Паэтычная вандроўка па творчасці Максіма Багдановіча
01 Дек 2021
  • Дата: 01 декабря 2021
  • Время: в течение дня
  • Место: Миорская центральная районная библиотека

Паэтычная вандроўка па творчасці Максіма Багдановіча

Максіма Багдановіча называюць песняром красы і гармоніі. Вялікая любоў жыве ў народзе да яго паэзіі, да яго самога – як чалавека таленавітага і самаадданага. Кожнае пакаленне зноў і зноў адкрывае для сябе веліч асобы паэта і незвычайнае хараство яго лірыкі. Максім Багдановіч – гонар і слава беларускай літаратуры, адзін з самых знакамітых і любімых паэтаў. 9 снежня адзначаецца 130 гадоў з дня нараджэння Максіма Багдановіча.



Міёрская цэнтральная раённая бібліятэка падрыхтавала паэтычную вандроўку "Светлы ж след будзе вечным жывым" па творчасці беларускага паэта.