З віншаваннямі да земляка
08 Июль 2023
  • Дата: 7 июля 2023
  • Время: 13:00
  • Место: Шарковщинская детская библиотека

З віншаваннямі да земляка

Чэрвень поўны уражанняў і цікавых сустрэч!
Дэлегацыя ў складзе Матэленка Леаніда Аляксандравіча, былога рэдактара газеты “Міёрскія навіны” і супрацоўнікаў Міёрскай цэнтральнай бібліятэкі на чале з дырэктарам Таццянай Міхайлаўнай Цыцылінай прынялі ўдзел у творчым вечары ”У палоне творчасці“. Вечар прайшоў у Шаркаўшчыне і быў прысвечаны 70-годдзю з дня нараджэння паэта і пісьменніка-празаіка, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, нашага земляка Міледзія Кукуця.
На фотаздымках: Кукуць М, намеснік дырэктара канала ”Культура“ Беларускага радыё Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, журналіст, паэт і публіцыст - Навум Гальпяровіч, генеральны дырэктар і галоўны рэдактар газеты ”Друг пенсионера“ Анатолій Гармаза, члены саюза пісьменнікаў, сябры па пяру Віктар Праўдзін, паэтка, член Русской пісьменніцкай арганізацыі горада Даўгапілса, член беларускага таварыства ”Уздым“ Даўгапілскага Цэнтра беларускай культуры Лілія Воранава, нашы калегі, арганізатары і ўдзельнікі мерапрыемства.