30 кастрычніка ў Міёрскай цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла акцыя "Чытаем роднае з карысцю" у рамках рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё!»
Удзельнікі дэманстравалі веды роднай мовы падчас розных заданняў: падбіралі працяг да народных прыказак, праходзілі хуткаснае інтэлектуальнае выпрабаванне і разгадвалі назвы твораў у блоку рэбусаў «Эмодзі-шыфр».
Акцыя прайшла на адным дыханні, падарыўшы шмат усмешак, пазітыву і жадання чытаць беларускія кнігі!
30
Окт
2026
- Дата: 30 октября 2026
- Время: 09:00
- Место: Миорская центральная районная библиотека

