Выдатныя людзі ў розных галінах дзейнасці Міёрскі раён
- Дзеячы навукі і асветы: Ермалёнак Вітольд Антонавіч, Ластоўскі Вацлаў, Малецкі Язэп, Масальскі Данат, Накоўнік Мікалай, Смірын Майсей Мендзелевіч
- Архітэктары: Генрых Дмахоўскі
- Палітычныя дзеячы: Манцэвіч Фрол, Мятла Пётр, Туронак Браніслаў
- іншыя дзеячы: Бароўскі Севярын, Гордиловский Виталий Александрович, Кісель Эдвард, Корсак Баркулаб Іванавіч, Крыўко Мікалай Нілавіч, Цітовіч Генадзь Іванавіч, Сіповіч Часлаў, Шуманскі Міхаіл Рыгоравіч, Юневіч Васіль Іосіфавіч, Янсанэ (Панізьнік) Ніна
Дзеячы навукі і асветы
Ластоўскі Вацлаў (1883-1939) нарадзіўся ў в. Калеснікі ля Новага Пагоста. Адзін з буйнейшых дзеячаў беларускага Адраджэння. Вучыўся ў Санкт- Пецярбургскім універсітэце. З 1902 г. браў актыўны ўдзел у Беларускай сацыялістычнай грамадзе. Сакратар газеты “Наша ніва”. У 1910 г. выдаў першую кнігу па гісторыі Беларусі. Аўтар шматлікіх артыкулаў па гісторыі беларускай літаратуры, мастацкіх твораў “Лабірынт”, “Прывід” і іншых. У 1915-1918 гадах рэдагаваў газету “Гоман”. Змагаўся за незалежную і дэмакратычную Беларусь. У 1919-1923 гадах старшыня Рады Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1923-1925 гадах у Коўне (Каўнасе) выдае часопіс “Крывіч”. Стварае фундаментальную навуковую працу “Гісторыя беларускай крыўскай кнігі”, “Руска-беларускі слоўнік”. У 1927 г. дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея, сакратар інстытута беларускай культуры. У 1928 г. акадэмік АН БССР, у 1930 г. рэпрэсіраваны, загінуў у 1938 годзе.
Літаратура аб жыцці і дзейнасці:
- Ластоўскі Вацлаў // Беларуская энцыклапедыя. У 18т.- Мн., 1999. – Т. 9. С. 144-145.
- Ластоўскі Вацлаў // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Міёрскага раёна / Уклад. Л.А. Матэленак. – Мн., 1998. – С. 529-530.
- Панізьнік, C. Руплівец Бацькаўшчыны: [В. Ластоўскі] / С. Панізьнік // Сцяг працы. – 1994. – 3 верасня. – С. 3.
- Янушкевіч, Я. Неадменны сакратар Адраджэння: Вацлаў Ластоўскі. – Мн., 1995.
Малецкі Язэп (Іосіф) (12.01.1906, в. Якужы Міёрскага р-на — 6.06.1982), удзельнік бел. культурнага і нацыянальнага руху, урач. Скончыў гімназію імя Стэфана Баторыя ў Друі, атрымаў вышэйшую мед. адукацыю ў Віяенскім ун-це. Працаваў лекарам з 1935, перад ваййой спецыялізаваўся па акушэр- стве і гінекалогіі ў Варшаве. 3 пачаткам Першай сусветнай вайны вярнуўся ў Вільню. Потым працаваў у Гродне, кіраваў медыцынскай школай у Баранавічах. Затым вымушаная эміграцыя спачатку ў Нямеччыну, потым у Аўстралію. Са студэнцкіх гадоў прымаў удзел у бел. культур¬ным і нацыянальным руху. У Германіі стаў ініцыятарам і галоўным арганізатарам «Аб’яднання беларускіх лекараў на чужыне», рэдагаваў час. «Медычная думка». У Аўстраліі быў сябрам першай управы Беларускага аб’яднання ў штаце Новая Паўднёвая Валія, дапамагаў у выданні месячніка «Новае жыццё ў Сіднеі». Узначальваў федэральную раду бел. арганізацый Аўстраліі. Друкаваў успаміны, мед. публіцыстычныя артыкулы.
Літаратура аб жыцці і дзейнасці:
- Малецкі Язэп // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Міёрскага раёна / Уклад. Л.А. Матэленак. – Мн., 1998. – С. 531.
