (№48). – С.6.
- Рынкевіч, К. Дзверы ў мінулае з любоўю адчыняюцца: [Пра музей гісторыі горада Дзісны] / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2018. – 18 мая (№40). - С.5.
- Рынкевіч, К. Добрае суседства гісторыі, прыроды і творчасці: [Пра краязнаўчы і экалагічны музеі, размешчаныя на базе дзісенскага філіяла Цэнтра дзяцей і моладзі] / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2015. – 14 ліпеня. – С.4.
- Рынкевіч, К. мінулае ваколіц у школьным калідоры: [Пра музей гісторыі і этнаграфіі ў Сіцькоўскай сярэдняй школе] / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2017. – 20 мая (№40). - С.6.
- Шык, Л “ Ад прадзедаў спакон вякоў”: Музей гісторыі ў Дзісне// Міёрскія навіны.-2007.- 19 мая