прэзентацыя кнігі «Дзікі край, але прыгожы» Франца Сіўко
17 Март 2026
  • Дата: 17 марта
  • Время: 11:00
  • Место: Миорская центральная районная библиотека

прэзентацыя кнігі «Дзікі край, але прыгожы» Франца Сіўко

Франц Сіўко зноў парадаваў землякоў.

17 сакавіка ў цэнтральнай бібліятэцы пісьменнік, публіцыст, краязнавец Франц Сіўко прадставіў сваю трэцюю кнігу краязнаўчых даследаванняў«Дзікі край, але прыгожы». Выданне прысвечана сядзібам Дзісенскага і Браслаўскага паветаў міжваеннага часу і пабудавана на ўспамінах Міраслава Задоры-Цішэўскага, а таксама фотаздымках Яна Булгака і Юльюша Клоса.

Франц Іванавіч шчыра расказаў, як нараджалася кніга: пра цяжкасці пошуку і тыя самыя нечаканыя знаходкі, якія робяць працу даследчыка сапраўдным шчасцем. Узгадаў і пра папярэднія кнігі «Што раньш было» і «Фабрыка Міжрэчча», якія таксама прысвечанны Міёршчыне і яго родным мясцінам.

Сустрэча атрымалася вельмі цёплай і шчырай. Выданне стане каштоўнай знаходкай для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй родных мясцін.