- Малецкі Язэп(Іосіф) // Кузьміч.М.П. Імены, асобы, лёсы: Ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы.- Мн. : Літаратура і мастацтва, 2012.- С.186.
Масальскі Данат нарадзіўся ў 1905 г. ў Наваселлі ля Мікалаёва ў збяднелай шляхецкай сям’і. Пасля заканчэння Мікалаёўскай школы вучыўся ў Дзісенскай гімназіі ў 1921-1925 гадах. Браў актыўны ўдзел ў жыцці гімназіі, выступаў у тэатральных пастаноўках, займаўся краязнаўствам і рабіў цікавыя паведамленні па гісторыі Дзісеншчыны. Быў сябрам харцэрскай арганізацыі, уваходзіў у склад рады братняй дапамогі бедным гімназістам. У 1926 г. паступіў на медыцынскі факультэт Віленскага універсітэта. У час вучобы ўзначальваў таварыства студэнтаў-дзіснян, хірургічную спецыялізацыю праходзіў у прафесара Карнеля Міхейды. Пасля заканчэння універсітэта ў 1932 г. як здольнага вучня прафесар Міхейда забраў Даната Масальскага асістэнтам ва універсітэцкую клініку. У 1939 г. ён выйграў конкурс на загадчыка хірургічнага аддзела бальніцы ў Глыбокім. Пасля пачатку другой сусветнай вайны быў мабілізаваны ў войска, але хутка трапіў ў палон да Чырвонай Арміі. Калі была створана армія Андэрса, наш зямляк уступіў у яе рады. Асабліва вызначыўся ў бітве пад Монтэ-Касіна, дзе з’яўляўся ардынытарам ІІІ-га палявога шпіталя. Яго майстэрства і талент хірурга ратавалі байцоў не толькі корпуса Андэрса, але і англійскім, італьянскім, нават палонным нямецкім салдатам. З 1947 г. і да заўчаснай смерці ў 1963 г. працуе ў Торуні ў Польшчы. Працуючы ў 2-ой хірургічнай бальніцы ардынатарам, зрабіў тысячы аперацый, чым заслужыў падзякі і павагу гараджан. Данат Масальскі актыўна ўдзельнічаў у торуньскім аддзеле Польскага медыцынскага таварыства, выступаў з навуковымі даследваннямі, выкладаў хірургію ў медыцынскім ліцэі. У 1954 г. выбраны дэпутатам гарадской рады Торуня. Атрымаў шмат дзяржаўных узнагарод: залаты і сярэбраны Крыжы заслугі, Крыж храбрасці, Зорку Італіі, англійскую Зорку за вайну 1939-1945 гадоў і інш.
Літаратура аб жыцці і дзейнасці:
- Ермалёнак, В. Хірург Данат Масальскі / В. Ермалёнак // Сцяг працы. - 2002. – 4 сакав.
Накоўнік Мікалай нарадзіўся ў в. Накоўнікі Дрысенскага павета Віленскай губерні 8 (20).5. 1895 г., геолаг і петрограф, доктар геолага- мінералагічных навук (1947), прафесар (1952). З сялян. Скончыў Ленінградскі універсітэт (1930). Выкладаў у Ленінградскім горным інстытуце (1931-1938), Казахскім універсітэце (1950-1953), Беларускім дзяржаўным універсітэце (1953-1955). Праводзіў геалагічныя даследванні ў Казахстане, на Урале, у Заходняй Сібіры. Заснаваў працы па вывучэнні руданоснай фармацыі другасных кварцытаў, працэсах каляруднага гідратэрмальна- га змянення горных парод, метадах вызначэння прыносу-вынасу рэчыва пры метасаматозе. Аўтар кніг па геалогіі і карысных выкапнях, у тым ліку навукова-папулярнай кнігі “Паляўнічыя за камянямі”. Узнагароджаны 2 ордэнамі, медалямі.
Літаратура аб жыцці і дзейнасці:
- Накоўнік Мікалай // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Міёрскага раёна / Уклад. Л.А. Матэленак. – Мн., 1998. – С. 532-534.
