Пад такой назвай прайшло краязнаўчае мерапрыемства у Павяцкай сельскай бібліятэцы. Хлопчыкі і дзяўчынкі завіталі ў бібліятэку з мэтай падрабязней пазнаёміцца з гісторыяй роднага кутка, дзейнасцю выдатнейшых асоб выхадцаў павяцкага краю, а таксама даведацца аб тым, як вёска развіваецца сёння.
Бібліятэкар рассказала дзецям пра загінуўшых абаронцаў Павяцкай зямлі пад час Вялікай айчыннай вайны і вайны ў Афганістане, прадэманстравала фотаздымкі і ўзнагароды. У ходзе мерапрыемства гучала песня “Павяцце” (на словы і музыку Васіля Граноўскага), верш “Я приехал домой”(Славаміра Даргеля),а таксама творы зямлячак Вольгі Пашкевіч, Алесі Каблуковай. Акрамя таго дзеці пазнаёміліся з імёнамі вядомых спартсменаў ураджэнцаў Павяцця: Сцяпанам Данілавым (член зборнай Беларусі па біятлону), Святланай Кезік (лёгкаатлетка).
На прыканцы сустрэчы бібліятэкар рассказала дзецям пра Павяцце сёння, пра інфраструктуру і развіццё вёскі.
18
Нояб
2023
- Дата: 18 ноября 2023
- Время: 13:00
- Место: Филиал "Повятская сельская библиотека"