Медыязнаёмства “Нязгасная зорка свайго часу”: да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Мележа

Медыязнаёмства “Нязгасная зорка свайго часу”: да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Мележа

4 Февраль 2021, 12:12 pm

8 лютага мы адзначым 100-годдзе з дня нараджэння Івана Мележа, нашага славутага земляка, аўтара аднаго з самых значных твораў беларускай літаратуры XX стагоддзя – трылогіі «Палеская хронiка».

Міёрская цэнтральная раённая бібліятэка 7 лютага запрашае ўсіх жадаючых на медыязнаёмства з жыццем і творчасцю пісьменніка “Нязгасная зорка свайго часу”. Да гэтай урачыстай даты падрыхтавана кніжная выстава “Іван Мележ: чытаем сёння”. На ёй можна знайсці не толькі мастацкія творы знакамітага аўтара, цікавыя факты пра жыццё і творчасць, але і публіцыстыку суайчыннікаў пра Івана Паўлавіча.


Запрашаем усіх жадаючых у бібліятэку, каб пазнаёміцца, альбо ўспомніць цікавыя творы Івана Паўлавіча Мележа.

Оцените материал
(1 Голосовать)