Смірын Майсей Мендзелевіч (4.11.1895, г. Дзісна Мёрскага р-на — 1975), вучоны-гісторык, д-р гістарычных навук, праф., лаўрэат Дзярж. прэміі (1947). Першапачатковую адукацыю атрымаў у Дзісне, дзе закончыў гімназію. Пасля Кастр. рэвалюцыі працуе заг.райадцзела нар. адукацыі на Смаленшчыне, адначасо- ва з’яўляецца выкладчыкам у працоўнай школе. У 1921 паступае ў Смаленскі ін-т нар. адукацыі, потым пера- водзіцца на фак-т грамадскіх навук Маскоўскага ўн-та. Захапленне гісторыяй выклікала ў яго жаданне пра- доўжыць адукацыю ў Расійскай Акадэміі навук у аспіран- туры на кафедры ўсеагульнай гісторыі. У 1930—1934 працаваў выкладчыкам гісторыі ў пед. ін-це ў г. Горкі. Асноўная тэма навуковай дзейнасці — гісторыя рэфар- мацыі і сялянскай вайны ў Германіі XXI ст. У 1935-—1940 узначальвае кафедру ўсеагульнай гісторыі ў Маскоўскім пед. ін-це імя К. Лібкнехта. У 1937 абараняе кандыдац- кую дасертацыю, працуе дацэнтам, з 1946 праф. кафедры гісторыі сярэдніх вякоў Маскоўскага ўн-та, у гэтым жа годзе абараняе доктарскую дысертацыю. У шматлікіх навуковых час. друкуюцца яго артыкулы, прысвечаныя гісторыі Германіі, выходзяць кнігі «Народная рэфармацыя Томаса Мюнцара і Вялікая сяяянская вайна» (1947), «Нарысы гісторыі палітычнай барацьбы ў Германіі перад Рэфармацыяй» (1952), «Да гісторыі ранняга капіталізму ў Германіі» (1969), якія былі перакладзены і выдадзены на нямецкай мове. У ГДР атрымаў ганаровае званне д-р філасофіі. Прымаў удзел у напісанні і рэдагаванні шэрага падручнікаў па гісторыі сярэдніх вякоў. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, шматлікімі медалямі.
Літаратура аб жыцці і дзейнасці:
- Смірын Маісей Мендзелевіч // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Міёрскага раёна / Уклад. Л.А. Матэленак. – Мн., 1998. – С. 538-539.
- Смірын Маісей Мендзелевіч // Кузьміч.М.П. Імены, асобы, лёсы: Ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы.- Мн. : Літаратура і мастацтва, 2012.-С.264-265
Архітэктары
Генрых Дмахоўскі (Генры Д. Сандэрс) (1810- 1863) нарадзіўся ў в. Забалоцце. Закончыў Віленскі універсітэт, магістр права, займаўся скульптурай у Вільні і Парыжы, удзельнік паўстанняў 1831 і 1863 гадоў. З 1834 па 1851 год займаўся рэвалюцыйнай дзейнасцю ў Еўропе. Адначасова стварыў скульптурныя помнікі ў Парыжы Напалеону, В. Пяткевічу, героям нацыянальнага паўстання 1849 года. Ім выкананы барэльеф пяці дзекабрыстаў. У 1851-1859 гадах у ЗША ім створаны помнікі першым прэзідэнтам гэтай краіны Вашынгтону і Джэферсану для будынка кангрэсу; Тадэвушу Касцюшку ў ваеннай акадэміі ў Вест-Понце. У 1859 г. Г. Дмахоўскі вяртаецца на радзіму, стварае скульптуры паэту-лірніку У. Сыракомлю, нацыянальнаму герою Італіі Гарыбальдзі, барэльефы Барбары Радзівіл, алтар кафедральнага сабора ў Вільні. У 1863 г. ўзначаліў паўстанне ў Дзісенскім павеце, загінуў у баі з царскімі карнікамі.
Літаратура аб жыцці і дзейнасці:
- Баркоўская, А. Яднаючы мінулае і сучаснасць / А. Баркоўская // Міёрскія навіны. - 2013. — 15 кастр. — С. 1, 3.
- Ермалёнак, В. Радзіма скульптара і мітрапаліта : [Генрыка Дмахоўскага. З гісторыі сядзібы в.Забалоцце Міёр. р-на] // Краязнаўчая газета. - 2003. - №14(лістапад). - С. 5.
