Выстава "Роднаму слову—гучаць вечна!"
19 Фев 2024
  • Дата: 14 февраля
  • Время: 14:30
  • Место: Миорская центральная районная библиотека

Выстава "Роднаму слову—гучаць вечна!"


Беларуская мова - адна з самых старажытных і прыгожых славянскіх моў. З ім непарыўна звязана імя сусветна вядомага земляка - першадрукара Францыска Скарыны.
Якая прыгожая, мілагучная, мяккая і ў той жа час яскравая і звонкая наша мова. На кожны выпадак знойдзецца ў ёй патрэбнае слова і трапны фразеалагізм. На гэтай мове размаўлялі нашы дзяды і прадзеды, за яе змагаліся нашы продкі.Роднае слова — гэта першая крыніца, праз якую мы спазнаем жыццё і навакольны свет. (Я.Колас).
У гэтым годзе Міёрская раённая бібліятэка падрыхтавала да Дня роднай мовы тэматычную выставу кніг беларускіх паэтаў і пісьменнікаў “Роднаму слову—гучаць вечна!”, відэапрагляд. На кніжнай выставе прадстаўлены разнастайныя кнігі і часопісы аб нашай беларускай мове.
Для Міёрскай раённай бібліятэкі гэтае свята мае асаблівае значэнне. Кожны год у бібліятэках нашага раёна праводзіцца шэраг мерапрыемстваў, і доўжацца яны нават не адзін дзень, а цэлы тыдзень.
У гэтым годзе, напрыклад, запланаваны наступныя мерапрыемствы:
- Дзень роднай мовы ”Беларускай мовы рысы непаўторныя” (Міёрская цэнтральная раённая бібліятэка);
- Брэйн-рынг ”Знаўцы роднай мовы" (Філіял “Міёрская дзіцячая бібліятэка” ДУК ”Міёрская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма“)
- Літаратурная гадзіна "Родная мова - скарб бясцэнны" (Філіял “Цвецінская сельская бібліятэка").