Вечар-сустрэча "Бібліятэка і пісьменнік - паспяховы альянс"
22 Фев 2023
  • Дата: 21 февраля
  • Время: 14:00
  • Место: Миорская центральная районная библиотека

Вечар-сустрэча "Бібліятэка і пісьменнік - паспяховы альянс"

21 лютага ва ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы. Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання тых моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы – каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.
У гэты дзень у Міёрскую цэнтральную бібліятэку завіталі знакамітыя пісьменнікі, майстры слова, якія гавораць, пішуць, думаюць па – беларуску. Гасцямі нашай бібліятэкі былі першы сакратар Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтар прозы і многіх астрасюжэтных дэтыктываў Віктар Аляксандравіч Праўдзін, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт і празаік Міледзій Мікалаевіч Кукуць, а таксама член Віцебскага абласнога адзялення ГА”Саюз пісьменнікаў Беларусь”, паэт і рэдактар Віктар Ільіч Лагун. Пісьменнікі зачытвалі радкі сваіх твораў, дзяліліся цікавымі момантамі са свайго жыцця і творчага шляху. І, безумоўна, заклікалі ўсіх нас шанаваць і захоўваць родную мову і культуру, ганарыцца тым, што мы – беларусы.
Мова дзіўная твая
Птушкаю лунае,-
Мілагучнасць, прыгажосць
За душу кранае.
Для Айчыны для сваёй
Родныя мы дзеці.
І для нас яна заўжды
Лепшая на свеце.
Міледзій Кукуць

Майстры слова падарылі чытачам бібліятэкі апошнія выданні сваіх твораў. Сярод якіх трэба адзначыць гістарычны раман Міледзія Кукуця “Дасье на Трампа”. Гэта кніга напісана на аснове рэальных падзей, якія адбываліся да выбараў і пасля выбараў прэзідэнта ЗША у 2016 годзе. Галоўны герой рамана – малады беларускі хлопец Сяргей Міліан, сын самаго пісьменніка, які, жывучы ў той час у Нью-Ёрку, па волі лёсу стаў сведкам і непасрэдным удзельнікам непрыязных, драматычных падзей.