Масла Алена (2)
Масла Алена Сцяпанаўна - нарадзілася ў 1967 годзе ў в.Мілашова. Пасля заканчэння Міёрскай СШ №2 з медалём, дзяўчына паступіла на журфак БДУ.
Пасля студэнцкай лаўкі працавала рэдактарам газеты “Пераходны ўзрост”, у часопісе” Качелі”, на радыё, загадчыкам рэдакцыі дзіцячай літаратуры ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Цяпер займае пасаду галоўга рэдактара ў часопісе “Бярозка”. Пісьменніца актыўна працуе ў жанры казкі. Яе зборнікі “Рождество у крестной”, “Таямніцы закінутай хаты”,”Сяброўства з божымі кароўкамі” адзначаны галоўным прызам бібліятэчнай асацыяцыі- дыпломамі чытацкіх сімпатый. Кніга “Прыгажуня” заняла першае месца на нацыянальным конкурсе “Мастацтва кнігі”.
Алена Масла — аўтарка казак — спрабуе разабрацца ў такіх вечных праблемах, якія нікога не пакінуць раўнадушнымі, як шчасце, сяброўства, дабро, вернасць. Інтрыгуючыя назвы казак, займальны сюжэт, прытчавасць некаторых твораў зацікавяць, прымусяць задумацца не толькі юнака, але і дарослага чалавека.