Прыродная расліннасць належыць да Заходне-Дзвінскай геабатанічнай акругі. Агульная плошча лугоў 23,3 тыс.га, нізінныя займаюць 52,2%, сухадолы 42,6, заліўныя 5,2%. Пад лясамі 20% тэрыторыі раёна.Лясныя ўчасткі размеркаваны па раёне раўнамерна. Найбольшыя лясныя масівы знаходзяцца ў межах гідралагічных заказнікаў Ельня і Балота Мох; урочышчы Старая Пушча, Чырвоны бор, Марынкі. Склад лясоў ( у % ):хваёвыя 28,7, яловыя 22,1, дубовыя 0,8, ясянёвыя 0,7, бярозавыя 19,4, асінавыя 8,8, чорнаальховыя 13,1, шэраальховыя 6,4. 12,6% лясоў – штучныя, пераважна хваёвыя насаджэнні. Балоты займаюць 16% тэрыторыі раёна, агульнай плошчай 35,1 тыс.га, з іх 30,8 тыс.га вярховыя, каля 4 тыс.га нізінныя. Найбольшыя балотныя масівы: Ельня, Мох, Стрэчна, Буянава, Кіслоўскае-2.
З паляўніча-прамысловых жывёл водзяцца лось, дзік, воўк, янотападобны сабака, заяц-бяляк і заяц-русак, ліс, куніца, вавёрка, норка, выдра, андатра, бабёр, цецярук, рабчык.
З ахоўных жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі, трапляюцца скапа, белая курапатка, дзербнік, залацісты сявец, вялікі кулон, сярэдні кулон, звычайны гогаль, шэры саракуш. З раслін – бяроза карлікавая, марошка, пералеска высакародная, сон шыракалісты, мядзведжая цыбуля, шпажнік чарапіцавы.
Літаратура:
1. Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Міёрскага раёна. – Мінск: Бел. навука, 1998. – 630 с.: іл.
2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 Ааліты-Гасцінец / рэдкал: І. П. Шамякін (гал.рэд.) і інш. —Мінск: Беларус.Сав.Энцыклапедыя, 1983. – 575 с.: іл.,39 л.іл.
3. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Гатня-Катынь / рэдкал: І. П. Шамякін (гал.рэд.) і інш. — Мінск: Беларус.Сав.Энцыклапедыя, 1983. – Т.2 . – 522 с.: іл.,42 л.іл.
4. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.3 Катэнарыя - Недайка / рэдкал: І. П. Шамякін (гал.рэд.) і інш. — Мінск: Беларус.Сав.Энцыклапедыя, 1984. – 488 с.: іл.,40 л.іл.
5. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4 Недалька-Стаўраліт / рэдкал: І. П. Шамякін (гал.рэд.) і інш. — Мінск: Беларус.Сав.Энцыклапедыя, 1985. – 599 с.: іл.,38 л.іл.
6. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5 Стаўраструм-Яшчур / рэдкал: І. П. Шамякін (гал.рэд.) і інш. —Мінск: Беларус.Сав.Энцыклапедыя, 1986. – 583 с.: іл.,32 л.іл.
* * * *
7. Майсяёнак, А. Цюльпан лясны ў Дзісне: [Пра папуляцыю незвычайнага для Беларусі цюльпана лясного ў Дзісне] / А. Майсяёнак // Краязнаўчая газета. – 2020. - № 29-30. – С. 11.