Да 125-годдзя з дня нараджэння выдатнага пісьменніка, навукоўца і шчырага патрыёта Віталя Фрыдрыхавіч Вольскага у нашай бібліятэцы адкрылася кніжная выстава «Падарожжа па краіне беларусаў».Аўтар прыдумаў для сваіх чытачоў унікальны сродак перамяшчэння — чароўны кілім-самалёт, здольны ляцець не толькі ў прасторы, але і скрозь стагоддзі. Наша выстава — гэта і ёсць той самы кілім, які запрашае ў захапляльную вандроўку. На паліцах вас чакаюць знакамітыя гістарычныя нарысы пра сіўную мінуўшчыну, будаўніцтва Полацкай Сафіі і Гарадзенскага замка, а таксама пранікнёныя і тонкія апісанні прыроды Белавежскай пушчы і Бярэзінскага запаведніка. Акрамя таго, выстава знаёміць з Вольскім-драматургам, які падарыў Беларусі цудоўныя п'есы-казкі.Наша азнаямленчае падарожжа па выставе — гэта толькі пачатак. Сапраўдная вандроўка па старонках кніг Віталя Вольскага чакае кожнага чытача. Запрашаем наведаць выставу і разам адзначыць юбілей славутага майстра слова!
05
Сен
2026
- Дата: 5 сентября
- Время: 09:00
- Место: Миорская центральная районная библиотека

