Акцыя «Пяць хвілін па-беларуску»
21 Авг 2026
  • Дата: 21 августа
  • Время: 10:00
  • Место: Миорская центральная районная библиотека

Акцыя «Пяць хвілін па-беларуску»

Сёння ў Міёрскай цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла акцыя «Пяць хвілін па-беларуску». Наведвальнікі бібліятэкі атрымалі ўнікальную магчымасць усяго за пяць хвілін цалкам акунуцца ў свет роднай, мілагучнай беларускай мовы, якая лічыцца мяккай, як шоўк, і спеўнай, як салавей. Госці з задавальненнем прынялі ўдзел у захапляльнай гульні «Перакладчыкі», дзе змаглі праверыць сваё веданне лексікі. Спецыяльна да гэтага дня супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі адмысловую кніжную выставу «Беларуская кніга чакае вас», на якой сабралі самыя цікавыя, яркія і захапляльныя выданні, здольныя дапамагчы кожнаму чытачу яшчэ бліжэй пазнаёміцца з прыгажосцю і багаццем нашай гаворкі.