У Міёрскай цэнтральнай раённай бібліятэцы 26 мая прайшла творчая сустрэча ”І будзе слова землякоў гучаць над роднаю старонкай“ з нагоды выхаду ў свет кнігі ”На падкове Дзвіны“ (складальнік Леанід Аляксандравіч Матэленак). У зборніку ашчадна захаваны лепшыя творчыя набыткі жыхароў і ўраджэнцаў Міёрскага раёна аж ад XVIII стагоддзя, а таксама матэрыял з літаратурнай старонкі ”Ручаёк“ у Міёрскай раённай газеце з сярэдзіны 60-х гадоў мінулага стагоддзя. Прыведзены таксама кароткія біяграфічныя звесткі аўтараў. Дзясяткі імёнаў, якія праславілі нашу малую радзіму не толькі ў літаратуры, а і ў іншых галінах ведаў.
На прэзентацыю кнігі ў бібліятэку завіталі знакамітыя ўраджэнцы Міёршчыны: Міледзій Кукуць, Франц Сіўко, Галіна Загурская. З цёплымі словамі да землякоў у відэапрывітанні звярнуліся Алена Басікірская, Сяргей Панізьнік і Галіна Тычко. На сустрэчу прыйшлі пачынаючыя маладыя творцы Вольга Пашкевіч, Сафія Гуз, Марына Сільвестрава і іншыя. Сустрэча ўразіла цеплынёй, узнёслым душэўным настроем, пакінула прыемныя ўражанні.
27
Май
2023
- Дата: 26 мая 2023
- Время: 14:00
- Место: Миорская центральная районная библиотека