Літаратурна-краязнаўчая вечарына да юбілею Сяргея Панізьніка
12 Май 2022
  • Дата: 12 мая 2022
  • Время: 11:00
  • Место: Леонпольский сельский центр культуры и досуга

Літаратурна-краязнаўчая вечарына да юбілею Сяргея Панізьніка

10 мая адзначалі 80-гадовы юбілей нашага земляка, выдатнага паэта і празаіка, гісторыка і краязнаўцы, аўтара асаблівай кнігі для ўсёй Беларусі і не толькі - "Асвейская трагедыя", СЯРГЕЯ СЦЯПАНАВІЧА ПАНІЗЬНІКА. У Лявонпольскім сельскім цэнтры культуры і вольнага часу прайшла літаратурна-краязнаўчая вечарына, падчас якой паглядзелі славутасці Лявонпаля, наведалі Музей Радзімазнаўства. З юбілеем прыйшлі павіншаваць сябры Сяргея Сцяпанавіча, калегі, а таксама прыхільнікі яго творчасці. Госці гаварылі пра першае знаёмства з земляком, яго бясконцую любоў да Радзімы і пра яго таленты. Вечарына прайшла ў вельмі ўтульнай атмасферы, а Сяргею Сцяпанавічу жадаем моцнага здароўя, заставацца моцным духам і целам на доўгія гады!

"C:\Program Files\Internet Explorer\iexplore.exe" http://localhost:8080/alis/StartEK/index.php