“Якуб Колас: у думках,у сэрцах, у песнях…”
26 Окт 2022
  • Дата: 26 октября 2022
  • Время: 11:00
  • Место: Миорская центральная районная библиотека

“Якуб Колас: у думках,у сэрцах, у песнях…”

З Днём нараджэння, Пясняр!

З кожным годам усё большы прамежак часу аддзяляе нас ад таго гістарычнага часу, калі жыў і тварыў класік беларускай літаратуры, і таму больш прыцягальным становіцца не толькі вобраз Паэта – як выдатнейшага майстра паэтычнага слова, але Паэта – чалавека, з яго думкамі, клопатам, радасцямі і смуткам.
Талент Якуба Коласа выключны і фенаменальны, і таму непадуладны ніякаму спасціжэнню розумам, а вось адданасць яго свайму народу і Бацькаўшчыне зусім рэальная, выяўленая ў канкрэтных зямных справах.
I жыццё паэта — узор і прыклад для ўсіх, хто хоча пакінуць добры след пасля сябе, паслугаваць Айчыне незалежна ад таго, якой справе сябе прысвяціў. Класік нацыянальнай і суветнай літаратур, аўтар паэтычных шэдэўраў, педагог, літаратурны крытык, публіцыст, перакладчык, вучоны, дзяржаўны дзеяч, чалавек вялікай і шчодрай душы — такім быў Якуб Колас ва ўспрыманні сучаснікаў. Такім ён застаецца і сёння ў свядомасці беларускага грамадства.

Міёрская раёная бібліятэка запрашае на выставу “Якуб Колас: у думках,у сэрцах, у песнях…”