- Ермалёнак, В. Дзве мемарыяльныя дошкі землякам / В. Ермалёнак // Краязнаўчая газета. - 2013. — № 41 (лістап.). — С. 2.
- Ермалёнак, В. Слова краязнаўцы / В. Ермалёнак // Літаратура і мастацтва. - 2013. — 8 лістап. — С. 14.
- Ермаловіч, В. Генры Сандэрс, ён жа Генрык Дмахоўскі // Рэспубліка. - 2010. - № 188 (2 кастр.). - С. 8.
- Панізьнік, С. Ён абдымаў Сусвет // Мiёрскiя навiны. - 2007. - 3 лістап. - С.
- Пастернак, Т. По местам Генриха Дмоховского / Т. Пастернак // Витебские вести. - 2016. — 16 апр. — С. 7.
- Янушкевіч, Я. Прашыты шасцю кулямі.. : да 200-годдзя з дня нараджэння паўстанца-скульптара Генрыка Дмахоўскага / Я. Янушкевіч // Роднае слова. - 2010. — № 11. — С. 99-100.
Палітычныя дзеячы
Манцэвіч Фрол (1890-1941) – настаўнік, дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху. Пад псеўданімам Якім Пярэчка друкаваў публіцыстычныя творы ў газеце “Наша ніва”. Дэпутат народнага сходу ў Беластоку ў 1939 г., дзе выступіў з дакладам па асноўнаму пытанню. Расстраляны немцамі ў 1941 годзе.
Літаратура аб жыцці ідзейнасці:
1. Танін, П. Настаўнік: [Ф. Д. Манцэвіч] / П. Танін // Сцяг працы. – 1977. – 27 жніўня.
Мятла Пётр (1890-1936) нарадзіўся ў в. Кухцінцы, закончыў Ковенскія педагагічныя курсы. Удзельнік стварэння нацыянальна-вызваленчых арганізацый, беларускіх школ у Заходняй Беларусі. У 1922 г. абраны дэпутатам польскага сейма. Адзін з арганізатараў беларускай сялянска-рабочай грамады. Арыштаваны за рэвалюцыйную дзейнасць і асуджаны, затым высланы ў БССР. У 30-я гады працуе ў АН БССР, аўтар прац па гісторыі нацыянальна-вызваленчага руху, у тым ліку таварыства беларускай школы. Расстраляны пад час сталінскіх рэпрэсій у 1936 годзе.
іншыя дзеячы
Кісель Эдвард, арцыбіскуп, нарадзіўся 24 лютага 1918 г. у в. Юндзялова непадалёку ад Новага Пагоста ў сялянскай сям’і. З малых гадоў Эдвард выхоўваўся ў рэлігійнай атмасферы, што, напэўна, потым і прадвызначыла яго жыццёвы шлях – шлях служэння Богу і людзям. Скончыў школу ў Германавічах, вучыўся ў гімназіях у Дзісне і Пінску. Менавіта ў гэты час адчуў сваё прадвызначэнне. У 1937 г. паступіў у Архідыяцэзіяльную духоўную семінарыю ў Вільні. Адначасова запісаўся на курсы тэалогіі Віленскага універсітэта. 14 лютага 1943 г. стала гістарычным днём у жыцці Эдварда Кісе ля, калі атрымаў святарскае пасвячэнне. Сваю першую імшу ён адпраўляў у Чанстахове. Вясной таго ж года Э. Кісель быў прызначаны вікарыем у Чорную Весь на Беласточчыне, а потым пераведзены ў Ухава. Пасля таго, як фашысты спалілі гэты населены пункт, пераехаў у Беласток, дзе выконваў святарскія абавязкі ў касцёле святога Роха. У студзені 1953 г. ён абараняе доктарскую працу. 3 мая 1976 г. папа Павел УІ прызначыў яго тытулярным біскупам і апостальскім адміністратарам Беластоцкай архідыяцэзіі. Пад яго кіраўніцтвам на Беласточчыне было адбудавана 18 касцёлаў і капліц, духоўная семінарыя ў Беластоку, інтэрнат для клерыкаў, дом для святароў-пенсіянераў. І вось у 1990 г. старажытны касцёл у Новым Пагосце, які фундаваў яшчэ Леў Сапега і які быў такі блізкі Эдварпду Кісялю, быў адноўлены. І ганаровым госцем у гістарычны дзень адкрыцця адноўленага касцёла быў біскуп Эдвард Кісель. Нагадаем, што ў касцёле ў Новым Пагосце ён прыняў першую камунію. 25 сакавіка 1992 г. папа Ян Павел ІІ сваёй булай зацвердзіў арцыбіскупства і метраполію ў Беластоку, а першым арцыбіскупам быў прызначаны наш зямляк. Вось так высока апостальская сталіца ацаніла сама- ахвярную службу Эдаврда Кісяля. Напрыканцы таго ж 1992 г. ён цяжка захварэў, а 28 верасня 1993 г. арцыбіскупа не стала.
