11 студзеня нашаму земляку, паэту Пятру Паўлавічу Сушко споўнілася б 85 год. Напярэдадні юбілея пісьменніка ў чытальнай зале Міёрскай цэнтральнай раённай бібліятэкі падрыхтавана адкрытая выстава ”Пятро Сушко – паэт, перакладчык, журналіст“, дзе ўсе жадаючыя маглі азнаёміцца з творчасцю паэта. Талент Пятра Паўлавіча мнагапланавы, у гэтым упэўніліся 20 студзеня наведвальнікі ТЦСА падчас агляда жыцця і творчасці знакамітага земляка, а ўсім астатнім прапануем пазнаёміцца з біяграфіяй паэта на нашым сайце miory-biblioteka.by у раздзеле “Краязнаўства”.

