Семінар бібліятэкараў на тэму «Бібліятэчнае краязнаўства - тэрыторыя вялікіх магчымасцяў”
09 Нояб 2022
  • Дата: 9 ноября
  • Время: 10:30
  • Место: Миорская центральная районная библиотека

Семінар бібліятэкараў на тэму «Бібліятэчнае краязнаўства - тэрыторыя вялікіх магчымасцяў”

9 лістапада у цэнтральнай раённай бібліятэцы адбыўся чарговы семінар бібліятэкараў на тэму «Бібліятэчнае краязнаўства - тэрыторыя вялікіх магчымасцяў”. Загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу Корсак В.У. яшчэ раз нагадала бібліятэкарам тэарэтычныя аспекты краязнаўчай работы. Галоўным дакладчыкам быў вядомы краязнаўца Міёрскага раёна Ермалёнок Вітольд Антонавіч. У сваім выступленні Вітольд Антонавіч падкрэсліў вялікую каштоўнасць краязнаўчых рэсурсаў, ствараемых бібліятэкамі, заклікаў захаваць памяць аб знікаючых вёсках і весці пошукавую работу.