Літаратура аб жыцці ідзейнасці:
- Лапкоўскі, У. Арцыбіскуп Эдвард Кісель / У. Лапкоўскі // Сцяг працы. – 2001. – 17 ліпеня.
Корсак Баркулаб Іванавіч – адзін з вядомых дзяржаўных дзеячаў ХУІ стагоддзя, імя якога цесна звязана з Дзісной. Паходзіў ён са старажытнага заможнага і шматлікага баярскага роду Корсакаў. Росквіт яго дзейнасці прыйшоўся на трагічныя і слаўныя для нашай Айчыны гады Лівонскай вайны (1558-1583). На Дзісеншчыне, калі жыў і дзейнічаў Баркулаб Іванавіч, сем’і Корсакаў пераважалі над іншымі шляхецкімі родамі і шматлікасцю, і заможнасцю, і інтэлектам. Аўтар Баркулабаўскай хронікі, выдатнага твору старажытнай беларускай літаратуры, характарызуе гэтага чалавека наступным чынам: “Стараста Дзісенскі і ротмістр крулеўскі, рыцар і воін добры, слаўны”. Сама Баркулабаўская хроніка атрымала назву ад замка, які ў 1564 г. заснаваў Баркулаб Іванавіч і якому даў сваё імя. У 1567 г. кароль дае Дзісне прывілеі і ўласны герб, але гараджане не задавальняюцца гэтым і пры падтрымцы гетмана Грыгорыя Хадкевіча і старасты Баркулаба Корсака просяць у караля ўласнага самакіравання, што і атрымліваюць. Разам былі дадзены новыя прывілеі і новы герб – лодка, якая сімвалізуе гандлёвыя сувязі па Дзвіне. Баркулаб Корсак атрымлівае ад караля паўнамоцтвы суддзі над полацкай шляхтай. Хутчэй за ўсё ён меў добрую адукацыю, аб чым сведчыць і тое, што яшчэ ў 1562 г. ён ездзіў з пасольскай місіяй да цара Івана Грознага. Памёр ён 20 жніўня 1576 г. ў Дзісенскім замку. Вайсковец, дыпламат, адміністратар, гаспадарнік, безумоўна, ён быў чалавекам свайго часу. Чалавекам выдатным і таленавітым.
Літаратура аб жыцці ідзейнасці:
- Баркулаб Корсак // Сцяг працы. – 2000. – 23 мая. – С. 2.
- Залескі, А. Пад гербам Корсака / А. Залескі // Сцяг працы. – 2001. – 9 студзеня. – С. 3.
- Каралёў, В. Баркулаб Корсак / В. Каралёў // Павет. – 2004. - № 7 (32) ліпень. – С. 7-8.
