У межах праекта "Кожную пятніцу-роднае сваё" для вучняў са школьных лагераў адпачынку сёння у нашай бібліятэцы адбылася гульня-спаборніцтва " З роднай моваю на "Ты".Дзеці актыўна адгадвалі загадкі,растлумачвалі сэнс выразаў, складалі прыказкі,перакладалі словы, выпраўлялі памылкі і нават складалі вершы на беларускай мове.
Атмасфера была самая цёплая: смех, шчырыя эмоцыі і натхненне ад кожнага правільнага адказу. Дзеці яшчэ раз пераканаліся , што родная мова можа быць лёгкаё, сучаснай , цікавай і мілагучнай.

