Міжнародны дзень роднай мовы
20 Фев 2022
  • Дата: 20 февраля 2022
  • Время: -
  • Место: абонемент Миорской центральной районной библиотеки

Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Гэты дзень асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.
Мова жывая, пакуль на ёй гавораць. Дзень роднай мовы — нагода яшчэ раз задумацца пра лёс і будучыню той, якую мы завём нацыянальнай і матчынай.
У Міёрскай цэнтральнай бібліятэцы да гэтага дня была падрыхтавана кніжная выстаўка "Родная мова - душа народа".