Крыўко Мікалай Нілавіч, вядомы беларускі вучоны-мовазнавец, нарадзіўся 16 ліпеня 1949 г. у в. Манякова Завуццеўскага сельсавета. Пасля заканчэння Дзісенскай сярэдняй школы ў 1968 г. паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Магілёўскага дзяржаўнага педінстытута і праз чатыры гады стаў навуковым супрацоўнікам аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Акадэміі навук Беларусі ў Мінску. Разам з іншымі аўтарамі неадкладна ўключыўся ў падрыхтоўку другога выдання акадэмічнага “Руска-беларускага слоўніка” пад кіраўніцтвам Кандрата Крапівы. Гэты слоўнік выйшаў з друку ў двух тамах у 1982 г., для яго Міка- лай Нілавіч падрыхтаваў артыкулы на літары А, В, Д, К, С-Я, напісаў прадмову і раздзел аб карыстанні, дапрацаваў матэрыялы на літары Б, Г, З-І, Л-Р, зрабіў праўкі ўсяго выдання пасля навуковага рэдактара. Трэцяе двухтомнае выданне гэтага слоўніка (1991) і чацвёртае-восьмае выданні (1994-2000) падрыхтаваны адным М.Н. Крыўко. Мікалай Нілавіч прымаў удзел у падрых- тоўцы фундаментальных калектыўных прац, якімі з’яўляюцца двухтомны “Беларуска-рускі слоўнік”, пяцітомны ў шасці кнігах “Тлумачальны слоўнік беларускай мовы”,пяцітомны “Лексічны атлас беларускіх народных гаворак”. Ён з’яўляецца сааўтарам і адным з навуковых рэдактараў “Русско-белорус- ского словаря для военных», “Тлумачальнага слоўніка беларускай літаратур- най мовы”. За вялікі ўклад, унесены ў стварэнне гэтага выдання, М.Н. Крыў- ко стаў лаўрэатам прэміі Нацыянальнай акадэміі за 1997 год. Ён адзіны пад- рыхтаваў другое выданне слоўніка, якое пабачыла свет у 1999 годзе, а трэцяе выйшла з друку ў 2002-ім. У 1999 годзе вялікім аб’ёмам выйшаў руска-бела- рускі слоўнік агульнаўжываемай лексікі, рэдактарам-складальнікам якога з’яўляецца наш зямляк. У 1985 г. М.Н. Крыўко абараніў кандыдацкую дысертацыю “Ацэначныя найменні асоб у гаворках Міёрскага раёна Віцебскай вобласці”. За дзесяцігоддзі творчай працы стварылася картатэка, якая змяшчае 378 тысяч картак слоў і фразеалагізмаў. На аснове яе рыхтуецца да друку шматтомны “Слоўнік Дзісеншчыны”, які будзе змяшчаць прыкладна 70 тысяч слоў і фразеалагізмаў. Каля 250 навуковых, навукова-папулярных і энцыклапедычных публікацый па пытаннях лексікалогіі, лексікаграфіі, культуры мовы, анамастыкі, дыялекталогіі, гісторыі мовазнаўства і іншых выйшла з-пад яго пяра. М.Н. Крыўко раней з’яўляўся членам рэдкалегіі часопіса “Роднае слова”, а цяпер уваходзіць у рэдакцыйную раду гэтага штомесячніка. У 1997 г. Мікалаю Нілавічу прысвоена акадэмічнае вучонае званне вядучага навуковага супрацоўніка. Яго навуковыя працы і яго асобу ведаюць і цэняць не толькі ў роднай Беларусі, але і сярод навуковай грамадскасці Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы і іншых краін.
Літаратура аб жыцці ідзейнасці:
- Кенька, М. Вучоны-мовазнавец: [М.Н. Крыўко] / М. Кенька // Міёрскія навіны. – 2004. – 10 жніўня.
Цітовіч Генадзь Іванавіч - беларускі савецкі харавы дырыжор, этнамузыказнавец, кампазітар. Нарадзіўся 25.7.1910 г. у в. Новы Пагост Міёрскага раёна. Народны артыст СССР (1968), народны артыст БССР (1955). Вучыўся ў Віленскім універсітэце (1936-1939). Скончыў Віленскую кансерваторыю (1939). У 1939-1941гг. і 1945-1951 гг. – рэдактар абласнога радыё, кансультант Дома народнай творчасці ў Баранавічах. У 1974-1975 гг. – старшы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Стварыў у в. Вялікае Падлессе Ляхавіцкага раёна народны хор (1952), рэарганізаваны ў 1959 г. у Беларускі дзяржаўны ансамбль песні і танца, у 1964 г. – у Дзяржаўны хор БССР, якім кіраваў да 1974 г. Запісаў больш за 3 тыс. беларускіх (пераважна), рускіх, украінскіх, польскіх, балгарскіх, літоўскіх, латышскіх народных песень, танцаў, інструментальных найгрышаў. Зрабіў для хору шмат канцэртных апрацовак уласных запісаў. Даследаваў міжславянскія і славяна-балцкія народна-песенныя сувязі, гістарычнае развіццё беларускай народнай музыкі, беларускае народнае шматгалоссе, традыцыйны і сучасны фальклор у музычным побыце вёскі. Зрабіў значны ўклад у станаўленне і развіццё самадзейнага музычнага мастацтва Беларусі. Актыўна выступаў у перыядычным друку, аўтар шэрагу цыклаў тэле- і радыёперадач. Дзяржаўная прэмія БССР у 1978 г. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі ў 1968 г. Памёр 21.6.1986 г.
