10
Май
2023
- Дата: 10 мая 2023
- Время: 09:00
- Место: Миорская центральная районная библиотека
Залатыя кросны душы. Янка Маўр
10 мая спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння Янкі Маўра.
Іван Міхайлавіч Фёдараў, вядомы пад псеўданімам Янка Маўр, з’яўляецца адным з заснавальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, заснавальнікам прыгодніцкага і навукова-пазнавальнага жанраў у беларускай літаратуры, стваральнікам першай беларускай навукова-фантастычнай аповесці. Аўтар кніг для дзяцей, п’ес, перакладаў. Пераклаў на беларускую мову “Прыгоды Тома Сойера”, а таксама асобныя творы Г. К. Андэрсена, Д. Маміна-Сібірака, М. Прышвіна, А. Чэхава, Р. Кіплінга, М. Твэна, Ж. Верна, В. Гюго, А. Гайдара, В. Шклоўскага, А. Конанава.
У 1930-ым годзе выйшла кніга, якая зрабіла яго знакамітым і любімым дзіцячым пісьменнікам ва ўсім Савецкім Саюзе – аповесць «Палескія рабінзоны». Кнігу неаднаразова перавыдавалі, пераклалі на многія мовы, а ў 1934 годзе на кінастудыі «Савецкая Беларусь» знялі фільм «Палескія рабінзоны». Аўтарам сцэнарыя быў сам Янка Маўр.
Творы Янкі Маўра шырока вядомыя ў Беларусі і па-за яе межамі. Дзіўны свет яго кніг, дзякуючы сваім цікавым, неардынарным, нечаканым развіццём сюжэта, пранікае, захапляе, узбагачае творчую фантазію чытача. Творы Янкі Маўра – сапраўдны набытак беларускай літаратуры.
Запрашем наведаць бібліятэку і пазнёміцца з творамі аўтара-юбіляра.