Літаратура аб жыцці і творчасці:
- Цітовіч Генадзь Іванавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва. У 5.– Мн., 1987. - Т. 5. - С. 477-478.
- Цітовіч Генадзь Іванавіч // Этнаграфія Беларусі. – Мн., 1989. - С. 521.
- Цітовіч Генадзь Іванавіч // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Міёрскага раёна / Уклад. Л.А. Матэленак. – Мн.,1998. – С. 545-548.
- Галаўко,С.Бацька нацыянальнага хору / С.Галаўко // Лім. – 2010 . - Жн.(№31). – С.1.
- Врублеўская, А. Наш славуты зямляк: [Г.І. Цітовіч] / А. Врублеўская // Сцяг працы. – 1989. – 4 крас.
- Касаты, Л. Колас песеннай нівы / Л. Касаты // Міёрскія навіны. - 2015. — 17 кастр. — С. 6.
- Манцэвіч, В.Калі нарадзішся Генадзь Цітовіч / Б.Манцэвіч // Міёрскія навіны. - 2010. - 7 жніўня.-С.3
- Марціновіч, А. Самы шчаслівы чалавек : [Аб Г.І. Цітовічы, музыканце, кіраўніку Дзярж. нар. хору, што нарадзіўся ў в. Новы Пагост Мiёр. р-на] // Бел. думка. - 2000. - №8. - С. 28-35.
Сіповіч Часлаў (1914-1981) (25.11.1914, в. Дзедзінка Мёрскага р-на — 4.10.1981), бел. рэлігійны і грамадскі дзеяч у зміграцыі. Д-р тэалогіі (1946). У 1928—1938 вучыўся ў гімназіі пры Друйскім кляштары айцоў марыянаў, у Віленскім ун-це. Скончыў у Рыме Грыгарыянскі ўн-т (1942) і Пантыфікальны ін-т вывучэння Усходу (1946). У 1940 пасвячоны ў ксяндза. 3 1947 у Лондане, у 1947—1960 і 1970—1981 узначальваў Беларускую каталіцкую місію у Вялікабрытаніі. Епіскап каталіцкай царквы ўсх. абраду (1960). У 1960—1981 апостальскі візітатар для беларусаў-католікаў зах. і ўсх. абрадаў у эміграцыі. У 1963—1969 ген. ордэна марыянаў, жыў у Рыме. Адзін з ініцыятараў стварэння згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі, англа-бел. таварыства (1954), адкрыцця бел. секцыі радыё Вахыкана (1950). Арганізатар бел. школы імя св. Кірылы Тураўскага (1961), Бел. бібліятэкі і музея імя Францыска Скарыны ў Лондане. Аўтар артыкулаў па гісторыі хрысціянства ў Беларусі, па бел. духоўнай літаратурьі XVII ет.
Літаратура аб жыцці і дзейнасці:
- Вишнеўская, В. Сын слаўнай Дзедзінкі / В. Вішнеўская // Міёрскія навіны. – 2014. – 1 ліст. – С..
- Ермалёнак. В. Лондан: канферэнцыя ў гонар нашага земляка / В. Ермалёнак // Сцяг працы. – 1992. – 18 красавіка. – С. 2.
- Ермалёнак, В. Часлаў Сіповіч / В. Ермалёнак // Сцяг працы. – 1996. - 17 верасня. – С. 3.
- Сіповіч Часлаў Вінцэнтавіч// Кузьміч.М.П. Імены, асобы, лёсы: Ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы.- Мн. : Літаратура і мастацтва, 2012. - С.262.
Шуманскі Міхаіл Рыгоравіч – беларускі савецкі спявак(тэнар).Нарадзіў- ся 20.10.1920 г. у в. Пераброддзе Міёрскага раёна ў сялянскай сям’і. Ва- лодаючы прыроджаным талентам спевака і музыканта, рана пачаў спяваць у мясцовым хоры, самастойна асвоіў скрыпку, спрабаваў пісаць песні (“Трактарыст”, 1940). У 1940 г. прыняты разам з В.І. Юневічам у Дзяржаўную харавую капелу БССР пад кіраўніцтвам Рыгора Шырмы. Выступаў у дуэце з В.І. Юневічам. У аснове рэпертуару ансамбля беларускія народныя песні і творы беларускіх кампазітараў (А. Багатырова, Р. Пукста, Ю. Семянякі, А. Туранкова і інш.). Заслужаны артыст БССР з 1955 г. Памёр 4.11.1982 г.
Літаратура аб жыцці і дзейнасці:
- Шуманскі Міхаіл Рыгоравіч // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Міёрскага раёна / Л.А. Матэленак. – Мн., 1998. – С. 549.
Юневіч Васіль Іосіфавіч, беларускі савецкі спявак (бас) нарадзіўся ў 1916 г. у сялянскай сям’і, што знаходзілася ў эвакуацыі ў Растове-на-Доне. Неўзабаве з бацькамі вярнуўся ў родныя мясціны – в. Пераброддзе. Закончыў духоўную семінарыю ў Вільні. Як і бацька, працаваў псаломшчыкам у мясцовым хоры, а ў 1940 г. разам з М.Р. Шуманскім уліўся ў Дзяржаўную акадэмічную харавую капэлу БССР пад кіраўніцтвам Рыгора Шырмы. Удзельнік вядомага вакальнага дуэта з М.Р. Шуманскім; у рэпертуары ансамбля вялікае месца належыць беларускім народным песням і творам беларускіх кампазітараў. Заслужаны артыст БССР з 1959 г., узнагароджаны ордэнам “Знак Пашаны”. Памёр 17.2.1977 г.
Літаратура аб жыцці і дзейнасці:
- Юневіч Васіль Іосіфавіч // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Міёрскага раёна / Уклад. Л.А. Матэленак. – Мн., 1998. – С. 549-550.
Янсанэ (Панізьнік) Ніна (н. 21.11.1933, в. Бабышкі Браслаўскага пав. Віленскага ваяв., цяпер Мёрскага р-на), бел. перакладчыца. Нарадзілася ў сялянскай сям’і, якая параднілася з латышамі яшчэ з дарэвалюцыйных петраградскіх часоў. Пасля заканчэння Лявонпальскай сямігодкі выехала да родзічаў у Рыгу (1951). Там паступіла на вучобу ў тэхнікум малочна-мясной прамысловасці. Да выхаду на пенсию працавала на адным з рыжскіх заводаў. 3 1998 грамадзянка Латвійскай Рэспублікі. За гады жыцця ў Латвіі Янсанэ ўвабрала ў сябе дух латышскай культуры, дасканала авалодала глыбіннымі пластамі мовы, щто дазволіла ёй падступіцца да скла- даных тэкстаў у час падрыхтоўкі ў Мінску выбраных твораў Яна Райніса для серыі «Скарбы сусветнай літаратуры» (1993). У томе класіка латышскага пісьменства, падрыхтаванага М. Абалай, Янсанэ выступав не толькі як аўтар падрадковых перакладаў, але і як перакладчык паасобных твораў райнісаўскай публіцыстыкі. 3 іншых здабыткаў варта адзначыць яе пераклады латышскіх народных казак, прозы Саўлцэрытэ Віесэ, Аі Лацэ і інш., а таксама ўспамінаў Яніса Ніедрэ, навуковага даследавання Петэрыса Зэйлэ на тэму латышска- беларускіх узаемадачьіненняў. Янсанэ перакладзены нарыс Матыльды Езавітавай «Кароткі агляд старажытнай беларускай культуры і літаратуры», надрукаваны ў час. «Оошаз» (1929. № 6-7), брашура Вілбертса Краснайса «Беларусы як адгалінаванне народа латышскага» (Рыга, 1938). З’яўлялася дарадчыцай Мірдзы Абала ў яе рабоце над падрыхтоўкай латышска-беларускага і беларуска-латышскага слоўніка
Літаратура аб жыцці і дзейнасці:
- Янсанэ (Панізьнік) Ніна // Кузьміч.М.П. Імены, асобы, лёсы: Ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы. - Мн. : Літаратура і мастацтва, 2012. - С.322 - 323.